Jan 25, 2012

Чыстая мова

Мы спадкуем мову ад продкаў. Мова - спадчына, традыцыя чалавецтва, што лучыць людзей аднаго часу ў грамадзтва, і скрозь усе часы злучае ўсё чалавецтва з пачаткам, Родам. Мова яднае людзей, яна - адзінае людзей, таму мова - род, брагман людзей. Людзі ўзьнікаюць і жывуць у мове, мова - іх радзіма і продак. Мова - родная чалавеку як віду.

yajñéna vācáḥ padavī́yam āyan tā́m ánv avindann ṛ́ṣiṣu práviṣṭām - “Аброкам мовы дарогу яны прайшлі, яе спанайшлі яны ў рушаў праніклай...” (Ṛg-veda 10.71.3). Продкі людзей, першыя моўцы, знайшлі мову ў сабе. Пачатак мовы ёсьць для людзей знаходжаньнем, ведай мовы (vidyate iti vedaḥ). Ведай, якую знайшлі, увідзелі рушы, была мова. Таму той, хто ўсходзіць да роду (brahma-cārī), мае ўзнаць усю мову як веду, знайсьці яе ў сабе як свой род і пачатак.

sáktum iva títaünā punánto yátra dhī́rā mánasā vā́cam ákrata - “Нібы муку́ сітам чысьцячы, дзе разумныя мыслам мову чынілі...” (
Ṛg-veda 10.71.2). Пачатак мовы ёсьць для людзей ачышчэньнем. Чалавек бачыць і чуе ня ўсё, што ўваходзіць у дзьверы ўспрыйма, але тое, што яўляе, паказавае мова. Усё ўспрыманае праходзіць праз гэтае сіта, фільтр, ачышчальнік мовы. Мова прасейвае неразрознае, непракметнае, яўляючы, выкмячаючы сьветлае, яснае. Чорным, цёмным, неразрозным здаецца чалавеку поўня невыявы, і белым, сьветлым, ясным, разрозным, чыстым здаецца сьвет. Ачышчальнік мовы бароніць чалавека ад ваднага, пакідаючы за чартой зроку і слыху варожых бытаў, чортаў. З пратворы ўсемагчымасьці мова яўляе чалавеку сутвор сьвету і вобраз чалавека ў сьвеце. Чалавек жыве ў сьвеце, яўленым мовай, прымаючы выяву за сьвет, а сваю выяву за сябе самога.

Сутвор (saṃskāra) мовы супадае зь яе ачышчэньнем. Ачышчэньне стаіць на пачатку мовы, і таму ўся мова - чыстая, ясная, сьветлая, сьвятая ад пачатку. Першамова ня можа быць іншай, бо ачышчальнік, сіта складае саму яе істу. Мова, знойдзеная рушамі, продкамі чалавецтва завецца saṃskṛtā vāk - сутворнай, ачышчанай, чыстай мовай, што вынікае з вышняга ачышчальніка (pavitram uttamam). Калі ў выніку заняпаду, зьмяшэньня яна брудзіцца, робіцца нячыстай, упратворнай (prākṛta), сам сьвет чалавека, будучы толькі яе выявай, рашчыняецца ў пратворы, як пабіты збан вяртаецца ў гліну. Грубая, недасканалая мова ня можа папярэднічаць чыстай і сутворнай, як аскепкі кубка ня могуць папярэднічаць кубку. Чыстая і сутворная мова не разьвіваецца з грубай і недасканалай, як кубак не вырабляецца і не разьвіваецца з сваіх аскепкаў.

bṛ́haspate prathamáṃ vācó ágraṃ yát praírata nāmadhéyaṃ dádhānāḥ, yád eṣāṃ śréṣṭhaṃ yád ariprám ā́sīt preṇā́ tád eṣāṃ níhitaṃ gúhāvíḥ - “Пане слова, быў першы пачатак мовы, калі імя-дзею рушылі дзейныя, што было ў іх найлепшае, чыстае, тое, глыбока сукрытае, любоўю яны явілі” (
Ṛg-veda 10.71.1). Пачатак мовы ёсьць для людзей адкрыцьцём сукрытага, явай таемнага, даставаньнем глыбокага. Мова кожны раз вынікае з таемнага, глыбокага, сукрытага у яўнае, яснае, адкрытае, дзеліць ноч і дзень. Таемнае і сукрытае стаіць на самым пачатку мовы. Мова выяўляе таемнае, і як выява таемнага заўжды захоўвае тайну. І мова, і моўча паходзяць з пратвору mu (маўчаць). Найлепшае - чыста, чыстае - сукрыта, сукрытае - таемна, таемнае - адзінока, адзінокае - адзіна. Мова вынікае з адзінага. maunaṃ caivāsmi guhyānāṃ - “Я моўча таемных” (Багавітава Песьня 10.38). Таемен Бог.

tā́m ābhṛ́tyā vy àdadhuḥ purutrā́ tā́ṃ saptá rebhā́ abhí sáṃ navante - “...яе прынесшы, яны разьдзялілі множна, яе сем слаўцаў разам вітаюць” (
Ṛg-veda 10.71.3). Пачатак мовы ёсьць пачаткам паэзіі. Мова адпачатку зьяўляецца як аброчны ведасьпеў рушаў. І тое, што завецца паэзіяй, спачатку называецца мовай. Таму паэзія ўсякі раз вяртае да пачатку сьвету. “Першым разам, божым часам” - пачынаюцца замовы, пераносячы замоўцу ў час Роду, робячы раднай, дзейснай ягоную мову. Таму паэзія творыцца ў тайне і адзіноце. Яе выява захоўвае тайну, якую нельга паведаміць іншым чынам, не згубіўшы яе. Паэзія загадвае загадку, і той хто яе разгадвае апынаецца ў першачасе, дзе яна была створана. Таму тое, што завецца грэцкім словам “паэзія”, можна назваць таявай, словам створаным Разанавым з тайны і явы. Таява яўляе тайнае, але захоўвае яго тайнай, загадкай. Таяваць значыць яўляць тайну, не парушаючы тайну. Таявітам мае называць паэта, які яўляе і захоўвае тайну Роду. Таймо - яго твор, мудра̄, пячатка (lakṣmī) тайны роду на мове, што таймуе словам нямыснае і няяўнае. Чыстае таемна. Чысьціню і тайну мовы ахоўвае таява. bhadraíṣāṃ lakṣmī́r níhitā́dhi vācí - “...бо шчасны іх знак укладзены ў мову” (Веда рочаў 10.71.2)

vāgvai parācyavyākṛtāvadat. te devā indram abruvannimāṃ no vācaṃ vyākurviti … tāmindro madhyato’vakramya vyākaroṫ tasmādiyaṃ vyākṛtā vāg udyate - “Раней мова была невыпраўнай. Індру мовілі тыя багі - выпраяві нам гэтую мову... Індра, увайшоўшы ў сярэдзіну яе, выпраявіў яе. Таму выпраяўная мова ўзыходзіць” (Тайттірі̄йа-сам̣гіта̄ 6.4.7.3-4) - Выпраяўвай (vyākaraṇa) называецца гэты першасны сутвор (saṃskāra) ачышчэньня мовы, ачышчальнік, сіта, што стаіць на пачатку мовы, дзелячы дзень і ноч, яву і наву.

Пытаньне пра змысел рэчы - гэта пытаньне пра яе чысьціню, пра тое, што яна ў чыстым выглядзе, у адрозьненьні ад усяго іншага, у поўнай і найлепшай якасьці. Выбіраючы кубак, яго параўноўваюць зь яго чыстым змыслам, шукаючы, які найбольш адпавядае яго чысьціні. Змысел - гэта чысьціня рэчы. Імя выяўляе змысел. Мова - прастора ўсіх імёнаў, лучнасьць усяго змыслу, і таму - поўня чысьціні. І калі пытаньне пра рэч, гэта пытаньне пра яе чысьціню, то пытаньне пра мову, гэты пытаньне пра чысьціню чысьціні. І калі мы пытаемся, якой мае быць мова, мы пытаем пра яе чысьціню. Мова мае быць чыстай.

Jan 20, 2012

Багавітава Песьня, сямнаццаты ўзыход


Сямнаццаты ўзыход

Ардж́уна прамовіў:
Пакінуўшы рады наставаў, зь вераю хто абракае,
які стан, Кр̣шн̣а, ягоны - іста, краса ці цемра? |1|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Вынікае вера трох відаў з самабыцьця целавітаў -
іставай, красавай, цёмнай, пра тое паслухай таксама. |2|
Адпаведная кожнага ісьце вера, нашчадак Бгараты,
чалавек вераўтворны, такі ён, якая ягоная вера. |3|
Абракае іставы боствам, красавы - духам і бесам,
зданям і лікам душаў абракаюць цёмныя людзі. |4|
Што насуперак радам наставаў жарбяць лютую жарбу,
зьвязаныя язьняй, хлусьнёю, пажадай, прагай, прыгнётам, |5|
нячуйныя, мораць якія грамаду целаісную бытаў,
і мяне, прысутнага ў целе, тых выбар чортавым ведай. |6|
Таксама кожнаму ежа трох відаў бывае прыемнай,
дар, аброк і жарба, гэты падзел іх паслухай. |7|
Што спрыяюць жыцьцю і здароўю, сіле, ісьце, радасьці, шчасьцю,
сакавіты, захоўны, карысны - прыемныя іставым стравы. |8|
Падоба салёных і горкіх, кіслых, вострых, грубых, гарачых
уласьціва кра́савым страваў, што нясуць боль, гора, хваробы. |9|
Сапсаваная, збытая смаку, гнілая, нясьвежая страва,
што ня варта аброку, адкіды - цёмным прыемная ежа. |10|
Аброк, што паводле наставы абракаецца плёну ня прагным,
“Абракаць мае” - так супадзеўшы мысел, іставым знаюць. |11|
У спадзеве на плён абраканы ці дзеля паказу таксама,
аброк той кра́савым ведай, найлепшы з роду Бгараты. |12|
Што бяз рады наставаў і мантраў, нагароды і ежы разданьня,
абракаецца, веры пазбыты, аброк называецца цёмным. |13|
Пашана багоў і двуродных, празнаўцаў, настаўнікаў, шчырасьць,
чысьціня, родасяг і бязвада целавай жарбай завецца. |14|
Сказ, што ня чыніць узруху, праўдзівы, ласкавы і добры,
самаўзыходу стараньне моўнай жарбай завецца. |15|
Яснасьць мыслу, лагода, моўч і самастрыманьне,
быцьця чысьціні захваньне мысловай жарбай завецца. |16|
Жарбаваную з вышняю верай тую трохвідную жарбу
людзьмі, ня прагнымі плёну, еднымі, іставай знаюць. |17|
Што творыцца дзеля падзякі, пыхі, павагі, паказу,
тая лічыцца красавай жарба, рухлівай і нетрывалай. |18|
Што ад аблуднай уявы чыніцца самапрыгнётам
ці іншым на згубу, такая жарба лічыцца цёмнай. |19|
Які з мыслам “мае дарыць” дорыцца ня для падзякі,
да вартых, да месца, да часу, іставым дар той завецца. |20|
Што дорыцца дзеля падзякі або ў спадзяваньні плёну,
або адрываецца з болем, кра́савым дар той вядомы. |21|
Які не да месца і часу, дар, што даецца нявартым,
с пагардай ці без павагі, той называецца цёмным. |22|
“Ом Той Існы” - вядомы так вызнак Роду траісты,
радавіты, веды, аброкі ім усталяваны адвеку. |23|
Таму - ОМ - прамовіўшы, жарбы, дары, аброкі, абрады
пачынаюць водле наставы заўсёды веднікі роду. |24|
Той - так без спадзеву на плён абрады аброку і жарбы,
разнастайныя дару абрады 
чыняць, хто прагне вызволі. |25|
У змысьле існасьці, праўды Існы ўжываецца слова,
і ў змысьле добрага чыну лучыцца, Па̄ртха, таксама. |26|
У аброку, жарбе і дары сталасьць Існым завецца,
чын дзеля Таго напраўду Існым таксама назоўны. |27|
Што абракаюць, жарбуюць, дораць ці чыняць бязь веры,
няісным, Па̄ртха, завецца, бо ні тут, ні пасьля не існу́е. |28|

Ом Той Існы
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, ведзе роду, наставе яднаньня, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны сямнаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу трох вераў".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, сямнаццаты ўзыход, паслоўны пераклад


atha saptadaśodhyāyaḥ
Сямнаццаты ўзыход

arjuna uvāca
ye śāstravidhim utsṛjya yajante śraddhayānvitāḥ
teṣāṃ niṣṭhā tu kā kṛṣṇa sattvam āho rajas tamaḥ 17.1

arjunaḥ - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
17.1 ye - Якія, ut-sṛjya - пакінуўшы vi-dhim - рады, загады śāstra- наставаў, yajante - абракаюць, anvitāḥ - надзеленыя śraddhayā - верай, teṣāṃ - тых tu - жа kā - які ni-ṣṭhā - стан, kṛṣṇa - о Кр̣шн̣а, sattvam - іста, rajaḥ - краса āho - ці tamaḥ - цемра?

śrībhagavān uvāca
trividhā bhavati śraddhā dehināṃ sā svabhāvajā
sāttvikī rājasī caiva tāmasī ceti tāṃ śṛṇu 17.2

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
17.2 trivi-dhā - Трохвіднай bhavati - бывае śraddhā - вера, sā - яна jā - нараджаецца, вынікае sva-bhāva- самабыцьця, свайго быцьця dehināṃ - целавітаў - sāttvikī - іставая, ca eva - а таксама rājasī - кра́савая, ca - і tāmasī - цёмная - iti - гэткай, śṛṇu - слухай tāṃ - пра яе.

sattvānurūpā sarvasya śraddhā bhavati bhārata
śraddhāmayoyaṃ puruṣo yo yacchraddhaḥ sa eva saḥ 17.3

17.3 sattva-anu-rūpā - Адпаведная явай ісьце sarvasya - кожнага bhavati - бывае śraddhā - вера, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна), śraddhāmayaḥ - вераўтворны, якога вера - пратвора ayaṃ - гэты puruṣaḥ - чалавек, yaḥ - хто yat-śraddhaḥ - якой веры, saḥ - той saḥ - той, такі eva - напраўду.

yajante sāttvikā devān yakṣarakṣāṃsi rājasāḥ
pretān bhūtagaṇāñścānye yajante tāmasā janāḥ 17.4

17.4 sāttvikāḥ - Іставыя yajante - абракаюць devān - багам, rājasāḥ - кра́савыя yakṣa- йакшам, духам rakṣāṃsi - і ракшасам, бесам, anye - іншыя, tāmasāḥ - цёмныя janāḥ - людзі yajante - абракаюць pretān - прэтам, зданям ca - і gaṇān - лікам bhūta- душаў, бытаў.

aśāstravihitaṃ ghoraṃ tapyante ye tapo janāḥ
dambhāhaṃkārasaṃyuktāḥ kāmarāgabalānvitāḥ 17.5

17.5 janāḥ - Людзі, ye - якія tapyante - жарбуюць ghoraṃ - лютую, жорскую a-śāstra-vihitaṃ - ня прызначаную наставай tapaḥ - жарбу, saṃ-yuktāḥ - зьвязаныя dambha- зманам, хлусьнёй ahaṃ-kāra- і язьняй, мнівам “я”, anvitāḥ - надзеленыя kāma- жадай, rāga- прагай bala- і прыгнётам, насільлем,

karṣayantaḥ śarīrasthaṃ bhūtagrāmam acetasaḥ
māṃ caivāntaḥśarīrasthaṃ tān viddhy āsuraniścayān 17.6

17.6 a-cetasaḥ - нячуйныя, karṣayantaḥ - што мораць, мучаюць grāmam - грамаду, збор bhūta- бытаў, sthaṃ - што стаіць, існуе śarīra- у целе, ca - і māṃ - мяне eva - таксама sthaṃ - стойнага, прысутнага antaḥ- унутры śarīra- цела, tān - іх viddhi - ведай āsura- niś-cayān - тымі, пэўнасьць, рашучасьць, выбар якіх āsura-  чортавы.

āhāras tv api sarvasya trividho bhavati priyaḥ
yajñas tapas tathā dānaṃ teṣāṃ bhedam imaṃ śṛṇu 17.7

17.7 api - Таксама tu - і ā-hāraḥ - ежа tri-vidhaḥ - трохвідная bhavati - бывае priyaḥ - прыемнай sarvasya - кожнаму, yajñaḥ - аброк, tapaḥ - жарба, tathā - а таксама dānaṃ - дар, imaṃ - пра гэты bhedam - падзел teṣāṃ - іх śṛṇu - паслухай.

āyuḥsattvabalārogyasukhaprītivivardhanāḥ
rasyāḥ snigdhāḥ sthirā hṛdyā āhārāḥ sāttvikapriyāḥ 17.8

17.8 ā-hārāḥ - Стравы, vi-vardhanāḥ - што спрыяюць, росьцяць, вялічаць āyuḥ- цяг жыцьця, sattva- істу, bala- сілу, ārogya- здароўе, sukha- шчасьце, prīti- радасьць, rasyāḥ - сакавітыя, snigdhāḥ - маславітыя, sthirāḥ - доўгазахоўныя, трывалыя, hṛdyāḥ - карысныя - priyāḥ - прыемныя, падабаныя sāttvika- іставым.

kaṭvamlalavaṇātyuṣṇatīkṣṇarūkṣavidāhinaḥ
āhārā rājasasyeṣṭā duḥkhaśokāmayapradāḥ 17.9

17.9 kaṭu- Горкія, amla- кіслыя, lavaṇa- салёныя, aty-uṣṇa- загарачыя, tīkṣṇa- вострыя, rūkṣa- грубыя, vi-dāhinaḥ - палкія ā-hārāḥ - стравы, pra-dāḥ - што прыносяць  duḥkha- боль, пакуту, śoka - гора, сум āmaya- і хваробу, iṣṭāḥ - жаданыя rājasasya - для красавага.

yātayāmaṃ gatarasaṃ pūti paryuṣitaṃ ca yat
ucchiṣṭam api cāmedhyaṃ bhojanaṃ tāmasapriyam 17.10

17.10 bhojanaṃ - Ежа, yat - што yāta-yāmaṃ - сапсаваная, прачасаваная gata-rasaṃ - пазбытая смаку, pūti - гнілая, смуродная, ca - і pary-uṣitaṃ - начавалая, нясьвежая, api - а таксама ut-śiiṣṭam - засталая ад іншага, недаедзеная ca - і a-medhyaṃ - нячыстая, спарожная priyam - прыемная tāmasa- цёмным.

aphalāṅkṣibhir yajño vidhidṛṣṭo ya ijyate
yaṣṭavyam eveti manaḥ samādhāya sa sāttvikaḥ 17.11

17.11yaḥ - Які ijyate - абракаецца a-phala-kāṅkṣibhiḥ - ня прагнымі плёну, vidhi-dṛṣṭaḥ - адпаведны радзе наставы, yaṣṭavyam - “мае абракаць” eva - толькі iti - гэтак sam-ā-dhāya - супадзеўшы  manaḥ - мысел, saḥ - той yajñaḥ - аброк sāttvikaḥ - іставы.

abhisaṃdhāya tu phalaṃ dambhārtham api caiva yat
ijyate bharataśreṣṭha taṃ yajñaṃ viddhi rājasam 17.12

17.12 yat - Які tu - ж ijyate - абракаецца abhi-saṃ-dhāya - спадзеючыся phalaṃ - на плён, api ca - а таксама dambha-artham - дзеля зману, паказу eva - толькі śreṣṭha - о найлепшы bharata- з Бгаратаў (Ардж́уна), taṃ - той yajñaṃ - аброк viddhi - ведай rājasam - красавым.

vidhihīnam asṛṣṭānnaṃ mantrahīnam adakṣiṇam
śraddhāvirahitaṃ yajñaṃ tāmasaṃ paricakṣate 17.13

17.13 yajñaṃ - Аброк, hīnam - пазбыты vidhi- рады наставы, a-sṛṣṭa-ānnaṃ - бяз раданьня ежы, mantra-hīnam - бяз мантры, a-dakṣiṇam - бяз узнагароды сьвятаром, vi-rahitaṃ - пазбыты śraddhā- веры, pari cakṣate - лічаць tāmasaṃ - цёмным.

Што бяз рады наставаў і мантраў, нагароды і ежы разданьня,
абракаецца, веры пазбыты, аброк называецца цемным. |13|

devadvijaguruprājñapūjanaṃ śaucam ārjavam
brahmacaryam ahiṃsā ca śārīraṃ tapa ucyate 17.14

17.14 pūjanaṃ - Пашана deva- багоў, dvi-ja- двойчы роджаных (радавітаў), guru- настаўнікаў prājña- празнаўцаў, мудрых, śaucam - чысьціня, ārjavam - шчырасьць, brahma-caryam - родасяг, вывучэньне ведаў, ca - і a-hiṃsā - бязвада ucyate - называецца śārīraṃ - целавай tapaḥ - жарбай.

anudvegakaraṃ vākyaṃ satyaṃ priyahitaṃ ca yat
svādhyāyābhyasanaṃ caiva vāṅmayaṃ tapa ucyate 17.15

17.15 vākyaṃ - Сказ, мова yat - што an-udvega-karaṃ - ня чыніць узрушэньня, satyaṃ - праўдзівая ca - і priya- прыемная, ласкавая hitaṃ - і добрая, радная, ca eva - а таксама abhy-asanaṃ - стараньне sva-adhyāya- самаўзыду, саманавучаньня ведаў vāṅmayaṃ - моўнай tapaḥ - жарбай ucyate - завецца.

manaḥprasādaḥ saumyatvaṃ maunam ātmavinigrahaḥ
bhāvasaṃśuddhir ity etat tapo mānasam ucyate 17.16

17.16 pra-sādaḥ - Яснасьць, спакой manaḥ- мыслу, saumyatvaṃ - спакой, лагода maunam - моўч ātma-vinigrahaḥ - самастрыманьне saṃ-śuddhiḥ - чысьціня, захваньне чысьціні bhāva- быцьця iti etat - во гэта mānasam - мысловай tapaḥ - жарбай ucyate - завецца.

śraddhayā parayā taptaṃ tapas tat trividhaṃ naraiḥ
aphalākāṅkṣibhir yuktaiḥ sāttvikaṃ paricakṣate 17.17

17.17 tat - Тую tri-vidhaṃ - трохвідную tapaḥ - жарбу, taptaṃ - жарбаваную parayā - з вышняй śraddhayā - верай naraiḥ - людзьмі a-phala-ā-kāṅkṣibhir - ня прагнымі плёну, yuktaiḥ - еднымі, pari cakṣate - прызнаюць sāttvikaṃ - іставай.

satkāramānapūjārthaṃ tapo dambhena caiva yat
kriyate tad iha proktaṃ rājasaṃ calam adhruvam 17.18

17.18 tapaḥ - Жарба, yat - якая kriyate - чыніцца arthaṃ - дзеля sat-kāra- падзякі, māna- пыхі pūjā- ці пашаны ca eva - і dambhena дзеля зману, паказу, tad - тая iha - тут pra-uktaṃ - называецца rājasaṃ - кра́савай, calam - рухлівай, зьменлівай, a-dhruvam - нетрывалай.

mūḍhagrāheṇātmano yat pīḍayā kriyate tapaḥ
parasyotsādanārthaṃ vā tat tāmasam udāhṛtam 17.19

17.19 tapaḥ - Жарба, yat - што kriyate - чыніцца pīḍayā - прыгнётам, мучэньнем ātmanaḥ - сябе mūḍha- ад аблуднай grāheṇa - уявы, vā - або arthaṃ - дзеля ut-sādana- зьнішчэньня, згубы parasya - іншага, tat - тая ud-ā-hṛtam - завецца tāmasam - цёмнай.

dātavyam iti yad dānaṃ dīyate’nupakāriṇe
deśe kāle ca pātre ca tad dānaṃ sāttvikaṃ smṛtam 17.20

17.20 dātavyam - “Мае дарыць” iti - так yad - які dānaṃ - дар dīyate - даецца an-upa-kāriṇe - таму, хто аддзячыць, без разьліку на падзяку deśe - да месца ca - і kāle - да часу ca - і pātre - да вартага, вартаму, tad - той dānaṃ - дар smṛtam - вядомы sāttvikaṃ - іставым.

yat tu pratyupakārārthaṃ phalam uddiśya vā punaḥ
dīyate ca parikliṣṭaṃ tad dānaṃ rājasaṃ smṛtam 17.21

17.21 yat - Які tu - ж arthaṃ - дзеля praty-upa-kāra- аддзякі, vā - або punaḥ - нават ud-diśya - накмеціўшы phalam - плён dīyate - даецца, ca - і pari-kliṣṭaṃ - балесны, з болем адрываны ад сябе, tad - той dānaṃ - дар smṛtam - вядомы rājasaṃ - кра́савым.

adeśakāle yad dānam apātrebhyaśca dīyate
asatkṛtam avajñātaṃ tat tāmasam udāhṛtam 17.22

17.22 yad - Які dānam - дар a-deśa- не да месцу kāle - і часу ca - і a-pātrebhyaḥ - нявартым dīyate - даецца, a-sat-kṛtam - без пашаны, ava-jñātaṃ - пагарджаны, tat - той ud-ā-hṛtam - называецца tāmasam - цёмным.

oṃ tat sad iti nirdeśo brahmaṇas trividhaḥ smṛtaḥ
brāhmaṇās tena vedāśca yajñāśca vihitāḥ purā 17.23

17.23 oṃ - Ом, гук роду, пачатку tat - той sat - існы iti - так smṛtaḥ - вядомы tri-vidhaḥ - траісты nir-deśaḥ - вызнак, вызначэньне brahmaṇaḥ - роду, брагман̣а, tena - ім brāhmaṇāḥ - радавіты, бра̄гман̣ы, ca - і vedāḥ - веды, ca - і yajñāḥ - аброкі vi-hitāḥ - былі ўсталяваныя, прызначаныя, створаныя purā - адвеку, здаўна.

tasmād om ity udāhṛtya yajñadānatapaḥkriyāḥ
pravartante vidhānoktāḥ satataṃ brahmavādinām 17.24

17.24 tasmād - Таму om - Ом iti - так ud-ā-hṛtya - вымавіўшы, satataṃ - заўсёды pra vartante пачынаюцца brahma-vādinām - у веднікаў роду, рода-моўцаў yajña- аброкі, dāna- дары, tapaḥ- жарбы kriyāḥ - і абрады uktāḥ - прызначаныя vi-dhāna- радай, наставай.

tad ity anabhisaṃdhāya phalaṃ yajñatapaḥkriyāḥ
dānakriyāśca vividhāḥ kriyante mokṣakāṅkṣibhiḥ 17.25

17.25 tad - Той iti - так kriyante - чыняцца, an-abhisaṃdhāya - не спадзеючыся phalaṃ - на плён, kriyāḥ - чыны, абрады yajña- аброку tapaḥ- і жарбы, ca - і vi-vidhāḥ - розныя kriyāḥ - чыны, абрады  dāna- дару kāṅkṣibhiḥ - прагнымі mokṣa- вызволі.

sadbhāve sādhubhāve ca sad ity etat prayujyate
praśaste karmaṇi tathā sacchabdaḥ pārtha yujyate 17.26

17.26 bhāve - У змысьле быцьця sad- існага, існасьці ca - і bhāve - у змысьле быцьця sādhu- праведнага, правільнага, праўды sat - Існае, істае iti - так etat - гэта pra yujyate - ужываецца, tathā - а таксама pra-śaste у змысьле слаўнага, добрага karmaṇi - чыну yujyate - ужываецца, лучыцца śabdaḥ - слова sat- Існы, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна).

yajñe tapasi dāne ca sthitiḥ sad iti cocyate
karma caiva tadarthīyaṃ sad ity evābhidhīyate 17.27

17.27 sthitiḥ - Сталасьць yajñe - у аброку, tapasi - жарбе ca - і dāne - дары sad - Існы iti - так ucyate - завецца ca - таксама, ca eva - а таксама karma - чын tad-arthiyaṃ - дзеля Таго sad - Існы iti - так eva менавіта abhi dhīyate - называецца.

aśraddhayā hutaṃ dattaṃ tapas taptaṃ kṛtaṃ ca yat
asad ity ucyate pārtha na ca tat pretya no iha 17.28

17.28 yat - Што a-śraddhayā - бязь веры hutaṃ - абракаецца, dattaṃ - дорыцца, taptaṃ - жарбуецца tapaḥ - жарба, ca - і kṛtaṃ - чыніцца, a-sad - няіснае iti - так ucyate - называецца, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна), tat - яно na - ня (ёсьць) ca - ні pra-itya - пасьля скону, na - ні iha - тут u - напраўду.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde śraddhā-traya-vibhāga-yogo nāma saptadaśo'dhyāyaḥ

ОМ Той Існы
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, ведзе роду, наставе яднаньня, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны сямнаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу трох вераў".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Jan 17, 2012

Багавітава Песьня, шаснаццаты ўзыход


Шаснаццаты ўзыход

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Бястрашша і янасьць істы, у еднасьці знаньня сталасьць,
шчодрасьць, аброк, стрыманьне, жарба, самаўзыход і шчырасьць, |1|
бязвада, праўда, бязгнеўе, астава, спакой, нязлоба,
спагада бытам, нясквапасьць, лагода, сьціпласьць, няўзрушнасьць, |2|
цярпеньне, трываньне, адвага, чысьціня, няздрада, бяспыха
бываюць да богавай долі ў раджоных, нашчадак Бгараты. |3|
Хлусьня, пагарда, пыхлівасьць, грубасьць і гнеў таксама,
нязнаньне, Па̄ртха, ў раджоных бываюць да чортавай долі. |4|
Доля богава - да вызваленьня, да вязьненьня - чортава доля,
не скрушы, да богавай долі народжаны ты, сыне Па̄н̣д̣у. |5|
Два роды ў гэтым сусьвеце бытаў - богаў і чортаў,
богаў сказаны прасьцяжна, пра чортаў, Па̄ртха, паслухай. |6|
Ні праявы, ні росчыну сьвету ня ведаюць чортавы людзі,
ні чысьціні, ні праўды няма ў іх, ні нават паводзін. |7|
Безыстотным, безуладарным яны сьвет завуць, безасноўным,
аднаго з адным злукай узбытым, у якім толькі жада прычына. |8|
Упартыя ў гэтым паглядзе, самагубцы, слабыя на розум,
зьяўляюцца лютыя чынам на згубы сьвету, ліхія. |9|
Да жады няўтольнай дапаўшы, лжой поўныя, пыхай, нядбаньнем,
зь няістымі ўявамі ў змане дзеяць, нячыстыя воляй. |10|
У нязьмерную ўпаўшы трывогу, чый канец толькі росчын сусьвету,
“над усім - спатоля пажады, досыць гэтага” - пэўныя гэтак, |11|
вязьні сотняў путаў надзеяў, адданыя гневу і жадзе,
яны дзеля пажады спатолі крыўдай імкнуць да багацьцяў. |12|
“Гэта мной дася́гнута сёньня, гэта я дасягну жаданьне,
гэта ўжо ёсьць у мяне, гэта будзе маім багацьце. |13|
Гэты мной забіты ўжо вораг, і іншых заб’ю гэтаксама.
Я ўладар, я спажыўца, я моцны, я шчасны, я пасьпяховы. |14|
Я багаты, высокага роду, да мяне хто іншы падобны?
Буду шчасным, дарыць, абракаць” - азмрочаны гэтак нязнаньнем. |15|
Раздарожаны мноствамі думак, ахутаны сеткамі змроку,
ад спатолі пажады залежны ў нячыстае падаюць пекла. |16|
Самаздавольцы, тупыя, п’яны́я і гордыя скарбам,
адно імем аброк абракаюць бязрадныя, поўныя пыхі. |17|
Адданыя язьні, прыгнёту, пажадзе, пыхлівасьці, гневу,
ва ўласным целе ды іншых зайзросьнікі мне варагуюць. |18|
Гэтых варожых і лютых, найподлых людзей у сусьветах,
я кідаю зноў няспынна нядобрых у чортавы лоні. |19|
Упаўшы ў чортавы лоні, змрачнейшыя штонараджэньня,
мяне не дасягшы, сын Кунті̄, ідуць яны сьцегам ніжэйшым. |20|
Трохстайны гэтыя пекла самазьнішчальныя дзьверы -
гнеў, пажада і прага - гэту тройцу мае пакінуць. |21|
Ад гэтых трох дзьвераў цемры вольны творыць, сын Кунті̄,
чалавек дабро для сябе, таму рушыць сьцегам навышнім. |22|
Хто, адкінуўшы ра́ды наставаў, існуе для спатолі пажады,
той не дасягае зьвяршэньня, ні шчасьця, ні вышняга сьцегу. |23|
Таму быцьме табе настава прамерам належнага чыну,
спазнаўшы рады наставаў, тут чын учыняць ты маеш. |24|

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, ведзе Роду, наставе яднаньня, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны шаснаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу богавай і чортавай долі".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, шаснаццаты ўзыход, паслоўны пераклад


atha ṣoḍaśo’dhyāyaḥ
Шаснаццаты ўзыход

śrībhagavān uvāca
abhayaṃ sattvasaṃśuddhir jñānayogavyavasthitiḥ
dānaṃ damaśca yajñaśca svādhyāyas tapa ārjavam 16.1

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
16.1 a-bhayaṃ - Бясстрашша, saṃ-śuddhiḥ чысьціня sattva- істы, vy-ava-sthitiḥ - сталасьць yoga- у яднаньні jñāna- знаньня, dānaṃ - дар  ca - і damaḥ - стрыманьне, ca - і yajñaḥ - аброк, sva-adhy-āyaḥ - самаўзыход, самавучэньне, tapaḥ - жарба, ārjavam - шчырасьць,

ahiṃsā satyam akrodhas tyāgaḥ śāntir apaiśunam
dayā bhūteṣv aloluptvaṃ mārdavaṃ hrīr acāpalam 16.2

16.2 a-hiṃsā - бязвада, няшкода, satyam - ісьціна, праўда, a-krodhaḥ - бязгнеўе, tyāgaḥ - астава, пакіданьне, śāntiḥ - спакой, a-paiśunam - нязлоба, незласлоўе, dayā - шчодрасьць bhūteṣu - да бытаў, a-loluptvaṃ - нясквапнасьць, mārdavaṃ - лагода, мяккасьць, hrīḥ - сьціпласьць, a-cāpalam - няўзрушнасьць,

tejaḥ kṣamā dhṛtiḥ śaucam adroho nātimānitā
bhavanti saṃpadaṃ daivīm abhijātasya bhārata 16.3

16.3 tejaḥ - Адвага, kṣamā - цярпеньне, дараваньне, dhṛtiḥ - трываньне, śaucam - чысьціня, a-drohaḥ - няздрада, неварожасьць, na atimānitā - непыхлівасьць bhavanti - бываюць abhi-jātasya - у народжанага daivīm - да богавай, боскай saṃpadaṃ - долі, спадчыны, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

dambho darpo’bhimānaśca krodhaḥ pāruṣyam eva ca
ajñānaṃ cābhijātasya pārtha saṃpadam āsurīm 16.4

16.4 dambhaḥ - Хлусьня, darpaḥ - пагарда ca - і abhi-mānaḥ - гордасьць, пыха, krodhaḥ - гнеў, eva ca - а таксама pāruṣyam - грубасьць, ca - і a-jñānaṃ нязнаньне, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна), abhi-jātasya - у народжанага āsurīm - да чортавай, асуравай saṃ-padam - долі, спадчыны.

daivī saṃpad vimokṣāya nibandhāyāsurī matā
mā śucaḥ saṃpadaṃ daivīm abhijātosi pāṇḍava 16.5

16.5 daivī - Богава saṃ-pad - доля vi-mokṣāya - да вызваленьня, ni-bandhāya - да вязьненьня āsurī - чортава matā - лічыцца, mā - не śucaḥ - скрушы, daivīm - да богавай, боскае saṃ-padaṃ - долі asi - ты ёсьць abhi-jātaḥ - народжаны, pāṇḍava - о сыне Па̄н̣д̣у (Ардж́уна).

dvau bhūtasargau loke’smin daiva āsura eva ca
daivo vistaraśaḥ prokta āsuraṃ pārtha me śṛṇu 16.6

16.6 dvau - Два sargau - роды, стварэньні bhūta- бытаў asmin - у гэтым loke - сьвеце, daivaḥ - богаў, боскі eva ca - а таксама āsuraḥ - чортаў, ліхі, daivaḥ - богаў, боскі vistaraśaḥ - прасьцяжна, падрабязна pra-uktaḥ - прагалошаны, сказаны, āsuraṃ - пра чортавы, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна), me - ад мяне śṛṇu - слухай.

pravṛttiṃ ca nivṛttiṃ ca janā na vidur āsurāḥ
na śaucaṃ nāpi cācāro na satyaṃ teṣu vidyate 16.7

16.7 ca - І pra-vṛttiṃ - праяву, разварот сьвету ca - і ni-vṛttiṃ - росчын, зварот сьвету na - ня viduḥ - ведаюць āsurāḥ - чортавы janāḥ - людзі, na - ні śaucaṃ - чысьціні, na - ні api ca - нават ā-cāraḥ - паводзін, na - ні satyaṃ - ісьціны, прыўды teṣu - ў іх vidyate - (ня) мае, няма.

asatyam apratiṣṭhaṃ te jagad āhur anīśvaram
aparasparasaṃbhūtaṃ kimanyatkāmahaitukam 16.8

16.8 a-satyam - Бяз-істотным, пазбытым праўды a-pratiṣṭhaṃ - без-асноўным an-īśvaram - без-уладарным te - яны āhuḥ - завуць jagad - сьвет, apara-s-para- аднаго з другім злукай saṃ-bhūtaṃ - су-бытым, узбытым, haitukam - прычына якога kim-anyat- нішто іншае як толькі kāma- пажада.

etāṃ dṛṣṭim avaṣṭabhya naṣṭātmāno’lpabuddhayaḥ
prabhavanty ugrakarmāṇaḥ kṣayāya jagatohitāḥ 16.9

16.9 avaṣṭabhya - Усталіўшыся etāṃ - у гэтым dṛṣṭim - поглядзе, naṣṭa-ātmānaḥ - самагубныя, alpa-buddhayaḥ - слабаразумныя, pra bhavanti - узьнікаюць яны ugra-karmāṇaḥ - лютачынныя kṣayāya - дзеля згубы jagataḥ - сьвету a-hitāḥ - нядобрыя, ліхія.

kāmam āśritya duṣpūraṃ dambhamānamadānvitāḥ
mohād gṛhītvāsadgrāhān pravartante’śucivratāḥ 16.10

16.10 ā-śritya - Дапаўшы duṣ-pūraṃ - да цяжкаўтольнай, няўтольнай kāmam - жады anvitāḥ - надзеленыя dambha- ілжой, māna- пыхай, mada- нядбаньнем, mohād - ад мораку gṛhītvā - узяўшы, паставіўшы a-sad- няістыя, ілжывыя, нядобрыя grāhān - паняткі, цэлі, намеры, pra vartante - яны чыняць, існуюць aśuci-vratāḥ - нячыстыя воляй, зарокамі.

cintām aparimeyāṃ ca pralayāntām upāśritāḥ
kāmopabhogaparamā etāvad iti niścitāḥ 16.11

16.11 ca - І upāśritāḥ - адданыя a-parimeyāṃ - нязьмернай cintām - трывозе, клопату antām - канец якой pra-laya- толькі канец, росчын сьвету, paramāḥ для які найвышэй upa-bhoga- спатоля kāma- жады, etāvad - гэтулькі, досыць гэтага, няма нічога іншага, iti - так niścitāḥ - пэўныя, вырашыўшы,

āśāpāśaśatair baddhāḥ kāmakrodhaparāyaṇāḥ
īhante kāmabhogārtham anyāyenārthasaṃcayān 16.12

16.12 baddhāḥ - зьвязаныя śataiḥ - сотнямі pāśa- путаў, сілоў āśā- надзеяў, жаданьняў, para-āyaṇāḥ - для якіх вышэйшая цэль kāma- жада krodha- і гнеў, īhante - яны імкнуць a-nyāyena - няпраўдай, крыўдай, незаконам saṃcayān - да дасягненьня artha- багацьця artham - дзеля bhoga- здаволі, спатолі kāma- пажады.

idam adya mayā labdham imaṃ prāpsye manoratham
idam astīdam api me bhaviṣyati punar dhanam 16.13

16.13 idam - “Гэта adya - сёньня mayā - мной labdham - дасягнута, imaṃ - гэта pra āpsye - дасягну manaḥ-ratham - радасьць розуму, жаданьне, idam - гэта asti - ёсьць, idam - гэтае dhanam - багацьце api - таксама me - у мяне punaḥ - яшчэ bhaviṣyati - будзе.

“Гэта мной дася́гнута сёньня, гэта я дасягну жаданьне,
гэта ўжо ёсьць у мяне, гэта будзе маім багацьце. |13|

asau mayā hataḥ śatrur haniṣye cāparān api
īśvaro’ham ahaṃ bhogī siddhohaṃ balavān sukhī 16.14

16.14 asau - Гэты hataḥ - забіты mayā - мной śatruḥ - вораг, haniṣye - заб’ю ca - і a-parān - іншых api - таксама, aham - я īśvaraḥ - ўладар, ahaṃ - я bhogī - спажыўца, ahaṃ - я siddhaḥ - пасьпяховы, balavān - магутны, sukhī - шчасны.

āḍhyo’bhijanavān asmi ko’nyo’sti sadṛśo mayā
yakṣye dāsyāmi modiṣya ity ajñānavimohitāḥ 16.15

16.15 asmi - Я есьмі āḍhyaH - багаты, abhi-janavān - высакародны, kaḥ - хто anyaḥ - іншы asti - ёсьць sa-dṛśaḥ - падобны mayā - да мяне? yakṣye - я буду абракаць, dāsyāmi - буду дарыць, modiṣyе - буду радавацца iti - гэтак vi-mohitāḥ - змрочаныя, зманутыя a-jñāna- нязнаньнем.

anekacittavibhrāntā mohajālasamāvṛtāḥ
prasaktāḥ kāmabhogeṣu patanti narake’śucau 16.16

16.16 vi-bhrāntāḥ - Раздарожаныя an-eka- многімі citta- думкамі sam-ā-vṛtāḥ - ахутаныя jāla- сеткай moha- мораку, зману, pra-saktāḥ - залежныя bhogeṣu - ад спатолі kāma- пажады patanti - яны падаюць a-śucau - у нячыстае narake - пекла.

ātmasaṃbhāvitāḥ stabdhā dhanamānamadānvitāḥ
yajante nāmayajñais te dambhenāvidhipūrvakam 16.17

16.17 ātma-saṃbhāvitāḥ - Самаздавольныя, самашаноўшыя stabdhāḥ - тупыя, anvitāḥ - надзеленыя mada- ап’яненьнем māna- і гордасьцю dhana- багацьцем, te - яны yajante - абракаюць yajñaiḥ - аброкамі nāma- толькі паводле імені, dambhena - ад гордасьці a-vidhi-pūrvakam - не паводле рады, закону, правіла,

ahaṃkāraṃ balaṃ darpaṃ kāmaṃ krodhaṃ ca saṃśritāḥ
mām ātmaparadeheṣu pradviṣanto’bhyasūyakāḥ 16.18

16.18 saṃśritāḥ - адданыя ahaṃ-kāraṃ - язьні, balaṃ - прыгнёту, насільлю, darpaṃ - гордасьці, kāmaṃ - жадзе, ca - і krodhaṃ - гневу, pra-dviṣantaḥ - варожыя mām - мне ātma- у сваім para- і іншых deheṣu - целах, abhy-asūyakāḥ - зайзросьнікі, злобныя.

tān ahaṃ dviṣataḥ krurān saṃsāreṣu narādhamān
kṣipāmy ajasram aśubhān āsurīṣv eva yoniṣu 16.19

16.19 tān - Іх dviṣataḥ - варожых, krurān - лютых, жорсткіх, a-śubhān - нячыстых, adhamān - подлых, нізкіх nara- людзей saṃsāreṣu - у сусьветах ahaṃ - я kṣipāmi - кідаю a-jasram - няспынна, ізноў ізноў eva - толькі āsurīṣu - у чортавы yoniṣu - лоні.

āsurīṃ yonim āpannā mūḍhā janmanijanmani
mām aprāpyaiva kaunteya tato yānty adhamāṃ gatim 16.20

16.20 āpannāḥ - Папаўшы āsurīṃ - ў чортава yonim - ўлоньне, mūḍhāḥ - азмрочныя, аблудныя janmani-janmani што-нараджэньня, a-prāpya - не дасягшы eva - напраўду mām - мяне, kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна), tataḥ - адтаго yānti - яны ідуць adhamāṃ - ніжэйшым, дольнім gatim - сьцегам, дарогай.

trividhaṃ narakasyedaṃ dvāraṃ nāśanam ātmanaḥ
kāmaḥ krodhas tathā lobhas tasmād etat trayaṃ tyajet 16.21

16.21 tri-vidhaṃ - Трохстайныя, трох відаў - idaṃ - гэтыя dvāraṃ - дзьверы narakasya - пекла, nāśanam - што зьнішчаюць, губяць ātmanaḥ - сябе, kāmaḥ - жада, krodhaḥ - гнеў, tathā - а таксама lobhaḥ - прага, tasmād - таму etat - гэтую trayaṃ - тройцу tyajet - мае пакінуць.

etair vimuktaḥ kaunteya tamodvārais tribhir naraḥ
ācaraty ātmanaḥ śreyas tato yāti parāṃ gatim 16.22

16.22 naraḥ - Чалавек, vimuktaḥ - вольны etaiḥ - ад гэтых tribhiḥ - трох dvāraiḥ - lpmdthfo tamaḥ- цемры, kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна), ā carati - дзейсьніць śreyaḥ - дабро ātmanaḥ - для сябе, tataḥ - адтаго, таму yāti - ідзе parāṃ - навышнім gatim - сьцегам, да навышняй цэлі.

yaḥ śāstravidhim utsṛjya vartate kāmakārataḥ
na sa siddhim avāpnoti na sukhaṃ na parāṃ gatim 16.23

16.23 yaḥ - Які, ut-sṛjya - адкінуўшы vidhim - раду, правіла śāstra- наставы, vartate - існуе, чыніць, kāma-kārataḥ - адно для спаўненьня жаданьняў, saḥ - той na - не ava āpnoti - дасягае siddhim - зьвяршэньня, посьпеху, спору, na - ні sukhaṃ - шчасьця, na - ні parāṃ вышняга gatim - сьцегу, цэлі.

tasmāc chāstraṃ pramāṇaṃ te kāryākāryavyavasthitau
jñātvā śāstravidhānoktaṃ karma kartum ihārhasi 16.24

16.24 tasmāt - Таму (мае быць) śāstraṃ - настава pra-māṇaṃ - прамерам, вымерам, узорам te - табе vy-ava-sthitau - пры вырашэньні, разрозьненьні kārya- чыннага, належнага чыну a-kārya і нячыннага, неналежнага чыну, jñātvā - спазнаўшы uktaṃ - сказанае vidhāna- радай, загадам śāstra- наставаў, kartum - чыніць karma - чын iha - тут arhasi - ты маеш, павінен.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde daivāsura-saṃpad-vibhāga-yogo nāma ṣoḍaśo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, ведзе Роду, наставе яднаньня, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны шаснаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу богавай і чортавай долі".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Jan 16, 2012

Род

Cлова brahman утвараецца ад кораня bṛh ці vṛh, ужыванага ў змыслах “росту” (vṛddhau) і “мовы” (śabde). Брагман - тое, што бясконца расьце, перасягае межы, гэта рост, узыход сам па сабе. Брагман - тое, з чаго ўсё расьце, пачатак і выток. У гэтым змысьле яго можна перакласьці словам Род, якім славяне называлі прабога пачатку. Род яднае ўсё, бо зьяўляецца пачаткам усяго, для ўсіх відаў род зьяўляецца адзіным і навышнім. Ад кораня “род” паходзяць “расьці” і “радзі́ць”. Род нараджае і росьціць усё. mama yonir mahad brahma tasmin garbhaṃ dadhāmy aham. saṃbhavaḥ sarvabhūtānāṃ tato bhavati bhārata - “Мне ўлоньне вялікі Род, у яго я ўкладаю зародак, зь яго субыцьцё ўсіх бытаў узьнікае, нашчадак Бгараты” (Багавітава Песьня 14.3).

Брагман у змысьле “мовы” значыць śabda-brahman - брагман-слова, сьвятарную мову, слуш, Веды. Гэта сьвятарны прагук ОМ, пачатак мовы, першы гук чалавека, калі ўся мова - адно імя і адна ява, гук, у якім ужо ёсьць магчымасьць усіх гукаў і праявы ўсёй мовы. Гэта пачатак, Рот і Род мовы. Гук Роду вяртае да Роду. Слова брагман значыць таксама малітву, сьвятарнае слова, зьвернутае да пачатку. Бра̄гманам завецца той, хто знае Род, брагман, той, хто зьвяртае слова да Роду, пачатку.

І ў гэтым змысьле брагман можа таксама быць перакладзены словам Род, калі зьвярнуць увагу на блізкія да яго словы. З “родам” у беларускай перагукаецца слова “рада” (улада, настава, савет, сумова, сродак). З гледзішча множнай этымалёгіі у “радзе” зьліваюцца рэкі словаў “ра́дзіць” (кіраваць, правіць, памагаць, выпраўляць, спраўляцца, прыстасоўваць), “радзе́ць” (памагаць, старацца), “радзівы” (старанны), “ра́давацца” (быць шчасным), “радзі́ць” (апранаць, ладзіць, прыводзіць у парадак), “рад” (парадак, крэс, лінія), “рот” (выток мовы), “радаўніца” (дзень памінаньня продкаў), “радны” (праведны, належны, сумленны), “абрад” (сьвятарны аброчны рытуал), “радно” (тканіна, “тэкст”). Іх змыслы прыродна перагукаюцца і тлумачаць адно аднаго ў розуме носьбіта мовы. І пераход “а” у “о” для каранёў - частая зьява. Рада - гэта радная мова-ўлада, мова-магута, мова, што ра́дзіць, зьдзяйсьняецца, правіць, выпраўляе, раду́е, усталёўвае парадак, мова-настава (śāstra), сьвятарная мова абраду, радаўная мова продкаў, радная, правільная, чыстая, пачатковая, істая мова Роду. Хто яе ведае, той радавіт.

Jan 11, 2012

Багавітава Песьня, пятнаццаты ўзыход

Пятнаццаты ўзыход

Сьвяты Багавіт прамовіў:
З карэньнем угору, галінамі долу

вечным завуць сьветадрэва,
ведасьпевы - лістота якога,
ведавед той, які яго ўведаў. |1|
Яго долу і ўгору прасьцёрты галіны,
чые кметы - жывіца, восьці - абсягі,
яго прасьцягаецца й долу карэньне,
у сьвеце людзей вынікаючы чынам. |2|
Тут так не паняць ні выявы ягонай,
ні канца, ні пачатку, ані працягу.
Сьветадрэва раскараністае гэна
мечам нязьвязу сьцяўшы каляным, |3|
затым у той край прасьледаваць мае,
прыйшоўшы куды, ня вяртаюцца болей -
“Да выточнага Духа таго дападаю,
адкуль пачалася праява адвеку”. |4|
Перамогшы прывязак, бяз пыхі і зману,
ў прасамасьці сталы, пазбыты пажады,
вольны ад двойстваў шчасьця і болю,
у вечны той край ідзе неазмрочны. |5|
Яго сонца не асьвятляе, ні ясны агонь, ні месяц,
адкуль не вяртаецца прыйшлы, тое мой дом навышні. |6|
Жывабытная, вечная толькі частка мяне ў жывасьвеце
у пратворы стойныя здолі, якіх мысел шосты, арае. |7|
Цела калі здабывае ўладар, і калі пакідае,
ідзе, іх узяўшы з сабою, як вецер пахі ад красак. |8|
Уладаючы слыхам і зрокам, дотыкам, смакам і нюхам,
сабе падначаліўшы мысел, дасьведвае гэтак абсягі. |9|
Калі ён стаіць ці сыходзіць, ці ўжывае, таго кметавіта
азмрочныя не спазіраюць, але знаньня-вокія бачаць. |10|
Яднары намагарныя бачаць неадымна ў сабе яго сталым,
але несамачысты ня бачыць намагар, пазбыты чуваньня. |11|
Якое ўвесь сьвет асьвятляе зьзяньне, што сонца праменіць,
што ў полымі й месяцы зьзяе, ведай маім тое зьзяньне. |12|
У зямлю ўвайшоўшы, ўсе быты сваёй магутою трымаю,
гэта я жыўлю ўсе расьліны, сакавітым стаўшыся сомам. |13|
Агнём стаўшы ўсечалавечым, дыхавітаў цела прасягшы,
з удыхам і выдыхам злучны, пяку ежу чатырох відаў. |14|
Я ў кожнага сэрца праніклы, прысутны,
зь мяне забыцьцё, і памяць, і знаньне,
я ўсімі чыста ведамі ведны,
я ведавед, ведацэлі стваральнік. |15|
Два гэтыя Духі ў сусьвеце, зьнікомы і незьнікомы,
зьнікомы - гэта ўсе быты, канцавосным завецца нязьнікны. |16|
Але Дух найвышэйшы іншы, навышнім сабой называны,
які, прасягнуўшы трысьвецьце, ўладар яго вечны трымае. |17|
Бо зьнікомага пераўзыходжу, і ад незьнікомага вышні,
таму ў сусьвеце і ведзе я славуты як дух навышні. |18|
Які так мяне неазмрочны знае навышняга духа,
той мяне ўсёведнік бажае ўсім быцьцём, нашчадак Бгараты. |19|
Так найтайная гэта настава табе мной сказана, бязганны,
яе сьцеміўшы, стане разумным і завершыць належнае чыну. |20|

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзе, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны пятнаццаты ўзыход на імя "Йоґа навышняга Духа".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.