Пятнаццаты ўзыход
Сьвяты Багавіт прамовіў:
З карэньнем угору, галінамі долу
адкуль не вяртаецца прыйшлы, тое мой дом навышні. |6|
Жывабытная, вечная толькі частка мяне ў жывасьвеце
у пратворы стойныя здолі, якіх мысел шосты, арае. |7|
Цела калі здабывае ўладар, і калі пакідае,
ідзе, іх узяўшы з сабою, як вецер пахі ад красак. |8|
Уладаючы слыхам і зрокам, дотыкам, смакам і нюхам,
сабе падначаліўшы мысел, дасьведвае гэтак абсягі. |9|
Калі ён стаіць ці сыходзіць, ці ўжывае, таго кметавіта
азмрочныя не спазіраюць, але знаньня-вокія бачаць. |10|
Яднары намагарныя бачаць неадымна ў сабе яго сталым,
але несамачысты ня бачыць намагар, пазбыты чуваньня. |11|
Якое ўвесь сьвет асьвятляе зьзяньне, што сонца праменіць,
што ў полымі й месяцы зьзяе, ведай маім тое зьзяньне. |12|
У зямлю ўвайшоўшы, ўсе быты сваёй магутою трымаю,
гэта я жыўлю ўсе расьліны, сакавітым стаўшыся сомам. |13|
Агнём стаўшы ўсечалавечым, дыхавітаў цела прасягшы,
з удыхам і выдыхам злучны, пяку ежу чатырох відаў. |14|
Я ў кожнага сэрца праніклы, прысутны,
зьнікомы - гэта ўсе быты, канцавосным завецца нязьнікны. |16|
Але Дух найвышэйшы іншы, навышнім сабой называны,
які, прасягнуўшы трысьвецьце, ўладар яго вечны трымае. |17|
Бо зьнікомага пераўзыходжу, і ад незьнікомага вышні,
таму ў сусьвеце і ведзе я славуты як дух навышні. |18|
Які так мяне неазмрочны знае навышняга духа,
той мяне ўсёведнік бажае ўсім быцьцём, нашчадак Бгараты. |19|
Так найтайная гэта настава табе мной сказана, бязганны,
яе сьцеміўшы, стане разумным і завершыць належнае чыну. |20|
ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзе, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны пятнаццаты ўзыход на імя "Йоґа навышняга Духа".
Сьвяты Багавіт прамовіў:
З карэньнем угору, галінамі долу
вечным завуць сьветадрэва,
ведасьпевы - лістота якога,
ведавед той, які яго ўведаў. |1|
Яго долу і ўгору прасьцёрты галіны,
чые кметы - жывіца, восьці - абсягі,
яго прасьцягаецца й долу карэньне,
у сьвеце людзей вынікаючы чынам. |2|
Тут так не паняць ні выявы ягонай,
ні канца, ні пачатку, ані працягу.
Сьветадрэва раскараністае гэна
мечам нязьвязу сьцяўшы каляным, |3|
затым у той край прасьледаваць мае,
прыйшоўшы куды, ня вяртаюцца болей -
“Да выточнага Духа таго дападаю,
адкуль пачалася праява адвеку”. |4|
Перамогшы прывязак, бяз пыхі і зману,
ў прасамасьці сталы, пазбыты пажады,
вольны ад двойстваў шчасьця і болю,
у вечны той край ідзе неазмрочны. |5|
Яго сонца не асьвятляе, ні ясны агонь, ні месяц,адкуль не вяртаецца прыйшлы, тое мой дом навышні. |6|
Жывабытная, вечная толькі частка мяне ў жывасьвеце
у пратворы стойныя здолі, якіх мысел шосты, арае. |7|
Цела калі здабывае ўладар, і калі пакідае,
ідзе, іх узяўшы з сабою, як вецер пахі ад красак. |8|
Уладаючы слыхам і зрокам, дотыкам, смакам і нюхам,
сабе падначаліўшы мысел, дасьведвае гэтак абсягі. |9|
Калі ён стаіць ці сыходзіць, ці ўжывае, таго кметавіта
азмрочныя не спазіраюць, але знаньня-вокія бачаць. |10|
Яднары намагарныя бачаць неадымна ў сабе яго сталым,
але несамачысты ня бачыць намагар, пазбыты чуваньня. |11|
Якое ўвесь сьвет асьвятляе зьзяньне, што сонца праменіць,
што ў полымі й месяцы зьзяе, ведай маім тое зьзяньне. |12|
У зямлю ўвайшоўшы, ўсе быты сваёй магутою трымаю,
гэта я жыўлю ўсе расьліны, сакавітым стаўшыся сомам. |13|
Агнём стаўшы ўсечалавечым, дыхавітаў цела прасягшы,
з удыхам і выдыхам злучны, пяку ежу чатырох відаў. |14|
Я ў кожнага сэрца праніклы, прысутны,
зь мяне забыцьцё, і памяць, і знаньне,
я ўсімі чыста ведамі ведны,
я ведавед, ведацэлі стваральнік. |15|
Два гэтыя Духі ў сусьвеце, зьнікомы і незьнікомы,зьнікомы - гэта ўсе быты, канцавосным завецца нязьнікны. |16|
Але Дух найвышэйшы іншы, навышнім сабой называны,
які, прасягнуўшы трысьвецьце, ўладар яго вечны трымае. |17|
Бо зьнікомага пераўзыходжу, і ад незьнікомага вышні,
таму ў сусьвеце і ведзе я славуты як дух навышні. |18|
Які так мяне неазмрочны знае навышняга духа,
той мяне ўсёведнік бажае ўсім быцьцём, нашчадак Бгараты. |19|
Так найтайная гэта настава табе мной сказана, бязганны,
яе сьцеміўшы, стане разумным і завершыць належнае чыну. |20|
ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзе, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны пятнаццаты ўзыход на імя "Йоґа навышняга Духа".
Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.
No comments:
Post a Comment