Шаснаццаты ўзыход
Сьвяты Багавіт прамовіў:
Бястрашша і янасьць істы, у еднасьці знаньня сталасьць,
шчодрасьць, аброк, стрыманьне, жарба, самаўзыход і шчырасьць, |1|
бязвада, праўда, бязгнеўе, астава, спакой, нязлоба,
спагада бытам, нясквапасьць, лагода, сьціпласьць, няўзрушнасьць, |2|
цярпеньне, трываньне, адвага, чысьціня, няздрада, бяспыха
бываюць да богавай долі ў раджоных, нашчадак Бгараты. |3|
Хлусьня, пагарда, пыхлівасьць, грубасьць і гнеў таксама,
нязнаньне, Па̄ртха, ў раджоных бываюць да чортавай долі. |4|
Доля богава - да вызваленьня, да вязьненьня - чортава доля,
не скрушы, да богавай долі народжаны ты, сыне Па̄н̣д̣у. |5|
Два роды ў гэтым сусьвеце бытаў - богаў і чортаў,
богаў сказаны прасьцяжна, пра чортаў, Па̄ртха, паслухай. |6|
Ні праявы, ні росчыну сьвету ня ведаюць чортавы людзі,
ні чысьціні, ні праўды няма ў іх, ні нават паводзін. |7|
Безыстотным, безуладарным яны сьвет завуць, безасноўным,
аднаго з адным злукай узбытым, у якім толькі жада прычына. |8|
Упартыя ў гэтым паглядзе, самагубцы, слабыя на розум,
зьяўляюцца лютыя чынам на згубы сьвету, ліхія. |9|
Да жады няўтольнай дапаўшы, лжой поўныя, пыхай, нядбаньнем,
зь няістымі ўявамі ў змане дзеяць, нячыстыя воляй. |10|
У нязьмерную ўпаўшы трывогу, чый канец толькі росчын сусьвету,
“над усім - спатоля пажады, досыць гэтага” - пэўныя гэтак, |11|
вязьні сотняў путаў надзеяў, адданыя гневу і жадзе,
яны дзеля пажады спатолі крыўдай імкнуць да багацьцяў. |12|
“Гэта мной дася́гнута сёньня, гэта я дасягну жаданьне,
гэта ўжо ёсьць у мяне, гэта будзе маім багацьце. |13|
Гэты мной забіты ўжо вораг, і іншых заб’ю гэтаксама.
Я ўладар, я спажыўца, я моцны, я шчасны, я пасьпяховы. |14|
Я багаты, высокага роду, да мяне хто іншы падобны?
Буду шчасным, дарыць, абракаць” - азмрочаны гэтак нязнаньнем. |15|
Раздарожаны мноствамі думак, ахутаны сеткамі змроку,
ад спатолі пажады залежны ў нячыстае падаюць пекла. |16|
Самаздавольцы, тупыя, п’яны́я і гордыя скарбам,
адно імем аброк абракаюць бязрадныя, поўныя пыхі. |17|
Адданыя язьні, прыгнёту, пажадзе, пыхлівасьці, гневу,
ва ўласным целе ды іншых зайзросьнікі мне варагуюць. |18|
Гэтых варожых і лютых, найподлых людзей у сусьветах,
я кідаю зноў няспынна нядобрых у чортавы лоні. |19|
Упаўшы ў чортавы лоні, змрачнейшыя штонараджэньня,
мяне не дасягшы, сын Кунті̄, ідуць яны сьцегам ніжэйшым. |20|
Трохстайны гэтыя пекла самазьнішчальныя дзьверы -
гнеў, пажада і прага - гэту тройцу мае пакінуць. |21|
Ад гэтых трох дзьвераў цемры вольны творыць, сын Кунті̄,
чалавек дабро для сябе, таму рушыць сьцегам навышнім. |22|
Хто, адкінуўшы ра́ды наставаў, існуе для спатолі пажады,
той не дасягае зьвяршэньня, ні шчасьця, ні вышняга сьцегу. |23|
Таму быцьме табе настава прамерам належнага чыну,
спазнаўшы рады наставаў, тут чын учыняць ты маеш. |24|
ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, ведзе Роду, наставе яднаньня, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны шаснаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу богавай і чортавай долі".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.
мо Радаведзе (Рода-ведзе, Родаведзе)?
ReplyDelete