Трынаццаты ўзыход
Ардж́уна прамовіў:
Пратвору і Дух таксама, ніву і знаўцу нівы,
знаньне і знаўнае, гэта хачу ведаць, Кеші-забойца. |1|
Сьвяты Багавіт прамовіў:
Гэтае цела, сын Кунті̄, завецца напраўду нівай,
таго, хто ведае гэта, нівы знаўцам завуць тагаведы. |2|
Мяне нівазнаўцам ведай ва ўсіх нівах, нашчадак Бгараты,
знаньне нівы і знаўцы нівы - гэта мной уважаецца знаньнем. |3|
Тая ніва якая, адкуль, якіх вычынаў, віду якога,
які ён, якой магуты, ад мяне слухай гэта агулам. |4|
Усьпяваная рушамі множна памерамі рознага віду,
брагма-сӯтраў словам таксама доказным і вырашальным - |5|
вялікія быты і язьня, розум і невыяўе,
дзесяць здоляў і мысел, пашаў пяцёра здоляў, |6|
гіда, цяга, боль і здаволя, злучво, чуцьцё і трываньне -
ніва такая агулам з узорамі вычыну ўкупе. |7|
Нягордасьць і неілжывасьць, бязвада, цярпеньне, шчырасьць,
павага настаўніка, стойкасьць, чысьціня і самастрыманьне, |8|
бязжарсьце да цэляў здоляў, бязьязнасьць, бачаньне ганы
сьмерці і нараджэньня, старасьці, болю, хваробы, |9|
незалежнасьць і непрывязнасьць да дзецяў, жонаў і дому,
заўсёды аднака-чуцьцёвасьць да здараў прыемных і гідных, |10|
няўхільнае неіншацэльным яднаньнем мяне бажаньне,
жыцьцё ў самотнай мясьціне, нярадасьць ад сходаў люду, |11|
у знаньні прасамасьці сталасьць, цэлі знаньня тоества зор’е -
гэта абвешчана знаньнем, інакш ад таго - нязнаньне. |12|
Тое знаўнае я прагалошу, што ўзнаўшы, сягаюць нясьмерця -
беспачатны, навышні брагман, ні няісным, ні існым ня званы. |13|
Паўсюль яго рукі і ногі, паўсюль вочы, галовы, твары,
паўсюль яго вушы ў сьвеце, ён стаіць, усё агарнуўшы. |14|
Зьзяючы кметамі здоляў усіх, пазбыты ўсіх здоляў,
нязьвязны, усетрымальны, бяскметны, кметаў спажыўца. |15|
І вонках, і ўнутры бытаў, што нярушна і рушна таксама,
невызнаўна тое праз тонкасьць, што стаіць і далёка, і блізка. |16|
Ува ўсіх непадзельнае бытах, што зьяўляецца нібы падзеленым,
носьбіт бытаў - знаўнае тое, і выточнік, і паглынальнік. |17|
Сьвятлом усіх сьветачаў тое пазамежным цемры завецца,
знаньне, знаўнае, сяжнае знаньнем, існае ў кожнага ў сэрцы. |18|
Ніва, знаўнае, знаньне мной моўлены гэтак агулам,
мой божнік, вызнаўшы гэта, да быцьця майго падыходзіць. |19|
Абаіх, і дух, і пратвору беспачатнымі ведай таксама,
як вычыны, гэтак і кметы ўзбытымі ведай з пратворы. |20|
Стану чыньніка, чыніва, чыні пратвора завецца прычынай,
дух завецца прычынай асалоды і болю спажыўства. |21|
Бо ў пратворы дух падабае з пратворы ўзьніклыя кметы,
яго з кметамі злука прычына роду ў лонях няістых ды істых. |22|
Абаронцам, спазорцам, спажыўцам, дазвольнікам, панам вялікім,
навышнім сабой завецца у гэтым целе дух вышні. |23|
Хто гэтак дух і пратвору ведае з кметамі разам,
якім чынам не існаваў бы, не нараджаецца болей. |24|
У сабе засяроджанай думай сябе сабой адны бачаць,
іншыя зьлічбай, яднаньнем, чыну яднаньнем другія. |25|
Другія, ня знаючы гэта, паслухаўшы іншых, шануюць,
сьмерць яны пераўзыходзяць слушы навышнім сьцегам. |26|
Якая бы іста ні ўзьнікла, бык Бгаратаў, рушнай ці сталай,
яе ведай вынікам злукі нівы і знаўцы нівы. |27|
Хто ўва ўсіх бытах аднака стойным навышняга пана,
які пры згубе ня гіне, бачыць, той бачыць напраўду. |28|
Які спазірае аднака паўсюль аднаіснага пана,
сабой сабе той ня вадзіць, таму ідзе сьцегам навышнім |29|
Хто толькі пратворай суцэльна чынёным чын спазірае,
а сябе нячыньнікам толькі бачыць, той бачыць напраўду. |30|
Асобнае бытаў быцьцё спазірае калі аднасталым,
з таго аднаго распасьцёртым, тады з брагманам ён супадае. |31|
Бо бяскметны і беспачатны гэты сам навышні нязьменны,
нават стоячы ў целе, сын Кунті̄, ня чыніць, не прыліпае. |32|
Як неба, сяжнае ўсюды, праз тонкасьць не прыліпае,
гэтак паўсюдна сталы сам ня пляміцца ў целе. |33|
Як увесь гэты сьвет суцэльна асьвятляе адзінае сонца,
так нівы спадар асьвятляе ўсю ніву, нашчадак Бгараты. |34|
Мяжу нівы і знаўцы нівы хто ўведвае вокам знаньня,
і збаву з быту пратворы, той да навышняга рушыць. |35|
ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны трынаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу нівы і нівазнаўцы".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.
No comments:
Post a Comment