Чатырнаццаты ўзыход
Сьвяты Багавіт прамовіў:
Яшчэ большае, вышняе моўлю я знаньняў зьверхнае знаньне,
што спазнаўшы, ўзыйшлі маўчары да вышняга спору адгэтуль. |1|
Гэтае знаньне прыняўшы, ўва мне набыўшы апору,
пры стварэньні ня родзяцца болей, ня гінуць пры растварэньні. |2|
Мне ўлоньне - вялікі брагман, у яго я ўкладаю зародак,
зь яго субыцьцё ўсіх бытаў узьнікае, нашчадак Бгараты. |3|
У лонях усіх, сын Кунті̄, якія ўзбываюцца твормы,
тых лоні - вялікі брагман, я - айцец семядайны. |4|
Іста, краса і цемра - кметы, што ўзбыты з пратворы,
вяжуць, магутнарукі, целавіта вечнага ў цела. |5|
Зь іх іста сваёй чысьцінёй прасьветна і безбалесна,
вяжа прывязкам шчасьця, і знаньня прывязкам, бязганны. |6|
Ведай кра́су сутнай узрухам, крыніцай прывязку і прагі,
яна вяжа, Кунті̄ нашчадак, целавіта прывязкам чыну. |7|
Цемру ведай усіх целавітаў зманам, узьніклым зь нязнаньня,
нядбаньнем, сном і лянотай яна вяжа, нашчадак Бгараты. |8|
Іста лучыць у шчасьце, у чын улучае кра́са,

цемра, схаваўшы знаньне, ў нядбаньне, нашчадак Бгараты. |9|
Пераважыўшы кра́су і цемру, узбываецца, Ардж́уна, іста,
істу і красу - цемра, цемру ды істу - кра́са. |10|
Ва ўсіх дзьверах у гэтым целе калі нараджаецца яснасьць,
знаньне, тады мае пэўна ведаць істу вырослай. |11|
Неспакой, узрух, пачынаньне чынаў, квапнасьць і прага,
яны, калі краса ўзрастае, узьнікаюць, бык роду Бгаратаў. |12|
Бязьдзея і беспрасьвета, нядбаньне і зман таксама,
яны, калі цемра ўзрастае, узьнікаюць, Куру нашчадак. |13|
Калі пры ісьце узрослай ідзе цела носьбіт да скону,
тады веднікаў вышняга сьветы бязбрудныя ён дасягае. |14|
У кра́се прыйшлы да скону родзіцца ў вязьняў чыну,
той, што канае ў цемры, родзіцца ў лонях аблудных. |15|
Плён дабрачыннага чыну называюць іставым, чыстым,
плён красы напраўду пакута, плён жа цемры - нязнаньне. |16|
Ад істы ўзьнікае знаньне, з красы ўзьнікае прага,
зман і нядбаньне зь цемры ўзьнікаюць, таксама нязнаньне. |17|
Істастойныя рушаць угору, стаяць паміж красавіты,
нізкай кметы сталыя ў чыне, цямравыя долу сыходзяць. |18|
Калі чыньніка іншага зорца ад кметаў не спазірае,
ад кметаў вышняга ўведаў, да майго быцьця узыходзіць. |19|
Целавіт, перамогшы тры кметы, зь якіх узбываецца цела,
з роду, болю, старасьці, сьмерці вольны сягае нясьмерця. |20|
Ардж́уна прамовіў:
Хто адолеў тры гэтыя кметы якімі знакамі зьзяе,

як дзеіць, як пераўзыходзіць тры гэтыя кметы, спадару? |21|
Сьвяты Багавіт прамовіў:
Калі ўзрушэньня, прасьветы, і мораку нават, сын Па̄н̣д̣у,
не гідуе ён узьніканых, зьніканых таксама ня прагне, |22|
прысутны нібы адсутны, кметамі не зварухомы,
“кметы зьвяртаюцца толькі” - што так непахісна трывае, |23|
самастойны, да ўцехі й пакуты аднакі, да золата й гліны,
каму роўныя ганьба і слава, што прыемна і гідна, трывалы, |24|
роўны ў павазе й зьнявазе, роўны да ворага й сябра,
пакідальнік усіх пачынаў - пераўзыйшлым кметы завецца. |25|
Мяне які неадхільным яднаньнем бажаньня шануе,
кметы гэтыя пераўзыйшоўшы, той брагма-быцьцю адпаведны. |26|
Бо ўва мне ўсталяваны брагман, нясьмерце і немінаньне,
таксама вечная дгарма і аднаканцовае шчасьце. |27|
ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны чатырнаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу трох кметаў".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.
No comments:
Post a Comment