Сямнаццаты ўзыход
Ардж́уна прамовіў:
Пакінуўшы рады наставаў, зь вераю хто абракае,
які стан, Кр̣шн̣а, ягоны - іста, краса ці цемра? |1|
Сьвяты Багавіт прамовіў:
Вынікае вера трох відаў з самабыцьця целавітаў -
іставай, красавай, цёмнай, пра тое паслухай таксама. |2|
Адпаведная кожнага ісьце вера, нашчадак Бгараты,
чалавек вераўтворны, такі ён, якая ягоная вера. |3|
Абракае іставы боствам, красавы - духам і бесам,
зданям і лікам душаў абракаюць цёмныя людзі. |4|
Што насуперак радам наставаў жарбяць лютую жарбу,
зьвязаныя язьняй, хлусьнёю, пажадай, прагай, прыгнётам, |5|
нячуйныя, мораць якія грамаду целаісную бытаў,
і мяне, прысутнага ў целе, тых выбар чортавым ведай. |6|
Таксама кожнаму ежа трох відаў бывае прыемнай,
дар, аброк і жарба, гэты падзел іх паслухай. |7|
Што спрыяюць жыцьцю і здароўю, сіле, ісьце, радасьці, шчасьцю,
сакавіты, захоўны, карысны - прыемныя іставым стравы. |8|
Падоба салёных і горкіх, кіслых, вострых, грубых, гарачых
уласьціва кра́савым страваў, што нясуць боль, гора, хваробы. |9|
Сапсаваная, збытая смаку, гнілая, нясьвежая страва,
што ня варта аброку, адкіды - цёмным прыемная ежа. |10|
Аброк, што паводле наставы абракаецца плёну ня прагным,
“Абракаць мае” - так супадзеўшы мысел, іставым знаюць. |11|
У спадзеве на плён абраканы ці дзеля паказу таксама,
аброк той кра́савым ведай, найлепшы з роду Бгараты. |12|
Што бяз рады наставаў і мантраў, нагароды і ежы разданьня,
абракаецца, веры пазбыты, аброк называецца цёмным. |13|
Пашана багоў і двуродных, празнаўцаў, настаўнікаў, шчырасьць,
чысьціня, родасяг і бязвада целавай жарбай завецца. |14|
Сказ, што ня чыніць узруху, праўдзівы, ласкавы і добры,
самаўзыходу стараньне моўнай жарбай завецца. |15|
Яснасьць мыслу, лагода, моўч і самастрыманьне,
быцьця чысьціні захваньне мысловай жарбай завецца. |16|
Жарбаваную з вышняю верай тую трохвідную жарбу
людзьмі, ня прагнымі плёну, еднымі, іставай знаюць. |17|
Што творыцца дзеля падзякі, пыхі, павагі, паказу,
тая лічыцца красавай жарба, рухлівай і нетрывалай. |18|
Што ад аблуднай уявы чыніцца самапрыгнётам
ці іншым на згубу, такая жарба лічыцца цёмнай. |19|
Які з мыслам “мае дарыць” дорыцца ня для падзякі,
да вартых, да месца, да часу, іставым дар той завецца. |20|
Што дорыцца дзеля падзякі або ў спадзяваньні плёну,
або адрываецца з болем, кра́савым дар той вядомы. |21|
Які не да месца і часу, дар, што даецца нявартым,
с пагардай ці без павагі, той называецца цёмным. |22|
“Ом Той Існы” - вядомы так вызнак Роду траісты,
радавіты, веды, аброкі ім усталяваны адвеку. |23|
Таму - ОМ - прамовіўшы, жарбы, дары, аброкі, абрады
пачынаюць водле наставы заўсёды веднікі роду. |24|
Той - так без спадзеву на плён абрады аброку і жарбы,
разнастайныя дару абрады чыняць, хто прагне вызволі. |25|
У змысьле існасьці, праўды Існы ўжываецца слова,
і ў змысьле добрага чыну лучыцца, Па̄ртха, таксама. |26|
У аброку, жарбе і дары сталасьць Існым завецца,
чын дзеля Таго напраўду Існым таксама назоўны. |27|
Што абракаюць, жарбуюць, дораць ці чыняць бязь веры,
няісным, Па̄ртха, завецца, бо ні тут, ні пасьля не існу́е. |28|
Ом Той Існы
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, ведзе роду, наставе яднаньня, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны сямнаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу трох вераў".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.
No comments:
Post a Comment