Jan 11, 2012

Бгаґавад-Ґі̄та̄, пятнаццаты ўзыход, паслоўны пераклад

atha pañcadaśo’dhyāyaḥ
Пятнаццаты ўзыход

śrībhagavān uvāca
ūrdhvamūlam adhaḥśākham aśvatthaṃ prāhur avyayam
chandāṃsi yasya parṇāni yas taṃ veda sa vedavit 15.1

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
15.1 pra āhuḥ - Называюць a-vyayam - вечным, нязьменным aśvatthaṃ - сьветадрэва, “канавязь” mūlam - карэньне якога ūrdhva- ўгары, śākham - гольле якога adhaḥ- долу, parṇāni - лістота yasya - якога chandāṃsi - ведасьпевы, yaḥ - хто taṃ - яго veda - ведае, saḥ - той veda-vit - ведавед.

adhaścordhvaṃ prasṛtāstasya śākhā guṇapravṛddhā viṣayapravālāḥ
adhaśca mūlāny anusaṃtatāni karmānubandhīni manuṣyaloke 15.2

15.2 adhaḥ - долу ca - і ūrdhvaṃ - ўгору pra-sṛtāḥ - прасьцёртыя tasya - яго śākhāḥ - галіны, pra-vṛddhāḥ - узрослае, жыўленае guṇa- кметамі, pra-vālāḥ - атожылкі, восьці якога vi-ṣaya- абсягі, ca - і adhaḥ - долу anu-saṃ-tatāni - прасьцягнутыя mūlāni - карані, anubandhīni - якія маюць сувязьзю, вынікам karma- чын, якія вынікаюць чынам loke - у сьвеце manuṣya- людзей.

na rūpam asyeha tathopalabhyate nānto na cādir na ca saṃpratiṣṭhā
aśvattham enaṃ suvirūḍhamūlaṃ asaṅgaśastreṇa dṛḍhena chittvā 15.3

15.3 iha - Тут tathā - так na - ні rūpam - выява asya - яго upa labhyate - не ўспрымаецца, панімаецца, na - ні antaḥ - канец, ca - і na - ні ādiḥ - пачатак, ca - і na ні saṃ-prati-ṣṭhā - працяг, enaṃ - гэнае aśvattham - сьветадрэва, mūlaṃ - карані якога su-vi-rūḍha- вельмі разрасьліся, chittvā - сьцяўшы dṛḍhena - крэпкім, каляным, крамяным śastreṇa мячом, зброяй a-saṅga- нязьвязу,

tataḥ padaṃ tat parimārgitavyaṃ yasmin gatā na nivartanti bhūyaḥ
tameva cādyaṃ puruṣaṃ pra padye yataḥ pravṛttiḥ prasṛtā purāṇī 15.4

15.4 tataḥ - затым pari-mārgitavyaṃ - належыць адшукаць, прасьледаваць tat - у той padaṃ - край, месца, yasmin - у які gatāḥ - прыйшоўшы, na - не ni vartanti - вяртаюцца bhūyaḥ - болей, “pra padye - Я дападаю tam - да таго eva ca - самага ādyaṃ - пачатковага puruṣaṃ - духа, мужа, yataḥ - ад якога pra-sṛtā - пачалася, утварылася purāṇī - адвечная, даўняя pra-vṛttiḥ - праява.

nirmānamohā jitasaṅgadoṣā adhyātmanityā vinivṛttakāmāḥ
dvandvair vimuktāḥ sukhaduḥkhasaṃjñaiḥ gacchhanty amūḍhāḥ padam avyayaṃ tat 15.5

15.5 nir-māna- Пазбытыя гордасьці mohāḥ - і аблуды, мораку, jita- перамогшы doṣāḥ - гану saṅga- прывязку, nityāḥ - сталыя adhyātma- ў прасамасьці, сама-чуваньні, vi-ni-vṛtta- выдаліўшы kāmāḥ - пажады, vi-muktāḥ - вольныя dvandvaiḥ - ад двойстваў, saṃ-jñaiḥ - су-знаных, званых sukha- асалодай duḥkha- і пакутай, gacchhanti - ідуць a-mūḍhāḥ неазмрочныя tat - у той avyayaṃ - вечны, нязьменны padam - край, месца.

na tad bhāsayate sūryo na śaśāṅko na pāvakaḥ
yad gatvā na nivartante tad dhāma paramaṃ mama 15.6

15.6 tad - Яго na - не bhāsayate - асьвятляе sūryaḥ - сонца, na - ні śaśāṅkaḥ - месяц, na - ні pāvakaḥ - агонь, ачышчальнік, yad - куды gatvā - прыйшоўшы, na - не ni vartante - вяртаюцца, tad - тое mama - мой dhāma - дом, сяліба paramaṃ - навышні.

mamaivāṃśo jīvaloke jīvabhūtaḥ sanātanaḥ
manaḥṣaṣṭhānīndriyāṇi prakṛtisthāni karṣati 15.7

15.7 eva - Толькі aṃśaḥ - частка mama - мяне loke - ў сьвеце sanātanaḥ - вечная jīva-bhūtaḥ - жывабытная, якае стаецца жывым бытам, іста жыцьця, karṣati - арэ, урабляе, крэсіць indriyāṇi - здолі, manaḥ - для якіх мысел ṣaṣṭhāni - шосты, sthāni - стойныя pra-kṛti- ў пратворы.

śarīraṃ yad avāpnoti yac cāpy utkrāmatīśvaraḥ
gṛhitvaitāni saṃyāti vāyur gandhān ivāśayāt 15.8

15.8 yad - Калі ava āpnoti - набывае śarīraṃ - цела, ca api - і yat - калі ut krāmati - выходзіць īśvaraḥ - уладар, etāni - іх gṛhitvā - узяўшы, saṃ yāti - сыходзіць (разам зь імі), iva - як vāyuḥ - вецер gandhān - пахі ā-śayāt - са зьмесьціва (паха).

śrotraṃ cakṣuḥ sparśanaṃ ca rasanaṃ ghrāṇam eva ca
adhiṣṭhāya manaścāyaṃ viṣayān upasevate 15.9

15.9 śrotraṃ - Слых, cakṣuḥ - зрок, ca - і sparśanaṃ - дотык, rasanaṃ - смак, eva ca- а таксама ghrāṇam - нюх, ca - і manaḥ - мысел adhi-ṣṭhāya - узначаліўшы, ayaṃ - ён upa sevate - дасьведвае vi-ṣayān - абсягі.

utkrāmantaṃ sthitaṃ vāpi bhuñjānaṃ vā guṇānvitam
vimūḍhā nānupaśyanti paśyanti jñānacakṣuṣaḥ 15.10

15.10 anu-itam - Надзеленага guṇa- кметамі, кметавіта, ut-krāmantaṃ - які сыходзіць, vā api - або sthitaṃ - стаіць, vā - або bhuñjānaṃ - спажывае, vi-mūḍhāḥ - азмрочаныя, аблудныя na - не anu paśyanti - спазіраюць, paśyanti - бачаць cakṣuṣaḥ - тыя, зрок якіх jñāna- знаньне.

yatanto yoginaścainaṃ paśyanty ātmany avasthitam
yatantopy akṛtātmāno nainaṃ paśyanty acetasaḥ 15.11

15.11 ca - І yoginaḥ - йоґіны, яднары, yatantaḥ - якія імкнуцца, намагаюцца, paśyanti - бачаць enaṃ - гэнага, яго ātmani - у сабе ava-sthitam - усталеным, намагарныя; a-kṛta- тыя якімі не ачышчаны ātmānaḥ - сам, api - нават yatantaḥ - імкнучы, намагаючыся, na ня paśyanti - бачаць enaṃ - гэнага, яго a-cetasaḥ - нячуйныя, пазбытыя чуваньня.

yad ādityagataṃ tejo jagad bhāsayatekhilam
yac candramasi yac cāgnau tat tejo viddhi māmakam 15.12

15.12 tejaḥ - Зьзяньне, gataṃ - што сыходзіць āditya- ад сонца, yad - якое bhāsayate - асьвятляе a-khilam - увесь jagad - сьвет, yat - якое candramasi - у месяцы, ca - і yat - якое agnau - у агні, tat - тое tejaḥ - зьзяньне viddhi - ведай māmakam - маім.

gām āviśya ca bhūtāni dhārayāmy aham ojasā
puṣṇāmi cauṣadhīḥ sarvāḥ somo bhūtvā rasātmakaḥ 15.13

15.13 ca - І āviśya - ўвайшоўшы gām - у зямлю, aham - я dhārayāmi - падтрымліваю bhūtāni - быты ojasā - сілай, магутой, ca - і puṣṇāmi - жыўлю, сілкую sarvāḥ - усе auṣadhīḥ - травы, расьліны, bhūtvā - стаўшы rasa-ātmakaḥ - сакавітым, расавітым somaḥ - Сомам, сокам.

ahaṃ vaiśvānaro bhūtvā prāṇināṃ deham āśritaḥ
prāṇāpānasamāyuktaḥ pacāmy annaṃ caturvidham 15.14

15.14 ahaṃ - Я bhūtvā - стаўшы vaiśvānaraḥ - ўсечалавечым агнём, агнём унутры цела чалавека, ā-śritaḥ - прасягшы, увайшоўшы deham - ў цела prāṇināṃ - дыхавітаў, sam-ā-yuktaḥ - злучаны prāṇa- з удыхам apa-āna- і выдыхам, pacāmi - пяку catur-vidham - чатырохстайную annaṃ - ежу.

sarvasya cāhaṃ hṛdi saṃniviṣṭo mattaḥ smṛtir jñānam apohanaṃ ca
vedaiśca sarvair aham eva vedyo vedāntakṛd vedavid eva cāham 15.15

15.15 ca - І ahaṃ - я saṃ-ni-viṣṭaḥ - праніклы, прысутны sarvasya - у гожнага hṛdi - у сэрцы, mattaḥ - ад мяне smṛtiḥ - памяць, jñānam - знаньне ca - і apa-ūhanaṃ - забыцьцё, ca - і aham - я eva - менавіта vedyaḥ - ведны sarvaiḥ - усімі vedaiḥ - ведамі, kṛd - творца veda-anta- цэлі ведаў, eva ca - а таксама aham - я veda-vid - веднік ведаў.

dvāv imau puruṣau loke kṣaraścākṣara eva ca
kṣaraḥ sarvāṇi bhūtāni kūṭasthokṣara ucyate 15.16

15.16 dvau - Два imau - гэтыя puruṣau - Духі, Мужы loke - у сьвеце, kṣaraḥ - зьнікомы, мінучы ca - і a-kṣaraḥ - незьнікомы, немінучы eva ca - таксама, kṣaraḥ - зьнікомы sarvāṇi - усе bhūtāni - быты, a-kṣaraḥ - незьнікомы kūṭa-sthaḥ - стойным на вяршыні, канцавосным, нязьменным ucyate - завецца.

uttamaḥ puruṣas tv anyaḥ paramātmety udāhṛtaḥ
yo lokatrayam āviśya bibharty avyaya īśvaraḥ 15.17

15.17 tu - Але uttamaḥ - найвышэйшы, зьверхны, апошні puruṣas - Дух, Муж anyaḥ - іншы, parama- навышні ātmā - сам iti - так ud-ā-hṛtaḥ - называны, yaḥ - які loka-trayam - у трысьвет ā-viśya - увайшоўшы, прасягшы, bibharti - трымае (яго) a-vyayaḥ - нязьменны, вечны īśvaraḥ - уладар.

yasmāt kṣaram atītoham akṣarād api cottamaḥ
atosmi loke vede ca prathitaḥ puruṣottamaḥ 15.18

15.18 yasmāt - Паколькі aham - я ati-itaḥ - пераўзыйшлы kṣaram - зьнікомага, ca - і a-kṣarād - ад незьнікомага api - таксама uttamaḥ - найвышэйшы, ataḥ - таму asmi - я есьмі prathitaḥ - славуты, вядомы loke - у сьвеце ca - і vede - у ведзе puruṣa- як Дух, Муж uttamaḥ - навышні.

yo mām evam asaṃmūḍho jānāti puruṣottamam
sa sarvavid bhajati māṃ sarvabhāvena bhārata 15.19

15.19 yaḥ - Які mām - мяне evam - так a-saṃmūḍhaḥ - неазмрочны, неаблудны jānāti - знае uttamam - навышняга puruṣa- Духа, saḥ - той sarva-vid - веднік усяго bhajati - бажае māṃ - мяне sarva- усім bhāvena - быцьцём, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

iti guhyatamaṃ śāstram idam uktaṃ mayānagha
etat buddhvā buddhimān syāt kṛtakṛtyaśca bhārata 15.20

15.20 iti - так idam - гэтая guhyatamaṃ - найтайная śāstram - настава uktaṃ - была сказана mayā - мной, an-agha - о бязганны, etat - гэта buddhvā - зразумеўшы, syāt - стане buddhimān - разумным, ca - і kṛta- тым, кім учынены kṛtyaḥ - належны чын, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde puruṣottama-yogo nāma pañcadaśo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны пятнаццаты ўзыход на імя "Йоґа навышняга Духа".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

No comments:

Post a Comment