Jan 17, 2012

Бгаґавад-Ґі̄та̄, шаснаццаты ўзыход, паслоўны пераклад


atha ṣoḍaśo’dhyāyaḥ
Шаснаццаты ўзыход

śrībhagavān uvāca
abhayaṃ sattvasaṃśuddhir jñānayogavyavasthitiḥ
dānaṃ damaśca yajñaśca svādhyāyas tapa ārjavam 16.1

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
16.1 a-bhayaṃ - Бясстрашша, saṃ-śuddhiḥ чысьціня sattva- істы, vy-ava-sthitiḥ - сталасьць yoga- у яднаньні jñāna- знаньня, dānaṃ - дар  ca - і damaḥ - стрыманьне, ca - і yajñaḥ - аброк, sva-adhy-āyaḥ - самаўзыход, самавучэньне, tapaḥ - жарба, ārjavam - шчырасьць,

ahiṃsā satyam akrodhas tyāgaḥ śāntir apaiśunam
dayā bhūteṣv aloluptvaṃ mārdavaṃ hrīr acāpalam 16.2

16.2 a-hiṃsā - бязвада, няшкода, satyam - ісьціна, праўда, a-krodhaḥ - бязгнеўе, tyāgaḥ - астава, пакіданьне, śāntiḥ - спакой, a-paiśunam - нязлоба, незласлоўе, dayā - шчодрасьць bhūteṣu - да бытаў, a-loluptvaṃ - нясквапнасьць, mārdavaṃ - лагода, мяккасьць, hrīḥ - сьціпласьць, a-cāpalam - няўзрушнасьць,

tejaḥ kṣamā dhṛtiḥ śaucam adroho nātimānitā
bhavanti saṃpadaṃ daivīm abhijātasya bhārata 16.3

16.3 tejaḥ - Адвага, kṣamā - цярпеньне, дараваньне, dhṛtiḥ - трываньне, śaucam - чысьціня, a-drohaḥ - няздрада, неварожасьць, na atimānitā - непыхлівасьць bhavanti - бываюць abhi-jātasya - у народжанага daivīm - да богавай, боскай saṃpadaṃ - долі, спадчыны, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

dambho darpo’bhimānaśca krodhaḥ pāruṣyam eva ca
ajñānaṃ cābhijātasya pārtha saṃpadam āsurīm 16.4

16.4 dambhaḥ - Хлусьня, darpaḥ - пагарда ca - і abhi-mānaḥ - гордасьць, пыха, krodhaḥ - гнеў, eva ca - а таксама pāruṣyam - грубасьць, ca - і a-jñānaṃ нязнаньне, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна), abhi-jātasya - у народжанага āsurīm - да чортавай, асуравай saṃ-padam - долі, спадчыны.

daivī saṃpad vimokṣāya nibandhāyāsurī matā
mā śucaḥ saṃpadaṃ daivīm abhijātosi pāṇḍava 16.5

16.5 daivī - Богава saṃ-pad - доля vi-mokṣāya - да вызваленьня, ni-bandhāya - да вязьненьня āsurī - чортава matā - лічыцца, mā - не śucaḥ - скрушы, daivīm - да богавай, боскае saṃ-padaṃ - долі asi - ты ёсьць abhi-jātaḥ - народжаны, pāṇḍava - о сыне Па̄н̣д̣у (Ардж́уна).

dvau bhūtasargau loke’smin daiva āsura eva ca
daivo vistaraśaḥ prokta āsuraṃ pārtha me śṛṇu 16.6

16.6 dvau - Два sargau - роды, стварэньні bhūta- бытаў asmin - у гэтым loke - сьвеце, daivaḥ - богаў, боскі eva ca - а таксама āsuraḥ - чортаў, ліхі, daivaḥ - богаў, боскі vistaraśaḥ - прасьцяжна, падрабязна pra-uktaḥ - прагалошаны, сказаны, āsuraṃ - пра чортавы, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна), me - ад мяне śṛṇu - слухай.

pravṛttiṃ ca nivṛttiṃ ca janā na vidur āsurāḥ
na śaucaṃ nāpi cācāro na satyaṃ teṣu vidyate 16.7

16.7 ca - І pra-vṛttiṃ - праяву, разварот сьвету ca - і ni-vṛttiṃ - росчын, зварот сьвету na - ня viduḥ - ведаюць āsurāḥ - чортавы janāḥ - людзі, na - ні śaucaṃ - чысьціні, na - ні api ca - нават ā-cāraḥ - паводзін, na - ні satyaṃ - ісьціны, прыўды teṣu - ў іх vidyate - (ня) мае, няма.

asatyam apratiṣṭhaṃ te jagad āhur anīśvaram
aparasparasaṃbhūtaṃ kimanyatkāmahaitukam 16.8

16.8 a-satyam - Бяз-істотным, пазбытым праўды a-pratiṣṭhaṃ - без-асноўным an-īśvaram - без-уладарным te - яны āhuḥ - завуць jagad - сьвет, apara-s-para- аднаго з другім злукай saṃ-bhūtaṃ - су-бытым, узбытым, haitukam - прычына якога kim-anyat- нішто іншае як толькі kāma- пажада.

etāṃ dṛṣṭim avaṣṭabhya naṣṭātmāno’lpabuddhayaḥ
prabhavanty ugrakarmāṇaḥ kṣayāya jagatohitāḥ 16.9

16.9 avaṣṭabhya - Усталіўшыся etāṃ - у гэтым dṛṣṭim - поглядзе, naṣṭa-ātmānaḥ - самагубныя, alpa-buddhayaḥ - слабаразумныя, pra bhavanti - узьнікаюць яны ugra-karmāṇaḥ - лютачынныя kṣayāya - дзеля згубы jagataḥ - сьвету a-hitāḥ - нядобрыя, ліхія.

kāmam āśritya duṣpūraṃ dambhamānamadānvitāḥ
mohād gṛhītvāsadgrāhān pravartante’śucivratāḥ 16.10

16.10 ā-śritya - Дапаўшы duṣ-pūraṃ - да цяжкаўтольнай, няўтольнай kāmam - жады anvitāḥ - надзеленыя dambha- ілжой, māna- пыхай, mada- нядбаньнем, mohād - ад мораку gṛhītvā - узяўшы, паставіўшы a-sad- няістыя, ілжывыя, нядобрыя grāhān - паняткі, цэлі, намеры, pra vartante - яны чыняць, існуюць aśuci-vratāḥ - нячыстыя воляй, зарокамі.

cintām aparimeyāṃ ca pralayāntām upāśritāḥ
kāmopabhogaparamā etāvad iti niścitāḥ 16.11

16.11 ca - І upāśritāḥ - адданыя a-parimeyāṃ - нязьмернай cintām - трывозе, клопату antām - канец якой pra-laya- толькі канец, росчын сьвету, paramāḥ для які найвышэй upa-bhoga- спатоля kāma- жады, etāvad - гэтулькі, досыць гэтага, няма нічога іншага, iti - так niścitāḥ - пэўныя, вырашыўшы,

āśāpāśaśatair baddhāḥ kāmakrodhaparāyaṇāḥ
īhante kāmabhogārtham anyāyenārthasaṃcayān 16.12

16.12 baddhāḥ - зьвязаныя śataiḥ - сотнямі pāśa- путаў, сілоў āśā- надзеяў, жаданьняў, para-āyaṇāḥ - для якіх вышэйшая цэль kāma- жада krodha- і гнеў, īhante - яны імкнуць a-nyāyena - няпраўдай, крыўдай, незаконам saṃcayān - да дасягненьня artha- багацьця artham - дзеля bhoga- здаволі, спатолі kāma- пажады.

idam adya mayā labdham imaṃ prāpsye manoratham
idam astīdam api me bhaviṣyati punar dhanam 16.13

16.13 idam - “Гэта adya - сёньня mayā - мной labdham - дасягнута, imaṃ - гэта pra āpsye - дасягну manaḥ-ratham - радасьць розуму, жаданьне, idam - гэта asti - ёсьць, idam - гэтае dhanam - багацьце api - таксама me - у мяне punaḥ - яшчэ bhaviṣyati - будзе.

“Гэта мной дася́гнута сёньня, гэта я дасягну жаданьне,
гэта ўжо ёсьць у мяне, гэта будзе маім багацьце. |13|

asau mayā hataḥ śatrur haniṣye cāparān api
īśvaro’ham ahaṃ bhogī siddhohaṃ balavān sukhī 16.14

16.14 asau - Гэты hataḥ - забіты mayā - мной śatruḥ - вораг, haniṣye - заб’ю ca - і a-parān - іншых api - таксама, aham - я īśvaraḥ - ўладар, ahaṃ - я bhogī - спажыўца, ahaṃ - я siddhaḥ - пасьпяховы, balavān - магутны, sukhī - шчасны.

āḍhyo’bhijanavān asmi ko’nyo’sti sadṛśo mayā
yakṣye dāsyāmi modiṣya ity ajñānavimohitāḥ 16.15

16.15 asmi - Я есьмі āḍhyaH - багаты, abhi-janavān - высакародны, kaḥ - хто anyaḥ - іншы asti - ёсьць sa-dṛśaḥ - падобны mayā - да мяне? yakṣye - я буду абракаць, dāsyāmi - буду дарыць, modiṣyе - буду радавацца iti - гэтак vi-mohitāḥ - змрочаныя, зманутыя a-jñāna- нязнаньнем.

anekacittavibhrāntā mohajālasamāvṛtāḥ
prasaktāḥ kāmabhogeṣu patanti narake’śucau 16.16

16.16 vi-bhrāntāḥ - Раздарожаныя an-eka- многімі citta- думкамі sam-ā-vṛtāḥ - ахутаныя jāla- сеткай moha- мораку, зману, pra-saktāḥ - залежныя bhogeṣu - ад спатолі kāma- пажады patanti - яны падаюць a-śucau - у нячыстае narake - пекла.

ātmasaṃbhāvitāḥ stabdhā dhanamānamadānvitāḥ
yajante nāmayajñais te dambhenāvidhipūrvakam 16.17

16.17 ātma-saṃbhāvitāḥ - Самаздавольныя, самашаноўшыя stabdhāḥ - тупыя, anvitāḥ - надзеленыя mada- ап’яненьнем māna- і гордасьцю dhana- багацьцем, te - яны yajante - абракаюць yajñaiḥ - аброкамі nāma- толькі паводле імені, dambhena - ад гордасьці a-vidhi-pūrvakam - не паводле рады, закону, правіла,

ahaṃkāraṃ balaṃ darpaṃ kāmaṃ krodhaṃ ca saṃśritāḥ
mām ātmaparadeheṣu pradviṣanto’bhyasūyakāḥ 16.18

16.18 saṃśritāḥ - адданыя ahaṃ-kāraṃ - язьні, balaṃ - прыгнёту, насільлю, darpaṃ - гордасьці, kāmaṃ - жадзе, ca - і krodhaṃ - гневу, pra-dviṣantaḥ - варожыя mām - мне ātma- у сваім para- і іншых deheṣu - целах, abhy-asūyakāḥ - зайзросьнікі, злобныя.

tān ahaṃ dviṣataḥ krurān saṃsāreṣu narādhamān
kṣipāmy ajasram aśubhān āsurīṣv eva yoniṣu 16.19

16.19 tān - Іх dviṣataḥ - варожых, krurān - лютых, жорсткіх, a-śubhān - нячыстых, adhamān - подлых, нізкіх nara- людзей saṃsāreṣu - у сусьветах ahaṃ - я kṣipāmi - кідаю a-jasram - няспынна, ізноў ізноў eva - толькі āsurīṣu - у чортавы yoniṣu - лоні.

āsurīṃ yonim āpannā mūḍhā janmanijanmani
mām aprāpyaiva kaunteya tato yānty adhamāṃ gatim 16.20

16.20 āpannāḥ - Папаўшы āsurīṃ - ў чортава yonim - ўлоньне, mūḍhāḥ - азмрочныя, аблудныя janmani-janmani што-нараджэньня, a-prāpya - не дасягшы eva - напраўду mām - мяне, kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна), tataḥ - адтаго yānti - яны ідуць adhamāṃ - ніжэйшым, дольнім gatim - сьцегам, дарогай.

trividhaṃ narakasyedaṃ dvāraṃ nāśanam ātmanaḥ
kāmaḥ krodhas tathā lobhas tasmād etat trayaṃ tyajet 16.21

16.21 tri-vidhaṃ - Трохстайныя, трох відаў - idaṃ - гэтыя dvāraṃ - дзьверы narakasya - пекла, nāśanam - што зьнішчаюць, губяць ātmanaḥ - сябе, kāmaḥ - жада, krodhaḥ - гнеў, tathā - а таксама lobhaḥ - прага, tasmād - таму etat - гэтую trayaṃ - тройцу tyajet - мае пакінуць.

etair vimuktaḥ kaunteya tamodvārais tribhir naraḥ
ācaraty ātmanaḥ śreyas tato yāti parāṃ gatim 16.22

16.22 naraḥ - Чалавек, vimuktaḥ - вольны etaiḥ - ад гэтых tribhiḥ - трох dvāraiḥ - lpmdthfo tamaḥ- цемры, kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна), ā carati - дзейсьніць śreyaḥ - дабро ātmanaḥ - для сябе, tataḥ - адтаго, таму yāti - ідзе parāṃ - навышнім gatim - сьцегам, да навышняй цэлі.

yaḥ śāstravidhim utsṛjya vartate kāmakārataḥ
na sa siddhim avāpnoti na sukhaṃ na parāṃ gatim 16.23

16.23 yaḥ - Які, ut-sṛjya - адкінуўшы vidhim - раду, правіла śāstra- наставы, vartate - існуе, чыніць, kāma-kārataḥ - адно для спаўненьня жаданьняў, saḥ - той na - не ava āpnoti - дасягае siddhim - зьвяршэньня, посьпеху, спору, na - ні sukhaṃ - шчасьця, na - ні parāṃ вышняга gatim - сьцегу, цэлі.

tasmāc chāstraṃ pramāṇaṃ te kāryākāryavyavasthitau
jñātvā śāstravidhānoktaṃ karma kartum ihārhasi 16.24

16.24 tasmāt - Таму (мае быць) śāstraṃ - настава pra-māṇaṃ - прамерам, вымерам, узорам te - табе vy-ava-sthitau - пры вырашэньні, разрозьненьні kārya- чыннага, належнага чыну a-kārya і нячыннага, неналежнага чыну, jñātvā - спазнаўшы uktaṃ - сказанае vidhāna- радай, загадам śāstra- наставаў, kartum - чыніць karma - чын iha - тут arhasi - ты маеш, павінен.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde daivāsura-saṃpad-vibhāga-yogo nāma ṣoḍaśo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, ведзе Роду, наставе яднаньня, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны шаснаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу богавай і чортавай долі".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

No comments:

Post a Comment