Jan 7, 2012

Бгаґавад-Ґі̄та̄, чатырнаццаты ўзыход, паслоўны пераклад

atha caturdaśo’dhyāyaḥ
Чатырнаццаты ўзыход

śrībhagavān uvāca
paraṃ bhūyaḥ pravakṣyāmi jñānānāṃ jñānam uttamam
yaj jñātvā munayaḥ sarve parāṃ siddhim ito gatāḥ 14.1

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
14.1 pra vakṣyāmi - Я прамоўлю paraṃ - вышняе, bhūyaḥ - яшчэ большае uttamam - зьверхнае, найвышэйшае jñānam - знаньне jñānānāṃ - знаньняў, jñātvā - спазнаўшы yat - якое sarve - ўсе munayaḥ - маўчары, муні, gatāḥ - зыйшлі itaḥ - адгэтуль parāṃ - да вышняга siddhim - спору, зьвяршэньня.

idaṃ jñānam upāśritya mama sādharmyam āgatāḥ
sarge’pi nopajāyante pralaye na vyathanti ca 14.2

14.2 upa-ā-śritya - Прыняўшы idaṃ - гэтае jñānam - знаньне, mama sādharmyam āgatāḥ - прыйшоўшы mama - да маёй sādharmyam - адна-апорнасьці, да стану маючага апорай мяне, api - нават sarge - пры стварэньні na - не upa jāyante - нараджаюцца, ca - і na - не vyathanti - распадаюцца, гінуць pra-laye - пры растварэньні.

mama yonir mahad brahma tasmin garbhaṃ dadhāmy aham
saṃbhavaḥ sarvabhūtānāṃ tato bhavati bhārata 14.3

14.3 mama - Маё yoniḥ - улоньне mahad - вялікі brahma - брагман, tasmin - у яго aham - я dadhāmi - ўкладаю garbhaṃ - зародак, saṃbhavaḥ - субыцьцё, узьніканьне sarva- усіх bhūtānāṃ - бытаў tataḥ - ад таго, зь яго bhavati - адбываецца, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

sarvayoniṣu kaunteya mūrtayaḥ saṃbhavanti yāḥ
tāsāṃ brahma mahad yonir ahaṃ bījapradaḥ pitā 14.4

14.4 yāḥ - Якія mūrtayaḥ - твормы, целы kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна), saṃ bhavanti - субываюцца, узьнікаюць sarva- ува ўсіх yoniṣu - лонях, tāsāṃ - тых yoniḥ - лоні mahad - вялікі brahma - брагман, ahaṃ - я bīja-pradaḥ - семядайны pitā - бацька.

sattvaṃ rajas tama iti guṇāḥ prakṛtisambhavāḥ
nibadhnanti mahābāho dehe dehinam avyayam 14.5

14.5 sattvaṃ - Іста, быцьцё існага, першаснага rajaḥ - краса, быцьцё крашанага, зьмененага tamaḥ - цемра, быцьцё стомнага, згасанага iti - такія guṇāḥ - кметы, ніці, праявы, якасьці, sambhavāḥ - субыцьцё, узбытак якіх prakṛti- з пратворы, ni badhnanti - яны прывязваюць mahā-bāho - о дужарукі (Ардж́уна) dehe - у цела a-vyayam - вечнага, нязьменнага dehinam - целавіта.

tatra sattvaṃ nirmalatvāt prakāśakam anāmayam
sukhasaṅgena badhnāti jñānasaṅgena cānagha 14.6

14.6 tatra - Там, зь іх sattvaṃ - іста nirmalatvāt - ад бясплямнасьці, чысьціні pra-kāśakam - прасьветнася, празрыстая, an-āmayam - безбалесная, badhnāti - вяжа saṅgena - прывязкам sukha- шчасьця, асалоды ca - і saṅgena - прывязкам jñāna- знаньня, an-agha - о бязганны (Ардж́уна).

rajo rāgātmakaṃ viddhi tṛṣṇāsaṅgasamudbhavam
tan nibadhnāti kaunteya karmasaṅgena dehinam 14.7

14.7 rajaḥ - Красу viddhi - ведай ātmakaṃ - тым, чыё само, сутнасьць rāga- выкраса, жарсьць, узрух, запал sam-ud-bhavam - пачаткам, вытокам tṛṣṇā- прагі saṅga- і прывязку, tat - яна ni badhnāti - прывязвае dehinam - целавіта, kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна), saṅgena - прывязкам karma- чыну.

tamas tv ajñānajaṃ viddhi mohanaṃ sarvadehinām
pramādālasyanidrābhis tan nibadhnāti bhārata 14.8

14.8 tamaḥ - Цемру tu - ж viddhi - ведай jaṃ - народжаным a-jñāna- зь нязнаньня mohanaṃ - моракам, зманам, аблудай sarva- усіх dehinām - целавітаў, pramāda- нядбаньнем, ālasya- лянотай nidrābhiḥ - і сном tat - яна ni badhnāti - прывязвае, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

sattvaṃ sukhe sañjayati rajaḥ karmaṇi bhārata
jñānam āvṛtya tu tamaḥ pramāde sañjayaty uta 14.9

14.9 sattvaṃ - Іста sañjayati - улучае, прывязвае sukhe - у шчасьце, асалоду, rajaḥ - кра́са karmaṇi - у чын, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна), tu - а tamaḥ - цемра, ā-vṛtya - пакрыўшы jñānam - знаньне, pramāde - у нядбаньне sañjayati - улучае, прывязвае uta - напраўду.

rajas tamaścābhibhūya sattvaṃ bhavati bhārata
rajaḥ sattvaṃ tamaścaiva tamaḥ sattvaṃ rajas tathā 14.10

14.10 abhi-bhūya - Пераважыўшы, перамогшы, перабыўшы rajaḥ - кра́су ca - і tamaḥ - цемру, bhavati - узбываецца, узрастае sattvaṃ - іста, bhārata - о нашчадак Бгараты (Арж́уна), rajaḥ - красу sattvaṃ - і істу (пераважыўшы) tamaḥ - цемра ca eva - таксама (узрастае), tamaḥ - цемру sattvaṃ - і істу (пераважыўшы) rajaḥ - кра́са tathā - гэтаксама (урастае).

sarvadvāreṣu dehesmin prakāśa upajāyate
jñānaṃ yadā tadā vidyād vivṛddhaṃ sattvam ity uta 14.11

14.11 yadā - Калі sarva- ўва ўсіх dvāreṣu - дзьверах asmin - у гэтым dehe - целе upa jāyate - нараджаецца pra-kāśaḥ - сьвятло, jñānaṃ - знаньне, tadā - тады vidyād - мае ведаць vi-vṛddhaṃ - узрослай sattvam - істу iti uta - так напраўду.

lobhaḥ pravṛttir ārambhaḥ karmaṇām aśamaḥ spṛhā
rajasy etāni jāyante vivṛddhe bharatarṣabha 14.12

14.12 lobhaḥ - Квапнасьць, pra-vṛttiḥ - узрух, ā-rambhaḥ - пачынаньне karmaṇām - чынаў, a-śamaḥ - неспакой, spṛhā - прага, etāni - яны jāyante - нараджаюцца, vi-vṛddhe - пры ўзрослай rajasi - красе, ṛṣabha - о бык bharata- Бгаратаў.

aprakāśo’pravṛttiśca pramādo moha eva ca
tamasy etāni jāyante vivṛddhe kurunandana 14.13

14.13 a-prakāśaḥ - Беспрасьвета ca - і a-pravṛttiḥ - бязьдзея, pra-mādaḥ - нядбаньне, бясклопат, mohaḥ - зман, морак, аблуда eva ca - таксама, etāni - яны jāyante - нараджаюцца vi-vṛddhe - пры ўзрослай tamasi - цемры, nandana - нашчадак, або радасьць kuru- роду Куру.

yadā sattve pravṛddhe tu pralayaṃ yāti dehabhṛt
tadottamavidāṃ lokān amalān pratipadyate 14.14

14.14 yadā - Калі tu - ж sattve - пры ўзрослай pra-vṛddhe - ісьце pralayaṃ yāti bhṛt - носьбіт deha- цела yāti - ідзе pra-layaṃ - да скону, tadā - тады a-malān - бязбрудных lokān - сьветаў vidāṃ - веднікаў uttama- вышняга prati padyate - ён дасягае.

rajasi pralayaṃ gatvā karmasaṅgiṣu jāyate
tathā pralīnas tamasi mūḍhayoniṣu jāyate 14.15

14.15 rajasi - У кра́се gatvā - прыйшоўшы pra-layaṃ - да скону, раствору, jāyate - нараджаецца saṅgiṣu - сярод вязьняў, тых хто мае прывязак karma- чыну, tathā - а таксама pra-līnas - сканалы tamasi у цемры jāyate - нараджаецца yoniṣu - у лонях mūḍha- аблудных.

karmaṇaḥ sukṛtasyāhuḥ sāttvikaṃ nirmalaṃ phalam
rajasas tu phalaṃ duḥkham ajñānaṃ tamasaḥ phalam 14.16

14.16 phalam - Плён sukṛtasya - дабрачыннага karmaṇaḥ - чыну āhuḥ - называюць sāttvikaṃ - іставым, nir-malaṃ - бязбрудным, rajasaḥ - красы tu - ж phalaṃ - плён duḥkham - боль, пакута, a-jñānaṃ - нязнаньне phalam - плён tamasaḥ - цемры.

sattvāt saṃjāyate jñānaṃ rajaso lobha eva ca
pramādamohau tamaso bhavato’jñānam eva ca 14.17

14.17 sattvāt - Ад істы saṃ jāyate - нараджаецца jñānaṃ - знаньне, rajasaḥ - ад красы lobhaḥ - прага eva ca - таксама, tamasaḥ - ад цемры pramāda- нядбаньне, бясклопат mohau - і зман bhavataḥ - бываюць, eva ca - а таксама a-jñānam - нязнаньне.

ūrdhvaṃ gacchanti sattvasthā madhye tiṣṭhanti rājasāḥ
jaghanyaguṇavṛttisthā adho gacchhanti tāmasāḥ 14.18

14.18 ūrdhvaṃ - Угору gacchanti - ідуць sthāḥ - стойныя sattva- у ісьце, істастойныя, madhye - пасярэдзіне tiṣṭhanti - стаяць rājasāḥ - красавітыя, палкія, sthāḥ - сталыя vṛtti- у чыне jaghanya- нізкай guṇa- кметы adhaḥ - долу gacchhanti - ідуць tāmasāḥ - цямравыя.

nānyaṃ guṇebhyaḥ kartāraṃ yadā draṣṭānupaśyati
guṇebhyaśca paraṃ vetti madbhāvaṃ sodhigacchhati 14.19

14.19 yadā - Калі anyaṃ - іншага guṇebhyaḥ - ад кметаў kartāraṃ - чыньніка draṣṭā - зорца na - не anu paśyati - спазірае, ca - і guṇebhyaḥ - ад кметаў paraṃ - вышняе vetti - ведае, saḥ - ён adhi gacchhati - узыходзіць mad- да майго bhāvaṃ - быцьця.

guṇān etān atītya trīn dehī dehasamudbhavān
janmamṛtyujarāduḥkhair vimuktomṛtam aśnute 14.20

14.20 etān - Гэтыя ati-itya - пераўзыйшоўшы trīn - тры guṇān - кметы, sam-ud-bhavān - што зьяўляюцца ўзбыткам, пачаткамі deha- цела, dehī - целавіт, vi-muktaḥ - вольны janma- ад раджэньня, mṛtyu- сьмерці, jarā- старасьці duḥkhaiḥ - і пакуты, aśnute - здабывае a-mṛtam - нясьмерце.

arjuna uvāca
kair liṅgais trīn guṇān etān atīto bhavati prabho
kimācāraḥ kathaṃ caitāṃs trīn guṇān ativartate 14.21

arjunaḥ - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
14.20 kaiḥ - Зь якімі liṅgaiḥ - знакамі bhavati - бывае atītaḥ - пераўзыйшлы trīn - тры etān - гэтыя guṇān - кметы, pra-bho - о спадару (Кр̣шн̣а), kim- якія ācāraḥ - яго паводзіны, ca - і kathaṃ - як etān - гэтыя trīn - тры guṇān - кметы ati vartate - ён пераадольвае?

śrībhagavān uvāca
prakāśaṃ ca pravṛttiṃ ca moham eva ca pāṇḍava
na dveṣṭi saṃpravṛttāni na nivṛttāni kāṅkṣati 14.22

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
14.22 ca - І pra-kāśaṃ - прасьвету, ca - і pra-vṛttiṃ - узрух, eva ca - а таксама moham - зман, pāṇḍava - о сыне Па̄н̣д̣у (Ардж́уна), na - не dveṣṭi - гідуе, ненавідзіць saṃ-pra-vṛttāni - узьніканых, na - ня kāṅkṣati - прагне ni-vṛttāni - зьніканых,

udāsīnavad āsīno guṇair yo na vicālyate
guṇā vartanta ity eva yo’vatiṣṭhati neṅgate 14.23

14.23 āsīnaḥ - прысутны ud-āsīnavad - нібы адсутны, надсутны, няўдзельны, yaḥ - які na - не vi cālyate - вагаецца guṇaiḥ - кметамі, guṇāḥ - “кметы vartante - зьвяртаюцца, рушаць, дзеяць” iti - так yaḥ - які ava tiṣṭhati - стаіць трывала, na - не iṅgate - хістаецца,

samaduḥkhasukhaḥ svasthaḥ samaloṣṭāśmakāñcanaḥ
tulyapriyāpriyo dhīras tulyanindātmasaṃstutiḥ 14.24

14.24 sama- для якога тое самае, роўныя duḥkha- пакута sukhaḥ - і асалода, sthaḥ - які стаіць у сабе, самастойны, sama- для якога тое самае, роўныя loṣṭa - гліна, aśma- камень kāñcanaḥ - і золата, tulya- для якога роўныя priya- прыемнае a-priyaḥ - і непрыемнае, dhīraḥ - трывалы, tulya- для якога роўныя nindā- ганьба ātma- і ўласная saṃ-stutiḥ - і слава,

mānāpamānayos tulyas tulyo mitrāripakṣayoḥ
sarvārambhaparityāgī guṇātītaḥ sa ucyate 14.25

14.25 tulyaḥ - роўны māna- у павазе apa-mānayoḥ - і ў зьнявазе, tulyaḥ - роўны pakṣayoḥ - да старонаў mitra- сяброў ari- і ворагаў, pari-tyāgī - пакідальнік sarva- усіх ā-rambha - пачынаньняў, saḥ - той ucyate - завецца ati-itaḥ - пераўзыйшлым guṇa- кметы.

māṃ ca yo’vyabhicāreṇa bhaktiyogena sevate
sa guṇān samatītyaitān brahmabhūyāya kalpate 14.26

14.26 ca - І yaḥ - які sevate - служыць māṃ - мне a-vyabhicāreṇa - няўхільным yogena - яднаньнем bhakti- бажаньня, saḥ - той etān - гэтыя guṇān - кметы sam-ati-itya - цалкам пераўшыйшоўшы, bhūyāya - да быцьця, каб быць brahma- брагманам kalpate - здольны, адаведны.

brahmaṇo hi pratiṣṭhāham amṛtasyāvyayasya ca
śāśvatasya ca dharmasya sukhasyaikāntikasya ca 14.27

14.27 hi - Бо aham - я prati-ṣṭhā - аснова, установа, усталёва, увасоба, вобраз, тое, у чым усталяваны brahmaṇaḥ - брагмана, amṛtasya - нясьмерця ca - і a-vyayasya - немінаньня, немінучасьці, ca - і śāśvatasya - вечнай dharmasya - дгармы, ca - і aikāntikasya - аднаканцовага, бязьмежнага, супоўнага sukhasya - шчасьця.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde guṇatraya-vibhāga-yogo nāma caturdaśo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны чатырнаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу трох кметаў".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

No comments:

Post a Comment