Шрыфты


Шрыфт "Берагіня" ўяўляе сабой стылізацыю кірылічнага і лацінскага альфабэту пад узоры беларускага арнамэнту. Стыль "Берагіні" натхнёны узорнай паласой паясоў і рушнікоў



Страла


Шрыфт "Страла" заснаваны на крыху іншым арнамэнтальным стылі. Дзякуючы асаблівай замкнёнасьці знакаў зьверху і зьнізу ў "Страле" ўтвараюцца як чорныя, знакавыя, так і белыя, спадарожныя ўзоры. 



Бліскавіца

Знакі ў "Бліскавіцы" разасоблены і не ўтвараюць лігатураў, што дае даўжэйшы радок, але большую чытальнасьць. Знакаўтваральным у "Бліскавіцы" зьяўляецца менавіта белы ўзор, за выняткам знакаў прыпынку, што выяўляюцца чырвоным узорам. 



Магута

Шрыфт "Магута" ўяўляе сабой стылізацыю кірылічнага і лацінскага пісьма ўзорамі, заснаванымі на матрыцы беларускага арнамэнту. Шрыфт зьявіўся на сьвет цягам працы над пісьмом для "Узораў Свадзеі". "Магута" амаль не зьмяшчае складаных знакаў і зь іншых беларускіх арнамэнтальных шрыфтоў выдзяляецца большай чытэльнасьцю.





Шрыфт Зараніца паспрацаваны для зрокавай мовы "Зараніца", заснаванай на мярэжы традыцыйных беларускіх узораў. Можа ўжывацца як сваеасаблівы канструктар узораў.





 

Шрыфт Siddhanta можа выкарыстоўвацца для клясычнага і ведычнага санскрыту, гінді̄, нэпалі̄ і іншых моваў, што ўжываюць пісьмо дэвана̄ґарі̄. Siddhanta - шрыфт, што падтрымлівае найбольш лігатураў санскрыту і мае поўны набор ведавых знакаў. 



No comments:

Post a Comment