tag:blogger.com,1999:blog-78821853024611369692024-03-18T06:03:57.370+03:00САМАБЫЦЬЦЁМіхаіл Баярынbayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.comBlogger241125tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-59162816390517358312024-02-24T02:26:00.003+03:002024-02-24T02:29:21.747+03:00АтлянтыдаЧовен плыве, а пад ім краіна.
Называецца - Атлянтыда.
Даўна мінула, наколькі даўна?
Бацька мой жыў тым, і дзед таксама.bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-34934292831948559152023-01-12T13:51:00.006+03:002023-01-12T13:51:58.738+03:00Вялікі сьветВялікі сьвет і нязнаны
Шчодра ў сабе зьмяшчае
Усе магчымыя кшталты
Раскошы спакусы і смутку
І ўсё адно яго мала
Каб пустату запоўніць
Цябе незваротнай страты
Якую ўжо прадчуваеbayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-33154991856636650842021-06-24T12:38:00.004+03:002021-06-24T12:47:34.265+03:00ДамыДамы, збудаваныя побач,
Каб нельга было іначай
Прайсьці, і так і ня ўбачыць,
Як трымціць паміж імі
Паветра іншага сьвету.bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-725496098019889812020-10-21T01:52:00.007+03:002020-10-21T02:32:50.971+03:00Канстанцінас Кавафіс. ІтакаВыпраўляючыся да Ітакі,
жадай быць дарозе доўгай,
поўнай прыгод і спазнаньня поўнай.
Ані лестрыгонаў, ані цыклёпаў,
ня бойся, ні гнеўнага Пасэйдона -
яны не сустрэнуцца на дарозе,
калі твае думкі сягаюць высока,
сабой зрушаючы дух і цела,
ані лестрыгонаў, ані цыклёпаў,
табе не сустрэць, ані Пасэйдона,
калі ім няма ў душы тваёй месца ,
калі душа сама іх ня зьявіць.
Жадай быць дарозе доўгай.
Кабbayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com1tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-55009681741322554522020-05-02T15:30:00.002+03:002020-05-02T15:30:48.287+03:00Пра два розумы
1. Вум і розум
Перакладнік філасафічных тэкстаў на беларускую мову абавязкова сутыкаецца з праблемай "двух розумаў". Бо ў дзьвюхмоўных беларускіх слоўніках "розум" служыць перакладам адразу ўсіх органаў разуменьня, разрозьненьне якіх адбылося ў самых пачатках вялікіх філасафічных традыцыяў. Якое беларускае слова магло бы быць тым другім розумам? І якім розумам выявіцца ў такім разе тойbayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-83724289496133887192020-03-29T23:55:00.001+03:002020-03-30T00:00:38.638+03:00Колазварот
Самая важная тэма,
што нам выкладал ў школе, -
колазварот вады ў прыродзе -
была не пра ваду,
але пра пачуцьці.
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com3tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-60886929113533707252019-12-07T11:16:00.003+03:002019-12-07T11:16:58.988+03:00Бог Месца
А можа бог ёсьць месцам тым,
Куды вярнуцца ты павінен?
Ці можа месца богам ёсьць,
Адкуль зыйшоў ты назаўсёды?
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-55515820102098172782019-06-26T00:02:00.002+03:002019-06-26T00:02:56.504+03:00Літары
уночы ўваходзіш у пакой
зьзяе клявіятура лэптопа
што не пасьпеў заснуць
і вось яны - тыя літары на камянях
тыя самыя праз тысячагодзьдзі
сьветлыя ў цемры
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-33758470692045688872019-06-26T00:00:00.001+03:002019-06-26T00:00:52.280+03:00Дождж
Калі дождж - гэта мова,
якую мы не разумеем,
але намагаемся ўпарта,
і кідаем марныя спробы?
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-52648213149838920592019-02-26T00:59:00.004+03:002019-02-26T01:02:04.096+03:00Вочы
а можа ты нарадзіўся
каб бог тваімі вачыма
галоднымі вызнаў нарэшце
сваю немагчымую немач
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com1tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-7093693900505169862018-10-30T10:51:00.001+03:002018-10-30T10:51:52.115+03:00Ранак
шэры доўгі панылы ранак,як жа больш цябе за мяне!я аддаў табе ўсё, што маю,і цяпер ніхто за цябене мацнейшы на гэтым сьвеце,покі сьвет гэты - сьвет мяне
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-47563923069611876652018-03-19T23:11:00.003+03:002018-03-19T23:11:49.845+03:00Паміж вяршыняў
Час доўжыцца і цягнецца прастора,
дарога губіцца паміж вяршыняў гор,
мы ўзгадваем, што памяталі ўчора,
як цягся час і доўжыўся прастор
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-6858072155465339622018-03-19T23:11:00.001+03:002018-03-19T23:11:14.618+03:00Каліва
О каліва, закінутае ў цемру
брыняць вадой, ты скора станеш тым,
чаго ня знаеш, але мусіш ведаць,
каб гэтым новым немінуча стаць
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-82132393775630852002018-03-19T23:10:00.001+03:002018-03-19T23:10:23.923+03:00Нішто
калі сьпярша адсутнічала ўсё,
чаго няма ўжо і яшчэ ня стане,
калі ўсё зноў абернецца ўнівіч,
ды не пакіне нават успаміну,
тады нішто ніколі не было
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-36009117815460656982018-02-19T12:56:00.002+03:002018-02-19T12:57:46.419+03:00Багавітава Песьня, 1 узыход, тлумачэньні
1.1 Дгрытараштра – Князь Гастынапуры Дгрытараштра быў насьледнікам Вічытравір’і, сына Шантану. У Шантану было два шлюбы. Ад багіні Ґанґі ў яго быў сын Дэваўрата, вядомы як Бгішма, які даў зарок ніколі не жаніцца і не займаць пасад Гастынапуры. Ад Сат’яваті ў Шантану былі два сыны, Чытранґада і Вічытравір’я. Першы быў забіты ґандгарвам у двубоі, а другі памёр, не пакінуўшы нашчадкаў, хаця і меў bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-4687999978535040012017-03-31T12:55:00.000+03:002017-03-31T12:55:13.288+03:00Традыцыя і межы канструктыўнага сьвету
Канструктыўны сьвет
Сучасны сьвет набывае новыя абрысы. Мы пачынаем жыць у сьвеце, дзе чалавекам будуецца блізу ўсё. Тое, што лічылася натуральным, пераствараецца цяпер наборам біятэхналёгіяў. Духовае і гуманітарнае ўзнаўляецца псыхалягічнымі, інфармацыйнымі, сацыяльнымі, палітычнымі тэхналёгіямі. Новы сьвет, у які ўваходзіць сучасны чалавек - гэта канструктыўны сьвет.
У яго абсягі bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-49180610065037046802016-03-17T22:42:00.001+03:002016-03-17T22:42:58.998+03:00Пачуцьцёвы пол
У адных старажытных тэатрах усе ролі, і мужчынскія, і жаночыя, гралі мужчыны, а ў другіх - жанчыны. Такім чынам, ёсьць нешта, што дазваляе аднаму полу пераканаўча прадстаўляць іншы на сцэне.
Тэатральная сцэна - гэта сцэна нораваў, а нораў - гэта збор пачуцьцёвых правілаў. На тэатральнай сцэне і мужчына, і жанчына - толькі віды нораваў, і менавіта гэта робіць іх падуладным bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-63547171106061785172016-03-17T11:45:00.001+03:002016-03-17T11:50:09.642+03:00Ігнат Абдзіраловіч. Запавет ліючайся формы
Лекцыя, прачытаная ў Лятучым Унівэрсытэце 13 лютага 2016.
1. Нацыя як праект
Праект - гэта канструктыўная мэтафара. Гэта пасьлядоўнасьць пабудовы, даступная ўся адразу, падчас любога кроку яе зьдзяйсьненьня. Гэта час пабудовы, адлюстраваны ў прасторы яе апісаньня.
Нацыя як праект - гэта гісторыя яе задумы і пабудовы. Праект нацыі мае наўвеце яе плянаваньне, рэалізацыю і bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-39094274026366820672016-03-17T10:32:00.000+03:002016-03-17T10:33:28.223+03:00Пачуцьцёвая сетка
Пачуцьцё, што ўзьнікае ў адказ на іншае пачуцьцё, мае ў сабе адбітак гэтага пачуцьця. Страх, што ўзьнік ў адказ на гнеў, нясе ў сабе гнеў. З другога боку, і гнеў, што ўзьнік з мэтай спарадзіць страх, зьмяшчае ў сабе таксама і страх.
У такім разе, кожнае пачуцьцё аказваецца цэлым сказам і мае тую самую будову сямі дзеяў: чын, дачын, сродак, прычыну, вычын, месца і асобу. Але тое, што кожны bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-87247620202956598732016-01-15T17:26:00.002+03:002016-01-15T17:26:29.704+03:00Погляд
над горадам плынуць хмары
на хмарах высяцца вежы
зь вежаў губляюць кветкі
вянкі несьмяротных дзеваў
чым сьмех нязмушаней зь неба
павольней кветак падзеньне
тым больш захоплены долу
на неба зьдзіўлены погляд
а што калі кветкі зь неба
на хмарах нясьмерця вежы
толькі дзеля зьдзіўленьня
твайго, сьмяротны паглядзе
3 верасьня 2015
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-63035487679961668582015-12-04T00:32:00.005+03:002015-12-04T14:36:55.396+03:00Крытыка эмацыйнага розуму
Лекцыя ў Лятучым Унівэрсытэце - 02.12.2015
1. Мэтафізыка пачуцьцяў
Слова “пачуцьці” мае выразную двузначнасьць. Звычайна яно азначае як успрыманьні, так і перажываньні: як зрок, слых, дотык, так і гнеў, радасьць, сум. І калі ў перакладах старажытных твораў гаворка ідзе, напрыклад, пра “ўтаймаваньне пачуцьцяў”, важна ведаць, пра якія пачуцьці ідзе гаворка. Таму далей слова bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-84069148726341294272015-12-04T00:28:00.003+03:002015-12-04T00:34:51.538+03:00Мысленне - гэта разрыў у быцці, які паступова запаўняецца мовай
Размова з Паўлам Баркоўскім напярэдадні адкрытай лекцыі "Крытыка эмацыйнага розуму"
Павел Баркоўскі: Калісьці напрыканцы XIX ст. выбітны нямецкі мысляр Фрыдрых Ніцшэ паставіў дыягназ еўрапейскай культуры, сказаўшы, што яна пайшла хібным шляхам, бо цалкам страціла эмоцыі і пачуцці. Тое, пра што ты будзеш казаць у лекцыі, – гэта працяг cказанага Ніцшэ ці нешта адваротнае?
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-2788937878042577722015-12-03T23:59:00.001+03:002015-12-04T00:00:50.833+03:00Замест
Заместа шэрай вуліцы з вакна,
Замест чаканьня сну працягам ночы,
Замест таго ўсяго, што бачаць вочы,
Магло бы быць усё, чаго няма.
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-61271971796087377462015-02-28T03:47:00.000+03:002015-02-28T03:47:04.653+03:00Свой час
Дзея часу проста адкрываецца і закрываецца і гэтым утварае імгненьне. Кожнае новае імгненьне адбываецца ўнутры папярэдняга. Імгненьні складаюць пасьлядоўнасьць, якая расьце ў глыбіню, не губляючы сваёй паверхні.
Дзея часу рухаецца мовай часу. Мова часу зьмяшчае мноства розных часоў, прывязаных да першаснай дзеі часу. Іх імгненьні маюць розную даўжыню і адбіваюць розны бой. Дзеі часу разам bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0tag:blogger.com,1999:blog-7882185302461136969.post-81567471080002276552015-02-24T04:59:00.001+03:002015-02-24T05:20:40.046+03:00Цела нораву
Мова пачуцьцяў стварае адны пачуцьці ў адказ на другія, зьяўляе адны пачуцьці на месцы іншых. Яны зьяўляюцца перад тварам чуваньня як дар асалоды, які яно адмаўляецца ствараць само наўпрост.
Прыгэтым чуваньне заўсёды захоўвае магчымасьць умяшацца, дадаўшы ў прастору ўтварэньня пачуцьцяў свой рух, зьмяніўшы гэтым хаду аповеду. Тады на тканіну ад-чуваньняў накладаецца ўзор у-чуваньняў.
bayarynhttp://www.blogger.com/profile/09521081442783941476noreply@blogger.com0