Шрыфт "Бліскавіца" - яшчэ адна стылізацыя кірылічнага і лацінскага альфабэту пад узоры беларускага арнамэнту. Знакі ў "Бліскавіцы" разасоблены і не ўтвараюць лігатураў, што дае даўжэйшы радок, але большую чытальнасьць. Дзеля чытальнасьці таксама былі пераробленыя некаторыя знакі. Знакаўтваральным у "Бліскавіцы" зьяўляецца менавіта белы ўзор, за выняткам знакаў прыпынку, што выяўляюцца чырвоным узорам. Шрыфт можа ўжывацца як дэкаратыўны і добра падыходзіць для афармленьня загалоўкаў і шыльдаў.
"Бліскавіца" мае набор кірылічных літараў, неабходных для ўжываньня ў беларускай мове, без разрозьненьня вялікіх і маленькіх:
Пачатак вершу Янкі Купалы "Мой дом" у стылі "Бліскавіцы" выглядае так:
Мой дом - прывольле зорнай далі,
арламі мераны абшар,
дзе бітвы точаць ветраў хвалі
зь сям'ёй глухіх калматых хмар.
арламі мераны абшар,
дзе бітвы точаць ветраў хвалі
зь сям'ёй глухіх калматых хмар.
Мой дом – амшалай пушчы сховы,
Сяліба ясеняў, сасон,
Дзе сьмех русалчын, лесуновы
Палошыць вечна-цяглы сон.
"Бліскавіца" зьмяшчае таксама набор лацінскага альфабэту, дастатковы для ўжываньня ў беларускай лацінскай транслітэрацыі:
Лічбы:
І самы неабходны набор знакаў прыпынку і дадатковых сымбаляў. Прабел дзеля захаваньня стылю пазначаецца не пустым месцам.
Шрыфт распаўсюджваецца свабодна для некамэрцыйнага выкарыстаньня пад умовамі ліцэнзіі SIL Open Font License. Гэта значыць, шрыфт можна свабодна выкарыстоўваць для афармленьня бясплатных і платных прадуктаў, але не прадаваць як асобны прадукт і ня браць дадатковай платы за яго ўключэньне ў іншы прадукт (напрыклад, дыстрыбутыў аперацыйнай сыстэмы). Пры распаўсюджаньні вітаюцца спасылкі на аўтара і ягоны сайт.
Міхаіл Баярын.
12.07.2014
No comments:
Post a Comment