Узор - гэта тое, узіраючыся ў што, яго паўтараюць. Узор абавязкова ўзнаўляецца. З узорам заўсёды зьвяраюцца. Узор адказвае на пытаньне 'як?' Гэта спосаб вытворчасьці, інструкцыя, тэхналёгія. Санскрыцкае слова ārya значыць 'узорны', варты перайманьня. Мова складаецца з узораў. Тут усё, што гаворыцца і чуецца, існуе ў адзінкавай колькасьці.
Але ўзор - гэта таксама уз-ор, уздым і пераварот глебы лязом арала. Чын арбы пранікае ў рэчыва пратворы, расьсякае і пераварочвае яго, утвараючы сьлед разоры. Узор заўсёды мае справу з пратворай і вырабляе зь яе вытвор. Сутвора, культура - гэта збор узораў. А вытвора, цывілізацыя - гэта яе выказваньні. Для сутворы ўсё зьяўляецца ўзорным - тым, што мае быць узарана.
І на ўсякі вытвор сутвора ўсё адно глядзіць як на пратвору для новага ўзору. Так, у тканіне узор утвараецца уточнымі ніткамі на пратворы нітак асновы. Але затым на пратвору тканіны накладаецца ўзор шытва. Гэты другі ўзор зьвязвае адны перасячэньні нітак з другімі, і можа зьвязваць цэлыя тканіны. Корань 'шыць' адпачатку значыць 'зьвязваць, злучаць'.
Ствараючы сваю сутвору, мы маем глядзець на чужыя цывілізацыі як на прыроду, гліну для нашых судзін і нівы для нашых расьлін. Маладосьць нашай сутворы значыць ня тое, што мы адстаем ад іншых, старэйшых, а тое, што іх вытворы будуць для нас рэчывам, тканінай для нашай вышыўкі, цаглінамі для будоўлі дамоў водле нашых узораў. І больш за тое, пратворай для нас мае быць наша мова і спадчына.
Сутвора ствараецца на мове грамады. Але ўзьнікшы, сутвора глядзіць на сваю аснову як на пратвору для ўзараньня. Мова для сутворы - ніва, што мае стаць узорам. І ў гэтым самаўзараньні, самаператварэньні мовы і грамады праз ад'яву ў сваёй сутворы здараецца цуд самапераўзыходжаньня. Гэта той цуд, калі цела рухае само сябе знутры, ідучы. Калі стойная ява стаецца цякучай. Свамова - гэта той глыбокі ўзор мовы, які нам належыць зрабіць, ствараючы сваю сутвору.

maccracked.com is American multinational program participation that produces software for the design and construction of buildings, engineering, media, and industries enjoyment.
ReplyDeletecracks4soft.com is a media server used to organize, play and play audio and video on a wide range of devices.
hdlicensed.com is a general purpose data collection and analysis software that allows you to easily collect data and measure readings.
windowscrack.net Free Download is the only professional app for wireless site surveys, Wi-Fi analysis, and troubleshooting on Mac OS X and Windows.