1. Міхаіл Баярын. Уводзіны ў традыцыйны санскрыт - Vilnius: Logvino literatūros namai, 2014 - 441 с. ISBN 978-609-8147-01-8.
Санскрыт - мова старажытна-індыйскай традыцыі, што мае шматтысячагадовую гісторыю ўласнага мовазнаўства. Гэты падручнік уяўляе сабой уводзіны ў традыцыйную граматыку санскрыту, вйакарану, і разьлічаны на поўгоду навучаньня. Ён стварае цэласнае ўяўленьне пра граматычную сыстэму санскрыту, засяроджваючы ўвагу на асноўных правілах і пакідаючы па-за ўвагай многія выняткі. Абсяг падручніка дастатковы, каб зрабіць магчымым чытаньне арыгінальных санскрыцкіх тэкстаў са слоўнікам. Кніга выдадзена выдавецтвам "Логвінаў" і пакуль яе яшчэ можна набыць у кнігарні "Логвінаў" у Менску.
Відэазапіс прээнтацыі
Старонка на Google Books
Электронная копія (pdf)
Аўдыё-дадатак да падручніка
2. Міхаіл Баярын. Самабыцьцё - Vilnius: Logvino literatūros namai, 2014 - 194 с. ISBN 978-609-8147-01-5.
Гэтая кніга пра Мову і Спадчыну, сама зьяўляецца насьледніцай трох традыцыяў - індыйскай камэнтацыйнай гермэнэўтыкі, эўрапейскай эсэістыкі і беарускага пурызму. Яна складаецца зь невялікіх перакладаў сьвятарных санскрыцкіх тэкстаў на беларускую мову і мэдытацыяў на гэтыя творы. Кніга задумана як мост над прорвай паміж сучасным мысьленьнем і сьветаглядам ведавай спадчыны. Кніга выдадзена выдавецтвам "Логвінаў", яе можна набыць у кнігарні "Логвінаў" у Менску.
Відэазапіс дыскусіі з нагоды публікацыі
Старонка на Facebook
Старонка на Google Books
Электронная копія (pdf)
3. Міхаіл Баярын. Заваёўнік - Тэрнопаль: "Крок", 2014 - 70 с. ISBN 978-617-692-214-8.
Невялікая кніга мэтафізычнай паэзіі, у якую ўвайшлі вершы, створаныя з 2010 па 2014 год. Кніга выдадзеная ў Тэрнопалі, Украіна, выдавецтвам "Крок". Цяпер яе можна набыць у кнігарні "Логвінаў" у Менску.

No comments:
Post a Comment