Siddhanta

Шрыфт Дэвана̄ґарі̄  ў кадаваньні Unicode з Open Type інструкцыямі

Шрыфт Siddhanta распрацаваў Міхаіл Баярын. Праца працягвалася тры гады. Шрыфт можа выкарыстоўвацца для клясычнага і ведычнага санскрыту, гінді̄, нэпалі̄ і іншых моваў, што ўжываюць пісьмо дэвана̄ґарі̄.


Галоўныя асаблівасьці шрыфта Siddhanta:
  -  Ліґатуры. Siddhanta ўжывае вэртыкальную пабудову складаных знакаў; дзякуючы гэтай уласьцівасьці шрыфт падтрымлівае найбольшую колькасьць ліґатураў пісьма Дэвана̄ґарі̄;
  -  Варыяцыі. Siddhanta падтрымлівае варыянтнасьць ліґатураў і пісьма - Калькуцкі, Бамбэйскі і Нэпальскі стылі;
  -  Набор знакаў. Siddhanta зьмяшчае Ведычны і пашыраны Дэвана̄ґарі̄ наборы знакаўUnicode і падтрымлівае іх правільнае разьмяшчэньне. Шрыфт таксама зьмяшчае лацінскія і кірылічныя знакі і можа ўжывацца для транслітэрацыі санскрыту;
  -  Сумяшчальнасьць. Siddhanta падтрымлівае стандарт Unicode 6.0 і сумяшчальны з праграмай Intranslator 2003, а таксама часткова сумяшчальны з кадаваньнем шрыфта Chandas;
  -  Хінтынг. Siddhanta зьмяшчае адмысловыя візуальныя інструкцыі - шрыфт добра выглядае як у друку, так і на маніторы кампутара; таўшчыня лініі добра ўспрымаецца вокам;
  -  Каліґрафія. Siddhanta - каліграфічна дакладны і рэалістычны шрыфт; у ім няма прамежкаў паміж паўформамі і поўнымі формамі літараў. Шрыфт можна ўжываць у якасьці ўзораў для навучаньня пісьму Дэвана̄ґарі̄.
  -  Свабодны распаўсюд. Siddhnata (а таксама варыянты шрыфта і Vaidika IME) публікуецца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution-NonCommercial-NoDerivs 3.0 Unported License. Лацінскія і кірылічныя наборы знакаў (заснаваныя на шрыфце DejaVu) могуць выкарыстоўвацца паводле свабоднай ліцэнзіі. Siddhanta можа выкарыстоўвацца таксама ў якасьці web-шрыфта.

Дадатковыя файлы:

  -  Варыяцыі шрыфта Siddhanta 
  -  Адмена шрыфта Siddhanta для Adobe InDesign 
  -  Гліфы шрыфта Siddhanta
  -  Vaidika - драйвэр і раскладка клавіятуры для дэвана̄ґарі̄ 
  -  Шрыфты Chandas  і Uttara і іх дадатковыя файлы 

Шрыфт Siddhanta публікуецца свабодна, як унёсак у чалавечы дух, для падтрымкі санскрыцкай мовы і ведычнай традыцыі ў сучасным сьвеце. Калі вы жадаеце дапамагчы праекту, зьвяртайцеся да аўтара па адрасе bayaryn @ gmail.com.

॥ धर्मो रक्षति रक्षितः ॥

No comments:

Post a Comment