Dec 19, 2013
Oct 27, 2013
Ісьцінныя імёны
Ёсьць старажытнае ўяўленьне пра тое, што кодная істота, кожная рэч у сьвеце мае сваё ісьціннае імя. А ўся сукупнасьць такіх імёнаў складае ісьцінную мову. Лічыцца, што сваё ісьціннае імя варта хаваць, бо імя дае ўладу над яго формай. Пасьвячэньне, пераход істоты ў іншы стан, таксама накладаньнем новага імені. Зважачы на хаатычную разнастайнасьць сьвету гэтая ідэя здаецца дзіўнай. Рэчы і істоты здаюцца "проста" і "ўсяго толькі" рэчамі і істотамі, выпадковымі асобнікамі з сэрыі падобных. Як усё гэтае бясконцае мноства можа мець свае ісьцінныя імёны?
Арганізм уяўляе сабй сыстэму органаў, "дзейнікаў", што выконваюць пэўную функцыю дачынна адно аднаго. Любы арганізм можна прадставіць як мову, што мае сваю лексыку, граматыку і сынтаксіс. Элемэнты ідэнтыфікуюцца першаснымі імёнамі. Імёны ўтварюць клясавую гіерархію з дапамогай другасных імёнаў імёнаў, якія затым зьяўляюцца аб'ектам сынтаксычных правілаў, што арганізуюць працу структурнай цэласьці. Для працы мовы неабходна прастора імёнаў, у межах якой імёны ўнікальны.
Элемэнт, што складае частку арганізму, сам пры гэтым можа быць цэлым арганізмам. У такім разе формай імені аказваецца цэлая мова, са сваёй сыстэмай імёнаў, мэта-імёнаў і сынтаксычных правілаў. Калі прадставіць арганізм чалавечага грамадзтва як мову, то форму яе імёнаў складаюць людзі, складаныя арганізмы. Органы цела чалавека ў сваю чаргу маюць сваю нутраную будову, і таксама ўляўляюць сабой асобныя мовы. З гледзішча мовы вышэйшага ўзроўня імя такога элемэнта можна прадставіць сабе ў выглядзе дамэннай структуры: < імя элемэнта ў мове-дамэне >.< імя элемэнта ў мове-субдамэне>... як адрэсы ў інтэрнэце.
Сьвет адзіны і цэлы, мае адзін пачатак. Усё ў ім так ці інакш зьвязана паміж сабой. Гэтую ўзаемназьвязаную цэласьць можна назваць арганізмам сьвету, што мае сваю "мову сьвету". З гэтага гледзішча любы элемэнт сьвету, кожны чалавек, кожная клетка і кожны атам, наколькі б яны ні былі аддаленыя ад пачатку маюць сваю ўнікальную адрэсу, імя, што складаецца з дамэнаў, суб-дамэнаў і ў рэшце рэшт свайго ісьціннага імені.

Oct 24, 2013
Вялікі Чалавек
Мова - гэта сувязь імені і формы. З гэтага гледзішча чалавечае грамадзтва таксама зьяўляецца мовай. Кожны чалавек мае ўласнае імя, для якога ён сам зьяўляецца формай. Гэтыя ўласныя імёны складаюць яе лексыку. Мова грамадзтва мае сваю граматыку - імёны імёнаў, якія адносяць людзей да розных катэгорыяў, статусаў і клясаў. І свой сынтаксіс - правілы дачыненьняў паміж гэтымі граматычнымі катэгорыямі. Людзі мяняюцца, грамадзтва застаецца. Граматычныя імёны прысвойваюцца іншым адзінкам, а структура захоўваецца нязьменнай.
Мова грамадзтва ўтварае структуру, элемэнты і дачыненьні паміж элемэнтамі. Людзі для гэтай мовы - назоўнікі, а іх дачыненьні - дзеясловы. Правілы мовы вызначаюць, якім павінен быць адказ аднаго элемэнта на дзеяньне другога. "Рух ад сябе" аднаго складніка павінен адлюстравацца як "рух да сябе" іншым складнікам. З гэтага гледзішча ўвесь інтэрфэйс чалавечага ўспрыманьня - тое, што робіць неба сінім і разьмяшчае яго ўверсе, а зямлю чорнай і разьмяшчае яе ўнізе - зьяўляцца такой самай часткай мовы грамадзтва, як і элемэнты яго стркутуры. Гэта адна мова. І гэта невымерна пашырае яе абсяг. Бо правілы інтэрфэйса ўспрыманьня аднолькавыя для руху чалавека, каня і ветра. У мову грамадзтва ўваходзіць уся карціна сьвету.
Але грамадзтва нібыта складаецца зь людзей. Што застанецца, калі выдаліць іх з грамадзтва? Зьнікне лексыка, застанецца граматыка і сынкаксіс - структура, элемэнты і правілы іх дачыненьняў без усякай канцрэтнай формы. Плятанічная ідэя грамадзтва, макет, кляса зь неініцыялізаванымі пераменнымі. Што такое тады форма чалавека, якой ініцыялізуюцца імёны мовы грамадзтва?
Чалавек як форма свайго імені таксама аказваецца цэлай мовай чалавека. Як і грамадзтва, ён складаецца з узаемна-зьвязаных частак, форма якіх мяняцца, а функцыя застаецца. Яго цела цягам жыццья некалькі разоў цалкам зьмяняе свой склад. Мова чалавека мае свае лексыку, граматыку і сынтаксіс. Гэта значыць, што імя ў мове грамадзтва ініцыялізуецца і прадстаўляецца цэлай мовай як формай. Мова зьверху, і мова зьнізу. Мова звонку, і мова ўнутры. Чалавек аказваецца цэлым грамадзтвам, а грамадзтва - Вялікім Чалавекам. І гэты чалавек - Мова.
sahásraśīrṣā púruṣaḥ sahasrākṣáḥ sahásrapāt, sá bhū́miṃ viśváto vṛtvā́ty atiṣṭhad daśāṅgulám. púruṣa evédáṃ sárvaṃ yád bhūtáṃ yác ca bhávyam - "Тысячагаловы Продак, тысячавокі, тысячаногі, абярнуўшы быцьцё адусюль, на дзесяць дванаццатых выстаў. Продак толькі ўсё гэта, што быта і тое, што будзе..." (Рыг-веда 10.90.1-2)
Гэты Вялікі Чалавек як мова пасродкуе сабой усе ўзаемадзеньні ўнутры сябе. Усё, што чалавек успрымае і выражае, праходзіць праз правілы мовы грамадзтва. Калі чалавек бачыць, то насамрэч перад сабой Вялікага Чалавека. Калі чалавек гаворыць, то насамрэч гаворыць зь Вялікім Чалавекам. Чалавек бачыць мову, гаворыць з мовай, дыхае мовай.
tásmād virā́ḷ ajāyata virā́jo ádhi pū́ruṣaḥ, sá jātó áty aricyata paścā́d bhū́mim átho puráḥ - "Зь яго узьнікла Улада, з Улады узьнік зноў Продак, ён, узьнікшы, пераўзыйшоў назад быцьцё і наперад". (Рыг-веда, 10.90.5)
Што адбываецца, калі структура ініцыялізуе свае элемэнеты сабой жа? Мова ўваходзіць сама ў сябе. І пры гэтым адбываецца нешта новае і небывалае раней. Яна расьце. Яе становіцца больш. Яна дасягае ўсебаковага самаўспрыманьня - бачыць сябе з усіх бакоў, гаворыць з кожнай часткай сябе самой, спазнае сябе ў сваёй усемагчымасьці. Яна - усё, што адбываецца ўнутры яе, усе людзі, небёсы і землі, вёсны і восені.

Неба гарыць
Tanzwut - Der Himmel brennt
Неба гарыць
Цені зьнікаюць
Сканчаецца ноч
Твае вусны гараць
Зноў у сэрцы маім
Цябе зноў я трымаю
Моцна ў руках
Мая тайная любоў
Мой вечны боль
Так ня можа быць вечна
Я сёньня сыходжу
Я сёньня сыходжу
І сонца змывае
Сваю кроў у моры
Не на векі вечныя
Наша адзінота
І нас не разлучае нічога
Калі неба гарыць
Твае сьлёзы сьвячаюць
Марскую ваду
У хваляў гульні
Я бачу твой твар
Не на векі вечныя
Наша адзінота
Нас больш не разлучае нічога
Калі неба гарыць
Der Himmel brennt
Die Schatten zerfallen
Die Nacht geht zu Ende
Dein Mund brennt
Ein Mal in mein Herz
Ich halt dich noch einmal
Ganz fest in den Armen
Meine heimliche Liebe
Mein ewiger Schmerz
Doch es wird nicht für immer sein
Dass ich heut von dir geh
Und die Sonne schwemmt
Ihr rotes Blut in die See
Nicht für die Ewigkeit
Ist unsere Einsamkeit
Und es bleibt nichts was uns trennt
Wenn der Himmel brennt
Deine Tränen erhellen
Das Wasser der See
Im Spiele der Wellen
Dein Antlitz ich seh
Nicht für die Ewigkeit
Ist unsere Einsamkeit
Und es bleibt nichts was uns trennt
Wenn der Himmel brennt
Sep 20, 2013
Ціша перад бурай
Tanzwut - Die Ruhe vor dem Sturm
ні птаха ў нябёсах,
застыла зямля,
у мойчы й спакоі
заклята на век
i сонца сьвеціць,
і дождж ліе,
і нішто не сканчаецца,
і нішто не пачынаецца
пакуль час не дасьпее,
каб зьнішчыць заклён
i будзе сусьвет
належаць нам зноў
ты чуеш цішу,
цішу перад бурай?
нішто не назаўсёды,
нішто ня страчана навечна.
ты чуеш цішу,
цішу перад бурай?
час надасьпеў
для адраджэньня нашых чар
ні сьмеху людзкога,
ні ціхай малітвы.
ні ў сьне, ні ў чуваньні,
зьнесены ветрам
пакуль час не дасьпее,
каб зьнішчыць заклён.
і будзе сусьвет
належаць нам зноў
ты чуеш цішу,
цішу перад бурай?
нішто не назаўсёды,
нішто ня страчана навечна
ты чуеш цішу,
цішу перад бурай?
час надасьпеў
для адраджэньня нашых чар
пераклаў зь нямецкай Міхаіл Баярын.
Tanzwut - Die Ruhe Vor Dem Sturm
Kein Vogel am Himmel
Erstarrt ist das Land
In Leere und Stille
Auf ewig gebannt
Und die Sonne scheint
Und der Regen rinnt
Und nichts endet
Und nichts beginnt
Doch die Zeit ist reif
Den Bann zu zerstören
Dann wird die Welt
Wieder uns gehören
Spürst du die Ruhe
Die Ruhe vor dem Sturm
Nichts ist für immer
Nichts für die Ewigkeit verloren
Spürst du die Ruhe
Die Ruhe vor dem Sturm
Die Zeit ist reif
Dass unser Zauber neu geboren
Kein menschliches Lachen
Kein leises Gebet
Nicht schlafend, nicht wachend
Vom Winde verweht
ні птаха ў нябёсах,
застыла зямля,
у мойчы й спакоі
заклята на век
i сонца сьвеціць,
і дождж ліе,
і нішто не сканчаецца,
і нішто не пачынаецца
пакуль час не дасьпее,
каб зьнішчыць заклён
i будзе сусьвет
належаць нам зноў
ты чуеш цішу,
цішу перад бурай?
нішто не назаўсёды,
нішто ня страчана навечна.
ты чуеш цішу,
цішу перад бурай?
час надасьпеў
для адраджэньня нашых чар
ні сьмеху людзкога,
ні ціхай малітвы.
ні ў сьне, ні ў чуваньні,
зьнесены ветрам
пакуль час не дасьпее,
каб зьнішчыць заклён.
і будзе сусьвет
належаць нам зноў
ты чуеш цішу,
цішу перад бурай?
нішто не назаўсёды,
нішто ня страчана навечна
ты чуеш цішу,
цішу перад бурай?
час надасьпеў
для адраджэньня нашых чар
пераклаў зь нямецкай Міхаіл Баярын.
Tanzwut - Die Ruhe Vor Dem Sturm
Kein Vogel am Himmel
Erstarrt ist das Land
In Leere und Stille
Auf ewig gebannt
Und die Sonne scheint
Und der Regen rinnt
Und nichts endet
Und nichts beginnt
Doch die Zeit ist reif
Den Bann zu zerstören
Dann wird die Welt
Wieder uns gehören
Spürst du die Ruhe
Die Ruhe vor dem Sturm
Nichts ist für immer
Nichts für die Ewigkeit verloren
Spürst du die Ruhe
Die Ruhe vor dem Sturm
Die Zeit ist reif
Dass unser Zauber neu geboren
Kein menschliches Lachen
Kein leises Gebet
Nicht schlafend, nicht wachend
Vom Winde verweht
Aug 17, 2013
Мова багоў
Мова існуе індывідуальна. Кожны носьбіт мовы мае сваю мову, сваю лексіку, граматыку і сінтаксіс.
Але мова ўзьнікае дзеля ўзаемадзеньня зь іншымі, для зьдзяйсьненьня чыну, які нельга зрабіць аднаму. Узьнікненьне мовы - гэта ўвесь час сінхранізацыя мноства індывідуальных моваў. Толькі агульная справа патрабуе стварэньня мовы.
Тры працэсы ўтвараюць мову - лексіка, граматыка і сінкаксіс - спараджэньне элемэнтаў, стварэньне мэта-элемэнтаў і вызначэньне парадку мэта-элемэнтаў. Мы ўвогуле бачым сьвет як мову - як элемэнты, мэта-элемэнты і іх парадак.
Ёсьць мова, якую мы спараджаем самі, і ёсьць мова, для якой мы, ці тое, чым мы сябе лічым, ёсьць элемэнтамі, падпарадкаванымі пэўным граматыцы і сынтаксу. Законы і прычыннасьць і ёсьць нішто іншае як мова.
Мы звыкліся думаць пра гэту мову як пра твор аднаго бога, які ўсталяваў законы сьвету. Але калі ўсе натуральныя мовы - гэта мовы супольнасьцяў - узьнікаюць і існуюць як агульная справа, трэба меркаваць, што і тая мова, граматыка і сінтаксіс якой абавязковыя для гэтага сьвету, таксама можа быць калектыўным творам, мовай багоў.
Стваральнікі мовы, рышы, продкі багоў і людзей, у Ведах узгадваюцца менавіта ў множным ліку:
Багі, у множным ліку, робяць Мову многапрысутнай, многадасяжнай.
aháṃ rā́ṣṭrī saṃgámanī vásūnāṃ cikitúṣī prathamā́ yajñíyānām, tā́m mā devā́ vy àdadhuḥ purutrā́ bhū́risthātrām bhū́ry āveśáyantīm - "Я ўладарка, скарбніца скарбаў, чуйная, першая з вартых аброку, Той мяне ўстанавілі багі паўсюль многамесцавай, многадасяжнай" (Ṛgveda, 10.125-3).
Ці зьмяншае гэта як-небудзь Першапачатак? Не. Узьнікненьне мовы адначасова зьяўляецца ўзьнікненьнем законаў і правілаў, спараджэньнем асобнасьцяў і абмежаваньняў. Першапачатак, стваральнік стваральнікаў мовы, застаецца стваральнікам свабоды.
Паўтор
Калі мы слухаем музыку, напрыклад, Месяцовую санату, ёсьць імгненьне, калі пасьлядоўнасьць пачынае паўтарацца. І адразу ж тыя самыя ноты, што гучалі раней як мэлёдыя, становяцца нечым большым, выдзяляюцца ўжо як элемэнты кампазіцыі.
Паўтор аднаго элемэнта стварае рытм. Варыяваньне элемэнтаў стварае мэлёдыю. Паўтор мэлёдыі зноў стварае рытм, выдзядяючы элемэнт вышэйшага парадку. Варыяваньне мэта-элемэнтаў зноў стварае мэлёдыю.
Паўтор стаіць у пачатку менаваньня. Змысел атрымлівае імя, калі паўтараецца. Паўтарэньне стаіць на пачатку граматыкі. Граматычнае мэта-імя зьяўляецца, калі паўтараецца агульны змысел імёнаў. Сінтаксіс утвараецца, калі паўтараецца пасьлядоўнасьць мэта-імёнаў.
Думаючы пра мову і імёны, мы інтуітыўна адчуваем, што паўтарэньне тут прычым. Але справа ня ў колькасьці паўтораў, а ў рытме, які яны спараджаюць.
Паўтарэньне стварае граматыку мовы, яе элемэнты і мэта-элемэнты. Варыяваньне ставарае лексыку, спэктр у межах пэўнага ўзроўня. Паўтор, ствараючы рытм, кожны раз узводзіць мову на ўзровень вышэй.
Як у музыцы, у любой мове ёсьць свая мова мэлёдыі, лексыка і свая мова рытму, граматыка. Мовай можна назваць усё, што мае паўтарэньне і варыяваньне.
Увесь гэты сьвет
Успамін
Раптам усплыў яркі ўспамін зь дзяцінства: у вёсцы было вясельле, нявеста раскідвала цукеркі і дзяці імгненна падбіралі іх з дарогі. Дзяцей было многа. Я спрабаваў падняць хоць адну, але ніколі не пасьпяваў. Было такое вострае пачуцьцё абдзеленасьці і адчужанасьці. Цукеркі скончыліся і я, мабыць, унутрана ўжо плакаў, але раптам гэтая неверагодная чыстая белая добрая істота падыходзіць да мяне і сама дае мне цукеркі ў рукі.
Перапын
У сваіх развагах мы звычайна зыходзім з ідэі працягласьці рэчаіснасьці, быцьця, суб'екта. Прадмет развагі існуе працягла, працягла існёе і той, хто разважае. Інакш губляецца сэнс развагі, і сама рэчаіснасьць таксама губляецца. Асабліва гэта важна для сучаснай навукі зь яе ідэяй аб'ектыўнасьці. Фізыка і гісторыя бачаць час і прастору як працягласьць.
Але гэтае бачаньне заўжды выносіць за дужкі той просты несумнеўны факт, што быцьцё ўвесь час перапыняецца і ня можа не перапыняцца. Мы ніколі не зьяўляемся сьведкамі няспынных часу, прасторы, быцьця, рэчаіснасьці. Сон зноў і зноў перапыняе быцьцё, перазапускае рэчаіснасьць, утварае новы суб'ект. І гэты новы суб'ект з усіх сілаў верыць у той, што зьяўляецца працягам учорашняга, што новая рэчаіснасьць працягвае старую.
Бо перапыннае быцьцё - ужо нибы і не быцьцё. Перапынны суб'ект - увогуле ніякі і не суб'ект. Перапынная рэчаіснасьць - увогуле нікуды ня вартая ў якасьці рэчаіснасьці. Чаго вартая перапынная гісторыя? Але суб'ект перапынны, быцьцё перапыннае, рэчаіснасьць перапынная. Бо ёсьць тое большае чым гэтая рэчаіснасьць, гэтае быцьцё, гэты суб'ект, што стварае гэтую рэчаіснасьць, гэтае быцьцё, гэты суб'ект. Таму што прыходзіць сон і перапыняе ўсё, а затым пачынае ўсё наноў. Дзень і ноч таму - найважнейшыя катэгорыі перапыннасьці.
Успамін успаміна
Успамін ажыўляе, аднаўляе памяць. Можна ўспомніць свой дзень, усе ўчынкі, сустрэчы і размовы свайго дня і ясна ўзгадаць сябе, які іх зьдзяйсьняў, у іх удзельнічаў. Але нельга ўзгадваць сябе ўзгадвачым. Успамін на гэтым спыняецца. Тут мы сустракаемся з тайнай.

Памяць нязьменная і нескасоўная, і ўжо гэтым успрымаецца як прымус суб'екта, але яна ўсё ж суцэльна належыць нам. Суб'ект успамінаў - уладар неадчужальнай уласнасьці, што ўвесь час прырастае актуаліяй. Немагчымасьць успомніць успамінаючага адкрывае суб'екта ўспамінаў як мэта-суб'екта, што пераўзыходзіць суб'екта перажываньня.
Няўклюднасьць
Няўклюднасьць, асабліва дзіцячая, кажа пра тое, што мы існуем ня тут, а тут і там, дзе ўсіх гэтых абмежаваньняў, якія ўвесь час парушаюць нашыя целы, няма. Варта нам крыху забыцца, і мы ў родным сьвеце, дзе ўсё выконваецца адразу, а не пасьлядоўна, праўь сьцены можна хадзіць, рэчы не абавязаны падаць долу і можна лётаць. Няўклюднасьць кажа пра тое, што сон - ня збор успамінаў і адбіткаў, а нашае прыроднае асяродзьдзе, дзе мы як рыбы щ вадзе.
Земнаводныя
Людзі зарадзіліся ў вадзе сну і "цягам эвалюцыі" выпаўзьлі на сушу чуйнаваньня.
Заваёўнік
Хаця сьвет чуйнаваньня неахвотна падпарадкоўваецца чалавеку і прымушае яго гуляць па сваіх правілах, у яго ёсьць і свая прастора, дзе ўсе яго жаданьні і ідэі без адвалокі спаўняюцца, сон. І чаго дасягнуў ён, чаго такога пажадаў, чаго такога стварыў, маючы гэтыя амаль бязьмежныя магчымасьці, такога, каб відавочна перасягала тыя магчымасьці, якія ён мае ў прасторы чуйнаваньня? Ён там проста адпачывае, ад змаганьняў у "сапраўдным" сьвеце.
Падобна, што чалавек кажа пра сваю несвабоду ў сьвеце чуйнаваньнязусім не таму, што ў яго тут нешта не атрымліваецца зрабіць ці дасягнуць. Для яго прынцыпова важна дасягнуць сваіх жаданьняў менавіта тут, дзе форма сухая, цьвёрдая і доўна трымае сьлед, дзе ён як захопнік і заваёўнік навязвае матэрыі сваю волю, а ня там, дзе ўсякая яго прыхамаць безумоўна зьдзяйсьняецца ў поўным аб'ёме паслухмяным вільготным асяродзьдзем.
Старэньне
Рэчы, што стварае чалавек, немінуча ўвесь час старэюць. Усё, што стварае чалавек, імкнецца да разбурэньня навязанай ім формы. Чаму адбываецца старэньне? Таму, што чалавек не адсюль, ён тут захопнік, чужы. Матэрыя, часова падпарадкаваная мове, выяўленьню імёнаў і вобразаў, адразу ж пачынае змагацца за сваю свабоду. У яе ёсьць свая мова, свае імёны і вобразы, свая граматыка і сінтаксіс. Быць рэччу - не яе прыроднае прызначэньне. Гэтаксама і цела, зробленае духам сваёй часовай выявай. Што значыць старэньне? Тоt, что там, на Радзіме, адкуль чалавек бярэ імёны і вобразы, яго няма.
Прадчуваньне
Калі адкрываеш для сябе нешта новае, кнігу, музыку, пісьменьніка, філязофію, то нейкі час яшчэ невядома, наколькі вялікая гэтая новая акдрытая прастора. І ў гэты час яна яшчэ бясконцая, гэтая расхінутая чароўная пэрспэктыва, цэлы сьвет наперадзе. Так, кніга мае гэтулькі старонак, і пісьменьнік напісаў гэтулькі раманаў, і ў музыкі ёсьць гэтулькі альбомаў. Ёсьць нейкія межы. Але гэта вонкавыя межы, унутры ж раскрываецца бясконцая пэрспэктыва.
Ёсьць чары ў гэтым імгненьні, калі вывучаеш новую мову, і яшчэ не разумеючы яе, слухаеш яе гукі. Так можна слухаць яе толькі ў гэты момант пачатку навучаньня, бо пасьля гукі будуць незваротка прыдушаны змыслам. Зь іншага боку, калі няма намеру вывучэньня, гэта яшчэ проста гукі, а не невядомыя знакі, ня дзьверы ў іншыя сусьветы. Вучыць новую мову - гэта як перажыць новае каханьне. Так глядзіш на чалавека, калі зь ім толькі знаёмішся, і пасьля яго, ужо знаёмага, нельга будзе ўбачыць такім самым.

Успамін нават аднаго імгненьня аднаўляе ўвесь сьвет цалкам, якім ён быў для мяне ў тое імгненьне. І колькі імёненьняў я перажыў, столькі сусьветаў я нясу ў сабе.
Ва ўспаміне ня толькі я - гэта я, але і ўсё засталае, увесь сьвет - таксама я. Успамін як сон, увесь цалкам складаецца зь мяне і зроблены мной. І ўсе імгненьні, якія я ўзгадваю, усё гэта - я, усё гэта робіцца мной і складаецца зь мяне.
Успамін нават аднаго імгненьня разгортвае цэлы сьвет, але гэта мой сьвет, такі, якім ён быў толькі для мяне.
Але вось гэтае імгненьне, якое зараз стане ўспамінам, сьвет у ім таксама толькі мой, такі, якім ён ёсьць толькі для мяне.
Гэтае імгненьне, якое зараз стане ўспамінам, увогуле можа стацца ўспамінамтолькі таму, што ўжо зараз робіцца мной і ўжо ўсё складаецца зь мяне, гэта і ёсьць я.
Я і ёсьць увёсь гэты сьвет.
І калі я памру, скончыцца ўвесь гэты сьвет, усе сусьветы, якія я нясу ў сабе. Ці магу я памерці?
Jul 19, 2013
Глыбіня мовы
Кніга паэзіі зьбірае вершы ў цэлае як верш зьбірае радкі, і робіць гэта цэлае падзеяй у часе культуры. Але падзея паэзіі і падзея кнігі адбываюцца ў розных вымерах. Кніга патрэбна паэту, каб адштурхнуцца ад яе, дазволіць сабе быць іншым. Паэт рухаецца як мэдуза ў моры мовы.
Паэзія бывае вельмі рознай. Чым вымяраецца гэтая рознасьць? Што ўтварае меру паэзіі? Рышы Бргаспаті Ангіраса параўнаў паэтаў з азёрамі: “Адны - як азёры па рот глыбінёй, другія - па плечы, а ў іншых можна купацца” (Ṛgveda, 10, 71-7). Паэзія адрозьніваецца глыбінёй мовы, тым, наколькі глыбока ў яе можна зайсьці, разгадваючы яе загадкі.
Верш мае прынамсі дзьве плашчыні. Адна відавочная - паверхня, другая схаваная - дно. Але, тое, што здаецца дном, можа зноў выявіцца паверхняй, за якой хаваецца новая глыбіня. І кожная новая глыбіня мае свой сюжэт і свае падзеі, неяк зьвязаныя з усімі іншымі ўзроўнямі верша. Так утвараецца цэлая архітэктура глыбіняў.
“Свамову” не атрымаецца проста прачытаць. Гэтыя вершы глыбяцца. Можна і патануць. Іх трэба чытаць раз за разам, адкрываючы новую глыбіню мовы.
Краскай сярод быльля, велета велеагнём
іскры сыпаць уверы – зьнічы ў пракаветных дубровах.
“Свамова”
Пра што ён увогуле гаворыць? Што такое Свамова? Быльлё - гэта мноства травы, пустазельле. Сярод гэтай травы зьяўляецца краска, кветка. Але быльлё - яшчэ мноства ўсяго мілулага, былога. Краска ўваскрасае, адраджаецца. Сярод пустазельля памерлага зьяўляецца краска новага жыцьця. Краска - як жывое сонца - распускае пялёсткі ўва ўсе бакі.
Велет - гэта адмена слова “волат”. У велеце гучыць “вялець”, воля, свабодны, нічым не абумоўлены чын. Волат - гэта пераклад “героя”. Створаны паводле старабеларускай мадэлі “веле-агонь” - гэта вялікі агонь. І праз сувязь зь велетам - агонь волі. Чым вялікі агонь адрозьніваецца ад проста агня? Вялікі агонь - пачатак агнёў, агонь у прынцыпе. Вялікі агонь волата. Узгадваецца Прамэтэй, які аддаў агонь багоў людзям. Перанос агня зь неба на зямлю ўтварае сувязь, мост, вось паміж агнём багоў і агнём людзей. Тое, што было краскай у полі, стаецца цяпер агнявой кветкай паўстаньня тытана, агнём багоў, зьяўленым на зямлі.
Як краска раскрывае пялёсткі, вялікі агонь рассыпае іскры, якія становяцца зьнічамі, сьвятарнымі агнямі продкаў. Зьніч аднакарэнны слову “зной”. Гэтым словам у іншым месцы кнігі перакладаецца санскрыцкі “тапас”, жар-пакута, што ствараецца аскезай. Водле Ведаў, на пачатку “магутою жару ўзьнікла тое адно” (Ṛgveda, 10, 129-3). Акрамя таго, зьніч перагукаецца і з коранем “знаць”. І тады зьніч - тое, чым знаюць, агонь знаньня, асьвятляючы быцьцё.
Два радкі, не называючы прама, ствараюць нешта, што ўзьнікае само зь сябе і расьце зь сярэдзіны ўва ўсе бакі, разварочваючы сябе. Яно прыносіцца сюды, на зямлю увасабленьнем волі, і зноў і зноў раскрываецца зь сябе ўва ўсе бакі. Але прычым тут “уверы”? Вера - сувязь паміж тым і гэтым, доўжным і існым. Мост, невідочная вось, што трымае гэты шлях адкрытым.
Трэба памятаць што гаворка ўвесь гэты час ідзе пра Мову. Самаўзьнікаючая ўваскрасаючая краска - гэта Мова. Агонь багоў, прынесены волатам на зямлю - гэта Мова. Сувязь, што ўтвараеца гэтым спускам зь неба - гэта Мова.
З выселкаў гарадоў дзяць патаемна свадом,
якому ня будзе месца, якога ня знойдзе вораг.
Выселкі - калёніі, паселішчы. Горад - агароджанае месца, мяжа нутранога і вонкавага. Калянізацыя, экспансія цывілізацыі адбываецца ад цэнтру да пэрыфэрыі. Горад - дамы. Дом таксама этымалягічна значыць абмежаванае месца. Дзяць - значыць ставіць, будаваць, адноўлены корань, родны санскрыцкаму dhyai, што значыць "засяроджваць увагу, мэдытаваць". Пра што ён гаворыць тут - “з выселкаў гарадоў таемна будаваць свой дом”?
Пра адваротны, цэнтраімклівы рух, пра рух насуперак часу. Зьяўляецца мова, мова стаецца культурай, культура цывілізацыяй, гэты распаўсюд складае цэнтрабежны рух прынцыпа да яго праявы, ад гарадоў да выселкаў. Але гэты цэнтрабежны рух - яшчэ і рух аддаленьня ад прынцыпу, рух да інэрцыі і заняпаду. Ад першаснага творчага выруху застаюцца аскепкі, рэшткі, пакінутыя выселкі. Той, хто зьбірае гэтыя аскепкі назад у цэласьць, сьціскае руку ў кулак, зьбірае скарбы чыстай мовы з народных песень і старабеларускіх твораў, ідзе адваротным шляхам, ад пэрыфэрыі да цэнтру. Тое, што раскрылася ўва ўсе бакі ў першых двух радках, пачынае тут сьціскацца.
Гэты высілак сьцісканьня ўтварае абмежаваную цэласьць, сваю форму, свой дом. Слова “таемны” мае яшчэ адзін схаваны сэнс - гэта яшчэ “та-емны”, “імаючы, схопліваючы Тое”. “Дзяць патаемна” - гэта яшчэ і схопліваць Тое. Ад кораня “імаць” утвараецца “імя”. Іманьне таго - і ёсьць та-ява, утварэньне імёнаў, ономатэзіс. Мову стварылі паэты, імядзеі (nāmadheya), ономатэты, рухавыя мыслам. Свамова - свой дом, зроблены з імёнаў Таго, цэнтраімклівым высілкам адваротнага часу руху. Тут цяжка не ўзгадаць і “дом быцьця” Гайдэгера.
Вечна на раздарожжы, але заўжды напрасьцяк
паварочваць і меншаць, выбіраючы стор у жмені.
Раздарожжа - месца, адкуль разыходзяцца дарогі, цэнтр, засяроджаньне. “Вечна на раздарожжы” мусіць выклікаць устойлівыя асацыяцыі разгубленасьці беларускага героя, што ня можа выбраць сваю дарогу паміж усходам і захадам. Але тут дарога ўжо назаўжды выбрана. Заўжды на раздарожжы і прыгэтым заўжды прама - гэта ўверх па вэртыкалі, сусьвету, што ніколі ня рухаецца і заўсёды прамая.
Паварочваць і меншаць. Вось кола паварочваецца і намотвае на сябе ніткі ростаняў, зьбіраючы іх у клубок. Стор - гэта корань “прасторы”, распасьцягу і пашырэньня. Жменя - гэта зноў сьцісканьне рассыпанага, згубленага, зьбіраньне ў адно многага. Зноў адваротны рух, які змотвае разматанае, сьціскае разгубленае, зьбірае і засяроджвае прастору ў кропку для новага выбуху.
Гоячы рваныя раны, згуснуць крывёю няўзнак,
скаціцца ў неба сьлязой нашчадка ў астатнім калене.
Цела загойваецца, цаляецца. Частковае сьціскаецца і зьбіраецца ў адно, цэлае. Цела, частка матэрыі, зьбітраецца ў адзінства воляй духу. Імёны сьціскаюцца таявай у цела новай Мовы. Вось кола, што змотвае на сябе роспач ростаняў і ператварае іх у нязломную адзіную волю, чорная дзіра, што зьбірае ў сябе прастору, для выбуху новым сусьветам. “Сьляза ў небе” - гэта выбух звышновай зоркі. Кроў - знак роду, дрэвавітай сувязі продкаў і нашчадкаў. Апошні нашчадак становіцца першым продкам. Пуруша - папярэднік - гэта паводле традыцыйнай этымалёгіі той, хто спаліў усё, што было перад ім. Продак, які ўсяму папярэднічае. Каб ствараць мову, даваць імёны, трэба стаць у гэты стан пачатку, першаснасьці і папярэднасьці.
Праз адчай неабходных гор роіць сваю раку,
бераг раю нястомнай валвой вымываючы з бруду.
Рака - тое, што рынае, плыве і зносіць. Роіць - прычынны дзеяслоў ад адноўленага кораня “рыць”, плынаць. Роіць раку - значыць змушаць плысьці раку, вытачаць плынь, быць крыніцай. Рай уяўляўся продкам як Востраў Буян, на якім узвышалася Залатая Гара. Мова ўяўляецца як Рака, стыхія Вады, што вымывае сваімі хвалямі з бруду страчаны рай. Багіня Мовы ў Ведах - Сарасваті - таксама Вялікая Рака. Рай, палярнае месца-час, стан Залатога Веку - полюс чысьціні сьвету. Але Мова і ёсьць сьвет. Мы жывем у Мове. Чысьціня Мовы і ёсьць чысьціня сьвету. Ствараць Мову - значыць замест пошуку дарог празь неабходныя горы, стаць крыніцай сваёй ракі, якая сама сабе знаходзіць дарогу і сваёй чысьцінёй аднаўляе райскае палярнае месца.
З іскварнага поўдня на поўнач, з поўначы ў паўнаноч,
у беспамочча сьцюжы сьлядамі чорнай каровы
Сьпёка, сквар адпавядае расьцісканьню і пашырэньню. Холад, сьцюжа - сьцісканьню і зьбіраньню. Поўдзень - краіна сьпёкі, поўнач - краіна сьцюжы. Поўдзень - гэта поўны дзень. А поўнач - поўная ноч. Дзень - абсяг праявы, быцьця. Ноч - абсяг непраяўленага, нябытнай паўнаты магчымасьці быцьця. Рух з поўначы на поўдзень - гэта звычайны рух сонца і сьвету, ад ночы да дня, ад раніцы да вечара, ад нараджэньня да сьмерці. Рух з поўдня на поўнач - гэта адваротны рух насупак часу і сьвету, ад дня да поўнай ночы, рух вяртаньня да пачатку. Карова - старажытны знак Мовы, што мае чатыры нагі. Адна нага - праяўлены сьвет, тры - непраяўленая магута. Чорная карова Ночы - гэта непраяўленая магута Мовы. Праяўленая мова, словы, сказы, вершы - гэта сьляды чорнай каровы Мовы, якая маўчыць. Па сьлядах Мовы можна прыйсьці да пачатку Мовы.
воля да руху вядзе нас празь невымоўны дождж
зноем сваемным таемнай Свамовы.
Поўнач - месца полюсу. Полюс - гэта цэнтр кола, месца ў якім руху няма. Але, парадаксальна, гэтае месца мае самы хуткі, імгненны доступ да любой часткі кола. Усё кола існуе для яго восі адразу. Рух на поўнаноч, у неруш і невымоўе, атрымліваецца дасягненьнем найвялікшай хуткасьці. Хуткасьць - тое, чым і Плятон, і Шанкарачарйа апісваюць старажытных паэтаў. Бо імёны спыняюць рух. І толькі той, хто рухаецца хутчэй за рух, можа яго спыняць. Паэтам, імядзеем, называецца той, хто “бачыць увесь рух адразу”. У такім разе воля да сваёй мовы, таймаваньня сваіх імёнаў, аказваецца воляй да найвышэйшага руху.
Верш загадвае загадку, і прыгэтым нібыта называе разгадку - усё гэта Свамова. Але разгадка нічога не разгадвае і выяўляецца яшчэ адной загадкай пра тое, пра што нельга сказаць інакш, як непрамой мовай паэзіі. Тое неназыванае перажывае цягам верша імклівыя ператварэньні. Мова расьцьвітае і ўваскрасае як краска ў полі былога, распускаецца ўва ўсе бакі агнём багоў, прынесеным на зямлю волатам, затым зьбіраецца з рэштак былога ў невідочны Дом Імёнаў, становіцца вэртыкальным шляхам і восьсю, што змотвае ростані прасторы, згусае кроўю, задзіночваецца і цаляецца ў цела, выбухае звышновай зоркай, становіцца крыніцай і ракой, вымываючай з бруду райскую чысьціню сьвету, чорнай каровай непраяўленага і сьлядамі таймаваньня імёнаў, рухам і яго спынам. Мова разварочваецца і згортваецца, зьбіраецца і прасьціраецца як пульсацыя, сэрцабіцьцё сусьвету.
Але і гэта ня дно. Гэтая архітэктура этымалёгіяў, лягістыка мэтамарфозаў, якую яшчэ можна прасачыць і апісаць, служыць як сродак яшчэ нечаму, што і зьяўляецца загаданым. І калі мы праходзім гэтымі множнымі шляхам, яно раптам проста ўзьнікае ў нас, і тады мы знаем, але ўжо ня можам расказаць прамой мовай.
Гэта кніга глыбіні. “Свамова” - гэта паэзія этымалёгіі, чыстай мовы. Перагукі, агульнае гучаньне - тут не эўфанічныя эфэкты, а верны знак намеранай адмысловай загадкі, каранёвага мысьленьня. Мова “Свамовы” - гэта тая беларуская мова, якой бы яна магла быць, разьвіваючыся сама зь сябе. Свабодная мова, якой можна самастойна думаць пра сьвет і называць сьвет.
“Свамова” - гэта паэзія індаэўрапейскай міталёгіі і архетыпаў. Яна зварочваецца не да культурнага фонду мадэрну, а да падставовага і фундамэнтальнага ў чалавеку, да пачаткаў культуры і мовы. Гэта не паэзія гіпэртэксту. Тут няма адсылак і алюзій на створанае іншымі. Гэта паэзія пачынаецца спачатку.
Бы рэкі рэк, галінячысь, ня знаюць прасваіх вяршынь,
але нясуць у цёплых водах адпеў лядзяных языкоў,
мы разышліся безьязыка па стадарогасьці цясьнін,
каб, захапіўшы наша мора, падняцца зноў.
“Паварот”
May 6, 2013
То ты ёсьць
Chāṇḍogya-upaniṣad, 6.9,10,13
6.9.1 Як, дарагі, мёд вырабляюць пчолы, калі, сокі многіх дрэваў сабраўшы, да адзінства ўвесь сок прыводзяць,
6.9.2 і як там яны ня робяць розьніцы - “я сок таго дрэва, а я сок гэтага дрэва” - гэтаксама напраўду, дарагі, і ўсе гэтыя створы, прыйшоўшы ў існае, ня ведаюць, што прыйшлі ў існае:
6.9.3 і кім бы яны не былі, ці то тыграм, ці лявом, ці ваўком, ці вепруком, ці чарвяком, ці мятлікам, ці аваднём, ці мошкай, ўсё адно становяцца Тым.
6.9.4 І тая адзінка - гэтасамасьць, гэта ўсё. То ісьціна. То Сам. То ты ёсьць, Сьветлакметны. "Яшчэ больш хай вучыць вызнаньню багавіт". "Хай так, дарагі" - так ён мовіў.
6.10.1 Гэтыя рэкі, дарагі, усходнія цякуць на ўсход, заходнія - на захад. З мора яны ўплынаюць у мора. І быве адно тое мора. І там яны ня ведаюць - гэта я, а гэта я -
6.10.2 гэтаксама напраўду, дарагі, і ўсе гэтыя створы з існага прыйшоўшы, ня ведаюць, што прыйшлі з існага. І кім бы яны не былі, ці то тыграм, ці лявом, ці ваўком, ці вепруком, ці чарвяком, ці мятлікам, ці аваднём, ці мошкай, ўсё адно становяцца Тым.
6.10.3 І тая адзінка - гэтасамасьць, гэта ўсё. То ісьціна. То Сам. То ты ёсьць, Сьветлакметны. "Яшчэ больш хай вучыць вызнаньню багавіт". "Хай так, дарагі" - так ён мовіў.
6.13.1 “Гэтую соль у ваду паклаўшы, прыходзь да мяне зранку”. Так і зрабіў ён. Той сказаў яму: “Тую соль, што ты паклаў учора ў ваду, прынясі цяпер”. І ён, пашукаўшы яе, не знайшоў.
6.13.2 Бо яна расчынілася. “Тады пасмакуй яе з дна, якая яна?” - “Яна салёная” - “Пасярэдзіне пасмакуй” - “Салёная” - “З паверхні пасмакуй” - “Салёная” - “Пакінь яе і прысядзь ля мяне”. Так і зрабіў ён. “То заўсёды аднолькава”. І той мовіў яму: “І тут напраўду, дарагі, ты не заўважаеш Тое, але яно тут напраўду”.
6.13.3 І тая адзінка - гэтасамасьць, гэта ўсё. То ісьціна. То Сам. То ты ёсьць, Сьветакметны. "Яшчэ больш хай вучыць вызнаньню багавіт". "Хай так, дарагі" - так ён мовіў.
6.9.1 yathā somya madhu madhukṛto nistiṣṭhanti nānātyayānāṃ vṛkṣāṇāṃ rasān samavahāram ekatāṃ rasaṃ gamayanti,
6.9.2 te yathā tatra na vivekaṃ labhante 'muṣyāhaṃ vṛkṣasya raso 'smy amuṣyāhaṃ vṛkṣasya raso 'smīti. evam eva khalu somyemāḥ sarvāḥ prajāḥ sati saṃpadya na viduḥ sati saṃpadyāmaha iti.
6.9.3 ta iha vyaghro vā siṃho vā vṛko vā varāho vā kīṭo vā pataṅgo vā daṃśo vā maśako vā yad yad bhavanti tad ābhavanti
6.9.4 sa ya eṣo 'ṇimaitad ātmyam idaṃ sarvam. tat satyam. sa ātmā. tat tvam asi śvetaketo iti. bhūya eva mā bhagavān vijñāpayatv iti. tathā somyeti hovāca.
6.10.1 imāḥ somya nadyaḥ purastāt prācyaḥ syandante paścāt pratīcyaḥ. tāḥ samudrāt samudram evāpiyanti. sa samudra eva bhavati. tā yathā tatra na vidur iyam aham asmīyam aham asmīti.
6.10.2 evam eva khalu somyemāḥ sarvāḥ prajāḥ sata āgamya na viduḥ sata āgacchāmaha iti.
ta iha vyāghro vā siṃho vā vṛko vā varāho vā kīṭo vā pataṅgo vā daṃśo vā maśako vā yad yad bhavanti tad ābhavanti
6.10.3 sa ya eṣo 'ṇimaitad ātmyam idaṃ sarvam. tat satyam. sa ātmā. tat tvam asi śvetaketo iti. bhūya eva mā bhagavān vijñāpayatv iti. tathā somyeti hovāca
6.13.1 lavaṇam etad udake 'vadhāyātha mā prātar upasīdathā iti. sa ha tathā cakāra. taṃ hovāca. yad doṣā lavaṇam udake 'vādhā aṅga tad āhareti. tad dhāvamṛśya na viveda
6.13.2 yathā vilīnam eva. aṅgāsyāntād ācāmeti. katham iti. lavaṇam iti. madhyād ācāmeti. katham iti. lavaṇam iti. antād ācāmeti. katham iti. lavaṇam iti. abhiprāsyaitad atha mopasīdathā iti. tad dha tathā cakāra. tac chaśvat saṃvartate. taṃ hovācātra vāva kila tat somya na nibhālayase 'traiva kileti.
6.13.2 sa ya eṣo 'ṇimaitad ātmyam idaṃ sarvam. tat satyam. sa ātmā. tat tvam asi śvetaketo iti. bhūya eva mā bhagavān vijñāpayatv iti. tathā somyeti hovāca.
May 1, 2013
Тое
Īśāvāsya-upaniṣad
ОМ,
Поўнае тое, поўнае гэта, паходзіць ад поўнага поўнае,
адняўшы ад поўнага поўнае, толькі поўнае і застаецца.
Ом, спакой, спакой, спакой.
Уладар асягае ўсё гэта, тое, што рушыць у сьвеце,
пакінутым ім жывіся, ня прагні чужога скарба. |1|
Учыняючы так тут учынкі, жадацьме пражыць стагодзьдзе,
і калі ты ў гэтым ня іншы, ня брудзіць чын чалавека. |2|
Бяссонцыя тыя сьветы, цемрай сьляпой ахінуты,
рушаць туды, зыйшоўшы, самазабойныя людзі. |3|
Непарушна адно, што за мысел хутчэй,
недасяжна для Дзіваў, што рушыла першым,
Тое, стоячы, тых, што бягуць, абганяе,
на ім воды трымае Ўзьнікаючы ў Маці. |4|
Тое рушыць і Тое ня рушыць, Тое блізка і Тое далёка,
унутры ўсяго гэтага Тое, ўсяго вонках гэтага Тое. |5|
Але які спазірае ў сабе ўсе быты суцэльна,
і ўва ўсіх бытах сябе, той ня страшыцца болей. |6|
Для якога вызнаўцы сталі сабой самім усе быты,
у таго, хто бачыць адзінства, якая аблуда ці гора? |7|
Усё асягнуў ён сьветлы, бясьцельны,
бязранны, бязганны, бязжыльны, прычысты,
рухазор, мыславолец, свабытны, паўсюдны,
які ўсё разьмерыў на вечныя векі. |8|
У цемру сьляпую ідуць, якія шануюць няведу,
і ў яшчэ большую цемру, якія здаволены ведай. |9|
Тое іншым завуць ад веды, іншым завуць ад няведы -
так мы чулі ад мудрых, што Тое нам паказалі. |10|
Той, хто няведу і веду ведае разам абедзьве,
сьмерць перасекшы няведай, ведай сягае нясьмерця. |11|
У цемру сьляпую ідуць, якія шануюць няўзбытак,
і ў яшчэ большую цемру, якія здаволены ўзбытам. |12|
Тое іншым завуць ад узбыту, іншым завуць ад няўзбыту -
так мы чулі ад мудрых, што Тое нам паказалі. |13|
Які і ўзбытак, і згубу ведае разам обое,
згубай сьмерць перасекшы, узбытам сягае нясьмерця. |14|
Залата-кветным кругам закрыта ісьціны вусьце,
Тое адкрый мне, Годзе, для праўды й ісьціны зору. |15|
Год, Руш адзіны, Стрым, Сьветач,
сып промні, зьбяры сваё зьзяньне,
твой той вобраз найлепшы, што бачу,
Той я ёсьць, я ёсьць гэты Продак. |16|
Дых - у несьмертны вецер, у спопел - гэтае цела.
ОМ, воля, помні чын, воля, помні, воля, чын помні! |17|
Агонь, вядзі добрасьцегам у рай нас, бог, веднік дарогаў,
адразі ад нас ліха крывое, мы дамо табе большую славу. |18|
ОМ, род - прастор.
Oṃ
pūrṇam adaḥ pūrṇam idam pūrṇāt pūrṇam udacyate |
pūrṇasya pūrṇam ā-dāya pūrṇam evāvaśiṣyate ||
Oṃ śāntiḥ śāntiḥ śāntiḥ ||
īśā́vāsyàm idáṃ sárvaṃ yát kíñ ca jágatyāṃ jágat |
téna tyakténa bhuñjīthā mā́ gṛdhaḥ kásya svid dhánam |1|
kurvánnevéhá kármāṇi jijīviṣécchatáṃ sámāḥ |
eváṃ tváyi nā́nyáthetò'sti ná kárma lipyate náre |2|
asuryā̀ nā́ma té lokā́ andhéna támasā́vṛtāḥ |
tā́m̐s té prétyā́bhi gacchanti yé ké cātmaháno jánāḥ |3|
ánejad ékaṃ mánaso jávīyo
naínad devā́ āpnuvan pū́rvam árṣat |
tád dhā́vato 'nyā́n átyeti tíṣṭhat
tásminn apó mātaríśvā dadhāti |4|
tád ejati tán naíjati tád dūré tád v antiké |
tád antár asya sárvasya tád u sárvasyāsya bāhyatáḥ |5|
yás tú sárvāṇi bhūtā́nyātmánnevā́nu páśyati |
sarvabhūtéṣu cātmā́naṃ táto ná ví jugupsate |6|
yásmint sárvāṇi bhūtā́nyātmaívā́bhūd vijānatáḥ |
tátra kó móhaḥ káḥ śóka ekatvám anupáśyataḥ |7|
sá páryagāc chukrám akāyám avraṇám
asnāviráṃ śuddhám ápāpaviddham |
kavír manīṣī́ paribhū́ḥ svayambhū́r
yāthātathyató 'rthān vyàdadhāc chāśvatī́bhyaḥ sámābhyaḥ |8|
andháṃ támaḥ práviśanti yé 'sambhūtim upā́sate |
táto bhū́ya iva té támo yá u sámbhūtyāṃ ratā́ḥ |9|
anyád evā́húḥ sambhavā́d anyád āhur ásambhavāt |
íti śuśruma dhī́rāṇāṃ yé nas tád vi cacakṣiré |10|
sámbhūtiṃ ca vināśáṃ ca yás tád védobháyaṃ sahá |
vināśéna mṛtyúṃ tīrtvā́ sámbhūtyāmṛ́tam aśnute |11|
andháṃ támaḥ práviśanti yé 'vidyām upā́sate |
táto bhū́ya iva té támo yá u vidyā́yāṃ ratā́ḥ |12|
anyád evā́húr vidyā́yā anyád āhur ávidyāyāḥ |
íti śuśruma dhī́rāṇāṃ yé nas tád vi cacakṣiré |13|
vidyā́ṃ cā́vidyāṃ ca yás tád védobháyaṃ sahá |
ávidyayā mṛtyúṃ tīrtvā́ vidyáyāmṛ́tam aśnute |14|
hiraṇmáyena pā́treṇa satyásyā́pihitaṃ múkham |
tát tváṃ pūṣann ápā́vṛṇu satyádharmāya dṛṣṭáye |15|
pū́ṣann ekarṣe yama sūrya prā́jāpatya
vyū̀ha raśmī́n sámūha téjo
yát te rūpáṃ kályāṇatamaṃ tát te paśyāmi
yò 'sā́v asáu púruṣaḥ sò 'hám asmi |16|
vāyúr ánilam amṛ́tam áthedáṃ bhásmāntaṃ śárīram |
āūṃ kráto smara kṛtáṃ smara kráto smara kṛtáṃ smara |17|
ágne náya supáthā rāyé asmā́n
víśvāni deva vayúnāni vidvā́n |
yuyodhy àsmáj juhurāṇám éno
bhū́yiṣṭhāṃ te námaüktiṃ vidhema |18|
OM kham brahma ||

Apr 22, 2013
Продак
Ṛg-veda 10.90, ṛṣiḥ - nārāyaṇaḥ, devatā - puruṣaḥ
1. Тысячагаловы Продак, тысячавокі, тысячаногі,
абярнуўшы быцьцё адусюль, на дзесяць дванаццатых выстаў.
2. Продак толькі ўсё гэта, што быта і тое, што будзе,
пан нясьмерця, якое ён ежай перарастае.
3. Такая ягоная веліч, што яшчэ велічэйшы Продак,
чвэрць яго - усе быты, тры чвэрці - нясьмерце ў небе.
4. Узыйшоў на тры чвэрці Продак, чвэрць яго ўзьнікла зноў тут,
ён зь яе разыйшоў паўсюль, ува ўсё, што жыве й не жывое.
5. Зь яго узьнікла Улада, з Улады узьнік зноў Продак,
ён, узьнікшы, пераўзыйшоў назад быцьцё і наперад.
6. Тады, калі Продкам як дарам Дзівы аброк учынялі,
вясна была маслам, дровамі лета, восень дарамі.
7. Той аброк на траве крапілі, Продка, што ўзьнік спачатку,
ім Дзівы сабе абраклі, Зьвершы і тыя, хто Рушы.
8. З таго, абрачонага цалкам, аброку сабранае масла
ператварылі ў жывёл лясных, ветравых, вясковых.
9. З таго, абрачонага цалкам, аброку - рочы і сьпевы,
меры ўзьніклі зь яго, зь яго узьніклі аброчы.
10. Зь яго нарадзіліся коні, зьвяры із зубоў радамі,
каровы зь яго узьніклі, зь яго авечкі і козы.
11. Калі падзялялі Продка, на колькі мерылі частак?
Як яго твар завецца, як рукі, як сьцёгны, ногі?
12. Радавітам стаў яго рот, ваярамі сталіся рукі,
сьцёгны сталіся вёскай, з ног яго ўзьніклі сьмерды.
12. Месяц узьнік зь яго мыслу, з вока узьнікла сонца,
Індра і Агні - з роту, Вецер узьнік із дыху.
14. З пупа узьнікла прастора, з галавы узьніклі нябёсы,
з ног - дол, староны - са слыху, так яны сьвет стварылі.
15. Сямёра было азародаў, тройчы сем было зроблена дроваў,
калі абракаючы Дзівы, прывязалі Продка жывёлай.
16. Аброк аброку абрэклі Дзівы, то першыя сталі абрады.
Дасяглі вялікія неба. Дзе первыя Зьвершы, ёсьць Дзівы.
Пераклаў з санскрыту - Міхаіл Баярын.
sahásraśīrṣā púruṣaḥ sahasrākṣáḥ sahásrapāt |
sá bhū́miṃ viśváto vṛtvā́ty atiṣṭhad daśāṅgulám |1|
púruṣa evédáṃ sárvaṃ yád bhūtáṃ yác ca bhávyam |
utā́mṛtatvásyéśāno yád ánnenātiróhati |2|
etā́vān asya mahimā́to jyā́yāṃś ca pū́ruṣaḥ |
pā́do 'sya víśvā bhūtā́ni tripā́d asyāmṛ́taṃ diví |3|
tripā́d ūrdhvá úd ait púruṣaḥ pā́do 'syehā́bhavat púnaḥ |
táto víṣvaṅ vy àkrāmat sāśanānaśané abhí |4|
tásmād virā́ḷ ajāyata virā́jo ádhi pū́ruṣaḥ |
sá jātó áty aricyata paścā́d bhū́mim átho puráḥ |5|
yát púruṣeṇa havíṣā devā́ yajñám átanvata |
vasantó asyāsīd ā́jyaṃ grīṣmá idhmáḥ śarád dhavíḥ |6|
táṃ yajñám barhíṣi praúkṣan púruṣaṃ jātám agratáḥ |
téna devā́ ayajanta sādhyā́ ṛ́ṣayaś ca yé |7|
tásmād yajñā́t sarvahútaḥ sámbhṛtam pṛṣadājyám |
paśū́n tā́ṃś cakre vāyavyā̀n āraṇyā́n grāmyā́ś ca yé |8|
tásmād yajñā́t sarvahúta ṛ́caḥ sā́māni jajñire |
chándāṃsi jajñire tásmād yájus tásmād ajāyata |9|
tásmād áśvā ajāyanta yé ké cobhayā́dataḥ |
gā́vo ha jajñire tásmāt tásmāj jātā́ ajāváyaḥ |10|
yát púruṣaṃ vy ádadhuḥ katidhā́ vy àkalpayan |
múkhaṃ kím asya kaú bāhū́ kā́ ūrū́ pā́dā ucyete |11|
brāhmaṇò 'sya múkham āsīd bāhū́ rājanyàḥ kṛtáḥ |
ūrū́ tád asya yád vaíśyaḥ padbhyā́ṃ śūdró ajāyata |12|
candrámā mánaso jātáś cákṣoḥ sū́ryo ajāyata |
múkhād índraś cāgníś ca prāṇā́d vāyúr ajāyata |13|
nā́bhyā āsīd antárikṣaṃ śīrṣṇó dyaúḥ sám avartata |
padbhyā́m bhū́mir díśaḥ śrótrāt táthā lokā́m̐ akalpayan |14|
saptā́syāsan paridháyas tríḥ saptá samídhaḥ kṛtā́ḥ |
devā́ yád yajñáṃ tanvānā́ ábadhnan púruṣam paśúm |15|
yajñéna yajñám ayajanta devā́s tā́ni dhármāṇi prathamā́ny āsan |
té ha nā́kam mahimā́naḥ sacanta yátra pū́rve sādhyā́ḥ sánti devā́ḥ |16|

Apr 20, 2013
Радасьць
1.4.2. so 'bibhet tasmād ekākī bibheti. sa hāyam īkṣāṃ cakre, yan mad anyan nāsti kasmān nu bibhemīti.
tata evāsya bhayaṃ vīyāya. kasmād dhy abheṣyat. dvitīyād vai bhayaṃ bhavati.
1.4.3. sa vai naiva reme. tasmād ekākī na ramate. sa dvitīyam aicchat. sa haitāvān āsa yathā strīpumāṃsau sampariṣvaktau. sa imam evātmānaṃ dvedhāpātayat. tataḥ patiś ca patnī cābhavatām. tasmād idam ardhabṛgalam iva sva iti ha smāha yājñavalkyaḥ. tasmād ayam ākāśaḥ striyā pūryata eva. tāṃ samabhavat. tato manuṣyā ajāyanta.
1.4.4. so heyam īkṣāṃ cakre - kathaṃ nu mātmana eva janayitvā sambhavati. hanta tiro 'sānīti. sā gaur abhavad vṛṣabha itaraḥ. tāṃ sam evābhavat. tato gāvo 'jāyanta. vaḍavetarābhavad aśvavṛṣa itaraḥ. gardabhītarā gardabha itaraḥ. tāṃ sam evābhavat. tata ekaśapham ajāyata. ajetarābhavad basta itaraḥ. avir itarā meṣa itaraḥ. tāṃ sam evābhavat. tato 'jāvayo 'jāyanta. evam eva yad idaṃ kiñca mithunam ā pipīlikābhyas tat sarvam asṛjata.
Bṛhadāraṇyaka-upaniṣad 1.4.1-4
1.4.1. Сам спачатку быў гэта ўсё ў відзе чалавека. Ён, агледзеўшыся, ня ўбачыў іншага ад сябе. "Гэта я" - так ён спачатку прамовіў. І ад таго стаўся я-іменным. І таму і цяпер пакліканы: "гэта я" - так спачатку сказаўшы, пасьля ўжо іншае імя гаворыць, якое ў яго ёсьць. Той, хто пярвей гэтага ўсяго, спаліў усё зло, таму ён чалавек (pur-uṣa). Спальвае напраўду той, хто так ведае, таго, хто жадае быць пярвей за яго.
1.4.2. Ён баяўся. Таму адзінокі баіцца. І ён агледзеўся. Калі няма нікога іншага ад мяне, чаго я баюся? І ад таго прайшоў яго страх. Бо каго яму баяцца? Ад другога напраўду ўзбываецца страх.
1.4.3. Але ён ня радаваўся. І таму самотны ня радуецца. Ён захацеў другога. І ён стаў такім, як жанчына і мужчына, якія абдымаюць адно аднаго. І такога сябе ён змусіў рухацца (apātayat) ў два бакі, і адтаго сталі быць муж (pati) і жонка (patnī). І таму мы як паловы цэлага - так мовіў Йа̄джнявалкйа. І таму гэтая прастора поўніцца толькі жанчынай. Ён быў зь ёй, і адтаго нарадзіліся людзі.
1.4.4. І яна азірнулася наўкол: як нарадзіўшы мяне зь сябе, ён ёсьць са мной? Даволі гэтага, адвярнуся. І яна сталася каровай, а ён быком. І ён быў зь ёй. І адтаго нарадзіліся каровы. Яна сталася кабылай, а ён канём. Асьліцай яна, а ён аслом. І ён быў зь ёй. І адтаго нарадзіліся непарнакапытныя. Казой сталася яна, а ён казлом. Авечкай сталася яна, а ён баранам. І ён быў зь ёй. Адтаго нарадзіліся козы і авечкі. Такім чынам ён стварыў усё парнае, аж да мурашоў.
Apr 19, 2013
Разварот
У вйа̄каран̣е, традыцыйнай граматыцы санскрыту, ёсьць паняцьце vṛtti – “згортваньня-разгортваньня”. Утварэньне новых фармальных элемэнтаў разглядаецца як згортваньне больш простых складнікаў, замена ланцуга на адзінку. Разуменьне згорнутай выявы мае наўвеце яе разгортваньне, тлумачэньне, вяртаньне ў першасны выгляд.
Выдзяляецца пяць згортваньняў:
1. dhātu-vṛtti – згортваньне ў карані. Напрыклад, калі спалучэньне kartum icchati (хоча рабіць) згортваецца ў вытворны корань cikīr-ṣa, які далей можа атрымліваць канчаткі дзеяслова. Або, спалучэньне putram icchati (хоча сына) згортваецца ў корань putrīya, Прыгэтым адзін змысел (“рабіць”, “сын”) прадстаўляецца асновай (kṛ, putra), а другі (“хацець”) – афіксам (san, kyac).
2. kṛd-vṛtti – згортваньне ў першасныя асновы імёнаў. Напрыклад, калі спалучэньне yaḥ karoti (які чыніць, дзейнік чыну) згортваецца ў першасную аснову kartṛ (чыньнік), якая далей атрымлівае канчаткі імені і скланяецца. Прыгэтым адзін змысел прадстаўляецца як корань (kṛ), а другі – як афікс (tṛc). Такія афіксы называюцца kṛt.
3. taddhita-vṛtti – згортваньне ў другасныя асновы імёнаў. Напрыклад, калі спалучэньне agniḥ asmin asti (у якім ёсьць агонь) згортваецца ў другасную аснову agni-mat (агнявы), які далей атрымлівае канчаткі імені і скланяецца. Прыгэтым адзін змысел прадстаўляецца асновай (agni), а другі – афіксам (matup). Такія афіксы называюцца taddhita.
4. samāsa-vṛtti – згортваньне ў складаныя асновы імёнаў. Напрыклад, калі спалучэньне tasya puruṣaḥ (“яго чалавек”) згортваецца ў складаную аснову tat-puruṣa (“яго чалавек”), якая далей атрымлівае канчаткі імені і скланяецца.
5. ekaśeṣa-vṛtti – згортваньне ў “аднаго апошняга”. Гэта ўтварэньне выяваў парнага і множнага ліку, што ў санскрыце разглядаецца як згортваньне словазлучэньняў. Напрыклад, калі спалучэньне vṛkṣaḥ vṛkṣaḥ ca (“дрэва і дрэва”) згортваецца ў выяву vṛkṣau (“два дрэвы”).
Такім чынам, ад першасных каранёў можна ўтварыць першасныя асновы імені, ад іх другасныя асновы. Першасныя і другасныя асновы можна спалучыць у складаныя асновы. Усе гэтыя ўтварэньні скланяюцца. Ад першасных каранёў і ўсіх утвораных асноваў можна ўтварыць другасныя карані. Яны спрагаюцца. Ад іх можна зноў утварыць першасныя асновы, а ад іх – другасныя і складаныя асновы. І ад іх у сваю чаргу можна зноў утварыць другасныя карані. Так слоўнікавы склад санскрыта робіцца рэкурсіўна бясконцым. Аднак, усё гэтае мноства адпачатку ўяўяляе сабой згортваньне спалучэньняў першасных складнікаў у больш простыя адзінкі.
Такім чынам, тое, што заходняй лінгвістычнай традыцыі ўспрымаецца як “словаўтварэньне”, у санскрыцкай граматыцы змысьляецца як згортваньне складанага ў простае, скарачэньне ланцуга да адзінкі.
Паняцьце vṛtti ўжываецца таксама ў Йоґа-сӯтрах Патаньджалі. Трэба заўважыць, што з традыцыйнага гледзішча Патаньджалі лічыцца таксама стваральнікам Mahābhāṣya, Вялікага Тлумачэньня да граматыкі Па̄н̣іні і галоўным з трох аўтарытэтаў вйа̄каран̣ы. Патаньджалі вызначае йогу так: yogaś citta-vṛtti-nirodhaḥ – “Йоґа – гэта спыненьне vṛtti чуваньня”. Слова vṛtti ўтвараецца ад кораня vṛt (вярцецца, зварачацца, рухацца, існаваць, адбывацца, дзейнічаць, узьнікаць) і тлумачыцца перакладчыкамі і тлумачальнікамі даволі па-рознаму: як “дзеяньне, вярчэньне, абарачэньне сьвядомасьці”.
Патаньджалі выдзяляе пяць vṛtti:
1. pramāṇa – прамер, правільнае ўспрыманьне
2. viparyaya – вычварэньне, аблуднае ўспрыманьне
3. vikalpa – адмена, варыятыўнае ўспрыманьне словаў, вольнае ад рэчаў
4. nidrā – глыбокі сон, успрыманьне нябыту
5. smṛti – памяць, зноў-успрыманьне ўжо перажытага
Але, калі ўзгадаць, як працуе vṛtti ў мове, магчыма і такое тлумачэньне: “йоґа ёсьць спыненьне згортваньня чуваньня”. Vṛtti чуваньня можна зразумець гэтак жа сама, як у граматыцы санскрыта – як згортваньне, скарачэньне складанага да простага, ланцугоў і абсягаў да адзінак. У такім разе vṛtti Йоґа-сӯтраў магчыма разглядаць як розныя віды згортваньняў чуваньня, падобна да граматычных згортваньняў, што ўтвараюць новыя словы. Рэчаіснасьці чуйнаваньня, сна, памяці, аблуды і одуму аказваюцца згортваньнямі чуваньня ў пэўныя праявы.
Тое, што здаецца нам разгортваньнем змыслаў у пачуцьцёвыя прасторы, можна насамрэч прадставіць і як згортваньне: выдзяленьне неадзінкавага змыслу, змысловага ланцуга ці абсягу і зьвядзеньне яго да вонкага дачыну, адзінкі. Чуваньне ня толькі напоўнена дачынамі, але ўвесь час утварае новыя дачыны. Утварэньне кожнага дачыну кожны раз аб’ядноўвае пэўны абсяг чуваньня ў цэласьць, адзінку. Затым чуваньне будуе з утвораных дачынаў складаныя будовы паняткаў і згортвае іх да новых дачынаў. Пасьля яно зьбірае паняткі ў новыя будовы і згортвае іх у новыя дачыны. У выніку тое, што здаецца простым і адзінкавым, зьяўляецца згортваньнем мноства няпростага і неадзінкавага. Згортваньне чуваньне адбываецца рэкурсіўна бясконца – як словаўтварэньне ў мове.
Чуваньне ўтварае змысел зь сябе самога. Яно скарачае, згортвае сябе ў змыслы. Затым яно зьбірае гэтыя згортваньні і згортвае іх у новыя і новыя згортваньні, утвараючы цэлы сьвет. Але ўвесь гэты сьвет зьяўляецца ў выніку згортваньня самога чуваньня. Чуваньне апынаецца ў створаным самім сабой сьвеце множнасьці і раздробленасьці. З усёй сваёй паўнаты яно пакідае сабе невялічкую частку сябе і называе гэты маленькі кавалак сябе “Я”. Згорнутае чуваньне прымае выяву згортваньняў, сваіх шматлікіх зьместаў – vṛtti-sārūpyam itaratra (Yoga-sūtrāṇi 1.4).
У граматыцы санскрыту існуе і зваротная працэдура – разгортваньне vṛtti, што ўзнаўляе сапраўдны, згорнуты ў выявы змысел. Напрыклад, калі слова cikīrṣati тлумачыцца як kartum icchati (хоча рабіць). Паводле падабенства спыненьне згортваньня чуваньня – citta-vṛtti-nirodhaḥ – азначае разгортваньне, вяртаньне ў свой першасны, разгорнуты, нескарочаны, незаменены стан. І тады зорца ўзнаўляецца ў сваёй уласнай яве – tadā draṣṭuḥ svarūpe 'vasthānam (Yoga-sūtrāṇi 1.3). Спыненьне згортваньня, разгортваньне чуваньня аднаўляе адзінства (yoga), цэласьць Сябе.
Apr 18, 2013
Subscribe to:
Posts (Atom)