Мова - гэта сувязь імені і формы. З гэтага гледзішча чалавечае грамадзтва таксама зьяўляецца мовай. Кожны чалавек мае ўласнае імя, для якога ён сам зьяўляецца формай. Гэтыя ўласныя імёны складаюць яе лексыку. Мова грамадзтва мае сваю граматыку - імёны імёнаў, якія адносяць людзей да розных катэгорыяў, статусаў і клясаў. І свой сынтаксіс - правілы дачыненьняў паміж гэтымі граматычнымі катэгорыямі. Людзі мяняюцца, грамадзтва застаецца. Граматычныя імёны прысвойваюцца іншым адзінкам, а структура захоўваецца нязьменнай.
Мова грамадзтва ўтварае структуру, элемэнты і дачыненьні паміж элемэнтамі. Людзі для гэтай мовы - назоўнікі, а іх дачыненьні - дзеясловы. Правілы мовы вызначаюць, якім павінен быць адказ аднаго элемэнта на дзеяньне другога. "Рух ад сябе" аднаго складніка павінен адлюстравацца як "рух да сябе" іншым складнікам. З гэтага гледзішча ўвесь інтэрфэйс чалавечага ўспрыманьня - тое, што робіць неба сінім і разьмяшчае яго ўверсе, а зямлю чорнай і разьмяшчае яе ўнізе - зьяўляцца такой самай часткай мовы грамадзтва, як і элемэнты яго стркутуры. Гэта адна мова. І гэта невымерна пашырае яе абсяг. Бо правілы інтэрфэйса ўспрыманьня аднолькавыя для руху чалавека, каня і ветра. У мову грамадзтва ўваходзіць уся карціна сьвету.
Але грамадзтва нібыта складаецца зь людзей. Што застанецца, калі выдаліць іх з грамадзтва? Зьнікне лексыка, застанецца граматыка і сынкаксіс - структура, элемэнты і правілы іх дачыненьняў без усякай канцрэтнай формы. Плятанічная ідэя грамадзтва, макет, кляса зь неініцыялізаванымі пераменнымі. Што такое тады форма чалавека, якой ініцыялізуюцца імёны мовы грамадзтва?
Чалавек як форма свайго імені таксама аказваецца цэлай мовай чалавека. Як і грамадзтва, ён складаецца з узаемна-зьвязаных частак, форма якіх мяняцца, а функцыя застаецца. Яго цела цягам жыццья некалькі разоў цалкам зьмяняе свой склад. Мова чалавека мае свае лексыку, граматыку і сынтаксіс. Гэта значыць, што імя ў мове грамадзтва ініцыялізуецца і прадстаўляецца цэлай мовай як формай. Мова зьверху, і мова зьнізу. Мова звонку, і мова ўнутры. Чалавек аказваецца цэлым грамадзтвам, а грамадзтва - Вялікім Чалавекам. І гэты чалавек - Мова.
sahásraśīrṣā púruṣaḥ sahasrākṣáḥ sahásrapāt, sá bhū́miṃ viśváto vṛtvā́ty atiṣṭhad daśāṅgulám. púruṣa evédáṃ sárvaṃ yád bhūtáṃ yác ca bhávyam - "Тысячагаловы Продак, тысячавокі, тысячаногі, абярнуўшы быцьцё адусюль, на дзесяць дванаццатых выстаў. Продак толькі ўсё гэта, што быта і тое, што будзе..." (Рыг-веда 10.90.1-2)
Гэты Вялікі Чалавек як мова пасродкуе сабой усе ўзаемадзеньні ўнутры сябе. Усё, што чалавек успрымае і выражае, праходзіць праз правілы мовы грамадзтва. Калі чалавек бачыць, то насамрэч перад сабой Вялікага Чалавека. Калі чалавек гаворыць, то насамрэч гаворыць зь Вялікім Чалавекам. Чалавек бачыць мову, гаворыць з мовай, дыхае мовай.
tásmād virā́ḷ ajāyata virā́jo ádhi pū́ruṣaḥ, sá jātó áty aricyata paścā́d bhū́mim átho puráḥ - "Зь яго узьнікла Улада, з Улады узьнік зноў Продак, ён, узьнікшы, пераўзыйшоў назад быцьцё і наперад". (Рыг-веда, 10.90.5)
Што адбываецца, калі структура ініцыялізуе свае элемэнеты сабой жа? Мова ўваходзіць сама ў сябе. І пры гэтым адбываецца нешта новае і небывалае раней. Яна расьце. Яе становіцца больш. Яна дасягае ўсебаковага самаўспрыманьня - бачыць сябе з усіх бакоў, гаворыць з кожнай часткай сябе самой, спазнае сябе ў сваёй усемагчымасьці. Яна - усё, што адбываецца ўнутры яе, усе людзі, небёсы і землі, вёсны і восені.

No comments:
Post a Comment