Jun 8, 2011

Шэсьць вершаў пра неруш

॥ श्रीशङ्कराचार्यः । निर्वाणषट्कम् ॥
Ш́рі̄ Ш́ан̇кара-а̄ч́а̄рйа. Шэсьць вершаў пра неруш

मनोबुद्ध्यहङ्कारचित्तानि नाहं
    न च श्रोत्रजिह्वे न च घ्राणनेत्रे ।
न च व्योमभूमि न तेजो न वायुः
    चिदानन्दरूपश्शिवोहं शिवोहम् ॥१॥

Ня вум я, ня розум, ня "я"-гук, ня думка,
    ня слых я, ня смак я, ня пах я, ня вока,
Ня неба, ня глеба, ня полымя й вецер,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |1|


न च प्राणसञ्ज्ञो न वै पञ्चवायुः
    न च सप्तधातुर्न च पञ्चकोशः ।
न वाक्पाणिपादं न चोपस्थपायुः
    चिदानन्दरूपश्शिवोहं शिवोहम् ॥२॥

Ня дых маё імя, ня пяць я паветраў,
    ня сокаў сямёра, ня пяць абалонак,
Ня рот я, ня рукі, ня ногі, ня чэляс,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |2|

न मे द्वेषरागौ न मे लोभमोहौ
    मदो नैव मे नैव मात्सर्यभावः ।
न धर्मो न चार्थो न कामो न मोक्षः
    चिदानन्दरूपः शिवोहं शिवोहम् ॥३॥

Ні жарсьці ўва мне, ні агіды, ні прагі,
    ні зману ўва мне, ані злобы, ні палу,
Ня дгарма, ня артха, ня ка̄ма, ня мокша,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |3|


न पुण्यं न पापं न सौख्यं न दुःखं
    न मन्त्रो न तीर्थो न वेदो न यज्ञः ।
अहं भोजनं नैव भोज्यं न भोक्ता
    चिदानन्दरूपः शिवोहं शिवोहम् ॥४॥

Ня зло, не дабро, не пакута, ня шчасьце,
    ня мантра, ня прошча, ня веда й аброкі,
Я ані спажыва, я ані спажыўца,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |4|


न मृत्युर्न शङ्का न मे जातिभेदः
    पिता नैव मे नैव माता न जन्म ।
न बन्धुर्न मित्रं गुरुर्नैव शिष्यः
    चिदानन्दरूपः शिवोहं शिवोहम् ॥५॥

Ні сьмерці, ні страху, ні роду, ні стану,
    ні бацькі, ні маці ў мяне, ні раджэньня.
Ня родзіч, ня сябра, настаўнік ці вучань,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |5|


अहं निर्विकल्पो निराकाररूपः
    विभुर्व्याप्य सर्वत्र सर्वेन्द्रियाणाम् ।
सदा मे समत्वं न मुक्तिर्न बन्धः
    चिदानन्दरूपः शिवोहं शिवोहम् ॥६॥

Бязрозны заўсёды, бязвобразнавідны,
    я існы паўсюдна, пан усіх здоляў,
Аднакі заўжды, невызвольны, нязьвязны,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |6|






1 comment:

  1. Шчыры дзякуй! Вельмі слушны пераклад такой цудоўнай стотры, нават спяваць можна на беларускай ў зыходным памеры.

    ReplyDelete