na karmaṇām anārambhān naiṣkarmyaṃ puruṣośnute, na ca saṃnyasanād eva siddhiṃ samadhigacchati - "Не ад непачынаньня ўчынкаў дасягае муж волі ад чыну, і не адмаўленьнем толькі да зьвяршэньня ён узыходзіць" (Бгаґавадґі̄та̄ 3.4).
Чын даводзіцца рабіць, гэта абмежаваньне свабоды, ўласьцівае самой праяве. naiṣkarmyaṃ - не бязьдзейнасьць, а вольнасьць ад чыну, ад павіннасьці яго чыніць. Гэта свабода, і таму цэль. Але яе не дасягнуць адмаўленьнем ад чыну, яго непачынаньнем. Бо калі чын абмяжоўвае свабоду часткова, то нячын, нябыт выдаляе яе цалкам, скасоўваючы праяву. Бо свабода гэта паўната магчымасьці ўласнай прыроды, усемагутнасьць.
evaṃ jñātvā kṛtaṃ karma pūrvair api mumukṣubhiḥ, kuru karmaiva tasmāt tvaṃ pūrvaiḥ pūrvataraṃ kṛtam - "Так знаючы, чын чынілі продкі, жадаючы волі, таму чыні чын той самы, што продкі раней чынілі. (Бгаґавадґі̄та̄ 4.15).
Продкі, папярэднікі, настаўнікі, што жадалі свабоды, змаглі яе дасягнуць. Пройдзены імі шлях вядзе да цэлю, і для яго дасягненьня можа быць дакладна паўтораны. Дзеля вызваленьня павінен дзейсьніцца той і такі, правільны, вызвольны, традыцыйны чын.
niyataṃ kuru karma tvaṃ karma jyāyo hy akarmaṇaḥ - "Правільны чын чыні, чын ад нячыну лепшы" (Бгаґавадґі̄та̄ 3.8).
niyata значыць "неабходны, абавязковы, правільны". Але няма змыслу загадваць чын, які і так ня можа ня быць учынены. Бо сама праява зьяўляецца чынам, і яго адмова будзе адмовай праявы. Таму niyata тут значыць "правільны, вызначаны, абмежаваны" - адпаведны сапраўднаму змыслу, прынцыпу чыну. Але што такое чын?
kiṃ karma kimakarmeti kavayopy atra mohitāḥ - "Што чын? Што нячын? - у гэтым нават паэты ня цямяць" (Бгаґавадґі̄та̄ 4.16).
Што такое karman, чын, дзея? І чаму тут у змане нават знаўцы змыслаў, таявіты, паэты? Нібыта калі нешта адбываецца, зьмяняецца, ці нават выдзяляецца - гэта чын, адваротнае - нячын. Але дзе, у чым адбываецца чын? Бо рух, зьмена, выдзяленьне можа быць толькі адносна нязьменнага, нерухомага, фона, прасторы.
karmaṇo hy api boddhavyaṃ boddhavyaṃ ca vikarmaṇaḥ, akarmaṇaśca boddhavyaṃ gahanā karmaṇo gatiḥ - "Змысел чыну ўведаць у кменьні мае і звы́чыну змысел, у кменьні змысел нячыну, паколькі глыбокі сьцег чыну. (Бгаґавадґі̄та̄ 4.17).
Літаральна "тое, што чына" - частку, належную чыну - "трэба зразумець" - зрабіць яе budh. Зразумець чын - значыць знайсьці ў кменьні, розуме частку чыну, яго змысел. Розум выяўляецца прасторай чыну, тым, адносна чаго ён адбываецца, тым поўным, часткай чаго ён зьяўляецца.
Што такое чын у прынцыпе, што яго таттва, тоества, змысел? Змысел не існуе асобна, але толькі ў судачыненьні зь іншымі змысламі. Чын трэба разумець у супастаўленьні з тым, чым ён не зьяўляецца - зь нячынам.
Змысел выдзяляе, зьбірае большыя, першасныя змыслы. Таму чын трэба таксама разумець праз выманьне зь яго складнікаў змыслу, праз адыходжаньне ад яго і яго скажэньне - звычын. Які чын у поўным змысьле чын, дакуль чын застаецца чынам, хоць і ня ў поўнай меры, і пасьля чаго ён ужо перастае быць чынам? Вікарман, звычын - гэта viguṇaṃ karma - чын няправільны, пазбыты якасьці (як пабіты кубак), змыслова няпоўны, недачын у параўнаньні сапраўдным чынам. Гэта адыход, вычварэньне першаснага змыслу, прынцыпу чыну.
karmaṇo gatiḥ - значыць "рух, ход, адбываньне, сьцег чыну". Розум - месца адбываньня чыну, прастора яго руху, яго сьцег. Там яго трэба знайсьці. Сьцег чыну нутраны, глыбокі, схаваны, бо праходзіць на глыбіні розуму, у адваротным напрамку ад таго, куды глядзяць вочы. Яго трэба знайсьці, зьвярнуўшы ўвагу назад, спытаўшы, што насамрэч адбываецца, калі адбываецца чын?
karmaṇy akarma yaḥ paśyed akarmaṇi ca karma yaḥ, sa buddhimān manuṣyeṣu sa yuktaḥ kṛtsnakarmakṛt - "У чыне нячын хто ўбачыць, а чын у нячыне зможа, той між людзей мае кменьне, той адзіны, увесь чын скончыў". (Бгаґавадґі̄та̄ 4.18).
Рухомае адбываецца адносна нерухомага. Нерухомае - прастора рухомага, зьмяшчае ўсе рухі, і ёсьць і ўнутры, і вонках. Розум, нерухомая аснова чыну, выяўляецца нячынам, прасторай чыну, панадчынам. Таму ўсякі чын зьмяшчаецца ў нячыне, і нячын зьмяшчаецца ўва ўсякім чыне. sarvaṃ karmākhilaṃ pārtha jñāne parisamāpyate - "Увесь чын суцэльна асягаецца ў знаньні, Па̄ртха" (Бгаґавадґі̄та̄ 4.33). Таму той, хто знайшоў чын у нячыне, і нячын у чыне, учыніў увесь чын, або: робіць усякі чын, застаючыся адзіным, цэльным, не зьмяншаючы сябе да яго. karmaṇy abhipravṛttopi naiva kiṃcit karoti saḥ - "Нават прабываючы ў чыне ён нічога ня чыніць" (Бгаґавадґі̄та̄ 4.20).
Такі чын у супастаўленьні зь нячынам. Але ў чым сапраўдны змысел чыну, тое, без чаго ён ужо не зьяўляецца чынам?
yajñārthāt karmaṇo'nyatra lokoyaṃ karmabandhanaḥ, tadarthaṃ karma kaunteya muktasaṅgaḥ samācara - "Ад чыну, што не для аброку, сьвет гэты зьвязаны чынам, чын дзеля Таго, сын Кунті, дзейсьні ад зьвязку вольны". (Бгаґавадґі̄та̄ 3.9)
Звычын, адыход ад сапраўднага змыслу чыну - гэта чын не для аброку. Таму чын - гэта чын дзеля аброку. Аброк - не асаблівы від чыну, але сам чын у прынцыпе. Чын адпачатку і ёсьць аброк, а ўсякі іншы чын - толькі яго скажэньне. З гэтага гледзішча амаль усё, што называецца чынам сёньня, - толькі звычын, выступак, скажоны, вычварны чын, што вядзе свайго чыньніка ў зьняволю.
Змысел усякага слова ў чыне. Словы ўтвараюцца ад каранёў, змыслам якіх зьяўляецца чын. Усе рэчы - на самай справе чын. Таму і гаворыцца пра самую справу рэчаў. Яны ўзьнікаюць і існуюць у чыне і вяртаюцца безь яго ў субстанцыю. Змысел, знойдзены як чын, выяўляецца глыбокім, нутраным чынам (gahanā gatiḥ). Слова "энэргія" значыць па-старагрэцку "нутраны чын". Змысел - гэта энэргія рэчаў.

No comments:
Post a Comment