Jul 7, 2011

Багавітава Песьня, пяты ўзыход

Пяты ўзыход

Ардж́уна прамовіў:
Як адрачэньне чыну, так і йоґу ты, Кр̣шна, славіш,
адно, з абаіх што лепей, тое скажы мне ясна. |1|

Сьвяты Бог прамовіў:
Як адрок, так йоґа чыну дабрачынныя цалкам абое,
але зь іх адрачэньне чыну йоґа чыну пераўзыходзіць. |2|
У таго знай адрок сапраўдным, хто не злуе і ня прагне,
бо нядвойны, магутнарукі, зь вязьма́ вызваляецца лёгка. |3|
Асобнымі са̄н̇кхйу і йоґу ня ўчоныя клічуць, а дзеці,
хто ў адным усталіцца добра, плён абаіх здабывае. |4|
Які са̄н̇кхйі стан дасягаюць, у той самы йоґі́ны ўзыходзяць,
як адно і са̄н̇кхйу, і йоґу, так які бачыць, той бачыць. |5|
Але цяжка, магутнарукі, дасягнуць адроку бязь йоґі,
задзіночаны йоґай моўкнік у брагман скора ўзыходзіць. |6|
Самачысты, самаадольны, едны йоґай, скарыўшы здолі,
хто стаў сам сабой усіх бытаў, ня пляміцца, чынячы нават. |7|
"Не чыню анічога" - хай лічыць зьяднаны, тоества ведар,
калі бачыць, чуе, кранае, есьць, сьпіць, нюхае, дыхае, ходзіць, |8|
калі кажа, бярэ, спаражняе, размыкае вочы, змыкае,
"Здолі цэлямі здоляў заняты" - думку такую трымае. |9|
Аддаўшы брагману ўчынкі, хто чыніць, пакінуўшы зьвязак,
той ня пляміцца ганай, як лотаці ліст вадою. |10|
Розумам, целам, мыслам, аднымі здолямі толькі,
йоґі́ны чын чыняць, адрокшы зьвязак для самачышчэньня. |11|
Плён чыну кінуўшы, едны дасягае спакой дасканалы,
няедны, ад плёну залежны вязьніцца чынам пажады. |12|
Мыслам адрокшы ўсе чыны, шчасна ўладар прабывае,
цельны ў горадзе дзевяцібрамным ня чыніць, не прычыняе. |13|
Ні чыну, ні чыньніцтву сьвету ня творыць пан уладарны,
ні сувязі плёну і чыну, свабода явіцца толькі. |14|
Нічыйго дабрачыну й злачыну не бярэ на сябе паўсюдны,
нязнаньнем пакрытае знаньне, чмурацца гэтым стварэньні. |15|
Але самазнаньнем якімі зьнішчана тое нязнаньне,
у тых нібы сонца знаньне асьвятляе вышняе Тое. |16|
Тое сам якіх, у Тым розум, Тое вышняя цэль, аснова,
тыя рушаць да незвароту, бруды разьвеяўшы знаньнем. |17|
У ветласьцю й ведамі поўным сьвятары, ў слане і карове,
у псе і псажэрцы мудры адно тое самае бачыць. |18|
Ім і тут пераможаны сьвет, у аднакасьці сталы чый мысел,
бо бязганны аднакі брагман, таму ён у брагмане сталы. |19|
Весяліцца ў прыемным ня мае, ў непрыемным лякацца ня мае
неаблудны, розумастойкі, брагмавед у брагмане сталы. |20|
Незалежны ад дотыкаў вонкіх сам шчасьце ў сабе знаходзіць,
брагмаеднасьцю самаадзіны дасягае нязгубнага шчасьця. |21|
Асалоды ад судакрананьня, што ўзьнікаюць з улоньня пакуты,
маюць канец і пачатак, ім, сын Кунті, ня рады разумны. |22|
Хто здольны трываць ужо тут, яшчэ да вызволі зь цела,
цягу ўзьніклую з гневу й пажады, той муж зьяднаны і шчасны. |23|
Усярэдзіне шчасьце і радасьць, усярэдзіне сьветач якога,
той йоґін у брагмана неруш, брагманам стаўшы, ўзыходзіць. |24|
Дасягаюць брагмана неруш рушы, пазбытыя ганаў,
самаўнятыя, двойства расьсекшы, што рады дабру ўсіх бытаў. |25|
У пазбытых пажады і гневу, намагарных, суемцаў чуваньня,
самаўведных паўсюль навокал брагмана неруш існуе. |26|
Дотык вонкавы кінуўшы вонках, засяродзіўшы зрок між броваў,
удыху і выдыху рухі зраўнаўшы ўсярэдзіне носа, |27|
мысел, розум, здолі суняўшы, да вызволі нацэлены моўкнік,
жаданьня, страху і гневу пазбыты, заўсёды той вольны. |28|
Спажыўцу жарбы́ і аброку, усіх сьветаў навышняга пана,
усіх бытаў сябру пазнаўшы, мяне, ён дасягае спакою. |29|

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятых Песьнях Бога, велічных упанішадах, брагма-ведзе, йоґа-наставе, у сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны пяты ўзыход на імя "Йоґа адроку".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, пяты ўзыход, паслоўны пераклад


atha pañcamo'dhyāyaḥ
Пяты ўзыход

arjuna uvāca
saṃnyāsaṃ karmaṇāṃ kṛṣṇa punar yogaṃ ca śaṃsasi
yac chreya etayor ekaṃ tan me brūhi suniścitam 5.1

arjuna - Ардж́уна uvāca - прамовіў
5.1 saṃ-ni-āsaṃ - Адрок karmaṇāṃ - чынаў, punaḥ - а пасьля yogaṃ ca - і йоґу śaṃsasi - ты славіш, kṛṣṇa - о Чорны (Кр̣шн̣а), ekaṃ - адно, yat - што śreyaḥ - лепей etayoḥ - зь іх абаіх, tat - тое brūhi - скажы me - мне su-niś-citam - зусім рашуча, дакладна.

śrībhagavān uvāca
saṃnyāsaḥ karmayogaśca niḥśreyasakarāv ubhau
tayos tu karmasaṃnyāsāt karmayogo viśiṣyate 5.2

śrī- Сьвяты bhagavān Багавіт uvāca - прамовіў:
5.2 saṃ-ni-āsaḥ - Адрок yogaḥ ca - і йоґа karma- чыну niḥśreyasa-karau - цалкам дабрачынныя ubhau - абое, tu - але tayoḥ - зь іх yogaḥ - йоґа karma- чыну viśiṣyate - ўзвышаецца saṃ-ni-āsāt - на адрачэньнем karma- чыну.

jñeyaḥ sa nityasaṃnyāsī yo na dveṣṭi na kāṅkṣati
nirdvandvo hi mahābāho sukhaṃ bandhāt pramucyate 5.3

5.3 jñeyaḥ - мае быць знаным saḥ - тым, saṃnyāsī - чый адрок nitya- сапраўдны, yaḥ - хто na dveṣṭi - не злуе, na kāṅkṣati - ня прагне; hi - бо nir-dvandvaḥ - нядвойны, mahābāho - о дужарукі (Ардж́уна), bandhāt - зь вязьма pra mucyate - вызваляецца sukhaṃ - лёгка.

sāṃkhyayogau pṛthag bālāḥ pravadanti na paṇḍitāḥ
ekam apy āsthitaḥ samyag ubhayor vindate phalam 5.4

5.4 pṛthag - Асобнымі sāṃkhya- зьлічбу, са̄н̇кхйу yogau - і йоґу bālāḥ - дзеці pra vadanti - абвяшчаюць, na paṇḍitāḥ - не вучоныя, хто ekam - ў адным api - хаця бы ā-sthitaḥ - усталіцца samyag - добра, ubhayoḥ - абаіх vindate - здабывае phalam - плён, плод.

yat sāṃkhyaiḥ prāpyate sthānaṃ tad yogair api gamyate
ekaṃ sāṃkhyaṃ ca yogaṃ ca yaḥ paśyati sa paśyati 5.5

5.5 yat - Які sāṃkhyaiḥ - зьлічбітамі, са̄н̇кхйамі sthānaṃ - стан pra āpyate - дасягаецца, tad - у той api - самы gamyate - ўзыходзіцца yogaiḥ - йоґінамі, ekaṃ - як адно sāṃkhyaṃ ca - і зьлічбу, са̄н̇кхйу, yogaṃ ca - і йоґу yaḥ - які paśyati - бачыць, saḥ - той paśyati - бачыць.

saṃnyāsas tu mahābāho duḥkham āptum ayogataḥ
yogayukto munir brahma na cireṇādhigacchati 5.6

5.6 tu - Але saṃ-ni-āsaḥ - адрок duḥ-kham - цяжка āptum - дасягнуць a-yogataḥ - бязь йоґі, mahā-bāho - дужарукі; yuktaḥ - едны, задзіночаны yoga- йоґай muniḥ - моўкнік, муні brahma - да брагмана na cireṇa - скора adhi gacchati - ўзыходзіць.

yogayukto viśuddhātmā vijitātmā jitendriyaḥ
sarvabhūtātmabhūtātmā kurvann api na lipyate 5.7

5.7 yuktaḥ - Едны, задзіночаны yoga- йоґай, viśuddha-ātmā - самаачышчаны, vijita-ātmā - самаадольны, jita- якім пераможаны indriyaḥ - здолі, ātmā - які сам bhūta- стаўся ātma- сабой sarva- усіх bhūta- бытаў, na lipyate - ня пляміцца, kurvan - чынячы api - нават.

naiva kiṃcit karomīti yukto manyeta tattvavit
paśyañ śṛṇvan spṛśañ jighrann aśnan gacchan svapañ śvasan 5.8

5.8 na kiṃ cit - “Нічога
не karomi - чыню я eva - напраўду" iti - так manyeta - хай лічыць yuktaḥ - едны, vit - веднік tattva- тоества, paśyan - бачачы, чуючы, кранаючы, нюхаючы, зьядаючы, ідучы, засынаючы, дыхаючы,

pralapan visṛjan gṛhṇann unmiṣan nimiṣann api
indriyāṇīndriyārtheṣu vartanta iti dhārayan 5.9

5.9 pra-lapan - кажучы, vi-sṛjan - спаражняючы, gṛhṇan - беручы, api - нават un-miṣan - размыкаючы ni-miṣan - і змыкаючы вочы: indriyāṇi - здолі artheṣu - ў цэлях indriya- здоляў vartante - існуюць" iti - так dhārayan - дзержачы, трымаючы думку.

brahmaṇy ādhāya karmāṇi saṅgaṃ tyaktvā karoti yaḥ
lipyate na sa pāpena padmapatram ivāmbhasā 5.10

5.10 yaḥ - Які karoti - чыніць, ādhāya - аддаўшы brahmaṇi - у брагман karmāṇi - чыны, учынкі, tyaktvā - пакінуўшы saṅgaṃ - зьвязак, saḥ - той na lipyate - ня пляміцца pāpena - ганай, iva - як padma- лотаці patram - ліст ambhasā - вадою.

kāyena manasā buddhyā kevalair indriyair api
yoginaḥ karma kurvanti saṅgaṃ tyaktvātmaśuddhaye 5.11

5.11 kāyena - Целам, manasā - мыслам, buddhyā - розумам, kevalaiḥ - аднымі indriyaiḥ - здолямі api - толькі yoginaḥ - йоґіны karma - чын kurvanti - учыняюць, tyaktvā - пакінуўшы saṅgaṃ - зьвязак ātma-śuddhaye - для самапратаньня, самаачышчэньня.

yuktaḥ karmaphalaṃ tyaktvā śāntim āpnoti naiṣṭhikīm
ayuktaḥ kāmakāreṇa phale sakto nibadhyate 5.12

5.12 yuktaḥ - Едны, phalaṃ - плён karma- чыну tyaktvā - пакінуўшы, āpnoti - дасягае naiṣṭhikīm - дасканалы, устойлівы śāntim - спакой; a-yuktaḥ - няедны, saktaḥ - залежны phale - ад плёну ni badhyate - вязьніцца kāreṇa - зьдзяйсьненьнем kāma- пажады.

sarvakarmāṇi manasā saṃnyasyāste sukhaṃ vaśī
navadvāre pure dehī naiva kurvan na kārayan 5.13

5.13 sarva- Усе karmāṇi - чыны manasā - мыслам saṃ-ni-asya - адрокшы āste - ісьніць, сядзіць sukhaṃ - шчасна vaśī - ўладар, nava-dvāre - у дзевяцібрамным pure - горадзе dehī - ўцельны, целавіт, na kurvan - ня чынячы eva - насамрэч, na kārayan - не прычыняючы.

na kartṛtvaṃ na karmāṇi lokasya sṛjati prabhuḥ
na karmaphalasaṃyogaṃ svabhāvas tu pravartate 5.14

5.14 na - Ні kartṛtvaṃ - чыньніцтва, na - ні karmāṇi - чынаў lokasya - сьвету sṛjati - не спараджае pra-bhuḥ - ўладар, na - ні saṃ-yogaṃ - сувязі karma- чыну phala- і плёну, tu - але pra-vartate - адбываецца sva-bhāvaḥ - сваё быцьцё, самабыцьцё, свабода.

nādatte kasyacit pāpaṃ na caiva sukṛtaṃ vibhuḥ
ajñānenāvṛtaṃ jñānaṃ tena muhyanti jantavaḥ 5.15

5.15 na ā datte - Не бярэ, не прымае на сябе kasya cit - чыёйсьці pāpaṃ - ганы, злачыну na ca eva - ані su-kṛtaṃ - дабрачыну vibhuḥ - выбытны, паўсюдны; a-jñānena - нязнаньнем ā-vṛtaṃ - пакрытае jñānaṃ - знаньне, tena - ім muhyanti - ачмураюцца jantavaḥ - стварэньні.

jñānena tu tad ajñānaṃ yeṣāṃ nāśitam ātmanaḥ
teṣām ādityavaj jñānaṃ prakāśayati tat param 5.16

5.16 tu - Але yeṣāṃ - ў якіх jñānena - знаньнем ātmanaḥ - сябе nāśitam - зьнішчана tad - тое a-jñānaṃ - нязнаньне, teṣām - у тых ādityavat - нібы сонца jñānaṃ - знаньне pra kāśayati - асьвятляе param - вышняе tat - Тое.

tadbuddhayas tadātmānas tanniṣṭhās tatparāyaṇāḥ
gacchanty apunarāvṛttiṃ jñānanirdhūtakalmaṣāḥ 5.17

5.17 tad- У тым buddhayaḥ - розум якіх, tad- Тое ātmānaḥ - сам якіх, tad- Тое ni-ṣṭhāḥ - аснова якіх, tat- Тое para- вышняя āyaṇāḥ - цэль якіх, gacchanti - тыя рушаць apunar-āvṛttiṃ - да незвароту, jñāna- знаньнем nir-dhūta- разьвеяўшы kalmaṣāḥ - бруд.

vidyāvinayasaṃpanne brāhmaṇe gavi hastini
śuni caiva śvapāke ca paṇḍitāḥ samadarśinaḥ 5.18

5.18 brāhmaṇe - У сьвятары, бра̄гман̣е, saṃ-panne - багатым, поўным vidyā- веданьнем vi-naya- і выхаваньнем, gavi - у карове hastini - і слане, śuni - у псе ca eva - таксама śvapāke ca - і псажэрцы paṇḍitāḥ - мудрыя sama- адно тое самае, аднака, роўна darśinaḥ - бачаць.

ihaiva tair jitaḥ sargo yeṣāṃ sāmye sthitaṃ manaḥ
nirdoṣaṃ hi samaṃ brahma tasmād brahmaṇi te sthitāḥ 5.19

5.19 eva - Ужо iha - тут taiḥ - тымі sargaḥ - тварэньне, сьвет jitaḥ - пераможаны, yeṣāṃ - у якіх manaḥ - мысел sāmye - у аднакавасьці, роўнасьці, таясамнасьці sthitaṃ - сталы, hi - бо nir-doṣaṃ - бязганны samaṃ - аднакі brahma - брагман, tasmād - таму te - яны brahmaṇi - ў брагмане sthitāḥ - сталыя.

na prahṛṣyet priyaṃ prāpya nodvijet prāpya cāpriyam
sthirabuddhir asaṃmūḍho brahmavid brahmaṇi sthitaḥ 5.20

5.20 na pra hṛṣyet - Хай не весяліцца, pra-āpya - атрымаўшы priyaṃ - прыемнае, ca - і na ud vijet  - хай не лякаецца, pra-āpya - атрымаўшы a-priyam - непрыемнае, sthira-buddhiḥ - розумастойкі, a-saṃ-mūḍhaḥ - неаблудны brahma-vid - брагмавед brahmaṇi - у брагмане sthitaḥ - сталы.

bāhyasparśeṣv asaktātmā vindaty ātmani yat sukham
sa brahmayogayuktātmā sukham akṣayam aśnute 5.21

5.21 asakta-ātmā - Саманезалежны bāhya- ад вонкавых sparśeṣu - дотыкаў yat - якое ātmani - у сабе vindati - знаходзіць sukham - шчасьце, (таго) a-kṣayam - нязгубнага sukham - шчасьця aśnute - дасягае saḥ - той yukta-ātmā - самаадзіны brahma-yoga- брагмайоґай.

ye hi saṃsparśajā bhogā duḥkhayonaya eva te
ādyantavantaḥ kaunteya na teṣu ramate budhaḥ 5.22

5.22 hi - Бо ye - якія bhogāḥ - асалоды, jāḥ - што нараджаюцца saṃ-sparśa- ад судакрананьня, te - тыя eva - насамрэч duḥ-kha-yonayaḥ - узьніклыя з лоняў пакуты, пакута-ўлонныя, ādi-antavantaḥ - маюць пачатак і канец, kaunteya - о сыне Кунті̄, teṣu - ім na - ня ramate - радуецца budhaḥ - разумны.

śaknotīhaiva yaḥ soḍhuṃ prāk śarīravimokṣaṇāt
kāmakrodhodbhavaṃ vegaṃ sa yuktaḥ sa sukhī naraḥ 5.23

5.23 yaḥ - Хто eva - ўжо iha - тут, prāk - яшчэ да vi-mokṣaṇāt - вызваленьня śarīra- зь цела, śaknoti - можа soḍhuṃ - трываць vegaṃ - цягу, сілу, ud-bhavaṃ - узьніклую kāma- з пажады krodha- і гневу, naraḥ - муж saḥ - той yuktaḥ - едны, saḥ - той sukhī - шчасны.

yo’ntaḥsukho’ntarārāmas tathāntarjyotir eva yaḥ
sa yogī brahmanirvāṇaṃ brahmabhūtodhigacchati 5.24

5.24 yaḥ - Які antaḥ-sukhaḥ - нутра-шчасны, шчасьце якога ўнутры, antar-ārāmaḥ - нутра-ўцешны, уцеха якога ўнутры tathā - а таксама antar-jyotiḥ- нутра-сьветачны, сьветач якога ўнутры, saḥ - той yogī - йоґін, bhūtaḥ - стаўшы brahma- брагманам, брагма-бытны, adhi gacchati - узыходзіць brahma- у брагмана nir-vāṇaṃ - неруш.

labhante brahmanirvāṇam ṛṣayaḥ kṣīṇakalmaṣāḥ
chinnadvaidhā yatātmānaḥ sarvabhūtahite ratāḥ 5.25

5.25 labhante - Дасягаюць nir-vāṇam - неруш brahma- брагмана ṛṣayaḥ - рушы, прарокі, kṣīṇa- зьнішчыўшы kalmaṣāḥ - ганы, chinna- расьсекшы dvaidhāḥ - дваістасьць, yata-ātmānaḥ - самасунятыя, ratāḥ - радыя hite - дабру sarva- ўсіх bhūta- бытаў.

kāmakrodhaviyuktānāṃ yatīnāṃ yatacetasām
abhito brahmanirvāṇaṃ vartate viditātmanām 5.26

5.26 yatīnāṃ - У намагароў, стараньнікаў, vi-yuktānāṃ пазбытых kāma- пажады krodha- і гневу, yata- сунята якімі cetasām - чуваньне, самаўведаных, vartate - існуе nir-vāṇaṃ - неруш brahma- брагмана abhitaḥ - паўсюдна навокал.

sparśān kṛtvā bahir bāhyāṃścakṣuścaivāntare bhruvoḥ
prāṇāpānau samau kṛtvā nāsābhyantaracāriṇau 5.27

5.27 sparśān - Дотыкі bāhyān - вонкавыя kṛtvā bahiḥ - зрабіўшы вонкавымі, пакінуўшы вонках, ca eva - а таксама (зрабіўшы) antare - паміж bhruvoḥ - брывоў cakṣuḥ - зрок, kṛtvā - зрабіўшы samau - роўнымі, аднакімі pra-āṇa- удых apa-ānau - і выдых, cāriṇau - што рушаць abhi-antara- ўнутры nāsa- носа,

yatendriyamanobuddhir munir mokṣaparāyaṇaḥ
vigatecchābhayakrodho yaḥ sadā mukta eva saḥ 5.28

5.28 muniḥ - моўкнік, муні, yata- якім сунятыя indriya- здолі, manaḥ- мысел buddhiḥ - і розум, mokṣa- вызваленьне para- вышняя āyaṇaḥ - цэль якога, yaḥ - які vi-gata- пазбыты icchā- жаданьня, пажады, bhaya- страху krodhaḥ - і гневу, sadā - заўсёды saḥ - той eva - ужо muktaḥ - вольны.

bhoktāraṃ yajñatapasāṃ sarvalokamaheśvaram
suhṛdaṃ sarvabhūtānāṃ jñātvā māṃ śāntim ṛcchati 5.29

5.29 bhoktāraṃ - Спажыўцу, бога tapasāṃ - жарбы́ yajña- і аброку, sarva- усіх loka- сьветаў, людзей mahā - навышняга īśvaram - уладара, пана, sarva- усіх bhūtānāṃ - бытаў su-hṛdaṃ - сябра jñātvā - пазнаўшы, māṃ - мяне, ṛcchati - той дасягае śāntim - спакою.

OṂ TAT SAT
iti śrīmad-bhagavadgītāsūpaniṣatsu brahmavidyāyāṁ yogaśāstre śrīkṛṣṇārjunasaṁvāde saṃnyāsayogo nāma pañcamo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, велічных упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, у сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны пяты ўзыход на імя "Йоґа адроку".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Jul 1, 2011

Я рушу

Р̣г-веда, 10.125, р̣шы - Ва̄к А̄мбгр̣н̣і̄, боства - А̄тман

Я рушу Рудрамі, Васу, я А̄дітйамі, ўсімі багамі,
я трымаю Мітру й Варун̣у абоіх, я Індру і Аґні, Аш́вінаў абоіх. |1|

Я трымаю вірлівага Сому, я Твашт̣ра, Пӯшан̣а і Бгаґу,
я даю сьвятару нагароду, што сок цісьне аброчніку ўважны. |2|

Я ўладарка, скарбніца скарбаў, чуйная, першая з вартых аброку,
той мяне ўстанавілі багі паўсюль многамесцавай, многадасяжнай. |3|

Мной ежу той есьць, які бачыць, які дыхае, слухае сказ які,
несьвядома жывуць ува мне яны, слухай, чуйны, верна кажу я. |4|

Я толькі сама што-заўгодна прамаўляю людзьмі і багамі,
каго ўпадабаю, раблю таго брагманам, мудрым, прарокам. |5|

Я напінаю лук Рудру, каб зьбіць брагма-варожую зброю,
я люду ўчыняю спрэчку, я неба й зямлю пранікла. |6|

Я нараджаю бацьку гэтага напачатку, маё ўлоньне між водаў у моры,
адтаго асягаю ўсе сьветы, неба велічынёю кранаю. |7|

Я нібы вецер вею, рушачы ўсе сусьветы,
больш за неба, больш за зямлю, магутой такая паўстала. |8|

ṛgvedaḥ 10.125, vāk āmbhṛṇī ṛṣiḥ, ātmā devatā

aháṃ rudrébhir vásubhiś carāmy ahám ādityaír utá viśvádevaiḥ |
ahám mitrā́váruṇobhā́ bibharmy ahám indrāgnī́ ahám aśvínobhā́ |1|

aháṃ sómam āhanásam bibharmy aháṃ tváṣṭāram utá pūṣáṇam bhágam |
aháṃ dadhāmi dráviṇaṃ havíṣmate suprāvyè yájamānāya sunvaté |2|

aháṃ rā́ṣṭrī saṃgámanī vásūnāṃ cikitúṣī prathamā́ yajñíyānām |
tā́m mā devā́ vy àdadhuḥ purutrā́ bhū́risthātrām bhū́ry āveśáyantīm |3|

máyā só ánnam atti yó vipáśyati yáḥ prā́ṇiti yá īṃ śṛṇóty uktám |
amantávo mā́ṃ tá úpa kṣiyanti śrudhí śruta śraddhiváṃ te vadāmi |4|

ahám evá svayám idáṃ vadāmi júṣṭaṃ devébhir utá mā́nuṣebhiḥ |
yáṃ kāmáye táṃ-tam ugráṃ kṛṇomi tám brahmā́ṇaṃ tám ṛ́ṣiṃ táṃ sumedhā́m |5|

aháṃ rudrā́ya dhánur ā́ tanomi brahmadvíṣe śárave hántavā́ u |
aháṃ jánāya samádaṃ kṛṇomy aháṃ dyā́vāpṛthivī́ ā́ viveśa |6|

aháṃ suve pitáram asya mūrdhán máma yónir apsv àntáḥ samudré |
táto ví tiṣṭhe bhúvanā́nu víśvotā́mū́ṃ dyā́ṃ varṣmáṇópa spṛśāmi |7|

ahám evá vā́ta iva prá vāmy ārábhamāṇā bhúvanāni víśvā |
paró divā́ pará enā́ pṛthivyaítā́vatī mahinā́ sám babhūva |8|


Jun 28, 2011

Імя, вобраз, чын

1.6.1 trayaṃ vā idaṃ nāma rūpaṃ karma. teṣāṃ nāmnāṃ vāg ity etad eṣām uktham, ato hi sarvāṇi nāmāny uttiṣṭhanti. etad eṣāṃ sāma, etaddhi sarvair nāmabhiḥ samam. etad eṣāṃ brahma, etaddhi sarvāṇi nāmāni bibharti.
1.6.2 atha rūpāṇāṃ cakṣur ity etad eṣām uktham, ato hi sarvāṇi rūpāṇy uttiṣṭhanti. etad eṣāṃ sāma, etad dhi sarvai rūpaiḥ samam. etad eṣāṃ brahma, etad dhi sarvāṇi rūpāṇi bibharti
1.6.3 atha karmaṇām ātmety etad eṣām uktham, ato hi sarvāṇi karmāṇy uttiṣṭhanti. etad eṣāṃ sāma, etad dhi sarvaiḥ karmabhiḥ samam. etad eṣāṃ brahma, etad dhi sarvāṇi karmāṇi bibharti.
1.6.4 tad etat trayaṃ sad ekam ayam ātmā. ātmo ekaḥ sannetat trayam. tad etad amṛtaṃ satyena channam, prāṇo vā amṛtam, nāmarūpe satyam, tābhyām ayaṃ prāṇaś channaḥ. 


Bṛhadāraṇyaka-upaniṣad 1,6.3

1.6.1 Напраўду, ўсё гэта - тры: імя (nāman), вобраз (rūpa), чын (karman). Мова - сказ тых імёнаў, бо зь яе паўстаюць усе імёны. Гэта іх сьпеў (sāman), бо гэта роўна (sama) ўсім імёнам. Гэта іх род (brahman), бо гэта трымае ўсе імёны.
1.6.2 Вока - сказ тых вобразаў, бо зь яго паўстаюць усе вобразы. Гэта іх сьпеў, бо гэта роўна ўсім вобразам. Гэта іх род, бо яно трымае ўсе вобразы.
1.6.3 Сам (ātman) - сказ чынаў, бо зь яго паўстаюць усе чыны. Гэта іх сьпеўбо ён роўны ўсім чынам. Гэта іх род, бо ён трымае ўсе чыны.
1.6.4 Гэтыя тры ёсьць адно існае (sat), ёсьць гэты Сам (ātman). Сам напраўду - існы адзін ёсьць гэтыя тры. Гэта - несьмяротнасьць (amṛta), пакрытая ісьцінай (satya). Дых (prāṇa) напраўду - несьмяротнасьць. Імя і вобраз - ісьціна. Імі пакрыты гэты дых.

Jun 25, 2011

Рой мудрасьці

Сократ. Сябра, я заўважаю, што ў галаве маёй цэлы рой мудрасьці.
Гэрмоґен. Што за рой?
Сократ. Сьмешна, але я нат думаю, што ў гэтым ёсьць нешта пэўнае.
Гэрмоґен. Што менавіта?
Сократ. Мне здаецца, я бачу Геракліта, як ён мовіць старажытную мудрасьць пра Кроноса і Рэю; але ў Гомэра, між іншага, таксама ёсьць пра гэта.
Гэрмоґен. Ты пра што?
Сократ. Геракліт кажа недзе: "усё рушыць, і нішто не стаіць на месцы", а яшчэ, прыпадабняючы ўсё існае плыні ракі, ён кажа, што "двойчы не ўвайсьці ў адну і тую самую раку".
Гэрмоґен. Гэта так.
Сократ. Што ж? Ты мяркуеш, далёкі быў ад гэтай думкі Геракліта той, хто станавіў прапродкамі ўсіх іншых багоў імёны Рэі і Кроноса? Ці, на тваю думку, у Геракліта выпадкова, што імёны абаіх значаць плынь? І Гомэр у сваю чаргу ўказвае паходжаньне ўсіх багоў ад Акіяна і маці Тэфіі. Думаю, што і Гэсіод таксама. І Орфэўс недзе таксама:
<....>
Сократ. Мілы мой, хіба ты ня ведаеш, што імёны, прысвоеныя адпачатку, ужо даўно пахаваныя пад друзам прыстаўленых і аднятых літараў высілкамі тых, хто складаючы зь іх трагедыйныя сьпевы, усяляк мянялі іх дзеля мілагучнасьці...
<....>
Сократ. Вось, перш за ўсё ўяўляецца мне сродкам выяўленьня ўсякі рух.
<....>
Сократ. Мы казалі, што імёны азначаюць існасьць рэчаў так, як калі б усё існае рушыла, неслася і цякло.

Плятон. Кратіл

Jun 16, 2011

Паварот на Мову





Твор дастаўляе ўспрымальніка ў месца свайго стварэньня, а калі не, значыць гэта ня твор. Твор сьпярша адбываецца зьверху ўніз, каб пасьля адбыцца зьнізу ўверх. Кожны верш "Павароту" робіць сваю творную справу, напраўду творыць. Я быў у тым сьвеце, і палюбіў яго ўсёй душой. Ужо гадоў дзесяць ні адна кніга паэзіі так мяне не кранала. Гэтая кніга адбылася ўва мне, мне захацелася зрабіць гэтыя вершы часткай сябе, перавучыць іх усе на памяць і парасьцягваць радкі на афарызмы.

     Расту з іспадчыны, каб напаткаць нясьмерць,
     гляджу навыварат, гарнуса да Стажар,
     Стажаруса вакол адвечнай бліскавіцы -
     каб восьсю стаць самім у зор'я крутаверць
     і слухаць трэйцім вухам споведзь крыцы.
     Няхай адбудзецца ўва мне мудрэц-маўчар,
     што выпее знацьцё Яго з клінопісу ігліцы.
     Як бог-нямко, што мовіць дзесяцьма,
     зачышчу голас свой ад пустазельля сну -
     у кожным слові высьмягну канечнась.
     Мая душа паўсюль - нат дзе мяне няма, -
     у прадзіві надслоў высноўваючы вечнась,
     каб зь першакаранёў у неруш-старану
     мне вырасьці да дна і чэрпаць чалавечась.

Сьвядомасьць неабуджаных адлюстроўвае, пасыўна і рэактыўна. Каб нешта ў ёй адбылося патрэбны вонкавы кастыль, санкцыя аб'ектыўнасьці. З ста адсоткаў яе магчымасьцяў адбываюцца як найбольш дзесяць. Але ніякага абавязку зводзіць усё багацьце чуйнасьці да адлюстраваньня калектыўных аблудаў няма. Калі чалавек адкрывае свабоду сьвядомасьці, ён стаецца паэтам. Творы яго - толькі неабавязковыя вынікі гэтай нутраной свабоды, актыўнай сьвядомасьці. Я шчасьлівы, што ў нашай мовы зноў ёсьць паэт. Свабода - гэта тое месца, куды дастаўляе гэтая кніга. "Паварот" вызваляе, гэта паварот на волю. Мора сэнсаў, разгул хваляў магчымасьцяў, адлюстраваньня якіх рэактыўная сьвядомасьць не дачакала б ніколі.

     Проста заўжды шукай - нават у чыстым полі,
     мрой аб усім на сьвеце ўвечары перад сном.
     Проста глядзі ў вакно, покуль з вачэй ад солі,
     не пасыплюцца зоркі велічынёю з дом.
     Проста забудзь сябе прыхапкам у Гандване,
     перавядзі гадзіньнік уперад на пачуцьцё.
     Проста згарні абшар да глыбіні дыханьня,
     ды пацалуй таго, хто чуе ў табе небыцьцё.
     Проста зьбі з палюсоў компасы - дай ім неба,
     потым ідзі навылёт, узброены да зубоў,
     проста ад сьмеху і заплясьнелага хлеба,
     ды ўтрымай на руках немаўля сваіх слоў.
     Проста ня будзь халатны да тугі далячыняў,
     выхадзі пустату, чуючы пад сабою ног.
     Высьвятлі для сябе кчэмную палавіну,
     і ня дай ёй загаснуць.

Словы, якія ніколі не дачалі б свайго "ўжываецца" і "сустракаецца", каб быць ужытымі. Пакланеньне гаворцы вёсак некалі жывіла мову, але цяпер мярцьвіць. Каб застацца жывой яна цяпер павінна стацца свабодна ўтваральнай і этымалягічна празрыстай. Мова жывая ня так колькасьцю носьбітаў, як іх якасьцю. Няма сёньня другой такой сучаснай мовы, дзе паэт ствараў бы новыя словы ў кожным вершы, і гэта было б звычайнай практыкай. Наша Мова - Багіня Беларусь - прызначае паэтаў паэтамі, робіць іх сваім голасам.

     Сум, багове, дарэшты ссушэце забытым ісловам!
     Скрухі струхлелай зьнішчатар няхай распачнецца ўва мне.
     Поўнюся моваю мёртвай, каб выказаць сьвет у Нанова -
     ўсякай аблогі араты, што радасьці скібу скране.
     Шыру сябе ў панадгор'е, высільваю страх неабсягам -
     болей імне не мадзець ужо ў вузкай цямрэчы душы.
     П'ю сырадой гукаведы й п'янею спрадвечнасьці пахам -
     нікбячы ўладу самоты, зрастаюся ў спарышы.

Жыў некалі народ наш ля мора-кіяна, на востраве Буяне, і адтуль наша мова, песьні і заклёны поўныя тым пракаветным морам, каб знайсьці дарогу да якога, выбіраюць пятую з чатырох старонаў.

     вечнае падарожжа якое вабіць на полюс
     просты маршрут каторы не пралажыць да канца
     час немінуча губляецца й ходзіць кругамі вокал
     мора якое так блізка заліта палярным днём
     мора адкрыта як рана якое нішто не загоіць
     нават занятае лёдам яно нястомна баліць

Jun 14, 2011

Багавітава Песьня, чацьверты ўзыход

Чацьверты ўзыход

Сьвяты Бог прамовіў:
Гэтую вечную йоґу паведаміў я Вівасвату,
Вівасват яе вымавіў Ману, Ману мовіў яе Ікшва̄ку. |1|
Так адзін ад аднога сьледам яе ведалі князі-прарокі,
але цягам вялікага часу йоґа тая зьнікла, Ардж́уна. |2|
Тая самая мной табе сёньня адвечная моўлена йоґа,
бо ты мой божнік і сябра, а гэта навышняя тайна. |3|

Ардж́уна прамовіў:
Пазьней нараджэньне пана, раней Вівасвата раджэньне,
як зразумець мне тое, што ты "спачатку паведаў"? |4|

Сьвяты Бог прамовіў:
Ардж́уна, многа мінулых і ў мяне, і ў цябе народзін,
я ведаю ўсе іх цалкам, ты ня ведаеш, ворагаў пекла. |5|
Ненароджаны, саманязьменны, хаця я ўладар усіх бытаў,
над сваёй пратворай уладны я сваёю магою ўзьнікаю. |6|
Калі заняпад прыходзіць дгармы, нашчадак Бгараты,
ды адгармы ўздым узьнікае, тады сам сябе я ствараю. |7|
Для абароны добрых і дзеля злачынных згубы,
дзеля сьцьвярджэньня дгармы я ўзьнікаю ў кожную йуґу. |8|
Пачатак і чын мой боскі хто ведае так напраўду,
пасьля цела не да перароду, але да мяне прыходзіць. |9|
Бяз палу, страху і гневу, ўва мне апорных, мной поўных
многа спратаных знаньня жарбой майго быцьця дасягнула. |10|
Хто як да мяне прыходзіць, таго гэтак я і частую,
сьцегам маім усе людзі сьледуюць, Па̄ртха, суцэльна. |11|
Прагныя посьпеху чынаў тут абракаюць боствам,
скора бо ў людзкім сьвеце посьпех ад чыну ўзьнікае. |12|
Мной створаны станы чатыры адпаведна кметам і чыну,
але нават іх творцу мяне нячыньнікам ведай нязьменным. |13|
"Учынкі мяне ня плямяць, плёну чыну няма ў мяне прагі",
хто пазнае́ мяне гэтак, той ня вязьніцца чынам. |14|
Так знаючы, чын чынілі продкі, жадаючы волі,
таму чыні чын той самы, што продкі раней чынілі. |15|
Што чын? Што нячын? - тут змануты нават празорцы.
Той чын павяду я табе, які ўведаўшы, ліха пакінеш. |16|
Змысел чыну ў розуме ўведаць мае і звы́чыну змысел,
у розуме змысел нячыну, паколькі глыбокі сьцег чыну. |17|
У чыне нячын хто ўбачыць зможа, і чын у нячыне,
той між людзей разумны, той адзіны, чын поўны чыніць. |18|
Усе пачынаньні якога намеру пажады пазбыты,
чый спалены чын агнём знаньня, той званы разумнымі мудрым. |19|
Плёну чыну пакінуўшы зьвязак, беззалежны, заўжды здавольны,
нават у чыне заняты, нічога зусім ня чыніць. |20|
Бесспадзеўны, суняўшы чуцьце, які ўсё зьбіраньне кінуў,
які целам чын толькі чыніць, той ганы не дасягае. |21|
Выпадковым дасягам рады, панаддвойны, пазбыты скомы,
аднакі ў споры і страце, ня вязьніцца, чынячы нават. |22|
Хто вязьмы пакінуў, вольны, чуваньне ўсталіўшы ў знаньні,
дзеля аброку дзейсьніць, таго чын расчыняецца цалкам. |23|
Брагман-богу брагман-аброк дае брагман у брагман-агонь,
брагман тым дасягнуты быць мае, ў каго брагман і чын супадае. |24|
Адны аброкі багом йоґі́ны шануюць удзелам,
іншыя ў брагман-агонь аброк прыносяць аброкам. |25|
Адны слых і іншыя здолі ў стрыманьня агні абракаюць,
другія гук і абсягі ў здоляў агні абракаюць. |26|
Іншыя чын усіх здоляў, а таксама чын усіх дыхаў
абракаюць у знаньнем запалены агонь йоґі самаўладаньня. |27|
Рэчы аброк адных, аброк іншых жарба і йоґа,
самаўзыходу знаньне - аброк у зароку трывалых. |28|
На выдыху ўдых абракаюць, і выдых на ўдыху другія,
удыху й выдыху рухі спыніўшы для дыхастрыманьня. |29|
Спажыву суняўшы, другія дых абракаюць у дыхах,
усе яны знаўцы аброку аброкам зьнішчылі ганы. |30|
Хто нясьмерце астачы аброку есьць, рушыць у вечны брагман,
сьвет гэты не для неаброчных, скуль іншы ім, Куру найлепшы? |31|
Прасьцягнуты мноствы аброкаў так перад брагмана ротам,
іх узьніклымі з чыну ўсе ведай, дасягнеш, так знаючы, волі. |32|
Лепш ад аброку рэчаў аброк знаньня, ворагаў пекла,
Па̄ртха, ўвесь чын суцэльны асягаецца цалкам у знаньні. |33|
Уведай тое паклонам, роспытам і служэньнем,
знаньне табе пакажуць знаўцы, што тоествы бачаць, |34|
узнаўшы якое, болей ня ўвойдзеш у зман, сын Па̄нду,
якім без астачы ўсе быты ў сабе, і ўва мне ты ўбачыш. |35|
Але нават калі ты з грэшных усіх найвялікшы грэшнік,
усё ж знаньня чоўнам ты можаш пераплыць усю бездань ліха. |36|
Як агонь запалены дровы ператварае ў попел,
знаньня агонь усе чыны так у попел ператварае. |37|
Бо да знаньня падобны іншы не існу́е тут ачышчальнік,
яго сам, дасягнуўшы йоґі, у сабе зь цягам часу знаходзіць. |38|
Веравіт дасягае знаньня, тагацэльны, адолеўшы здолі,
знаньня дасягшы, скора ў навышні спакой узыходзіць. |39|
Які знаньня ня мае і веры, той самасумнеўны гіне,
ні гэты сьвет, ані вышні, ні шчасьце для самасумнеўных. |40|
Хто йоґай стаў вольны ад чыну, хто знаньнем адсек сумневы,
таго самавітага ўчынкі ня вязьняць, скарба-зваёўнік. |41|
Таму ад нязнаньня ўзьніклы мячом самазнаньня сьсекшы
сумнеў той у сэрцы, ў йоґу стаўшы, паўстань, Бга̄рата. |42|

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, велічных упанішадах, брагма-ведзі, йоґі-наставе, у сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны чацьверты ўзыход на імя "Йоґа брагма-аброку".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.