Sep 15, 2011

Дотык чыну

bhūtabhāvodbhavakaro visargaḥ karma saṃjñitaḥ - “Вырух, што ўчыняе ўзбыцьцё быцьця бытаў знаецца чынам” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 8-3) Чын папярэднічае быцьцю. Чын творыць рэчы і целы, дастае іх з гліны прачыны, надае ім сілу часу. Быцьцё зьяўляецца вынікам, працягам чыну. Чын не адбываецца ў быцьці, але ўзбаўляе, прычыняе яго. Прастора чыну - паміж існым (sat), вечным, заўжды цяперашнім, поўным - і быцьцём (bhāva, bhūta), узьніклым, часовым, частковым, мінучым.
Існае - прастора паўнаты змыслу, невыяўнага. Быцьцё - прастора яго выявы. Чын вытачае, вырушае, вытворвае змысел у яве, раскрываючы трысьвет імені, вобразу, руху. Здоль слыху стаецца прасторай змыслу, існага, імені, назоўнага. Здоль зроку - прасторай выявы, быту, вобразу, твормы, называнага. Паміж імі застаецца здоль дотыку, што ўжываецца як прастора чыну і руху. Чын датыкае, кранае, мне, лепіць гліну прачыны, дастаючы зь яе целы і рэчы. Рэч - працяг чыну, яго зьлепак і памяць. Быцьцё рэчы - гэта зьдзяйсьненьне, высіленьне ўкладзенай у яе сілы чыну, і паступовае вяртаньне назад у гліну, распростваньне і разгладжваньне яе зьмяцін і складак. Выява - гэта зьмятак, зьлепак, памяць чыну ў прасторы зроку. Быцьцё - гэта памяць чыну. Успрыманьне рэчы ці цела - гэта дотык (sparśa), адпячатак (saṃskāra), сьлед (pada) чыну на нутраной гліне сьвядомасьці. Чуваньне, сьвядомасьць (citta) завецца нутраным чынам (antaḥ-karaṇa), нутраной прасторай чыну. У чуваньні разгортваюцца і зьбіраюцца ў адно прасторы здоляў. Таму ўспрыманьне аказваецца су-дотыкам чуваньняў, судакрананьнем чыньнікаў. Мець справу з рэччу ці целам значыць мець справу з дотыкам чыну і яго чыньнікам. І каб дотык чуваньняў быў магчымым, каб мяжа чуваньняў была судакранальнай, яны ўсе павінны быць насамрэч часткамі, зьлепкамі, вытворамі адзінага, першаснага прад-чуваньня (caitanya).

Sep 11, 2011

Першае вока

глыбее таемны ўзыход,
раскрываючы вока вачэй,
расуе пялёсткамі верамя 
нерушы вірная краска,
вяртаючы памяці зьлепак 
у першую гліну быцьця

Sep 4, 2011

Узбыцьцё

Корань бы- паходзіць ад bhū і значыць "узьнікаць, станавіцца, яўляцца ў часе" у адрозьненьні кораня as (ісьніць). Калі быцьцё (bhāva) - узьніклае, часовае, частковае, творнае, выяўнае, то існае (sat) - заўжды цяперашняе, сапраўднае, вечнае, невыяўнае. Усё ўзбытае, жывое ці нежывое, называецца бытам (bhūta). Тое, выявай чаго, зьяўляецца быт, называецца істай (sattva). Быцьцё быве, бывае, існае ёсьць, ісьніць заўсёды. Чалавек ня проста бывае, узьнікае і зьнікае, але існуе, выяўляе сваю існасьць і істу.

1. Дзеяслоў: быць, цяп. час - *быве, *бывуць, *бывеш, *бывеце ці *бывяце, *быву, *бывем мін. - быў, была.. буд. - будзе, будзеш..., быцьме..., *быцьмеў (які меўся быць); зваротны: быцца...., заг. будзь, будзьце, будзьма
Дзеепрыметнікі: цяп. буд. акт. - будучы, бытны, мін. пас. - быты, былы, акт. - былы, быўшы (які быў)
Дзеепрыслоўі: цяп. акт. - будучы, мін. акт. - быўшы,
Належны дзеепрыметнік - *быўны (які мае быць)
Чын: цяп. бытак, быцьцё, быць (ж.р.), ад мін. - быль, быльлё, *быўё
Вынік чыну: быт
Прыметнікі: *быткі, стар. бывы́ (існы), бытавы́, быцьцёвы, *быцьцёўны, быльны, быльлёвы
Прыслоўе: быўма, бывам (быць)
Чыньнік: быўца, бывец, *быўка *бытнік, *бытніца *быўнік, *быўніца *бываль, *бывар, *былец, быліца, *быльнік, *быльніца
Месца: бытло (тое, у чым бываюць), *бытня, *бытніца, *быўня
Сродак: быдла (тое, чым бываюць, існуюць)
Частка: бытак, *бытва (узьніклая іста)
Адназоўнікі: быльны, быліна, будучыня, будучынны, *бытавіты (які мае быт), *бытавіт, *быцьба (занятак быцьцём), *быцьбіт

2. Вытворныя дзеясловы:
Працягласьць ці час-ад-часнасьць: бываць (быць працягла ці час ад часу), бывае..., бывацьме, заг. бывай

Дзеепрыметнікі: цяп. акт. бываючы пас. *бывімы, мін. пас. бывалы, бываны акт. бываны, бываўшы
Дзеепрыслоўі: цяп. бываючы, мін. бываўшы

Чын: бываньне, *бывань
Чыньнік: бывальнік, бываўца
Месца: *бывальня

Прычынны: бавіць (прычыняць быцьцё), бавіш... бавіцьме..., заг. баў, баўце, баўма
Дзеепрыметнікі: цяп. акт. бавячы пас. *бавімы, мін. пас. акт. бавіўшы пас. баўлены
Дзеепрыслоўі: цяп. бавячы, мін. бавіўшы
Прыслоўе: баўма, бавам (бавіць)
Чын: бава (прычыненьне быцьця), баўленьне, бавеньне, баўка
Чыньнік: баўнік, баўца, бавец
Прычынны працяглы: баўляць, баўляе..., баўляцьме, заг. баўляй, дзеепр. баўлены
Чыньнік: *баўляр, баўленца
Прыметнік: баўленчы, баўчы
Частка: бавак

Адназоўныя:
Ад быт: бытаваць (як замена адсутнаму цяперашняму часу ад кораня бы-) -цца, бытуе -цца..., бытавацьме, заг. бытуй, дзеепр. бытаваны
Ад бытны: бытнаваць (прысутнічаць) -цца, бытнуе -цца..., бытнавацьме, заг. бытнуй, дзеепр. бытнены; *бытніць -цца; бытнаваньне, бытнасьць (прысутнасьць), бытнеча (быцьцёвае тло)
Ад былы: быліць -цца (рабіць -цца былым), былю -ся..., заг. былі́, дзеепр. мін. былены
Ад быцьцё: быцьцявіць (рабіць быцьцём), быцьцёўлю..., быцьцявіцьме, заг. быцьцяві, дзеепр. быцьцёўлены

Быць ужываецца ў утварэньні ўмоўнага ладу як "часьціца" "бы" (раней "бых") - "знаў бы, ведаў бы"

Ад bhū таксама паходзяць - буяць, буйны, ні-бы, быццам.

3. Прыстаўкі:
а- *абыць (абмежаваць быцьцё) -цца, абываць -цца, абавіць -цца, абыт ці вобыт, абытак, абава, -ўленьне
аб- *аббыць (быць вакол) -цца, аббываць -цца, аббавіць -цца, аббыт, аббытак, аббава, -ўленьне
ад- адбыць -цца, адбываць -цца, адбавіць -цца (прычыніць адбыцьцё), *адбыт, *адбытак, *адбава, -ўленьне
без- *бязбытны (пазбыты быцьця)
вы- выбыць (зыйсьці) -цца, выбываць -цца, выбавіць -цца (уратаваць, выдаліць), *выбыт, *выбытак, *выбава, -ўленьне
да- дабыць -цца (скончыць быць, дадацца), дабываць -цца, дабавіць -цца, *дабытак, *дабава, -ўленьне
за- забыць -цца, забываць -цца, забавіць (прымусіць забыць) -цца, *забыль, *забыт, *забытак, забава, -ўленьне
з- збыць -цца, збываць -цца, збавіць -цца (вызваліць), збыты (які ня мае), збыт (выданьне), збытак (багацьце), *збава (уратаваньне), збаўленьне, збаўца (спас)
з-вы- *звыбыць (вычварыць быцьцё) -цца, звыбываць -цца, звыбавіць -цца, *звыбыт, звыбытак, *звыбава, ўленьне
з-да- здабыць -цца, здабываць -цца, *здабавіць (прычыніць здабытак) -цца, *здабыт, здабытак, *здабава, *-ўленьне
з-не- *зьнябыць -цца (выправіцца у нябыт), зьнебываць -цца, зьнябавіць -цца (пазбавіць), зьнябыт, зьнябава, -ўленьне
звыш- звышбыт, звышбыцьцё, звышбава
на- набыць -цца, набываць -цца, набавіць (даць набыць) -цца, *набыт, набытак, *набава, *-ўленьне
над- *надбыць (звыш-быць, быць па-над) -цца, надбываць -цца, надбавіць -цца, надбыт (звышбыцьцё), надбытак, надбава, надбаўленьне
не- нябыт, небыцьцё
па- пабыць -цца, пабываць -цца, пабавіць -цца (час), побыт, *пабытак, *пабава, *-ўленьне
па-за- пазабыт (за межамі быцьця), *пазабытак, *пазабава
па-на- панабыць (многа набыць) -цца, панабываць -цца, панабавіць (прычыніць многі набытак), панабыт, панабытак, панабава, -ўленьне
па-над- *панадбыт (быцьцё па-над), панадбава
пад- *падбыць (дадацца ці быць мала, крыху ці быць непраўдзіва ці быць пад нечым) - цца, падбываць -цца, падбавіць (дадаць) -цца, *падбыт, *падбытак, падбава (ілжа, замена быцьця), -ўленьне
паў- паўбыт (напалову быцьцё), паўбытак, паўбава, -ўленьне
пера- перабыць (перацярпець, пераадолець) -цца, перабываць -цца, перабавіць -цца, *перабыт, *перабытак, *перабава, -ўленьне
пра- прабыць -цца (час), прабываць -цца, прабавіць -цца, *прабыт (першабыт) ці *пробыт (правядзеньне часу) *прабытак, *прабава, -ўленьне
прад- (перад-) *прадбыць (папярэднічаць быцьцю) -цца, прадбываць -цца, прадбавіць -цца, прадбыт, прадбытак, прадбава, -ўленьне
праз- *празбыць (паходзіць) -цца, празбываць -цца, празбавіць -цца, празбыт, празбытак, празбава, -ўленьне
проці- *процібыць (процістаяць у быцьці) -цца, процібываць -цца, процібавіць -цца, процібыт, процібытак, процібава, -ўленьне
пры- прыбыць -цца, прыбываць -цца, прыбавіць -цца, прыбыт, прыбытак, *прыбава, -ўленьне
раз- *разбыць (зьнікнуць ці распаўсюдзіцца) -цца, *разбываць -цца, разбавіць -цца, *разбытак, разбава, -ўленьне
с-па- спабыць -цца (выдаліць), спабываць -цца, *спабавіць -цца, *спабыт, *спабытак, *спабава, -ўленьне
с-прад- *спрадбыць (быць спрадвеку, папярэднічаць быцьцю) -цца, спрадбываць -цца, спрадбавіць -цца, спрадбыт, спрадбытак, спрадбава, спрадбаўленьне
су- субыць (быць разам, здарыцца) -цца, субываць -цца, субавіць (злучыць, здарыць) -цца, субыт, субытак, субава, субаўленьне
у- убыць (выдаліцца) -цца (страчвацца), убываць -цца, убавіць -цца, убыль, убытак, *убава, -ўленьне
уз- *узбыць (узьнікнуць) -цца (узьнікнуць самі сабой), *узбываць -цца (узьнікаць), *узбавіць -цца (стварыць, прычыніць узьнікненьне), *узбыцьцё *узбыт, *узбыты *узбытак, *узбава, *-ўленьне, *узбаўца

Sep 2, 2011

Багавітава Песьня, восьмы ўзыход

Восьмы ўзыход

Ардж́уна прамовіў:
Што той брагман? І што прасамасьць? Што чын, чалавек навышні?
Што называюць прабытам? Што завецца прабоствам? |1|
Як і хто тут, у гэтым целе, прааброк ёсьць, Мадгу-забойца?
Як у часе зыходу ты можаш быць самаемнымі знаны? |2|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Нязьнікомае - вышні брагман, самабыцьцё - прасамасьць,
вырух, што чыніць узбытак быцьця бытаў знаецца чынам. |3|
Быцьцё плыннае клічуць прабытам, Дух называюць прабоствам,
прааброк - тут я ў гэтым целе, найлепшы з носьбітаў цела. |4|
Памятаючы толькі мяне які ў часе скону, зыходзіць,
у быцьцё маё, кінуўшы цела, ідзе ён, няма тут сумневу. |5|
Хто якое быцьцё памінае, пакідаючы цела пры сконе,
да таго і прыходзіць, сын Кунті̄, заўсёды быцьцё тое ўзбыўшы. |6|
Таму ўва ўсе верамёны мяне памятай і змагайся,
прысьвяціўшы мне мысел і розум, да мяне несумнеўна ты прыйдзеш. |7|
Стараньнем і йоґай яднаным неіншарушным чуваньнем
да навышняга Духа сьвятога ідзе засяроджаны, Па̄ртха. |8|
Празорцу ўсяго і адвечнага праўцу,
                 ад тонкага тоншага хто памінацьме,
дзяржаўцу ўсяго, нязмыснага явай,
                 сонечназорнага, што па-за цемрай, |9|
у часе зыходу мыслам нярушным,
                 едны бажаньнем і сілаю йоґі,
паміж брывоў увесь дух сабраўшы,
                 да вышняга Духа сьвятога прыходзіць. |10|
Што незьнікомым завуць ведаведы,
                 у што рушаць стараньнікі, збытыя палу,
што жадаючы, дзейсьняць брагма-рушэньне,
                 сьцег да таго табе моўлю я сьцісла. |11|
Дзьверы ўсе пазмыкаўшы, спыніўшы мысел у сэрцы,
у вяршыню свой дух скіраваўшы, стойны ў йоґа-трываньні, |12|
"Ом" - аднаскладны брагман - хто, мяне памятаючы, мовіць,
пакідаючы цела ў зыходзе, той рушыць сьцегам навышнім. |13|
Хто станоўна неіншачуйны памятае мяне няспынна,
для таго я лёгкадасяжны, заўжды еднага, Па̄ртха, йоґіна. |14|
Да мяне прыйшоўшы, нявечны гэты край пакут перароду
не наведае самавялікі, зьвяршыні дасягшы навышняй. |15|
Нават з самае бытніцы Брагмы зноў вяртаюцца, Ардж́уна, быты,
да мяне, сыне Кунті, прыйшлым болей няма перародзін. |16|
У тысячу йуґаў працягам дзень брагмана знаюць якія,
і ноч цягам у тысячу йуґаў, дзень і ноч тыя ведаюць людзі. |17|
Зь невыяўнага ўсе выяўленьні ўзьнікаюць з дня надыходам,
і з надойсьцем ночы зьнікаюць у тым, што завуць невыяўным. |18|
Грамада тая самая бытаў, зноў быўшы, ізноў зьнікае
з надыходам ночы міжволі, і ўзьнікае з дня надыходам. |19|
Звыш таго быцьцё іншае, вечнае, невыяўнае ад невыявы,
ёсьць тое, што не зьнікае, калі ўсе быты зьнікаюць. |20|
Невыяўны і нязьнікомы, яго клічуць навышнім сьцегам,
дасягшы які, не вяртаюцца, тое мой дом навышні. |21|
Дух той вышні, Па̄ртха, дасяжны адным недаіншым бажаньнем,
той, у кім унутры ўсе быты, кім усё прасьцягнута гэта. |22|
Якім верамем да незвароту і звароту рушаць йоґіны,
зыйшоўшы, верамя тое пракажу табе, бык-Бгарата. |23|
Агонь, зьзяньне, дзень, маладзік, паўгады паўночнага сьцегу -
у брагман, тады зыйшоўшы, ідуць брагмаведныя людзі. |24|
Дым, ноч, цемра і сход таксама, паўгады паўднёвага сьцегу -
напатканы сьвятлом месяцовым тады зноў вяртаецца йоґін. |25|
Гэты сьветлы і цёмны сьцегі сусьвету вечнымі лічаць,
адным ідуць да незвароту, ізноў вяртаюцца іншым. |26|
Па̄ртха, знаючы тыя пуціны, йоґін не блукае ніякі,
таму ўва ўсе верамёны, будзь, Ардж́уна, йоґай яднаны. |27|
У ведах, дарох, аброках і жарбах
                 даброці плён які наказаны,
яго, ўведаўшы ўсё гэта, пераўзыходзіць
                 йоґін, у стан вышні ўваходзіць выточны. |28|

ОМ ТАТ САТ
такі ў велічных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзе, наставах йоґі, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны восьмы ўзыход на імя "Йоґа нязьнікнага брагмана".

Пераклаў з санскрыту Міхаіл Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, восьмы ўзыход, паслоўны пераклад


athāṣṭamo'dhyāyaḥ
Восьмы ўзыход

arjuna uvāca
kiṃ tad brahma kim adhyātmaṃ kiṃ karma puruṣottama
adhibhūtaṃ ca kiṃ proktam adhidaivaṃ kim ucyate 8.1

arjuna - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
8.1 kiṃ - Што tad - той brahma - брагман? kim - Што adhi-ātmaṃ - прасамасьць? kiṃ - Што karma - чын, puruṣa- чалавек, муж, дух uttama - навышні? ca kiṃ - Што pra-uktam - названа adhi-bhūtaṃ - прабытам? kim - Што ucyate - завецца adhi-daivaṃ - прабоствам?

adhiyajñaḥ kathaṃ ko'tra dehesmin madhusūdana
prayāṇakāle ca kathaṃ jñeyosi niyatātmabhiḥ 8.2

8.2 kathaṃ - Як kaḥ - і хто adhi-yajñaḥ - пра-аброк atra - тут, asmin - у гэтым dehe- целе, madhu-sūdana - о Мадгу-забойца (Кр̣шн̣а)? ca - І kathaṃ - як kāle - у часе pra-yāṇa- зыходу asi - ты есі, можаш быць jñeyaḥ - знаны niyata-ātmabhiḥ - самаемнымі, самаўладнымі?

śrībhagavān uvāca
akṣaraṃ brahma paramaṃ svabhāvo’dhyātmam ucyate
bhūtabhāvodbhavakaro visargaḥ karmasaṃjñitaḥ 8.3

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
8.3 a-kṣaraṃ - Незьнікомае, няплыннае - paramaṃ - навышні brahma - брагман, sva-bhāvaḥ - сваё быцьцё, самабыцьцё ucyate - завецца adhi-ātmam - прасамасьцю, vi-sargaḥ - вырух, выток, karaḥ - які чыніць ud-bhava- узбыцьцё, узьнікненьне bhāva- быцьця bhūta- бытаў, saṃ-jñitaḥ - знаецца karma- чынам.

adhibhūtaṃ kṣaro bhāvaḥ puruṣaścādhidaivatam
adhiyajñoham evātra dehe dehabhṛtāṃ vara 8.4

8.4 kṣaraḥ - Плыннае bhāvaḥ - быцьцё - adhi-bhūtaṃ прабыт, ca - а puruṣaḥ - Дух, Муж, Чалавек - adhi-daivatam - прабоства, adhi-yajñaḥ - прааброк - aham - я eva - менавіта atra - тут dehe - у целе, vara - о лепшы deha-bhṛtāṃ - з носьбітаў цела (Ардж́уна).

antakāle ca mām eva smaran muktvā kalevaram
yaḥ prayāti sa madbhāvaṃ yāti nāsty atra saṃśayaḥ 8.5

8.5 yaḥ - Які eva - толькі mām - мяне smaran - памятаючы kāle - ў часе anta- скону, pra yāti - зыходзіць, saḥ - той, muktvā - пакінуўшы kale-varam - цела, mad- да майго bhāvaṃ - быцьця yāti - прыходзіць, na asti - няма atra - тут saṃ-śayaḥ - сумневу.

yaṃ yaṃ vāpi smaran bhāvaṃ tyajaty ante kalevaram
taṃ tam evaiti kaunteya sadā tadbhāvabhāvitaḥ 8.6

8.6 api - І yaṃ yaṃ vā - якое smaran - памятаючы bhāvaṃ - быцьцё, tyajati - ён пакідае ante - пра сконе kale-varam - цела, taṃ tam - да таго eva - менавіта eti - прыходзіць sadā - заўсёды, bhāvitaḥ - узбыўшы, узбавіўшы tad- тое bhāva- быцьцё, kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна).

tasmāt sarveṣu kāleṣu mām anusmara yudhya ca
mayy arpitamanobuddhir mām evaiṣyasy asaṃśayaḥ 8.7

8.7 tasmāt - Таму sarveṣu - ўва ўсе kāleṣu - верамёны, часы mām - мяне anu smara - памятай yudhya ca - і змагайся, manaḥ- мысел buddhiḥ - і розум mayi - у мяне arpita- аброкшы, скіраваўшы, прысьвяціўшы, mām - да мяне eva - менавіта a-saṃśayaḥ - бессумнеўны eṣyasi - прыйдзеш.

abhyāsayogayuktena cetasā nānyagāminā
paramaṃ puruṣaṃ divyaṃ yāti pārthānucintayan 8.8

8.8 abhi-āsa- Стараньнем yoga- і йоґай yuktena - яднаным na anya-gāminā - не іншарушным cetasā - чуваньнем paramaṃ - да навышняга puruṣaṃ - Духа, Мужа, Чалавека divyaṃ - сьвятога, нябёснага yāti - ідзе anu-cintayan - засяроджаны, pārtha - о сыне Пр̣тхі.

kaviṃ purāṇam anuśāsitāraṃ aṇor aṇīyāṃsam anusmared yaḥ
sarvasya dhātāram acintyarūpaṃ ādityavarṇaṃ tamasaḥ parastāt 8.9

8.9 kaviṃ - Празорцу ўсяго, знаўцу ўсяго, purāṇam - адвечанага, anu-śāsitāraṃ - праўцу, настаўніка, ўладара, aṇor - ад тонкага aṇīyāṃsam - тоншага yaḥ - які anu smared - памінацьме, dhātāram - дзяржаўцу sarvasya - ўсяго, a-cintya- нямыснага rūpaṃ - явай, вобразам, āditya-varṇaṃ - сонца-зорнага, сонца-барвовага, parastāt - які па-за tamasaḥ - цемрай,

prayāṇakāle manasācalena bhaktyā yukto yogabalena caiva
bhruvor madhye prāṇam āveśya samyak sa taṃ paraṃ puruṣam upaiti divyam 8.10

8.10 kāle - у часе pra-yāṇa- зыходу manasā - мыслам a-calena - нярушным, yuktaḥ - едны bhaktyā - бажаньнем balena ca eva - і сілай yoga- йоґі, madhye - паміж bhruvor - брывоў samyak - цалкам pra-āṇam - дух, дых ā-veśya - скіраваўшы, засяродзіўшы, saḥ - той taṃ - да таго paraṃ - вышняга puruṣam - Духа, Мужа, Чалавека divyam - сьвятога upa eti - прыходзіць.

yad akṣaraṃ vedavido vadanti viśanti yad yatayo vītarāgāḥ
yad icchanto brahmacaryaṃ caranti tat te padaṃ saṃgraheṇa pravakṣye 8.11

8.11 yad - Што a-kṣaraṃ - нязьнікомым vadanti - завуць veda-vidaḥ - ведаведы, viśanti yad - у што viśanti - ўваходзяць yatayaḥ - намагары, стараньнікі, vīta- пазбытыя rāgāḥ - жарсьці, yad - што icchantaḥ - жадаючы, brahma-caryaṃ - брагма-рух caranti - зьдзяйсьняюць, padaṃ - сьцег tat - да таго te - табе pra vakṣye - я прамоўлю saṃ-graheṇa - сьцісла.

sarvadvārāṇi saṃyamya mano hṛdi nirudhya ca
mūrdhny ādhāyātmanaḥ prāṇam āsthito yogadhāraṇām 8.12

8.12 sarva- Усе dvārāṇi - дзьверы saṃ-yamya - замкнуўшы, ni-rudhya ca - і спыніўшы, утрымаўшы manaḥ - мысел hṛdi - у сэрцы, mūrdhni - у вяршыню  ā-dhāya - скіраваўшы ātmanaḥ - свой pra-āṇam - дух, дых, ā-sthitaḥ - стаўшы dhāraṇām - ў дзяржаньне, трываньне yoga- йоґі,

om ity ekākṣaraṃ brahma vyāharan mām anusmaran
yaḥ prayāti tyajan dehaṃ sa yāti paramāṃ gatim 8.13

8.13 om - "Ом" iti - так eka-akṣaraṃ - аднаскладовы brahma - брагман vi-ā-haran - вымаўляючы, mām - мяне anu-smaran - памятаючы, yaḥ - хто pra-yāti - зыходзіць, tyajan - пакідаючы dehaṃ - цела, saḥ - той yāti - рушыць paramāṃ - навышнім gatim - сьцегам.

ananyacetāḥ satataṃ yo māṃ smarati nityaśaḥ
tasyāhaṃ sulabhaḥ pārtha nityayuktasya yoginaḥ 8.14

8.14 yaḥ - Які satataṃ - станоўна an-anya-cetāḥ - неіншачуйны māṃ - мяне smarati - памятае nityaśaḥ - няспынна, tasya - для таго ahaṃ - я su-labhaḥ - лёгкадасяжны, pārtha - о сыне Пр̣тхі, yoginaḥ - йоґіна, nitya- неадменна yuktasya - еднага.

mām upetya punarjanmaduḥkhālayam aśāśvatam
nāpnuvanti mahātmānaḥ saṃsiddhiṃ paramāṃ gatāḥ 8.15

8.15 mām - Да мяне upa-itya - прыйшоўшы, punaḥ - больш a-śāśvatam - нявечную ā-layam - сялібу duḥ-kha- пакуты janma- раджэньня na āpnuvanti - не наведаюць mahā-ātmānaḥ - самавялікія, gatāḥ - што прыйлі paramāṃ - да навышняй saṃ-siddhiṃ - зьвяршыні.

ā brahmabhuvanāl lokāḥ punarāvartinorjuna
mām upetya tu kaunteya punarjanma na vidyate 8.16

8.16 ā - Ажно bhuvanāt - з бытніцы brahma- Брагмы punaḥ - зноў ā-vartinaḥ - вяртаюцца, arjuna - о Ардж́уна, lokāḥ - людзі, быты, tu - але mām - да мяне upa-itya - прыйшоўшы, kaunteya - о сыне Кунті̄, punar-janma - перарод na vidyate - больш не існуе.

sahasrayugaparyantam ahar yad brahmaṇo viduḥ
rātriṃ yugasahasrāntāṃ te'horātravido janāḥ 8.17

8.17 yad - Які sahasra- ў тысячу yuga- йуґаў pari-antam - працягам ahaḥ - дзень brahmaṇaḥ - брагмана viduḥ - ведаюць, rātriṃ - і ноч antāṃ - абсягам, цягам sahasra- у тысячу yuga- йуґаў, te - тыя ahaḥ- дзень rātra- і ноч vidaḥ - ведаюць janāḥ - людзі.

avyaktād vyaktayaḥ sarvāḥ prabhavanty aharāgame
rātryāgame pralīyante tatraivāvyaktasaṃjñake 8.18

8.18 a-vyaktād - Зь невыяўнага sarvāḥ - ўсе vi-aktayaḥ - выяўленьні pra bhavanti - узбываюць, ўзьнікаюць ahaḥ- з дня ā-game - надыходам, ā-game - і з прыйсьцем rātri- ночы pra līyante - расчыняюцца, зьнікаюць tatra - у тым eva - менавіта, saṃ-jñake - што завецца a-vyakta- невыяўным.

bhūtagrāmaḥ sa evāyaṃ bhūtvā bhūtvā pralīyate
rātryāgamevaśaḥ pārtha prabhavaty aharāgame 8.19

8.19 saḥ ayaṃ eva - Гэтая самая grāmaḥ - грамада bhūta- бытаў, bhūtvā bhūtvā - зноў быўшы, pra līyate - расчыняецца, зьнікае ā-game - з надойсьцем rātri- ночы a-vaśaḥ - міжволі, pārtha - о сыне Пр̣тхі, pra bhavati - і ўзьнікае ā-game - з надыходам ahaḥ- дня.

paras tasmāt tu bhāvonyovyaktovyaktāt sanātanaḥ
yaḥ sa sarveṣu bhūteṣu naśyatsu na vinaśyati 8.20

8.20 tu - Але paraḥ - вышэйшае tasmāt - за гэта anyaḥ - іншае bhāvaḥ - быцьцё, a-vyaktaḥ - невыяўнае a-vyaktāt - ад невыявы, sanātanaḥ - вечнае, saḥ - тое, yaḥ - якое na vi naśyati - не зьнікае, sarveṣu - калі ўсе bhūteṣu - быты naśyatsu - зьнікаюць.

avyaktokṣara ity uktas tam āhuḥ paramāṃ gatim
yaṃ prāpya na nivartante tad dhāma paramaṃ mama 8.21

8.21 a-vyaktaḥ - Невыяўны, a-kṣara - нязьнікны iti - так uktaḥ - ён завецца, tam - яго āhuḥ - клічуць paramāṃ - навышнім gatim - сьцегам, цэльлю, yaṃ - якога pra-āpya - дасягшы na ni vartante - не вяртаюцца, tad - тое mama - мой dhāma - дом paramaṃ - навышні.

puruṣaḥ sa paraḥ pārtha bhaktyā labhyas tv ananyayā
yasyāntaḥsthāni bhūtāni yena sarvam idaṃ tatam 8.22

8.22 saḥ - Той puruṣaḥ - Дух, Муж, Чалавек paraḥ - вышні, pārtha- о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна), tu - толькі an-anyayā - недаіншым bhaktyā - бажаньнем labhyaḥ - дасяжны, yasya - у якім antaḥ-sthāni - унутры зьмяшчаюцца, нутры-стойныя bhūtāni - быты, yena - якім sarvam - усё idaṃ - гэта tatam - прасьцягнута, працята.

yatra kāle tv anāvṛttim āvṛttiṃ caiva yoginaḥ
prayātā yānti taṃ kālaṃ vakṣyāmi bharatarṣabha 8.23

8.23 yatra - У якое kāle - верамя, час tu - ж tv an-ā-vṛttim - да незвароту ca eva - а таксама ā-vṛttiṃ - да звароту yoginaḥ - йоґіны yānti - рушаць, pra-yātāḥ - зыйшоўшы, taṃ - тое kālaṃ - верамя vakṣyāmi - я прамоўлю, bharata-ṛṣabha - о бык-нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

agnir jyotir ahaḥ śuklaḥ ṣaṇmāsā uttarāyaṇam
tatra prayātā gacchanti brahma brahmavido janāḥ 8.24

8.24 agniḥ - Агонь, jyotiḥ - сьвятло, ahaḥ - дзень, śuklaḥ - маладзік, сьветлая палова месяца, ṣaṇmāsā - шэсьць месяцаў, паўгады - uttara- паўночны ā-yaṇam - сьцег: pra-yātāḥ - зайшоўшы tatra - там, тады, brahma - у брагман gacchanti - ідуць brahma-vidaḥ - брагмаведныя janāḥ - людзі.

dhūmo rātris tathā kṛṣṇaḥ ṣaṇmāsā dakṣiṇāyanam
tatra cāndramasaṃ jyotir yogī prāpya nivartate 8.25

8.25 dhūmo - Дым, rātriḥ - ноч, tathā - а таксама kṛṣṇaḥ - сход, цёмная палова месяца, ṣaṇ-māsāḥ - шэсьць месяцаў, паўгады - dakṣiṇa- паўднёвы ā-yanam - сьцег: tatra - там, тады cāndramasaṃ - месяцовае jyotiḥ - сьвятло pra-āpya - напаткаўшы, yogī - йоґін ni vartate - вяртаецца зноў.

śuklakṛṣṇe gatī hy ete jagataḥ śāśvate mate
ekayā yāty anāvṛttim anyayāvartate punaḥ 8.26

8.26 ete - Гэтыя hi - во śukla- сьветлы kṛṣṇe - і цёмны gatī - сьцегі, дарогі jagataḥ - сьвету śāśvate - вечнымі mate - лічацца, ekayā - адным yāti - ідзе an-ā-vṛttim - да незвароту, anyayā - іншым ā vartate - вяртаецца punaḥ - зноў.

naite sṛtī pārtha jānan yogī muhyati kaścana
tasmāt sarveṣu kāleṣu yogayukto bhavārjuna 8.27

8.27 jānan - Знаючы ete - гэтыя sṛtī - пуціны, дарогі, pārtha - о сыне Пр̣тхі, yogī - йоґін na muhyati - не блукае, маніцца kaḥ ca na - ніякі, tasmāt - таму sarveṣu - ўва ўсе kāleṣu - верамёны, часы bhava - будзь, arjuna - о Ардж́уна, yoga- йоґай yuktaḥ - яднаны.

vedeṣu yajñeṣu tapaḥsu caiva dāneṣu yat puṇyaphalaṃ pradiṣṭam
atyeti tat sarvam idaṃ viditvā yogī paraṃ sthānam upaiti cādyam 8.28

8.28 vedeṣu - У ведах, yajñeṣu - аброках, tapaḥsu - жарбах, ca eva - а таксама dāneṣu - ў дарох, yat - які puṇya- чысьціні, даброці phalaṃ - плён pra-diṣṭam - наказаны, tat - яго ati eti - пераўзыходзіць, sarvam - усё idaṃ - гэта viditvā - ўведаўшы, yogī - йоґін, ca - і paraṃ - ў вышні sthānam - стан upa eti - прыходзіць ādyam - выточны, пачатковы.

OM TAT SAT
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde akṣarabrahma-yogo nāmāṣṭamo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, велічных упанішадах, брагма-ведзі, йоґі-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны восьмы ўзыход на імя "Йоґа нязьнікнага брагману".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Sep 1, 2011

Цэль

Палітыка на санскрыце - nīti - "вядзеньне, кіраваньне", палітык - netṛ - "правадыр, кіраўнік", той, хто вядзе. Вядзе куды? Палітыка - майстэрства ставіць цэль (artha) і весьці да цэлю. Ставіць цэль значыць выяўляць волю (vara), рабіць выбар з усемагчымасьці выбару. Пастаўлены цэль апраўдвае сродкі, стварае каштоўнасьць, дабро і зло, плюс і мінус, задае алгарытм меншых выбараў, стварае сьцег.

Чалавецтвам кіруюць канчатковыя цэлі. Вялікія адказы на пытаньні "у чым змысел жыцьця?", "навошта жыць?". Збаўленьне, пустата, вызваленьне, несьмяротнасьць. Як толькі дадзены адказ на такое пытаньне, у ім наперад зададзены алгарытм дасягненьня цэлю. Дасягненьне цэлю адкладаецца, але па дарозе да яе ён робіць высілкі, аддае сілу, круціць колы. Па дарозе да вялікіх цэляў чалавецтва стварае культуру і цывілізацыю. Колькі канчатковых цэляў, столькі і культураў. Рэлігіі - гэта вялікая палітыка, вялікі праект, статкі і іх пастухі.

Але чаму ўвогуле чалавек задае гэтыя пытаньні: "у чым сэнс жыцьця?", "навошта я жыву?". Выява мае змысел, і змысел мае выяву. Няма выявы бяз змыслу і змыслу без выявы. І хаця выява можа мець мноства змыслаў, і змысел выяўляцца мноствамі выяваў, гэта толькі перашыфроўка першаснай сувязі. Выява і змысел - два бакі аднаго. Выява гэта мяжа, а змысел – нутро, аднаго і таго самага. Першаснае неабмежаванае дзеліцца і выява стварае змысел, але ўнутры і вонках межаў застаецца бязьмежнае.

Чалавек знаходзіць сябе як выяву і пытае, у чым мой змысел? Сваё жыцьцё, свой час ён знаходзіць як змысел. Але гэтае пытаньне ўлучае яго ў парадак прычыны і абумоўленасьці. Яно робіць яго рэччу сярод рэчаў. І знаходзяцца хітрыя мудрацы, што ласкава прапаноўваюць яму свае канчатковыя адказы. І як толькі ён прымае адзін з канчатковых адказаў, ён аддае свой час вялікаму праекту, якім усё апраўдана. І знойдуцца апэратары канвэера, што разьмяркуюць меншыя цэлі і паставяць меншыя задачы. Змысел праекта толькі ў тым, каб скрасьці і заняволіць сьвятарны час чалавека, зрабіць яго крыніцай энэргіі для электрастанцыі. Запрэгчы яго круціць нявольнічыя калёсы цывілізацыі па дарозе да вялікага цэлю. І ёсьць спажывец у гэтай энэргіі.

Але ёсьць адказ на пытаньне пра змысел жыцьця. Гэтае пытаньне мае змысел толькі тады, калі зьдзяйсьняецца толькі адна магчымасьць, калі так, але не інакш. І тады пытаньне пра змысел жыцьця значыць: чаму менавіта так? а таксама: як менавіта павінна быць? Але калі зьдзяйсьняюцца ўсе адмены адразу, усе магчымасьці, пытаньне страчвае свой змысел. І так, і так, і інакш. Кола часу зьдзяйсьняе ўсе адмены, і кожнае жыцьцё - імгненьне вялікага часу. І з гледзішча сяродка кола час дадзены ўвесь адразу, і толькі перажываецца як працягласьць. Усемагутнасьць, зьдзяйсьненьне ўсемагчымасьці здымае пытаньне і задае новае.

Калі чалавек выява, ён ужо і змысел і цэль. І сярод усеагульнай прычыннасьці і разумнасьці ўсяго, самае дзіўнае - гэта ягонае пытаньне. У ім, як загадка таявы, хаваецца адказ. Як можа быць няведаньне прычыны сярод усеагульнай прычыннасьці? І калі гэты змысел задае сваё пытаньне, гэта значыць, што гэтая беспрычыннасьць, свабода ад абумоўленасьці і ёсьць яго змысел. Свабода - sva-bhāva, сваё быцьцё, - sva-rūpa свая ява, - sva-prakṛti, свая прырода, sva-artha - свой змысел, свой цэль. Чалавек  зыходзіць з пачатку і тым самым ужо ёсьць яго цэлем, і гэты цэль - свабода і яе зьдзяйсьненьне, воля, выбар (vara).

Свабода як выбар, свабода як адказ сам па сабе стварае вялікі цэль, вялікую палітыку і вялікую культуру, супрацьлеглую вялікаму праекту заняволеньня. tadā draṣṭus sva-rūpevasthānam – “тады зорца ўсталёўваецца ў сваёй яве", становіцца самім сабой - так фармулюе цэль йоґі Патаньджалі.

Aug 28, 2011

Багавітава Песьня, сёмы ўзыход

Сёмы ўзыход

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Да мяне давязаны мыслам, мной асноўны, яднаючы йоґу,
несумнеўна мяне суцэльна як спазнаеш, выслухай тое. |1|
Тое знаньне разам з вызнаньнем я табе скажу без астачы,
якое спазнаўшы, болей тут знаўнага не застаецца. |2|
Сярод тысяч людзей адзіны намагаецца дзеля зьвяршэньня,
з намагарных і зьвершных адзіны мяне тоесна ведае нехта. |3|
Зямля, вада, агонь, вецер, прастора, мысел і розум,
язьня - на восем частак разьбіта мая пратвора. |4|
Але гэта нявышняя, іншую маю вышнюю ўведай пратвору,
жывабытную, дужарукі, якой сьвет трымаецца гэты. |5|
Яна лоні ўсіх чыста бытаў - гэтак яе спасьцігні,
Я ўсяго гэтага сьвету выток і росчын таксама. |6|
Ад мяне нічога вышэй няма іншага, скарбазваёўца,
на мяне наніза́на ўсё гэта як перлінаў мноствы на нітку. |7|
Я смак у вадзе, сыне Кунті, я сьвятло ў месяцы й сонцы,
я ў ведах узнова, ў людзях людзкасьць, слова ў прасторы. |8|
Я добры пах у зямлі, ў зьнічы сьветлаўбраным зьзяньне,
я жыцьцё ўва ўсіх бытах, я ёсьць у жарбітах жарба. |9|
Мяне як семя ўсіх бытаў вечнае ведай, Па̄ртха,
я разуменьне разумных, я ёсьць велічных веліч. |10|
Я магута магутных, пазбытая жарсьці і жады,
я непярэчнае дгарме ў бытах жаданьне, Бга̄рата. |11|
Якіх быцьцяў бы не існавала іставых, палкіх і цьмяных,
зь мяне яны - так іх ведай, ды ня я ў іх, яны ўва мне ёсьць. |12|
Трыма кметавітымі тымі быцьцямі ўвесь сьвет гэты
мяне змануты не пазнавае, што вышэйшы за іх, нязьменны. |13|
Бо дзівосна мага мая тая кметатворная, цяжкаадольна,
адно да мяне дапаўшы, магу́ гэтую перасягаюць. |14|
Да мяне злачынныя дурні, людзі подлыя не дападаюць,
чортаў быцьцё абраўшы, магой пазбытыя знаньня. |15|
Чатыры адмены людзей бажаюць мяне дабрачынных:
пакутны і прагны знаньня, цэлі прагны і знаўца. |16|
Зь іх неадымна едны, аднабожны знаўца - вышэйшы,
бо знаўцу найбольш я лю́бы, ён лю́бы мне гэтаксама. |17|
Хоць усе яны ўзьнёслыя духам, я сабой уважаю знаўцу,
абірае той самаадзіны мяне сьцегам неперавышным. |18|
У выніку многіх народзін да мяне дападае знаўца,
"Ва̄судэва - ўсё" - гэтак лічыць той найрэдкі самавялікі. |19|
Пажадамі збытыя знаньня да іншых багоў дападаюць
ісьцячы розныя ўмовы, умоўныя ўласнай пратворай. |20|
Які божнік якое цела верай вельбіць жадае,
таго такой самай верай непахіснай я надзяляю. |21|
Верай такой зьяднаны ён імкне да яго ўлагоды,
беручы ад таго жаданьняў здаволі, што я вызначаю. |22|
Але канцавіты плён той маламудрымі тымі здабыты:
да багоў - хто багом абракае, да мяне - мае божнікі рушаць. |23|
Невыяўным, што ўпаў у выяву, мяне неразумныя лічаць,
ня знаючы бытак мой вышні, нязьменны, непераўзыходны. |24|
Я не для ўсіх відочны, йоґі магою сукрыты,
гэты змануты сьвет ня знае мяне, што няроджаны, вечны. |25|
Я ведаю ўсіх прамінулых, Ардж́уна, гэтак і бытных,
так і ўсіх будучых бытаў, але я невядомы нікому. |26|
Узьніклай з агіды і прагі двойства маной, Бга̄рата,
усе быты ў зман упадаюць у творыве, ворагаў пекла. |27|
Але людзі чыстага чыну, скончана гана якімі,
збытыя двойства зману бажаюць мяне ўсёй воляй. |28|
Для вызволі ад старасьці й сьмерці хто імкне, да мяне дапаўшы,
таго брагман̣а ўведвае цалкам, прасамасьць і чын суцэльна. |29|
Хто як прабыт і прабоства, і як прааброк мяне ўведаў,
той нават у час зыходу мяне ўведвае, едны чуваньнем. |30|

ОМ ТАТ САТ
такі ў велічных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзе, наставах йоґі, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны сёмы ўзыход на імя "Йоґа знаньня і вызнаньня".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.