bhūtabhāvodbhavakaro visargaḥ karma saṃjñitaḥ - “Вырух, што ўчыняе ўзбыцьцё быцьця бытаў знаецца чынам” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 8-3) Чын папярэднічае быцьцю. Чын творыць рэчы і целы, дастае іх з гліны прачыны, надае ім сілу часу. Быцьцё зьяўляецца вынікам, працягам чыну. Чын не адбываецца ў быцьці, але ўзбаўляе, прычыняе яго. Прастора чыну - паміж існым (sat), вечным, заўжды цяперашнім, поўным - і быцьцём (bhāva, bhūta), узьніклым, часовым, частковым, мінучым.
Існае - прастора паўнаты змыслу, невыяўнага. Быцьцё - прастора яго выявы. Чын вытачае, вырушае, вытворвае змысел у яве, раскрываючы трысьвет імені, вобразу, руху. Здоль слыху стаецца прасторай змыслу, існага, імені, назоўнага. Здоль зроку - прасторай выявы, быту, вобразу, твормы, называнага. Паміж імі застаецца здоль дотыку, што ўжываецца як прастора чыну і руху. Чын датыкае, кранае, мне, лепіць гліну прачыны, дастаючы зь яе целы і рэчы. Рэч - працяг чыну, яго зьлепак і памяць. Быцьцё рэчы - гэта зьдзяйсьненьне, высіленьне ўкладзенай у яе сілы чыну, і паступовае вяртаньне назад у гліну, распростваньне і разгладжваньне яе зьмяцін і складак. Выява - гэта зьмятак, зьлепак, памяць чыну ў прасторы зроку. Быцьцё - гэта памяць чыну. Успрыманьне рэчы ці цела - гэта дотык (sparśa), адпячатак (saṃskāra), сьлед (pada) чыну на нутраной гліне сьвядомасьці. Чуваньне, сьвядомасьць (citta) завецца нутраным чынам (antaḥ-karaṇa), нутраной прасторай чыну. У чуваньні разгортваюцца і зьбіраюцца ў адно прасторы здоляў. Таму ўспрыманьне аказваецца су-дотыкам чуваньняў, судакрананьнем чыньнікаў. Мець справу з рэччу ці целам значыць мець справу з дотыкам чыну і яго чыньнікам. І каб дотык чуваньняў быў магчымым, каб мяжа чуваньняў была судакранальнай, яны ўсе павінны быць насамрэч часткамі, зьлепкамі, вытворамі адзінага, першаснага прад-чуваньня (caitanya).

No comments:
Post a Comment