Jan 11, 2012

Бгаґавад-Ґі̄та̄, пятнаццаты ўзыход, паслоўны пераклад

atha pañcadaśo’dhyāyaḥ
Пятнаццаты ўзыход

śrībhagavān uvāca
ūrdhvamūlam adhaḥśākham aśvatthaṃ prāhur avyayam
chandāṃsi yasya parṇāni yas taṃ veda sa vedavit 15.1

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
15.1 pra āhuḥ - Называюць a-vyayam - вечным, нязьменным aśvatthaṃ - сьветадрэва, “канавязь” mūlam - карэньне якога ūrdhva- ўгары, śākham - гольле якога adhaḥ- долу, parṇāni - лістота yasya - якога chandāṃsi - ведасьпевы, yaḥ - хто taṃ - яго veda - ведае, saḥ - той veda-vit - ведавед.

adhaścordhvaṃ prasṛtāstasya śākhā guṇapravṛddhā viṣayapravālāḥ
adhaśca mūlāny anusaṃtatāni karmānubandhīni manuṣyaloke 15.2

15.2 adhaḥ - долу ca - і ūrdhvaṃ - ўгору pra-sṛtāḥ - прасьцёртыя tasya - яго śākhāḥ - галіны, pra-vṛddhāḥ - узрослае, жыўленае guṇa- кметамі, pra-vālāḥ - атожылкі, восьці якога vi-ṣaya- абсягі, ca - і adhaḥ - долу anu-saṃ-tatāni - прасьцягнутыя mūlāni - карані, anubandhīni - якія маюць сувязьзю, вынікам karma- чын, якія вынікаюць чынам loke - у сьвеце manuṣya- людзей.

na rūpam asyeha tathopalabhyate nānto na cādir na ca saṃpratiṣṭhā
aśvattham enaṃ suvirūḍhamūlaṃ asaṅgaśastreṇa dṛḍhena chittvā 15.3

15.3 iha - Тут tathā - так na - ні rūpam - выява asya - яго upa labhyate - не ўспрымаецца, панімаецца, na - ні antaḥ - канец, ca - і na - ні ādiḥ - пачатак, ca - і na ні saṃ-prati-ṣṭhā - працяг, enaṃ - гэнае aśvattham - сьветадрэва, mūlaṃ - карані якога su-vi-rūḍha- вельмі разрасьліся, chittvā - сьцяўшы dṛḍhena - крэпкім, каляным, крамяным śastreṇa мячом, зброяй a-saṅga- нязьвязу,

tataḥ padaṃ tat parimārgitavyaṃ yasmin gatā na nivartanti bhūyaḥ
tameva cādyaṃ puruṣaṃ pra padye yataḥ pravṛttiḥ prasṛtā purāṇī 15.4

15.4 tataḥ - затым pari-mārgitavyaṃ - належыць адшукаць, прасьледаваць tat - у той padaṃ - край, месца, yasmin - у які gatāḥ - прыйшоўшы, na - не ni vartanti - вяртаюцца bhūyaḥ - болей, “pra padye - Я дападаю tam - да таго eva ca - самага ādyaṃ - пачатковага puruṣaṃ - духа, мужа, yataḥ - ад якога pra-sṛtā - пачалася, утварылася purāṇī - адвечная, даўняя pra-vṛttiḥ - праява.

nirmānamohā jitasaṅgadoṣā adhyātmanityā vinivṛttakāmāḥ
dvandvair vimuktāḥ sukhaduḥkhasaṃjñaiḥ gacchhanty amūḍhāḥ padam avyayaṃ tat 15.5

15.5 nir-māna- Пазбытыя гордасьці mohāḥ - і аблуды, мораку, jita- перамогшы doṣāḥ - гану saṅga- прывязку, nityāḥ - сталыя adhyātma- ў прасамасьці, сама-чуваньні, vi-ni-vṛtta- выдаліўшы kāmāḥ - пажады, vi-muktāḥ - вольныя dvandvaiḥ - ад двойстваў, saṃ-jñaiḥ - су-знаных, званых sukha- асалодай duḥkha- і пакутай, gacchhanti - ідуць a-mūḍhāḥ неазмрочныя tat - у той avyayaṃ - вечны, нязьменны padam - край, месца.

na tad bhāsayate sūryo na śaśāṅko na pāvakaḥ
yad gatvā na nivartante tad dhāma paramaṃ mama 15.6

15.6 tad - Яго na - не bhāsayate - асьвятляе sūryaḥ - сонца, na - ні śaśāṅkaḥ - месяц, na - ні pāvakaḥ - агонь, ачышчальнік, yad - куды gatvā - прыйшоўшы, na - не ni vartante - вяртаюцца, tad - тое mama - мой dhāma - дом, сяліба paramaṃ - навышні.

mamaivāṃśo jīvaloke jīvabhūtaḥ sanātanaḥ
manaḥṣaṣṭhānīndriyāṇi prakṛtisthāni karṣati 15.7

15.7 eva - Толькі aṃśaḥ - частка mama - мяне loke - ў сьвеце sanātanaḥ - вечная jīva-bhūtaḥ - жывабытная, якае стаецца жывым бытам, іста жыцьця, karṣati - арэ, урабляе, крэсіць indriyāṇi - здолі, manaḥ - для якіх мысел ṣaṣṭhāni - шосты, sthāni - стойныя pra-kṛti- ў пратворы.

śarīraṃ yad avāpnoti yac cāpy utkrāmatīśvaraḥ
gṛhitvaitāni saṃyāti vāyur gandhān ivāśayāt 15.8

15.8 yad - Калі ava āpnoti - набывае śarīraṃ - цела, ca api - і yat - калі ut krāmati - выходзіць īśvaraḥ - уладар, etāni - іх gṛhitvā - узяўшы, saṃ yāti - сыходзіць (разам зь імі), iva - як vāyuḥ - вецер gandhān - пахі ā-śayāt - са зьмесьціва (паха).

śrotraṃ cakṣuḥ sparśanaṃ ca rasanaṃ ghrāṇam eva ca
adhiṣṭhāya manaścāyaṃ viṣayān upasevate 15.9

15.9 śrotraṃ - Слых, cakṣuḥ - зрок, ca - і sparśanaṃ - дотык, rasanaṃ - смак, eva ca- а таксама ghrāṇam - нюх, ca - і manaḥ - мысел adhi-ṣṭhāya - узначаліўшы, ayaṃ - ён upa sevate - дасьведвае vi-ṣayān - абсягі.

utkrāmantaṃ sthitaṃ vāpi bhuñjānaṃ vā guṇānvitam
vimūḍhā nānupaśyanti paśyanti jñānacakṣuṣaḥ 15.10

15.10 anu-itam - Надзеленага guṇa- кметамі, кметавіта, ut-krāmantaṃ - які сыходзіць, vā api - або sthitaṃ - стаіць, vā - або bhuñjānaṃ - спажывае, vi-mūḍhāḥ - азмрочаныя, аблудныя na - не anu paśyanti - спазіраюць, paśyanti - бачаць cakṣuṣaḥ - тыя, зрок якіх jñāna- знаньне.

yatanto yoginaścainaṃ paśyanty ātmany avasthitam
yatantopy akṛtātmāno nainaṃ paśyanty acetasaḥ 15.11

15.11 ca - І yoginaḥ - йоґіны, яднары, yatantaḥ - якія імкнуцца, намагаюцца, paśyanti - бачаць enaṃ - гэнага, яго ātmani - у сабе ava-sthitam - усталеным, намагарныя; a-kṛta- тыя якімі не ачышчаны ātmānaḥ - сам, api - нават yatantaḥ - імкнучы, намагаючыся, na ня paśyanti - бачаць enaṃ - гэнага, яго a-cetasaḥ - нячуйныя, пазбытыя чуваньня.

yad ādityagataṃ tejo jagad bhāsayatekhilam
yac candramasi yac cāgnau tat tejo viddhi māmakam 15.12

15.12 tejaḥ - Зьзяньне, gataṃ - што сыходзіць āditya- ад сонца, yad - якое bhāsayate - асьвятляе a-khilam - увесь jagad - сьвет, yat - якое candramasi - у месяцы, ca - і yat - якое agnau - у агні, tat - тое tejaḥ - зьзяньне viddhi - ведай māmakam - маім.

gām āviśya ca bhūtāni dhārayāmy aham ojasā
puṣṇāmi cauṣadhīḥ sarvāḥ somo bhūtvā rasātmakaḥ 15.13

15.13 ca - І āviśya - ўвайшоўшы gām - у зямлю, aham - я dhārayāmi - падтрымліваю bhūtāni - быты ojasā - сілай, магутой, ca - і puṣṇāmi - жыўлю, сілкую sarvāḥ - усе auṣadhīḥ - травы, расьліны, bhūtvā - стаўшы rasa-ātmakaḥ - сакавітым, расавітым somaḥ - Сомам, сокам.

ahaṃ vaiśvānaro bhūtvā prāṇināṃ deham āśritaḥ
prāṇāpānasamāyuktaḥ pacāmy annaṃ caturvidham 15.14

15.14 ahaṃ - Я bhūtvā - стаўшы vaiśvānaraḥ - ўсечалавечым агнём, агнём унутры цела чалавека, ā-śritaḥ - прасягшы, увайшоўшы deham - ў цела prāṇināṃ - дыхавітаў, sam-ā-yuktaḥ - злучаны prāṇa- з удыхам apa-āna- і выдыхам, pacāmi - пяку catur-vidham - чатырохстайную annaṃ - ежу.

sarvasya cāhaṃ hṛdi saṃniviṣṭo mattaḥ smṛtir jñānam apohanaṃ ca
vedaiśca sarvair aham eva vedyo vedāntakṛd vedavid eva cāham 15.15

15.15 ca - І ahaṃ - я saṃ-ni-viṣṭaḥ - праніклы, прысутны sarvasya - у гожнага hṛdi - у сэрцы, mattaḥ - ад мяне smṛtiḥ - памяць, jñānam - знаньне ca - і apa-ūhanaṃ - забыцьцё, ca - і aham - я eva - менавіта vedyaḥ - ведны sarvaiḥ - усімі vedaiḥ - ведамі, kṛd - творца veda-anta- цэлі ведаў, eva ca - а таксама aham - я veda-vid - веднік ведаў.

dvāv imau puruṣau loke kṣaraścākṣara eva ca
kṣaraḥ sarvāṇi bhūtāni kūṭasthokṣara ucyate 15.16

15.16 dvau - Два imau - гэтыя puruṣau - Духі, Мужы loke - у сьвеце, kṣaraḥ - зьнікомы, мінучы ca - і a-kṣaraḥ - незьнікомы, немінучы eva ca - таксама, kṣaraḥ - зьнікомы sarvāṇi - усе bhūtāni - быты, a-kṣaraḥ - незьнікомы kūṭa-sthaḥ - стойным на вяршыні, канцавосным, нязьменным ucyate - завецца.

uttamaḥ puruṣas tv anyaḥ paramātmety udāhṛtaḥ
yo lokatrayam āviśya bibharty avyaya īśvaraḥ 15.17

15.17 tu - Але uttamaḥ - найвышэйшы, зьверхны, апошні puruṣas - Дух, Муж anyaḥ - іншы, parama- навышні ātmā - сам iti - так ud-ā-hṛtaḥ - называны, yaḥ - які loka-trayam - у трысьвет ā-viśya - увайшоўшы, прасягшы, bibharti - трымае (яго) a-vyayaḥ - нязьменны, вечны īśvaraḥ - уладар.

yasmāt kṣaram atītoham akṣarād api cottamaḥ
atosmi loke vede ca prathitaḥ puruṣottamaḥ 15.18

15.18 yasmāt - Паколькі aham - я ati-itaḥ - пераўзыйшлы kṣaram - зьнікомага, ca - і a-kṣarād - ад незьнікомага api - таксама uttamaḥ - найвышэйшы, ataḥ - таму asmi - я есьмі prathitaḥ - славуты, вядомы loke - у сьвеце ca - і vede - у ведзе puruṣa- як Дух, Муж uttamaḥ - навышні.

yo mām evam asaṃmūḍho jānāti puruṣottamam
sa sarvavid bhajati māṃ sarvabhāvena bhārata 15.19

15.19 yaḥ - Які mām - мяне evam - так a-saṃmūḍhaḥ - неазмрочны, неаблудны jānāti - знае uttamam - навышняга puruṣa- Духа, saḥ - той sarva-vid - веднік усяго bhajati - бажае māṃ - мяне sarva- усім bhāvena - быцьцём, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

iti guhyatamaṃ śāstram idam uktaṃ mayānagha
etat buddhvā buddhimān syāt kṛtakṛtyaśca bhārata 15.20

15.20 iti - так idam - гэтая guhyatamaṃ - найтайная śāstram - настава uktaṃ - была сказана mayā - мной, an-agha - о бязганны, etat - гэта buddhvā - зразумеўшы, syāt - стане buddhimān - разумным, ca - і kṛta- тым, кім учынены kṛtyaḥ - належны чын, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde puruṣottama-yogo nāma pañcadaśo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны пятнаццаты ўзыход на імя "Йоґа навышняга Духа".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Jan 7, 2012

Багавітава Песьня, чатырнаццаты ўзыход

Чатырнаццаты ўзыход

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Яшчэ большае, вышняе моўлю я знаньняў зьверхнае знаньне,
што спазнаўшы, 
ўзыйшлі маўчары да вышняга спору адгэтуль. |1|
Гэтае знаньне прыняўшы, ўва мне набыўшы апору,
пры стварэньні ня родзяцца болей, ня гінуць пры растварэньні. |2|
Мне ўлоньне - вялікі брагман, у яго я ўкладаю зародак,
зь яго субыцьцё ўсіх бытаў узьнікае, нашчадак Бгараты. |3|
У лонях усіх, сын Кунті̄, якія ўзбываюцца твормы,
тых лоні - вялікі брагман, я - айцец семядайны. |4|
Іста, краса і цемра - кметы, што ўзбыты з пратворы,
вяжуць, магутнарукі, целавіта вечнага ў цела. |5|
Зь іх іста сваёй чысьцінёй прасьветна і безбалесна,
вяжа прывязкам шчасьця, і знаньня прывязкам, бязганны. |6|

Ведай кра́су сутнай узрухам, крыніцай прывязку і прагі,
яна вяжа, Кунті̄ нашчадак, целавіта прывязкам чыну. |7|
Цемру ведай усіх целавітаў зманам, узьніклым зь нязнаньня,
нядбаньнем, сном і лянотай яна вяжа, нашчадак Бгараты. |8|
Іста лучыць у шчасьце, у чын
улучае кра́са,
цемра, схаваўшы знаньне, ў нядбаньне, нашчадак Бгараты. |9|
Пераважыўшы кра́су і цемру, узбываецца, Ардж́уна, іста,
істу і красу - цемра, цемру ды істу - кра́са. |10|
Ва ўсіх дзьверах у гэтым целе калі нараджаецца яснасьць,
знаньне, тады мае пэўна ведаць істу вырослай. |11|
Неспакой, узрух, пачынаньне чынаў, квапнасьць і прага,
яны, калі краса ўзрастае, узьнікаюць, бык роду Бгаратаў. |12|
Бязьдзея і беспрасьвета, нядбаньне і зман таксама,
яны, калі цемра ўзрастае, узьнікаюць, Куру нашчадак. |13|
Калі пры ісьце узрослай ідзе цела носьбіт да скону,
тады веднікаў вышняга сьветы бязбрудныя ён дасягае. |14|
У кра́се прыйшлы да скону родзіцца ў вязьняў чыну,
той, што канае ў цемры, родзіцца ў лонях аблудных. |15|
Плён дабрачыннага чыну называюць іставым, чыстым,
плён красы напраўду пакута, плён жа цемры - нязнаньне. |16|
Ад істы ўзьнікае знаньне, з красы ўзьнікае прага,
зман і нядбаньне зь цемры ўзьнікаюць, таксама нязнаньне. |17|
Істастойныя рушаць угору, стаяць паміж красавіты,
нізкай кметы сталыя ў чыне, цямравыя долу сыходзяць. |18|
Калі чыньніка іншага зорца ад кметаў не спазірае,
ад кметаў вышняга ўведаў, да майго быцьця узыходзіць. |19|
Целавіт, перамогшы тры кметы, зь якіх узбываецца цела,
з роду, болю, старасьці, сьмерці вольны сягае нясьмерця. |20|

Ардж́уна прамовіў:
Хто адолеў тры гэтыя кметы 
якімі знакамі зьзяе,
як дзеіць, як пераўзыходзіць тры гэтыя кметы, спадару? |21|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Калі ўзрушэньня, прасьветы, і мораку нават, сын Па̄н̣д̣у,
не гідуе ён узьніканых, зьніканых таксама ня прагне, |22|
прысутны нібы адсутны, кметамі не зварухомы,
“кметы зьвяртаюцца толькі” - што так непахісна трывае, |23|
самастойны, да ўцехі й пакуты аднакі, да золата й гліны,
каму роўныя ганьба і слава, што прыемна і гідна, трывалы, |24|
роўны ў павазе й зьнявазе, роўны да ворага й сябра,
пакідальнік усіх пачынаў - пераўзыйшлым кметы завецца. |25|
Мяне які неадхільным яднаньнем бажаньня шануе,
кметы гэтыя пераўзыйшоўшы, той брагма-быцьцю адпаведны. |26|
Бо ўва мне ўсталяваны брагман, нясьмерце і немінаньне,
таксама вечная дгарма і аднаканцовае шчасьце. |27|

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны чатырнаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу трох кметаў".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, чатырнаццаты ўзыход, паслоўны пераклад

atha caturdaśo’dhyāyaḥ
Чатырнаццаты ўзыход

śrībhagavān uvāca
paraṃ bhūyaḥ pravakṣyāmi jñānānāṃ jñānam uttamam
yaj jñātvā munayaḥ sarve parāṃ siddhim ito gatāḥ 14.1

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
14.1 pra vakṣyāmi - Я прамоўлю paraṃ - вышняе, bhūyaḥ - яшчэ большае uttamam - зьверхнае, найвышэйшае jñānam - знаньне jñānānāṃ - знаньняў, jñātvā - спазнаўшы yat - якое sarve - ўсе munayaḥ - маўчары, муні, gatāḥ - зыйшлі itaḥ - адгэтуль parāṃ - да вышняга siddhim - спору, зьвяршэньня.

idaṃ jñānam upāśritya mama sādharmyam āgatāḥ
sarge’pi nopajāyante pralaye na vyathanti ca 14.2

14.2 upa-ā-śritya - Прыняўшы idaṃ - гэтае jñānam - знаньне, mama sādharmyam āgatāḥ - прыйшоўшы mama - да маёй sādharmyam - адна-апорнасьці, да стану маючага апорай мяне, api - нават sarge - пры стварэньні na - не upa jāyante - нараджаюцца, ca - і na - не vyathanti - распадаюцца, гінуць pra-laye - пры растварэньні.

mama yonir mahad brahma tasmin garbhaṃ dadhāmy aham
saṃbhavaḥ sarvabhūtānāṃ tato bhavati bhārata 14.3

14.3 mama - Маё yoniḥ - улоньне mahad - вялікі brahma - брагман, tasmin - у яго aham - я dadhāmi - ўкладаю garbhaṃ - зародак, saṃbhavaḥ - субыцьцё, узьніканьне sarva- усіх bhūtānāṃ - бытаў tataḥ - ад таго, зь яго bhavati - адбываецца, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

sarvayoniṣu kaunteya mūrtayaḥ saṃbhavanti yāḥ
tāsāṃ brahma mahad yonir ahaṃ bījapradaḥ pitā 14.4

14.4 yāḥ - Якія mūrtayaḥ - твормы, целы kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна), saṃ bhavanti - субываюцца, узьнікаюць sarva- ува ўсіх yoniṣu - лонях, tāsāṃ - тых yoniḥ - лоні mahad - вялікі brahma - брагман, ahaṃ - я bīja-pradaḥ - семядайны pitā - бацька.

sattvaṃ rajas tama iti guṇāḥ prakṛtisambhavāḥ
nibadhnanti mahābāho dehe dehinam avyayam 14.5

14.5 sattvaṃ - Іста, быцьцё існага, першаснага rajaḥ - краса, быцьцё крашанага, зьмененага tamaḥ - цемра, быцьцё стомнага, згасанага iti - такія guṇāḥ - кметы, ніці, праявы, якасьці, sambhavāḥ - субыцьцё, узбытак якіх prakṛti- з пратворы, ni badhnanti - яны прывязваюць mahā-bāho - о дужарукі (Ардж́уна) dehe - у цела a-vyayam - вечнага, нязьменнага dehinam - целавіта.

tatra sattvaṃ nirmalatvāt prakāśakam anāmayam
sukhasaṅgena badhnāti jñānasaṅgena cānagha 14.6

14.6 tatra - Там, зь іх sattvaṃ - іста nirmalatvāt - ад бясплямнасьці, чысьціні pra-kāśakam - прасьветнася, празрыстая, an-āmayam - безбалесная, badhnāti - вяжа saṅgena - прывязкам sukha- шчасьця, асалоды ca - і saṅgena - прывязкам jñāna- знаньня, an-agha - о бязганны (Ардж́уна).

rajo rāgātmakaṃ viddhi tṛṣṇāsaṅgasamudbhavam
tan nibadhnāti kaunteya karmasaṅgena dehinam 14.7

14.7 rajaḥ - Красу viddhi - ведай ātmakaṃ - тым, чыё само, сутнасьць rāga- выкраса, жарсьць, узрух, запал sam-ud-bhavam - пачаткам, вытокам tṛṣṇā- прагі saṅga- і прывязку, tat - яна ni badhnāti - прывязвае dehinam - целавіта, kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна), saṅgena - прывязкам karma- чыну.

tamas tv ajñānajaṃ viddhi mohanaṃ sarvadehinām
pramādālasyanidrābhis tan nibadhnāti bhārata 14.8

14.8 tamaḥ - Цемру tu - ж viddhi - ведай jaṃ - народжаным a-jñāna- зь нязнаньня mohanaṃ - моракам, зманам, аблудай sarva- усіх dehinām - целавітаў, pramāda- нядбаньнем, ālasya- лянотай nidrābhiḥ - і сном tat - яна ni badhnāti - прывязвае, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

sattvaṃ sukhe sañjayati rajaḥ karmaṇi bhārata
jñānam āvṛtya tu tamaḥ pramāde sañjayaty uta 14.9

14.9 sattvaṃ - Іста sañjayati - улучае, прывязвае sukhe - у шчасьце, асалоду, rajaḥ - кра́са karmaṇi - у чын, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна), tu - а tamaḥ - цемра, ā-vṛtya - пакрыўшы jñānam - знаньне, pramāde - у нядбаньне sañjayati - улучае, прывязвае uta - напраўду.

rajas tamaścābhibhūya sattvaṃ bhavati bhārata
rajaḥ sattvaṃ tamaścaiva tamaḥ sattvaṃ rajas tathā 14.10

14.10 abhi-bhūya - Пераважыўшы, перамогшы, перабыўшы rajaḥ - кра́су ca - і tamaḥ - цемру, bhavati - узбываецца, узрастае sattvaṃ - іста, bhārata - о нашчадак Бгараты (Арж́уна), rajaḥ - красу sattvaṃ - і істу (пераважыўшы) tamaḥ - цемра ca eva - таксама (узрастае), tamaḥ - цемру sattvaṃ - і істу (пераважыўшы) rajaḥ - кра́са tathā - гэтаксама (урастае).

sarvadvāreṣu dehesmin prakāśa upajāyate
jñānaṃ yadā tadā vidyād vivṛddhaṃ sattvam ity uta 14.11

14.11 yadā - Калі sarva- ўва ўсіх dvāreṣu - дзьверах asmin - у гэтым dehe - целе upa jāyate - нараджаецца pra-kāśaḥ - сьвятло, jñānaṃ - знаньне, tadā - тады vidyād - мае ведаць vi-vṛddhaṃ - узрослай sattvam - істу iti uta - так напраўду.

lobhaḥ pravṛttir ārambhaḥ karmaṇām aśamaḥ spṛhā
rajasy etāni jāyante vivṛddhe bharatarṣabha 14.12

14.12 lobhaḥ - Квапнасьць, pra-vṛttiḥ - узрух, ā-rambhaḥ - пачынаньне karmaṇām - чынаў, a-śamaḥ - неспакой, spṛhā - прага, etāni - яны jāyante - нараджаюцца, vi-vṛddhe - пры ўзрослай rajasi - красе, ṛṣabha - о бык bharata- Бгаратаў.

aprakāśo’pravṛttiśca pramādo moha eva ca
tamasy etāni jāyante vivṛddhe kurunandana 14.13

14.13 a-prakāśaḥ - Беспрасьвета ca - і a-pravṛttiḥ - бязьдзея, pra-mādaḥ - нядбаньне, бясклопат, mohaḥ - зман, морак, аблуда eva ca - таксама, etāni - яны jāyante - нараджаюцца vi-vṛddhe - пры ўзрослай tamasi - цемры, nandana - нашчадак, або радасьць kuru- роду Куру.

yadā sattve pravṛddhe tu pralayaṃ yāti dehabhṛt
tadottamavidāṃ lokān amalān pratipadyate 14.14

14.14 yadā - Калі tu - ж sattve - пры ўзрослай pra-vṛddhe - ісьце pralayaṃ yāti bhṛt - носьбіт deha- цела yāti - ідзе pra-layaṃ - да скону, tadā - тады a-malān - бязбрудных lokān - сьветаў vidāṃ - веднікаў uttama- вышняга prati padyate - ён дасягае.

rajasi pralayaṃ gatvā karmasaṅgiṣu jāyate
tathā pralīnas tamasi mūḍhayoniṣu jāyate 14.15

14.15 rajasi - У кра́се gatvā - прыйшоўшы pra-layaṃ - да скону, раствору, jāyate - нараджаецца saṅgiṣu - сярод вязьняў, тых хто мае прывязак karma- чыну, tathā - а таксама pra-līnas - сканалы tamasi у цемры jāyate - нараджаецца yoniṣu - у лонях mūḍha- аблудных.

karmaṇaḥ sukṛtasyāhuḥ sāttvikaṃ nirmalaṃ phalam
rajasas tu phalaṃ duḥkham ajñānaṃ tamasaḥ phalam 14.16

14.16 phalam - Плён sukṛtasya - дабрачыннага karmaṇaḥ - чыну āhuḥ - называюць sāttvikaṃ - іставым, nir-malaṃ - бязбрудным, rajasaḥ - красы tu - ж phalaṃ - плён duḥkham - боль, пакута, a-jñānaṃ - нязнаньне phalam - плён tamasaḥ - цемры.

sattvāt saṃjāyate jñānaṃ rajaso lobha eva ca
pramādamohau tamaso bhavato’jñānam eva ca 14.17

14.17 sattvāt - Ад істы saṃ jāyate - нараджаецца jñānaṃ - знаньне, rajasaḥ - ад красы lobhaḥ - прага eva ca - таксама, tamasaḥ - ад цемры pramāda- нядбаньне, бясклопат mohau - і зман bhavataḥ - бываюць, eva ca - а таксама a-jñānam - нязнаньне.

ūrdhvaṃ gacchanti sattvasthā madhye tiṣṭhanti rājasāḥ
jaghanyaguṇavṛttisthā adho gacchhanti tāmasāḥ 14.18

14.18 ūrdhvaṃ - Угору gacchanti - ідуць sthāḥ - стойныя sattva- у ісьце, істастойныя, madhye - пасярэдзіне tiṣṭhanti - стаяць rājasāḥ - красавітыя, палкія, sthāḥ - сталыя vṛtti- у чыне jaghanya- нізкай guṇa- кметы adhaḥ - долу gacchhanti - ідуць tāmasāḥ - цямравыя.

nānyaṃ guṇebhyaḥ kartāraṃ yadā draṣṭānupaśyati
guṇebhyaśca paraṃ vetti madbhāvaṃ sodhigacchhati 14.19

14.19 yadā - Калі anyaṃ - іншага guṇebhyaḥ - ад кметаў kartāraṃ - чыньніка draṣṭā - зорца na - не anu paśyati - спазірае, ca - і guṇebhyaḥ - ад кметаў paraṃ - вышняе vetti - ведае, saḥ - ён adhi gacchhati - узыходзіць mad- да майго bhāvaṃ - быцьця.

guṇān etān atītya trīn dehī dehasamudbhavān
janmamṛtyujarāduḥkhair vimuktomṛtam aśnute 14.20

14.20 etān - Гэтыя ati-itya - пераўзыйшоўшы trīn - тры guṇān - кметы, sam-ud-bhavān - што зьяўляюцца ўзбыткам, пачаткамі deha- цела, dehī - целавіт, vi-muktaḥ - вольны janma- ад раджэньня, mṛtyu- сьмерці, jarā- старасьці duḥkhaiḥ - і пакуты, aśnute - здабывае a-mṛtam - нясьмерце.

arjuna uvāca
kair liṅgais trīn guṇān etān atīto bhavati prabho
kimācāraḥ kathaṃ caitāṃs trīn guṇān ativartate 14.21

arjunaḥ - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
14.20 kaiḥ - Зь якімі liṅgaiḥ - знакамі bhavati - бывае atītaḥ - пераўзыйшлы trīn - тры etān - гэтыя guṇān - кметы, pra-bho - о спадару (Кр̣шн̣а), kim- якія ācāraḥ - яго паводзіны, ca - і kathaṃ - як etān - гэтыя trīn - тры guṇān - кметы ati vartate - ён пераадольвае?

śrībhagavān uvāca
prakāśaṃ ca pravṛttiṃ ca moham eva ca pāṇḍava
na dveṣṭi saṃpravṛttāni na nivṛttāni kāṅkṣati 14.22

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
14.22 ca - І pra-kāśaṃ - прасьвету, ca - і pra-vṛttiṃ - узрух, eva ca - а таксама moham - зман, pāṇḍava - о сыне Па̄н̣д̣у (Ардж́уна), na - не dveṣṭi - гідуе, ненавідзіць saṃ-pra-vṛttāni - узьніканых, na - ня kāṅkṣati - прагне ni-vṛttāni - зьніканых,

udāsīnavad āsīno guṇair yo na vicālyate
guṇā vartanta ity eva yo’vatiṣṭhati neṅgate 14.23

14.23 āsīnaḥ - прысутны ud-āsīnavad - нібы адсутны, надсутны, няўдзельны, yaḥ - які na - не vi cālyate - вагаецца guṇaiḥ - кметамі, guṇāḥ - “кметы vartante - зьвяртаюцца, рушаць, дзеяць” iti - так yaḥ - які ava tiṣṭhati - стаіць трывала, na - не iṅgate - хістаецца,

samaduḥkhasukhaḥ svasthaḥ samaloṣṭāśmakāñcanaḥ
tulyapriyāpriyo dhīras tulyanindātmasaṃstutiḥ 14.24

14.24 sama- для якога тое самае, роўныя duḥkha- пакута sukhaḥ - і асалода, sthaḥ - які стаіць у сабе, самастойны, sama- для якога тое самае, роўныя loṣṭa - гліна, aśma- камень kāñcanaḥ - і золата, tulya- для якога роўныя priya- прыемнае a-priyaḥ - і непрыемнае, dhīraḥ - трывалы, tulya- для якога роўныя nindā- ганьба ātma- і ўласная saṃ-stutiḥ - і слава,

mānāpamānayos tulyas tulyo mitrāripakṣayoḥ
sarvārambhaparityāgī guṇātītaḥ sa ucyate 14.25

14.25 tulyaḥ - роўны māna- у павазе apa-mānayoḥ - і ў зьнявазе, tulyaḥ - роўны pakṣayoḥ - да старонаў mitra- сяброў ari- і ворагаў, pari-tyāgī - пакідальнік sarva- усіх ā-rambha - пачынаньняў, saḥ - той ucyate - завецца ati-itaḥ - пераўзыйшлым guṇa- кметы.

māṃ ca yo’vyabhicāreṇa bhaktiyogena sevate
sa guṇān samatītyaitān brahmabhūyāya kalpate 14.26

14.26 ca - І yaḥ - які sevate - служыць māṃ - мне a-vyabhicāreṇa - няўхільным yogena - яднаньнем bhakti- бажаньня, saḥ - той etān - гэтыя guṇān - кметы sam-ati-itya - цалкам пераўшыйшоўшы, bhūyāya - да быцьця, каб быць brahma- брагманам kalpate - здольны, адаведны.

brahmaṇo hi pratiṣṭhāham amṛtasyāvyayasya ca
śāśvatasya ca dharmasya sukhasyaikāntikasya ca 14.27

14.27 hi - Бо aham - я prati-ṣṭhā - аснова, установа, усталёва, увасоба, вобраз, тое, у чым усталяваны brahmaṇaḥ - брагмана, amṛtasya - нясьмерця ca - і a-vyayasya - немінаньня, немінучасьці, ca - і śāśvatasya - вечнай dharmasya - дгармы, ca - і aikāntikasya - аднаканцовага, бязьмежнага, супоўнага sukhasya - шчасьця.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde guṇatraya-vibhāga-yogo nāma caturdaśo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны чатырнаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу трох кметаў".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Jan 3, 2012

Багавітава Песьня, трынаццаты ўзыход

Трынаццаты ўзыход

Ардж́уна прамовіў:
Пратвору і Дух таксама, ніву і знаўцу нівы,
знаньне і знаўнае, гэта хачу ведаць, Кеші-забойца. |1|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Гэтае цела, сын Кунті̄, завецца напраўду нівай,
таго, хто ведае гэта, нівы знаўцам завуць тагаведы. |2|
Мяне нівазнаўцам ведай ва ўсіх нівах, нашчадак Бгараты,
знаньне нівы і знаўцы нівы - гэта мной уважаецца знаньнем. |3|
Тая ніва якая, адкуль, якіх вычынаў, віду якога,
які ён, якой магуты, ад мяне слухай гэта агулам. |4|
Усьпяваная рушамі множна памерамі рознага віду,
брагма-сӯтраў словам таксама доказным і вырашальным - |5|
вялікія быты і язьня, розум і невыяўе,
дзесяць здоляў і мысел, пашаў пяцёра здоляў, |6|
гіда, цяга, боль і здаволя, злучво, чуцьцё і трываньне -
ніва такая агулам з узорамі вычыну ўкупе. |7|
Нягордасьць і неілжывасьць, бязвада, цярпеньне, шчырасьць,
павага настаўніка, стойкасьць, чысьціня і самастрыманьне, |8|
бязжарсьце да цэляў здоляў, бязьязнасьць, бачаньне ганы
сьмерці і нараджэньня, старасьці, болю, хваробы, |9|
незалежнасьць і непрывязнасьць да дзецяў, жонаў і дому,
заўсёды аднака-чуцьцёвасьць да здараў прыемных і гідных, |10|
няўхільнае неіншацэльным яднаньнем мяне бажаньне,
жыцьцё ў самотнай мясьціне, нярадасьць ад сходаў люду, |11|
у знаньні прасамасьці сталасьць, цэлі знаньня тоества зор’е -
гэта абвешчана знаньнем, інакш ад таго - нязнаньне. |12|
Тое знаўнае я прагалошу, што ўзнаўшы, сягаюць нясьмерця -
беспачатны, навышні брагман, ні няісным, ні існым ня званы. |13|
Паўсюль яго рукі і ногі, паўсюль вочы, галовы, твары,
паўсюль яго вушы ў сьвеце, ён стаіць, усё агарнуўшы. |14|
Зьзяючы кметамі здоляў усіх, пазбыты ўсіх здоляў,
нязьвязны, 
усетрымальны, бяскметны, кметаў спажыўца. |15|
І вонках, і ўнутры бытаў, што нярушна і рушна таксама,
невызнаўна тое праз тонкасьць, што стаіць і далёка, і блізка. |16|
Ува ўсіх непадзельнае бытах, што зьяўляецца нібы падзеленым,
носьбіт бытаў - знаўнае тое, і выточнік, і паглынальнік. |17|
Сьвятлом усіх сьветачаў тое пазамежным цемры завецца,
знаньне, знаўнае, сяжнае знаньнем, існае ў кожнага ў сэрцы. |18|
Ніва, знаўнае, знаньне мной моўлены гэтак агулам,
мой божнік, вызнаўшы гэта, да быцьця майго падыходзіць. |19|
Абаіх, і дух, і пратвору беспачатнымі ведай таксама,
як вычыны, гэтак і кметы ўзбытымі ведай з пратворы. |20|
Стану чыньніка, чыніва, чыні
пратвора завецца прычынай,
дух завецца прычынай асалоды і болю спажыўства. |21|
Бо ў
пратворы дух падабае з пратворы ўзьніклыя кметы,
яго з кметамі злука прычына роду ў лонях няістых ды істых. |22|
Абаронцам, спазорцам, спажыўцам, дазвольнікам, панам вялікім,
навышнім сабой завецца у гэтым целе дух вышні. |23|
Хто гэтак дух і
пратвору ведае з кметамі разам,
якім чынам не існаваў бы, не нараджаецца болей. |24|
У сабе засяроджанай думай сябе сабой адны бачаць,
іншыя зьлічбай, яднаньнем, чыну яднаньнем другія. |25|
Другія, ня знаючы гэта, паслухаўшы іншых, шануюць,
сьмерць яны пераўзыходзяць слушы навышнім сьцегам. |26|
Якая бы іста ні ўзьнікла, бык Бгаратаў, рушнай ці сталай,
яе ведай вынікам злукі нівы і знаўцы нівы. |27|
Хто ўва ўсіх бытах аднака стойным навышняга пана,
які пры згубе ня гіне, бачыць, той бачыць напраўду. |28|
Які спазірае аднака паўсюль аднаіснага пана,
сабой сабе 
той ня вадзіць, таму ідзе сьцегам навышнім |29|
Хто толькі пратворай суцэльна чынёным чын спазірае,
а сябе нячыньнікам 
толькі бачыць, той бачыць напраўду. |30|
Асобнае бытаў быцьцё спазірае калі аднасталым,
з таго аднаго распасьцёртым, тады з брагманам ён супадае. |31|
Бо бяскметны і беспачатны
гэты сам навышні нязьменны,
нават стоячы ў целе, сын Кунті̄, ня чыніць, не прыліпае. |32|
Як неба, сяжнае ўсюды, праз тонкасьць не прыліпае,
гэтак паўсюдна сталы 
сам ня пляміцца ў целе. |33|
Як увесь гэты сьвет суцэльна асьвятляе адзінае сонца,
так нівы спадар асьвятляе ўсю ніву, нашчадак Бгараты. |34|
Мяжу нівы і знаўцы нівы хто ўведвае вокам знаньня,
і збаву з быту
пратворы, той да навышняга рушыць. |35|

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны трынаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу нівы і нівазнаўцы".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, трынаццаты ўзыход, паслоўны пераклад

atha trayodaśodhyāyaḥ
Трынаццаты ўзыход

arjuna uvāca
prakṛtiṃ puruṣaṃ caiva kṣetraṃ kṣetrajñam eva ca
etad veditum icchāmi jñānaṃ jñeyaṃ ca keśava 13.1

arjunaḥ - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
13.1 prakṛtiṃ - Пратвору ca eva - а таксама puruṣaṃ - Дух, Мужа, kṣetraṃ - ніву, поле eva ca - а таксама kṣetrajñam - знаўцу нівы, поля, jñānaṃ - знаньне ca - і jñeyaṃ - знаўнае, знань, тое, што мае ўзнаць, etad - гэта icchāmi - я хачу veditum - ведаць, keśava - о Кеш́і-забойца.

śrībhagavān uvāca
idaṃ śarīraṃ kaunteya kṣetram ity abhidhīyate
etad yo vetti taṃ prāhuḥ kṣetrajña iti tadvidaḥ 13.2

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
13.2 idaṃ - Гэтае śarīraṃ - цела, kaunteya - о сыне Кунті̄, kṣetram - ніва, поле iti - так abhi dhīyate - называецца, etad - гэта (ніву) yaḥ - хто vetti - ведае, taṃ - таго kṣetra-jñaḥ - знаўца нівы iti - так pra āhuḥ - называюць tad-vidaḥ - тагаведы, веднікі Таго, або якія ведаюць іх (ніву і нівазнаўцу).

kṣetrajñaṃ cāpi māṃ viddhi sarvakṣetreṣu bhārata
kṣetrakṣetrajñayor jñānaṃ yat taj jñānaṃ mataṃ mama 13.3

13.3 kṣetrajñaṃ - Знаўцам нівы viddhi - ведай māṃ - мяне ca api - таксама sarva-  ва ўсіх kṣetreṣu - нівах, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна), yat - якое jñānaṃ - знаньне kṣetra- нівы kṣetra-jñayoḥ і знаўцы нівы, tat - тое mama - мной mataṃ - лічыцца jñānaṃ - знаньнем.

tat kṣetraṃ yac ca yādṛk ca yadvikāri yataśca yat
sa ca yo yatprabhāvaśca tat samāsena me śṛṇu 13.4

13.4 ca - І tat - тое, yat - што (ёсьць) kṣetraṃ - ніва, yat - якая, yādṛk ca - якога віду, yad-vikāri - якія мае вычыны, вытворы, ca - і yataḥ - адкуль, ca - і yаḥ - які saḥ - ён (знаўца нівы), ca - і yat- якая pra-bhāvaḥ - яго ўлада, магута, або пачатак, tat - тое samāsena - агулам, сьцісла śṛṇu - слухай me - ад мяне.

ṛṣibhir bahudhā gītaṃ chandobhir vividhaiḥ pṛthak
brahmasūtrapadaiścaiva hetumadbhir viniścitaiḥ 13.5

13.5 gītaṃ - Усьпяванае ṛṣibhiḥ - рушамі bahudhā - множна vividhaiḥ - рознымі chandobhiḥ - памерамі, сьпевамі pṛthak - разнастайна, ca eva - а таксама hetumadbhiḥ - доказнымі, прычынавітымі vi-niś-citaiḥ - рашучымі, вырашальнымі padaiḥ - словамі brahma-sūtra- брагма-сӯтраў -

mahābhūtāny ahaṃkāro buddhir avyaktam eva ca
indriyāṇi daśaikaṃ ca pañca cendriyagocarāḥ 13.6

13.6 mahā- вялікія bhūtāni - быты (прастор, вецер, агонь, вада, зямля), ahaṃ-kāraḥ - язьня, слова “я”, buddhiḥ - розум, eva ca - а таксама a-vyaktam - невыяўнае, daśa - дзесяць indriyāṇi - здоляў (пяць здоляў знаньня - вуха, скура, вока, язык, нос і пяць здоляў чыну - рот, нага, рука, спародак, спарожня) ca - і ekaṃ - адзін (мысел), ca - і pañca - пяць go-carāḥ - пашаў indriya- здоляў (гук, дотык, вобраз, пах, смак, пах),

icchā dveṣaḥ sukhaṃ duḥkhaṃ saṃghātaścetanā dhṛtiḥ
etat kṣetraṃ samāsena savikāram udāhṛtam 13.7

13.7 icchā - жаданьне, цяга dveṣaḥ - агіда, адпрэчаньне, sukhaṃ - асалода, duḥkhaṃ - пакута, боль, saṃghātaḥ - злучво, цела, cetanā - чуцьцё, чуваньне, dhṛtiḥ - трываньне, etat - гэта samāsena - агулам, сьцісла kṣetraṃ - ніва sa-vikāram - разам зь яе вытворамі ud-ā-hṛtam - паказана.

amānitvam adambhitvam ahiṃsā kṣāntir ārjavam
ācāryopāsanaṃ śaucaṃ sthairyam ātmavinigrahaḥ 13.8

13.8 a-mānitvam - Нягордасьць, a-dambhitvam - нялжывасьць, a-hiṃsā - бязвада, kṣāntiḥ - цярпеньне, ārjavam - шчырасьць, прамата, upāsanaṃ - пашана ā-cārya- настаўніка, śaucaṃ - чысьціня, sthairyam - стойкасьць, vi-ni-grahaḥ - стрыманьне ātma- сябе,

indriyārtheṣu vairāgyam anahaṃkāra eva ca
janmamṛtyujarāvyādhiduḥkhadoṣānudarśanam 13.9

13.9 vairāgyam - бязжарсьце artheṣu - да цэляў indriya - здоляў, eva ca - а таксама an-ahaṃkāraḥ - адсутнасьць язьні, мніва “я”, anu-darśanam - бачаньне doṣa- ганы janma- - раджэньня, mṛtyu- сьмерці, jarā- старасьці, vyādhi- хваробы, duḥkha- пакуты, болю,

asaktir anabhiṣvaṅgaḥ putradāragṛhādiṣu
nityaṃ ca samacittatvam iṣṭāniṣṭopapattiṣu 13.10

13.10 a-saktiḥ - незалежнасьць, несачэньне, an-abhiṣvaṅgaḥ - непрывязнасьць putra- да дзяцей, dāra- жонаў, gṛha- дома ādiṣu - і іншага, ca - і nityaṃ - заўсёды sama-cittatvam - аднака-чуцьцёвасьць iṣṭa- у жаданых an-iṣṭa- - і нежаданых upa-pattiṣu - здарэньнях,

mayi cānanyayogena bhaktir avyabhicāriṇī
viviktadeśasevitvam aratir janasaṃsadi 13.11

13.11 a-vyabhicāriṇī - няўхільнае bhaktiḥ - бажаньне mayi - мяне an-anya- недаіншым yogena - яднаньнем, sevitvam - жыцьцё vi-vikta- ў самотнай deśa- мясьціне, a-ratiḥ - нярадасьць saṃsadi - ад збору, сходу jana- людзей,

adhyātmajñānanityatvaṃ tattvajñānārthadarśanam
etaj jñānam iti proktam ajñānaṃ yad atonyathā 13.12

13.12 nityatvaṃ - сталасьць, неадымнасьць jñāna- знаньня adhyātma- прасамасьці, darśanam - бачаньне artha- змыслу jñāna- знаньня tattva- тоества, etat - гэта jñānam - знаньне iti - так pra-uktam - прагалошана, a-jñānaṃ - нязнаньне - yad - што ataḥ - ад гэтага anyathā - інакш.

jñeyaṃ yat tat pravakṣyāmi yaj jñātvāmṛtam aśnute
anādimat paraṃ brahma na sat tan nāsad ucyate 13.13

13.12 yat - Што (ёсьць) jñeyaṃ - знаўнае, што мае ўзнаць, tat - тое pra vakṣyāmi - я прамоўлю, jñātvā - спазнаўшы yat - якое, aśnute - ён здабывае a-mṛtam - нясьмерце - an-ādimat - беспачатны, paraṃ - вышні brahma - брагман, tat - ён na - ні sat - існым, na - ні a-sad - няісным ucyate - не завецца.

sarvataḥpāṇipādaṃ tat sarvatokṣiśiromukham
sarvataḥ śrutimal loke sarvam āvṛtya tiṣṭhati 13.14

13.14 tat - Той, sarvataḥ- паўсюль pāṇi- рукі pādaṃ - і ногі якога, sarvataḥ - паўсюль akṣi- вочы, śiraḥ- галовы, mukham - і твары якога, sarvataḥ - паўсюль śrutimat - маючы слых, вушы loke - ў сьвеце, tiṣṭhati - ён стаіць, sarvam - усё ā-vṛtya - агарнуўшы, авярнуўшы.

sarvendriyaguṇābhāsaṃ sarvendriyavivarjitam
asaktaṃ sarvabhṛc caiva nirguṇaṃ guṇabhoktṛ ca 13.15

13.15 ā-bhāsaṃ - Зьзяючы guṇa- кметамі, праявамі sarva- усіх indriya- здоляў, vi-varjitam - пазбыты sarva- усіх indriya- здоляў, a-saktaṃ - нязьвязны ca eva - і sarva-bhṛt - усё-трымальны, nir-guṇaṃ - вольны ад кметаў, бяскметны, беспраяўны, bhoktṛ - спажыўца guṇa- кметаў.

bahir antaśca bhūtānām acaraṃ caram eva ca
sūkṣmatvāt tad avijñeyaṃ dūrasthaṃ cāntike ca tat 13.16

13.16 bahir - Вонках ca - і antaḥ - ўнутры bhūtānām - бытаў, a-caraṃ - нерухомы eva ca - а таксама caram - рухавы, tad - ён a-vijñeyaṃ - невызнаўны sūkṣmatvāt - праз тонкасьці, sthaṃ - што стаіць dūra- далёка ca - і antike - блізка.

avibhaktaṃ ca bhūteṣu vibhaktam iva ca sthitam
bhūtabhartṛ ca taj jñeyaṃ grasiṣṇu prabhaviṣṇu ca 13.17

13.17 ca - І a-vibhaktaṃ - непадзельнае bhūteṣu - ў бытах, ca - і sthitam - стаіць iva - нібы vi-bhaktam - падзельнае, ca - і bhartṛ - трымальнік, носьбіт, уладнік bhūta- бытаў tat - тое jñeyaṃ - знаўнае, grasiṣṇu - паглынальнік ca - і pra-bhaviṣṇu - выточнік, пачынальнік, узбаўца.

jyotiṣām api taj jyotis tamasaḥ param ucyate
jñānaṃ jñeyaṃ jñānagamyaṃ hṛdi sarvasya viṣṭhitam 13.18

13.18 tat - Яно ucyate- завецца jyotiḥ - сьвятлом api - нават jyotiṣām - сьветачаў, param - вышэйшае, пазамежнае tamasaḥ - за цемру, jñānaṃ - знаньне, jñeyaṃ - знаўнае, gamyaṃ - дасяжнае jñāna- знаньнем, vi-ṣṭhitam - распасьцёртае, існае hṛdi - у сэрцы sarvasya - кожнага.

iti kṣetraṃ tathā jñānaṃ jñeyaṃ coktaṃ samāsataḥ
madbhakta etad vijñāya madbhāvāyopapadyate 13.19

13.19 iti - Так samāsataḥ - сьцісла, агулам uktaṃ - прамоўлена kṣetraṃ - ніва, tathā - а таксама jñānaṃ - знаньне ca - і jñeyaṃ - знаўнае, mad- мой bhaktaḥ божнік, vi-jñāya - вызнаўшы etad - гэта, mad- да майго bhāvāya - быцьця upa padyate - падыходзіць.

prakṛtiṃ puruṣaṃ caiva viddhy anādī ubhāv api
vikārāṃśca guṇāṃścaiva viddhi prakṛtisaṃbhavān 13.20

13.20 prakṛtiṃ - Пратвору ca eva - і puruṣaṃ - Дух, Мужа an-ādi - беспачатнымі viddhi - ведай ubhau - абодвух api - таксама, ca - і vi-kārān - вычыны, вытворы ca eva - і guṇān - кметы, праявы viddhi - ведай saṃbhavān - узьніклымі, узбытымі prakṛti- з пратворы.

kāryakāraṇakartṛtve hetuḥ prakṛtir ucyate
puruṣaḥ sukhaduḥkhānāṃ bhoktṛtve hetur ucyate 13.21

13.21 pra-kṛtiḥ - Пратвора ucyate - завецца hetuḥ - прычынай, спарухам kartṛtve - стану чыньніка, kārya- чыннага, чыні (кменю чыну) і kāraṇa- чыніва (сродку чыну), puruṣaḥ - Дух, Муж ucyate - завецца hetuḥ - прычынай, спарухам bhoktṛtve - стану спажыўцы sukha- асалодаў duḥkhānāṃ - і пакутаў.

puruṣaḥ prakṛtistho hi bhuṅkte prakṛtijān guṇān
kāraṇaṃ guṇasaṅgosya sadasadyonijanmasu 13.22

13.22 hi - Бо puruṣaḥ - Дух, Муж sthaḥ - стоячы prakṛti- ў пратворы bhuṅkte - спажывае guṇān - кметы, праявы prakṛti-jān - народжаныя з правторы, kāraṇaṃ - прычына, чыніва janmasu - нараджэньняў sad- у істых, добрых a-sadyoni- і няістых, ліхіх yoni- лонях - asya яго saṅgaḥ - дотык, злука guṇa- з кметамі, праявамі.

upadraṣṭānumantā ca bhartā bhoktā maheśvaraḥ
paramātmeti cāpyukto dehesmin puruṣaḥ paraḥ 13.23

13.22 upa-draṣṭā - Cпазорца, назіральнік ca - і anu-mantā - дазвольнік, bhartā - трымальнік, абаронца, гаспадар, муж bhoktā - спажыўца, mahā- вялікі īśvaraḥ - ўладар, ca api - а таксама parama- навышні ātmā - сам iti - так uktaḥ - называецца paraḥ - вышні puruṣaḥ - Дух, Муж asmin - у гэтым dehe - целе.

ya evaṃ vetti puruṣaṃ prakṛtiṃ ca guṇaiḥ saha
sarvathā vartamānopi na sa bhūyobhijāyate 13.24

13.24 yaḥ - Хто evaṃ - так vetti - ведае puruṣaṃ - дух ca - і prakṛtiṃ - пратвору saha - разам guṇaiḥ - з кметамі, праявамі, api - нават sarvathā - усякім чынам vartamānaḥ - існуючы, saḥ - той bhūyaḥ - болей na - не abhi jāyate - нараджаецца.

dhyānenātmani paśyanti kecid ātmānam ātmanā
anye sāṃkhyena yogena karmayogena cāpare 13.25

13.25 ke cid - Адныя paśyanti - бачаць ātmānam - сябе ātmanā - сабой ātmani - у сабе dhyānena - засяродам, думай, anye - іншыя sāṃkhyena - зьлічбай, yogena - яднаньнем, ca - а a-pare - другія - yogena - яднаньнем karma- чыну.

anye tv evam ajānantaḥ śrutvānyebhya upāsate
tepi cātitaranty eva mṛtyuṃ śrutiparāyaṇāḥ 13.26

13.26 anye - Іншыя tu - ж, a-jānantaḥ - ня знаючы evam - гэтак, śrutvā - паслухаўшы anyebhyaḥ - іншых, upa āsate - шануюць, ca - і te - яны, śruti- для якіх слуш para- вышні ā-yaṇāḥ - сьцег, api - таксама eva - напраўду ati taranti - пераўзыходзяць, перасягаюць mṛtyuṃ - сьмерць.

yāvat saṃjāyate kiṃcit sattvaṃ sthāvarajaṅgamam
kṣetrakṣetrajñasaṃyogāt tad viddhi bharatarṣabha 13.27

13.27 yāvat kiṃ cit - Якая бы ні saṃ jāyate - ўзьнікла sattvaṃ - іста, sthāvara- сталая, нурухомая jaṅgamam - ці рухомая, tad - тое viddhi - ведай saṃ-yogāt - ад злучэньня kṣetra- нівы kṣetra-jña- і нівазнаўца, ṛṣabha - о бык, правадыр bharata- нашчадкаў Бгараты.

samaṃ sarveṣu bhūteṣu tiṣṭhantaṃ parameśvaram
vinaśyatsv avinaśyantaṃ yaḥ paśyati sa paśyati 13.28

13.28 parama - Навышняга īśvaram - уладара, tiṣṭhantaṃ - які стаіць samaṃ - аднака, роўна, або таго самага sarveṣu - ува ўсіх bhūteṣu - бытах, a-vinaśyantaṃ - які ня гіне vi-naśyatsu - калі яны гінуць, yaḥ - хто paśyati - бачыць, saḥ - той paśyati - бачыць.

samaṃ paśyan hi sarvatra samavasthitam īśvaram
na hinasty ātmanātmānaṃ tato yāti parāṃ gatim 13.29

13.29 hi - Бо paśyan - які бачыць īśvaram - ўладара, sam-ava-sthitam - што стаіць samaṃ - аднака, роўна sarvatra - паўсюль, na hinasti - ён ня вадзіць, ня губіць ātmanā - сабой ātmānaṃ - сябе, tataḥ - таму yāti - ідзе parāṃ - вышнім gatim - сьцегам.

prakṛtyaiva ca karmāṇi kriyamāṇāni sarvaśaḥ
yaḥ paśyati tathātmānam akartāraṃ sa paśyati 13.30

13.30 ca - І yaḥ - хто paśyati - бачыць karmāṇi - чыны, kriyamāṇāni - чынёнымі eva - толькі prakṛtyā - пратворай sarvaśaḥ - суцэльна, tathā - а таксама ātmānam - сябе a-kartāraṃ - нячыньнікам, saḥ - той paśyati - бачыць.

yadā bhūtapṛthagbhāvam ekastham anupaśyati
tata eva ca vistāraṃ brahma saṃpadyate tadā 13.31

13.31 yadā - Калі anu paśyati - ён спазірае pṛthag- асобнае bhāvam - быцьцё bhūta- бытаў eka-stham - аднасталым, стойным у адным, ca - і eva - толькі tataḥ - з таго (аднаго) vi-stāraṃ - распасьцёртым, высторным, tadā - тады saṃ padyate - стаецца brahma - брагманам.

anāditvān nirguṇatvāt paramātmāyam avyayaḥ
śarīrasthopi kaunteya na karoti na lipyate 13.32

13.32 an-āditvāt - Праз беспачатнасьць, nir-guṇatvāt - бяскметнасьць, бязьякаснасьць ayam - гэты parama- навышні ātmā - сам a-vyayaḥ - нязьменны, вечны, api - нават sthaḥ - стоячы śarīra- ў целе, kaunteya - о сыне Кунті̄, na - ня karoti - чыніць, na - не lipyate - прыліпае, пляміцца.

yathā sarvagataṃ saukṣmyād ākāśaṃ nopalipyate
sarvatrāvasthito dehe tathātmā nopalipyate 13.33

13.33 yathā - Як sarva-gataṃ - усюды-сяжнае saukṣmyād - ад тонкасьці ā-kāśaṃ - неба, прастора na - не upa lipyate - не прыліпае, tathā - так sarvatra - паўсюдна ava-sthitaḥ - стоячы dehe - у целе ātmā - сам na - не upa lipyate - прыліпае, пляміцца.

yathā prakāśayaty ekaḥ kṛtsnaṃ lokam imaṃ raviḥ
kṣetraṃ kṣetrī tathā kṛtsnaṃ prakāśayati bhārata 13.34

13.34 yathā - Як ekaḥ - адзінае raviḥ - сонца pra kāśayati - асьвятляе kṛtsnaṃ - увесь imaṃ - гэты lokam - сьвет, kṣetraṃ kṣetrī tathā - так pra kāśayati - асьвятляе kṣetrī - нівавіт, спадар нівы kṛtsnaṃ - усю kṣetraṃ - ніву, bhārata - о нашчадак Бгараты.

kṣetrakṣetrajñayor evam antaraṃ jñānacakṣuṣā
bhūtaprakṛtimokṣaṃ ca ye vidur yānti te param 13.35

13.35 ye - Якія cakṣuṣā - вокам jñāna- знаньня viduḥ - ўведваюць evam - гэтак antaraṃ - мяжу, розьніцу kṣetra- нівы kṣetra-jñayoḥ - і знаўцы нівы, ca - і mokṣaṃ - вызволю prakṛti- з пратворы bhūta- бытаў, te - тыя yānti - ідуць param - да вышняга.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde kṣetra-kṣetrajña-vibhāgayogo nāma trayodaśo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны трынаццаты ўзыход на імя "Йоґа падзелу нівы і нівазнаўцы".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.