Sep 1, 2011

Цэль

Палітыка на санскрыце - nīti - "вядзеньне, кіраваньне", палітык - netṛ - "правадыр, кіраўнік", той, хто вядзе. Вядзе куды? Палітыка - майстэрства ставіць цэль (artha) і весьці да цэлю. Ставіць цэль значыць выяўляць волю (vara), рабіць выбар з усемагчымасьці выбару. Пастаўлены цэль апраўдвае сродкі, стварае каштоўнасьць, дабро і зло, плюс і мінус, задае алгарытм меншых выбараў, стварае сьцег.

Чалавецтвам кіруюць канчатковыя цэлі. Вялікія адказы на пытаньні "у чым змысел жыцьця?", "навошта жыць?". Збаўленьне, пустата, вызваленьне, несьмяротнасьць. Як толькі дадзены адказ на такое пытаньне, у ім наперад зададзены алгарытм дасягненьня цэлю. Дасягненьне цэлю адкладаецца, але па дарозе да яе ён робіць высілкі, аддае сілу, круціць колы. Па дарозе да вялікіх цэляў чалавецтва стварае культуру і цывілізацыю. Колькі канчатковых цэляў, столькі і культураў. Рэлігіі - гэта вялікая палітыка, вялікі праект, статкі і іх пастухі.

Але чаму ўвогуле чалавек задае гэтыя пытаньні: "у чым сэнс жыцьця?", "навошта я жыву?". Выява мае змысел, і змысел мае выяву. Няма выявы бяз змыслу і змыслу без выявы. І хаця выява можа мець мноства змыслаў, і змысел выяўляцца мноствамі выяваў, гэта толькі перашыфроўка першаснай сувязі. Выява і змысел - два бакі аднаго. Выява гэта мяжа, а змысел – нутро, аднаго і таго самага. Першаснае неабмежаванае дзеліцца і выява стварае змысел, але ўнутры і вонках межаў застаецца бязьмежнае.

Чалавек знаходзіць сябе як выяву і пытае, у чым мой змысел? Сваё жыцьцё, свой час ён знаходзіць як змысел. Але гэтае пытаньне ўлучае яго ў парадак прычыны і абумоўленасьці. Яно робіць яго рэччу сярод рэчаў. І знаходзяцца хітрыя мудрацы, што ласкава прапаноўваюць яму свае канчатковыя адказы. І як толькі ён прымае адзін з канчатковых адказаў, ён аддае свой час вялікаму праекту, якім усё апраўдана. І знойдуцца апэратары канвэера, што разьмяркуюць меншыя цэлі і паставяць меншыя задачы. Змысел праекта толькі ў тым, каб скрасьці і заняволіць сьвятарны час чалавека, зрабіць яго крыніцай энэргіі для электрастанцыі. Запрэгчы яго круціць нявольнічыя калёсы цывілізацыі па дарозе да вялікага цэлю. І ёсьць спажывец у гэтай энэргіі.

Але ёсьць адказ на пытаньне пра змысел жыцьця. Гэтае пытаньне мае змысел толькі тады, калі зьдзяйсьняецца толькі адна магчымасьць, калі так, але не інакш. І тады пытаньне пра змысел жыцьця значыць: чаму менавіта так? а таксама: як менавіта павінна быць? Але калі зьдзяйсьняюцца ўсе адмены адразу, усе магчымасьці, пытаньне страчвае свой змысел. І так, і так, і інакш. Кола часу зьдзяйсьняе ўсе адмены, і кожнае жыцьцё - імгненьне вялікага часу. І з гледзішча сяродка кола час дадзены ўвесь адразу, і толькі перажываецца як працягласьць. Усемагутнасьць, зьдзяйсьненьне ўсемагчымасьці здымае пытаньне і задае новае.

Калі чалавек выява, ён ужо і змысел і цэль. І сярод усеагульнай прычыннасьці і разумнасьці ўсяго, самае дзіўнае - гэта ягонае пытаньне. У ім, як загадка таявы, хаваецца адказ. Як можа быць няведаньне прычыны сярод усеагульнай прычыннасьці? І калі гэты змысел задае сваё пытаньне, гэта значыць, што гэтая беспрычыннасьць, свабода ад абумоўленасьці і ёсьць яго змысел. Свабода - sva-bhāva, сваё быцьцё, - sva-rūpa свая ява, - sva-prakṛti, свая прырода, sva-artha - свой змысел, свой цэль. Чалавек  зыходзіць з пачатку і тым самым ужо ёсьць яго цэлем, і гэты цэль - свабода і яе зьдзяйсьненьне, воля, выбар (vara).

Свабода як выбар, свабода як адказ сам па сабе стварае вялікі цэль, вялікую палітыку і вялікую культуру, супрацьлеглую вялікаму праекту заняволеньня. tadā draṣṭus sva-rūpevasthānam – “тады зорца ўсталёўваецца ў сваёй яве", становіцца самім сабой - так фармулюе цэль йоґі Патаньджалі.

Aug 28, 2011

Багавітава Песьня, сёмы ўзыход

Сёмы ўзыход

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Да мяне давязаны мыслам, мной асноўны, яднаючы йоґу,
несумнеўна мяне суцэльна як спазнаеш, выслухай тое. |1|
Тое знаньне разам з вызнаньнем я табе скажу без астачы,
якое спазнаўшы, болей тут знаўнага не застаецца. |2|
Сярод тысяч людзей адзіны намагаецца дзеля зьвяршэньня,
з намагарных і зьвершных адзіны мяне тоесна ведае нехта. |3|
Зямля, вада, агонь, вецер, прастора, мысел і розум,
язьня - на восем частак разьбіта мая пратвора. |4|
Але гэта нявышняя, іншую маю вышнюю ўведай пратвору,
жывабытную, дужарукі, якой сьвет трымаецца гэты. |5|
Яна лоні ўсіх чыста бытаў - гэтак яе спасьцігні,
Я ўсяго гэтага сьвету выток і росчын таксама. |6|
Ад мяне нічога вышэй няма іншага, скарбазваёўца,
на мяне наніза́на ўсё гэта як перлінаў мноствы на нітку. |7|
Я смак у вадзе, сыне Кунті, я сьвятло ў месяцы й сонцы,
я ў ведах узнова, ў людзях людзкасьць, слова ў прасторы. |8|
Я добры пах у зямлі, ў зьнічы сьветлаўбраным зьзяньне,
я жыцьцё ўва ўсіх бытах, я ёсьць у жарбітах жарба. |9|
Мяне як семя ўсіх бытаў вечнае ведай, Па̄ртха,
я разуменьне разумных, я ёсьць велічных веліч. |10|
Я магута магутных, пазбытая жарсьці і жады,
я непярэчнае дгарме ў бытах жаданьне, Бга̄рата. |11|
Якіх быцьцяў бы не існавала іставых, палкіх і цьмяных,
зь мяне яны - так іх ведай, ды ня я ў іх, яны ўва мне ёсьць. |12|
Трыма кметавітымі тымі быцьцямі ўвесь сьвет гэты
мяне змануты не пазнавае, што вышэйшы за іх, нязьменны. |13|
Бо дзівосна мага мая тая кметатворная, цяжкаадольна,
адно да мяне дапаўшы, магу́ гэтую перасягаюць. |14|
Да мяне злачынныя дурні, людзі подлыя не дападаюць,
чортаў быцьцё абраўшы, магой пазбытыя знаньня. |15|
Чатыры адмены людзей бажаюць мяне дабрачынных:
пакутны і прагны знаньня, цэлі прагны і знаўца. |16|
Зь іх неадымна едны, аднабожны знаўца - вышэйшы,
бо знаўцу найбольш я лю́бы, ён лю́бы мне гэтаксама. |17|
Хоць усе яны ўзьнёслыя духам, я сабой уважаю знаўцу,
абірае той самаадзіны мяне сьцегам неперавышным. |18|
У выніку многіх народзін да мяне дападае знаўца,
"Ва̄судэва - ўсё" - гэтак лічыць той найрэдкі самавялікі. |19|
Пажадамі збытыя знаньня да іншых багоў дападаюць
ісьцячы розныя ўмовы, умоўныя ўласнай пратворай. |20|
Які божнік якое цела верай вельбіць жадае,
таго такой самай верай непахіснай я надзяляю. |21|
Верай такой зьяднаны ён імкне да яго ўлагоды,
беручы ад таго жаданьняў здаволі, што я вызначаю. |22|
Але канцавіты плён той маламудрымі тымі здабыты:
да багоў - хто багом абракае, да мяне - мае божнікі рушаць. |23|
Невыяўным, што ўпаў у выяву, мяне неразумныя лічаць,
ня знаючы бытак мой вышні, нязьменны, непераўзыходны. |24|
Я не для ўсіх відочны, йоґі магою сукрыты,
гэты змануты сьвет ня знае мяне, што няроджаны, вечны. |25|
Я ведаю ўсіх прамінулых, Ардж́уна, гэтак і бытных,
так і ўсіх будучых бытаў, але я невядомы нікому. |26|
Узьніклай з агіды і прагі двойства маной, Бга̄рата,
усе быты ў зман упадаюць у творыве, ворагаў пекла. |27|
Але людзі чыстага чыну, скончана гана якімі,
збытыя двойства зману бажаюць мяне ўсёй воляй. |28|
Для вызволі ад старасьці й сьмерці хто імкне, да мяне дапаўшы,
таго брагман̣а ўведвае цалкам, прасамасьць і чын суцэльна. |29|
Хто як прабыт і прабоства, і як прааброк мяне ўведаў,
той нават у час зыходу мяне ўведвае, едны чуваньнем. |30|

ОМ ТАТ САТ
такі ў велічных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзе, наставах йоґі, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны сёмы ўзыход на імя "Йоґа знаньня і вызнаньня".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, сёмы ўзыход, паслоўны пераклад

atha saptamo'dhyāyaḥ
Сёмы ўзыход

śrībhagavān uvāca
mayy āsaktamanāḥ pārtha yogaṃ yuñjan madāśrayaḥ
asaṃśayaṃ samagraṃ māṃ yathā jñāsyasi tac chṛṇu 7.1

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
7.1 manāḥ - Мыслам mayi - да мяне ā-sakta- давязаны, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна), yuñjan - яднаючы yogaṃ - йоґу, mad- да мяне ā-śrayaḥ - дапаўшы, yathā - як a-saṃśayaṃ - несумнеўна māṃ - мяне sam-agraṃ - цалкам jñāsyasi - ты спазнаеш, tat - тое śṛṇu - слухай.

jñānaṃ te'haṃ savijñānam idaṃ vakṣyāmy aśeṣataḥ
yaj jñātvā neha bhūyo'nyaj jñātavyam avaśiṣyate 7.2

7.2 idaṃ - Гэтае jñānaṃ - знаньне sa-vijñānam - разам з вызнаньнем ahaṃ - я te - табе vakṣyāmi - скажу a-śeṣataḥ - без астачы, jñātvā - спазнаўшы yat - якое bhūyaḥ - больш iha - тут anyat - іншага jñātavyam - знаўнага na - не ava śiṣyate - застаецца.

manuṣyāṇāṃ sahasreṣu kaścid yatati siddhaye
yatatām api siddhānāṃ kaścin māṃ vetti tattvataḥ 7.3

7.3 sahasreṣu - Сярод тысяч manuṣyāṇāṃ - людзей kaḥ cid - нехта yatati - намагаецца siddhaye - дзеля зьвяршэньня, yatatām - з намагарных api - і siddhānāṃ - зьвершных kaḥ cit - нехта māṃ - мяне tattvataḥ - водле тоества, тоесна vetti - ведае.

bhūmir āpo'nalo vāyuḥ khaṃ mano buddhir eva ca
ahaṃkāra itīyaṃ me bhinnā prakṛtir aṣṭadhā 7.4

7.4 bhūmiḥ - Зямля, āpaḥ - вада, analaḥ - агонь, vāyuḥ - вецер, khaṃ - прастора, manaḥ - мысел, eva ca - а таксама buddhiḥ - розум, ahaṃ-kāraḥ - язьня, я-слова: iti - так aṣṭa-dhā - на восем частак bhinnā - разьбітая iyaṃ - гэтая me - мая pra-kṛtiḥ - пратвора.

apareyam itas tvanyāṃ prakṛtiṃ viddhi me parām
jīvabhūtāṃ mahābāho yayedaṃ dhāryate jagat 7.5

7.5 tu - Але iyam - гэта a-parā - нявышняя, itaḥ - ад яе anyāṃ - іншую, parām - вышнюю viddhi - ўведай me - маю pra-kṛtiṃ - пратвору, jīva-bhūtāṃ - жыва-бытную, mahā-bāho - дужарукі, yayā - якой idaṃ - гэты dhāryate - трымаецца jagat - сьвет.

etadyonīni bhūtāni sarvāṇīty upadhāraya
ahaṃ kṛtsnasya jagataḥ prabhavaḥ pralayas tathā 7.6

7.6 etad- Яна yonīni - лоні sarvāṇi - усіх bhūtāni - бытаў: iti - так upa dhāraya - спасьцігні, ahaṃ - я kṛtsnasya - ўсяго jagataḥ - сьвету pra-bhavaḥ - выток pra-layaḥ - і росчын tathā - таксама.

mattaḥ parataraṃ nānyat kiṃcid asti dhanaṃjaya
mayi sarvam idaṃ protaṃ sūtre maṇigaṇā iva 7.7

7.7 mattaḥ - Ад мяне na kiṃ cid - нічога anyat - іншага parataraṃ - вышэйшага asti - не існуе, dhanaṃ-jaya - о Скарба-зваёўца (Ардж́уна), mayi - на мяне pra-utaṃ - наніза́на sarvam - ўсё idaṃ - гэта, iva - нібы maṇi- перлінаў gaṇāḥ - мноствы sūtre - на нітку.

raso'ham apsu kaunteya prabhāsmi śaśisūryayoḥ
praṇavaḥ sarvavedeṣu śabdaḥ khe pauruṣaṃ nṛṣu 7.8

7.8 aham - Я rasaḥ - смак apsu - у вадзе, kaunteya - о сыне Кунті̄, asmi - я есьмі pra-bhā - сьвятло śaśi- ў месяцы sūryayoḥ - й сонцы, pra-ṇavaḥ - узнова, склад ОМ sarva- ўва ўсіх vedeṣu - ведах, śabdaḥ - гук, слова khe - у прасторы, pauruṣaṃ - людзкасьць nṛṣu - у людзях,

puṇyo gandhaḥ pṛthivyāṃ ca tejaścāsmi vibhāvasau
jīvanaṃ sarvabhūteṣu tapaścāsmi tapasviṣu 7.9

7.9 ca - і puṇyaḥ - добры gandhaḥ - пах pṛthivyāṃ - у зямлі, ca - і asmi - я есьмі tejaḥ - зьзяньне, яскрасьць vibhā-vasau- ў сьвятла-адзетым, агні, зьнічы, jīvanaṃ - жыцьцё sarva- ўва ўсіх bhūteṣu - бытах, ca - і asmi - я есьмі tapasviṣu - ў жарбітах tapaḥ - жар.

bījaṃ māṃ sarvabhūtānāṃ viddhi pārtha sanātanam
buddhir buddhimatām asmi tejas tejasvinām aham 7.10

7.10 māṃ - Мяне viddhi - ведай sanātanam - вечным bījaṃ - семем sarva- усіх bhūtānāṃ - бытаў, pārtha - о сыне Пр̣тхі, asmi - я есьмі buddhiḥ - розум buddhimatām - разумных, aham - я tejasvinām - велічных, яскравітых tejas - веліч, яскрасьць.

balaṃ balavatāṃ cāhaṃ kāmarāgavivarjitam
dharmāviruddho bhūteṣu kāmo'smi bharatarṣabha 7.11

7.11 ca - І ahaṃ - я balaṃ - магута balavatāṃ - магутных, vi-varjitam - пазбытая kāma- пажады rāga- і жарсьці, asmi - я есьмі a-viruddhaḥ - непярэчнае dharma- дгарме kāmaḥ - жаданьне bhūteṣu - ў бытах, bharata-ṛṣabha о бык-нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

ye caiva sāttvikā bhāvā rājasās tāmasāśca ye
matta eveti tān viddhi na tv ahaṃ teṣu te mayi 7.12

7.12 ca - І ye - якія 
eva - напраўду sāttvikāḥ - іставыя bhāvāḥ - быцьці, ca - і ye - якія rājasāḥ - палкія, tāmasāḥ - і цьмяныя, mattaḥ - ад мяне (яны) eva - толькі iti - так tān - іх viddhi - ведай, tu - але ahaṃ - я na - ня teṣu - ў іх, te - яны mayi - ўва мне.

tribhir guṇamayair bhāvair ebhiḥ sarvam idaṃ jagat
mohitaṃ nābhijānāti mām ebhyaḥ param avyayam 7.13

7.13 tribhiḥ - Трыма ebhiḥ - гэтымі guṇamayaiḥ - сілавітымі, кметнымі, праяўнымі bhāvaiḥ - быцьцямі sarvam - ўвесь idaṃ - гэты jagat - сьвет mohitaṃ - змануты na abhi jānāti - не пазнае mām - мяне, param - вышэйшага ebhyaḥ - ад іх, a-vyayam - нязьменнага.

daivī hy eṣā guṇamayī mama māyā duratyayā
mām eva ye prapadyante māyām etāṃ taranti te 7.14

7.14 hi - Бо daivī - дзівосная, боская eṣā - тая māyā - мага́ mama - мая guṇamayī - сілавітая, якая ўтвараецца сіламі, складаецца зь сілаў, кметаў, праяваў, якасьцяў, dur-atyayā - цяжкаадольная, eva - толькі ye - якія mām - да мяне pra padyante - дападаюць, te - тыя taranti - перасягаюць etāṃ - гэтую māyām - магу́.

na māṃ duṣkṛtino mūḍhāḥ prapadyante narādhamāḥ
māyayāpahṛtajñānā āsuraṃ bhāvam āśritāḥ 7.15

7.15 māṃ - Да мяне duṣ-kṛtinaḥ - злачынныя mūḍhāḥ - дурні, nara- людзі adhamāḥ - подлыя na - не pra padyante - дападаюць, māyayā - магой apa-hṛta- пазбытыя jñānāḥ - знаньня, āsuraṃ - чортаў bhāvam - быцьцё ā-śritāḥ - абраўшы.

caturvidhā bhajante māṃ janāḥ sukṛtinorjuna
ārto jijñāsur arthārthī jñānī ca bharatarṣabha 7.16

7.16 catur-vidhāḥ - Чатырохстайныя, чатыры адмены janāḥ - людзей bhajante - бажаюць, шануюць māṃ - мяне su-kṛtinaḥ - дабрачынных, arjuna - о Ардж́уна: ārttaḥ - пакутны, jijñāsuḥ - які жадае знаць, прагны знаньня, arthārthī - прагны цэлі, багацьця jñānī ca - і знаўца, bharata-ṛṣabha - о бык-нашчадак Бгараты (Ардж́уна).

teṣāṃ jñānī nityayukta ekabhaktir viśiṣyate
priyo hi jñāninotyartham ahaṃ sa ca mama priyaḥ 7.17

7.17 teṣāṃ - Зь іх jñānī - знаўца, nitya- неадымна, заўжды yuktaḥ - едны, eka- адно bhaktir - бажаньне ў якога, аднабожны, viśiṣyate - пераўзыходзіць; hi - бо priyaḥ - лю́бы ati-artham - найбольш ahaṃ - я jñāninaḥ - знаўцу, saḥ ca - і ён гэтаксама mama - мне priyaḥ - лю́бы.

udārāḥ sarva evaite jñānī tv ātmaiva me matam
āsthitaḥ sa hi yuktātmā mām evānuttamāṃ gatim 7.18

7.18 sarve - Усе ete - яны eva - udārāḥ - ўзвышаны, tu - але jñānī - знаўца ātmā - я сам eva - напраўду me - на маю matam - думку, sa hi - бо saḥ - ён yukta-ātmā - самаадзіны eva - толькі mām - мяне ā-sthitaḥ - абірае, прымае an-uttamāṃ - неперавышным gatim - сьцегам, цэльлю.

bahūnāṃ janmanām ante jñānavān māṃ prapadyate
vāsudevaḥ sarvam iti sa mahātmā sudurlabhaḥ 7.19

7.19 ante - У выніку bahūnāṃ - многіх janmanām - народзінаў māṃ - да мяне pra padyate - дападае jñānavān - знаўца: vāsudevaḥ - "Ва̄судэва (сын Васудэвы, Кр̣шн̣а) sarvam - ўсё" iti - так (думае) saḥ - той su-dur-labhaḥ - найрэдкі, найцяжка-знаходны mahā-ātmā - самавялікі.

kāmais tais tair hṛtajñānāḥ prapadyante'nyadevatāḥ
taṃ taṃ niyamam āsthāya prakṛtyā niyatāḥ svayā 7.20

7.20 taiḥ taiḥ - Рознымі, тымі ці іншымі kāmaiḥ - пажадамі hṛta--пазбытыя jñānāḥ - знаньня pra padyante - дападаюць anya- да іншых devatāḥ - багоў, āsthāya - ісьцячы taṃ taṃ - тую ці іншую, розную ni-yamam - ўмову, правіла, зарок ni-yatāḥ абумоўныя, змушаныя svayā - сваёй pra-kṛtyā - пратворай.

yo yo yāṃ yāṃ tanuṃ bhaktaḥ śraddhayārcitum icchati
tasya tasyācalāṃ śraddhāṃ tām eva vidadhāmy aham 7.21

7.21 yaḥ yaḥ - Які бы bhaktaḥ - божнік yāṃ yāṃ - якое бы tanuṃ - цела, вобраз icchati - жадае arcitum - пачытаць, ушаноўваць śraddhayā - верай, tasya tasya - усякага таго tām - той eva - жа, адпаведнай a-calāṃ - непахіснай śraddhāṃ - верай aham - я vi dadhāmi - надзяляю.

sa tayā śraddhayā yuktas tasyārādhanam īhate
labhate ca tataḥ kāmān mayaiva vihitān hi tān 7.22

7.22 tayā - Той śraddhayā - верай yuktaḥ - зьяднаны saḥ - ён īhate - імкне, стараецца tasya - да яго ā-rādhanam - ўлагоды, ўшанаваньня, labhate ca - і атрымлівае tataḥ - ад яго kāmāt - у адказ на жаданьне hitān - здаволі, даброці eva - напраўду vi-hitān - прызначаныя mayā - мной.

antavat tu phalaṃ teṣāṃ tad bhavaty alpamedhasām
devān devayajo yānti madbhaktā yānti mām api 7.23

7.23 tu - Але antavat - канцавіты bhavati - бывае phalaṃ - плён tad - той teṣāṃ - тых alpa-medhasām - малакемных: devān - да багоў yānti - ідуць, deva-yajaḥ - якія абракаюць багом, api - і mām - да мяне yānti - ідуць mad-bhaktāḥ - мае божнікі.

avyaktaṃ vyaktim āpannaṃ manyante mām abuddhayaḥ
paraṃ bhāvam ajānanto mamāvyayam anuttamam 7.24

7.24 a-vyaktaṃ - Нявыяўным, ā-pannaṃ - што ўпаў vi-aktim - у выяву, mām - мяне a-buddhayaḥ - неразумныя manyante - лічаць, a-jānantaḥ - ня знаючы bhāvam - быцьцё mama - маё paraṃ - вышняе, a-vyayam - нязьменнае, an-uttamam - неперавышнае.

nāhaṃ prakāśaḥ sarvasya yogamāyāsamāvṛtaḥ
mūḍhoyaṃ nābhijānāti loko mām ajam avyayam 7.25

7.25 ahaṃ - Я na - не sarvasya - для ўсіх pra-kāśaḥ - відочны, yoga-māyā - йоґа-магой sam-ā-vṛtaḥ - сукрыты, ayaṃ - гэты mūḍhaḥ - змануты lokaḥ - сьвет na abhi jānāti - не пазнае mām - мяне, a-jam - няроджанага, a-vyayam - нязьменнага.

vedāhaṃ samatītāni vartamānāni cārjuna
bhaviṣyāṇi ca bhūtāni māṃ tu veda na kaścana 7.26

7.26 ahaṃ - Я veda - ведаю sam-ati-itāni - мінулых vartamānāni ca - і бытных цяпер, arjuna - о Ардж́уна, bhaviṣyāṇi ca - і будучых bhūtāni - бытаў, tu - але māṃ - мяне na kaḥ ca na - ніхто ня veda - ведае.

icchādveṣasamutthena dvandvamohena bhārata
sarvabhūtāni saṃmohaṃ sarge yānti paraṃtapa 7.27

7.27 mohena - Зманам dvandva- двойства, sam-ut-thena - узьніклым icchā- з пажады dveṣa- і агіды, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна), sarva- усе bhūtāni - быты saṃ-mohaṃ - ў аблуду yānti - ідуць, упадаюць sarge - у стварэньні, paraṃ-tapa - о ворагаў пекла (Ардж́уна).

yeṣāṃ tv antagataṃ pāpaṃ janānāṃ puṇyakarmaṇām
te dvandvamohanirmuktā bhajante māṃ dṛḍhavratāḥ 7.28

7.28 tu - Але yeṣāṃ - у якіх janānāṃ - людзей puṇya- чыстага karmaṇām - чыну  antagataṃ - скончана pāpaṃ - гана, te - тыя nir-muktā - вызваленыя moha- із зману dvandva- двойтсва, bhajante - бажаюць māṃ - мяне, dṛḍha- поўнай, цэлай, моцнай vratāḥ - воляй.

jarāmaraṇamokṣāya mām āśritya yatanti ye
te brahma tad viduḥ kṛtsnam adhyātmaṃ karma cākhilam 7.29

7.29 mokṣāya - Да вызволі jarā- старасьці maraṇa- і сьмерці ye - якія yatanti - імкнуць, mām - да мяне ā-śritya - дапаўшы, te - тыя tad - таго brahma - брагмана viduḥ - ўведваюць kṛtsnam - цалкам, adhyātmaṃ - прасамасць karma ca - і чын a-khilam - суцэльна.

sādhibhūtādhidaivaṃ māṃ sādhiyajñaṃ ca ye viduḥ
prayāṇakālepi ca māṃ te vidur yuktacetasaḥ 7.30

7.30 ye - Якія sa-adhi-bhūta- як прабыт, адзінага з прабытам adhi-daivaṃ - і прабоства, адзінага з прабоствам, sa-adhiyajñaṃ ca - і як прааброк, адзінага з прааброкам māṃ - мяне viduḥ - ведаюць, te - тыя api - нават kāle - у час pra-yāṇa- зыходу māṃ - мяне viduḥ - ўведваюць, yukta- едныя cetasaḥ - чуваньнем.

OM TAT SAT
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrī kṛṣṇārjuna-saṃvāde jñāna-vijñāna-yogo nāma saptamo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў велічных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґі-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны сёмы ўзыход на імя "Йоґа знаньня і вызнаньня".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Aug 22, 2011

Сьцег прачыну

мужная моўч прасьціной пустыні
вечнага зору сьцілае сьцег

апоўначы явы да поўні чыну
золатам зыбкім лягае сьвет

з абодвух канцоў тады рухам адзіным
крокам рашучым выходзь настрэч

і твар пазнаўшы ў лонях радзімых
сябе згубіўшы, знайдзі сябе

Aug 6, 2011

Мы як мора




Tanzwut. Мора

Мы асьлеплі ад зьзяньня
Чароўных ліхтарняў
Абраклі́ сябе хваляў
Залатым каронам

Мы кідаемся зь сьмехам
Ва ўласную розруш
П'яны́я жыцьцём
У выправу гатовы

Ці ты нюхаеш мора
Ці ты слухаеш вецер
Ці сваё чуеш сэрца
Што скакаць пачынае

Мы як у трасцы
На змрочныя скалы
У хвалях лядовых
Зьнікаюць сірэны

Мінаючы іншых
Чоўнаў адломкі
Чуем там тысячаў
Трубаў гучаньне


Ці ты нюхаеш мора
Ці ты слухаеш вецер
Ці сваё чуеш сэрца
Што скакаць пачынае


Мы ёсьць як мора
Як пенная хваля
Што мые пясок
І сьляды выцірае

Мы ёсьць як бура
Як крыкі на ветры
Як вар'ятава сэрца
Што скакаць пачынае



Tanzwut. Meer

Wir wurden geblendet
Von magischen Lichtern
Den goldenen Kronen
Der Wellen geweiht

Wir stürzten uns lachend
Ins eigene Verderben
Vom Leben berauscht
Und zur Abfahrt bereit

Riechst Du die See
Spürst Du den Wind
Fühlst Du Dein Herz
Das zu tanzen beginnt

Wir sind wie das Meer
Wie die schäumende Gischt
Die den Sand überspült
Und die Spuren verwischt

Wir sind wie der Sturm
Wie die Schreie im Wind
Wie das Herz eines Narren
Das zu tanzen beginnt

Wir sind wie im Fieber
Auf schaurigen Riffen
In eisigen Wogen
Sirenen verfallen

Passieren die Wracks
Von den anderen Schiffen
Und hören dort tausend
Posaunen erschallen

Імя-дзея

Ṛgvedaḥ 10-71, bṛhasptiḥ āṅgirasaḥ ṛṣiḥ, jñānaṃ devatā.
Р̣ґ-веда 10-71, руш - Бр̣гаспаті А̄н̇ґіраса, боства - Знаньне.

Пане слова, быў першы пачатак мовы, калі імя-дзею рушылі дзейныя,
што было ў іх найлепшае, чыстае, тое, глыбока сукрытае, любоўю яны явілі. |1|
Нібы муку́ сітам чысьцячы, дзе разумныя мыслам мову чынілі,
там знаюць сябры сяброўства, бо шчасны іх знак укладзены ў мову. |2|
Аброкам мовы дарогу яны прайшлі, яе спанайшлі яны ў рушаў праніклай,
яе прынесшы, яны разьдзялілі множна, яе сем слаўцаў разам вітаюць. |3|
Адзін і гледзячы, мову ня ўбачыў, другі слухаючы, яе і ня чуў,
іншаму ж цела яна раскрыла як прыгожа-ўбраная прагная жонка мужу. |4|
Іншага ў сябрыве стала-прысычаным клічуць, нават не пасылаюць яго на спаборы,
бездароўна жыве ён маною, мову пачуўшы бясплённай, бясьцьветнай. |5|
Які аднадумнага сябра пакінуў, у таго няма нават долі ў мове,
такі што слухае, толькі тое і чуе, ня ўведаў ён дабрачыну дарогу. |6|
Зракавітыя, слыхавітыя сябры ў рухах вуму няроўныя сталіся,
адны відныя як азёры ўглыбкі да рота, другія па плечы, іншыя для купаньня. |7|
Калі з сэрцам станчонымі рухамі мыслу сябры бра̄гман̣ы абракаюць разам,
тады аднаго аставілі ведамі, носьбіты ж брагман̣а стоць вырушаюць. |8|
Якія ані ніжэй, ні вышэй ня рушаць, ня бра̄гманы тыя, ня сома-чынцы,
яны мову здабыўшы ганай, чоўнік па кросьне цягаюць бястворныя. |9|
Усе рады сябру сябры, прыйшламу з славай, пераможцу на сходзе,
абаронцам ад ганы, здабыўцам ежы для іх стаецца на спабор іздольны. |10|
Узьвялічыўшы веліч рочаў, сядзіць адзін, песьню другі ў памеры ўпявае,
іншы брагман апавядае веданьне роду, аброку меру вымервае іншы. |11|




bṛ́haspate prathamáṃ vācó ágraṃ yát praírata nāmadhéyaṃ dádhānāḥ |
yád eṣāṃ śréṣṭhaṃ yád ariprám ā́sīt preṇā́ tád eṣāṃ níhitaṃ gúhāvíḥ ||1||
sáktum iva títaünā punánto yátra dhī́rā mánasā vā́cam ákrata |
átrā sákhāyaḥ sakhyā́ni jānate bhadraíṣāṃ lakṣmī́r níhitā́dhi vācí ||2||
yajñéna vācáḥ padavī́yam āyan tā́m ánv avindann ṛ́ṣiṣu práviṣṭām |
tā́m ābhṛ́tyā vy àdadhuḥ purutrā́ tā́ṃ saptá rebhā́ abhí sáṃ navante ||3||
utá tvaḥ páśyan ná dadarśa vā́cam utá tvaḥ śṛṇván ná śṛṇoty enām |
utó tvasmai tanvàṃ ví sasre jāyéva pátya uśatī́ suvā́sāḥ ||4||
utá tvaṃ sakhyé sthirápītam āhur naínaṃ hinvanty ápi vā́jineṣu |
ádhenvā carati māyáyaiṣá vā́caṃ śuśruvā́m̐ aphalā́m apuṣpā́m ||5||
yás tityā́ja sacivídaṃ sákhāyaṃ ná tásya vācy ápi bhāgó asti |
yád īṃ śṛṇóty álakaṃ śṛṇoti nahí pravéda sukṛtásya pánthām ||6||
akṣaṇvántaḥ kárṇavantaḥ sákhāyo manojavéṣv ásamā babhūvuḥ |
ādaghnā́sa upakakṣā́sa u tve hradā́ iva snā́tvā u tve dadṛśre ||7||
hṛdā́ taṣṭéṣu mánaso javéṣu yád brāhmaṇā́ḥ saṃyájante sákhāyaḥ |
átrā́ha tvaṃ ví jahur vedyā́bhir óhabrahmāṇo ví caranty u tve ||8||
imé yé nā́rvā́ṅ ná paráś cáranti ná brāhmaṇā́so ná sutékarāsaḥ |
tá eté vā́cam abhipádya pāpáyā sirī́s tántraṃ tanvate áprajajñayaḥ ||9||
sárve nandanti yaśásā́gatena sabhāsāhéna sákhyā sákhāyaḥ |
kilbiṣaspṛ́t pituṣáṇir hy èṣām áraṃ hitó bhávati vā́jināya ||10||
ṛcā́ṃ tvaḥ póṣam āste pupuṣvā́n gāyatráṃ tvo gāyati śákvarīṣu |
brahmā́ tvo vádati jātavidyā́ṃ yajñásya mā́trāṃ ví mimīta u tvaḥ ||11||


Aug 3, 2011

Паўтарыць бясконцасьць


- ... Сапраўды можна чытаць энэрґію як тэкст? - спытаў я, агаломшаны гэтай ідэяй.
- Так, гэта магчыма! - адказаў ён. - У тваім выпадку гэта ня толькі магчыма, але і ўжо адбываецца з табой.
- Але навошта чытаць энэрґію, як нібы гэта тэкст? - настойвай я, але гэта было рытарычнае пытаньне.
- Гэта пераймайньне з твайго боку, - сказал он. - Калі ты чытаеш тэкст, ты можаш паўтарыць яго даслоўна. Але калі б ты паспрабаваў быць не чытачом бясконцасьці, а гледачом бясконцасьці, аказалася б, што ты ня можаш апісаць убачанае, і ў выніку ты балбатаў бы нязмысьліцу, ня ўмеючы перадаць словамі тое, што назіраў. Гэтаксама, калі б ты паспрабаваў пачуць энэрґію. Гэта, канешне, твая асаблівасьць. У любым выпадку, выбар робіць бясконцасьць. Ваяр-падарожнік проста моўчкі згаджаецца з гэтым выбарам.

Карлос Кастанэда, "Актыўны бок бясконцасьці"