Выява - гэта адзежа змыслу. Змысел заварочваецца, апранаецца ў выяву і адзеты выходзіць у сьвет. Выява беражэ змысел як бераг зямлю ад мора. Выява - гэта абярог змыслу.
Адзежа пакрываецца ўзорамі-абярэгамі ў ранімых месцах - на плячах, рукавах, горле, грудзях. На дзьвярах і вокнах хаты вешаюцца знакі-абярэгі. На мяжы вёскі ставяцца крыжы-абярэгі. Абярэгі ахоўваюць уваходы.
Выява мовы - гэта абярог, што захоўвае досьвед пакаленьняў і ахоўвае сутвору ад чужынцаў і непасьвечаных. Мовы падзяляюць народы. Мова мае быць незразумелай чужым, бо знаньне дае ўладу.
Пісьмо - гэта абярог мовы, межавы знак. Далей пачынаецца беларускае чалавецтва. Беларускаму чалавецтву патрэбна ўласнае пісьмо як абярог на межах яго змыслу. Уласнае пісьмо зьяўляецца першым выразьнікам вялікага стылю.
No comments:
Post a Comment