Дзявяты ўзыход
Сьвяты Багавіт прамовіў:
Найтаемнае гэта прамоўлю я табе, пазбытаму скомы,
з вызнаньнем адзінае знаньне, якім ад зла сябе зволіш. |1|
Сьвятарная веда і тайна, ачышчальнік гэта навышні,
відавочная, згодная дгарме, нязьменная, лёгкая ў чыне. |2|
Тыя людзі, якія ня вераць гэтай дгарме, ворагаў пекла,
мяне не дасягшы, кружляюць па сьцезе суплыні і сьмерці. |3|
Мною прасьцягнуты гэты ўвесь сьвет, невыяўна-абразным,
ува мне ўсе зьмешчаны быты, але я ня зьмешчаны імі. |4|
І ня зьмешчаны быты ўва мне - бач маю ўладарную йоґу,
быта-трымны, ня быта-стойны мой сам, узбаўляючы быты. |5|
Як вечна сталы ў прасторы вецер паўсюдны, вялікі,
так ува мне ўсе быты зьмешчаны - гэтак спасьцігні. |6|
Усе быты па выніку добы ідуць у маю пратвору
і зноў на пачатку добы, сын Кунті̄, я іх вытачаю. |7|
Увайшоўшы ў сваю пратвору, я зноў і зноў вытачаю
цалкам бытаў усю грамаду, бязвольную, з волі пратворы. |8|
Але мяне гэтыя чыны ня вяжуць, скарба-зваёўца,
прысутнага нібы адсутны, ад чынаў тых незалежны. |9|
Пад маім назорам пратвора рушна-нярушнае творыць,
з гэтай прычыны, сын Кунті̄, сьвет разьвяртаецца гэты. |10|
Дурні мяне зьневажаюць, што прыняў чалавечае цела,
майго, бытаў вялікага пана, вышняга бы́цьця нязнаўцы. |11|
Марны чын і марны спадзевы, марнае знаньне звычуйных,
што ўласную чортам і бесам пратвору зману прымаюць. |12|
Мяне самавялікія, Па̄тха, багоў пратвору абраўшы,
неіншамысна бажаюць, бытаў вечны выток спазнаўшы. |13|
Мяне ўзгадваючы няспынна, імкнучы да мяне ўсёй воляй,
прысьвячаючы мне бажаньне, мяне едныя шчыра шануюць. |14|
Іншыя знаньня аброку мяне абраканьнем шануюць
як адзінства і як асобнасьць, мнагастайна паўсюднага тварам. |15|
Я воля, я абрачэньне, я самадзея, я зельле,
я заклён, я чыстае масла, я агонь, я прысьвячэньне. |16|
Я бацька гэтага сьвету, яго матка, дзед і дзяржаўца,
я веднае, я ачышчальнік, роч, сьпеў і аброч таксама. |17|
Я сьцег, я пан, муж, сьведка, сяліба, сябра, прытулак,
пачатак, росчын і стан, я вынік, я вечнае семя. |18|
Я жар, і я дождж таксама, я спыняю, я вытачаю,
існае я, і няіснае, я, Ардж́уна, сьмерць і нясьмерце. |19|
Мяне сомапіты, знаўцы трыведы,
ім, суцэльна рашучым, я даю забясьпеку набытку. |22|
І божнікі іншых багоў, што зь верай прыносяць аброкі,
мне насамрэч абракаюць, ды не па законе, сын Кунті̄. |23|
Бо я ўсіх чыста аброкаў пан і спажыўца таксама,
ды ня тоесна знаюць мяне яны, і таму адпадаюць. |24|
Да багоў ідуць вернікі бостваў, да продкаў - вернікі продкаў,
да духаў - аброчнікі духаў, да мяне - хто мне абракае. |25|
Ліст, плод, краску, ваду які мне дорыць бажаньнем,
ад таго самашчодрага гэты я дар бажаньня прымаю. |26|
Што чыніш і што ўжываеш, што дорыш, што абракаеш,
што жарбуеш, сын Кунті̄, тое, чыні як мне прысьвячэньне. |27|
Так з плённых дабром і ліхам вязьмаў чыну ты сябе зволіш,
самазлучаны йоґай адроку, да мяне вызволены прыйдзеш. |28|
Аднакі я да ўсіх бытаў, ніхто мне ні любы, ні вораг,
хто мяне бажае бажаньнем, ува мне яны, гэтак і я ў іх. |29|
І калі мяне нават злачынец бажае неіншабожна,
ён мае лічыцца правым, бо права яго вырашэньне. |30|
Хутка станецца верным дгарме, ён у вечны спакой увойдзе,
сыне Кунті̄, прымі абяцаньне - мой божнік ніколі ня гіне. |31|
Да мяне бо, Па̄ртха, дапаўшы, нават нашчадкі злых лоняў,
жонкі, вайш́йі і ш́ӯдры, і яны ідуць сьцегам навышнім. |32|
Пагатоў сьвятары сьвятыя, божнікі, князі-прарокі,
бажай мяне, лучыўшы ў гэты сьвет няшчасны, нявечны. |33|
Мяне мысьлі, мяне бажай, абракай мне, мне пакланяйся,
так зьяднаўшы сябе, ты прыйдзеш да мяне, найвышэйшай цэлі. |34|
ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны дзявяты ўзыход на імя "Йоґа сьвятарнай веды і сьвятарнай тайны".

аброкшы аброкі, пра неба сьцег моляць,
сьвет князя багоў яны чысты дасягшы,
боскімі ўцехамі цешацца ў небе. |20|
Яны, ўпадабаўшы той вырай багаты,
па сконе даброці ў сьвет сьмерці ўваходзяць,
так дгармы траістай сьлядоўнікі маюць
зыход і вяртаньне, жаданьняў жадальцы. |21|
Тыя людзі, якія шануюць мяне, недаіншыя мыслам,ім, суцэльна рашучым, я даю забясьпеку набытку. |22|
І божнікі іншых багоў, што зь верай прыносяць аброкі,
мне насамрэч абракаюць, ды не па законе, сын Кунті̄. |23|
Бо я ўсіх чыста аброкаў пан і спажыўца таксама,
ды ня тоесна знаюць мяне яны, і таму адпадаюць. |24|
Да багоў ідуць вернікі бостваў, да продкаў - вернікі продкаў,
да духаў - аброчнікі духаў, да мяне - хто мне абракае. |25|
Ліст, плод, краску, ваду які мне дорыць бажаньнем,
ад таго самашчодрага гэты я дар бажаньня прымаю. |26|
Што чыніш і што ўжываеш, што дорыш, што абракаеш,
што жарбуеш, сын Кунті̄, тое, чыні як мне прысьвячэньне. |27|
Так з плённых дабром і ліхам вязьмаў чыну ты сябе зволіш,
самазлучаны йоґай адроку, да мяне вызволены прыйдзеш. |28|
Аднакі я да ўсіх бытаў, ніхто мне ні любы, ні вораг,
хто мяне бажае бажаньнем, ува мне яны, гэтак і я ў іх. |29|
І калі мяне нават злачынец бажае неіншабожна,
ён мае лічыцца правым, бо права яго вырашэньне. |30|
Хутка станецца верным дгарме, ён у вечны спакой увойдзе,
сыне Кунті̄, прымі абяцаньне - мой божнік ніколі ня гіне. |31|
Да мяне бо, Па̄ртха, дапаўшы, нават нашчадкі злых лоняў,
жонкі, вайш́йі і ш́ӯдры, і яны ідуць сьцегам навышнім. |32|
Пагатоў сьвятары сьвятыя, божнікі, князі-прарокі,
бажай мяне, лучыўшы ў гэты сьвет няшчасны, нявечны. |33|
Мяне мысьлі, мяне бажай, абракай мне, мне пакланяйся,
так зьяднаўшы сябе, ты прыйдзеш да мяне, найвышэйшай цэлі. |34|
ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны дзявяты ўзыход на імя "Йоґа сьвятарнай веды і сьвятарнай тайны".
Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.
No comments:
Post a Comment