У 20 ст. ў Беларусі былі два вялікія мысьляры - Абдзіраловіч і Акудовіч. Адзін запытаў пра "цякучасьць", другі адказаў "няма". "Цякучасьць" была пытаньнем, а "няма" стала адказам.
Бо "цякучасьць" была пытаньнем пра "магчымасьць цякучасьці", яна была пастаўлена як цэль і ёй не ставала сродку. Наша маладая культура, прачнуўшыя паміж двума ўсеахопнасьцямі, дзьвюмя вялікімі рэдукцыямі, мусіла адказаць на той самы выклік, на які ёй проста не было ні сілаў, ні часу - як ахапіць усё? - як немаўлю стацца раўнамоцным гэтай пачвары абапал? Як стацца цякучым і праплыць паміж Сцылай і Харыбдай чужых вялікіх вобразаў і тлумачэньняў, захаваўшы сваё само.
І "няма" стала ўрэшце простым адказам на гэтае пытаньне. Спачатку знойдзенае надзетым на сябе, пераніцаванае навонкі, яно сталася ўсепераможным зьнішчальнікам чужаяўнага сьмецьця. Калі Фаўст, каб адказаць на выклік бясконцасьці, імкне ахапіць усё, падвоіўшы яго, Йа̄джнявалкйа проста мовіць - neti, neti - "не, не" - "няма, няма". Усяго гэтага, чаго трэба ахопліваць, проста няма.
Няма ачышчае месца для ўласнай явы. Ненаяўнасьць ня значыць няіснасьць. Немень - зброя, што выдаляе і расчыняе upādhi, заставы, чужыя, навязаныя вобразы, аднаўляючы першатворную чысьціню самабыту. Няма - гэта тэхналёгія цякучасьці, якую мы толькі пачалі ўсьведамляць і цаніць. Сродак знойдзены, і цэль дасяжна.

No comments:
Post a Comment