Oct 15, 2011

Надыходжаньне духу


Карлос Кастанэда. Сіла моўчы. 4. Перакул мыслу

- Перакул мыслу ў нямыснае, - патлумачыў ён з выдыхам замірэньня, - гэта надыходжаньне духу, чын парушэньня нашых успрымальных абсягаў. Гэта міг, калі ўспрыманне чалавека дасягае сваіх межаў. Магары дзейсьняць мастацтва пасыланьня выведнікаў для выпрабаваньня нашых успрымальных абсягаў. Гэта яшчэ адна прычына, чаму я люблю вершы. Я ўжываю іх як выведнікаў. Але, як я ўжо казаў табе раней, паэты ня ведаюць так дакладна, як магары таго, што гэтыя выведнікі могуць зьдзейсьніць".
......

Само сабой, я хацеў, каб ён распавёў пра чыстае разуменьне. Ён засьмяяўся і прысеў на лаву.

- Я зьбіраюся распавесьці табе нешта падставовае пра магароў і чын іх магарства", - працягнуў ён. - Нешта пра перакулы іх мыслу ў нямыснае.

Ён сказаў, што некаторыя магары былі ба́ямі. Байства было для іх ня толькі выведнікам, што дасьледваў межы іх успрыманьня, але іх сьцегам да зьвяршэньня, сілы і духу. Ён крыху змаўчаў, відаць шукаючы прыдатнага прыкладу. Затым ён нагадаў мне, што індыяне Йакі маюць збор гістарычных падзеяў, якія яны называюць "помнымі днямі". Я ведаў, што помныя дні былі вусновым пераказам іх гісторыі як народу, калі яны вялі вайну супраць захопнікаў сваёй Радзімы: сьпярша з Гішпанцамі, а пазьней з Мэксыканцамі. Дон Хуан, сам будучы Йакі, рашуча заявіў, што помныя дні былі пераказам іх паразаў і заняпаду.

- Але, што б ты сказаў, - запытаў ён мяне, - як чалавек вучоны, пра такога бая-магара, які б узяўшы расповед з помных дзён - скажам, прыкладам, гісторыю Калісто Муні - і зьмяніў яе канчатак так, што замест апісання таго, як Калісто Муні быў чвартаваны Гішпанскімі ка́тамі, як гэта і было насамрэч, распавёў бы гісторыю Калісто Муні як пераможнага паўстанца, якому ўдалося вызваліць свой народ?

Я ведаў гісторыю Калісто Муні. Ён быў індыянін Йакі, які, паводле помных дзён, многа гадоў праслужыў на пірацкім караблі ў Карыбскім моры з накметай навучыцца ваяцкай стратэгіі. Затым ён вярнуўся ў родную Сонору, распачаў паўстаньне супраць Гішпанцаў і абвясьціў вайну за незалежнасьць, каб быць адылі здраджаным, схопленым і пакараным.

Дон Хуан пераканаў мяне выказаць свае заўвагі. Я сказаў яму, што мяркую, што зьмяненьне пасьлядоўнасьці падзеяў апісаным ім чынам было б псыхаляґічным снадзівам, свайго роду выдаваньнем жаданага за сапраўднае з боку бая-магара. Ці, магчыма, гэта магло быць асабовым, своеасаблівым спосабам палёгкі ў расчараваньні. Я дадаў, што нават назваў бы такога магара-бая патрыётам, бо ён ня здольны прыняць горкую паразу.

Дон Хуан сьмяяўся, пакуль не пачаў задыхацца.

- Але рэч тут не пра аднаго магара-бая, - заявіў ён. - Яны ўсе так робяць.

- Тады гэта грамадзка санкцыянаванае снадзіва для выдаваньня ўсім грамадзтвам жаданага за сапраўднае", - адказаў я. - Грамадзка прыняты спосаб калектыўнай разрадкі псыхалягічнага стрэсу.

- Твой довад праўдападоьны, пераканаўчы і разумны, - адзначыў ён. - Але ад таго, што твой дух мёртвы, ты ня можаш убачыць загану свайго доваду.

Ён глянуў на мяне, нібы пераконваючы зразумець тое, што ён сказаў. У мяне не было заўвагаў, і ўсё, што я мог сказаць, прагучала бы раздражнёна.

- Бай-магар, што зьмяняе канец пасьлядоўнасьці "фаткаў", - мовіў ён, - робіць гэта паводле ўказу і пад абаронай духу. Паколькі ён можа кіраваць сваім няўлоўным зьвязкам з наўмыслам, ён можа на самай справе зьмяняць рэчы. Бай-магар дае знак, што ён наўмысьліць гэта, зьняўшы капялюш, паставіўшы яго на зямлю, і перавярнуўшы яго на ўсе 360 градусаў супраць гадзіннікавай стрэлкі. Пад абаронай духу гэты просты чын занурае яго ў самы дух. Ён дазваляе свайму мыслу перакул у нямыснае.

Дон Хуан узьняў руку над галавой і ўказаў на імгненьне на неба над даляглядам.

- І паколькі яго чыстае разуменьне зьяўляецца выведнікам, што дасьледуе там неабсяжнасьць, - працягваў дон Хуан, - магар-бай ведае бязь ценю сумневу, што недзе, неяк, у гэтай бясконцасьці, у гэты самы міг, надыходзіць дух. Калісто Муні - пераможца. Ён вызваліў свой народ. Яго цэль пераўзыйшла межы ягонай асобы.

Пераклаў з ангельскай.

2 comments: