svabhāvo’dhyātmam ucyate - “Самабыцьцё завецца прасамасьцю”. (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 8-3). Слова adhyātma значыць ātmānam adhikṛtya - “над сабой, пра сябе, зрабіўшы сябе кменем”. У гэтым слове - дзьве ўзаема-выніковыя кметы - “над-сябе”, узыходу над сабой, самаўзьняцьця і “пра-сябе”, змыслу сябе і істы сябе, самаісты. Адпаведна прыкметнік ādhyātmika, што звычайна перакладаюць як “духовы” значыць над-самасны і пра-самасны. Узьняўшыся над сабой, зрабіўшы сябе кменем, прадметам, сам стаецца кметай, змыслам сябе. Такім чынам, над-самасьць, самапераўзыходжаньне і пра-самасьць, навышні сам (paramātmā), змысел, іста сябе супадаюць. jitātmanaḥ praśāntasya paramātmā samāhitaḥ - “З супакоеным, самаадольным навышні сам супадае” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 6.7). Сам - толькі тады сам, калі пераўзыходзіць сябе. Сам - гэта самаадольле.
Слова svabhāva значыць “сваё быцьцё, быцьцё сябе самога”. Быцьцё значыць узбыцьцё (udbhava), узьнікненьне, выяўленьне, станьне. Быцьцё (bhāva) адбываецца (bhavati), а існае (sat) ёсьць (asti). Быцьцё - гэта выяўленьне існага, нячаснага ў часе, таго (tat) ў гэтым (idam). Прасамасьць (adhyātma) - гэта быцьцё сябе, самабыцьцё (svayambhāva), самаўзьнікненьне. Сам - значыць самабытны (svayambhū), самавыяўны, самачынны, самаўзьнікаючы, самаасноўны (svatantra).
У быцьці сябе, самавыяўленьні б’ецца сэрца самаўзыходу. Бо сам прынцыпова ня зводны да выявы, сам адкідае ўсякую выяву як сябе, сам знаходзіцца як адмаўленьне ўсякай выявы - neti neti - “ня гэта, ня гэта”. Быцьцё сябе значыць непрыманьне ўлады наявы, гэта-самленьня з выявай. Няма сябе з гледзішча наявы, але няма сваіх вачэй у наявы, і толькі вокам сябе яна бачыць. Самабыцьцё - гэта паўстаньне супраць улады наявы, і самаўзьнікненьне замест яе. Самабыцьцё значыць зыходжаньне зь сябе, узьняцьце сябе над сабой з дапамогай сябе. uddhared ātmanātmānam nātmānam avasādayet … bandhur ātmātmanas tasya yenātmaivātmanā jitaḥ - “Хай уздыме сябе сабой, хай сам сябе не апускае … Сябра сам сабе для таго, кім адолены сам сабою” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 6.5-6)
Свабода - прамы нашчадак слова svabhāva. Свабода - гэта сваё быцьцё, быцьцё сябе і сабой (svabhāva), а значыць - самаўзыход, пераўзыходжаньне сябе (svadhyāya). Быць свабодным значыць ня быць гэтасным, тоесным уласнай выяве. Наяўнасьць дае выбар з гэтага, але такі выбар - ужо несвабода. Свабода - гэта адмаўленьне ад выбару наявы, выбар ненаяўнага, дастаньне іншай адмены з-за ўласнай сьпіны, выбар, што зыходзіць зь сябе самага. Свабода - гэта зыходжаньне з самога сябе, воля сябе. svādhyāya-jñāna-yajñāś ca yatayaḥ saṃśitavratāḥ - “Знаньне самаўзыходу - аброк тых, чыя воля трывала” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 4.28). Свабода - гэта выбар, воля (vrata, vara) сябе (ātmānam) сабой (ātmanā). Свабода ня ісьніць, ня можа быць дадзена, але мае адбывацца як чын самаўзыходу (svādhyāya). Свабода - гэта змысел сябе, а̄тмана.
Ніхто не пераканае, што свабода гэта рабства і ўсьвядомленая неабходнасьць, бо выбар свабоды адбываецца ня там, дзе дзейсныя перакананьні. Свабода адбываецца як надчуцьцёвы, надмысловы, надразумовы выбар, што зыходзіць з самога сябе, супрацьстаўляе самога сябе ўсяму іншаму.
tuсchyénābhv ápihitaṃ yád ā́sīt tápasas tán mahinā́jāyataíkam - “Што ісьнела пустое, пустым сукрыта, магутою жару ўзьнікла тое адно” (Р̣ґ-веда 10-129-3). Рушы ўбачылі сьвет як свабоду, самаасноўнае (svatantra) праяўленьне самаўзьніклага (svayambhū). Самабыцьцё, свабода - гэта тая думка, што складае выток, вартасьць і цэль ведавай спадчыны. Свабода - на пачатку сьвету, дасяг свабоды, вызволя (mokṣa) - цэль быту. Без свабоды ўсё губляе свой змысел, бо свабода ёсьць змысел самога ўсяго. Таму, без сумневу, традыцыя ведаў - гэта традыцыя свабоды.
asuryā nāma te lokā andhena tamasāvṛtāḥ, tāṃste pretyābhigacchanti ye ke cātmahano janāḥ - “Бяссонцыя тыя сьветы, цемрай сьляпой ахінуты, рушаць туды зыйшоўшы, сама-забойныя людзі” (І̄ш́а-упанішад 3). Чалавек жыве цяпер у сьвеце бяз сонца змыслу, дзе ўсё загадзя вырашана і прызначана, і яму застаецца толькі адбываць быцьцё як пакараньне няволяй. Чалавек адчувае сябе пазбытым змыслу. Бо адмова ад свабоды - гэта адмова ад свайго быцьця, адмова сябе і свайго змыслу. Але змысел ня рэч, што можна вярнуць, забраўшы. Свабода не паддаецца адбудове і аднаўленьню, але можа быць толькі нанова зьяўлена з жару самапаўстаньня.

Выдатны тэкст. Дзякуй!
ReplyDeleteмяне зьбянтэжыла ў апошнім сказе: свабода....зьяўлена. мо самазьўленая з жару самапаўстаньня лепей?
ReplyDeleteякраз не, сама ня зьявіцца, зьявіць трэба
ReplyDelete