Чалавек не павінен губляць свой змысел. Калі рэч губляе змысел, перастае выконваць свой чын, яе выкідаюць, вяртаюць у рэчыва. Калі чалавек губляе змысел, ён ператвараецца ў рэч, знадабень чужой улады. Але які змысел чалавека, які яго чын?
sa yat pūrvo 'smāt sarvasmāt sarvān pāpmana auṣat tasmāt puruṣaḥ. oṣati ha vai sa taṃ yo 'smāt pūrvo bubhūṣati ya evaṃ veda - "Той, хто папярэдні ад усяго гэтага, спаліў усё зло, таму ён пуруша. Таму спальвае той, хто так ведае, таго, хто жадае быць перад ім" (Бр̣гада̄ран̣йака-упанішад 1.4.1). Слова puruṣa (чалавек) тлумачыцца тут як вытворнае з слова puras (перад) і кораня uṣ (спальваць). Чалавек - той хто спальвае тое, што хоча быць перад ім, над ім, быць яго прычынай, папярэднічаць яму, вызначаць яго, мець над ім уладу. Змысел чалавека ў адмаўленьні быць рэччу, гэтым, аб’ектам чужой волі, у спальваньні папярэдняга, прычыны, пераўзыходжаньні ўлады іншага. Гэта ягоны чын. Чалавек мае быць свабодным, першасным і пачатковым, бо калі ён губляе свабоду, ён перастае быць чалавекам.
puraḥ kuṣan - (Uṇ. 4.75). Паводле тлумачэньня Уна̄д̣і-сӯтраў слова puruṣa ўтвараецца ад кораня pur (папярэднічаць, быць перад). Чалавек - той, хто папярэднічае, папярэднік, продак. Чалавек - пачатак, той, хто ёсьць першасным, пачатковым. Змысел чалавека - пачынаць, быць пачаткам, даваць пачатак. Гэта ягоны чын. Папярэднічаць можна толькі наступнаму, і пачатак мае быць пачаткам працягу. Чалавек - тады чалавек, калі ўсё толькі пачынаецца, у вечны міг пачатку, калі ўсё яшчэ наперадзе. Каб быць чалавекам, чалавек мае спараджаць, тварыць працяг, быць продкам наступнікаў, настаўнікам вучняў. Калі чалавек стаецца толькі працягам, інэрцыяй і заходам, ён зьнікае як чалавекам.
tenedaṃ pūrṇaṃ puruṣeṇa sarvam - “Усё гэта поўніцца тым пурушам” (Ш́вета̄ш́ватара-упанішад 3.9). Ёсьць яшчэ адно тлумачэньне чалавека. puruṣaḥ - pūrṇam anena sarvam iti - "Пуруша - той, кім поўніцца ўсё" (Бгаґавад-ґі̄та̄-бга̄шйа 8.4) Настаўнік Ш́ан̇кара тлумачыць слова puruṣa як утворанае ад кораня pṝ (поўніць). Тады змысел чалавека ў тым, каб поўніць, быць поўным, цэлым. Гэта ягоны чын. Чалавек ня мае зводзіцца да часткі, абмежаваньня, не павінен быць рэччу сярод рэчаў. Любая рэдукцыя чалавека зьнішчае яго змысел. Можна вызначыць частку, але нельга вызначыць, абмежаваць цэлае. Таму вызначэньне чалавека зьнішчае чалавека. Поўніцца значыць няспынна спаўняцца, зьдзяйсьняцца. Бо завершаны чын паўненьня ўжо няпоўны, абмежаны, частковы, скончаны.
sahásraśīrṣā púruṣaḥ sahasrākṣáḥ sahásrapāt, sá bhū́miṃ viśváto vṛtvā́ty atiṣṭhad daśāṅgulám - Тысячагаловы чалавек, тысячавокі, тысячаногі, ён быцьцё адусюль асягнуўшы, пераўзышоў яго на дзесяць пальцаў" (Рг-веда 10.90.1). Чалавекам поўніцца ўсё. Але слова “ўсё” таксама значыць “поўнае”. Што тады значыць поўніць поўнае? Поўніць поўнае - значыць перапаўняць яго. Чалавек - самаперапаўняльны (paripūrṇa) кубак, што цячэ цераз свой край. Чалавек можа быць толькі бясконцасьцю, што дзейна і ўвесь час пераадольвае свае канцы. Чалавек заўсёды мае быць большым за самога сябе. Чалавек - і ёсьць звышчалавек, гэта слова лішняе. Гэта пачатак, які не дапускае свайго канца.
Ш́ан̇кара дае і яшчэ адно тлумачэньне слова puruṣa. puruṣaḥ puri śayanāt - "Пуруша - бо жыве ў горадзе” (Бгаґавад-ґі̄та̄-бга̄шйа 8.4) Як пра ўладара горада-цела гаворыць пра чалавека Багавіт: sarvakarmāṇi manasā saṃnyasyāste sukhaṃ vaśī, navadvāre pure dehī naiva kurvan na kārayan - “Усе чыны мыслам адрокшы, шчасна ўладар прабывае, цельны ў горадзе дзевяцібрамным ня чыніць, не прычыняе” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 5-13). Чалавек жыве ў целе. Але і жывёла жыве ў целе. У чым тады розьніца? Шан̇кара выкмячае, што каб быць уладаром гораду, трэба адрозьніваць сябе ад яго, ня быць яму гэтасным, ідэнтычным. Той, хто прымае сябе за сваё цела (deha-indriya-saṃghāta-mātra-ātma-darśī), сваю наяўнасьць, частку сябе, не ўладарыць, а ўладарыцца горадам. Тады змысел чалавека ў нятоеснасьці сваёй наяве, адмоўным разрозьненьні сябе ад усякай наявы, у яе пераўзыходжані. Гэта ягоны чын. Чалавек, што зводзіцца да гэтага, ідэнтычнасьці любога роду, страчвае сваю сарцавінную, уладарную вось, губляе свой змысел.
puruṣaścādhidaivatam - “Чалавек - прабоства” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 8.4). Слова adhidaivata (прабоства) значыць daivatam adhikṛtya - “пра боскае”, “пра боства”, “зрабіўшы боства кменем”. Прабоства - гэта змысел, ідэя боства як такога, а таму гэта боства бостваў, навышняе боства, тое, што робіць боствы боствамі. Гэта значыць, прабоства - Пачатак, той, хто заўжды папярэднічае і не дазваляе сабе папярэднічаць, хто спальвае ўсё, што спрабуе быць яго прычынай, той поўны, нязводны да частак, не дазаляючы свайго канца, кім перапаўняецца ўсё, які ўладарыць явай і не ўладарыцца явай.
dvāvimau puruṣau loke kṣaraścākṣara eva ca, kṣaras sarvāṇi bhūtāni kūṭastho’kṣara ucyate. uttamaḥ puruṣaḥ tvanyaḥ paramātmetyudāhṛtaḥ, yo lokatraya āviśya bibhartyavyaya īśvaraḥ - “Два гэтыя пурушы ў сьвеце, зьнікомы і незьнікомы, зьнікомы - гэта ўсе быты, канцавосным завецца нязьнікны. Апошні пуруша - іншы, ён навышнім сабой завецца, які ў трысьвет увайшоўшы, трымае ўладар нязьменны” (15.16-17). Калі чалавек выяўляе свой змысел пачатку, чынячы чын чалавека, празь яго праходзіць вось пачатку сьвету, што злучае, яднае яго з прабоствам, утвараючы навышні сьцег, вэртыкальны шлях (parā gatiḥ).

No comments:
Post a Comment