усё згубіў
стаю ў пустаце
але сьветла ў сэрцы
неба бяз зор
рэжа наскрозь
чорная вось
ноч напралёт
перародавы рай
корань і зерне
месяца ўзмахам
вейкай мяча
заснуць назаўжды
зьвячэўшы багі
ідзі да канца
зацяўшы сябе
да болю ў горле
агнём звышновай
выдалю межы
апошняй воляй
No comments:
Post a Comment