Oct 20, 2011

Вечны пачатак

назаўжды калі ўсё наперадзе
калі сьцегі ўсе адкрываюцца
калі вока бясконца зьдзіўляецца
калі толькі сьвет прачынаецца
калі толькі ўсё пачынаецца

Oct 15, 2011

Надыходжаньне духу


Карлос Кастанэда. Сіла моўчы. 4. Перакул мыслу

- Перакул мыслу ў нямыснае, - патлумачыў ён з выдыхам замірэньня, - гэта надыходжаньне духу, чын парушэньня нашых успрымальных абсягаў. Гэта міг, калі ўспрыманне чалавека дасягае сваіх межаў. Магары дзейсьняць мастацтва пасыланьня выведнікаў для выпрабаваньня нашых успрымальных абсягаў. Гэта яшчэ адна прычына, чаму я люблю вершы. Я ўжываю іх як выведнікаў. Але, як я ўжо казаў табе раней, паэты ня ведаюць так дакладна, як магары таго, што гэтыя выведнікі могуць зьдзейсьніць".
......

Само сабой, я хацеў, каб ён распавёў пра чыстае разуменьне. Ён засьмяяўся і прысеў на лаву.

- Я зьбіраюся распавесьці табе нешта падставовае пра магароў і чын іх магарства", - працягнуў ён. - Нешта пра перакулы іх мыслу ў нямыснае.

Ён сказаў, што некаторыя магары былі ба́ямі. Байства было для іх ня толькі выведнікам, што дасьледваў межы іх успрыманьня, але іх сьцегам да зьвяршэньня, сілы і духу. Ён крыху змаўчаў, відаць шукаючы прыдатнага прыкладу. Затым ён нагадаў мне, што індыяне Йакі маюць збор гістарычных падзеяў, якія яны называюць "помнымі днямі". Я ведаў, што помныя дні былі вусновым пераказам іх гісторыі як народу, калі яны вялі вайну супраць захопнікаў сваёй Радзімы: сьпярша з Гішпанцамі, а пазьней з Мэксыканцамі. Дон Хуан, сам будучы Йакі, рашуча заявіў, што помныя дні былі пераказам іх паразаў і заняпаду.

- Але, што б ты сказаў, - запытаў ён мяне, - як чалавек вучоны, пра такога бая-магара, які б узяўшы расповед з помных дзён - скажам, прыкладам, гісторыю Калісто Муні - і зьмяніў яе канчатак так, што замест апісання таго, як Калісто Муні быў чвартаваны Гішпанскімі ка́тамі, як гэта і было насамрэч, распавёў бы гісторыю Калісто Муні як пераможнага паўстанца, якому ўдалося вызваліць свой народ?

Я ведаў гісторыю Калісто Муні. Ён быў індыянін Йакі, які, паводле помных дзён, многа гадоў праслужыў на пірацкім караблі ў Карыбскім моры з накметай навучыцца ваяцкай стратэгіі. Затым ён вярнуўся ў родную Сонору, распачаў паўстаньне супраць Гішпанцаў і абвясьціў вайну за незалежнасьць, каб быць адылі здраджаным, схопленым і пакараным.

Дон Хуан пераканаў мяне выказаць свае заўвагі. Я сказаў яму, што мяркую, што зьмяненьне пасьлядоўнасьці падзеяў апісаным ім чынам было б псыхаляґічным снадзівам, свайго роду выдаваньнем жаданага за сапраўднае з боку бая-магара. Ці, магчыма, гэта магло быць асабовым, своеасаблівым спосабам палёгкі ў расчараваньні. Я дадаў, што нават назваў бы такога магара-бая патрыётам, бо ён ня здольны прыняць горкую паразу.

Дон Хуан сьмяяўся, пакуль не пачаў задыхацца.

- Але рэч тут не пра аднаго магара-бая, - заявіў ён. - Яны ўсе так робяць.

- Тады гэта грамадзка санкцыянаванае снадзіва для выдаваньня ўсім грамадзтвам жаданага за сапраўднае", - адказаў я. - Грамадзка прыняты спосаб калектыўнай разрадкі псыхалягічнага стрэсу.

- Твой довад праўдападоьны, пераканаўчы і разумны, - адзначыў ён. - Але ад таго, што твой дух мёртвы, ты ня можаш убачыць загану свайго доваду.

Ён глянуў на мяне, нібы пераконваючы зразумець тое, што ён сказаў. У мяне не было заўвагаў, і ўсё, што я мог сказаць, прагучала бы раздражнёна.

- Бай-магар, што зьмяняе канец пасьлядоўнасьці "фаткаў", - мовіў ён, - робіць гэта паводле ўказу і пад абаронай духу. Паколькі ён можа кіраваць сваім няўлоўным зьвязкам з наўмыслам, ён можа на самай справе зьмяняць рэчы. Бай-магар дае знак, што ён наўмысьліць гэта, зьняўшы капялюш, паставіўшы яго на зямлю, і перавярнуўшы яго на ўсе 360 градусаў супраць гадзіннікавай стрэлкі. Пад абаронай духу гэты просты чын занурае яго ў самы дух. Ён дазваляе свайму мыслу перакул у нямыснае.

Дон Хуан узьняў руку над галавой і ўказаў на імгненьне на неба над даляглядам.

- І паколькі яго чыстае разуменьне зьяўляецца выведнікам, што дасьледуе там неабсяжнасьць, - працягваў дон Хуан, - магар-бай ведае бязь ценю сумневу, што недзе, неяк, у гэтай бясконцасьці, у гэты самы міг, надыходзіць дух. Калісто Муні - пераможца. Ён вызваліў свой народ. Яго цэль пераўзыйшла межы ягонай асобы.

Пераклаў з ангельскай.

Oct 11, 2011

Свабода

svabhāvo’dhyātmam ucyate - “Самабыцьцё завецца прасамасьцю”. (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 8-3). Слова adhyātma значыць ātmānam adhikṛtya - “над сабой, пра сябе, зрабіўшы сябе кменем”. У гэтым слове - дзьве ўзаема-выніковыя кметы - “над-сябе”, узыходу над сабой, самаўзьняцьця і “пра-сябе”, змыслу сябе і істы сябе, самаісты. Адпаведна прыкметнік ādhyātmika, што звычайна перакладаюць як “духовы” значыць над-самасны і пра-самасны. Узьняўшыся над сабой, зрабіўшы сябе кменем, прадметам, сам стаецца кметай, змыслам сябе. Такім чынам, над-самасьць, самапераўзыходжаньне і пра-самасьць, навышні сам (paramātmā), змысел, іста сябе супадаюць. jitātmanaḥ praśāntasya paramātmā samāhitaḥ - “З супакоеным, самаадольным навышні сам супадае” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 6.7). Сам - толькі тады сам, калі пераўзыходзіць сябе. Сам - гэта самаадольле.

Слова svabhāva значыць “сваё быцьцё, быцьцё сябе самога”. Быцьцё значыць узбыцьцё (udbhava), узьнікненьне, выяўленьне, станьне. Быцьцё (bhāva) адбываецца (bhavati), а існае (sat) ёсьць (asti). Быцьцё - гэта выяўленьне існага, нячаснага ў часе, таго (tat) ў гэтым (idam). Прасамасьць (adhyātma) - гэта быцьцё сябе, самабыцьцё (svayambhāva), самаўзьнікненьне. Сам - значыць самабытны (svayambhū), самавыяўны, самачынны, самаўзьнікаючы, самаасноўны (svatantra).

У быцьці сябе, самавыяўленьні б’ецца сэрца самаўзыходу. Бо сам прынцыпова ня зводны да выявы, сам адкідае ўсякую выяву як сябе, сам знаходзіцца як адмаўленьне ўсякай выявы - neti neti - “ня гэта, ня гэта”. Быцьцё сябе значыць непрыманьне ўлады наявы, гэта-самленьня з выявай. Няма сябе з гледзішча наявы, але няма сваіх вачэй у наявы, і толькі вокам сябе яна бачыць. Самабыцьцё - гэта паўстаньне супраць улады наявы, і самаўзьнікненьне замест яе. Самабыцьцё значыць зыходжаньне зь сябе, узьняцьце сябе над сабой з дапамогай сябе. uddhared ātmanātmānam nātmānam avasādayet … bandhur ātmātmanas tasya yenātmaivātmanā jitaḥ - “Хай уздыме сябе сабой, хай сам сябе не апускае … Сябра сам сабе для таго, кім адолены сам сабою” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 6.5-6)

Свабода - прамы нашчадак слова svabhāva. Свабода - гэта сваё быцьцё, быцьцё сябе і сабой (svabhāva), а значыць - самаўзыход, пераўзыходжаньне сябе (svadhyāya). Быць свабодным значыць ня быць гэтасным, тоесным уласнай выяве. Наяўнасьць дае выбар з гэтага, але такі выбар - ужо несвабода. Свабода - гэта адмаўленьне ад выбару наявы, выбар ненаяўнага, дастаньне іншай адмены з-за ўласнай сьпіны, выбар, што зыходзіць зь сябе самага. Свабода - гэта зыходжаньне з самога сябе, воля сябе. svādhyāya-jñāna-yajñāś ca yatayaḥ saṃśitavratāḥ - “Знаньне самаўзыходу - аброк тых, чыя воля трывала” (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 4.28). Свабода - гэта выбар, воля (vrata, vara) сябе (ātmānam) сабой (ātmanā). Свабода ня ісьніць, ня можа быць дадзена, але мае адбывацца як чын самаўзыходу (svādhyāya). Свабода - гэта змысел сябе, а̄тмана.

Ніхто не пераканае, што свабода гэта рабства і ўсьвядомленая неабходнасьць, бо выбар свабоды адбываецца ня там, дзе дзейсныя перакананьні. Свабода адбываецца як надчуцьцёвы, надмысловы, надразумовы выбар, што зыходзіць з самога сябе, супрацьстаўляе самога сябе ўсяму іншаму.

tuсchyénābhv ápihitaṃ yád ā́sīt tápasas tán mahinā́jāyataíkam - “Што ісьнела пустое, пустым сукрыта, магутою жару ўзьнікла тое адно” (Р̣ґ-веда 10-129-3). Рушы ўбачылі сьвет як свабоду, самаасноўнае (svatantra) праяўленьне самаўзьніклага (svayambhū). Самабыцьцё, свабода - гэта тая думка, што складае выток, вартасьць і цэль ведавай спадчыны. Свабода - на пачатку сьвету, дасяг свабоды, вызволя (mokṣa) - цэль быту. Без свабоды ўсё губляе свой змысел, бо свабода ёсьць змысел самога ўсяго. Таму, без сумневу, традыцыя ведаў - гэта традыцыя свабоды.

asuryā nāma te lokā andhena tamasāvṛtāḥ, tāṃste pretyābhigacchanti ye ke cātmahano janāḥ - “Бяссонцыя тыя  сьветы, цемрай сьляпой ахінуты, рушаць туды зыйшоўшы, сама-забойныя людзі” (І̄ш́а-упанішад 3). Чалавек жыве цяпер у сьвеце бяз сонца змыслу, дзе ўсё загадзя вырашана і прызначана, і яму застаецца толькі адбываць быцьцё як пакараньне няволяй. Чалавек адчувае сябе пазбытым змыслу. Бо адмова ад свабоды - гэта адмова ад свайго быцьця, адмова сябе і свайго змыслу. Але змысел ня рэч, што можна вярнуць, забраўшы. Свабода не паддаецца адбудове і аднаўленьню, але можа быць толькі нанова зьяўлена з жару самапаўстаньня.

Oct 5, 2011

Плынная немень

У 20 ст. ў Беларусі былі два вялікія мысьляры - Абдзіраловіч і Акудовіч. Адзін запытаў пра "цякучасьць",  другі адказаў "няма". "Цякучасьць" была пытаньнем, а "няма" стала адказам.

Бо "цякучасьць" была пытаньнем пра "магчымасьць цякучасьці", яна была пастаўлена як цэль і ёй не ставала сродку. Наша маладая культура, прачнуўшыя паміж двума ўсеахопнасьцямі, дзьвюмя вялікімі рэдукцыямі, мусіла адказаць на той самы выклік, на які ёй проста не было ні сілаў, ні часу - як ахапіць усё? - як немаўлю стацца раўнамоцным гэтай пачвары абапал? Як стацца цякучым і праплыць паміж Сцылай і Харыбдай чужых вялікіх вобразаў і тлумачэньняў, захаваўшы сваё само.

І "няма" стала ўрэшце простым адказам на гэтае пытаньне. Спачатку знойдзенае надзетым на сябе, пераніцаванае навонкі, яно сталася ўсепераможным зьнішчальнікам чужаяўнага сьмецьця. Калі Фаўст, каб адказаць на выклік бясконцасьці, імкне ахапіць усё, падвоіўшы яго, Йа̄джнявалкйа проста мовіць - neti, neti - "не, не" - "няма, няма". Усяго гэтага, чаго трэба ахопліваць, проста няма.

Няма ачышчае месца для ўласнай явы. Ненаяўнасьць ня значыць няіснасьць. Немень - зброя, што выдаляе і расчыняе upādhi, заставы, чужыя, навязаныя вобразы, аднаўляючы першатворную чысьціню самабыту. Няма - гэта тэхналёгія цякучасьці, якую мы толькі пачалі ўсьведамляць і цаніць. Сродак знойдзены, і цэль дасяжна.

Sep 26, 2011

Прарок


вяліка пустэль, непраглядны дзень
ды нястомен конь, непазьбежна цэль

сьлепа вачам, кожны рух у круг
ды нязломна весьць, несупынен дух

ваяры зь пяску, гарады ў пяскі
нечуваны слых, небываны быт

Sep 25, 2011

Пачатак

Р̣ґ-веда 10-129, руш - Парамешт̣хі̄ Прадж́а̄паті, боства - Выток быцьця. Ні няіснае ісьнела, ані існае ісьнела тады, ня ісьнела неба, ані прастор, што вышэй. Што хавалася? Дзе? Чыім сховам? Ці вада ісьне́ла бяздонна, глыбока? |1| Ні сьмерць, ні нясьмерце ісьнела тады, ня ісьнела ночы і дня пракмета. Бяз дыху дыхала тое адно самадзейна, і ад яго іншага звыш анічога ня йснела. |2| Цемра, схаваная цемрай ісьнела спачатку, непракметнай вадою было ўсё гэта. Што ісьнела пустое, пустым сукрыта, магутою жару ўзьнікла тое адно. |3| Жаданьне зь яго напачатку ўзьнікла, якое было семенем першым мыслу. Мяжу існага ў няісным знайшлі празорцы ў сэрцы, зыскуючы мысла-воляй. |4| Папярочна працягнута рыса іх, ніз ці ісьнеў, ці ісьнеў верх? Семя-дайнымі сталі, магавітымі сталі, самадзеньне зьнізу, прайманьне зьверху. |5| Хто напраўду ведае, хто тут пракажа, адкуль узьнік, адкуль гэты вытвар? І багі пасьля яго вытварэньня ўзьніклі. Хто ведае, адкуль ён узбыўся? |6| Гэты вытвор ад якога ўзбыўся, ці то зьдзеяны, ці то не, хто яго назорца на вышнім небе, ён пэўна ведае, або ня ведае. |7|
Ṛgvedaḥ 10-129 Р̣ґ-веда 10-129 ṛṣiḥ - parameṣṭhī prajāpatiḥ | devatā - bhāvavṛttam || Руш - Парамешт̣хі̄ Прадж́а̄паті, боства - Выток быцьця. nā́sad āsīn nó sád āsīt tadā́nīṃ nā́sīd rájo nó vyòmā paró yát | kím ā́varīvaḥ kúha kásya śármann ámbhaḥ kím āsīd gáhanaṃ gabhīrám |1| 1. ná - Ні ásad - няіснае āsīt - ісьнела, ná ú - ані sát - існае āsīt - ісьнела tadā́nīm - тады, ná ā́sīt - ня ісьнела rájaḥ - паветра, неба, ná ú - ані ví-omā - прастор yát - што paráḥ - вышэй. kím - Што ā́-varīvaḥ - хавалася? kúha - Дзе? kásya - Чыім śárman - сховам? ámbhaḥ - Вада kím - ці āsīt - ісьнела gáhanaṃ - бяздонна, gabhīrám - глыбока? ná mṛtyúr āsīd amṛ́taṃ ná tárhi ná rā́tryā áhna āsīt praketáḥ | ā́nīd avātáṃ svadháyā tád ékaṃ tásmād dhānyán ná paráḥ kíṃ canā́sa |2| 2. ná - ні mṛtyúḥ - сьмерць āsīd - ісьнела, ná - ні a-mṛ́taṃ - нясьмерце tárhi - тады, ná āsīt - ня ісьнела rā́tryāḥ - ночы, áhnaḥ - і дня pra-ketáḥ - пракмета. ā́nīd - дыхала avātáṃ - бяз дыху, руху sva-dháyā - самадзеяй tád - тое ékaṃ - адно, ha - і tásmād - ад таго anyát - іншае, paráḥ - вышняе, акромнае kíṃ ca ná - нішто ná ā́sa - ня ісьнела |2| táma āsīt támasā gūḍhám ágre 'praketáṃ saliláṃ sárvam ā idám | tuсchyénābhv ápihitaṃ yád ā́sīt tápasas tán mahinā́jāyataíkam |3| 3. támaḥ - Цемра āsīt - ісьнела, támasā - цемрай gūḍhám - схаваная ágre - спачатку, a-pra-ketáṃ - непракметная saliláṃ - вада sárvam - ўсё idám - гэта āḥ - было, tát - тое, yád - што ā́sīt - ісьнела ābhu - пустое, ápi-hitaṃ - пакрытае tuсchyéna - пустым, mahinā́ - магутой tápasaḥ - жару ajāyata - ўзьнікла ékam - адно. kā́mas tád ágre sám avartatā́dhi mánaso rétaḥ prathamáṃ yád ā́sīt | sató bándhum ásati nír avindan hṛdí pratī́ṣyā kaváyo manīṣā́ |4| 4. kā́maḥ - Любоў, жаданьне ádhi - зь ‌tád - яго ágre - спачатку sám avartata - ўзьнікла mánasaḥ - мыслу rétaḥ - семя prathamáṃ - першае yád - якое ā́sīt - было, satáḥ - існага bándhum - сувязь, мяжу ásati - у няісным nír avindan - знайшлі hṛdí - ў сэрцы pratī́ṣyā - зыскуючы kaváyaḥ - празорцы man-īṣā́ - мысла-зорам. tiraścī́no vítato raśmír eṣām adháḥ svid āsī́3d upári svid āsī3t | retodhā́ āsan mahimā́na āsan svadhā́ avástāt práyatiḥ parástāt |5| 5. tiraścī́naḥ - Папярочная ví-tataḥ - працягнутая raśmíḥ - рыса, ніць eṣām - іх, adháḥ - ніз svid - ці āsī́3d - быў? upári - верх svid - ці āsī3t - быў? retaḥ-dhā́ḥ - семя-дайныя āsan - яны былі, mahimā́naḥ - магавітыя āsan - яны былі, sva-dhā́ḥ - сама-дзеньне, сама-апора avá-stāt - ўнізе, prá-yatiḥ - прайманьне, прасяг parástāt - уверсе. kó addhā́ veda ká ihá prá vocat kúta ā́jātā kúta iyáṃ vísṛṣṭiḥ | arvā́g devā́ asyá visárjanenā́thā kó veda yáta ābabhū́va |6| 6. káḥ - Хто addhā́ - напраўду veda - ведае, káḥ - Хто ihá - тут prá vocat - пракажа, kútaḥ - адкуль ā́-jātā - узьніклы, kútaḥ - адкуль iyáṃ - гэты ví-sṛṣṭiḥ - вытвор, áthā - бо arvā́k - пасьля asyá - яго vi-sárjanena - вытварэньня devā́ḥ - багі, káḥ - хто veda - ведае, yátaḥ - адкуль ā babhū́va - яно ўзбыло? iyáṃ vísṛṣṭir yáta ābabhū́va yádi vā dadhé yádi vā ná | yó asyā́dhyakṣaḥ paramé vyòman só aṅgá veda yádi vā ná véda |7| 7. iyáṃ - Гэты ví-sṛṣṭiḥ - вытвор yátaḥ - адкуль ā babhū́va - узбыўся, yádi vā - ці то ці dadhé - yádi vā - ці то ná - не, yáḥ - які asyá яго ádhi-akṣaḥ - назорца paramé - на вышнім ví-oman - небе, sáḥ ён aṅgá - ці veda - ведае, yádi vā - ці мо ná - ня véda - ведае. Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.





Sep 23, 2011

Кмень

Корань кем- (разумець, успрымаць, знаць, адрозьніваць, цяміць) магчыма паходзіць ад санскр. кораня ki (знаць, успрымаць, адрозьніваць), які многія лічаць выявай кораня ci (зьбіраць). Або магчыма ад кораня kan (жадаць, шукаць, здавальняцца). Ад яко ўтварюцца - keta (воля, жаданьне, знак, азнака), ketu (сьвятло, знак, выява, інтэлект, розум, незвчайная зьява, камета), а таксама магчыма kim/ka (што?, які? нешта?). Ад кораня кем- магчыма ўтварыць цэлае дрэва словаў са змысламі розуму (кем), змыслу, якасьці (кмета), панятку (кмень), прадмета (пракмень), цэлі (накмета, накмень).

1. Дзеяслоў: кеміць -цца (разумець, заўважаць, успрымаць, адрозьніваць), кемлю -ся, кеміў -ся, кеміцьме, заг. *кмі, *кміце, *кміма; + *кмець (разумець), -цца, кемлю, *кміў, *кміцьме - *кміць -цца (разуміць), *кмлю, *кміў, *кміцьме
Дзеепрыметнікі: кемячы, кемны, кемлены, кеміўшы, *кмеўшы *кміўшы, *кметы, *кмелы
Дзеепрыслоўі: кемячы, кеміўшы, *кмеўшы, *кміўшы
Належны дзеепрыметнік: кмеўны (які павінен і можа быць зразуметы)
Чын: кмеў (разуменьне), кменьне (разуменьне, клёк), *кміва (чын і твор розуму)
Вынік чыну: *кміва (чын і вынік чыну), кем (розум), кмень (носьбіт змыслу, прадмет, аб’ект)
Прыметнікі: кемкі, кемлівы, кемны, *кемавы,  кмеўны
Якасьць: кемнасьць, кемкасьць, кмеўнасьць
Прыслоўе: кемам (кеміць)
Чыньнік: кмет, кмець, кміт (які мае розум - чалавек, гіст. селянін) *кемца, *кемнік, *кмеўнік
Месца: *кемня, *кмеўня (месца розуму), *кметня (месца змыслу, разумнай сумовы)
Сродак: *кміла (тое, чым разумеюць)
Частка: *кемак (невялікі змысел), кмета (змысел, частка розуму, сэнс, сэмэма)
Адназоўнікі: кмета (змысел, азнака, якасьць, guṇa), кметны (змысловы, сэмэмны), кметавы (змысловы), кметавіты (які мае змысел, кмету), кметавіт  (які мае змысел, якасьць), кмецьба (занятак змыславаньнем), кмецьбіт (змысьляр)

2. Адназоўны дзеяслоў:
Ад кмета:
Дзеяслоў: кмеціць (заўважаць адрозьненьне, знаходзіць змысел, азнаку), кмечу, кмеціў, *кмяціць (пазначаць адрозьненьне)
Чын: кмета (змысел, змысловы складнік сэмэма), *кмецьце (занятак змыславаньнем)
Прыметнік: кметны (змысловы, адрозны), кметкі (асаблівы, прыкметны, вызначны), кметлівы (здагадлівы, змыслоўны)
Чыньнік: кметнік (які робіць адрозьнівае, змысел, мысьляр), *кмятар

3. Прыстаўкі:
адкмеціць (адзначыць) - адкмета (адзнака) – адкметны (адзнакавы) - адкметнік (адзначар) – адкмень (носьбіт адзнакі)

акмеціць (вызначыць змысел) - акмета (вызначэньне, абмежаваньне змыслу) - акметны (змысла-вызначальны) - акметнік (вызначальнік змыслу) – акмень (носьбіт вызначага змыслу)
выкмеціць (вызначыць) - выкмета (вызнак) – выкметны (вызначальны) - выкметнік (вызначальнік) - выкмень (носьбіт вызнакі)

дакмеціць (дадаць змыслу, адпавядаць змыслам) - дакмета (дадатковы змысел, канатацыя, адпаведнасьць змыслу) – дакметны (дадаткова-змысловы, адпаведны змыслу) - дакметнік (які ддае змысел, які адпавядае змыслу) – дакмень (носьбіт дадатковага змыслу, канатацыі, носьбіт адпаведнага змыслу)

закмеціць (заўважыць) - закмета (заўвага) – закметны (заўважны) - закметнік (заўважар) - закмень (наконт чаго зроблена заўвага)

звыкмеціць (сказіць змысел) - звыкмета (скажоны змысел) – звыкметны (скажоны змыслам) - звыкметнік (які скажае змысел) – звыкмень (носьбіт скажонага змыслу)

зьнякмеціць (пазбаваіць змыслу) - зьнякмета (нязмысьліца, нонсэнс) – зьнякметны (які бяз змыслу) - зьняметнік (які пазбаўляе змыслу) – зьнякмень (тое, што ня мае змыслу)

надкмеціць (нагрузіць змыслам) - надкмета (надбудаваны змысел) - надкметны (над-змысловы) - надкметнік (які нагружае змыслам) – надкмень (тое, на што наклалі новы змысел)
накмеціць (намеціць, назначыць, нацэліць) - накмета (змысел-цэль) – накметны (нацэлены) - накметнік (які цэліць) - накмень (цэль)

падкмеціць (падмеціць) - падкмета (дадатковая) – падкметны (дадатковы змыслам) - падкметнік (які падмячае) – падкмень (аб’ект падметы)

пакмеціць (пазначыць) - пакмета (пазнака) -  пакметны (пазначальны) - пакметнік (пазначар) – пакмень (нозьбіт пазнакі)

перакмеціць (зьмяніць змысел) - перакмета (зьмена змыслу) - перакметны (зьменны змыслам) - перакметнік (зьменьнік змыслу) – перакмень (носьбіт зьмененага змыслу)

прадкмеціць (прадвызначаць змысел) - прадкмета (першапачатковы змысел, прад-змысел) прадкметны (перша-змысловы) -прадкметнік (які вызначае першасны змысел) – прадкмень (носьбіт перша-змыслу)

пракмеціць (адрозьніць) - пракмета (знак адрозьненьня) – пракметны (адрозны) -  пракметнік (адрозьнік) - пракмень (тое, што мае адрозьненьне)

прыкмеціць (заўважыць) - прыкмета (азнака) – прыкметны (заўважны) - прыкметнік (які надае азнаку) - прыкмень (носьбіт азнакі)

раскмеціць (адрозьніць змысел) - раскмета (адрозны змысел) – раскметны (які адрозьніваецца змыслам) – раскметнік (які выяўляе розны змысел) – раскмень (носьбіт рознага змыслу)

скмеціць (схапіць змысел) - скмета (паймо) - скметны (паняткавы) - скметнік (які хапае змысел, панімае) - скмень (аб'ект пайма, дэнатат)

спакмеціць (схапіць, злавіць розумам пазнаку, пазначаны змысел) - спакмета (зразуметая пазнака) – спакметны (розума-змысловы) - спакметнік (які разумее пазнакі) – спакмень (тое, што мае зразумелую пазнаку)

сукмеціць (знайсьці агульны змысел) - сукмета (агульны змысел) – сукметны (агульна-змысловы) - сукметнік (які робіць, называе агульны змысел, сынонім) - сукмень (носьбіт агульнага змыслу, аб’ект сыноніма)

супрацькмеціць (бачыць адваротны змысел) - супрацькмета (адваротны змысел) - супрацькметны (адваротны па змысьле) - супрацькметнік (які робіць змысел адваротным) – супрацькмень (носьбіт адваротнага змыслу)

укмеціць (убачыць змысел, знак) - укмета (нутраны змысел, знак) – укметны (нутрана-змысловы) - укметнік (які укладае, надае нутраны змысел) – укмень (носьбіт нутранога змыслу)

ускмеціць (надаць вышэйшы змысел) - ускмета (вышэйшы змысел) - ускметны (высока-змысловы) - ускметнік (які надае вышні змысел) – ускмень (нозьбіт вышняга змыслу)