Слова ātman утвараецца ад кораня ant, што мае сэнс "зьвязваць, злучаць" (atI bandhane) афіксам maniṇ. Ад таго самага кораня паходзяць anta (канец, мяжа), antar (паміж, пасярэдзіне), antara (нутраны, зьнешні), antra (кішка), anti (перад), antika (блізкі), antī (печка). Слова ātman у санскрыце зьяўляецца зваротным займеньнікам - сам, сябе, самога і г.д. - і ў бальшыні выпадкаў так яго і трэба перакладаць. (Словы "сам" і "самы" паходзяць ад іншага санскрыцкага слова - sama - "роўны, аднолькавы, той самы"). У канцы багуврі̄гі-сама̄сы ātman часта зусім неперакладальны. У корані ant гучаць na і ta, гук na значыць "адмаўляць, кіраваць", гук ta значыць "той бок". ātman значыць мяжу паміж нутраным і вонкавым, тым і гэтым. Як і слова antara, якое значыць як "нутраны", так і "вонкавы", ātman таксама можа значыць як "нутро", "сярэдзіну", так і вонкавую абалонку, цела, залежна ад ідэнтыфікацыі.
atha ya ātmā sa setur dhṛtir eṣāṃ lokānām asaṃbhedāya, naitaṃ setum ahorātre tarato na jarā na mṛtyur na śoko na sukṛtam | sarve pāpmāno 'to nivartante, apahatapāpmā hy eṣa brahmalokaḥ (Chāṇḍogya-upaniṣad 8.4.1) - Вось гэты Сам (а̄тман), ён насып, мяжа, сутрым дзеля незьмяшэньня гэтых сусьветаў. Не пераходзяць гэтую мяжу ні дзень, ні ноч, ні старасьць, ні сьмерць, ні гора, ні дабрачын. Усё зло адварочваецца адсюль. Бо пазбыты зла гэты сьвет Роду.
tasmād vā etaṃ setuṃ tīrtvā andhaḥ sann anandho bhavati | viddhaḥ sann aviddho bhavati | upatāpī sann anupatāpī bhavati | tasmād vā etaṃ setuṃ tīrtvā api naktam ahar evābhiniṣpadyate | sakṛd vibhāto hy evaiṣa brahmalokaḥ (Chāṇḍogya-upaniṣad 8.4.2) - Таму перайшоўшы гэтую мяжу, сьляпы перастае быць сьляпым, паранены перастае быць параненым, хворы перастае быць хворым. Таму перайшоўшы гэтую мяжу, нават ноч стаецца днём. Бо заўжды сьветлы гэты сьвет Роду.
tad ya evaitaṃ brahmalokaṃ brahmacaryeṇānuvindanti teṣām evaiṣa brahmalokaḥ |
teṣāṃ sarveṣu lokeṣu kāmacāro bhavati (Chāṇḍogya-upaniṣad 8.4.3) - Хто родасьцегам знаходзіць гэты сьвет Роду, тых і ёсьць гэты сьвет Роду. У іх ёсьць свабода ўва ўсіх сусьветах. (Чхандогйа-упанішад, 8.4)
teṣāṃ sarveṣu lokeṣu kāmacāro bhavati (Chāṇḍogya-upaniṣad 8.4.3) - Хто родасьцегам знаходзіць гэты сьвет Роду, тых і ёсьць гэты сьвет Роду. У іх ёсьць свабода ўва ўсіх сусьветах. (Чхандогйа-упанішад, 8.4)
ātman называецца тут setu. Гэтае слова ўтвараецца ад кораня si (bandhane - "злучаць, зьвязваць") афіксам tuN і значыць "сувязь, мяжа, бар'ер, граніца, мост, дамба, насып, грэбля, гаць". Так напрыклад называюць насып, што падзяляе рыжовыя палі. Сусьвет успрымаецца як мноства. Мноства ствараецца з аднаго, падзеленага межамі. І першай мяжой зьяўляецца Атман, што падзяляе ўсё на сябе і не-сябе, насып паміж акіянамі вонкавага і нутранога, таго, на што можна ўказаць як на "гэтае", і таго, на што можна сказаць "сам" і "тое".
tad dhedaṃ tarhy avyākṛtam āsīt | tan nāmarūpābhyām eva vyākriyatāsau nāmāyam idaṃrūpa iti | tad idam apy etarhi nāmarūpābhyām eva vyākriyata asau nāmāyam idaṃrūpa iti (Bṛhadāraṇyaka-upaniṣad 1.4.7) - "Тады гэта было нераскрытым. Яно раскрылася іменем і явай - той яго імя, гэта яго ява. І цяпер яно раскрываецца іменем і явай, той яго імя, гэта яго ява" (Бр̣гада̄ранйака-упанішад, 1.4.7).
Імя і ява вызначаюцца тут праз указаньне наперад, на гэтае, і назад, на тое. Вось стаіць кубак - гэта ява. Ён распазнаецца як кубак, бо ёсьць змысел кубка, "тое" кубка, яго відзея. Усё, што зьяўляецца ў сьвядомасьці, ёсьць імя і ява (змысел і вобраз), і адно ніколі не бывае без другога. Siddhe śabdārtha-sambandhe - так гучыць першая ва̄рттіка Ка̄тйа̄йаны на сӯтры Па̄н̣іні - "Зыходзячы з таго, што сувязь выявы і змыслу абаязковая". А̄тман, абавязковая і вечная мяжа і сувязь паміж іменем і явай, і ёсьць у такім разе тое, што звычайна называюць сьвядомасьцю.
Імя і ява вызначаюцца тут праз указаньне наперад, на гэтае, і назад, на тое. Вось стаіць кубак - гэта ява. Ён распазнаецца як кубак, бо ёсьць змысел кубка, "тое" кубка, яго відзея. Усё, што зьяўляецца ў сьвядомасьці, ёсьць імя і ява (змысел і вобраз), і адно ніколі не бывае без другога. Siddhe śabdārtha-sambandhe - так гучыць першая ва̄рттіка Ка̄тйа̄йаны на сӯтры Па̄н̣іні - "Зыходзячы з таго, што сувязь выявы і змыслу абаязковая". А̄тман, абавязковая і вечная мяжа і сувязь паміж іменем і явай, і ёсьць у такім разе тое, што звычайна называюць сьвядомасьцю.
Ява кубка можа разьбіцца, але кмень кубка застаецца, кубкаў мноства, але відзея кубка адна. Мяжа паміж іменем і явай выяўляецца таксама мяжой паміж мінучым і немінучым, часовым і заўсёдным, множным і адзіным, існым і быцьцём, несьмяротнасьцю і сьмерцю. nāsato vidyate bhāvo nābhāvo vidyate sataḥ, ubhayor api dṛṣṭo 'ntas tv anayos tattva-darśibhiḥ. (Bhagavad-gītā 2.16) - "Няіснае быць ня можа, што існа, ня быць ня можа, мяжа (antaḥ) іх абоіх відна тым, што тоествы (tattva) бачаць" (Бгаґавад-Ґі̄та̄, 2.16).
Каб убачыць мяжу паміж існым і няісным, трэба бачыць тоествы, таттвы. Слова tattva (тоества, ісьціна, праўда) утвараецца ад tat (той) афіксам tva, што прызначаецца ў значэньні tasya bhāvaḥ - "быцьцё таго". У беларускай гэты афікс захаваўся ў такіх словах як "хараство". Так ад caṣaka (кубак) можна ўтварыць слова caṣaka-tva (кубкавасьць), якое і азначае "быцьцё кубка", агульнае для ўсіх кубкаў, відзею кубка. Таттва, "тоества" значыць найбольш агульныя відзеі, катэгорыі мэтафізыкі, першасны альфабэт змыслаў. Праяўленьне сьвету разглядаецца як дарога праяўленьня таттваў, тоестваў.
У многіх традыцыйных практыках дзеля дасягненьня чацьвертага стану (turiya), сродкам зьяўляецца засяроджаньне на мяжы: паміж чуйнаваньнем і сном, паміж сном і глыбокім сном, паміж удыхам і выдыхам, утрыманьне ўвагі на любой мяжы. Так з дапамогай мяжы перасякаецца непарушная мяжа, адолець якую можна, толькі знайшоўшы сябе на іншым яе баку. uddhared ātmanātmānam nātmānam avasādayet (Bhagavad-gītā 6.5) - "Хай уздыме сябе сабой, хай сам сябе не апускае" (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 6.5).
No comments:
Post a Comment