Dec 22, 2011

Багавітава Песьня, дванаццаты ўзыход

Дванаццаты ўзыход

Ардж́уна прамовіў:
З божнікаў, едных няспынна, хто табе прысьвечаны цалкам,
і які нявыяве нязьнікнай, хто лепшы веднік яднаньня? |1|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Хто, ў мяне унурыўшы мысел, мне сябе прысьвячае суцэльна,
верай надзелены вышняй, для мяне той самы яднаны. |2|
Але той, кім шануецца тое, што нязьнікна, няўказна, няяўна,
што нямысна і ўсюдысяжна, канцавосна, нярушна, трывала, |3|
грамаду ўсіх здоляў суняўшы, да ўсяго аднакі чый розум,
мяне той дасягае таксама, рады даброці ўсіх бытаў. |4|
Але іх болей пакута, нявыяўю адданых чуваньнем,
бо сьцег невыяўны цяжка асягаецца тут целавітам. |5|
Хто мне ўсе чыны адрокшы, мяне выйшняя паставіўшы цэляй,
недаіншым яднаньнем шануе, на мне засяродзіўшы думу, |6|
у мяне пранікнёны чуваньнем, для таго зьяўляюся збаўцам
з мора суплыні і сьмерці, сыне Пр̣тхі, я неўзабаве. |7|
У мяне накіруй свой мысел, у мяне унуры свой розум,
ува мне будзеш жыць напраўду, звыш за гэта, нямае сумневу. |8|
Калі ты чуцьцё ня здольны ў мяне супадзець трывала,
імкні тады йоґай стараньня знайсьці мяне, скарбазваёўца. |9|
Калі да стараньня няздатны, будзь мне прысьвечаны чынам,
чын чынячы дзеля мяне, ты так дасягнеш зьвяршэньня. |10|
Калі гэтага нават ня можаш, яднаньне са мной прыняўшы,
плёну тады ўсіх чынаў аставу чыні, самаўладны. |11|
Бо лепш ад стараньня знаньне, ад знаньня - сяроджаньне думы,
плёну чыну астава - ад думы,
беспасрэдны спакой ад аставы. |12|
Які неварожы ўсім бытам, спагаднік і сябра, цярплівы,
мніва “я” і “майго” пазбыты, каму роўны здаволя й пакута, |13|
яднар, заўсёды здавольны, самасяжны, трываларашучы,
прысьвяціў хто мне мысел і розум, мой божнік, той мне прыемны. |14|
Не жахаецца сьвет ад якога, і які не жахаецца сьветам,
цьвелі, страху, узбуду, узбуры пазбыты, той мне прыемны. |15|
Беззалежны, чысты, разумны, няўдзельны і непахісны,
астаўнік які ўсіх справаў, мой божнік, той мне прыемны. |16|
Які не злуе, не сьвяткуе, які не сумуе, ня прагне,
які зла і дабра астаўнік, бажаньнік той мне прыемны. |17|
Аднакі да ворага й сябра, той самы ў павазе й зьнявазе,
у холадзе й сьпёцы, пакуце і ўцесе, пазбыты прывязку, |18|
каму роўныя ганьба і слава, здаволены ўсім, маўклівы,
бяздомны, сталамысловы, мне муж бажальны прыемны. |19|
Хто гэтае дгармы нясьмерце як моўлена зь верай шануе,
я вышняя цэль якога, той божнік мне найпрыемны. |20|

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны дванаццаты ўзыход на імя "Йоґа бажаньня".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, дванаццаты ўзыход, паслоўны пераклад

atha dvādaśodhyāyaḥ
Дванаццаты ўзыход

arjuna uvāca
evaṃ satatayuktā ye bhaktās tvāṃ paryupāsate
ye cāpy akṣaram avyaktaṃ teṣāṃ ke yogavittamāḥ 12.1

arjuna - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
12.1 bhaktās - Божнікі, ye - якія evaṃ - гэтак satata- непадзельна, няспынна yuktā - едныя, pari upa āsate - ушаноўваюць tvāṃ - цябе, ca api - а таксама ye - якія (ўшаноўваюць) a-kṣaram - нязьнікнае a-vyaktaṃ - невыяўнае, teṣāṃ - зь іх ke - якія yogavittamāḥ - набольшыя веднікі йоґі?

śrībhagavān uvāca
mayy āveśya mano ye māṃ nityayuktā upāsate
śraddhayā parayopetāḥ te me yuktatamā matāḥ 12.2

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
12.2 ye - Якія, āveśya - унурыўшы mayi - ў мяне manaḥ - мысел, upa āsate - ушаноўваюць māṃ - мяне, nitya- заўжды yuktā - едныя, upa-itāḥ - надзеленыя parayā - вышняй śraddhayā - верай, te - тыя me - для мяне matāḥ - лічацца yuktatamāḥ - самымі еднымі.

ye tv akṣaram anirdeśyaṃ avyaktaṃ paryupāsate
sarvatragam acintyaṃ ca kūṭasthaṃ acalaṃ dhruvam 12.3

12.3 ye - Якія tu - ж pari upa āsate - ушаноўваюць a-kṣaram - нязьнікнае, a-nirdeśyaṃ - няўказнае, avyaktaṃ - невыяўнае, sarvatra-gam - усюдырушнае ca - і a-cintyaṃ - нямыснае, kūṭa-sthaṃ - верхастойнае, канцавоснае, a-calaṃ - непарушнае, dhruvam - трывалае.

saṃniyamyendriyagrāmaṃ sarvatra samabuddhayāḥ
te prāpnuvanti mām eva sarvabhūtahite ratāḥ 12.4

12.4 saṃniyamya - утаймаваўшы grāmaṃ - гарамаду indriya- здоляў, sarvatra - паўсюль, да ўсяго sama- аднакія buddhayāḥ - розумам, te - тыя mām - мяне eva - таксама pra āpnuvanti - дасягаюць, ratāḥ - радыя hite - дабру sarva- усіх bhūta- бытаў.

kleśodhikataras teṣāṃ avyaktāsaktacetasām
avyaktā hi gatir duḥkhaṃ dehavadbhir avāpyate 12.5

12.5 kleśaḥ - Пакута adhikataraḥ - большая teṣāṃ - тых, a-vyakta- невыяўнаму ā-sakta- прысьвечаных, адданых cetasām - чуваньнем, hi - бо a-vyaktā - невыяўны gatiḥ - сьцег, дарога, цэль duḥkhaṃ - цяжка ava āpyate - дасягаецца dehavadbhiḥ - целавітамі.

ye tu sarvāṇi karmāṇi mayi saṃnyasya matparaḥ
ananyenaiva yogena māṃ dhyāyanta upāsate 12.6

12.6 ye - Якія tu - ж sarvāṇi - усе karmāṇi - чыны mayi - мне saṃnyasya - адрокшы, mat- для якіх я paraḥ - вышняя цэль, an-anyena - недаіншай yogena - йоґай, яднаньнем eva - напраўду māṃ - мяне upa āsate - шануюць, dhyāyantaḥ - засяроджаныя,

teṣāṃ ahaṃ samuddhartā mṛtyusaṃsārasāgarāt
bhavāmi na cirāt pārtha mayy āveśitacetasām 12.7

12.7 teṣāṃ - для тых, cetasām - чуваньне якіх ā-veśita- унурана mayi - ў мяне, na cirāt - неўзабаве, хутка, pārtha - о сыне Пр̣тхі, ahaṃ - я bhavāmi - зьяўляюся samuddhartā - збаўцам sāgarāt - з мора mṛtyu- сьмерці і saṃsāra- суплыні, кругаверці.

mayy eva mana ādhatsva mayi buddhiṃ niveśaya
nivasiṣyasi mayy eva ata ūrdhvaṃ na saṃśayaḥ 12.8

12.8 mayi - У мяне eva - менавіта ā dhatsva - укладай, накіроўвай manaḥ - мысел, mayi - у мяне ni veśaya - уводзь, унурай buddhiṃ - розум, ni vasiṣyasi - будзеш жыць, мешкаць mayi - ува мне eva - менавіта ūrdhvaṃ - вышэй ataḥ - за гэта, na - няма saṃśayaḥ - сумневу.

atha cittaṃ samādhātuṃ na śaknoṣi mayi sthiram
abhyāsayogena tato mām iсchāptuṃ dhanaṃjaya 12.9

12.9 atha - Калі ж samādhātuṃ - супадзець, cittaṃ - чуваньне mayi - ў мяне sthiram - трывала na - ня śaknoṣi - можаш, iсcha - імкні, жадай tataḥ - тады āptuṃ - дасягнуць mām - мяне yogena - йоґай abhyāsa- стараньня, dhanaṃ-jaya - о Скарбазваёўнік (Ардж́уна).

abhyāse’py asamarthosi matkarmaparamo bhava
madartham api karmāṇi kurvan siddhim avāpsyasi 12.10

12.10 api - Калі таксама asi - ты ёсьць a-samarthaḥ - няздатны abhyāse - да стараньня, bhava - будзь тым, для кога karma- чын mat- дзеля мяне paramaḥ - навышняя цэль, api - нават kurvan - учыняючы karmāṇi - чыны mad-artham - дзеля мяне, ava āpsyasi - ты дасягнеш siddhim - зьвяршэньня.

athaitad apy aśaktosi kartuṃ madyogam āśritaḥ
sarvakarmaphalatyāgaṃ tataḥ kuru yatātmavān 12.11

12.11 atha - Калі ж api - нават etad - гэтага kartuṃ - учыніць asi - ты ёсьць a-śaktaḥ - няздольны, ā-śritaḥ - прыняўшы mad- маю yogam - йоґу, яднаньне, tataḥ - тады kuru - чыні tyāgaṃ - аставу, пакіданьне phala- плёну sarva- ўсіх karma- чынаў, yata-ātmavān - самаўладны.

śreyo hi jñānam abhyāsāj jñānād dhyānaṃ viśiṣyate
dhyānāt karmaphalatyāgas tyāgāc chāntir anantaram 12.12

12.12 hi - Бо śreyaḥ - лепш abhyāsāt - ад стараньня jñānam - знаньне, jñānād - ад знаньня vi śiṣyate - узвышаецца dhyānaṃ - сяроджаньне думы, dhyānāt - ад сяроджаньня думы - tyāgaḥ - астава phala- плёну karma- чыну, tyāgāt - ад аставы śāntiḥ - спакой an-antaram - беспасрэдна, блізка.

adveṣṭā sarvabhūtānāṃ maitraḥ karuṇa eva ca
nirmamo nirahaṃkāraḥ samaduḥkhasukhaḥ kṣamī 12.13

12.13 a-dveṣṭā - Ня вораг sarva- ўсіх bhūtānāṃ - бытаў, maitraḥ - сяброўскі, karuṇaḥ - спагадны eva ca - таксама, nir-mamaḥ - пазбыты “майго”, nir-ahaṃkāraḥ - пазбыты язьні, мніва “я”, sama- для якога роўныя duḥkha- пакута sukhaḥ - і асалода, kṣamī - цярплівы, прабачлівы,

saṃtuṣṭaḥ satataṃ yogī yatātmā dṛḍhaniścayaḥ
mayy arpitamanobuddhir yo madbhaktaḥ sa me priyaḥ 12.14

12.14 yaḥ - які yogī - яднар, satataṃ - заўсёды saṃ-tuṣṭaḥ - здаволены, yata-ātmā - самаасяжны dṛḍha-niścayaḥ -трываларашучы, manaḥ- мысел buddhiḥ - і розум якога arpita- скіраваны, прысьвечаны mayi - у мяне, mad- мой bhaktaḥ - божнік, saḥ - той me - мне priyaḥ - прыемны, дарагі, любы.

yasmān nodvijate loko lokān nodvijate ca yaḥ
harṣāmarṣabhayodvegair mukto yaḥ sa ca me priyaḥ 12.15

12.15 yasmāt - Ад якога na - не ud vijate - жахаецца, страшыцца lokaḥ - сьвет, людзі, ca - і yaḥ - які na - не ud vijate - жахаецца, страшыцца lokāt - ад сьвету, людзей, ca - і yaḥ - які muktaḥ - вольны harṣa- ад узбуду, ā-marṣa- цьвелі, bhaya- - страху, ud-vegaiḥ - і узбурэньня, saḥ - той me - мне priyaḥ - прыемны, дарагі, любы.

anapekṣaḥ śucir dakṣa udāsīno gatavyathaḥ
sarvārambhaparityāgī yo madbhaktaḥ sa me priyaḥ 12.16

12.16 an-apekṣaḥ - Беззалежны, бесчакальны, śuciḥ - чысты, dakṣaḥ - разумны, ud-āsīnaḥ - няўдзельны, надпрысутны, gata-vyathaḥ - пазбыты хістаньняў, які - які pari-tyāgī - астаўнік, пакідальнік sarva- усіх ā-rambha - справаў, пачынаньняў, mad- мой bhaktaḥ - божнік, saḥ - той me - мне priyaḥ - прыемны, дарагі, любы.

yo na hṛṣyati na dveṣṭi na śocati na kāṅkṣati
śubhāśubhaparityāgī bhaktimān yaḥ sa me priyaḥ 12.17

12.17 yaḥ - Які na - не hṛṣyati - сьвяткуе, весяліцца, na - не dveṣṭi - злуе, варагуе, na - не śocati - сумуе, na - ня kāṅkṣati - прагне, yaḥ - які pari-tyāgī - астаўнік, пакідальнік śubha- прыемнага a-śubha - і непрыемнага, bhaktimān - бажаньнік, які мае бажаньне, saḥ - той me - мне priyaḥ - прыемны, дарагі, любы.

samaḥ śatrau ca mitre ca tathā mānāpamānayoḥ
śītoṣṇasukhaduḥkheṣu samaḥ saṅgavivarjitaḥ 12.18

12.18 samaḥ - Аднакі ca - і śatrau - да ворага, ca - і mitre - да сябра, tathā - а таксама māna- у павазе apa-mānayoḥ - і зьнявазе, samaḥ - аднакі, той самы śīta- у холадзе, ūṣṇa- сьпёцы, sukha- асалодзе duḥkheṣu - і пакуце, vi-varjitaḥ - пазбыты, адпрэчыўшы saṅga- прывязку,

tulyanindāstutir maunī saṃtuṣṭo yena kenacit
aniketaḥ sthiramatir bhaktimān me priyo naraḥ 12.19

12.19 tulya- для кога роўныя nindā- ганьба stutiḥ і слава, maunī - маўчавіты, маўклівы, saṃtuṣṭaḥ - здавольны yena kena cit - чым-кольвек, усім, a-niketaḥ - бяздомны, sthira-matiḥ - стала-мысловы, naraḥ - чалавек bhaktimān - бажаньнік, які мае бажаньне me - мне priyaḥ - прыемны, дарагі, любы.

ye tu dharmyāmṛtam idaṃ yathoktaṃ paryupāsate
śraddadhānā matparamā bhaktās te’tīva me priyāḥ 12.20

12.20 ye - Якія tu - ж idaṃ - гэтае dharmya- дгармовае, праўднае a-mṛtam - нясьмерце pari upa āsate - ушаноўвае yathā-uktaṃ - як (мной) сказана, śraddadhānā - верачы, mat- для якіх я paramāḥ - навышняя цэль, te - тыя bhaktāḥ - божнікі, ati iva - найбольш, надзвычай me - мне priyāḥ - прыемныя, дарагія, любыя.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde bhaktiyogo nāma dvādaśo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны дванаццаты ўзыход на імя "Йоґа бажаньня".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Dec 20, 2011

Вір

пуста сьвятая мясьціна
вось раскрываецца кругам

дзьме дух на вугольле цела
агонь уздымае крылы

неба разгорне дзьверы
ступіць на глебу зь віру

Dec 15, 2011

Абсяг жаданьняў

ātmaivedam agra āsīd eka eva. so 'kāmayata jāyā me syād atha prajāyeya. atha vittaṃ me syād atha karma kurvīyeti. etāvān vai kāmaḥ. necchaṃś canāto bhūyo vindet. tasmād apy etarhy ekākī kāmayate. jāyā me syād atha prajāyeyātha vittaṃ me syād atha karma kurvīyeti. sa yāvad apy eteṣām ekaikaṃ na prāpnoty akṛtsna eva tāvan manyate. tasyo kṛtsnatā. mana evāsyātmā. vāg jāyā. prāṇaḥ prajā. cakṣur mānuṣaṃ vittam. cakṣuṣā hi tad vindate. śrotraṃ daivam. śrotreṇa hi tac chṛṇoti. ātmaivāsya karma. ātmanā hi karma karoti. sa eṣa pāṅkto yajñaḥ. pāṅktaḥ paśuḥ. pāṅktaḥ puruṣaḥ. pāṅktam idaṃ sarvaṃ yad idaṃ kiñca. tad idaṃ sarvam āpnoti ya evaṃ veda

Bṛhadāraṇyakopaniṣat 1.4.17

Спачатку гэта ісьнела толькі адным сабой. Ён пажадаў, хай будзе ў мяне жана, і я спараджу. І хай будзе ў мяне здабытак, і я ўчыню чын. Гэткае напраўду жаданьне, і жадальнік ня знойдзе болей за гэта. Таму і цяпер адзінокі жадае - хай будзе ў мяне жана, і я спараджу, хай будзе ў мяне здабытак, і я ўчыню чын. І пакуль ён не дасягне ўсё гэта, ён лічыць сябе няцэлым. То яго цэласьць: мысел - яго сам, мова - жана, дых - нашчадак, зрок - людзкі здабытак, бо зрокам ён яго здабывае, слых - боства, бо слыхам ён яго чуе. Чын - яго сам, бо сабой чыніць ён чын. Пяцівіты гэты аброк, пяцівіта жывёла, пяцівіты чалавек, пяцівіта ўсё 
гэта. Гэтага ўсяго дасягае, хто так ведае.

Dec 14, 2011

Выправа імёнаў

Цзы Лу спытаў: "Калі князь Вэйі запросіць настаўніка кіраваць, з чаго пачацьме настаўнік?" Настаўнік прамовіў: "З выпраўленьня імёнаў". Цзы Лу спытаў: "Настаўнік пачынае здалёк, навошта правіць імёны?" Настаўнік прамовіў: "Ты невук, Йу! Велічны абачлівы да таго, што ня знае. Калі імёны ня правільны, слова пярэчыць чыну. Калі слова пярэчыць чыну, чын не зьдзяйсьняецца. Калі не зьдзяйсьняецца чын, абрад і гудзьба не ўзвышаны. Калі абрад і гудзьба ня ўзвышаны, неналежны выракі й кары. Калі неналежны выракі й кары, людзі разгублены. Таму калі правільныя імёны, велічны можа маўляць, і моўленае зьдзяйсьняецца. Што велічны мовіць, мае мовіць правільна." (Лунь Йу 13.3)



Dec 12, 2011

Буян

мыслу рака выплынае на доўгі дол
пэўна паволі поўніць сабой абшар

дзержа на сівер кола стырна рукой
човен упарты правіць самаўладар

верны і абяцаны днее мора-кіян
ясны стажары, ноч абяцае дзень

на даляглядзе стане сьвяты Буян
дзе залатой гарой зьзяе Латыр-камень

Dec 6, 2011

Багавітава Песьня, адзінаццаты ўзыход

Адзінаццаты ўзыход

Ардж́уна прамовіў:
Якім словам навышнюю тайну, прасамасьцю знаную мовіў
ты да мяне дзеля ласкі, тым зман мой разьвеяны гэты. |1|
Бо мной узбыцьцё і зьнікненьне бытаў пачута прасьцяжна,
з тваіх вуснаў, лотацевокі, і вечная самавялікасьць. |2|
Так, як сябе апавёў ты, я хачу, навышні ўладару,
тваю ўладарную яву, убачыць, Духу навышні! |3|
Калі лічыш ты гэта магчымым убачыць мне, гаспадару,
дазволь тады мне пабачыць сябе вечнага, пане яднаньня! |4|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Бач, Па̄ртха, маіх выяваў сотні і тысячы розных,
дзівосных і рознакветных, размаітых, рознавыразных. |5|
Бач А̄дітйаў, Васу і Рудраў, Аш́вінаў, Марутаў таксама,
мнагалікіх, раней невіда́ных, чароўных, нашчадак Бгараты. |6|
Тут увесь сьвет аднасталым бач сёньня рушна-нярушны,
у целе маім, пане сьненьня, і ўсё, што ты бачыць жадаеш. |7|
Але мяне гэтым зрокам ты сваім убачыць ня можаш,
я даю табе боскага зроку, бач маю ўладарную сілу. |8|

Саньджайа прамовіў:
Тады так мовіўшы, княжа, Залаты, вялікі пан йоґі,
бачыць дазволіў Па̄ртху ўладарную вышнюю яву |9|
з мноствам вачэй і твараў, мноствам дзіўных пазораў,
мноствам дзіўных украсаў, дзіўных узьнятых зброяў, |10|
з мноствам дзіўных адзежаў, вянкоў, дабрапахаў дзіўных,
уседзівоснага бога, што бясконцы і ўсюдытвары. |11|
Каб у небе тысячы сонцаў адразу ўзыход адбыўся,
сьвятло тое было б падобна да таго самадужага зьзяньня. |12|
Там увесь сьвет аднасталым і распадзеленым множна
тады ў целе бога багоў убачыў Па̄н̣д̣у нашчадак. |13|
Тады скарбазваёўца ў зьдзіве, з валасамі станьгом, прамовіў,
прад богам схіліўшы голаў, малітоўна склаўшы далоні: |14|

Ардж́уна прамовіў:
Бачу багоў у тваім, божа, целе,

ўсіх чыста і лікі духаў найрозных,
Брагмана пана на лотаць-пасадзе,
рушаў усіх, і зьмеяў дзівосных. |15|
З мноствам вачэй, рук, чэраваў, твараў
я бачу цябе ўсюль бясконцага явай,
ні канца, ні сярэдзіны, ані пачатку
ня бачу твайго, усеўладару, ўсеява! |16|
З кружалом у руцэ, з булавой, у кароне,
як безьліч сьвятла, паўсюднага зьзяньнем,
цябе, адусюль цяжкагледнага, бачу,
зьзяньнем бы полымя й сонца, нязьмерны. |17|
Ты - навышняя цэль незьнікомая веды,
ты - ўсяго гэтага вынік навышні,
ты - вечнае дгармы нязьменны ахоўнік,
ты Духам адвечным мной уважаны. |18|
Цябе без пачатку, сярэдзіны, краю,
бясконцым магой, сонца-месяца-вокім,
бачу з ротам агнёвым жэрцы аброкаў,
што зьзяньнем сваім прапаляе ўсе гэта. |19|
Бо гэты прастор між зямлёю і небам
табой адным поўны, і ўсе бакі сьвету,
убачыўшы зьдзіўны яры твой вобраз,
трапеча трысьвет увесь, самавялікі. |20|
У цябе тыя лікі багоў уваходзяць,
малітоўна гукаюць іншыя ў страху,
зьвершнікаў лікі і рушаў вялікіх
цябе праслаўляюць мноствам уславаў. |21|
Рудры, А̄дітйі, Васу і Са̄дгйі
ўсе, і Аш́віны, Маруты і продкі,
лікі ґандгарваў, йакшаў і чортаў
цябе спазіраюць, поўныя зьдзіву. |22|
Тваю яву вялікую ўбачыўшы з мноствам
твараў, вачэй, ног, рук, дужарукі,
сьцёгнаў і чарэваў, пашчаў раскрытых,
сусьветы дрыжаць, і я гэтаксама. |23|
Небасяжнага, зьзярнага мноствамі кветаў,
з ашчэрамі пашчаў, агнямі вачніцаў,
як бачу цябе, ўсім сабой скалынуты,
ня маю спакою й трываньня, Навышні. |24|
З ашэрам клыкоў твае ўбачыўшы твары,
што зьзяюць як полымя часу, ня знаю
прасторы, ня маю апірышча, літуй,
пане багоў, сяліба сусьвету! |25|
І гэтыя ўсе сыны Дгр̣тара̄шт̣ры
разам са зборам зямлі абаронцаў,
Бгі̄шма і Дрон̣а, сын возьніка гэты,
разам з найлепшымі з нашых ваякаў, |26|
імкліва ў ашчэры клыкоў уваходзяць
ротаў тваіх, наляканыя духам,
зь іх некаторых, між зуб’яў павіслых
відныя часткі галоваў драблёных. |27|
Як безьлічы рэкаў водныя плыні
у рот акіяна зьбягаюць імкліва,
так у твае палымяныя пашчы
волаты сьвету людзей уваходзяць. |28|
Як матылькі ў вагонь запалёны
на згубу лятуць, паскараючы хуткасьць,
так дзеля згубы людзі ўваходзяць
у пашчы твае, паскараючы хуткасьць. |29|
Глынаючы цалкам людзей усіх гэтых,
аблізваеш зноў палымяныя вусны,
напоўніўшы зьзяньнямі сьвет увесь цэлы,
сьветлы твае прапаляюць, Навышні! |30|
Хто ты, скажы мне, пан лютаяўны,
лепшы з багоў, паклон табе, літуй,
панам адвечным хачу цябе вызнаць,
не празнаю́ бо твайго я пачатку. |31|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Я час, насьпелы на згубу сусьветаў,

жніва людзей я тут пачынаю,
цябе акрамя больш ня будзе нікога
з вояў, сталых у супраць-войсках. |32|
Таму паўстань, дасягні праславы,
ворагаў змогшы, валодай дзяржавай,
загадзя мной яны ўжо забіты,
будзь адно сродкам маім, леварукі. |33|
Дрону, і Бгі̄шму, і Дж́айадратху,
і Карн̣у, і іншых волатаў-вояў,
мною забітых, разі, не вагайся,
змагайся, і ворагаў зможаш у бітве. |34|

Саньдж́айа прамовіў:
Тое слова пачуўшы Кеш́і-забойцы,

Каранавіт у трымценьні малебным,
пакланіўшыся зноў, гэтак мовіў Кр̣шн̣у,
з запінам, у старху, поўны пашаны: |35|

Ардж́уна прамовіў:
Тваю славу дастойна, пане чуваньня,

сьвяткуе сусьвет, у цябе закаханы,
чорты паўсюль разьбягаюцца ў страху,
і ўсе пакланяюцца зьвершнікаў лікі. |36|
Як не пакланяцца табе, самадужы,
вялікшы за брагмана ты, першатворца,
бясконцы, пан бостваў, сяліба сьвету,
нязьнікны, ад існа-няіснага вышні. |37|
Ты першабоства, Духу адвечны,
ты ўсяго гэтага вынік навышні,
ты веднае, веднік, табою, дом вышні,
прасьцягнута ўсё, бясконца-выяўны. |38|
Ты Ва̄йу і Йама, Агонь і Варун̣а,
Месяц і Продак, вялікі Прапрадзед,
паклон зноў і зноў табе тысячалікі,
і болей, і зноў паклон і праслава. |39|
З твару паклон табе і са сьпі́ны,
паклон адусюль, бо ўсё ты напраўду,
мужна-бясконцы, нязьмерна-вычынны,
ты ўсё прасягаеш, адгэтага ўсё ты. |40|
Лічачы сябрам, што груба я мовіў:
“Гэй, Кр̣шн̣а, Йа̄дава, сябру, таварыш”,
гэтую веліч тваю не пазнаўшы,
або ад няўвагі або ад любові, |41|
што не ўшанаваў цябе дзеля жарту,
гуляючы, седзячы, лежачы, еўшы,
адзін ці пры іншых, цябе, Непарушны,
прашу дараваць тое мне, невымерны. |42|
Ты рушна-нярушнага бацька сусьвету,
шаноўны настаўнік ягоны вялебны,
няма табе роўнага, скуль велічэйшы
у цэлым трысьвеце, магой беспадобны? |43|
Таму ў паклоне прасьцёршы цела,
малю цябе літаваць, слаўны ўладару,
як бацька сына, як любага любы,
як сябра сябру прабач мяне, божа. |44|
Я шчасны раней невіданае бачыць,
але скалынуты страхам мой мысел,
божа, яві мне, ранейшую яву,
літуй, пане багоў, сяліба сьвету. |45|
З кружалом у руцэ, з булавой, у кароне
я бачыць жадаю цябе гэтаксама,
тою выяваю чатырохрукай,
тысячарукі, станься, ўсеяўны. |46|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Мной самасілай, Ардж́уна, шчыра

табе паказана навышняя ява
уся, сьветавітай, выточнай, бясконцай,
раней да цябе не віданая іншым. |47|
Ні ведай, аброкам, вучэньнем ці дарам,
ні чынам, ні нават лютаю жарбай,
не магу быць я ўбачаны ў гэтай выяве
іншым у сьвеце людзей, волат Куру. |48|
Хай ні замяшаньня ў цябе, ні трывогі,
маю ўбачыўшы ярую яву, ня будзе,
пакінуўшы страх і з радасным мыслам
зноў маю зер ранейшую яву. |49|

Саньдж́айа прамовіў:
Так Ардж́уну мовіўшы, сын Васудэвы

зноў паказаў сваю ўласную яву,
яго страх супакоіў самавялікі,
стаўшыся зноў месяцова-цялёсым. |50|

Ардж́уна прамовіў:
Тваю чалавечую яву, месяцовую, люду ўзрушэньне,
убачыўшы, зноў у сабе я, ў чуваньні, ва ўласнай пратворы. |51|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Цяжкаўгледную гэтую яву маю, што ты зараз убачыў,
заўсёды нават багі палаюць жаданьнем убачыць. |52|
Ані ведамі я, ані жарбай, ні дарамі, ні абраканьнем
не магу быць убачаны гэтак, як ты мяне зараз убачыў. |53|
Адным недаіншым бажаньнем бачыць такім мяне можна,
Ардж́уна, тоесна знаць, і ўвайсьці ў мяне, ворагаў пекла. |54|
Чын мне, вышняй цэлі, аддаўшы, мой божнік, пакінуўшы зьвязак,
які неварожы ўсім бытам, да мяне, сыне Па̄н̣д̣у, прыходзіць. |55|

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны адзінаццаты ўзыход на імя "Йоґа бачаньня ўсевыявы".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, адзінаццаты ўзыход, паслоўны пераклад

athaikādaśodhyāyaḥ
Адзінаццаты ўзыход

arjuna uvāca
madanugrahāya paramaṃ guhyam adhyātmasaṃjñitam
yat tvayoktaṃ vacas tena mohoyaṃ vigato mama 11.1

arjunaḥ - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
11.1 yat - Тое, што anugrahāya - дзеля ласкі mad- да мяне tvayā - табой uktaṃ - была прамоўлена paramaṃ - навышняя guhyam - тайна, saṃ-jñitam - знаная adhyātma- прасамасьцю, vacas - (гэтае) слова, tena - ім vigato - выдаліўся ayaṃ - гэты mama - мой mohaḥ - зман.

bhavāpyayau hi bhūtānāṃ śrutau vistaraśo mayā
tvattaḥ kamalapatrākṣa māhātmyam api cāvyayam 11.2

11.2 hi - Бо bhava- ўзбыцьцё apyayau - і зьнікненьне bhūtānāṃ - бытаў mayā - мной tvattaḥ - ад цябе śrutau - былі пачутыя vistaraśaḥ - прасьцяжна, падрабязна, api ca - а таксама avyayam - вечная māhātmyam - самавеліч, akṣa - о той, чые вочы pattra- як пялёсткі kamala- лотаці.

evam etad yathāttha tvam ātmānaṃ parameśvara
draṣṭum icchāmi te rūpam aiśvaraṃ puruṣottama 11.3

11.3 evam - Так, yathā - як tvam - ты āttha - апавёў ātmānaṃ - сябе, parama- навышні īśvara - уладару, icchāmi - я хачу draṣṭum - ўбачыць te - тваю etad - гэтую aiśvaraṃ - ўладарную rūpam - выяву, uttama - о навышні puruṣa- Духу, Чалавеча.

manyase yadi tac chakyaṃ mayā draṣṭum iti prabho
yogeśvara tato me tvaṃ darśayātmānam avyayam 11.4

11.4 yadi - Калі manyase - ты лічыш tat - тое śakyaṃ - магчымым mayā - мне draṣṭum - бачыць iti - гэтак prabho - о гаспадару, tataḥ - тады īśvara - о пане yoga- йоґі, яднаньня, tvaṃ - ты darśaya - пакажы me - мне ātmānam - сябе avyayam - нязьменнага, вечнага.

śrībhagavān uvāca
paśya me pārtha rūpāṇi śataśotha sahasraśaḥ
nānāvidhāni divyāni nānāvarṇākṛtīni ca 11.5

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
11.5 paśya - Бач me - мае, pārtha - о сыне Пр̣тхі, rūpāṇi - выявы, śataśaḥ - сотнямі atha - і sahasraśaḥ - тысячамі, nānā-vidhāni - мнагастайныя, divyāni - дзівосныя, боскія, nānā-varṇa-ākṛtīni - разна-кветныя і розна-абрысныя.

paśyādityān vasūn rudrān aśvinau marutas tathā
bahūny adṛṣṭapūrvāṇi paśyāścaryāṇi bhārata 11.6

11.6 paśya - Бач ādityān - А̄дітйаў, vasūn - Васу, rudrān - Рудраў, aśvinau - Аш́вінаў, tathā - а таксама marutas - Марутаў, bahūni - многія (выявы), a-dṛṣṭa- нябачаныя pūrvāṇi - раней, paśya - бач āścaryāṇi - чароўныя, кудныя, bhārata - о нашчадак Бгараты.

ihaikasthaṃ jagat kṛtsnaṃ paśyādya sacarācaram
mama dehe guḍākeśa yac cānyad draṣṭum icchasi 11.7

11.7 iha - Тут adya - сёньня paśya - бач kṛtsnaṃ - увесь jagat - сьвет, eka-sthaṃ - сталым у адным месцы, sa-cara- з (усім) рушным a-caram - і нярушным, mama - у маім dehe - целе, īśa - о пане guḍākā- сьненьня, ca - і yac - што anyad - іншае draṣṭum - бачыць icchasi - жадаеш.

na tu māṃ śakyase draṣṭum anenaiva svacakṣuṣā
divyaṃ dadāmi te cakṣuḥ paśya me yogam aiśvaram 11.8

11.8 tu - Але na śakyase - ты ня можаш draṣṭum - бачыць anena - гэтым eva - во sva- сваім cakṣuṣā - зрокам, dadāmi - я даю te - табе divyaṃ - боскі, дзіўны, нябёсны cakṣuḥ - зрок, paśya - бач me - маю aiśvaram - ўладарную yogam - йоґу, сілу, магуту.

sañjaya uvāca
evam uktvā tato rājan mahāyogeśvaro hariḥ
darśayām āsa pārthāya paramaṃ rūpam aiśvaram 11.9

sañjaya - Саньджайа uvāca - прамовіў:
11.9 evam - Так uktvā - сказаўшы tataḥ - затым, rājan - о княжа (Дгр̣тарашт̣ра), mahā- вялікі īśvaraḥ - пан yoga- йоґі, hariḥ - Гарі, Залаты, darśayām āsa - паказаў pārthāya - Па̄ртху paramaṃ - навышнюю aiśvaram - ўладарную rūpam - яву,

anekavaktranayanam anekādbhutadarśanam
anekadivyābharaṇaṃ divyānekodyatāyudham 11.10

11.10 aneka- з многімі vaktra- тварамі nayanam - і вачамі, aneka- з многімі adbhuta- дзіўнымі darśanam - пазорамі, паглядамі, aneka- з многімі divya- дзіўнымі ā-bharaṇaṃ - украсамі, aneka- з многімі divya- дзіўнымі, боскімі ud-yata- ўзьнятымі ā-yudham - зброямі,

divyamālyāmbaradharaṃ divyagandhānulepanam
sarvāścaryamayaṃ devam anantaṃ viśvatomukham 11.11

11.11 dharaṃ - што трымаў divya- дзіўныя mālya- вянкі ambara- і адзежы, divya- зь дзіўнымі, боскімі gandha- дабрапахамі anu-lepanam - і мазямі, sarva-āścaryamayaṃ - уседзівоснага devam - бога, an-antaṃ - бясконцага, viśvataḥ-mukham - усюды-тварага.

divi sūryasahastrasya bhaved yugapad utthitā
yadi bhāḥ sadṛśī sā syād bhāsas tasya mahātmanaḥ 11.12

11.12 yadi - Калі б bhaved - стаўся divi - ў небе utthitā - ўзыход yugapad - адразу sahastrasya - тысячы sūrya- сонцаў, sā - тое bhāḥ - сьвятло syād - было б sadṛśī - падобным bhāsas - да зьзяньня tasya - таго mahā-ātmanaḥ - самавялікага.

tatraikasthaṃ jagat kṛtsnaṃ pravibhaktam anekadhā
apaśyad devadevasya śarīre pāṇḍavas tadā 11.13

11.13 Там - tatra tadā - тады apaśyad - убачыў pāṇḍava - сын Па̄н̣д̣у śarīre - у целе devasya - бога deva- багоў kṛtsnaṃ - цэлы jagat - сьвет, eka-sthaṃ - сталым у адным месцы, anekadhā - мнагастайна pra-vi-bhaktam - распадзеленым.

tataḥ sa vismayāviṣṭo hṛṣṭaromā dhanaṃjayaḥ
praṇamya śirasā devaṃ kṛtāñjalir abhāṣata 11.14

11.14 tataḥ - Тады saḥ - ён, dhanaṃ-jayaḥ - Cкарбазваёўца, ā-viṣṭaḥ - прыйшоўшы vi-smaya- у зьдзіўленьне, hṛṣṭa- з паўсталымі станьгом romā - валасамі, pra-ṇamya - пакланіўшыся śirasā - галавой devaṃ - богу, kṛta-añjali - малітоўна склаўшы далоні, abhāṣata - сказаў:

arjuna uvāca
paśyāmi devāṃs tava deva dehe sarvāṃs tathā bhūtaviśeṣasaṃghān
brahmāṇam īśaṃ kamalāsanasthaṃ ṛṣīṃśca sarvān uragāṃśca divyān 11.15

arjuna - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
11.15 paśyāmi - Я бачу sarvān - усіх devān - багоў tava - у тваім dehe - целе, deva - о божа, tathā - а таксама saṃghān - зборы, лікі vi-śeṣa- розных bhūtá- бытаў, духаў, īśaṃ - пана brahmāṇam - Брагму kamala-āsana-sthaṃ - стойнага на лотацевым пасадзе, ca - і sarvān - усіх ṛṣīn - рушаў, ca - і divyān - дзіўных, боскіх ura-gān - зьмеяў.

anekabāhūdaravaktranetraṃ paśyāmi tvāṃ sarvatonantarūpam
nāntaṃ na madhyaṃ na punas tavādiṃ paśyāmi viśveśvara viśvarūpa 11.16

11.16 paśyāmi - Я бачу tvāṃ - цябе, aneka- з многімі bāhu- рукамі, udara- чэравамі, жыватамі vaktra- - ротамі, тварамі, netraṃ - вачамі, sarvataḥ - паўсюль ananta-rūpam - бясконца-выяўнага, paśyāmi - я ня бачу na - ні antaṃ - канца, na - ні madhyaṃ - сярэдзіны, na - ані puna - нават tava - твайго ādiṃ - пачатку, īśvara - о ўладару viśva- усяго, viśva-rūpa - усевыяўны.

kirīṭinaṃ gadinaṃ cakriṇaṃ ca tejorāśiṃ sarvato dīptimantam
paśyāmi tvāṃ durnirīkṣyaṃ samantād dīptānalārkadyutim aprameyam 11.17

11.17 paśyāmi - Я бачу tvāṃ - цябе kirīṭinaṃ - з каронай, gadinaṃ - з булавой, ca - і cakriṇaṃ - з кружалом, rāśiṃ - мноствам tejaḥ- сьвятла, dīptimantam - зьзяючым sarvataḥ - адусюль, dur-nir-īkṣyaṃ - цяжка ўгледнага samantād - з усіх бакоў, dyutim - падобнага зьзяньнем dīpta- да запаленага anala- агню arka- і сонца, a-prameyam - нязьмернага.

tvam akṣaraṃ paramaṃ veditavyaṃ tvam asya viśvasya paraṃ nidhānam
tvam avyayaḥ śāśvatadharmagoptā sanātanas tvaṃ puruṣo mato me 11.18

11.18 tvam - Ты akṣaraṃ - незьнікомая, paramaṃ - навышняя, veditavyaṃ - цэль веды, веднае, tvam - ты asya - гэтага viśvasya - ўсяго paraṃ - вышні ni-dhānam - вынік, сяліба, tvam - ты a-vyayaḥ - нязьменны, goptā - абаронца śāśvata- адвечнае dharma- дгармы, tvaṃ - ты mato - уважаны me - мной sanātanaḥ - вечным puruṣaḥ - Духам, Чалавекам.

anādimadhyāntam anantavīryam anantabāhuṃ śaśisūryanetram
paśyāmi tvāṃ dīptahutāśavaktraṃ svatejasā viśvam idaṃ tapantam 11.19

11.19 paśyāmi - Я бачу tvāṃ - цябе an-ādi- бяз пачатку, madhya- сярэдзіны, antam - канца, ananta-vīryam - бясконца-мужнага, ananta- зь бясконцымі bāhuṃ - рукамі, netram - вочы якога śaśi- месяц sūrya- і сонца, vaktraṃ - рот якога dīpta- як палымяны āśa- жэрца huta- аброкаў (Агонь), tapantam - прапаляючым viśvam - усё idaṃ - гэта sva- сваім tejasā - зьзяньнем.

dyāvāpṛthivyor idam antaraṃ hi vyāptaṃ tvayaikena diśaśca sarvāḥ
dṛṣṭvādbhutaṃ rūpam ugraṃ tavedaṃ lokatrayaṃ pravyathitaṃ mahātman 11.20

11.20 hi - Бо idam - гэтая antaraṃ - сярэдзіна dyāvā- паміж небам pṛthivyo - і зямлёй vyāptaṃ - прасягнута tvayā - табой ekena - адным, і - ca sarvāḥ - усе diśaḥ - староны сьвету, і ўсе сьвету староны, dṛṣṭvā - убачыўшы idaṃ - гэтую ugraṃ - лютую, ярую adbhutaṃ - зьдзіўную tava - тваю rūpam - выяву, lokatrayaṃ - трысьвет pravyathitaṃ - ускалануты, ускалыханы, устрывожаны, mahā-ātman - о самавялікі.

amī hi tvāṃ surasaṃghā viśanti kecid bhītāḥ prāñjalayo gṛṇanti
svastīty uktvā maharṣisiddhasaṃghāḥ stuvanti tvāṃ stutibhiḥ puṣkalābhiḥ 11.21

11.21 hi - Бо amī - гэтыя saṃghāḥ - зборы, лікі sura- багоў tvāṃ - у цябе viśanti - уваходзяць, kecid - некаторыя bhītāḥ - напужаныя gṛṇanti - славяць, pra-añjalayaḥ - малітоўна склаўшы далоні, saṃghāḥ - лікі, зборы mahā- вялікіх ṛṣi- рушаў siddha- і зьвершнікаў, svasti - "Дабро" iti - так uktvā - мовіўшы, tvāṃ - цябе stuvanti - славяць puṣkalābhiḥ - мнагалікімі, гучнымі stutibhiḥ - уславамі.

rudrādityā vasavo ye ca sādhyā viśveśvinau marutaścoṣmapāśca
gandharvayakṣāsurasiddhasaṃghā vīkṣante tvāṃ vismitāścaiva sarve 11.22

11.22 rudra- Рудры ādityāḥ - і А̄дітйі, vasavaḥ - Васу, ca - і viśve - усе, ye - якія sādhyā - Са̄дгйі, aśvinau - Аш́віны, ca - і marutaḥ - Маруты, ca - і ūṣma-pāḥ - продкі, saṃghāḥ - лікі, зборы gandharva- ґандгарваў, yakṣa- йакшаў, asura- асураў, чортаў siddha- зьвершнікаў vi īkṣante - глядзяць tvāṃ - ня цябе, sarve - усе, vi-smitāḥ - зьдзіўленыя ca eva - таксама.

rūpaṃ mahat te bahuvaktranetraṃ mahābāho bahubāhūrupādam
bahūdaraṃ bahudaṃṣṭrākarālaṃ dṛṣṭvā lokāḥ pravyathitās tathāham 11.23

11.23 te - Тваю mahat - вялікую rūpaṃ - выяву bahu- з многімі vaktra- ротамі, тварамі netraṃ - і вачамі, mahā-bāho - о дужарукі, bahu- з многімі bāhu- рукамі, uru- сьцёгнамі, pādam - нагамі, bahu- з многімі udaraṃ - чэравамі, жыватамі, bahu-з многімі karālaṃ - расшчэрамі daṃṣṭrā- зубоў, dṛṣṭvā - убачыўшы, lokāḥ - сьветы pra-vyathitāḥ - скалынаюцца, дрыжаць, трымцяць, aham - я tathā - гэтаксама.

nabhaḥspṛśaṃ dīptam anekavarṇaṃ vyāttānanaṃ dīptaviśālanetram
dṛṣṭvā hi tvāṃ pravyathitāntarātmā dhṛtiṃ na vindāmi śamaṃ ca viṣṇo 11.24

11.24 hi - Бо dṛṣṭvā - убачыўшы tvāṃ - цябе, nabhaḥ-spṛśaṃ - неба-сяжнага, dīptam - палымянага, aneka-varṇaṃ - мнагакветнага, vyātta- з адкрытымі ānanaṃ - пашчамі, dīpta- з палымянымі viśāla- шырокімі netram - вачамі, antar-ātmā - нутраны сам (усё нутро) якога pravyathita- скаланута, устрывожана, na vindāmi - я не знаходжу dhṛtiṃ - трываньня ca - і śamaṃ - спакою, viṣṇo - о Вышні, Паўсюдны, Вішн̣у.

daṃṣṭrākarālāni ca te mukhāni dṛṣṭvaiva kālānalasaṃnibhāni
diśo na jāne na labhe ca śarma prasīda deveśa jagannivāsa 11.25

11.25 dṛṣṭvā - Убачыўшы eva - ж te - твае mukhāni - твары karālāni - з расшэрамі daṃṣṭrā- зубоў, saṃnibhāni - падобныя anala- на агонь kāla- часу, na jāne - я ня знаю diśaḥ - старонаў сьвету, ca - і na labhe - ня маю śarma - прытулку, абароны, prasīda - літуй, īśa - о пане deva- багоў, ni-vāsa - о сяліба jagat- сьвету!

amī ca tvāṃ dhṛtarāṣṭrasya putrāḥ sarve sahaivāvanipālasaṃghaiḥ
bhīṣmo droṇaḥ sūtaputras tathāsau sahāsmadīyair api yodhamukhyaiḥ 11.26

11.26 ca - І amī - гэтыя sarve - усе putrāḥ - сыны dhṛtarāṣṭrasya - Дгр̣тара̄шт̣ры saha eva - разам saṃghaiḥ - зь лікамі avani-pāla- абаронцаў зямлі, bhīṣmaḥ - Бгі̄шма, droṇaḥ - Дрон̣а, tathā - а таксама asau - гэты putraḥ - сын sūta- возьніка (Карн̣а), saha - разам asmadīyaiḥ - з нашымі api - нават mukhyaiḥ - лепшымі yodha- ваярамі, tvāṃ - у цябе (уваходзяць),

vaktrāṇi te tvaramāṇā viśanti daṃṣṭrākarālāni bhayānakāni
kecid vilagnā daśanāntareṣu saṃdṛśyante cūrṇitair uttamāṅgaiḥ 11.27

11.27 tvaramāṇā - сьпяшаючыся, viśanti - уваходзяць te - у твае vaktrāṇi - раты, пашчы karālāni - з расшчэрамі daṃṣṭrā- зубоў, bhayānakāni - жахлівыя, ke cid - некаторыя saṃ dṛśyante - віднеюцца cūrṇitai - размалочанымі uttama-aṅgaiḥ галовамі, vi-lagnāḥ - павіслыя daśana-antareṣu - паміж зубоў.

yathā nadīnāṃ bahavombuvegāḥ samudram evābhimukhā dravanti
tathā tavāmī naralokavīrā viśanti vaktrāṇy abhivijvalanti 11.28

11.28 yathā - Як bahavaḥ - многія ambu-vegāḥ - водныя плыні nadīnāṃ - рэкаў dravanti - бягуць abhi-mukhāḥ - прама ў рот, твар eva - самога samudram - мора, tathā - так a- гэтыя vīrāḥ - волаты loka- сьвету nara- людзей viśanti - уваходзяць tava - у твае abhi-vi-jvalanti - палымяныя vaktrāṇi - раты.

yathā pradīptaṃ jvalanaṃ pataṅgā viśanti nāśāya samṛddhavegāḥ
tathaiva nāśāya viśanti lokāstavāpi vaktrāṇi samṛddhavegāḥ 11.29

11.29 yathā - Як pra-dīptaṃ - у зьзярнае jvalanaṃ - полымя pataṃ-gā - матылькі viśanti - уваходзяць nāśāya - на згубу, samṛddha- паскараючы vegāḥ - хуткасьць, tathā eva - так во api - і lokāḥ - людзі viśanti - ўваходзяць nāśāya - на згубу tava - у твае vaktrāṇi - раты, samṛddha- паскараючы vegāḥ - хуткасьць.

lelihyase grasamānaḥ samantāl lokān samagrān vadanair jvaladbhiḥ
tejobhir āpūrya jagat samagraṃ bhāsas tavogrāḥ pratapanti viṣṇo 11.30

11.30 grasamānaḥ - Глынаючы samantāt - з усіх бакоў sam-agrān - усіх lokān - людзей, сьветы, lelihyase - ты зноў і зноў аблізваеш jvaladbhiḥ - палымянымі vadanai - вуснамі, tejobhiḥ - зьзяньнямі ā-pūrya - напоўніўшы sam-agraṃ - суцэльны jagat - сьвет, tava - твае ugrāḥ - ярыя, лютыя bhāsa - сьветлы pra tapanti - прапаляюць, viṣṇo - о Вышні, Паўсюдны, Вішн̣у!

ākhyāhi me ko bhavān ugrarūpo namostu te devavara prasīda
vijñātum icchāmi bhavantam ādyaṃ na hi prajānāmi tava pravṛttim 11.31

11.31 ā khyāhi - Скажы me - мне, kaḥ - хто (ты), bhavān - пан, ugra- страшны rūpaḥ - выявай, namaḥ - паклон astu - хай будзе te - табе, vara - о лепшы deva- з багоў, pra sīda - літуй, icchāmi - я жадаю vi-jñātum - вызнаць ādyaṃ - выточнага, пачатковага bhavantam - пана, hi - бо na - не pra jānāmi - празнаю, разумею tava - твайго pravṛttim - пачатку.

śrībhagavān uvāca
kālosmi lokakṣayakṛt pravṛddho lokān samāhartum iha pravṛttaḥ
ṛtepi tvāṃ na bhaviṣyanti sarve yevasthitāḥ pratyanīkeṣu yodhāḥ 11.32

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
11.32 asmi - Я есьмі kālaḥ - час kṛt - што чыніць kṣaya- згубу loka- сьветаў, людзей, pra-vṛddha - насьпелы, узрослы pravṛttaḥ - я пачаў iha - тут samāhartum - зьбіраць, сканчаць, пажынаць lokān - людзей, сьветы; api - і ṛte - акрамя tvāṃ - цябе na - ня bhaviṣyanti - будуць больш sarve - усе yodhāḥ - ваяры, ye - якія ava-sthitāḥ - стаяць у радох prati-anīkeṣu - у супраіўных войсках.

tasmāt tvam uttiṣṭha yaśo labhasva jitvā śatrūn bhuṅkṣva rājyaṃ samṛddham
mayaivaite nihatāḥ pūrvam eva nimittamātraṃ bhava savyasācin 11.33

11.33 tasmāt - Таму tvam - ты ut tiṣṭha - паўстань, labhasva - здабудзь yaśaḥ - славу, jitvā - перамогшы śatrūn - ворагаў, bhuṅkṣva - цешся samṛddham - багатым rājyaṃ - княствам, mayā - мной eva - менавіта ete - яны ni-hatāḥ - былі забітыя eva - ужо pūrvam - раней, nimitta-mātraṃ - толькі сродкам bhava - будзь, savyasācin - о леварукі (Ардж́уна).

droṇaṃ ca bhīṣmaṃ ca jayadrathaṃ ca karṇaṃ tathānyān api yodhavīrān
mayā hatāṃs tvaṃ jahi mā vyathiṣṭhā yudhyasva jetāsi raṇe sapatnān 11.34

11.34 ca - і droṇaṃ - Дрону, ca - і bhīṣmaṃ - Бгі̄шму, ca - і jayad-rathaṃ - Дж́айадратху, tathā - а таксама karṇaṃ - Карн̣у api - і anyān - іншых yodha-vīrān - ваяроў-волатаў, hatān - забітых mayā - мной, jahi - разі, mā - не vyathiṣṭhā - вагайся, yudhyasva - змагайся, jetāsi - пераможаш sapatnān - ворагаў raṇe - у бітве.

sañjaya uvāca
etac chrutvā vacanaṃ keśavasya kṛtāñjalir vepamānaḥ kirīṭī
namaskṛtvā bhūya evāha kṛṣṇaṃ sagadgadaṃ bhītabhītaḥ praṇamya 11.35

sañjaya - Саньдж́айа uvāca - прамовіў:
11.35 śrutvā - Пачуўшы etac - гэтае vacanaṃ - слова keśavasya - забойцы Кеш́іна, kṛta-añjaliḥ - малітоўна склаўшы далоні, vepamānaḥ - дрыжучы, kirīṭī - Каранавіт (Ардж́уна), namaḥ-kṛtvā - зрабіўшы паклон eva - нават bhūyaḥ - больш, зноў āha - сказаў kṛṣṇaṃ - Кр̣шну, pra-ṇamya - пакланіўшыся, sagadgadaṃ - з запінам, bhīta-bhītaḥ - вельмі спужаны:

arjuna uvāca
sthāne hṛṣīkeśa tava prakīrtyā jagat prahṛṣyaty anurajyate ca
rakṣāṃsi bhītāni diśo dravanti sarve namasyanti ca siddhasaṃghāḥ 11.36

arjuna - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
11.36 sthāne - Дастойна, īśa - пане hṛṣīkā- чуваньня, пачуцьцяў, tava - тваёй pra-kīrtyā - славай jagat - сьвет pra hṛṣyati - радуецца ca - і anu rajyate - суперажывае, rakṣāṃsi - ракшасы, бесы bhītāni - паляканыя, dravanti - разьбягаюцца diśaḥ - у (розныя) бакі, ca - і sarve - усе saṃghāḥ - лікі siddha- зьвершнікаў namasyanti - чыняць паклоны.

kasmāc ca te na nameran mahātman garīyase brahmaṇopy ādikartre
ananta deveśa jagannivāsa tvam akṣaraṃ sadasattatparaṃ yat 11.37

11.37 ca - І kasmāt - як na nameran - ім не пакланяцца te - табе, mahātman - о самавялікі, garīyase - вялікшаму api - нават brahmaṇaḥ за Брагму, ādi-kartre - першатворцу, an-anta - о бясконцы, īśa - пане deva- багоў, ni-vāsa - сяліба jagat- сьвету, tvam - ты a-kṣaraṃ - нязьнікнае tat - тое, yat - якое paraṃ - вышэйшае sad- за існае a-sat і няіснае.

tvam ādidevaḥ puruṣaḥ purāṇas tvam asya viśvasya paraṃ nidhānam
vettāsi vedyaṃ ca paraṃ ca dhāma tvayā tataṃ viśvam anantarūpa 11.38

11.38 tvam - Ты ādi-devaḥ - першабог, бог-пачатак, purāṇa - адвечны puruṣaḥ - Дух, Чалавек, tvam - ты asya - гэтага viśvasya - ўсяго paraṃ - вышні ni-dhānam - вынік, зьмесьціва, asi - ты ёсьць vettā - веднік, ca - і vedyaṃ - веднае, ca - і paraṃ - вышні dhāma - дом, tvayā - табой tataṃ - прасьцягнута viśvam - усё, ananta-rūpa - бясконца-выяўны.

vāyur yamognir varuṇaḥ śaśāṅkaḥ prajāpatis tvaṃ prapitāmahaśca
namo namas testu sahastrakṛtvaḥ punaśca bhūyopi namo namas te 11.39

11.39 tvaṃ - Ты vāyuḥ - Вайу, yamaḥ - Йама, agniḥ - Агонь, varuṇaḥ - Варун̣а, śaśāṅkaḥ - Месяц, prajā-pati - пан стварэньняў, Продак ca - і pra-pitāmahaḥ - прадзед; namaḥ namaḥ - паклон зноў, і зноў astu - хай будзе te - табе sahastra-kṛtvaḥ - тысячакротна, ca - і punaḥ - зноў api - і bhūyaḥ - болей, namaḥ namaḥ - паклон і паклон te - табе.

namaḥ purastād atha pṛṣṭhatas te namostu te sarvata eva sarva
anantavīryāmitavikramas tvaṃ sarvaṃ samāpnoṣi tatosi sarvaḥ 11.40

11.40 namaḥ - Паклон te - табе purastād - ствару, cьпераду atha - а таксама pṛṣṭhataḥ - са сьпіны, ззаду, astu - хай будзе namaḥ - паклон te - табе sarvata - адусюль, eva - бо sarva - ты - ўсё, ananta-vīrya - о бясконца-мужны, tvaṃ - ты amita-vikramaḥ - нязьмерна-вычынны, sam āpnoṣi - ты прасягаеш sarvaṃ - усё, tataḥ - таму asi - ты ёсьць sarvaḥ - ўсё.

sakheti matvā prasabhaṃ yad uktaṃ he kṛṣṇa he yādava he sakheti
ajānatā mahimānaṃ tavedaṃ mayā pramādāt praṇayena vāpi 11.41

11.41 yad - Што uktaṃ - было сказана mayā - мной pra-sabhaṃ - груба sakhā - "сябра" iti - так matvā - думаўшы, he kṛṣṇa - "Гэй Кр̣шн̣а, he yādava - Гэй нашчадак Йаду, he sakhā - Гэй сябру" - iti - гэтак, a-jānatā - ня знаючы idaṃ - гэтай tava - тваёй mahimānaṃ - велічы, pra-mādāt - ад няўвагі vā api - або нават pra-ṇayena - ад любові,

yac cāvahāsārtham asatkṛtosi vihāraśayyāsanabhojaneṣu
ekothavāpy acyuta tatsamakṣaṃ tat kṣāmaye tvām aham aprameyam 11.42

11.42 ca - і yat - што avahāsa-artham - дзеля сьмеху asat-kṛtaḥ asi - ты быў неўшанаваны vihāra- пры гуляньні, śayyā- ляжаньні, āsana- сядзеньні, bhojaneṣu - ядзе, ekaḥ - адзін, на адзіноце atha vā api - або таксама tat-samakṣaṃ - у прысутнасьці іншых, a-cyuta - о Непарушны, tat - тое aham - я kṣāmaye - прашу дараваць tvām - цябе, aprameyam - нязьмернага.

pitāsi lokasya carācarasya tvam asya pūjyaśca gurur garīyān
na tvatsamosty abhyadhikaḥ kutonyo lokatrayepy apratimaprabhāva 11.43

11.43 asi - Ты ёсьць pitā - бацька lokasya - сьвету cara-acarasya - рушнага і нярушнага, ca - і tvam - ты asya - яго pūjya- шаноўны garīyān - вялебны guru - настаўнік, na asti - няма tvat- табе samaḥ - роўнага, kutaḥ - адкуль жа anyaḥ - іншы abhyadhikaḥ - велічэйшы api - нават loka-traye - у трох сьветах, a-pratima- о непараўнальны pra-bhāva - магутою.

tasmāt praṇamya praṇidhāya kāyaṃ prasādaye tvām aham īśam īḍyam
piteva putrasya sakheva sakhyuḥ priyaḥ priyāyārhasi deva soḍhum 11.44

11.44 tasmāt - Таму pra-ṇamya - пакланіўшыся, pra-ṇi-dhāya - прасьцёршы kāyaṃ - цела, aham - я pra sādaye - малю літаваць tvām - цябе, īḍyam - слаўнага īśam - ўладара, iva - як pitā - бацька putrasya - сыну, iva - як sakhā - сябра sakhyuḥ - сябру, priyaḥ - любы priyāya - любаму arhasi - ты маеш soḍhum - прабачыць, deva - о божа.

adṛṣṭapūrvaṃ hṛṣitosmi dṛṣṭvā bhayena ca pravyathitaṃ mano me
tad eva me darśaya deva rūpaṃ prasīda deveśa jagannivāsa 11.45

11.45 asmi - Я есьмі hṛṣitaḥ - рады, dṛṣṭvā - убачыўшы a-dṛṣṭa- - нябачнае pūrvaṃ - раней, ca - ды bhayena - страхам pra-vyathitaṃ - скалынуты, ускалыханы, устрывожаны me - мой manaḥ - мысел, darśaya - пакажы me - мне, deva - о божа, tad - тую eva ж самую (ранейшую) rūpaṃ - выяву, pra sīda - літуй, īśa - пане deva- багоў, ni-vāsa - сяліба jagat- сьвету.

kirīṭinaṃ gadinaṃ cakrahastaṃ icchāmi tvāṃ draṣṭum ahaṃ tathaiva
tenaiva rūpeṇa caturbhujena sahasrabāho bhava viśvamūrte 11.46

11.46 kirīṭinaṃ - З каронай, gadinaṃ - з булавой, cakra- з кружалом hastaṃ - у руцэ, ahaṃ - я icchāmi - жадаю draṣṭum - бачыць tvāṃ - цябе tathā eva - таксама, tena - той eva - жа самай rūpeṇa - выявай catur-bhujena - чатырохрукай, sahasra-bāho - о тысячарукі, bhava - станься, viśva-mūrte - усевыяўны, усе-абразны.

śrībhagavān uvāca
mayā prasannena tavārjunedaṃ rūpaṃ paraṃ darśitam ātmayogāt
tejomayaṃ viśvam anantam ādyaṃ yan me tvadanyena na dṛṣṭapūrvam 11.47

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
11.47 mayā - Мной prasannena - ласкавым tava - табе, arjuna - о Ардж́уна, darśitam - была паказаная yogāt - сілай, йоґай ātma- сябе, сама-сілай idaṃ - гэтая me - мая paraṃ - вышняя rūpaṃ - ява, viśvam - уся, цалкам tejomayaṃ - сьветавітая, зьзярная, an-antam - бясконцая, ādyaṃ - пачатковая, yat - якая anyena - іншым tvad- ад цябе na dṛṣṭa- не была бачаная pūrvam - раней.

na vedayajñādhyayanair na dānaiḥ na ca kriyābhir na tapobhir ugraiḥ
evaṃrūpaḥ śakya ahaṃ nṛloke draṣṭuṃ tvadanyena kurupravīra 11.48

11.48 na - Ні veda- ведамі, yajña- аброкамі, adhyayanaiḥ - навучэньнем, na - ні dānaiḥ - дарамі, ca - і na - ні kriyābhiḥ - ўчынкамі, na - ні ugraiḥ - любымі tapobhiḥ - жарбамі, evaṃ-rūpaḥ - гэтак-выяўны, у такой выяве ahaṃ - я śakya - не магу draṣṭuṃ - быць бачны nṛ- ў сьвеце loke - людзей anyena - іншым tvad- ад цябе, pravīra - о выбітны волат kuru- нашчадак Куру.

mā te vyathā mā ca vimūḍhabhāvo dṛṣṭvā rūpaṃ ghoram īdṛṅ mamedam
vyapetabhīḥ prītamanāḥ punas tvaṃ tad eva me rūpam idaṃ prapaśya 11.49

11.49 mā - Хай ня (будзе) te - у цябе vyathā - трывогі, ваганьня, страху, ca - і - хай ня (будзе) bhāvaḥ - быцьця, стану vi-mūḍha- замяшанага, зманутага, dṛṣṭvā - убачыўшы idam - гэтую mama - маю īdṛṅ - такую ghoram - жахлівую rūpaṃ - выяву, vyapeta- пазбыты bhīḥ - страху, prīta- радасны, шчасьлівы manāḥ - мыслам, tvaṃ - ты punaḥ - зноў prapaśya - бач me - маю tad - тую eva - ж (ранейшую) idaṃ - гэтую rūpam - яву.

sañjaya uvāca
ity arjunaṃ vāsudevas tathoktvā svakaṃ rūpaṃ darśayām āsa bhūyaḥ
āśvāsayām āsa ca bhītam enaṃ bhūtvā punaḥ saumyavapur mahātmā 11.50

sañjaya - Саньдж́айа uvāca - прамовіў:
11.50 iti - Так arjunaṃ - Ардж́уну mahātmā - самавялікі vāsudevaḥ - Ва̄судэва tathā - так uktvā - мовіўшы bhūyaḥ - зноў svakaṃ - сваю rūpaṃ - выяву darśayām āsa - паказаў, ca - і āśvāsayām āsa - супакоіў enaṃ - гэнага, яго bhītam - спуджанага, bhūtvā - стаўшы punaḥ - зноў saumya-vapu - месяцова-цялёсым.

arjuna uvāca
dṛṣṭvedaṃ mānuṣaṃ rūpaṃ tava saumyaṃ janārdana
idānīm asmi saṃvṛttaḥ sacetāḥ prakṛtiṃ gataḥ 11.51

arjunaḥ - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
11.51 dṛṣṭvā - Убачыўшы idaṃ - гэтую tava - тваю saumyaṃ - месяцовую, спакойную, ласкавую mānuṣaṃ - чалавечую rūpaṃ - выяву, janārdana - о Ўзрушальнік людзей (Кр̣шн̣а), idānīm - цяпер asmi - я есьмі saṃvṛttaḥ - зьвернуты, вярнуўся ў сябе, sa-cetāḥ - з чуваньнем, gataḥ - прыйшо, prakṛtiṃ - у пратвору, свой першасны стан.

śrībhagavān uvāca
sudurdarśam idaṃ rūpaṃ dṛṣṭvān asi yan mama
devā apy asya rūpasya nityaṃ darśanakāṅkṣiṇaḥ 11.52

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
11.52 idaṃ - Гэтую mama - маю su-dur-darśam - найцяжка-ўгледную rūpaṃ - выяву, yat - якую dṛṣṭvān asi - ты ўбачыў (ёсьць убачыўшы), api - нават devā - багі nityaṃ - заўсёды (ёсьць) kāṅkṣiṇaḥ - прагнікі darśana- бачаньня asya - гэтай rūpasya - выявы.

nāhaṃ vedair na tapasā na dānena na cejyayā
śakya evaṃvidho draṣṭuṃ dṛṣṭavān asi māṃ yathā 11.53

11.53 ahaṃ - Я na - ні vedaiḥ - ведамі, na - ні tapasā - жарбай, na - ні dānena - дарэньнем, ca - і na - ні ījyayā - абраканьнем śakya - не магу draṣṭuṃ - быць убачаны evaṃ-vidhaḥ - гэтакі, у такім выглядзе, yathā - як māṃ - мяне dṛṣṭavān asi - ты ўбачыў (ёсьць убачыўшы).

bhaktyā tv ananyayā śakya aham evaṃvidhorjuna
jñātuṃ draṣṭuṃ ca tattvena praveṣṭuṃ ca paraṃtapa 11.54

11.54 tu - Але ananyayā - недаіншым bhaktyā - бажаньнем, arjuna - о Ардж́уна, aham - я evaṃ-vidhaḥ - гэтакі, у такім выглядзе śakya - магу jñātuṃ - быць знаны, ca - і draṣṭuṃ - быць убачаны tattvena - паводле тоества, ca - і praveṣṭuṃ - быць увойдзены, дасягнуты, paraṃ-tapa - о ворагаў пекла (Ардж́уна).


matkarmakṛn matparamo madbhaktaḥ saṅgavarjitaḥ
nirvairaḥ sarvabhūteṣu yaḥ sa mām eti pāṇḍava 11.55

11.55 yaḥ - Які mad- мой bhaktaḥ - божнік, kṛt - які чыніць karma- чын mat- дзеля мяне, mat- для якога я paramaḥ - вышняя цэль, varjitaḥ - пазбыты saṅga- зьвязкаў, nir-vairaḥ - пазбыты варожасьці sarva- да ўсіх bhūteṣu - бытаў, sa - той mām - да мяне eti - прыходзіць, pāṇḍava - о сыне Па̄н̣д̣у.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde viśvarūpadarśanayogo nāmaikādaśo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны адзінаццаты ўзыход на імя "Йоґа бачаньня ўсевыявы".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.