Цзы Лу спытаў: "Калі князь Вэйі запросіць настаўніка кіраваць, з чаго пачацьме настаўнік?" Настаўнік прамовіў: "З выпраўленьня імёнаў". Цзы Лу спытаў: "Настаўнік пачынае здалёк, навошта правіць імёны?" Настаўнік прамовіў: "Ты невук, Йу! Велічны абачлівы да таго, што ня знае. Калі імёны ня правільны, слова пярэчыць чыну. Калі слова пярэчыць чыну, чын не зьдзяйсьняецца. Калі не зьдзяйсьняецца чын, абрад і гудзьба не ўзвышаны. Калі абрад і гудзьба ня ўзвышаны, неналежны выракі й кары. Калі неналежны выракі й кары, людзі разгублены. Таму калі правільныя імёны, велічны можа маўляць, і моўленае зьдзяйсьняецца. Што велічны мовіць, мае мовіць правільна." (Лунь Йу 13.3)
No comments:
Post a Comment