Mar 23, 2012

Быцьцё існага

nāsato vidyate bhāvo nābhāvo vidyate sataḥ, ubhayor api dṛṣṭo'ntas tv anayos tattvadarśibhiḥ - “Няма быцьця няіснага, няма небыцьця існага, мяжа іх абодвух відна тоества-зорцам” (Багавітава Песьня 2.16).

Корань bhū (быць), ад якога ўтвараецца bhāva (быцьцё) мае змысел “узьнікаць”. Быцьцё значыць узьнікненьне. Небыцьцё (abhāva) значыць зьнікненьне. Таму быцьцё мае наўвеце час. Час - гэта час быцьця. Быцьцё супадае з часам. Ад кораня bhū ўтвараецца словы bhūti (багацьце, збытак), bhūyas ("большы, больш многі" - параўнальная ступень ад bahu "многі"), bhūri (многа). Быцьцё значыць множнасьць і павелічэньне. Узбытае расьце і множыцца. Быцьцё ўжо зьмяшчае ў сабе быты (bhūta) як свой працяг. Ад кораня bhū ўтвараюцца словы bhū (зямля, быцьцё) і bhūmi (зямля, паверх). Быцьцё - маці, прырода незьлічоных бытаў. Старагрэцкае слова φύσις ("прырода") паходзіць ад таго самага кораня bhū (быць, узьнікаць).

Корань as (ёсьць), ад якога ўтвараецца sat (існае) змыслу часу ня мае. Слова sat значыць “існае, якое ёсьць” - гэта дзейны дзеепрыметнік цяперашняга часу. Існае - заўсёдны цяперашняе, дзейнае. Ад кораня as у санскрыце не ўтвараецца неазначальнік, замест якога ўжываецца выява bhavitum ("быць") ад кораня bhū. Бо неазначальнік мае змысел будучага часу - “быць” значыць “каб быць”, адзін чын дзеля іншага чыну. Ад кораня as утвараецца выява са змыслам дзейнага мінулага часу (āsīt - "ісьнеў"), калі чын адзін і тады, і цяпер, але немагчыма ўтварыць выявы залежнага стану. У такіх выпадках as адразу замяняецца коранем bhū. Магчымасьцяў мовы цалкам стае, каб вытварыць усе гэтыя ненаяўныя выявы, але змысел кораня as унікае двойства, адмаўляецца быць у залежным стане, быць дзеля іншага чыну, настойваючы на сваім адзінстве. Існае адно, само і заўсёды.

Тое, што ў няіснага (asat) няма быцьця (bhāva), значыць, што няіснае ня можа ўзьнікнуць, быць. Тое, што ня ёсьць, ня можа быць. Быць, узьнікнуць можа толькі існае. Быцьцё можа быць толькі быцьцём існага. Тое, што ў існага (sat) няма небыцьця (abhāva), значыць, што існае ня можа зьнікнуць, ня быць. Тое, што ёсьць, ня можа зьнябыцца, зьнікнуць. Зьнікнуць, зьнябыцца можа толькі бытае (bhūta), але гэта ня цягне за сабой зьніканьня таго, быцьцём чаго яно зьяўляецца, існага.

Слова sam-bhava (магчымае) значыць "з-быўнае", магчымае як сумяшчэньне бытаў. A-sambhava (немагчымае) значыць несумяшчальнасьць бытаў. Незьлічоныя сьветы (bhuvana) ўзбываюцца як лучнасьці спалучальных магчымасьцяў. Існае (sat) як пачатак быцьця (pra-bhava) ёсьць усемагчымасьць (sarva-śakti). Няіснае (a-sat) - немагчыма (a-śakya), бо ня можа быць.

sató bándhum ásati nír avindan hṛdí pratī́ṣyā kaváyo manīṣā́ - “Мяжу існага ў няісным знайшлі празорцы ў сэрцы, зыскуючы мысла-воляй” (Р̣ґ-веда 10.129.4). Паміж імі, існым і няісным, відна (dṛṣṭaḥ) мяжа, канец (antaḥ). Таму ні існае, ні няіснае - не бясконцае (an-anta). Таму бясконцым можа быць толькі большае, вышняе, іншае за існае і няіснае (sad-asat-para), гаварыць пра якое можна толькі адмоўна.

nā́sad āsīn nó sád āsīt tadā́nīṃ nā́sīd rájo nó vyòmā paró yát - "Ні няіснае ісьнела, ані існае ісьнела тады, ня ісьнела неба, ані прастор, што вышэй" (Р̣ґ-веда 10.129.1). Тое, што мае мяжу, мае іншага. Што мае іншае - не адзінае. Неадзінае ня можа быць пачаткам, бо пачатак мае быць пачаткам усяго. Таму пачатак - бясконцы, вышэйшы за існае і няіснае. ananta deveśa jagannivāsa tvam akṣaraṃ sadasattatparaṃ yat - “Бясконцы, пан бостваў, сяліба сьвету, нязьнікны, ад існа-няіснага вышні” (Багавітава Песьня 11.37).

Быцьцё (bhāvaḥ) знаходзіцца, ведаецца (vidyate). Небыцьцё (abhāvaḥ) не знаходзіцца, ня ведаецца (na vidyate). Знаходжаньне, веданьне падзяляе быцьцё і небыцьцё. Корань vid у санскрыце мае змыслы “ведаць,  знаходзіць, быць”. Калі нешта “маецца”, яно знаходзіцца, ведаецца, відзіцца. “Няма” значыць не знаходзіцца, ня ведаецца, ня відзіцца. Быць значыць быць ведамым, знаным, знаходным, успрыманым. Быць значыць быць яўным. Быць ведамым значыць быць гэтым, быць у чуваньні.

Быцьцё існага сьведчыцца, ведаецца чуваньнем (cit), адбываецца ў чуваньні. У чуваньні, веданьні ўсё ўзьнікае і зьнікае, узбываецца і зьнебываецца. Чуваньне - прастора быцьця. Таму чуваньне большае за быцьцё і насамрэч чувае існае. Парай чуваньню (cit) зьяўляецца не быцьцё (bhāva), а існае (cit), што не зьнікае пры зьнікненьні як і чуваньне, адносна якога адбываецца час. Скрозь быцьцё чуйнае відзіць існае. Паміж чуйным і існым узьнікае быцьцё.

Несупадзеньне існага (sat) і чуйнага (cit) спараджае быцьцё, час, узьніканьне і зьніканьне. Чуйнае зьвернута да існага, разрозьнівае, дзеліць існае, і ў гэтым нібы меншае за існае. Але чуйнае чувае, ведае мяжу існага і няіснага, і тады выстае з існага, перабольшвае існае, аказваецца большым за існае і няіснае. Зьвернутае да сябе, чуйнае знаходзіць сябе існым, а існае чуйным. У самачуваньні існае і чуйнае супадаюць і перабольшваюцца.

tad dhedaṃ tarhy avyākṛtam āsīt. tan nāmarūpābhyām eva vyākriyatāsau nāmāyam idaṃrūpa iti. tad idam apy etarhi nāmarūpābhyām eva vyākriyata asau nāmāyam idaṃrūpa iti - "Тады гэта было нераскрытым. Яно раскрылася іменем і явай - той яго імя, гэта яго ява. І цяпер яно раскрываецца іменем і явай, той яго імя, гэта яго ява." (Бр̣гада̄ранйака-упанішад, 1.4.7). Праява імені і явы адбываецца як раскрыцьцё і суадпаведнасьць таго і гэтага. Тое - яго тое, і гэтае - яго гэтае. Ён стварае адпаведнасьць таго і гэтага тым, што робіць тое - тым гэтага, а гэтае - гэтым таго, імя - іменем явы, і яву - явай імені. “Гэта - тое, тое - гэта” - гэта і робіць чуваньне, пазнаваньне ў гэтым таго. У чуваньні існае стаецца іменем, тым, а быцьцё явай, гэтым. Таму праява пачынаецца як раскрыцьцё чуваньня (cit) і існага (sat).

Называньне іменем явы, сувязь (yoga) імені і явы завецца мовай. Мовай называецца адпачатку веда, знаходжаньне. Таму праява імені і явы, таго і гэтага аказваецца праявай мовы. Мова як адзінае абодвух папярэднічае абодвум. Таму ўсё бытнае напраўду паходзіць з мовы і прасягаецца мовай. máyā só ánnam atti yó vipáśyati yáḥ prā́ṇiti yá īṃ śṛṇóty uktám, amantávo mā́ṃ tá úpa kṣiyanti śrudhí śruta śraddhiváṃ te vadāmi  - “Мной ежу той есьць, які бачыць, які дыхае, слухае сказ які, несьвядома жывуць ува мне яны, слухай, чуйны, верна кажу я” (Р̣ґ-веда 10.125.4).

Мяжа (antaḥ) існага і няіснага ўбачана тоества-зорцамі (tattva-darśī). Успрыманьнем мяжы існага і няіснага чуйнае перасягае мяжу несьмяротнасьці. atha ya ātmā sa setur dhṛtir eṣāṃ lokānām asaṃbhedāya. naitaṃ setum ahorātre tarato na jarā na mṛtyur na śoko na sukṛtam - “Вось гэты Сам (а̄тман), ён насып, мяжа, сутрым дзеля незьмяшэньня гэтых сьветаў. Не пераходзяць гэтую мяжу ні дзень, ні ноч, ні старасьць, ні сьмерць, ні гора, ні дабрачын” (Чха̄ндоґйа-упанішад 8.4.1).

Адпаведнасьць таго і гэтага, зводнасьць гэтага да таго завецца тоествам (tattva). Слова tattva ўтвараецца ўтком -tva, што ўжываецца ў змысьле tasya bhāvaḥ - “яго быцьцё”. Быцьцё таго - значыць быцьцё існага, іста (sattva). У гэтым змысьле тоества і іста, ісьціна супадаюць. У тоестве існае пазнаецца як сапраўды існае - істае. Знаньне тоества спраўджвае бытнае як быцьцё і выяву існага, зьвярае яго з існым, пазнае яго адпаведным існаму, іставым. Уведаньне тоества сябе супадае з самаіставаньнем. Тоества, адпаведнасьць таго і гэтага, становіць істу мовы.

Mar 19, 2012

Рэнэ Ґенон. Мэтафізычнае разуменьне свабоды

Рэнэ Ґенон

Множныя станы быцьця
Разьдзел 18

Мэтафізычнае разуменьне свабоды

Каб даказаць свабоду мэтафізычна, дастаткова, не займаючыся ўсімі звычайнымі філязафічнымі довадамі, устанавіць, што яна ёсьць магчымасьць, бо магчымае і істае (réal) мэтафізычна тоесны. Дзеля гэтага мы можам адразу вызначыць свабоду як адсутнасьць прымусу: вызначэньне адмоўнае паводле выявы, якое, аднак, тут зноў ёсьць станоўчым у сваёй аснове, бо якраз прымус і ёсьць абмежаваньне, то бок сапраўднае адмаўленьне. Адносна ж унівэрсальнай Магчымасьці, разгляданай па-за Быцьцём, то бок як Не-Быцьцё, немагчыма гаварыць пра адзінства, як мы ўжо казалі вышэй, бо Не-Быцьцё ёсьць мэтафізычны Нуль, але можна прынамсі, ужываючы заўсёды адмоўную выяву, гаварыць пра “нядвойства” (адвайту)[1]. Там, дзе няма двойства, неўнікнёна няма ніякага прымусу, і гэтага досыць, каб давесьці, што свабода ёсьць магчымасьць, бо яна непасрэдна вынікае зь “нядвойства”, якое відавочна ёсьць вольным ад усіх супярэчаньняў.

Зараз можна дадаць, што свабода ёсьць ня толькі магчымасьць у найбольш унівэрсальным змысьле, але таксама магчымасьць быцьця ці праявы; каб перайсьці ад Не-Быцьця да Быцьця, тут досыць перайсьці ад “нядвойства” да адзінства: Быцьцё ёсьць “адно” (Адно, існае сьцьвярджальным Нулём), або хутчэй яно ёсьць само мэтафізычнае Адзінства, першае сьцьверджаньне, але тым самым таксама і першае абсягненьне (détermination)[2]. Тое, што ёсьць адно, ёсьць яўна вольным ад усякага прымусу, так што адсутнасьць прымусу, то бок свабода, знаходзіцца ў абсягу Быцьця, дзе адзінства прысутнічае ў нейкай меры як выкмета (spécification) пачатковага “нядвойства” Не-Быцьця; іншымі словамі, свабода таксама належыць Быцьцю, што раўназначна таму, каб сказаць, што яна ёсьць магчымасьць быцьця, або, адпаведна таму, што мы патлумачылі папярэдне, магчымасьць праявы, бо Быцьцё ёсьць перадусім пачатак (principe) праявы. І больш за тое, сказаць, што гэтая магчымасьць ёсьць істава свомай Быцьцю як непасрэднае наступства яго адзінства, значыць сказаць, што яна будзе праяўляцца, у пэўнай ступені, ува ўсім, што паходзіць з Быцьця, то бок ува ўсіх асобных бытах (être), таму што яны належаць абсягу ўнівэрсальнай праявы. Аднак, як толькі зьяўляецца мноства, як гэта адбываецца ў парадку асобных выстаньняў (existence), відавочна, што гэта ўжо можа быць пытаньнем толькі адноснай свабоды; і ў гэтым дачыне можна разглядаць мноства або самых асобных бытаў, або складовых частак кожнага зь іх. Што да мноства бытаў, то кожны зь іх у сваіх станах праявы абмежаваны іншымі, і гэтае абмежаваньне можа прыводзіць да сьцісьненьня свабоды, але сказаць, што нейкі быт ня ёсьць свабодным ні ў якай ступені, значыць сказаць, што ён ня ёсьць самым сабой, што ён ёсьць “іншымі”, або што ён ня мае ў самым сабе сваёй, нават непасрэднай, асновы быцьця (raison d’être) , што было б, у сваёй аснове, роўным таму, каб сказаць, што ён ніякім чынам ня ёсьць сапраўдным бытам[3]. З другога боку, дзеля таго, што адзінства Быцьця ёсьць пачатак свабоды, у асобных бытах гэтаксама як ва ўнівэрсальным Быцьці, быт будзе свабодным у той меры, у якой ён удзельнічае ў гэтым адзінстве; іншымі словамі, ён будзе тым больш свабодным, чым больш будзе мець адзінства ў самым сабе, або чым больш ён будзе “адным”[4]; але, як мы гэта ўжо казалі, індывідуальныя быты ніколі ня ёсьць таковымі, акрамя як толькі адносна[5]. Адылі, важна заўважыць у гэтым дачыне, што ня большая ці меншая складанасьць суставу быту робіць быт больш ці менш свабодным, але хутчэй якасьць гэтай складанасьці, у выніку якой ён ёсьць больш ці менш дзейсна задзіночаным; гэта вынікае з таго, што ўжо было выкладзена раней пра дачыненьне адзінства і мноства[6].

Таму разгляданая гэтак свабода ёсьць магчымасьць, якая ў розных ступенях ёсьць кметай усіх бытаў, кім бы яны ні былі і ў якіх бы станах ні знаходзіліся, а ня толькі чалавека; чалавечая свабода, якая толькі і разглядаецца ўва ўсіх філязафічных досьледах (discussion), ня ёсьць тут нічым большым, як проста асобным выпадкам, якім яна і ёсьць у істасьці (réalité)[7]. Адлі тое, што мэтафізычна найбольш важна, - гэта не адносная свабода праяўленых бытаў, ня большая за тыя асаблівыя і абмежаваныя абсягі, у якіх яна здатна да зьдзяйсьненьня; гэта свабода, зразуметая ўва ўнівэрсальным змысьле, што зьмяшчаецца ўласна ў мэтафізычным імгненьні пераходу ад прычыны да выніку, прычыннае дачыненьне адылі мае быць належным чынам зразумета водле падабенства (analogiquement), каб магчы прыкладацца да ўсіх парадкаў магчымасьцяў. Дзеля таго, што гэтае прычыннае дачыненьне ня ёсьць і ня можа быць дачыненьнем пасьлядоўнасьці[8], выніканьне мае тут разглядацца істава ў пазачасавай відалі (aspect), тым больш, што часавае гледзішча, уласьцівае пэўнаму стану праяўленага выстаньня, ці, яшчэ больш дакладана, некаторым мернасьцям (modalité) гэтага стану, ніякім чынам не прыдатна да ўнівэрсалізацыі[9]. Наступствам гэтага ёсьць тое, што гэтае мэтафізычнае імгненьне, якое здаецца нам няўлоўным, бо няма ніякага разрыву працягласьці паміж прычынай і вынікам, ёсьць неабсяжным у істасьці, бо пераўзыходзіць Быцьцё, як мы гэта найперш устанавілі, і ёсьць супрацяжным самой супоўнай (total) Магчымасьці; яно становіць тое, што мы можам вобразна назваць “станам унівэрсальнага сузнаньня”[10], што ўдзельнічае ў “вечнай сапраўднасьці”, свомай самой “пачатковай прычыне”[11].

У Не-Быцьці адсутнасьць прымусу ня можа складацца ні ў чым, акрамя “нядзеяньня” (у-вэй далёкаўсходняй традыцыі)[12]; у Быцьці ці, больш дакладна, у праяве, свабода вынікаецца ў разрозьненай чыннасьці, якая ў індывідуальным чалавечым стане прымае выяву чыннасьці ў звыклым змысьле гэтага слова. Адылі, у абсягу чыну, і нават усёй унівэрсальнай праявы, “свабода неразрознасьці” ёсьць немагчымай, бо ёсьць уласна ладам (mode) свабоды, што адпавядае непраяўленаму (і строга кажучы, ні якім чынам ня ёсьць ладам асаблівым (spécial))[13], то бок ня ёсьць свабодай як магчымасьцю быцьця, ні таксама свабодай, прыналежнай Быцьцю (ці Богу, зразуметаму як Быцьцё ў сваім дачыненьні са Сьветам, успрыманым як суцэльнасьць унівэрсальнай праявы), і, як сьлед, праяўленым бытам, што існуюць у сваім абсягу і падзяляюць яго прыроду і свомасьці водле меры сваіх уласных адпаведных магчымасьцяў. Іставаньне магчымасьцяў праявы, якія становяць усе быты ўва ўсіх іх праяўленых станах з усімі іх відазьменамі, дзеяньнямі ці іншымі, што належаць гэтым станам, гэтае іставаньне, мы кажам, ня можа таму абапірацца на адну чыстую неразрознасьць (ці на адвольныя загады Боскае волі, паводле вядомай картэзіянскай тэорыі, што замахваецца ўжываць гэты панятак неразрознасьці ў выпадку як Бога, так і чалавека)[14], але яна абсягаецца парадкам унівэрсальнай магчымасьці праявы, якая і ёсьць само Быцьцё, так што Быцьцё абсягае сябе само ня толькі ў сабе (бо яно Быцьцё, першае з усіх абсягненьняў), але і ўва ўсіх сваіх мернасьцях (modalité), якія суць усімі асобнымі магчымасьцямі праявы. І толькі ў гэтых апошніх, разгляданых “разрозна” і нават у відалі “разьдзельнасьці” можна мець абсягненьне празь “іншага ад сябе”, інакш кажучы, асобныя быты могуць адначасова абсягаць сябе (бо кожны зь іх як удзельнік Быцьця валодае пэўным адзінствам, і таму пэўнай свабодай) і быць абсягнутым іншымі бытамі (з прычыны мноства асобных бытаў, якое не вяртаецца ў адзінства, пакуль яны разглядаюцца з гледзішча станаў праяўленага выстаньня). Унівэрсальнае Быцьцё ня можа быць абсягнутым, але абсягае само сябе; што да Не-Быцьця, яно ня можа ні быць абсягнутым, ні абсягаць сябе, бо ёсьць па-за ўсякім абсягненьнем і не дапускае ніякага абсягненьня.

З папярэдняга відаць, што поўная свабода ня можа ісьціцца інакш, як толькі праз поўную ўнівэрсалізацыю: яна будзе “сама-абсягненьнем”, бо супрацяжна Быцьцю, і “неабсягненьнем” па-за Быцьцём. Калі адносная свабода належыць усякаму быту ў любых умовах, то гэтая поўная свабода ня можа належаць іншаму быту, як толькі вольнаму ад усіх умоваў праяўленага выстаньня, асабовага ці нават над-асабовага, які стаў цалкам “адным” на ступені чыстага Быцьця, ці “пазбытым двойства”, калі яго іставаньне перасягае Быцьцё[15]. Менавіта тады і толькі тады можна казаць пра быт, які “ёсьць для самога сябе ўласны закон”[16], бо гэты быт цалкам тоесны сваёй дастатковай аснове (raison), што ёсьць адначасова яго першасны пачатак і канчактовае прызначэньне.


[1] Пар. “Чалавек і яго станьне водле Веда̄нты”, б. 229.
[2] Пар. тамсама, бб. 75-76.
[3] Можна заўважыць таксама, што паколькі мноства паходзіць з адзінства, у якім яно поўніцца ці зьмяшчаецца адпачатку, яно ніякім спосабам ня можа разбурыць ні адзінства, ні тое, што ёсьць наступствам адзінства, свабоду.
[4] Усякі быт, каб быць такім сапраўды, павінен мець пэўнае адзінства, пачатак якога ён носіць у самым сабе; у гэтым змысьле Ляйбніц меў раду, кажучы: “Тое, што ня ёсьць напраўду адным бытам, ня ёсьць напраўду бытам увогуле”. Але гэтае тарнаваньне схалястычнай формулы “ens et unum convertuntur” (“існае і адно ўзаемна абяртаюцца”) губляе ў яго сваё мэтафізычнае значэньне праз наданьне абсалютнага і поўнага адзінства “індывідуальным субстанцыям”.
[5] Адылі, менавіта маючы на ўвеце гэтую адноснасьць магчыма гаварыць пра ступені адзінства, і як сьлед пра ступені свабоды, бо ня можа быць ступеняў ні ў чым, як толькі ў адносным, і тое, што абсалютна, не падлегла ніякім “больш” ці “менш” (“больш” і “менш” маюць тут успрымацца параўнальна, а ня толькі ў сваім колькасным значэньні).
[6] Мае адрозьніваць складанасьць, што ёсьць нічым іншым, як чыстым мноствам, і складанасьць, што наадварот ёсьць пашырэньнем адзінства (пар. з asrār rabbāniyah у ісламскім эзатэрызьме: “Чалавек і яго станьне водле Веда̄нты”, б. 107 і “Сымбалізм крыжа”, б. 44). Можна сказаць, што дачынна магчымасьцяў Быцьця першая адносіцца да “падставы” (substance), а другая да “істы” (essence). -- Можна гэтаксама разгледзець дачыненьні аднаго быту зь іншымі (дачыненьні, якія, разгледжаныя ў стане, у якім яны знаходзяцца, уваходзяць як складнікі ў складанасьць іх прыроды, бо складаюць частку яе ўласьцівасьцяў, як многія другасныя відазьмены (modification) самых сябе) у дзьвюх на першы погляд супрацьлеглых, але насамрэч узаемна-дапаўняльных відалях (aspect), адпаведна таму, ці ў гэтых дачыненьнях быт, пра якога ідзецца, прыпадабняе іншых, або прыпадабняецца імі, гэтае прыпадабненьне складае “спасьціжэньне” ў сапраўдным змысьле слова. Дачыненьне, што існуе паміж двума бытамі, ёсьць у той самы час відазьменай аднаго і другога; але можна сказаць, што вызначальная прычына гэтай відазьмены палягае ў тым з двух бытаў, які ўзьдзейнічае на другога, або ў тым, які прыпадабняе, калі дачыненьне ўспрымаецца з папярэдняга гледзішча, што ўжо ёсьць гледзішчам ня чыну, а знаньня, бо мае наўвеце ўтаясьненьне паміж гэтымі двума абсягамі (terme).
[7] Ня так важна тое, што некаторыя аддаюць перавагу называньню “адволяй” (spontanéité) таго, што мы завем тут “свабодай”, каб захаваць гэтае апошняе імя адмыслова для чалавечай свабоды; але гэтае ўжываньне двух розных тэрмінаў мае тую хібу, што можа лёгка стварыць уяўленьне, нібы яна мае іншую прыроду, тады як ідзецца ні пра што іншае, як розьніцу ступеняў, або што яна становіць прынамсі нейкі “асобназаконны выпадак” (cas privlégié), што ёсьць мэтафізычна безасноўным.
[8] Гл. “Чалавек і яго станьне водле Веда̄нты”, бб. 121-124.
[9] Сама працягласьць, зразуметая ў найбольш агульным змысьле, як тое, што абумоўвае ўсё выстаньне ў пасьлядоўным ладзе (mode), то бок як тое, што ўлучае ўсякую ўмову, якая водле падабенства адпавядае часу ў іншых станах, ня можа зьведаць паравагі быць унівэрсалізаванай, бо ўва Ўнівэрсальным усё мае разглядацца ў адначаснасьці.
[10] Трэба зьвярнуцца да таго, што мы ўжо казалі вышэй пра абумовы, якія варта зрабіць, калі хочацца унівэрсалізаваць змысел слова “сузнаньне” празь перанос водле падабенства. -- Выраз, ужыты тут, ёсьць у сваёй аснове амаль раўнамоцным выразу “відаль Бясконцага”, што ня мае ўспрымацца даслоўна.
[11] Пар. Matgoi, La Voie Metaphysique, pp. 73-74.
[12] “Чыннасьць Неба” у самым сабе (у пачатковай неразрознасьці Не-Быцьця) ёсьць нячыннай і непраяўленай (Гл. “Сымбалізм крыжа”, р. 23).
[13] Ён не стаецца ім нідзе, як толькі ў сваім звычайным філязафічным панятку, які ёсьць ня толькі памылковым, але і насамрэч недарэчным, бо мае наўвеце, што нешта магло бы выставаць (exister), ня маючы ніякай асновы быцьця.
[14] Мы падаем тут пераклад у багаслоўскія тэрміны, каб палегчыць параўнаньне, якое магчыма ўстанавіць са звычнымі гледзішчамі заходняй думкі.
[15] Гл. “Чалавек і яго станьне водле Веда̄нты”, рр. 16 і 17.
[16] Пры гэты выраз, што больш асабліва належыць ісламскаму эзатэрызму, і пра яго раўназначнік svecchācārī ў індыйскім вучэньні, гл. “Сымбалізм крыжа”, б. 82. -- Гл. таксама тое, што ўжо было сказана пра стан yogī ці jīvan-mukta (“Чалавек і яго станьне водле Веда̄нты”, рр. 14 і 16).

Пераклаў ў францускай Міхаіл Баярын. 


Слоўнік перакладу

Mar 5, 2012

Выстаньне

Уявім аповесьць пра праяву сьвету. Яе галоўны дзейнік мае асаблівую рысу і здольнасьць - у любы час застацца адным, вымкнуцца з усіх абставінаў, сувязяў, зносінаў, адасобіцца, выстацца вонках усяго, паглядзець на ўсё звонку. Таму можна нават сказаць, што іх, галоўных дзейнікаў, два, і адзін зь якіх ніякі ня дзейнік, а сьведка, сузорца, дзіўленец. Нятоеснасьць сабе, самаспазор, спачатку выяўляецца як яго міжвольная рыса, пакрысе ўсьдамляецца як уменьне, і цягам аповеду ўвесь час узмацняецца, ператвараючыся ў здольнасьць і магуту. З таго мігу, як яго наведвае знаньне пра сьмерць, бачаньне незмысловасьці жыцьця адорвае самотай, што кожнага разу прымушае яго абяртаць час у барацьбу.

Застаньне адным, выстаньне вонках сьвету, вымыканьне з часу дазваляе аповеду зноў і зноў перапыняць дзеяньне, глядзець на аго збоку, звонку, па-над, па-за. Размовы вязьняў у астрогу, дзе ўпершыню нараджаецца відзея апошняга перавароту, падпольная барацьба, прадмесьці, ахопленыя баявымі дзеямі, пераплёты каханьня кожны раз перапыняюцца адзінотай самавіта, поглядам звонку, што ўзіраючыся ў незмысловасьць падзеяў, шукае змысел і цэль, і бачучы прымус і няволю, дастае з-за невідочнай сьпіны меч паўстаньня і прагу свабоды. Спыны адзіноты ўтвараюць раўналежную, самастойную рысу аповеду, зьнешнюю да яўнай і дзейнай, падзеленай зь іншымі чыньнікамі. І гэтая рыса, хаця і не запоўненая дзеямі, дадае ў яго нешта, без чаго, перагледжаны адылі і пазбаўлены гэтых перапынаў самоты, аповед аказваецца нязьвязным і незмысловым, рассыпаным на паземныя варушэньні выпадкова сутыкнутых асобаў.

Кожны вы-нік самоты запаўняецца асаблівым словам - Ява, Быцьцё, Існае, Бясконцае, Род, Немагчымае, Іншае. Вымаўляючы ў сабе гэтыя словы, нібыта выкліканыя падзеямі аповеду, і вяртаючыся затым у суплынь дзеі і размовы, самавіт усякі раз усё больш дзівіцца таму, як увогуле ён здольны іх падумаць і вымавіць, зьмясьціць у сваім мысьле. Бо адна справа - Бясконцае, а другая - слова Бясконцае. Сказаць слова Бясконцае, магчы сказаць Бясконцае, значыць магчы абмежаваць Бясконцае, адным словам пакласьці яму канец. Гэта здольнасьць крохкага, і здаецца, несуразнага быту, сказаць слова Бясконцае, выкрывае ў ім нібы таемнага ўладара сьвету. І гэтая нераўнаважная магута самавіта, што ў любы момант можа проста зьнікнуць, быць зарэзаным вязьнямі, застрэленым выпадковай куляй, задушаным каханкай, зьдзіўляе яго ўсе больш. І зьдзіўленьне гэтае як вал цунамі павольна але няўхільна ўзрастае з кожным разьдзелам аповеду.

Бытнае выяўляе існае. Існае ўсемагчыма. Бытнае выяўляе суплёт магчымасьцяў. Няіснае - немагчымае. Існае - незьлічонае. Няіснае застаецца вонках існага, тым самым абмяжоўваючы яго. Колькі б ні было існага, застаецца адно засталае, няіснае, немагчымае. Таму нават існае - ня ўсё. Усё - існае і няіснае, бясконцае, вышэйшае за існае і няіснае (sad-asat-para). Бясконцае нятоеснае ні існаму, ні няіснаму, большае і вышэйшае за абодвух. Neti neti - “ня гэта, ня гэта” - толькі так магчыма гаварыць пра Бясконцае. Існае ў сваю чаргу ня тоесна ні бытнаму, ні нябытнаму, большае і вышняе за абодвух.

Але выстаньне, ex-sistentio - гэта выстаньне з бытнага. Выстаньне - адна з магчымасьцяў разасобленага быцьця. Змысел выстаньня ў нятоеснасьці бытнаму, яўнаму. Выстаньне - гэта погляд звонку, адначасовы ўдзел і адзінота. У выстаньні ён кажа - “Я - гэта ня я”. Язьня, слова “я” (ahaṃkāra) складае тоества выстаньня. Калі б слова “я” не было, чалавек быў бы тоесны бытнаму, быў бы спакойнай, беспамылковай, бессаромнай рэччу між рэчаў, што ня можа сказаць, што “я - гэта ня я”. Калі бясконцае - найвялікшае і найнезьнікомае, то язьня - найменшае і найапошняе, самае зманнае і зьнікомае. Але менавіта ў выстаньні, апынуўшыся збоку, звонку бытнага, ён гаворыць словы Я, Бясконцае, Існае, Бытнае, і зьдзіўляецца, як можа гэта бясконцае, нязьмернае, найвялікае, нятоеснае нічому меншаму за сябе зьмяшчацца ў гэтай маленькай абалонцы, адсьветні, зданьнёвай саманятоеснасьці.

І тут паміж выстаньнем і бясконцым, найвялікшым і найменшым маланкай загараецца імгненная вось нятоества. Паміж тым, што нятоесна існаму і няіснаму, што больш за магчымае і не магчымае і тым, што нятоесна бытнаму, што менш за бытнае, што з гледзішча бытнага  - мара і чары, узьнікае тоества. У той момант, калі выстаньне гаворыць слова Бясконцае і зьдзіўляецца сваёй здольнасьці сказаць гэта слова, Бясконцае пазнае ў ім, гаворачым слова Бясконцае, сябе і кажа слова “Я”. Сьвет скарачаецца ў імгненным сполаху тоества гэтых двух нятоестваў.

sahásraśīrṣā púruṣaḥ sahasrākṣáḥ sahásrapāt, sá bhū́miṃ viśváto vṛtvā́ty atiṣṭhad daśāṅgulám - “Тысячагаловы чалавек, тысячавокі, тысячаногі, ён абярнуўшы зусюль быцьцё, выстаўся на дзесяць пальцаў” (Р̣ґ-веда, 10.90.1).

Feb 24, 2012

Адно без другога


6.2.1. sad eva somyedam agra āsīd ekam evādvitīyam. taddhaika āhur asad evedam agra āsīd ekam evādvitīyam. tasmād asataḥ saj jāyata.
6.2.2. kutas tu khalu somyaivaṃ syād iti hovāca. katham asataḥ saj jāyeta. sat tv eva somyedam agra āsīd ekam evādvitīyam.
6.2.3. tad aikṣata. bahu syāṃ prajāyeyeti. tat tejo 'sṛjata. tat teja aikṣata. bahu syāṃ prajāyeyeti. tad apo 'sṛjata. tasmād yatra kva ca śocati svedate vā puruṣas tejasa eva tad adhy āpo jāyante.
6.2.4. tā āpa aikṣanta. bahvayaḥ syāma prajāyemahīti. tā annamasṛjanta. tasmādyatra kva ca varṣati tadeva bhūyiṣṭham annaṃ bhavaty adbhya eva. tad adhy annādyaṃ jāyate.
6.3.1 teṣāṃ khalv eṣāṃ bhūtānāṃ trīṇy eva bījāni bhavanty āṇḍajaṃ jīvajam udbhijjam iti.
6.3.2. seyaṃ devataikṣata. hantāham imās tisro devatā anena jīvenātmanānupraviśya nāmarūpe vyākaravāṇīti.
6.3.3 tāsāṃ trivṛtaṃ trivṛtam ekaikāṃ karavāṇīti. seyaṃ devatemās tisro devatā anenaiva jīvenātmanānupraviśya nāmarūpe vyākarot.

Chāṇḍogya-upaniṣad 6.2.1-6.3.3

6.2.1 Існае толькі, дарагі, спачатку ісьнела адно без другога. Але іншыя кажуць - Няіснае толькі спачатку ісьнела адно без другога. Ад яго нарадзілася існае.
6.2.2 Але з чаго, напраўду, дарагі, магло бы так быць? - так мовіў - Як ад няіснага існае магло б нарадзіцца? Толькі існае, дарагі, гэта спачатку было адно без другога.
6.2.3 Тое падумала - Хай буду я многім, хай нараджу я! Яно спарадзіла жар. Той жар падумаў - Хай буду я многім, хай нараджу я! Ён спарадзіў воды. Таму калі нейкі чалавек журыцца ці пацее, то з жару нараджаюцца воды. Тыя воды падумалі - Хай будзем мы многімі, хай народзім. Яны спарадзілі ежу. Таму калі ідзе дождж, тады багатая ежа ўзьнікае з водаў. Бо з таго ўзьнікае ядомая ежа.
6.3.1 Усіх гэтых бытаў, напраўду, бываюць тры семені - яйка-роднае, жыва-роднае і парастка-роднае.
6.3.2 Тое боства падумала - Добра, хай у гэтыя тры боствы гэтым жывым сабой увайшоўшы, я правытвару імя і яву.
6.3.3 Хай зраблю я кожнага зь іх трайным адно да аднаго. І тое боства, увайшоўшы ў гэтыя тры боствы гэтым жывым сабой, правытварыла імя і яву.

Ісьціна

2.3.1 dve vāva brahmaṇo rūpe. mūrtaṃ caivāmūrtaṃ ca. martyaṃ cāmṛtaṃ ca. sthitaṃ ca yac ca. sac ca tyaṃ ca
2.3.2 tad etan mūrtaṃ yad anyad vāyoś cāntarikṣāc ca. etan martyam. etat sthitam. etat sat. tasyaitasya mūrtasyaitasya martyasyaitasya sthitasyaitasya sata eṣa raso ya eṣa tapati. sato hy eṣa rasaḥ.
2.3.3 athāmūrtam vāyuś cāntarikṣaś ca. etad amṛtam. etad yat. etat tyam. tasyaitasyāmūrtasyaitasyāmṛtasyaitasya yata etasya tyasyaiṣa raso ya eṣa etasmin maṇḍale puruṣaḥ. tyasya hy eṣa rasa ity adhidaivatam.
2.3.4 athādhyātmam. idam eva mūrtaṃ yad anyat prāṇāc ca yaś cāyam antar ātmann ākāśaḥ. etan martyam. etat sthitam. etat sat. tasyaitasya mūrtasyaitasya martyasyaitasya sthitasyaitasya sata eṣa raso yac cakṣuḥ. sato hy eṣa rasaḥ.
2.3.5 athāmūrtaṃ prāṇaś ca yaś cāyam antar ātmann ākāśaḥ. etad amṛtam. etad yat. etat tyat. tasyaitasyāmūrtasyaitasyāmṛtasyaitasya yata etasya tyasyaiṣa raso yo 'yaṃ dakṣiṇe 'kṣan puruṣaḥ. tyasya hy eṣa rasaḥ.
2.3.6 tasya haitasya puruṣasya rūpam yathā māhārajanaṃ vāso yathā pāṇḍvāvikaṃ yathendragopo yathāgnyarcir yathā puṇḍarīkaṃ yathā sakṛdvidyuttam. sakṛdvidyutteva ha vā asya śrīr bhavati ya evaṃ veda. athāta ādeśo neti neti. na hy etasmād iti nety anyat param asti. atha nāmadheyaṃ satyasya satyam iti. prāṇā vai satyam. teṣām eṣa satyam.


Bṛhadāraṇyaka-upaniṣad, 2.3.1-6


2.3.1 Дзьве, напраўду, ёсьць явы брагмана - выразная і невыразныя, сьмяротная і несьмяротная, сталая і рушная, існая (sat) і істая (tyam).
2.3.2 Выразная - тая, што іншая і ад ветру, і ад прасторы. Яна сьмяротная, яна існая. Яе, выразнай, яе сьмяротнай, яе сталай, яе існай суць (rasa) - той, што пячэ. Бо гэта суць існага.
2.3.3 Невыразная ж - і вецер, і прастора. Яна несьмяротная, яна рушная, яна істая. Яе невыразнай, яе несьмяротнай, яе рушнай, яе істай суць (rasa) - 
тая, што пуруша ў гэтым коле (сонца). Бо ён суць істага - прабоства.
2.3.4 Цяпер пра Сябе. Гэта выразная (ява) - тая, што іншая ад дыху і нутранога сябе, прастора. Яна сьмяротная, яна сталая, яна існая. Яе выразнай, яе сьмяротнай, яе сталай, яе існай суць - тая, што зрок. Бо ён суць існага.
2.3.5 Невыразная ж (ява) - і дых, і нутраны сам, прастора. Яна несьмяротная. Яна рушная, яна істая. Яе невыразнай, яе несьмяротнай, яе рушнай суць - тая, што пуруша ў гэтым правым воку. Бо ён суць таго.
2.3.6 Яго, гэтага пурушы ява - як залатая адзежа, як белая воўна, як сьветлік, як полымя агню, як лотаць, як імгненная бліскавіца. Бо як імгненная бліскавіца бывае зьзяньне таго, хто так ведае. І настава пра яго - “не” і “не”. Бо ад гэтага “не” няма іншага вышняга. Імя-дзея ж ісьціны (satya) - ісьціна (“гэтае-тое” - sa-tya). Дыхі напраўду ісьціна. Іх ён ісьціна.

Feb 17, 2012

Багавітава Песьня, васямнаццаты ўзыход


Васямнаццаты ўзыход

Ардж́уна прамовіў:
Адроку, магутнарукі, ведаць хачу, і аставы
тоества, пане чуваньня, асобна, Кеш́і-забойца. |1|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Пакіданьне чынаў жаданых таявіты знаюць адрокам,
аставу плёну ўсіх чынаў аставай завуць ясназорцы. |2|
“Чын як загана астаўны” - цьвердзяць адны мыславіты,
“Чын жарбы, дару, аброку - неастаўны” - іншыя лічаць. |3|
Маё пра аставу рашэньне слухай, найлепшы з Бгаратаў,
паколькі астава трох відаў вядома, людзей правадыру. |4|
Чын аброку, дару і жарбы чынны і не астаўны,
бо аброк, і дар, і жарба ачышчальны для мыславітых. |5|
Але чын гэты мае чыніць, пакінуўшы плён і прывязак -
вырашальная, Па̄ртха, такая мая канчатковая думка. |6|
Бо ад належнага чыну адрок чыніць не належыць,
астава яго ад аблуды завецца цемравай, Па̄ртха. |7|
Хто чын як пакуту пакіне ад страху цялёснага болю,
той аставы красавай чынам аставы плён не набудзе. |8|
Калі ўчыняе належны чын, бо чыніць належыць,
пакінуўшы плён і прывязак, істава тая астава. |9|
Без агіды няўдалага чыну, да ўдалага непрывязаны
астаўнік, пранікнуты істай, мудры, пазбыты сумневаў. |10|
Немагчыма бо носьбіту цела пакінуць чын без астачы,
хто астаўляе плён чыну, астаўнікам той называны. |11|
Нежаданы, жаданы, зьмяшаны - плён чыну бывае трох відаў
па сьмерці для неастаўцаў, але для адрочных ніколі. |12|
Пяць вядома прычынаў для зьвершаньня ўсякага чыну
у зьлічбе чынасканчальнай, мяне разумей, дужарукі. |13|
Аснова, чыньнік і чыньне рознага віду таксама,
асобныя розныя рухі, і боства тут пятае лікам. |14|
Які целам, мовай ці мыслам чын чалавек пачынае,
як праўны, так і вычварны, у яго пяць гэтых прычынаў. |15|
Прыгэтым хто толькі сябе адзіным чыньнікам бачыць,
той розумам недасканалы, ня бачыць напраўду, аблудны. |16|
Якога быцьцё не пакрыта язьняй, ня пляміцца розум,
людзей гэтых нават забіўшы, ня вязьніцца, не забівае. |17|
Знаньне, знаўнае, знаўца - траіста змушэньне да чыну,
чыньне, чыньнік і чын - траіста складзіва чыну. |18|
Знаньне, чыньнік і чын паводле кметаў падзелу
траістымі лічацца ў зьлічбе кметаў, пра гэта паслухай. |19|
Якім ва ўсіх бытах адно быцьцё нязьменнае бачаць,
непадзельным у распадзелах, тое знаньне іставым ведай. |20|
Якое ж ведае знаньне рознымі многія быцьці
у бытах усіх паасобна, тое знаньне красавым ведай. |21|
Што прымае адзінку за цэласьць, залежыць ад чыну, убога,
пазбыта тоества цэлі, бяздоказна, - цемрава знаньне. |22|
Належны, пазбыты прывязку, які без агіды і жарсьці
чыніцца плёну няпрагным, іставым чын той завецца. |23|
Што чыніцца прагным спатолі пажады ці язьняй зьвязаным,
зь вялікай сілы напругай, красавым чын той завецца. |24|
Што на вынік, страту і згубы не зважаючы, на чалавечасьць
пачынаецца ад ачмурэньня, цемравым чын называны. |25|
Беспрывязны, неязьнямоўны, што мае трываньне, адвагу,
нязьменны ў споры і страце, іставым знаецца чыньнік. |26|
Плёну чыну прагны, нячысты, жарсны, сквапны і вадны,
радасьцю й горам зьвязаны, красавым чыньнік вядомы. |27|
Грубы, тупы, неяднаны, лены, лжывы, недаканчальны,
роспачны і адвалочны цемравым чыньнік завецца. |28|
Траісты падзел трываньня і розуму кметаў паводле
асобна і без астачы выслухай, Скарбазваёўца. |29|
Пачатак і росчын, бяспеку й пагрозу, што чынна й нячынна,
які знае вязеньне і збаву, той, Па̄ртха, іставы розум. |30|
Якім адгарму і дгарму, тое, што чынна й нячынна,
ня так, як ёсьць празнаюць, той, Па̄ртха, красавы розум. |31|
Які, ахутаны змрокам, лічыць адгарму за дгарму,
які вычварае ўсе змыслы, той, Па̄ртха, цемравы розум. |32|
Якім нязьменным трываньнем чын мыслу, дыхаў і здоляў,
трывае, Па̄ртха, ў яднаньні, істава тое трываньне. |33|
Дзеля доўгу, цэлі, жаданьня якім зацята трывае,
Арджуна, прагнучы плёну, кра́сава тое трываньне. |34|
Якім сон, пакуту і страх, Па̄ртха, адчай і нядбаньне
не адпускае няцямны, цямравае тое трываньне. |35|
Зараз слухай пра радасьць трох відаў, бык роду Бгаратаў.
Дзе радуе вынік стараньня, прыходзіць сканчэньне пакуты, |36|
спачатку нібыта атрута, а ў выніку нібы няссьмерце,
што ў самабуджэньня спакоі ўзьнікае, - істава радасьць. |37|
Што ад злукі з абсягамі здоляў спачатку нібыта нясьмерце,
а ў выніку нібы атрута, красавай радасьць вядома. |38|
Што і ў выніку, і на пачатку самаазмрочна, ўзьнікае
ад сну, ляноты, нядбаньня, цемравай радасьць завецца. |39|
Няма на зямлі такой істы, ані ў багоў на нябёсах,
што была бы вольнай ад гэтых з пратворы роджаных кметаў. |40|
Падзелены чын радавітаў, баяраў, сялянаў і сьмердаў,
Ворагаў пекла, паводле кметаў узбытых свабытам. |41|
Спакой, жарба́, таймаваньне, чысьціня, прабачэньне, шчырасьць,
іставера, знаньне, вызнаньне - чын радавіта свабытны. |42|
Змагарства, адвага, трываньне, сіла, ў баі незваротнасьць,
шчодрасьць і валадарства - баяраў чын адсвабытны. |43|
Ральба, пасьба і таргоўля - чын селяніна свабытны,
чын абслугоўны сьмерду ўласьцівы, узьніклы з свабыту. |44|
Свайму чыну кожны адданы чалавек дасягае зьвяршэньня.
Як сваім здаволены чынам ён спор здабывае, паслухай. |45|
Ад якога бытаў праява, кім усё прасьцягнута гэта,
сваім чынам ушанаваўшы, чалавек дасягае зьвяршэньня. |46|
Лепей свой доўг звыкметны ад чужога, зьдзейснага добра,
хто чын абумоўны свабытам чыніць, віны не прымае. |47|
Прыроджаны чын, сыне Кунті, нават з хібай кідаць ня мае,
бо хібай усе пачынаньні бы дымам агонь ахінуты. |48|
Да ўсяго непрывязны чый розум, бяспрагны, сябе перамогшы,
да волі ад чыну зьвяршэньня навышняга ўсходзіць адрокам. |49|
Як, дасягнуўшы зьвяршэньня, дасягае роду, сын Кунті̄,
што аснова вышняя знаньня, узнай ад мяне тое сьцісла. |50|
Розумам чыстым яднаны, сябе суняўшы трываньнем,
аставіўшы гук і абсягі, адкінуўшы прагу, агіду, |51|
пустэльнік маласпажыўны, стрымны мовай, целам і мыслам,
да яднаньня думы імкнёны заўсёды, адданы бязжарсьцю, |52|
язьню, пыху і гнеў, прымус, пажаду, маёмасьць,
пакінуўшы, збыты “майго”, спакойны здольны быць родам. |53|
Родабытны, самаспакойны ён не сумуе, ня прагне,
да ўсіх бытаў роўны бажаньня мяне вышняга ён дасягае. |54|
Мяне пазнае ён бажаньнем тоесна, хто і які я,
затым мяне тоесна ўзнаўшы, ў мяне адразу ўваходзіць. |55|
Да мяне дапаўшы, ўсе чыны ўчыняючы нават заўсёды,
з ласкі маёй дасягае нязьменнага вечнага краю. |56|
Увесь чын мне адрокшы чуваньнем, зрабіўшы мяне вышняй цэляй,
аддаўшы розум яднаньню, чуцьцём ува мне будзь заўсёды. |57|
З чуцьцём ува мне ўсе заміны ты з маёй адолееш ласкі,
але, калі язнью абраўшы, ты не паслухаеш, згінеш. |58|
Калі ты язьні адданы лічыш - “ня буду змагацца”,
марна тваё вырашэньне, цябе твая змусіць пратвора. |59|
Сваім са свабыту узьніклым чынам зьвязаны, сын Кунті̄,
калі ты чыніць не жадаеш ад мораку, ўчыніш міжволі. |60|
Уладар усіх бытаў існуе, Ясны, у сэрца краіне,
усе спарушаючы быты, што магою зьмешчаны ў строю. |61|
Да яго абароны зьвярніся быцьцём усім, дзедзіч Бгараты,
зь яго ласкі вышні спакой і вечны стан ты дасягнеш. |62|
Табе гэтае знаньне адкрыта, што тайней за таемнае, мною,
успрыняўшы яго без астачы, чыні, Ясны, як пажадаеш. |63|
І за ўсе найтайнешае болей маё слухай навышняе слова,
бо моцна ты дарагі мне - таму дабро табе моўлю. |64|
У мне будзь мыслам, мой божнік, абракай мне, мне пакланяйся,
да мяне ты прыйдзеш, напраўду абяцаю табе, ты мне мілы. |65|
Усе дгармы пакінуўшы, руш да мяне аднаго ў абарону,
з усіх чыста ганаў цябе я вызвалю, не засмучайся. |66|
Ты гэта ня маеш ніколі нябожніку, нежарбавіту,
таму, хто слухаць ня хоча, да мяне завідушчаму мовіць. |67|
Хто гэту навышнюю тайну сярод маіх божнікаў мовіць,
мне адданы вышнім бажаньнем, да мяне, без сумневу, прыходзіць. |68|
Няма ад яго між людзей, хто мне болей прыемнае чыніць,
і ня будзе іншага ў сьвеце, ад яго хто мне болей прыемны. |69|
Хто гэтую згодную дгарме вывучыць нашу сумову,
тым адораны знаньня аброкам я буду, так уважаю. |70|
Веравіты і незавідушчы чалавек, што яе будзе слухаць,
той вольны таксама дасягне дабрачынцаў сьветлых сусьветаў. |71|
Ці было гэта, Па̄ртха, пачута табой аднацэльным чуваньнем,
ці ў цябе морак нязнаньня зьнішчаны, Скарбазваёўца? |72|

Ардж́уна прамовіў:
Зман зьнішчаны, вернута памяць мной з тваёй ласкі, Непарушны.
Я сталы, пазбыты сумневу, буду чыніць тваё слова. |73|

Саньдж́айа прамовіў:
Так выслухаў я Ва̄судэвы і самавялікага Па̄ртхі
дзівосную тую сумову, валасы што станьгом уздымае. |74|
Я з ласкі Вйа̄сы яднаньне навышняе тайнае слухаў,
што сам уладар яднаньня ачавіста Кр̣шн̣а паведаў. |75|
Зноў і зноў узгадваю, княжа, дзівосну сьвятую сумову
Ардж́уны й Кеші-забойцы, зноў рады кожнаму мігу. |76|
Зноў і зноў я ўзгадваю тую Залатога найдзіўную яву,
і вялікі, княжа, мой подзіў, і зноў, і зноў я шчасьлівы. |77|
Дзе Кр̣шна, ўладар яднаньня, дзе Па̄ртха, лука дзяржаўца,
там спор, перамога, шчасьце, і трывалая праўда, лічу я. |78|

ОМ То Існа
такі ў сьвятых пранікненьнях Багавітавай Песьні, ведзе роду, наставе яднаньня, сьвятой сумове Кр̣шн̣ы і Ардж́уны васямнаццаты ўзыход на імя "Сіла збавы адрокам".

Так завяршаецца сьвятая Багавітава Песьня.

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, васямнаццаты ўзыход, паслоўны пераклад

athāṣṭādaśo’dhyāyaḥ
Васямнаццаты ўзыход

arjuna uvāca
saṃnyāsasya mahābāho tattvam icchāmi veditum
tyāgasya ca hṛṣīkeśa pṛthak keśiniṣūdana 18.1

arjunaḥ - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
18.1 tattvam - Тоества, адпаведнасьць гэтага таму saṃ-ny-āsasya - адроку, mahā-bāho - о дужарукі (Кр̣шн̣а), icchāmi - я хачу veditum - ведаць, ca - і tyāgasya - аставы, пакіданьня, īśa - о пане hṛṣīka- здоляў, чуваньня (Кр̣шн̣а), pṛthak - асобна, niṣūdana - о забойца keśi- Кеш́іна.

śrībhagavān uvāca
kāmyānāṃ karmaṇāṃ nyāsaṃ saṃnyāsaṃ kavayo viduḥ
sarvakarmaphalatyāgaṃ prāhus tyāgaṃ vicakṣaṇāḥ 18.2

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
18.2  ny-āsaṃ - Пакіданьне kāmyānāṃ - жаданых karmaṇāṃ - чынаў saṃ-ny-āsaṃ - адрокам viduḥ - ведаюць kavayaḥ - таявіты, рушы, ба́і, tyāgaṃ - аставу, пакіданьне phala- плёну sarva- усіх karma- чынаў pra āhuḥ - празываюць tyāgaṃ - аставай vi-cakṣaṇāḥ - празорцы.

tyājyaṃ doṣavad ity eke karma prāhur manīṣiṇaḥ
yajñadānatapaḥkarma na tyājyam iti cāpare 18.3

18.3 tyājyaṃ - Астаўны, варты пакіданьня doṣavad - як загана iti - такім pra āhuḥ - празываюць karma - чын eke - адны manīṣiṇaḥ - мыславіты, мудрыя, ca - а apare - іншыя (лічаць) iti - так - karma - чын yajña- аброку, dāna- дару tapaḥ- і жарбы na - не tyājyam - астаўны, ня варты пакіданьня.

niścayaṃ śṛṇu me tatra tyāge bharatasattama
tyāgo hi puruṣavyāghra trividhaḥ saṃprakīrtitaḥ 18.4

18.4 śṛṇu - Слухай me - маё niś-cayaṃ - рашэньне, выбар tatra - тут tyāge - дачынна аставы, sattama - о найлепшы bharata- нашчадак Бгараты (Ардж́уна), hi - бо tyāgaḥ - астава, puruṣa- о чалавек vyāghra - нібы тыгра (Ардж́уна), saṃ-pra-kīrtitaḥ - вядома, славута tri-vidhaḥ - трохвіднай.

yajñadānatapaḥkarma na tyājyaṃ kāryam eva tat
yajño dānaṃ tapaścaiva pāvanāni manīṣiṇām 18.5

18.5 karma - Чын yajña- аброку, dāna- дару tapaḥ- і жарбы na - не tyājyaṃ - астаўны, ня варты аставы, tat - ён eva - толькі kāryam - чынны, варты чыну, yajñaḥ - аброк, dānaṃ - дар ca eva - а таксама tapaḥ - жарба - pāvanāni - ачышчальныя manīṣiṇām - для мыславітых, мудрых.

etāny api tu karmāṇi saṅgaṃ tyaktvā phalāni ca
kartavyānīti me pārtha niścitaṃ matam uttamam 18.6

18.6 api tu - Але ж etāni - гэтыя karmāṇi - чыны kartavyāni - маюць быць чынены, tyaktvā - пакінуўшы saṅgaṃ - прывязак ca - і phalāni - плады, плён iti - такая me - мая, pārtha - о сыне Пр̣тхі, niś-citaṃ - рашучая uttamam - канчатковая, навышняя matam - думка.

niyatasya tu saṃnyāsaḥ karmaṇo nopapadyate
mohāt tasya parityāgas tāmasaḥ parikīrtitaḥ 18.7

18.7 tu - Але saṃ-ny-āsaḥ - адрок ni-yatasya - належнага karmaṇaḥ - чыну na - не upa padyate - належны, ня варты, mohāt - ад мораку, аблуды tasya - яго pari-tyāgaḥ - пакіданьне, pari-kīrtitaḥ - вядомае, славутае tāmasaḥ - цемравым.

duḥkham ity eva yat karma kāyakleśabhayāt tyajet
sa kṛtvā rājasaṃ tyāgaṃ naiva tyāgaphalaṃ labhet 18.8

18.8 duḥkham - “Зло, пакута” iti - гэтак yat - калі eva - ж tyajet - пакіне karma - чын bhayāt - ад страху kleśa- болю kāya- цела, saḥ - той, rājasaṃ - красавую tyāgaṃ - аставу kṛtvā - учыніўшы, phalaṃ - плёну tyāga- аставы eva - зусім na - не labhet - набудзе.

kāryam ity eva yat karma niyataṃ kriyate’rjuna
saṅgaṃ tyaktvā phalaṃ caiva sa tyāgaḥ sāttviko mataḥ 18.9

18.9 kāryam - “Мае чыніць” iti - так eva - во yat - які kriyate - чыніцца ni-yataṃ - належны karma - чын, arjuna - о Ясны (Ардж́уна), tyaktvā - пакінуўшы saṅgaṃ - прывязак ca eva - і таксама phalaṃ - плён, saḥ - тая tyāgaḥ - астава mataḥ - лічыцца sāttvikaḥ - іставай.

na dveṣṭy akuśalaṃ karma kuśale nānuṣajjate
tyāgī sattvasamāviṣṭo medhāvī chinnasaṃśayaḥ 18.10

18.10 na - Не dveṣṭi - гідуе, ненавідзіць a-kuśalaṃ - няўдалы karma - чын, kuśale - да ўдалага na - не anu ṣajjate - прывязваецца tyāgī - астаўнік, sam-ā-viṣṭaḥ - пранікнуты sattva- істай, medhāvī - мудры, chinna- якім расьцятыя saṃ-śayaḥ - сумневы.

na hi dehabhṛtā śakyaṃ tyaktuṃ karmāṇy aśeṣataḥ
yas tu karmaphalatyāgī sa tyāgīty abhidhīyate 18.11

18.11 hi - Бо bhṛtā - носьбітам deha- цела na - не śakyaṃ - магчыма tyaktuṃ - пакінуць karmāṇi - чыны a-śeṣataḥ - без астачы, yaḥ - які tu - ж phala- плёну karma- чыну tyāgī - атсаўнік, saḥ - той tyāgī - астаўнік iti - гэтак abhi dhīyate - завецца.

aniṣṭam iṣṭaṃ miśraṃ ca trividhaṃ karmaṇaḥ phalam
bhavaty atyāgināṃ pretya na tu saṃnyāsināṃ kvacit 18.12

18.12 an-iṣṭam - Нежаданым, iṣṭaṃ - жаданым ca - і miśraṃ - зьмяшаным - tri-vidhaṃ трохвідным bhavati - бывае phalam - плён karmaṇaḥ - чыну a-tyāgināṃ - для неастаўнікаў pra-itya - пасьля сьмерці, tu - але na kva cit - нідзе, ніколі saṃ-ny-āsināṃ - для адрочнікаў.

pañcaitāni mahābāho kāraṇāni nibodha me
sāṃkhye kṛtānte proktāni siddhaye sarvakarmaṇām 18.13

18.13 pañca - Пяць etāni - гэтых kāraṇāni - прычынаў siddhaye - для зьвяршэньня, посьпеху sarva- усіх karmaṇām - чынаў pra-uktāni - прагалошаны sāṃkhye - ў зьлічбе, зьлічэньні тоестваў, ante - што зьяўляецца канцом, цэляй kṛta- чыну, ni bodha - зразумей me - мяне, mahā-bāho - о магутнарукі (Ардж́уна).

adhiṣṭhānaṃ tathā kartā karaṇaṃ ca pṛthagvidham
vividhāśca pṛthakceṣṭā daivaṃ caivātra pañcamam 18.14

18.14 adhi-ṣṭhānaṃ - Аснова (цела), tathā - а таксама kartā - чыньнік, ca - і pṛthag-vidham - разнавіднае karaṇaṃ - чыньне, сродкі чыну (здолі), ca - і vi-vidhāḥ - розныя pṛthak-  асобныя ceṣṭāḥ - рухі (дыхі), ca eva - а таксама daivaṃ - боства, боская воля atra - тут pañcamam - пятая.

śarīravāṅmanobhir yat karma prārabhate naraḥ
nyāyyaṃ vā viparītaṃ vā pañcaite tasya hetavaḥ 18.15

18.15 yat - Які karma - чын śarīra- целам, vāc- мовай manobhiḥ - і мыслам naraḥ - чалавек pra ā rabhate - пачынае, vā - або ny-āyyaṃ - праведны, vā - або vi-pari-itaṃ - вычварны, адваротны, ete - гэтыя pañca - пяць - tasya - яго hetavaḥ - прычыны.

tatraivaṃ sati kartāram ātmānaṃ kevalaṃ tu yaḥ
paśyaty akṛtabuddhitvān na sa paśyati durmatiḥ 18.16

18.16 tu - Але yaḥ - які, tatra - пры тым, што evaṃ - так sati - ёсьць, akṛta-buddhitvāt - ад недасканаласьці розума kartāram - чыньнікам paśyati - бачыць ātmānaṃ - сябе kevalaṃ - аднаго, saḥ - той na - ня paśyati - бачыць dur-matiḥ - аблудны, незмысловы.

yasya nāhaṃkṛto bhāvo buddhir yasya na lipyate
hatvā’pi sa imāṃl lokān na hanti na nibadhyate 18.17

18.17 bhāvaḥ - Быцьцё yasya якога na - не ahaṃ-kṛtaḥ - уязьнена, мнівам “я - чыньнік”, buddhiḥ - розум yasya - якога na - не lipyate - пляміцца, ліпне, saḥ - той api - нават hatvā - забіўшы imān - гэтых lokān - людзей, na - не hanti - забівае, na - не ni badhyate - вязьніцца.

jñānaṃ jñeyaṃ parijñātā trividhā karmacodanā
karaṇaṃ karma karteti trividhaḥ karmasaṃgrahaḥ 18.18

18.18 jñānaṃ - Знаньне, jñeyaṃ - знаўнае, якое мае быць знаным pari-jñātā - спазнаўца - tri-vidhā - трохвіднае codanā - змушэньне karma- да чыну; karaṇaṃ - чыньне, сродак чыну, karma - чын, кмень чыну, kartā - чыньнік iti - такое tri-vidhaḥ - трохвіднае saṃ-grahaḥ - складзіва, збор karma- чыну.

jñānaṃ karma ca kartā ca tridhaiva guṇabhedataḥ
procyate guṇasaṃkhyāne yathāvac chṛṇu tāny api 18.19

18.19 jñānaṃ - Знаньне, ca - і karma - чын, ca - і kartā - чыньнік eva - напраўду tridhā - траіста pra ucyate - выкладаецца saṃ-khyāne - у зьлічбе guṇa- кметаў bhedataḥ - паводле падзелу guṇa- кметаў, śṛṇu - слухай tāni - пра іх yathāvat - як яны ёсьць api - таксама.

sarvabhūteṣu yenaikaṃ bhāvam avyayam īkṣate
avibhaktaṃ vibhakteṣu taj jñānaṃ viddhi sāttvikam 18.20

18.20 yena - Якім īkṣate - бачыць sarva- ува ўсіх bhūteṣu - бытах ekaṃ - адно a-vyayam - вечнае, нязьменнае bhāvam - быцьцё, a-vi-bhaktaṃ - непадзеленае vi-bhakteṣu - у падзеленых, tat - тое jñānaṃ - знаньне sāttvikam - іставым viddhi - ведай.

pṛthaktvena tu yaj jñānaṃ nānābhāvān pṛthagvidhān
vetti sarveṣu bhūteṣu taj jñānaṃ viddhi rājasam 18.21

18.21 yat - Якое tu - ж jñānaṃ - знаньне pṛthaktvena - як асобнасьць nānā-bhāvān - многія быцьці pṛthag-vidhān - разнавіднымі vetti - ведае sarveṣu - ува ўсіх bhūteṣu - бытах, tat - тое jñānaṃ - знаньне rājasam - красавым viddhi - ведай.

yat tu kṛtsnavad ekasmin kārye saktam ahetukam
atattvārthavad alpaṃ ca tat tāmasam udāhṛtam 18.22

18.22 yat - Якое tu - ж ekasmin - да адзінкі, часткі kṛtsnavad - нібы да цэлага, saktam - залежнае kārye - ад чыну, a-hetukam - беспрычыннае, бяздоказнае, a-tattva-arthavad - ня мае змыслу тоества, не тоесьніць гэтае і тое ca - і alpaṃ - маленькае, убогае, tat - тое ud-ā-hṛtam - завецца tāmasam - цемравым.

niyataṃ saṅgarahitam arāgadveṣataḥ kṛtam
aphalaprepsunā karma yat tat sāttvikam ucyate 18.23

18.23 ni-yataṃ - Належны, rahitam - пазбыты saṅga- прывязку karma - чын, yat - які kṛtam - чыніццца a-rāga- не з жарсьці dveṣataḥ - ці агіды a- ня pra-īpsunā - прагным phala- плёну, tat - той ucyate - называецца sāttvikam - іставым.

yat tu kāmepsunā karma sāhaṃkāreṇa vā punaḥ
kriyate bahulāyāsaṃ tad rājasam udāhṛtam 18.24

18.24 yat - Які tu - ж karma - чын kriyate - чыніцца bahula- зь вялікай āyāsaṃ - напругай сілы kāma-īpsunā - прагным (спатолі) пажады vā - або punaḥ - таксама sāhaṃkāreṇa - зьвязаным язьняй, зьязьненым, tad - той udāhṛtam - называецца rājasam - красавым.

anubandhaṃ kṣayaṃ hiṃsām anapekṣya ca pauruṣam
mohād ārabhyate karma yat tat tāmasam ucyate 18.25

18.25 yat - Які karma - чын ā rabhyate - пачынаецца mohād - ад аблуды an-apa-īkṣya - не зважаючы anu-bandhaṃ - на наступства, kṣayaṃ - згубу, hiṃsām - страту, ваду ca - і pauruṣam - чалавечасьць, сілу, здольнасьць, tat - той ucyate - завецца tāmasam - цемравым.

muktasaṅgo’nahaṃvādī dhṛtyutsāhasamanvitaḥ
siddhyasiddhyor nirvikāraḥ kartā sāttvika ucyate 18.26

18.26 mukta- Пазбыты saṅgaḥ - прывязкаў, an-ahaṃ-vādī - не-язьня-моўны, неязьнявіты sam-anvitaḥ - надзелены dhṛti- трываньнем utsāha- і адвагай, nir-vi-kāraḥ - невытворны, нязьменны siddhi- у посьпеху a-siddhyoḥ - і страце kartā - чыньнік ucyate - называецца sāttvikaḥ - іставым.

rāgī karmaphalaprepsur lubdho hiṃsātmako’śuciḥ
harṣaśokānvitaḥ kartā rājasaḥ parikīrtitaḥ 18.27

18.27 rāgī - Жарсны, прагавіты, pra-īpsuḥ - прагны дасягу phala- плёну karma- чыну, lubdhaḥ - квапны, hiṃsā-ātmakaḥ - вадны, a-śuciḥ - нячысты, anvitaḥ - зьвязаны harṣa- радасьцю śoka- і горам kartā - чыньнік pari-kīrtitaḥ - вядомы rājasaḥ - красавым.

ayuktaḥ prākṛtaḥ stabdhaḥ śaṭho naiṣkṛtiko’lasaḥ
viṣādī dīrghasūtrī ca kartā tāmasa ucyate 18.28

18.28 a-yuktaḥ - Неяднаны, несамаўладны, prākṛtaḥ - грубы, упратворны, stabdhaḥ - тупы, śaṭhaḥ - ілжывы, naiṣkṛtikaḥ - недаканчальны, a-lasaḥ - лены, vi-ṣādī - роспачны ca - і dīrgha-sūtrī - адвалочны kartā - чыньнік ucyate - завецца tāmasaḥ - цемравым.

buddher bhedaṃ dhṛteścaiva guṇatas trividhaṃ śṛṇu
procyamānam aśeṣeṇa pṛthaktvena dhanaṃjaya 18.29

18.29 tri-vidhaṃ - Трохвідны bhedaṃ - падзел buddheḥ - розуму ca eva - а таксама dhṛteḥ - трываньня guṇataḥ - паводле кметаў, pra-ucyamānam - прагалошваны a-śeṣeṇa - без астачы pṛthaktvena - паасобна śṛṇu - слухай, dhanaṃ-jaya - о Скарбазваёўца (Ардж́уна).

pravṛttiṃ ca nivṛttiṃ ca kāryākārye bhayābhaye
bandhaṃ mokṣaṃ ca yā vetti buddhiḥ sā pārtha sāttvikī 18.30

18.30 yā - Які vetti - ведае ca - і pra-vṛttiṃ - праяву, пачатак ca - і ni-vṛttiṃ - росчын, зварот, kārya- чыннае a-kārye - і нячыннае, bhaya- пагрозу a-bhaye - і бясьпеку, bandhaṃ - вязеньне ca - і mokṣaṃ - збаву, sā - той buddhiḥ - розум sāttvikī - іставы, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна).

yayā dharmam adharmaṃ ca kāryaṃ cākāryam eva ca
ayathāvat prajānāti buddhiḥ sā pārtha rājasī 18.31

18.31 yayā - Якім dharmam - дгарму ca - і a-dharmaṃ - адгарму, ca - і kāryaṃ - чыннае eva ca - і таксама a-kāryam - нячыннае a-yathāvat - ня так, як ёсьць pra jānāti - празнае, sā - той rājasī - красавы buddhiḥ - розум, pārtha - о сыне Пр̣тхі.

adharmaṃ dharmam iti yā manyate tamasāvṛtā
sarvārthān viparītāñśca buddhiḥ sā pārtha tāmasī 18.32

18.32 yā - Які manyate - лічыць a-dharmaṃ - адгарму dharmam - за дгарму, iti - гэтак, ā-vṛtā - агорнуты tamasā - цемрай, ca - і sarva- усе arthān - змыслы vi-parītān - адваротнымі, вычварнымі, sā - той buddhiḥ - розум tāmasī - цемравы, pārtha - о сыне Пр̣тхі.

dhṛtyā yayā dhārayate manaḥprāṇendriyakriyāḥ
yogenāvyabhicāriṇyā dhṛtiḥ sā pārtha sāttvikī 18.33

18.33 yayā - Якім a-vy-abhi-cāriṇyā - неадхільным, нязьменным dhṛtyā - трываньнем dhārayate - трывае, трымае yogena - яднаньнем kriyāḥ - чыны manaḥ- мыслу, pra-āṇa- дыхаў indriya- і здоляў, sāttvikī - іставае sā - тое dhṛtiḥ - трываньне, pārtha - о сыне Пр̣тхі.

yayā tu dharmakāmārthān dhṛtyā dhārayate’rjuna
prasaṅgena phalākāṅkṣī dhṛtiḥ sā pārtha rājasī 18.34

18.34 yayā - Якім tu - жа dhṛtyā - трываньнем ā-kāṅkṣī - прагны phala- плёну pra-saṅgena - зацята dhārayate - трывае, трымае dharma- доўг, належнае kāma- жаданьне, спакусу arthān - і цэль, выбар, arjuna - о Ясны, Ардж́уна, sā - тое dhṛtiḥ - трываньне rājasī - красавае, pārtha - о сыне Пр̣тхі.

yayā svapnaṃ bhayaṃ śokaṃ viṣādaṃ madam eva ca
na vimuñcati durmedhā dhṛtiḥ sā pārtha tāmasī 18.35

18.35 yayā - Якім na vi muñcati - ён не адпускае svapnaṃ - сон, bhayaṃ - страх, śokaṃ - гора, vi-ṣādaṃ - роспач eva ca- і таксама madam - нядбаньне dur-medhā - няцямны, sā - тое dhṛtiḥ - трываньне tāmasī - цямравае, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна).

sukhaṃ tv idānīṃ trividhaṃ śṛṇu me bharatarṣabha
abhyāsād ramate yatra duḥkhāntaṃ ca nigacchhati 18.36

18.36 śṛṇu - Слухай tu - жа idānīṃ - цяпер me - мяне tri-vidhaṃ - пра трохвідную sukhaṃ - радасьць, асалоду rṣabha - о бык bharata- начшадак Бгараты (Ардж́уна). yatra - Калі, дзе ramate - радуецца, адпачывае abhy-āsād - пасьля стараньня ca - і ni gacchhati - прыходзіць antaṃ - да канца duḥkha- пакуты,

yat tadagre viṣam iva pariṇāmemṛtopamam
tat sukhaṃ sāttvikaṃ proktam ātmabuddhiprasādajam 18.37

18.37 yat - што tad-agre - на сваім пачатку iva - нібы viṣam - атрута, яд, pari-ṇāme - а ў выніку upa-mam - падобна a-mṛta- да нясьмерця, напою нясьмерця, tat - тая sukhaṃ - радасьць, асалода, jam - што нараджаецца pra-sāda- ў супакоі buddhi- абуджэньня, знаньня ātma- сябе, pra-uktam - завецца sāttvikaṃ - іставай.

viṣayendriyasaṃyogād yat tad agremṛtopamam
pariṇāme viṣam iva tat sukhaṃ rājasaṃ smṛtam 18.38

18.38 yat - Якая saṃ-yogād - ад злукі vi-ṣaya- абсягаў indriya- і здоляў tad-agre - на сваім пачатку upa-mam - падобная a-mṛta- да нясьмерця, напою нясьмерця, pari-ṇāme - а ў выніку iva - нібы viṣam - атрута, яд, tat - тая sukhaṃ - радасьць smṛtam - вядома rājasaṃ - красавай.

yad agre cānubandhe ca sukhaṃ mohanam ātmanaḥ
nidrālasyapramādotthaṃ tat tāmasam udāhṛtam 18.39

18.39 yad - Якая ca - і agre - на пачатку, ca - і anu-bandhe - у выніку, наступстве ātmanaḥ - сябе mohanam - ачмуральная sukhaṃ - радасьць, асалода, ut-thaṃ - што паўстае nidrā- са сну, дромы ālasya- ляноты pra-māda- і нядбаньня, п’яненьня, tat - тая ud-ā-hṛtam - завецца tāmasam - цямравай.

na tad asti pṛthivyāṃ vā divi deveṣu vā punaḥ
sattvaṃ prakṛtijair muktaṃ yad ebhiḥ syāt tribhir guṇaiḥ 18.40

18.40 na asti - Няма tad - такой sattvaṃ - істы vā - ці pṛthivyāṃ - на зямлі, vā - ці punaḥ - нават divi - ў небе deveṣu - сярод багоў, yad - якая syāt - была бы muktaṃ - вольнай, збытай ebhiḥ - ад гэтых tribhiḥ - трох guṇaiḥ - кметаў, jaiḥ - узьніклых, народжаных pra-kṛti- з пратворы.

brāhmaṇakṣatriyaviśāṃ śūdrāṇāṃ ca paraṃtapa
karmāṇi pravibhaktāni svabhāvaprabhavair guṇaiḥ 18.41

18.41 karmāṇi - Чыны brāhmaṇa- радавітаў, бра̄гман̣аў, kṣatriya- баяраў, кшатрійаў, viśāṃ - сялянаў, вайш́йаў ca - і śūdrāṇāṃ - сьмердаў, ш́ӯдраў, paraṃ-tapa - о Пекла ворагаў (Ардж́уна), pra-vi-bhaktāni - распадзелены guṇaiḥ - кметамі, pra-bhavaiḥ - пачатак якіх sva-bhāva- сваё быцьцё, свабыт.

śamo damas tapaḥ śaucaṃ kṣāntir ārjavam eva ca
jñānaṃ vijñānam āstikyaṃ brahmakarma svabhāvajam 18.42

18.42 śamaḥ - Спакой, damaḥ - стрыманьне, tapaḥ - жарба, śaucaṃ - чысьціня, kṣāntiḥ - прабачэньне, цярпеньне, eva ca - а таксама ārjavam - шчырасьць, jñānaṃ - знаньне, vi-jñānam - вызнаньне, āstikyaṃ - іставера, вызнаньне таго існым -karma - чын brahma- стану рода, радавітаў, бра̄гман̣аў, sva-bhāva-jam - свабытны, узьніклы з свабыту.

śauryaṃ tejo dhṛtir dākṣyaṃ yuddhe cāpy apalāyanam
dānam īśvarabhāvaśca kṣātraṃ karma svabhāvajam 18.43

18.43 śauryaṃ - Ваярства, змагарства, tejaḥ - адвага, веліч, dhṛtiḥ - трываньне, dākṣyaṃ - сіла, здольле, ca api - а таксама a-palāyanam - незваротнасьць, няўцёкі yuddhe - у бітве, dānam - дарэньне, ca - і bhāvaḥ - быцьцё īśvara- уладаром, уладарнасьць - karma - чын kṣātraṃ - баярскі, адпаведны баярам, ваярам, кшатрійам, sva-bhāva-jam - свабытны, узьніклы з свабыту.

kṛṣigaurakṣyavāṇijyaṃ vaiśyakarma svabhāvajam
paricaryātmakaṃ karma śūdrasyāpi svabhāvajam 18.44

18.44 kṛṣi- Ральба, земляробства, gaurakṣya- абарона кароваў, пасьба, vāṇijyaṃ - абмен, таргоўля - karma - чын vaiśya- сялянаў, вайш́йаў, sva-bhāva-jam - свабытны, узьніклы з свабыту, api - а pari-caryā-ātmakaṃ - абслугоўны karma - чын śūdrasya - для сьмерда, шӯдры sva-bhāva-jam - свабытны, узьніклы з свабыту.

sve sve karmaṇy abhirataḥ saṃsiddhiṃ labhate naraḥ
svakarmanirataḥ siddhiṃ yathā vindati tac chṛṇu 18.45

18.45 sve sve - Кожны ў сваім karmaṇi - чыне abhi-rataḥ - заняты, адданы naraḥ - чалавек labhate - атрымлівае saṃ-siddhiṃ - посьпех, зьвяршэньне. yathā - Як ni-rataḥ - здаволены sva- сваім karma- чынам vindati - ён дасягае siddhiṃ - зьвяршэньня, tat - тое śṛṇu - слухай.

yataḥ pravṛttir bhūtānāṃ yena sarvam idaṃ tatam
svakarmaṇā tam abhyarcya siddhiṃ vindati mānavaḥ 18.46

18.46 yataḥ - Ад каго, адкуль pra-vṛttiḥ - праява bhūtānāṃ - бытаў, yena - якім sarvam - усё idaṃ - гэта tatam - прасьцягнута, tam - таго sva- сваім karmaṇā - чынам abhi-arcya - ушанаваўшы, mānavaḥ - чалавек vindati - дасягае siddhiṃ - зьвяршэньня.

śreyān svadharmo viguṇaḥ paradharmāt svanuṣṭhitāt
svabhāvaniyataṃ karma kurvan nāpnoti kilbiṣam 18.47

18.47 śreyān - Лепш sva- свой dharmaḥ - доўг, дгарма vi-guṇaḥ - звыкметны, хібны para- ад чужога dharmāt - доўгу, su- добра anu-ṣṭhitāt - выконванага, зьдзейснага, kurvan - які чыніць sva-bhāva- свабытам ni-yataṃ - абумоўлены karma - чын, na - не āpnoti - прымае kilbiṣam - віны, ганы.

sahajaṃ karma kaunteya sadoṣam api na tyajet
sarvārambhā hi doṣeṇa dhūmenāgnir ivāvṛtāḥ 18.48

18.48 saha-jaṃ - Прыроджаны karma - чын, kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна), api - нават sa-doṣam - з хібай na - ня tyajet - мае пакідаць, hi - бо sarva- усе ā-rambhāḥ - пачынаньні doṣeṇa - хібай ā-vṛtāḥ - пакрытыя, iva - нібы agniḥ - агонь dhūmena - дымам.

asaktabuddhiḥ sarvatra jitātmā vigataspṛhaḥ
naiṣkarmyasiddhiṃ paramāṃ saṃnyāsenādhigacchati 18.49

18.49 buddhiḥ - Чый розум a-sakta- непрывязаны, незалежны sarvatra - да ўсяго, паўсюль, jita-ātmā - перамогшы сябе, vi-gata- пазбыты spṛhaḥ - прагі saṃ-ny-āsena - адрокам adhi gacchati - узыходзіць paramāṃ - да навышняга siddhiṃ - зьвяршэньня naiṣkarmya- вольнасьці ад чыну.

siddhiṃ prāpto yathā brahma tathāpnoti nibodha me
samāsenaiva kaunteya niṣṭhā jñānasya yā parā 18.50

18.50 yathā - Як pra-āptaḥ - дасягнуўшы siddhiṃ - зьвяршэньня, āpnoti - ён дасягае brahma - род, брагман̣, yā - які parā - вышняя ni-ṣṭhā - аснова jñānasya - знаньня, tathā - так, тое ni bodha - уведай me - ад мяне sam-āsena - сьцісла eva - ж, kaunteya - о сыне Кунті̄ (Ардж́уна).

buddhyā viśuddhayā yukto dhṛtyātmānaṃ niyamya ca
śabdādīn viṣayāṃs tyaktvā rāgadveṣau vyudasya ca 18.51

18.51 yuktaḥ - Яднаны vi-śuddhayā - ачышчаным buddhyā - розумам, ca - і ātmānaṃ - сябе ni-yamya - суняўшы dhṛtyā - трываньнем, śabda- гук ādīn - і іншыя vi-ṣayān - абсягі tyaktvā - пакінуўшы, ca - і vy-udasya - адкінуўшы rāga- жарсьць dveṣau - і агіду,

viviktasevī laghvāśī yatavākkāyamānasaḥ
dhyānayogaparo nityaṃ vairāgyaṃ samupāśritaḥ 18.52

18.52 sevī - жывучы vi-vikta- пустэльна, асобна, āśī - які харчуецца ‌laghu- лёгка, умеркавана, vāk- мова, kāya- цела mānasaḥ і мысел якога yata- сунятыя, nityaṃ - заўжды paraḥ - вышняе, цэль якога - yoga- яднаньне dhyāna- думай, засяроджай, sam-upa-ā-śritaḥ - адданы, прысьвечаны vairāgyaṃ - бязжарсьцю,

ahaṃkāraṃ balaṃ darpaṃ kāmaṃ krodhaṃ parigraham
vimucya nirmamaḥ śānto brahmabhūyāya kalpate 18.53

18.53 vi-mucya - пакінуўшы ahaṃ-kāraṃ язьню, balaṃ - сілу, насільле, darpaṃ - ілжу, kāmaṃ - пажаду, krodhaṃ - гнеў, pari-graham - зьбіраньне, маёмасьць, nir-mamaḥ - пазбыты “майго”, безмаёмы śāntaḥ - спакойны kalpate - здольны, адпаведны brahma-bhūyāya - быць родам.

brahmabhūtaḥ prasannātmā na śocati na kāṅkṣati
samaḥ sarveṣu bhūteṣu madbhaktiṃ labhate parām 18.54

18.54 bhūtaḥ - Быты, сталы brahma- родам, брагман̣ам, родабытны pra-sanna-ātmā - самаспакойны na - не śocati - сумуе, na - ня kāṅkṣati - прагне, samaḥ - роўны, той самы sarveṣu - да ўсіх bhūteṣu - бытаў, labhate - ён дасягае parām - вышняга bhaktiṃ - бажаньня mad- мяне.

bhaktyā mām abhijānāti yāvān yaścāsmi tattvataḥ
tato māṃ tattvato jñātvā viśate tadanantaram 18.55

18.55 bhaktyā - Бажаньнем abhi jānāti - ён пазнае mām - мяне, yāvān - які ca - і yaḥ - хто asmi - я есьмі tattvataḥ - водле тоества, тоесна, tataḥ - затым māṃ - мяне tattvataḥ - тоесна jñātvā - узнаўзы, viśate - ён уваходзіць (у мяне) tad-anantaram - адразу пасьля таго, або інакш: у Тое адразу ўваходзіць.

sarvakarmāṇy api sadā kurvāṇo madvyapāśrayaḥ
matprasādād avāpnoti śāśvataṃ padam avyayam 18.56

18.56 api - Нават sadā - заўсёды kurvāṇaḥ - чынячы sarva- ўсе, якія-кольве karmāṇi - чыны mad- для якога я vy-apa-ā-śrayaḥ - апора, прытулак, mat- з маёй pra-sādād - ласкі ava āpnoti - дасягае śāśvataṃ - вечнага a-vy-ayam - нязьменнага padam - краю, месца.

cetasā sarvakarmāṇi mayi saṃnyasya matparaḥ
buddhiyogam upāśritya maccittaḥ satataṃ bhava 18.57

18.57 cetasā - Чуваньнем sarva- усе karmāṇi - чыны mayi - мне saṃ-ny-asya - адрокшы, пакінуўшы, mat- для кога я paraḥ - вышняе, цэль, upa-ā-śritya - прысьвяціўшыся yogam - яднаньню buddhi- розумам, satataṃ - заўсёды, няспынна mat- ува мне cittaḥ - чуцьцём bhava - будзь.

maccittaḥ sarvadurgāṇi matprasādat tariṣyasi
atha cet tvam ahaṃkārān na śroṣyasi vinaṅkṣyasi 18.58

18.58 cittaḥ - З чуцьцём mat- ува мне sarva- усе durgāṇi - заміны, завады mat- з маёй pra-sādat - ласкі tariṣyasi - ты пераадолееш, atha - але cet - калі tvam - ты ahaṃ-kārāt - ад язьні, мінва “я” na - не śroṣyasi - паслухаеш, vi naṅkṣyasi - згінеш.

yad ahaṃkāram āśritya na yotsya iti manyase
mithyaiṣa vyavasāyas te prakṛtis tvāṃ niyokṣyati 18.59

18.59 yad - Калі ā-śritya - абраўшы ahaṃ-kāram - язьню, na - ня yotsye - буду змагацца iti - так manyase - думаеш, mithyā - дарэмна, марна eṣaḥ - гэтае te - тваё vy-ava-sāyaḥ - рашэньне, tvāṃ - цябе ni-yokṣyati - прымусіць pra-kṛtiḥ - пратвора.

svabhāvajena kaunteya nibaddhaḥ svena karmaṇā
kartuṃ necchasi yan mohāt kariṣyasy avaśopi tat 18.60

18.60 yat - Калі mohāt - ад мораку, аблуды na icchasi - ты ня хочаш kartuṃ - чыніць, ni-baddhaḥ - зьвязаны svena - сваім karmaṇā - чынам, sva-bhāva-jena - узьніклым з свабыту, прыроджаным, kaunteya - о сыне Кунті̄, api - усё адно kariṣyasi - ты будзеш чыніць tat - тое a-vaśaḥ - міжволі.

īśvaraḥ sarvabhūtānāṃ hṛddeśe’rjuna tiṣṭhati
bhrāmayan sarvabhūtāni yantrārūḍhāni māyayā 18.61

18.61 īśvaraḥ - Уладар sarva- усіх bhūtānāṃ - бытаў tiṣṭhati - стаіць, месьціцца deśe - у краіне hṛd- сэрца, arjuna - о Ясны, Ардж́уна, bhrāmayan - рушачы sarva- усе bhūtāni - быты, ā-rūḍhāni - зьмешчаныя, узьнятыя, залезлыя yantra- у строю, снадзіва (цела) māyayā - магой, чарай.

tam eva śaraṇaṃ gaccha sarvabhāvena bhārata
tatprasādāt parāṃ śāntiṃ sthānaṃ prāpsyasi śāśvatam 18.62

18.62 tam - Да яго eva - толькі śaraṇaṃ - у абарону gaccha - ідзі, зьвярніся sarva- усім bhāvena - быцьцём, bhārata - о нашчадак Бгараты (Ардж́уна), tat- зь яго pra-sādāt - ласкі parāṃ - вышні śāntiṃ - спакой, śāśvatam - вечны sthānaṃ - стан pra āpsyasi - ты дасягнеш.

iti te jñānam ākhyātaṃ guhyād guhyataraṃ mayā
vimṛśyaitad aśeṣeṇa yathecchasi tathā kuru 18.63

18.63 iti - Так te - табе mayā - мной ā-khyātaṃ - было адкрыта jñānam - знаньне, guhyataraṃ - таямнейшае guhyād - ад таемнага, vi mṛśya - дасьведаўшы, успрыняўшы etad - яго a-śeṣeṇa - без астачы, yathā - як icchasi - хочаш, tathā - так kuru - чыні.

sarvaguhyatamaṃ bhūyaḥ śṛṇu me paramaṃ vacaḥ
iṣṭosi me dṛḍham iti tato vakṣyāmi te hitam 18.64

18.64 bhūyaḥ - Яшчэ болей guhyatamaṃ - таямнейшае sarva- за ўсё śṛṇu - слухай me - маё paramaṃ - навышняе vacaḥ - слова, asi - ты ёсьць dṛḍham - моцна iṣṭaḥ - дарагі, жаданы me - для мяне iti - так, tataḥ - таму vakṣyāmi - я моўлю te - табе hitam - дабро.

manmanā bhava madbhakto madyājī māṃ namaskuru
mām evaiṣyasi satyaṃ te pratijāne priyosi me 18.65

18.65 bhava - Будзь mat- ува мне manāḥ - мыслам, mad- маім bhaktaḥ - божнікам, mad- мне yājī - аброчнікам, māṃ - мне kuru - чыні namaḥ- пакланеньне, mām - да мяне eva - мнеавіта eṣyasi - ты прыйдзеш, prati jāne - я абяцаю satyaṃ - напраўду te - табе, asi - ты ёсьць priyaḥ - прыемны, дарагі, любы, мілы me - мне.

sarvadharmān parityajya mām ekaṃ śaraṇaṃ vraja
ahaṃ tvā sarvapāpebhyo mokṣayiṣyāmi mā śucaḥ 18.66

18.66 sarva- Усе dharmān - дгармы, законы, доўгі pari-tyajya - пакінуўшы, vraja - ідзі mām - да мяне ekaṃ - аднаго śaraṇaṃ - у абарону, прытулак, ahaṃ - я tvā - цябе sarva- ад усіх pāpebhyaḥ - ганаў mokṣayiṣyāmi - збаўлю, вызвалю, mā - не śucaḥ - скрушы.

idaṃ te nātapaskāya nābhaktāya kadācana
na cāśuśrūṣave vācyaṃ na ca māṃ yo’bhyasūyati 18.67

18.67 idaṃ - Гэта te - табой kadā ca na - ніколі не vācyaṃ - мае быць моўлена na - ні a-tapaskāya - не жаравіту, na - ні a-bhaktāya - нябожніку, na - ні ca - таксама a-śuśrūṣave - не жадаючаму слухаць, na - ні ca - таксама yaḥ - таму, які māṃ - мне abhi asūyati - завідуе.

ya idaṃ paramaṃ guhyaṃ madbhakteṣv abhidhāsyati
bhaktiṃ mayi parāṃ kṛtvā mām evaiṣyaty asaṃśayaḥ 18.68

18.68 yaḥ - Хто idaṃ - гэтую paramaṃ - навышнюю guhyaṃ - тайну mad- сярод маіх bhakteṣu - божнікаў abhi dhāsyati - прамовіць, kṛtvā - учыніўшы mayi - да мяне parāṃ - навышняе bhaktiṃ - бажаньне, mām - да мяне eva - менавіта eṣyati - прыйдзе, a-saṃ-śayaḥ - несумнеўна.

na ca tasmān manuṣyeṣu kaścin me priyakṛttamaḥ
bhavitā na ca me tasmād anyaḥ priyataro bhuvi 18.69

18.69 ca - І tasmāt - ад яго manuṣyeṣu - між людзей na kaḥ cit - ніхто не priyakṛttamaḥ - чыніць больш прыемнае me - мне, ca - і na - ня bhavitā - будзе anyaḥ - іншы tasmād - ад яго me - мне priyataraḥ - прыемнейшы bhuvi - на зямлі.

adhyeṣyate ca ya imaṃ dharmyaṃ saṃvādam āvayoḥ
jñānayajñena tenāham iṣṭaḥ syām iti me matiḥ 18.70

18.70 ca - І yaḥ - хто adhi eṣyate - будзе вывучаць imaṃ - гэтую dharmyaṃ - адпаведную дгарме saṃ-vādam - сумову āvayoḥ - нас абодвух, tena - тым yajñena - аброкам jñāna- знаньня aham - я syām - буду iṣṭaḥ - абраканы, ушанаваны iti - такая me - мая matiḥ - думка.

śraddhāvān anasūyaśca śṛṇuyād api yo naraḥ
so’pi muktaḥ śubhāṃl lokān prāpnuyāt puṇyakarmaṇām 18.71

18.71 api - І yaḥ - які naraḥ - чалавек śraddhāvān - веравіты ca - і an-asūyaḥ - незавідушчы śṛṇuyād - будзе слухаць (яе), saḥ - той api - таксама muktaḥ - збаўлены, вольны pra āpnuyāt - дасягне śubhān - добрых lokān - сьветаў puṇya-karmaṇām - дабрачынцаў.

kaccid etac chrutaṃ pārtha tvayaikāgreṇa cetasā
kaccid ajñānasaṃmohaḥ pranaṣṭas te dhanaṃjaya 18.72

18.72 kat cid - Ці etat - гэта śrutaṃ - было пачута tvayā - табой, pārtha - о сыне Пр̣тхі (Ардж́уна) eka-agreṇa - аднацэльным, аднакутным cetasā - чуваньнем, kat cid - ці saṃ-mohaḥ - зморак, аблуда a-jñāna- нязнаньня pra-naṣṭas - зьнішчана te - у цябе, dhanaṃ-jaya - о Скарбазваёўца (Ардж́уна)?

arjuna uvāca
naṣṭo mohaḥ smṛtir labdhā tvatprasādān mayācyuta
sthito’smi gatasaṃdehaḥ kariṣye vacanaṃ tava 18.73

arjunaḥ - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
18.73 naṣṭaḥ - Зьнік mohaḥ - зман, smṛtiḥ - памяць labdhā - набыта tvat- з тваёй pra-sādāt - ласкі mayā - мной, a-cyuta - Непарушны, asmi - я есьмі sthitaḥ - сталы, gata- пазбыты saṃ-dehaḥ - сумневу, kariṣye - учыню, зьдзейсьню tava - тваё vacanaṃ - слова.

sañjaya uvāca
ity ahaṃ vāsudevasya pārthasya ca mahātmanaḥ
saṃvādam imam aśrauṣam adbhutaṃ romaharṣaṇam 18.74

saṃ-jayaḥ - Саньдж́айа uvāca - прамовіў:
18.74 iti - Так ahaṃ - я aśrauṣam - выслухаў imam - гэтую adbhutaṃ - зьдзіўную saṃ-vādam - сумову vāsudevasya - сына Васудэвы (Кр̣шн̣ы) ca - і mahā-ātmanaḥ - самавялікага pārthasya - сына Пр̣тхі, roma-harṣaṇam - ад якой валасы ўстаюць станьгом.

vyāsaprasādāc chrutavān etad guhyam ahaṃ param
yogaṃ yogeśvarāt kṛṣṇāt sākṣāt kathayataḥ svayam 18.75

18.75 pra-sādāt - З ласкі vy-āsa- Вйа̄сы ahaṃ - я śrutavān - выслухаў etad - гэтае guhyam - тайнае param - вышняе yogaṃ - яднаньне sa-akṣāt - ачавіста īśvarāt - ад уладара yoga- яднаньня kṛṣṇāt - Чорнага, Кр̣шн̣ы, kathayataḥ - які распавядаў (яе) svayam - сам.

rājan saṃsmṛtya saṃsmṛtya saṃvādam imam adbhutam
keśavārjunayoḥ puṇyaṃ hṛṣyāmi ca muhur muhuḥ 18.76

18.76 rājan - Княжа (Дгр̣тара̄шт̣ра), ca - і saṃ-smṛtya - узгадваючы, saṃ-smṛtya - і ўзгадваючы imam - гэтую adbhutam - дзіўную puṇyaṃ - сьвятую saṃ-vādam - сумову keśava- Кеші-забойцы (Кр̣шн̣ы) arjunayoḥ - і Яснага, Ардж́уны, hṛṣyāmi - я радуюся muhuḥ muhuḥ - зноў і зноў, штомігу.

tac ca saṃsmṛtya saṃsmṛtya rūpam atyadbhutaṃ hareḥ
vismayo me mahān rājan hṛṣyāmi ca punaḥ punaḥ 18.77

18.77 ca - І saṃ-smṛtya - ўзгадваючы saṃ-smṛtya - і ўзгадваючы tat - тую ati-adbhutaṃ - звышдзіўную rūpam - выяву hareḥ - Залатога (Кр̣шн̣ы), me - у мяне mahān - вялікае vi-smayaḥ - зьдзіўленьне, rājan - княжа (Дгр̣тара̄шт̣ра), ca - і hṛṣyāmi - я радуюся punaḥ - зноў punaḥ - і зноў.

yatra yogeśvaraḥ kṛṣṇo yatra pārtho dhanurdharaḥ
tatra śrīr vijayo bhūtir dhruvā nītir matir mama 18.78

18.78 yatra - Дзе kṛṣṇaḥ - Чорны, Кр̣шн̣а, īśvaraḥ - уладар yoga- яднаньня, yatra - дзе pārthaḥ - сын Пр̣тхі dharaḥ - дзяржаўца dhanuḥ- лука, tatra - там śrīḥ - посьпех, удача vi-jayaḥ - перамога, bhūtiḥ - шчасьце, багацьце, збытак dhruvā - і трывалая nītiḥ - справядлівасьць, праўда, правадыртсва - (такая) mama - мая matiḥ - думка.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde mokṣa-saṃnyāsa-yogo nāmāṣṭādaśo'dhyāyaḥ

ОМ То Існа
такі ў сьвятых пранікненьнях Багавітавай Песьні, ведзе роду, наставе яднаньня, сьвятой сумове Чорнага і Яснага васямнаццаты ўзыход на імя "Сіла збавы адрокам".

iti śrīmad-bhagavad-gītā

Так завяршаецца сьвятая Багавітава Песьня.

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.