Пісьменьнік падобны на ныральніка, што спрабуе падняць заклятыя скарбы з глыбіні маўчаньня на паверхню мовы. Часам скарб бывае зацяжкім, і нырэц вяртаецца безь яго, або застаецца ў глыбіні разам зь ім. Раман "Мова" Віктара Марціновіча - гэта той выпадак, калі яму ўдаецца выплыць і вынесьці з сабой адну з тайнаў мора быцьця.
Прыгэтым, мора, у якім ён затрымлівае дых, – гэта мы, а тайна – тое, пра што мы маўчым, і што не заўважаем як самае відавочнае. Цуд рамана ў тым, што дастаць гэты скарб можна, толькі прымусіўшы чытача нырнуць за ім разам з сабой. Гэта магчымасьць быць і морам, і ныральнікам, і скарбам адразу.
Народ - як мора, што творыць і тоіць у сабе ўнікальны досьвед быцьця. З тысячаў аповедаў мы перадусім цэнім тыя, якім удаецца перадаць і выявіць гэты першакрынічны зьмест, няісны ў іншых сусьветах.
Распаўсюд мовы кантралюецца кітайскімі трыядамі, схаванымі ў нетрах чайна-таўна, мурашніка, што вырас на месцы Верхняга гораду. Барацьба з мовай вядзецца спэцслужбай пад назвай Джяржнаркакантроль. Грамадзтва тырмаецца думкі, што мову сынтэзавалі і стварылі ў заходніх ці арабскіх лябараторыях з мэтай падрыву кітайска-расейскага хайрусу.
Аповед вядзецца ад імя двух галоўных герояў. Першы - удачлівы наркадылер, што займаецца правозам скруткаў мовы празь Вялікі Кітайскі Мур у Мінск. Другі - спажывец мовы, наркаман, інтэлектуал і эстэт, адукаваны ў лепшых унівэрсытэтах Кітаю. Першы бок мовы мы спазнаем празь ягоны досьвед.
Мова дзейнічае празь іншасьць слоў і словазлучэньняў, што, узятая агулам, адкрывае дзьверы ў іншы сьвет: "Чым больш незнаёмых слоў, тым мацней эфект <...> Па меры ўжываньня незаўважна для сябе запамінаеш значную частку слоў, якія сустракаюцца часьцей за іншыя. Такім чынам, шырнуцца становіцца значна цяжэй: неабходныя большыя дозы ці больш выкшталцоныя урыўкі з пэўнай лексыкай. І не, канешне не! Чалавек НЯ МОЖА напісаць урывак на мове сам і сам жа ад яго пратырчэць".
Але што такое наркотык, акрамя рэчыва, якое яго пераносіць? Як вядома, слова алькаголь перакладаецца з арабскай як "Дух Віна". Гашыш называецца на санскрыце Міласьцю Шівы. А тыя, што ўжываюць псылябіцынавыя грыбы, распавядаюць пра кантакт Грыбніцай як з жывой сьвядомай істотай. Больш за тое, гэтая істота застаецца ў іх назаўжды і пасьля далучаныя нават пазнаюць адно аднаго ў натоўпе.
Так і той, хто ўжывае мову, рана ці позна ўсьведамляе яе як Багіню і жывую істоту, якая пранікае ўва ўсіх сваіх носьбітаў і злучае іх паміж сабой: "Дык вось, падобная "душа" ёсьць і ў мовы. Таму што былі, абсалютна дакладна, былі сытуацыі, калі мне нешта дапамагала на яе выйсьці".
Мне было 13 гадоў, калі я ўпершыню пакаштаваў мову. Я купляў маленечкія перавыданьні зь мяккімі знакамі ў кіёску на праспэкце, а затым улятаў ужо на першай старонцы акурат як герой Віктара Марціновіча. Я выпісваў старонкі незнаёмых слоў зь "Дзьвюх Душаў" Гарэцкага. Мова, якую ад мяне хавалі нават бацькі, стала тым сьветам, у якім я знайшоў кропку апоры супраць ціску сьвету гэтага. Кожнае слова са слоўніка Насовіча ці Статуту Вялікага княства Літоўскага магло раскрыцца іншым сьветам і спыніць час.
І я сапраўды думаю, што мова дзейнічае так толькі на нас, тутэйшых, і што на нас так дзейнічае толькі наша Мова. Вывучыўшы пасьля даволі многа іншых моваў, я ніколі не перажываў ад іх нічога падобнага. І я ніколі ня чуў і не чытаў, каб чужынцы перажывалі такое ад сваіх моваў. І таму ў будучыні нашай мовы я зусім не сумняваюся.
Віктар Маріновіч, па сутнасьці, - першы, хто здолеў гэта заўважыць і выявіць. Тое, што мы, мора, знаем, і пра што маўчым.
"– Але адкуль жа гэты псыхадэлічны эфект, калі мова, як вы кажаце, раней была нічым іншым як нашай роднай мовай? <...> А ты паспрабуй навязаць нацыі іншы моўны лад і цалкам забараніць спрадвечныя словы роднай мовы. Мову, на якой была выгадавана нацыя. Словы песень, якімі цябе калыхала маці ў калысцы. Пасьля гэтага дай нарадзіцца і пасталець зусім бяз мовы аднаму пакаленьню. І вот гэтаму пакаленьню без радзімы і каранёў, прадай урыўкі родных тэкстаў за грошы, таемна, з пагрозай пазбаўленьня волі на 10 гадоў "за наркотыкі". "Кайф" узьнікне сам сабой, ад сутыкненьня сьвядомасьці з тым кодам, паводле якога структуравана несьвядомае."
І на гэтым другім баку мова - нацыянальная рэлігія. "Вечнасьць – у мове. <...> Не дарма ў хрысьціянскіх кнігах напісана, што спачатку было слова і слова было Бог. Пасьля сьмері мы жывем у мове. Нясьмерце - у ёй. – Чакай, а як можна жыць у мове? – усё ня мог зразумець я. <...> Душа чалавека – гэта тое, як ён гаворыць. Зыходзячы са сьвету, ён не зьнікае, таму што яго словамі, прыказкамі і выразамі працягваюць казаць іншыя."
Гэта словы Сварога, генэрала войска Супраціву, насамрэч выражаюць найстаражытную рэлігію індаэўрапейцаў - рэлігію Мовы, Роду і Продкаў, вечнасьць якіх залежыць ад нашчадкаў. У Марціновіча атрымліваецца бліскучы вобраз беларускага Місімы, безнадзейнага паўстанца-самурая. Атрад Сварога здольвае на пяць хвілін захапіць тэлебачаньне, каб цаной свайго жыцьця паспрабаваць вярнуць мову народу.
"Заўтра мы ў складзе трох груп скіруемся да тэлевізійнага будынку на Камуністычнай, захопім апаратную прамога этэру, улучымся ў вяшчаньне і зробім так, што на мове зноў будзе размаўляць уся краіна. Мы растлумачым, што мова наша, сьвятая і вечная, — не наркотык, а скарб душы народнай, які аб'яднае людзей. Пасьля гэтага людзі пачнуць шукаць новых ведаў пра мову, вучыцца ёй, цёмныя часы адступяць, і пачнецца век дабрабыту і яснасьці, калі гаўно нарэшце будзе называцца гаўном, а героям паставяць помнікі на вуліцах, якія некалі насілі імёны катаў".
Ізноў, я гатовы прысягаць пад кожным словам Сварога пра вечнасьць у мове. Багіня Беларусь, Краіна-Мова - гэта яшчэ адзін аніклаьны зьмест быцьця, якога няма больш нідзе і ні ў кога, пра які мы маўчым ці толькі пачынаем гаварыць.
На скрыжаваньнях зьяўляюцца брытагаловыя гандляры, што прадаюць скруткі мовы на 10 юаняў таньней за кошты трыядаў, а затым яшчэ больш зьніжаюць цэны. Скруткі Джяржнаркакантролю зьмяшчаюць сэрыйныя нумары і падазроныя ўстаўкі незразумелых знакаў, якія ўрэшце выяўляюцца вірусам, прызначаным, каб зламаць код мовы. І гэта атрымліваецца: "They destroyed mova. It was something like virus. Incense Master tried to warn us. If language is the code, it can be somehow hacked."
"Калі мова код, яго можна зламаць". Але калі код - мова, то мова - ўсё. Канец рамана сумны і трагічны, але памылкі ў ангельскім тэксьце (the most happiest woman) пакідаюць апошняе слова за Мовай. І мы застаемся з тайнамі, за якімі ныралі ў мора маўчаньня. Мы глядзім у Мову і яе Герояў, і разумеем, што гэта мы, гэта бліскучы раман пра нас. Мы тут і мора, і ныральнік, і скарб. І тут самы час прыгадаць эпіграф: "... сама нашая душа (як цяпер лічаць) структуравана, як мова, больш таго, чым глыбей мы заглыбляемся ў нетры псыхікі асобнага чалавека, тым больш разрэджанымі і менш клясыфікаванымі стаюцца знакі".
Прыгэтым, мора, у якім ён затрымлівае дых, – гэта мы, а тайна – тое, пра што мы маўчым, і што не заўважаем як самае відавочнае. Цуд рамана ў тым, што дастаць гэты скарб можна, толькі прымусіўшы чытача нырнуць за ім разам з сабой. Гэта магчымасьць быць і морам, і ныральнікам, і скарбам адразу.
Народ - як мора, што творыць і тоіць у сабе ўнікальны досьвед быцьця. З тысячаў аповедаў мы перадусім цэнім тыя, якім удаецца перадаць і выявіць гэты першакрынічны зьмест, няісны ў іншых сусьветах.
***
Дзеяньне рамана адбываецца ў аддаленай будучыні, у Мінску, цэнтры Паўночна-Заходніх тэрыторыяў Саюзнай Дзяржавы Кітаю і Расеі. Мова - гэта забаронены несубстанцыйны наркотык, за ўжываньне якога пагражае дзесяць гадоў строгага рэжыму, а за распаўсюд - сьмяротная кара.Распаўсюд мовы кантралюецца кітайскімі трыядамі, схаванымі ў нетрах чайна-таўна, мурашніка, што вырас на месцы Верхняга гораду. Барацьба з мовай вядзецца спэцслужбай пад назвай Джяржнаркакантроль. Грамадзтва тырмаецца думкі, што мову сынтэзавалі і стварылі ў заходніх ці арабскіх лябараторыях з мэтай падрыву кітайска-расейскага хайрусу.
Аповед вядзецца ад імя двух галоўных герояў. Першы - удачлівы наркадылер, што займаецца правозам скруткаў мовы празь Вялікі Кітайскі Мур у Мінск. Другі - спажывец мовы, наркаман, інтэлектуал і эстэт, адукаваны ў лепшых унівэрсытэтах Кітаю. Першы бок мовы мы спазнаем празь ягоны досьвед.
***
Такім чынам, мова - наркотык. "Гэта чыстае, дыстыляванае скажэньне сьвядомасьці. Гэта як тырчэць ад іншага спосабу мысьленьня". Мова дзейнічае толькі на "тутэйшых": "Толькі тых, хто нарадзіўся тут, у нашых краях, на Паўночна-Заходніх тэрыторыях і тых, у каго адсюль этнічныя карані".Мова дзейнічае празь іншасьць слоў і словазлучэньняў, што, узятая агулам, адкрывае дзьверы ў іншы сьвет: "Чым больш незнаёмых слоў, тым мацней эфект <...> Па меры ўжываньня незаўважна для сябе запамінаеш значную частку слоў, якія сустракаюцца часьцей за іншыя. Такім чынам, шырнуцца становіцца значна цяжэй: неабходныя большыя дозы ці больш выкшталцоныя урыўкі з пэўнай лексыкай. І не, канешне не! Чалавек НЯ МОЖА напісаць урывак на мове сам і сам жа ад яго пратырчэць".
Але што такое наркотык, акрамя рэчыва, якое яго пераносіць? Як вядома, слова алькаголь перакладаецца з арабскай як "Дух Віна". Гашыш называецца на санскрыце Міласьцю Шівы. А тыя, што ўжываюць псылябіцынавыя грыбы, распавядаюць пра кантакт Грыбніцай як з жывой сьвядомай істотай. Больш за тое, гэтая істота застаецца ў іх назаўжды і пасьля далучаныя нават пазнаюць адно аднаго ў натоўпе.
Так і той, хто ўжывае мову, рана ці позна ўсьведамляе яе як Багіню і жывую істоту, якая пранікае ўва ўсіх сваіх носьбітаў і злучае іх паміж сабой: "Дык вось, падобная "душа" ёсьць і ў мовы. Таму што былі, абсалютна дакладна, былі сытуацыі, калі мне нешта дапамагала на яе выйсьці".
***
Я хачу сказаць, што ўсё гэта чыстая праўда. Я асабіста перажываў апісаны "прыход" ад мовы тысячы разоў. Усё сапраўды пачынаецца зь іншасьці словаў і словазлучэньняў, і чым больш яны іншыя, тым шырэйшыя дзьверы адчыняюцца ў іншасьвет. І пасьля, рана ці позна, ты сапраўды бачыш Багіню Мовы. І разумееш, што ўсе мы - насамрэч Яна.Мне было 13 гадоў, калі я ўпершыню пакаштаваў мову. Я купляў маленечкія перавыданьні зь мяккімі знакамі ў кіёску на праспэкце, а затым улятаў ужо на першай старонцы акурат як герой Віктара Марціновіча. Я выпісваў старонкі незнаёмых слоў зь "Дзьвюх Душаў" Гарэцкага. Мова, якую ад мяне хавалі нават бацькі, стала тым сьветам, у якім я знайшоў кропку апоры супраць ціску сьвету гэтага. Кожнае слова са слоўніка Насовіча ці Статуту Вялікага княства Літоўскага магло раскрыцца іншым сьветам і спыніць час.
І я сапраўды думаю, што мова дзейнічае так толькі на нас, тутэйшых, і што на нас так дзейнічае толькі наша Мова. Вывучыўшы пасьля даволі многа іншых моваў, я ніколі не перажываў ад іх нічога падобнага. І я ніколі ня чуў і не чытаў, каб чужынцы перажывалі такое ад сваіх моваў. І таму ў будучыні нашай мовы я зусім не сумняваюся.
Віктар Маріновіч, па сутнасьці, - першы, хто здолеў гэта заўважыць і выявіць. Тое, што мы, мора, знаем, і пра што маўчым.
***
Сапраўды, чалавек ня можа сам стварыць урывак на мове і сам ад яго ўзьляцець. У мовы ёсьць і другі бок. І гэты другі бок адкрываецца нам праз аповед другога героя, кантрабандыста і наркадылера. Думаючы, што выходзіць на сувязь з кітайскай наркамафіяй, ён уступае ў кантакт з сапраўднай крыніцай распаўсюду мовы - рэвалюцыйным ордэнам Беларускага Збройнага Супраціву (БЗС). Людзі, якія на мове гавораць, а не тырчаць ад яе.
***
Але ў мовы ёсьць і трэйці бок. Гэта тыя, для каго мова - толькі код, толькі тэхналёгія і форма ўлады. Джяржнаркакантроль, уладальнік найбольшага архіву канфіскаваных помнікаў мовы. Пасьля зьнішчэньня паўстанцаў Супраціву спецслужба мяняе палітыку і пачынае гуляць у дэмпінг. Забарону на мову скасоўваюць.
***
"Мова" чытаецца імкліва і цэльна, а пасьля сьніцца, захапляе і адорвае. Гіпнатычная вокладка з карцінай Язэпа Драздовіча "Касмаполіс". Кнігу хочацца расьцягаць на цытаты. За апошнія пятнаццаць гадоў гэта самы цікавы беларускі раман, які я чытаў. Прычым, гэта той выпадак, калі чытаньне расейскай вэрсіі мае ня меншы сэнс, чым чытаньне ў перакладзе Сварога - настолькі яскравым становіцца ўспрыманьне тых урыўкаў, што зьяўляюцца на мове для саміх герояў кнігі.
P.S.
Цытаты пакуль прыводжу ў перакладзе з расейскай. Папраўлю, калі здабуду беларускую вэрсію, якую ня так і проста ўжо дастаць.
No comments:
Post a Comment