Jul 24, 2014
Jul 21, 2014
Літва
З гледзішча свамовы слова "літва" ўтвараецца ад кораня "ліць" - як "бітва" ад "біць", "лавітва" ад "лавіць". Гэта месца чыну - "дзе б'юцца, там бітва", "дзе ліецца, там літва", месца ліцьця. Але месца адразу ператвараецца ў зацею - можна ўчыніць бітву, зладзіць лавітву. Стварыць літву.
Літва - гэта слова-лёс, якому наканавана набыць змысел цяпер. Бо няма лепшага слова для "ліючайся формы" Ігната Абдзіраловіча, чым літва.
Абдзіраловіч кажа пра ліючуюся форму як пра форму кааперацыі і самаарганізацыі. Гэта грамада, што ўзьнікае зьнізу ўверх, утвараецца дамовай яе ўдзельнікаў. Яна здольна хутка мяняць сваю будову знутры. Ліючаяся грамада рушыць непрадказальна. Невядома, чым яна стане на наступным кроку. Яна сама вызначае сабе цэлі. У адваротнасьць, стойная грамада ўзьнікае зьверху ўніз. Яна ня рушыць, а становіцца, спаўняе круг сваёй магчымасьці. Яны адрозьніваюцца як расьліна і жывёла, як быцьцё і чын, кон і воля.
Камень ляжыць. Ён можа паляцець, толькі калі сіла звонку надасьць яму рух. Тут адно рухае другое. А птах узьлятае сам і выбірае, куды ляцець. Яго лётам кіруе воля. Тут адно рушыць сябе само знутры. З гледзішча ўспрыманьня і мовы быцьця, няма розьніцы паміж каменем і птахам, гэта цэльныя вобразы. І калі адзін зь іх ляціць сам, гэта цуд. Птах ляціць сам таму, што яго многа, гэта ліючаяся форма, грамада, удзельнікі якой разам робяць агульны чын. Ліючаяся форма - гэта форма волі.
Адкрыўшы мноства сутвораў, заходнія і ўсходнія філёзафы ўбачылі іх як расьліны, што паступова спаўняюць круг свайго жыцьця, нараджаюцца і паміраюць. Сутвора для іх - гэта кон. Погляд Абдзіраловіча карэнна іншы, не быцьцёвы, а будаўнічы. Ён кажа пра пераадоленьне кону, сутвору волі, ператварэньне стойнай формы ў цякучую, быцьця ў чын, расьліны ў жывёлу.
У старабеларускай мове слова літва азначала грамаду ваяроў. Нашы продкі стварылі літвы, а літвы стварылі Літву - грамадзтва волі і вольнасьці, дзе крыніцай улады была асабовая воля, улада ўздымалася зьнізу ўверх, будова грамады вызначалася і мянялася самой грамадой, а ўладара выбіралі на вальным сойме.
Літва - гэта не пытаньне атаесамленьня, геапалітыкі ці падзелу гістарычнай спадчыны. Гэта тое, што трэба зрабіць, зграмадаваць. Каб стаць літвінам, трэба стварыць літву - ліючуюся форму, грамаду супольнага чыну. Літва мае стаць узорам нашай сутворы, нацыянальнай тэхналёгіяй. І разам нашы літвы аднойчы створаць Вялікую Літву, грамадзтва волі, што будзе адрозьнівацца ад іншых як птах ад камянёў.

Глыбокі ўзор мовы
Узор - гэта тое, узіраючыся ў што, яго паўтараюць. Узор абавязкова ўзнаўляецца. З узорам заўсёды зьвяраюцца. Узор адказвае на пытаньне 'як?' Гэта спосаб вытворчасьці, інструкцыя, тэхналёгія. Санскрыцкае слова ārya значыць 'узорны', варты перайманьня. Мова складаецца з узораў. Тут усё, што гаворыцца і чуецца, існуе ў адзінкавай колькасьці.
Але ўзор - гэта таксама уз-ор, уздым і пераварот глебы лязом арала. Чын арбы пранікае ў рэчыва пратворы, расьсякае і пераварочвае яго, утвараючы сьлед разоры. Узор заўсёды мае справу з пратворай і вырабляе зь яе вытвор. Сутвора, культура - гэта збор узораў. А вытвора, цывілізацыя - гэта яе выказваньні. Для сутворы ўсё зьяўляецца ўзорным - тым, што мае быць узарана.
І на ўсякі вытвор сутвора ўсё адно глядзіць як на пратвору для новага ўзору. Так, у тканіне узор утвараецца уточнымі ніткамі на пратворы нітак асновы. Але затым на пратвору тканіны накладаецца ўзор шытва. Гэты другі ўзор зьвязвае адны перасячэньні нітак з другімі, і можа зьвязваць цэлыя тканіны. Корань 'шыць' адпачатку значыць 'зьвязваць, злучаць'.
Ствараючы сваю сутвору, мы маем глядзець на чужыя цывілізацыі як на прыроду, гліну для нашых судзін і нівы для нашых расьлін. Маладосьць нашай сутворы значыць ня тое, што мы адстаем ад іншых, старэйшых, а тое, што іх вытворы будуць для нас рэчывам, тканінай для нашай вышыўкі, цаглінамі для будоўлі дамоў водле нашых узораў. І больш за тое, пратворай для нас мае быць наша мова і спадчына.
Сутвора ствараецца на мове грамады. Але ўзьнікшы, сутвора глядзіць на сваю аснову як на пратвору для ўзараньня. Мова для сутворы - ніва, што мае стаць узорам. І ў гэтым самаўзараньні, самаператварэньні мовы і грамады праз ад'яву ў сваёй сутворы здараецца цуд самапераўзыходжаньня. Гэта той цуд, калі цела рухае само сябе знутры, ідучы. Калі стойная ява стаецца цякучай. Свамова - гэта той глыбокі ўзор мовы, які нам належыць зрабіць, ствараючы сваю сутвору.

Jul 13, 2014
Завет Ліючайся Формы
Калі параўнаць сутвору з праектам, то напачатку яна поўніцца заданьнямі і намерамі, і толькі пасьля - ўзорамі для агульнага доступу і ўзнаўленьня. Гэтую частку сутворы складаюць Заветы.
Адным зь вялікіх заветаў, пакінутых нам продкамі, ёсьць "ліючаяся форма" Ігната Абдзіраловіча. Гэта наш філасофскі камень, які мы маем прыняць як заданьне для распрацоўкі.
З гледзішча навакольных сутвораў "цякучая ява" - гэта спалучэньне неспалучальнага. Плятон у размове "Кратіл" кажа: ёсьць толькі рух, але мы, калі бачым явы, успрымаем, нібы яны стаяць. Гэты спын руху прычыняюць імёны. Каб іх даваць, трэба быць хутчэй за іншыя рухі. Такімі і былі заснавальнікі чалавецтва.
Явы ўвогуле толькі стаяць. Расьцяг паміж іменем і явай стварае розьніцу таго і гэтага, які затым разгортваецца ў адпаведнасьць існага - прасторы правобразаў, і бытнага - прасторы ўтварэньня іх рэчыўных асобнікаў. Стаяньне явы - неабходная падстава падзелу быцьця і існага, і абавязковая ўмова мовы быцьця. Каб гаварыць пра бытнае, явы павінны стаяць. Цякучая ява вяртае сьвет у непраяву.
Сутворы, што бачаць сьвет такім чынам, можна назваць 'сутворамі быцьця'. І з усходу, і з захаду нас атачаюць менавіта яны, сутворы цьвёрдай явы. Выканаць заданьне ліючайся явы з гэтага ўзроўню немагчыма. Пры тым, што мы бачым, як дрэвы растуць, бегаюць зьвяры, сталеюць людзі, разбураюцца гаспадарствы. Але ў сутворы быцьця і яе мове няма розьніцы паміж кубкам, канём, песьняром і вучэльняй.
Для зьдзяйсьненьня цякучай явы патрэбна сутвора іншага ўзроўню - сутвора чыну - і іншая мова - мова чыну. Мова, здольная адрозьніць кубак, каня і песьняра. Мова, цякучых яваў. І паводле Завету Ліючайся Формы - такой мовай мае стаць наша мова, а такой сутворай - наша сутвора. Мы - ня быцьцё, а чын. Нічога ня ёсьць, усё дзеіць і творыцца.
Явы ўтвараюцца імёнамі. Мова - гэта сувязь імені і явы. Мова імёнаў стварае явы, якія стаяць. Але мова дзеяў раскрывае імёны дзеямі, і ўтварае явы, якія цякуць. Мова дзеяў стварае жывыя грамады, што могуць расьці, разьвівацца, рухацца і пераўзыходзіць сябе.
Шрыфт "Бліскавіца"
Шрыфт "Бліскавіца" - яшчэ адна стылізацыя кірылічнага і лацінскага альфабэту пад узоры беларускага арнамэнту. Знакі ў "Бліскавіцы" разасоблены і не ўтвараюць лігатураў, што дае даўжэйшы радок, але большую чытальнасьць. Дзеля чытальнасьці таксама былі пераробленыя некаторыя знакі. Знакаўтваральным у "Бліскавіцы" зьяўляецца менавіта белы ўзор, за выняткам знакаў прыпынку, што выяўляюцца чырвоным узорам. Шрыфт можа ўжывацца як дэкаратыўны і добра падыходзіць для афармленьня загалоўкаў і шыльдаў.
"Бліскавіца" мае набор кірылічных літараў, неабходных для ўжываньня ў беларускай мове, без разрозьненьня вялікіх і маленькіх:
Пачатак вершу Янкі Купалы "Мой дом" у стылі "Бліскавіцы" выглядае так:
Мой дом - прывольле зорнай далі,
арламі мераны абшар,
дзе бітвы точаць ветраў хвалі
зь сям'ёй глухіх калматых хмар.
арламі мераны абшар,
дзе бітвы точаць ветраў хвалі
зь сям'ёй глухіх калматых хмар.
Мой дом – амшалай пушчы сховы,
Сяліба ясеняў, сасон,
Дзе сьмех русалчын, лесуновы
Палошыць вечна-цяглы сон.
"Бліскавіца" зьмяшчае таксама набор лацінскага альфабэту, дастатковы для ўжываньня ў беларускай лацінскай транслітэрацыі:
Лічбы:
І самы неабходны набор знакаў прыпынку і дадатковых сымбаляў. Прабел дзеля захаваньня стылю пазначаецца не пустым месцам.
Шрыфт распаўсюджваецца свабодна для некамэрцыйнага выкарыстаньня пад умовамі ліцэнзіі SIL Open Font License. Гэта значыць, шрыфт можна свабодна выкарыстоўваць для афармленьня бясплатных і платных прадуктаў, але не прадаваць як асобны прадукт і ня браць дадатковай платы за яго ўключэньне ў іншы прадукт (напрыклад, дыстрыбутыў аперацыйнай сыстэмы). Пры распаўсюджаньні вітаюцца спасылкі на аўтара і ягоны сайт.
Міхаіл Баярын.
12.07.2014
Jul 11, 2014
Нацыя і палітыка
Нацыяналізм стварае нацыю. Гэта рэкрукцая служба, што вядзе набор людзей у новае чалавецтва.
Для зьяўленьня палітыкі патрэбна нацыянальная сцэна, вальны сойм, панове-рада. Сцэна ствараецца акторамі і ўвагай.
Нацыяналізм большы за палітыку. Не нацыяналізм існуе ў палітыцы, а палітыка існуе ўнутры нацыяналізму. Палітыка - толькі для нацыі.
Нацыянальная палітыка - гэта размова нацыяналістаў пра лёс нацыі.
Нацыяналізм у палітыцы мае быць такім жа незаўважным, як паветра, якім мы дыхаем. Над брамай вальнага сойму мае быць надпіс: "Не нацыяналіст ня ўвойдзе".
Нацыяналізм мае быць стваральнікам палітычнай сцэны нацыі, а не гульцом у чужой гульні. Нацыяналізм ня можа быць пра-заходнім, пра-ўсходнім ці якім заўгодна іншым паслом чужой волі.
Таму нам патрэбна не адна, а адразу дзьве нацыяналістычныя партыі, якія будуць размаўляць толькі паміж сабой, зьбіраючы на сабе ўсю нацыянальную ўвагу, ствараючы нашу палітычную сцэну і яе становы.
Jul 7, 2014
УЗОРЫ СВАДЗЕІ. МОВА. ГРАМАДА
Першая частка Узораў Свадзеі прысьвечана выправяве прамовы.
Узоры Свадзеі. Выпраява
Пятая частка Узораў Свадзеі прысьвечана ўтварэньню моваў.
Узоры Свадзеі. Мова
Шостая частка Узораў Свадзеі прысьвечана ўтварэньню грамадаў.
Узоры Свадзеі. Грамада
Узоры Свадзеі. Выпраява
Пятая частка Узораў Свадзеі прысьвечана ўтварэньню моваў.
Узоры Свадзеі. Мова
Шостая частка Узораў Свадзеі прысьвечана ўтварэньню грамадаў.
Узоры Свадзеі. Грамада
Subscribe to:
Posts (Atom)