Дзясяты ўзыход
Сьвяты Багавіт прамовіў:
Слухай болей, магутнарукі, маё навышняе слова,
якое табе, дарагому, я з добрае волі прамоўлю. |1|
Выток мой ня ведаюць лікі багоў і вялікія рушы,
бо я ўсіх багоў пачатак і рушаў вялікіх суцэльна. |2|
Няроджаным і беспачатным мяне панам вялікім сусьвету,
хто ведае, той між сьмяротных бязблудны збаўляецца ганаў. |3|
Розум, знаньне, нязман, спакой, цярпеньне, ісьціна, стрымнасьць,
асалода, пакута, ўзбыцьцё, зьнябытак, страх і бясстрашша, |4|
бязвада, здаволя, аднакасьць, жар і дар, няслаўе і слава:
разнастайныя бытаў бываньні зь мяне менавіта ўзьнікаюць. |5|
Сем рушаў вялікіх, чацьвёра продкаў, Ману таксама
зь мяне ўзьніклыя, роджаны мыслам, зь іх гэтыя ў сьвеце нашчадкі. |6|
Які тоеснае ведае гэту маю выпраяву і еднасьць,
той непарушнаю йоґай зьяднаны, няма тут сумневу. |7|
Я ўсяго чыста пачатак, зь мяне ўсё чыста паходзіць -
абуджаны гэтак бажае мяне, быцьцём адпаведны.|8|
Чуцьце, дух у мяне скіраваўшы, адзін аднаго абуджэньнем,
мяне вечнага апавяданьнем, яны здаволены й шчасны. |9|
Ім, едным заўсёды, якія мяне дзеля любові бажаюць,
я даю тую розуму йоґу, да мяне якою прыходзяць. |10|
Я дзеля спагады ім цемру, зь нязнаньня ўзьніклую, нішчу,
зьзярным сьветачам знаньня ў самабыцьці паўстаўшы. |11|
Ардж́уна прамовіў:
Вышні брагмане, доме навышні, асьветнік навышні, пане,
Духам вечным сьвятым, паўсюдным, ненароджаным першабогам, |12|
завуць цябе ўсе чыста рушы, і бог-руш На̄рада таксама,
Асіта, Дэвала, Вйа̄са, і сам ты мне гэта гаворыш. |13|
Я ўважаю ўсё гэта за праўду, што мне кажаш ты, Кеш́і-забойца,
ды выявы тваёй, Багавіту, ні багі ня знаюць, ні бесы. |14|
Адно сам сабою сябе ты ведаеш, Духу навышні,
пане бытаў, бытаў узбаўча, бог багоў і бацька сусьвету. |15|
Без астачы ты маеш мне мовіць, бо дзівосны самапраявы,
выпраявамі гэтыя сьветы прасягшы якімі, ты ісьніш. |16|
Як мне ўведаць цябе, яднару, пра цябе заўсёднай развагай,
якімі быцьцямі мною, Багавіту, ты можаш быць змысны? |17|
Сваю выпраяву і йоґу прасьцяжна, люду ўзрушэньне,
мне апавядзі яшчэ болей, няма мне спатолі нясьмерцем. |18|
Сьвяты Багавіт прамовіў:
Але, распавяду я табе, бо дзівосны самапраявы,
збольшага, Куру найлепшы - канцу прасьцяг мой ня мае. |19|
Я - сам, пане сьненьня, існы ў сэрцы ўсіх чыста бытаў,
я пачатак, сярэдзіна бытаў, і я іх канец таксама. |20|
Я Вішн̣у нашчадкаў Адіті, я сьветачаў зьзярнае сонца,
я Марі̄чі вятроў, я есьмі месяц сузор’яў. |21|
Я Са̄ма-веда ведаў, багоў я ўзьначальнік Індра,
я мысел здоляў, сын Кунті̄, я есьмі бытаў чуваньне. |22|
Я Міратворца Рудраў, пан скарбаў якша-ракшасаў,
я есьмі Асьветнік Васу, я верхавітых Меру. |23|
Мяне сьвятароў галавою, Па̄ртха, ведай Панам малітвы,
я ваяводаў Сканда, я акіян вадаёмаў. |24|
Я Бгр̣ґу вялікіх рушаў, я моваў сугук адзіны,
я шэпту аброк аброкаў, я Зімавіт станавітых. |25|
Я Аш́ваттха ўсіх дрэваў, На̄рада я боскіх рушаў,
ґандгарваў я Чітраратха, зьвершнікаў моўкнік Капіла. |26|
Мяне Вышаславам коней, зь нясьмерця паўсталым ведай,
Айраватам сланоў уладарных, людзей - людзей абаронцам. |27|
Я вадж́ра зброяў, кароваў я есьмі карова жаданьняў,
я продак Каханьне, зьмеяў я нашчадак Васукі. |28|
Я есьмі цмокаў Бясконцы, я вадзяных Варун̣а,
продкаў я Арйаман, я асяжнікаў Йама. |29|
Прагла̄да нашчадкаў Діті, верамя я зьлічальных,
зьвяроў - уладар жывёлаў, я Вайнатэйа крылатых. |30|
Я ачышчальных вецер, я есьмі ўзброеных Ра̄ма,
акула морскіх пачвараў, нашчадніца Дж́агну - плыняў. |31|
Я пачатак, канец стварэньняў, сярэдзіна я гэтаксама,
я ўведа прасамасьці ўведаў, я, Ардж́уна, мова прамоўцаў. |32|
Я есьмі гук “а” прагукаў, я “пара” словаскладаньня,
я есьмі час несупынны, дзяржаўца я ўсюдытвары. |33|
Я ўсеад’емная сьмерць, будучых я ўзбываньне,
слава, мова, жонак краса, памяць, розум, адвага, спагада, |34|
Я Высокі напеў напеваў, я Ґайатрі̄ памераў,
месяцаў я Марґаш́і̄рша, вясна верамёнаў году. |35|
Я ў косткі гульня падманных, я яскравітых яскрасьць,
я перамога, рашучасьць, я есьмі істота істотных. |36|
Роду Вр̣шн̣і я Ва̄судэва, сыноў Па̄н̣д̣у - Скарбазваёўца,
я ёсьмі моўкнікаў Вйа̄са, празорцаў - Уш́анас празорца. |37|
Я пакараньне карных, пераможных я правадырства,
я, Ардж́уна, моўча тайнаў, я знанявітаў знаньне. |38|
І што ёсьць семя ўсіх бытаў, тое, Ардж́уна, я гэтаксама,
няма рушна-нярушнага быту, які быў бы мяне пазбыты. |39|
Няма канца маім дзіўным выпраявам, ворагаў пекла,
гэты ж моўлены мной дзеля ўзору табе прасьцяг выпраявы. |40|
І якіх ні было бы істотаў, выпраяўных, сьвятых, вялікіх,
разумей іх усіх як узбытых са зьзяньня майго часьцінкі. |41|
Але што табе са спазнаньня, Ардж́уна, гэтага мноства,
сьцьвердзіўшы ўвесь гэты сьвет адной часткай сябе, стаю я. |42|
ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны дзясяты ўзыход на імя "Йоґа выпраявы".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.
No comments:
Post a Comment