Nov 8, 2011

Бгаґавад-Ґі̄та, дзясяты ўзыход, паслоўны пераклад

atha daśamo’dhyāyaḥ
Дзясяты ўзыход

śrībhagavān uvāca
bhūya eva mahābāho śṛṇu me paramaṃ vacaḥ
yat te’haṃ prīyamāṇāya vakṣyāmi hitakāmyayā 10.1

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
10.1 śṛṇu - Слухай eva - і bhūyaḥ - больш, зноў, mahā-bāho - о магутнарукі, me - маё paramaṃ - навышняе vacaḥ - слова, yat - якое te - табе, prīyamāṇāya - любаму, дарагому, ahaṃ - я vakṣyāmi - скажу kāmyayā - з жаданьня hita- дабра, добрай волі.

na me viduḥ suragaṇāḥ prabhavaṃ na maharṣayaḥ
aham ādir hi devānāṃ maharṣīṇāṃ ca sarvaśaḥ 10.2

10.2 na - Ня viduḥ - ведаюць me - мой prabhavaṃ - выток, пачатак gaṇāḥ - лікі, мноствы sura- багоў, na - ні maha-rṣayaḥ - вялікія рушы, hi - бо aham - я ādir - пачатак devānāṃ - багоў, ca - і maha-rṣīṇāṃ - вялікіх рушаў sarvaśaḥ - усіх, суцэльна.

yo mām ajam anādiṃ ca vetti lokamaheśvaram
asaṃmūḍhaḥ sa martyeṣu sarvapāpaiḥ pramucyate 10.3

10.3 yo - Хто vetti  - ведае mām - мяне a-jam - ненароджаным ca - і an-ādiṃ - беспачатковым mahā- вялікім īśvaram - панам, уладаром loka- сьвету, saḥ - той martyeṣu - між сьмяротных a-saṃ-mūḍhaḥ - неаблудны, збыты зману, pra mucyate - вызваляецца sarva- ад усіх pāpaiḥ - ганаў.

buddhir jñānam asaṃmohaḥ kṣamā satyaṃ damaḥ śamaḥ
sukhaṃ duḥkhaṃ bhavo’bhāvo bhayaṃ cābhayam eva ca 10.4

10.4 buddhiḥ - Разуменьне, jñānam - знаньне, a-saṃ-mohaḥ - нязман, неаблуда, kṣamā - цярпеньне, прабачэньне, satyaṃ - ісьціна, damaḥ - стрымнасьць, śamaḥ - спакой, sukhaṃ - асалода, duḥkhaṃ - пакута, bhavaḥ - узбыцьцё, узьніканьне a-bhāvaḥ - зьнебыцьцё, зьніканьне, ca - і bhayaṃ - страх, eva ca - а таксама a-bhayam - бясстрашша,

ahiṃsā samatā tuṣṭis tapo dānaṃ yaśoyaśaḥ
bhavanti bhāvā bhūtānāṃ matta eva pṛthagvidhāḥ 10.5

10.5 a-hiṃsā - бязвада, samatā - аднакасьць, роўнасьць, tuṣṭiḥ - здаволя, tapaḥ - жар, dānaṃ - дар, yaśaḥ - слава, a-yaśaḥ - няслаўе: mattaḥ - зь мяне eva - менавіта bhavanti - бываюць, узьнікаюць pṛthag-vidhāḥ разнастайныя bhūtānāṃ - бытаў bhāvāḥ - быцьці, бываньні.

maharṣayaḥ sapta pūrve catvāro manavas tathā
madbhāvā mānasā jātā yeṣāṃ loka imāḥ prajāḥ 10.6

10.6 sapta - Сямёра maha-rṣayaḥ - вялікіх рушаў, catvāraḥ - чацьвёра pūrve - продкаў (чатыры сыны Брагмы - Санака, Сана, Санаткума̄ра, Сана̄нанда), tathā - а таксама manavaḥ - Ману (продкі людзей), mad- зь мяні bhāvāḥ - узьніклыя, mānasā - мыслам jātāḥ - народжаныя, yeṣāṃ - ад якіх loke - у сьвеце imāḥ - гэтыя pra-jāḥ - нашчадкі.

etāṃ vibhūtiṃ yogaṃ ca mama yo vetti tattvataḥ
so’vikampena yogena yujyate nātra saṃśayaḥ 10.7

10.7 yaḥ - Які vetti - ведае tattvataḥ - тоесна, паводле тоества etāṃ - гэтую mama - маю vi-bhūtiṃ - выпраяву, вы-быцьцё, рас-паўсюд, ca - і yogaṃ - йоґу, еднасьць, saḥ - той a-vikampena - непарушнай yogena - йоґай yujyate - яднаецца, na - няма atra - тут saṃ-śayaḥ - сумневу.

ahaṃ sarvasya prabhavo mattaḥ sarvaṃ pravartate
iti matvā bhajante māṃ budhā bhāvasamanvitāḥ 10.8

10.8 ahaṃ - Я prabhavaḥ - пачатак, выток sarvasya - усяго, mattaḥ - зь мяне pra vartate - пачынаецца, паходзіць sarvaṃ - усё, iti - так matvā - думаючы, māṃ - мяне bhajante - бажаюць budhāḥ - разумныя, абуджаныя, sam-anv-itāḥ - пасьлядоўныя, адпаведныя bhāva- быцьцём.

maccittā madgataprāṇā bodhayantaḥ parasparam
kathayantaśca māṃ nityaṃ tuṣyanti ca ramanti ca 10.9

10.9 mat- У мне cittāḥ - чуцьцё скіраваўшы, mad- у мяне gata-prāṇāḥ - скіраваўшы дух, bodhayantaḥ - абуджаючы paras-param - адно аднаго, ca - і kathayantaḥ - распавядаючы māṃ - пра мяне, nityaṃ - вечнага, яны ca - і tuṣyanti - радуюцца, здавальняюцца ca - і ramanti - цешацца, перажываюць шчасьце.

teṣāṃ satatayuktānāṃ bhajatāṃ prītipūrvakam
dadāmi buddhiyogaṃ taṃ yena mām upayānti te 10.10

10.10 teṣāṃ - Іх, satata- заўжды, станоўна yuktānāṃ - едных, bhajatāṃ - якія бажаюць prīti-pūrvakam - зь любоўю, дзеля любові, dadāmi - я даю taṃ - тую yogaṃ - йоґу buddhi- розуму, yena - якой te - яны mām - да мяне upa yānti - прыходзяць.

teṣām evānukampārtham aham ajñānajaṃ tamaḥ
nāśayāmy ātmabhāvastho jñānadīpena bhāsvatā 10.11

10.11 artham - Дзеля anu-kampā- спагады teṣām - ім tamaḥ - цемру, jaṃ - народжаную a-jñāna- зь нязнаньня, aham - я, sthaḥ - стоячы, ātma-bhāva- у самабыцьці, у быцьці сябе, nāśayāmi - зьнішчаю, bhāsvatā - зьзярным dīpena - сьветачам jñāna- знаньня.

arjuna uvāca
paraṃ brahma paraṃ dhāma pavitraṃ paramaṃ bhavān
puruṣaṃ śāśvataṃ divyam ādidevam ajaṃ vibhum 10.12

arjuna - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
10.12 paraṃ - О навышні brahma - брагмане, dhāma - о доме paraṃ - вышні, pavitraṃ - ачышчальнік, асьветнік paramaṃ - навышні, bhavān - пане, puruṣaṃ - Духам śāśvataṃ - вечным divyam - сьвятым, ādi-devam - першабогам, богам пачатку, a-jaṃ - няроджаным vi-bhum - паўсюдным,

āhus tvām ṛṣayaḥ sarve devarṣir nāradas tathā
asito devalo vyāsaḥ svayaṃ caiva bravīṣi me 10.13

10.13 āhuḥ - завуць tvām - цябе sarve - ўсе ṛṣayaḥ - рушы, deva-rṣiḥ - бог-руш nāradaḥ На̄рада tathā - таксама, asitaḥ - Асіта, devalaḥ - Дэвала, vyāsaḥ - Вйа̄са, ca eva - а таксама svayaṃ - ты сам me - мне bravīṣi - гаворыш.

sarvam etad ṛtaṃ manye yan māṃ vadasi keśava
na hi te bhagavan vyaktiṃ vidur devā na dānavāḥ 10.14

10.14 sarvam - Усё etad - гэта manye - я ўважаю ṛtaṃ - за праўду, yan - што vadasi - ты кажаш māṃ - мне, keśava - о Кеш́і-забойца (Кр̣шн̣а), hi - але vyaktiṃ - выявы te - тваёй, bhagavan - Багавіту, na - ня viduḥ - ведаюць devāḥ - ні багі, na - ні dānavāḥ - бесы, да̄навы.

svayam evātmanātmānaṃ vettha tvaṃ puruṣottama
bhūtabhāvana bhūteśa devadeva jagatpate 10.15

10.15 eva - Толькі svayam - сам ātmānaṃ - сябе ātmanā - сабой tvaṃ - ты vettha - ведаеш, puruṣa- о Духу, чалавек uttama - навышні, bhāvana - узбаўча bhūta- бытаў, īśa - пан, уладар bhūta- бытаў, deva - бог deva- багоў, pate - бацька, пане jagat - сусьвету.

vaktum arhasy aśeṣeṇa divyā hy ātmavibhūtayaḥ
yābhir vibhūtibhir lokān imāṃs tvaṃ vyāpya tiṣṭhasi 10.16

10.16 a-śeṣeṇa - Без астачы arhasi - ты маеш vaktum - мовіць, hi - бо divyā - дзіўныя, сьвятыя, боскія vi-bhūtayaḥ - выпраявы ātma- сябе, самапраявы, yābhiḥ - якімі vi-bhūtibhir - выпраявамі, вы-быцьцямі vyāpya - прасягнуўшы imān - гэтыя lokān - сьветы, tvaṃ - ты tiṣṭhasi - стаіш, ісьніш.

kathaṃ vidyām ahaṃ yogiṃs tvāṃ sadā paricintayan
keṣu keṣu ca bhāveṣu cintyosi bhagavan mayā 10.17

10.17 kathaṃ - Як ahaṃ - я vidyām - уведацьму, магу ўведаць, yogin - о яднару,  tvāṃ - на табе sadā - заўжды pari-cintayan - засяроджваючыся, разважаючы, ca - і keṣu keṣu - у якіх bhāveṣu - быцьцях asi cintyaḥ - ты ёсьць змысны, можаш быць змысны mayā - мной, bhagavan - Багавіту?

vistareṇātmano yogaṃ vibhūtiṃ ca janārdana
bhūyaḥ kathaya tṛptir hi śṛṇvato nāsti me’mṛtam 10.18

10.18 kathaya - Распавядзі bhūyaḥ - яшчэ больш vistareṇa - прасьцяжна, прасторна, падрабязна ātmanaḥ - сябе, сваю yogaṃ - йоґу, еднасьць ca - і vi-bhūtiṃ - выпраяву, выбыцьцё, janārdana - о Ўзрух людзей, hi - бо na asti - няма tṛptiḥ - спатолі me - мне, śṛṇvataḥ - які слухае a-mṛtam - нясьмерце.

śrībhagavān uvāca
hanta te kathayiṣyāmi divyā hy ātmavibhūtayaḥ
prādhānyataḥ kuruśreṣṭha nāsty anto vistarasya me 10.19

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
10.19 hanta - Але, добра, kathayiṣyāmi - я распавяду te - табе, hi - бо divyāḥ - дзіўныя, сьвятыя, боскія vi-bhūtayaḥ - выпраявы ātma- сябе, самапраявы, prādhānyataḥ - збольшага, kuru-śreṣṭha - найлепшы родзіч Куру, na asti - няма antaḥ - канца me - майму vi-starasya - прасьцягу, прастору.

aham ātmā guḍākeśa sarvabhūtāśayasthitaḥ
aham ādiśca madhyaṃ ca bhūtānām anta eva ca 10.20

10.20 aham - Я ātmā - сам, guḍākā-īśa - о Пане сьненьня (Ардж́уна), sthitaḥ - які стаіць, ісьніць ā-śaya - у сэрцы sarva- - ўсіх bhūta- бытаў, aham - я ca - і ādiḥ - пачатак, ca - і madhyaṃ - сярэдзіна bhūtānām - бытаў eva ca - а таксама antaḥ - канец.

ādityānām ahaṃ viṣṇur jyotiṣāṃ ravir aṃśumān
marīcir marutām asmi nakṣatrāṇām ahaṃ śaśī 10.21

10.21 ahaṃ - Я viṣṇuḥ - Вішн̣у (усюдыісны) ādityānām - А̄дітйаў, нашчадкаў Адіті, aṃśumān - прамяністае, зьзярнае raviḥ - cонца jyotiṣāṃ - сьветачаў, asmi - я есьмі marīciḥ - Марі̄чі (правадыр Марутаў) marutām - вятроў, Марутаў, ahaṃ - Я śaśī - месяц nakṣatrāṇām - сузор’яў.

vedānāṃ sāmavedosmi devānām asmi vāsavaḥ
indriyāṇāṃ manaścāsmi bhūtānām asmi cetanā 10.22

10.22 asmi - Я есьмі sāma-vedaḥ - Cа̄ма-веда, веда сьпеваў vedānāṃ - ведаў, asmi - я есьмі vāsavaḥ - Індра, правадыр Васу devānām - багоў, ca - і asmi - я есьмі manaḥ - мысел indriyāṇāṃ - здоляў, asmi - я есьмі cetanā - чуваньне bhūtānām - бытаў.

rudrāṇāṃ śaṃkaraścāsmi vitteśo yakṣarakṣasām
vasūnāṃ pāvakaścāsmi meruḥ śikhariṇām aham 10.23

10.23 ca - І asmi - я есьмі śaṃ-karaḥ - Міратворца (Ш́іва) rudrāṇāṃ - Рудраў, īśaḥ - пан, уладар vitta- скарбаў, багацьцяў (Кубера) yakṣa- якшаў, духаў rakṣasām - і ракшасаў, чортаў, ca - і asmi - я есьмі pāvakaḥ - Асьветнік, Агонь vasūnāṃ - Добрых, Васу, aham - я meruḥ - Меру (сьвятарная гара) śikhariṇām - верхавітых, гораў.

purodhasāṃ ca mukhyaṃ māṃ viddhi pārtha bṛhaspatim
senānīnām ahaṃ skandaḥ sarasām asmi sāgaraḥ 10.24

10.24 ca - І viddhi - ведай māṃ - мяне, pārtha - о сыне Пр̣тхі, mukhyaṃ - галавой puro-dhasāṃ - узначальнікаў, сьвятароў, bṛhas-patim - Панам слова, Бр̣гаспаті, ahaṃ - я senā-nīnām - ваяводаў skandaḥ - Сканда (ваявода багоў), asmi - я есьмі sāgaraḥ - акіян sarasām - вадаёмаў.

maharṣīṇāṃ bhṛgur ahaṃ girām asmy ekam akṣaram
yajñānāṃ japayajñosmi sthāvarāṇāṃ himālayaḥ 10.25

10.25 ahaṃ - Я bhṛguḥ - Бгр̣ґу maha-rṣīṇāṃ - вялікіх рушаў, asmi - я есьмі ekam - адзіны akṣaram - сугук, склад ОМ girām - моваў, asmi - я есьмі yajñaḥ - аброк japa- шэпту yajñānāṃ - аброкаў, himālayaḥ - Сяліба зімы, Зімават sthāvarāṇāṃ - станавітых, непарушных.

aśvatthaḥ sarvavṛkṣāṇāṃ devarṣīṇāṃ ca nāradaḥ
gandharvāṇāṃ citrarathaḥ siddhānāṃ kapilo muniḥ 10.26

10.26 aśvatthaḥ - Аш́ваттха (“̇канавязь”) sarva- ўсіх vṛkṣāṇāṃ - дрэваў, ca - і nāradaḥ - На̄рада deva-rṣīṇāṃ - багоў-рушаў, gandharvāṇāṃ - ґандгарваў, нябесных гудзьбітаў - citra-rathaḥ - Чітраратха (“Яркавозны”, князь ґандгарваў), muniḥ - моўкнік kapilaḥ - Капіла siddhānāṃ - зьвершнікаў.

uccaiḥśravasam aśvānāṃ viddhi mām amṛtodbhavam
airāvataṃ gajendrāṇāṃ narāṇāṃ ca narādhipam 10.27

10.27 mām - Мяне viddhi - ведай uccaiḥ-śravasam - Вышаславам (нябёсным канём) aśvānāṃ - коней, ud-bhavam - узбытым, узьніклым a-mṛta- зь нясьмерця, airāvataṃ - Аіраватам indrāṇāṃ - уладароў gaja- сланоў, ca - і narāṇāṃ - людзей nara- людзей adhi-pam - абаронцам.

āyudhānām ahaṃ vajraṃ dhenūnām asmi kāmadhuk
prajanaścāsmi kandarpaḥ sarpāṇām asmi vāsukiḥ 10.28

10.28 ahaṃ - Я vajraṃ - ваджра, пярун ā-yudhānām - зброяў, asmi - я есьмі dhenūnām - кароваў kāma-dhuk - карова жаданьняў (“зь якой дояць жаданьні”), ca - і asmi - я есьмі pra-janaḥ - продак kandarpaḥ - Каханьне, (“Усе-запальны”, Ка̄ма), asmi - я есьмі vāsukiḥ - Ва̄сукі (сын Васукі, уладар зьмеяў) sarpāṇām - зьмеяў.

anantaścāsmi nāgānāṃ varuṇo yādasām aham
pitṛṇām aryamā cāsmi yamaḥ saṃyamatām aham 10.29

10.29 ca - І asmi - я есьмі anantaḥ - Бясконцы, Ананта (тясячагаловы ўладар цмокаў) nāgānāṃ - цмокаў, на̄ґаў, aham - я yādasām - вадзяных, водных бостваў varuṇaḥ - Варун̣а, ca - і asmi - я есьмі aryamā - Арйаман (князь продкаў) pitṛṇām - продкаў, aham - я yamaḥ - Йама (бог сьмерці і закону) saṃ-yamatām - асяжнікаў, стрымцаў.

prahlādaścāsmi daityānāṃ kālaḥ kalayatām aham
mṛgāṇāṃ ca mṛgendrohaṃ vainateyaśca pakṣiṇām 10.30

10.30 aham - Я pra-hlādaḥ - Прагла̄да (“Радасьць”) daityānāṃ - сыноў Діті, бесаў, aham - я kālaḥ - верамя, час kalayatām - зьлічальных, ca - і ahaṃ - я indraḥ - князь, уладар mṛga- зьвяроў mṛgāṇāṃ - зьвяроў, ca - і vainateyaḥ - Ваінатэйа pakṣiṇām - крылатых, птахаў.

pavanaḥ pavatām asmi rāmaḥ śastrabhṛtām aham
jhaṣāṇāṃ makaraścāsmi strotasām asmi jāhnavī 10.31

10.31 asmi - Я есьмі pavatām - ачышчальных pavanaḥ - вецер, aham - я śastrabhṛtām - носьбітаў зброі, узброеных rāmaḥ - Ра̄ма (Параш́ура̄ма, “Ра̄ма-сякера”), ca - і asmi - я есьмі makaraḥ - акула ці кракадзіл jhaṣāṇāṃ - морскіх пачвараў, asmi -  я есьмі jāhnavī - дачка Дж́агну, Ґан̇ґа̄ strotasām - плыняў, рэкаў.

sargāṇām ādir antaśca madhyaṃ caivāham arjuna
adhyātmavidyā vidyānāṃ vādaḥ pravadatām aham 10.32

10.32 aham - Я ādiḥ - пачатак ca - і antaḥ - канец, ca eva - а таксама madhyaṃ - сярэдзіна sargāṇām - стварэньняў, arjuna - о Ясны, Ардж́уна, vidyā - уведа, навука adhyātma- прасамасьці vidyānāṃ - уведаў, навукаў, aham - я vādaḥ - мова pra-vadatām - прамоўцаў.

akṣarāṇām akārosmi dvandvaḥ sāmāsikasya ca
aham evākṣayaḥ kālo dhātāhaṃ viśvatomukhaḥ 10.33

10.33 asmi - Я есьмі a-kāraḥ - гук “а” akṣarāṇām - прагукаў (кожны зь якіх улучае ў сябе гук “а”), ca - і dvandvaḥ - “пара” sāmāsikasya - словаскладаньня, aham - я eva - напраўду a-kṣayaḥ - няспынны, бясконцы, нязьнікны kālaḥ - час, ahaṃ - я dhātā - дзяржаўца viśvataḥ-mukhaḥ - усюдытвары, усюдыісны.

mṛtyuḥ sarvaharaścāham udbhavaśca bhaviṣyatām
kīrtiḥ śrīr vāk ca nārīṇāṃ smṛtir medhā dhṛtiḥ kṣamā 10.34

10.34 ca - І aham - я sarva-haraḥ - усе-ад’емная, усе-сканчальная mṛtyuḥ - сьмерць, ca - і ud-bhavaḥ - узбыцьцё bhaviṣyatām - будучых, kīrtiḥ - слава, śrīḥ - краса ca - і vāk - мова nārīṇāṃ - жанчынаў, smṛtiḥ - памяць, medhā - мудрасьць, dhṛtiḥ - сьмеласьць, адвага kṣamā ́- спагада, трываньне.

bṛhatsāma tathā sāmnāṃ gāyatrī chandasām aham
māsānāṃ mārgaśīrṣoham ṛtūnāṃ kusumākaraḥ 10.35

10.35 aham - Я tathā - таксама bṛhat-sāma - напеў Бр̣гат, Велічны sāmnāṃ - напеваў, са̄манаў, gāyatrī - Ґайатрі̄ chandasām - памераў, aham - я mārgaśīrṣaḥ - Марґаш́і̄рша māsānāṃ - месяцаў, kusumākaraḥ - вясна ṛtūnāṃ - верамёнаў году.

dyutaṃ chalayatām asmi tejas tejasvinām aham
jayosmi vyavasāyosmi sattvaṃ sattvavatām aham 10.36

10.36 asmi - Я есьмі dyutaṃ - гульня ў косткі chalayatām - зманных, aham - я tejaḥ - зьзяньне, яскрасьць tejasvinām - яскравітых, зьзярных, asmi - я есьмі jayaḥ - перамога, asmi - я есьмі vyavasāyaḥ - рашэньне, рашучасьць, aham - я sattvaṃ - істота sattvavatām - істотных.

vṛṣṇīnāṃ vāsudevosmi pāṇḍavānāṃ dhanaṃjayaḥ
munīnām apy ahaṃ vyāsaḥ kavīnām uśanā kaviḥ 10.37

10.37 asmi - Я есьмі vāsudevaḥ - Ва̄судэва (Кр̣шн̣а) vṛṣṇīnāṃ - роду Вр̣шні, dhanaṃ-jayaḥ - Скарба-зваёўца (Ардж́уна) pāṇḍavānāṃ - Па̄н̣д̣аваў, ahaṃ - я api - таксама munīnām - моўкнікаў vyāsaḥ - Вйа̄са, kaviḥ - празорца, паэт, мудрэц uśanā - Уш́а̄нас kavīnām - узрокаў, паэтаў, празорцаў.

daṇḍo damayatām asmi nītir asmi jigīṣatām
maunaṃ caivāsmi guhyānāṃ jñānaṃ jñānavatām aham 10.38

10.38 asmi - Я daṇḍaḥ - пакараньне damayatām - карных, стрымцаў, asmi - я есьмі nītiḥ - правадырства, палітыка jigīṣatām - жадаючых перамогі, asmi - я есьмі ca eva - таксама maunaṃ - моўча guhyānāṃ - тайнаў, aham - я jñānaṃ - знаньне jñānavatām - знанявітаў, знаўцаў.

yac cāpi sarvabhūtānāṃ bījaṃ tad aham arjuna
na tad asti vinā yat syān mayā bhūtaṃ carācaram 10.39

10.39 ca - І yat - што (ёсьць) sarva- усіх bhūtānāṃ - бытаў bījaṃ - семя, tad - тое aham - я api - таксама, arjuna - о Ясны, Ардж́уна, na asti - няма tad - таго cara- рушнага a-caram - ці нярушнага bhūtaṃ - быту, yat - які syāt - быў бы vinā - безь mayā - мяне.

nāntosti mama divyānāṃ vibhūtīnāṃ paraṃtapa
eṣa tūddeśataḥ prokto vibhūter vistaro mayā 10.40

10.40 na asti - Няма antaḥ - канца mama - маім divyānāṃ - дзіўным, сьвятым, боскім vi-bhūtīnāṃ - выпраявам, вы-быцьцям, paraṃ-tapa - о ворагаў пекла (Ардж́уна), eṣaḥ - гэты tu - ж vi-staraḥ - прасьцяг, прастор, падрабязнасьць vi-bhūteḥ - выпраявы mayā - мной pra-uktaḥ - сказаны ud-deśataḥ - дзеля прыкладу.

yad yad vibhūtimat sattvaṃ śrīmad ūrjitam eva vā
tat tad evāvagaccha tvaṃ mama tejoṃśasaṃbhavam 10.41

10.41 yad yad - І якой бы ні было sattvaṃ - істоты, vibhūtimat - выпраяўнай, śrīmad - сьвятой, прыгожай eva vā - або ūrjitam - велічнай, tat tad - усё гэта tvaṃ - ты ava gaccha - разумей eva - напраўду mama saṃ-bhavam - узьніклым, узбытым aṃśa- з часьцінкі mama - майго tejaḥ- зьзяньня.

athavā bahunaitena kiṃ jñātena tavārjuna
viṣṭabhyāham idaṃ kṛtsnam ekāṃśena sthito jagat 10.42

10.42 atha vā - Але kiṃ - што tava - табе, arjuna - о Ясны, Ардж́уна, etena - ад гэтага bahunā - многага jñātena - знаньня, viṣṭabhya - сьцьвердзіўшы idaṃ - гэты kṛtsnam - увесь, цэлы jagat - сьвет eka- адной aṃśena - часьцінкай, aham - я sthitaḥ - стаю, існую.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde vibhūtiyogo nāma daśamo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны дзясяты ўзыход на імя "Йоґа выпраявы".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын

Oct 31, 2011

Багавітава Песьня, дзявяты ўзыход

Дзявяты ўзыход

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Найтаемнае гэта прамоўлю я табе, пазбытаму скомы,
з вызнаньнем адзінае знаньне, якім ад зла сябе зволіш. |1|
Сьвятарная веда і тайна, ачышчальнік гэта навышні,
відавочная, згодная дгарме, нязьменная, лёгкая ў чыне. |2|
Тыя людзі, якія ня вераць гэтай дгарме, ворагаў пекла,
мяне не дасягшы, кружляюць па сьцезе суплыні і сьмерці. |3|
Мною прасьцягнуты гэты ўвесь сьвет, невыяўна-абразным,
ува мне ўсе зьмешчаны быты, але я ня зьмешчаны імі. |4|
І ня зьмешчаны быты ўва мне - бач маю ўладарную йоґу,
быта-трымны, ня быта-стойны мой сам, узбаўляючы быты. |5|
Як вечна сталы ў прасторы вецер паўсюдны, вялікі,
так ува мне ўсе быты зьмешчаны - гэтак спасьцігні. |6|
Усе быты па выніку добы ідуць у маю пратвору
і зноў на пачатку добы, сын Кунті̄, я іх вытачаю. |7|
Увайшоўшы ў сваю пратвору, я зноў і зноў вытачаю
цалкам бытаў усю грамаду, бязвольную, з волі пратворы. |8|
Але мяне гэтыя чыны ня вяжуць, скарба-зваёўца,
прысутнага нібы адсутны, ад чынаў тых незалежны. |9|
Пад маім назорам пратвора рушна-нярушнае творыць,
з гэтай прычыны, сын Кунті̄, сьвет разьвяртаецца гэты. |10|
Дурні мяне зьневажаюць, што прыняў чалавечае цела,
майго, бытаў вялікага пана, вышняга бы́цьця нязнаўцы. |11|
Марны чын і марны спадзевы, марнае знаньне звычуйных,
што ўласную чортам і бесам пратвору зману прымаюць. |12|
Мяне самавялікія, Па̄тха, багоў пратвору абраўшы,
неіншамысна бажаюць, бытаў вечны выток спазнаўшы. |13|
Мяне ўзгадваючы няспынна, імкнучы да мяне ўсёй воляй,
прысьвячаючы мне бажаньне, мяне едныя шчыра шануюць. |14|
Іншыя знаньня аброку мяне абраканьнем шануюць
як адзінства і як асобнасьць, мнагастайна паўсюднага тварам. |15|
Я воля, я абрачэньне, я самадзея, я зельле,
я заклён, я чыстае масла, я агонь, я прысьвячэньне. |16|
Я бацька гэтага сьвету, яго матка, дзед і дзяржаўца,
я веднае, я ачышчальнік, роч, сьпеў і аброч таксама. |17|
Я сьцег, я пан, муж, сьведка, сяліба, сябра, прытулак,
пачатак, росчын і стан, я вынік, я вечнае семя. |18|
Я жар, і я дождж таксама, я спыняю, я вытачаю,
існае я, і няіснае, я, Ардж́уна, сьмерць і нясьмерце. |19|
Мяне сомапіты, знаўцы трыведы,
аброкшы аброкі, пра неба сьцег моляць,
сьвет князя багоў яны чысты дасягшы,
боскімі ўцехамі цешацца ў небе. |20|
Яны, ўпадабаўшы той вырай багаты,
па сконе даброці ў сьвет сьмерці ўваходзяць,
так дгармы траістай сьлядоўнікі маюць
зыход і вяртаньне, жаданьняў жадальцы. |21|
Тыя людзі, якія шануюць мяне, недаіншыя мыслам,
ім, суцэльна рашучым, я даю забясьпеку набытку. |22|
І божнікі іншых багоў, што зь верай прыносяць аброкі,
мне насамрэч абракаюць, ды не па законе, сын Кунті̄. |23|
Бо я ўсіх чыста аброкаў пан і спажыўца таксама,
ды ня тоесна знаюць мяне яны, і таму адпадаюць. |24|
Да багоў ідуць вернікі бостваў, да продкаў - вернікі продкаў,
да духаў - аброчнікі духаў, да мяне - хто мне абракае. |25|
Ліст, плод, краску, ваду які мне дорыць бажаньнем,
ад таго самашчодрага гэты я дар бажаньня прымаю. |26|
Што чыніш і што ўжываеш, што дорыш, што абракаеш,
што жарбуеш, сын Кунті̄, тое, чыні як мне прысьвячэньне. |27|
Так з плённых дабром і ліхам вязьмаў чыну ты сябе зволіш,
самазлучаны йоґай адроку, да мяне вызволены прыйдзеш. |28|
Аднакі я да ўсіх бытаў, ніхто мне ні любы, ні вораг,
хто мяне бажае бажаньнем, ува мне яны, гэтак і я ў іх. |29|
І калі мяне нават злачынец бажае неіншабожна,
ён мае лічыцца правым, бо права яго вырашэньне. |30|
Хутка станецца верным дгарме, ён у вечны спакой увойдзе,
сыне Кунті̄, прымі абяцаньне - мой божнік ніколі ня гіне. |31|
Да мяне бо, Па̄ртха, дапаўшы, нават нашчадкі злых лоняў,
жонкі, вайш́йі і ш́ӯдры, і яны ідуць сьцегам навышнім. |32|
Пагатоў сьвятары сьвятыя, божнікі, князі-прарокі,
бажай мяне, лучыўшы ў гэты сьвет няшчасны, нявечны. |33|
Мяне мысьлі, мяне бажай, абракай мне, мне пакланяйся,
так зьяднаўшы сябе, ты прыйдзеш да мяне, найвышэйшай цэлі. |34|

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны дзявяты ўзыход на імя "Йоґа сьвятарнай веды і сьвятарнай тайны".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Бгаґавад-Ґі̄та̄, дзявяты ўзыход, паслоўны пераклад

atha navamo'dhyāyaḥ
Дзявяты ўзыход

śrībhagavān uvāca
idaṃ tu te guhyatamaṃ pravakṣyāmy anasūyave
jñānaṃ vijñānasahitaṃ yaj jñātvā mokṣyase'śubhāt 9.1

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
9.1 tu - Але pra vakṣyāmi я прамоўлю te - табе, anasūyave - незайзроснаму, пазбытаму скомы, idaṃ - гэтае guhyatamaṃ - найтаемнае jñānaṃ - знаньне, sa-hitaṃ - адзінае vi-jñāna- з вызнаньнем, jñātvā - спазнаўшы yaj - якое, mokṣyase - ты вызвалішся a-śubhāt - ад зла, няшчасьця.

rājavidyā rājaguhyaṃ pavitram idam uttamam
pratyakṣāvagamaṃ dharmyaṃ susukhaṃ kartum avyayam 9.2

9.2 rāja- Сьвятарная, уладарная vidyā - веда, rāja- сьвятарная, уладарная guhyaṃ - тайна, pavitram - ачышчальнік idam - гэта uttamam - навышні, pratyakṣa- ачавіста ava-gamaṃ - спасьціжная, dharmyaṃ - адпаведная дгарме, avyayam - нязьменная, susukhaṃ - (якую) лёгка kartum - ўчыніць.

aśraddadhānāḥ puruṣā dharmasyāsya paraṃtapa
aprāpya māṃ nivartante mṛtyusaṃsāravartmani 9.3

9.3 puruṣāḥ - Людзі, a-śraddadhānāḥ - якія ня вераць asya - гэтай dharmasya - дгарме, paraṃ-tapa - ворагаў пекла, a-prāpya - не дасягшы māṃ - мяне, ni vartante - кружляюць, зварачаюцца vartmani - на дарозе mṛtyu- суплыні, кругаплыні saṃ-sāra- і сьмерці.

mayā tatam idaṃ sarvaṃ jagad avyaktamūrtinā
matsthāni sarvabhūtāni na cāhaṃ teṣv avasthitaḥ 9.4

9.4 mayā - Мной tatam - прасьцягнуты sarvaṃ - ўвесь idaṃ - гэты jagad - сьвет, avyakta-mūrtinā - невыяўна-абразным, mat- ува мне sthāni - стаяць, зьмяшчаюцца sarva- усе bhūtāni - быты, na ca - але ня ahaṃ - я teṣu - у іх ava-sthitaḥ - усталены, заснаваны, зьмешчаны.

na ca matsthāni bhūtāni paśya me yogam aiśvaram
bhūtabhṛn na ca bhūtastho mamātmā bhūtabhāvanaḥ 9.5

9.5 ca - І na - не mat- ўва мне sthāni - стаяць, зьмяшчаюцца bhūtāni - быты, paśya - бач me - маю aiśvaram - ўладарную yogam - йоґу, bhūta-bhṛt - быта-трымны, na ca - але ня bhūta-sthaḥ - быта-стойны mama - мой ātmā - cам, bhāvanaḥ - які ўзбаўляе, прычыняе быцьцё bhūta- бытаў.

yathākāśasthito nityaṃ vāyuḥ sarvatrago mahān
tathā sarvāṇi bhūtāni matsthānīty upadhāraya 9.6

9.6 yathā - Як nityaṃ - вечна sthitaḥ - сталы ā-kāśa- ў прасторы, sarvatra-gaḥ - усюды-рушны, паўсюдны, mahān - вялікі vāyuḥ - вецер, tathā - так sarvāṇi - усе bhūtāni - быты sthāni - стаяць, зьмяшчаюцца mat- ува мне iti - гэтак upa dhāraya - спасьцігні.

sarvabhūtāni kaunteya prakṛtiṃ yānti māmikām
kalpakṣaye punas tāni kalpādau visṛjāmy aham 9.7

9.7 sarva- Усе bhūtāni - быты, kaunteya - о сыне Кунті̄, yānti - ідуць māmikām - у маю prakṛtiṃ - пратвору kṣaye - па сканчэньні kalpa- добы, punaḥ - і зноў ādau - напачатку kalpa- добы aham - я tāni - іх vi sṛjāmi - вытачаю, вытвараю.

prakṛtiṃ svām avaṣṭabhya visṛjāmi punaḥ punaḥ
bhūtagrāmam imaṃ kṛtsnam avaśaṃ prakṛter vaśāt 9.8

9.8 ava-ṣṭabhya - Увайшоўшы svām - у сваю pra-kṛtiṃ -
пратвору, punaḥ - зноў punaḥ - і зноў vi sṛjāmi - я вытачаю, вытвараю kṛtsnam - усю, цэлую imaṃ - гэтую grāmam - грамаду bhūta- бытаў, a-vaśaṃ - бязвольную, безуладную vaśāt - з волі pra-kṛteḥ - пратворы.

na ca māṃ tāni karmāṇi nibadhnanti dhanaṃjaya
udāsīnavad āsīnam asaktaṃ teṣu karmasu 9.9

9.9 ca - І māṃ - мяне tāni - тыя karmāṇi - чыны na - ня ni badhnanti - зьвязваюць, dhanaṃ-jaya - о Скарба-зваёўца, āsīnam - прысутнага udāsīnavad - як адсутны, няўдзельны, a-saktaṃ - незалежны teṣu - ад тых karmasu - чынаў.

mayādhyakṣeṇa prakṛtiḥ sūyate sacarācaram
hetunānena kaunteya jagad viparivartate 9.10

9.10 mayā - Са мной adhy-akṣeṇa - назорцам pra-kṛtiḥ -
пратвора sūyate - творыць, спараджае sa-cara-acaram - рушнае і нярушнае, anena - з гэтай hetunā - прычыны, kaunteya - о сыне Кунті̄, vi pari vartate - разьвяртаецца, круга-зьвяртаецца jagad - сьвет.

avajānanti māṃ mūḍhā mānuṣīṃ tanum āśritam
paraṃ bhāvam ajānanto mama bhūtamaheśvaram 9.11

9.11 mūḍhāḥ - Дурні ava jānanti - зьневажаюць māṃ - мяне, ā-śritam - які прыняў mānuṣīṃ - чалавечае tanum - цела, вобраз, a-jānantaḥ - ня знаючы paraṃ - вышняга bhāvam - быцьця mama - майго, mahā- вялікага īśvaram - ўладара bhūta - бытаў.

moghāśā moghakarmāṇo moghajñānā vicetasaḥ
rākṣasīm āsurīṃ caiva prakṛtiṃ mohinīṃ śritāḥ 9.12

9.12 mogha- Марныя āśāḥ - спадзевы якіх, mogha- марны karmāṇаḥ - чын якіх, mogha- марнае jñāna- знаньне якіх, vi-cetasaḥ - звычулыя, збытыя чуваньня, śritāḥ - што прынялі pra-kṛtiṃ -
пратвору rākṣasīm - уласьцівую бесам ca eva - і āsurīṃ - ўласьцівую чортам.

mahātmānas tu māṃ pārtha daivīṃ prakṛtim āśritāḥ
bhajanty ananyamanaso jñātvā bhūtādim avyayam 9.13

9.13 tu - Але mahā-ātmānaḥ - самавялікія, вялікія сабой, pārtha - о сыне Пр̣тхі, māṃ - маю daivīṃ - боскую pra-kṛtim - пратвору ā-śritāḥ - прыняўшы, bhajanti - бажаюць an-anya-manasaḥ - неіншамысныя, jñātvā - спазнаўшы avyayam - вечны, нязьменны ādim пачатак bhūta- бытаў.

satataṃ kīrtayanto māṃ yatantaś ca dṛḍhavratāḥ
namasyantaś ca māṃ bhaktyā nityayuktā upāsate 9.14

9.14 kīrtayantaḥ - Узгадваючы, славячы māṃ - мяне sa-tataṃ - няспынна, станоўна, ca - і yatantaḥ - імкнучы (да мяне), vrata- тыя воля dṛḍha- якіх моцная, поўная, цэлая, ca - і namasyantaḥ - пакланяючыся, прысьвячаючыся bhaktyā - бажаньнем, nitya- заўжды, неадымна, шчыра yuktāḥ - едныя māṃ - мяне upa āsate - шануюць.

jñānayajñena cāpy anye yajanto mām upāsate
ekatvena pṛthaktvena bahudhā viśvatomukham 9.15

9.15 anye - Іншыя, yajantaḥ - абракаючы yajñena - аброкам jñāna- знаньня, mām - мяне upa āsate - шануюць ekatvena - як адзінасьць pṛthaktvena - і як асобнасьць, bahudhā - мнагастайна viśvataḥ-mukham - усюды-тварнага, усюды-зорнага.

ahaṃ kratur ahaṃ yajñaḥ svadhāham aham auṣadham
mantro'ham aham evājyam aham agnir ahaṃ hutam 9.16

9.16 ahaṃ - Я kratuḥ - воля, намер, ahaṃ - я yajñaḥ - аброк, aham - я sva-dhā - самадзея, самааснова, aham - я auṣadham - зельле, трава, лек, aham - я mantraḥ - заклён, замова заклён, aham - я eva - ж ājyam - топленае, чыстае масла, aham - я agniḥ - агонь, ahaṃ - я hutam - прысьвячэньне, абрачэньне.

pitāham asya jagato mātā dhātā pitāmahaḥ
vedyaṃ pavitram oṃkāra ṛk sāma yajur eva ca 9.17

9.17 aham - Я pitā - бацька asya - гэтага jagataḥ - сьвету, mātā - матка, dhātā - дзяржаўца, pitāmahaḥ - дзед, vedyaṃ - веднае, pavitram - ачышчальнік, oṃ-kāraḥ - гук Ом, ṛk - роч, р̣ч, песьня Р̣ґ-веды, sāma - са̄ман, сьпеў Са̄ма-веды eva ca - а таксама yajuḥ - і аброч, йадж́ус, заклён Йадж́ур-веды,

gatir bhartā prabhuḥ sākṣī nivāsaḥ śaraṇaṃ suhṛt
prabhavaḥ pralayaḥ sthānaṃ nidhānaṃ bījam avyayam 9.18

9.18 gatiḥ - сьцег, bhartā - муж, pra-bhuḥ - пан, sākṣī - сьведка, ni-vāsaḥ - сяліба, śaraṇaṃ - абарона, su-hṛt - сябра, pra-bhavaḥ - пачатак, узбытак pra-layaḥ - росчын, канец, sthānaṃ - стан, ni-dhānaṃ - вынік, a-vyam - вечнае bījam - семя.

tapāmy aham ahaṃ varṣaṃ ni gṛhṇāmy utsṛjāmi ca
amṛtaṃ caiva mṛtyuśca sad asac cāham arjuna 9.19

9.19 aham - Я tapāmi - жару́ю, ahaṃ - я varṣaṃ - дождж, ni gṛhṇāmi - я спыняю ca - і ut sṛjāmi - я вытачаю, пачынаю, ca eva - і amṛtaṃ - нясьмерце, ca - і mṛtyuḥ - сьмерць, sat - існае і - ca a-sat - няіснае aham - я, arjuna - о Ясны, Ардж́уна.

traividyā māṃ somapāḥ pūtapāpā yajñair iṣṭvā svargatiṃ prārthayante
te puṇyam āsādya surendralokaṃ aśnanti divyān divi devabhogān 9.20

9.20 māṃ - Мяне traividyāḥ - знаўцы трох ведаў soma-pāḥ - сомапіты, якія п’юць Сому, pūta- ачышчаныя pāpāḥ - ад ганаў, iṣṭvā - аброкшы - yajñaiḥ - аброкамі , gatiṃ - сьцег svar- неба pra arthayante - просяць, te - яны, ā-sādya - дасягшы puṇyam - чысты lokaṃ - сьвет indra- ўладара sura- багоў, aśnanti - спажываюць divi - у небе, выраі divyān - нябесныя bhogān - асалоды deva- багоў.

te taṃ bhuktvā svargalokaṃ viśālaṃ kṣīṇe puṇye martyalokaṃ viśanti
evaṃ trayīdharmam anuprapannā gatāgataṃ kāmakāmā labhante 9.21

9.21 te - Яны, taṃ bhuktvā - нацешыўшыся, нападабаўшы taṃ - той vi-śālaṃ - збытны, шырокі lokaṃ - сьвет svar-ga- выраю, сваргі, kṣīṇe - па сканчэньні puṇye - даброці viśanti - ўваходзяць lokaṃ - у сьвет martya- сьмяротных, evaṃ - так anu-prapannāḥ - сьледуючы trayī-dharmam - траістай, трохведавай дгарме, kāmāḥ - жадальнікі kāma- жаданьняў labhante - атрымліваюць gata- зыход ā-gataṃ - і прыйсьце, вяртаньне.

ananyāś cintayanto māṃ ye janāḥ paryupāsate
teṣāṃ nityābhiyuktānāṃ yogakṣemaṃ vahāmy aham 9.22

9.22 janāḥ - людзі, ye - якія cintayantaḥ - думаюць, засяроджваюцца an-anyāḥ - недаіншыя мыслам, неіншаскіраваныя, pari upa āsate - ушаноўваюць māṃ - мяне, teṣāṃ - для тых, nitya- цалкам abhi-yuktānāṃ - рашучых aham - я vahāmy - прыношу kṣemaṃ - бясьпеку yoga- набытку.

ye'py anyadevatābhaktā yajante śraddhayānvitāḥ
tepi mām eva kaunteya yajanty avidhipūrvakam 9.23

9.23 api - Але і bhaktāḥ - божнікі anya- іншых devatā- бостваў, ye - якія yajante - абракаюць, anu-itāḥ - надзеленыя śraddhayā - верай, te - тыя api - таксама mām - мне eva - насамрэч yajanti - абракаюць, kaunteya - о сыне Кунті̄, a-vidhipūrvakam - але няправільна, не паводле правілаў.

ahaṃ hi sarvayajñānāṃ bhoktā ca prabhur eva ca
na tu mām abhijānanti tattvenātaś cyavanti te 9.24

9.24 hi - Бо ahaṃ - я ca - і bhoktā - спажыўца, eva ca - і pra-bhuḥ - пан sarva- ўсіх yajñānāṃ - аброкаў, tu - але mām - мяне na abhi jānanti - яны не пазнаюць tattvena - паводле тоества ataḥ - і таму cyavanti - яны адпадаюць.

yānti devavratā devān pitṛn yānti pitṛvratāḥ
bhūtāni yānti bhūtejyā yānti madyājin'opi mām 9.25

9.25 devān - Да багоў yānti - ідуць vratāḥ - вернікі, зарочнікі deva- багоў, pitṛn - да продкаў yānti - ідуць pitṛ-vratāḥ - вернікі, зарочнікі pitṛ- продкаў, bhūtāni - да духаў yānti - ідуць bhūta-ijyāḥ - аброчнікі духаў, api - гэтаксама mām - да мяне yānti - ідуць mad-yājinaḥ - тыя, хто мне абракае.

patraṃ puṣpaṃ phalaṃ toyaṃ yo me bhaktyā prayacchati
tad ahaṃ bhaktyupahṛtam aśnāmi prayatātmanaḥ 9.26

9.26 yaḥ - Хто me - мне pra yacchati - дорыць bhaktyā - бажаньнем patraṃ - Ліст, puṣpaṃ - краску, phalaṃ - плод, toyaṃ - ваду, prayatātmanaḥ - у тых, самадарных, самашчодрых tad - тое upa-hṛtam - прынесенае, доранае bhakti- бажаньнем ahaṃ - я aśnāmi - ем, прымаю.

yat karoṣi yad aśnāsi yaj juhoṣi dadāsi yat
yat tapasyasi kaunteya tat kuruṣva madarpaṇam 9.27

9.27 yat - Што karoṣi - чыніш, yad - што aśnāsi - еш, yat - што juhoṣi - абракаеш, yat - што dadāsi - дорыш, yat - што tapasyasi - жарбуеш, kaunteya - о сыне Кунті̄, tat - тое kuruṣva - чыні arpaṇam - як прынашэньне, прысьвячэньне mad- мне.

śubhāśubhaphalair evaṃ mokṣyase karmabandhanaiḥ
saṃnyāsayogayuktātmā vimukto mām upaiṣyasi 9.28

9.28 evaṃ - Так bandhanaiḥ - ад вязьмаў karma- чыну, phalaiḥ - плод якіх śubha- прыемнае, дабро a-śubha- ці непрыемнае, ліха, yukta-ātmā - самаадзіны yoga- йоґай saṃ-nyāsa- адроку, vi-muktaḥ - вызвалены upa eṣyasi - ты прыйдзеш mām - да мяне.

samo'haṃ sarvabhūteṣu na me dveṣyo'sti na priyaḥ
ye bhajanti tu māṃ bhaktyā mayi te teṣu cāpy aham 9.29

9.29 ahaṃ - Я samaḥ - аднакі sarva- да ўсіх bhūteṣu - бытаў, na asti - няма me - ў мяне dveṣyaḥ - ворага, na - ні priyaḥ- ці ўлюбёнага, tu - але ye - якія bhajanti - бажаюць māṃ - мяне bhaktyā - бажаньнем, te - тыя mayi - ўва мне, ca api - як і aham - я teṣu - ў іх.

api cet sudurācāro bhajate mām ananyabhāk
sādhur eva sa mantavyaḥ samyag vyavasito hi saḥ 9.30

9.30 api - І cet - нават калі su-dur-ācāraḥ - вялікі злачынец bhajate - бажае mām - мяне an-anya-bhāk - неіншабожны, saḥ - ён mantavyaḥ - мае лічыцца sādhuḥ - праведным eva - напраўду, hi - бо saḥ - ён samyag - правільна vi-ava-sitaḥ - вырашыў.

kṣipraṃ bhavati dharmātmā śaśvacchāntiṃ nigacchhati
kaunteya pratijānīhi na me bhaktaḥ praṇaśyati 9.31

9.31 kṣipraṃ - Хутка bhavati - ён стаецца dharma-ātmā - драгма-істым, верным дгарме, śaśvat- і ў вечны śāntiṃ - спакой ni gacchhati - уваходзіць, kaunteya - о сыне Кунті̄, prati jānīhi - проці-знай, прымі-абяцаньне, me - мой bhaktaḥ - божнік na - ня pra ṇaśyati - гіне.

māṃ hi pārtha vyapāśritya ye'pi syuḥ pāpayonayaḥ
striyo vaiśyās tathā śūdrās tepi yānti parāṃ gatim 9.32

9.32 hi - Бо ye - якія māṃ - мяне, pārtha - о сыне Пр̣тхі, vyapāśritya - прыняўшы, api syuḥ - хай нават яны б былі pāpa-yonayaḥ - грэха-ўлонныя, striyaḥ - жанчыны, vaiśyāḥ - вайшйі, tathā - а таксама śūdrāḥ - ш́ӯдры, api - і нават te - яны yānti - ідуць parāṃ - вышнім gatim - сьцегам.

kiṃ punar brāhmaṇāḥ puṇyā bhaktā rājarṣayas tathā
anityam asukhaṃ lokam imaṃ prāpya bhajasva mām 9.33

9.33 kiṃ punaḥ - Пагатоў, тым больш brāhmaṇāḥ - сьвятары, бра̄гман̣ы puṇyāḥ - чыстыя, сьвятыя, bhaktāḥ - божнікі, tathā - а таксама rāja-ṛṣayaḥ - князі-рушы, уладары-прарокі, a-nityam - у нявечны a-sukhaṃ - няшчасны lokam - сьвет imaṃ - гэты pra-āpya - лучыўшы, bhajasva - бажай mām - мяне.

manmanā bhava madbhakto madyājī māṃ namaskuru
mām evaiṣyasi yuktvaivam ātmānaṃ matparāyaṇaḥ 9.34

9.34 bhava - Будзь manāḥ - мыслам ува мне, (будзь) mad- мой bhaktaḥ - божнік, mad- мой yājī - аброчнік, māṃ - мне namaḥ-kuru - чыні пакланеньне, evam - так yuktvā - зьяднаўшы ātmānaṃ - сябе, mat- мяне para-āyaṇaḥ - зрабіўшы вышняй цэльлю, mām - да мяне eva - менавіта eṣyasi - ты прыйдзеш.

OM tat sad
iti śrīmad-bhagavad-gītāsūpaniṣatsu brahma-vidyāyāṃ yoga-śāstre śrīkṛṣṇārjuna-saṃvāde rājavidyārājaguhyayogo nāma navamo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны дзявяты ўзыход на імя "Йоґа сьвятарнай веды і сьвятарнай тайны".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.