Apr 6, 2011

Пасьвячэньне ведай


Рэнэ Ґенон. Сапраўдная ініцыяцыя і віртульаная ініцыяцыя ("Агляд ініцыяцыі", разьдзел 30)

Насамрэч ініцыятычнае навучаньне, асаблівасьць якога мы ўдакладнім далей, ня можа быць нічым іншым як вонкавай дапамогай, што прыкладаецца да нутраной працы рэалізацыі, каб даць ёй апору і наколькі магчыма накіроўваць яе. <...>

Насамрэч, па сутнасьці, рытуалы зьяўляюцца найперш перадавальнікамі духовага ўплыву, які бязь іх ніяк ня можа быць перададзены. Але ў той жа час ужо тым, што ўва ўсіх сваіх складніках яны маюць сымбалічны характар, яны неабходным чынам улучаюць у сябе і навучаньне, паколькі, як мы ўжо сказалі, сымбалі якраз і ёсьць адзіная мова, якая сапраўды падыходзіць для выражэньня ісьцінаў ініцыятычнага парадку. І наадварот, сымбалі ёсьць, па сутнасьці, сродкам навучаньня і ня толькі вонкавага, але і нечага большага, бо яны павінны найперш служыць "апорай" для мэдытацыі, якая ёсьць як найменш, пачаткам нутраной працы. Але тыя самыя сымбалі ў якасьці элемэнтаў рытуалаў і з прычыны іх "нечалавечага" характару зьяўляюцца таксама апорай самых духовых уплываў. Аднак, калі ўзгадаць, што нутраная праца неэфектыўная без узьдзеяньня ці, калі нават, без судзеяньня духовага ўплыву, то можна зразумець, што мэдытацыя на сымбалі сама прымае пры некаторых умовах характар рытуалу - рытуалу, які на гэты раз ня толькі дае віртуальную ініцыяцыю, але і дазваляе дасягнуць больш-менш высокай ступені ініцыяцыі сапраўднай.

Камэнтар:
Сымбаль - гэта знак, які не азначае адно з дапамогай другога - ня мае рэфэрэнцыі, ня ўлучаны ў парадак сэмантычнага трохкутніка. Сымбаль сам зьяўляецца праявай, разваротам ідэі, першаснага сэнсу ў пэўнай пачуцьцёвай прасторы - належыць да першаснага парадку імені і формы. Першасны парадак цалкам сымбалічны, таму само зьяўленьне слова "сымбаль" адпавядае адначасова адыходу ад яго ў парадак пераносны. Таму сымбаль зразуметы як яго сэнс (крыніца суадпаведнай праявы ў розных мадальнасьцях) зьяўляецца ў санскрыце адпаведнікам слову veda, а "сымбалічны" ў такім разе адпавядае "ведычнаму".

No comments:

Post a Comment