У адных старажытных тэатрах усе ролі, і мужчынскія, і жаночыя, гралі мужчыны, а ў другіх - жанчыны. Такім чынам, ёсьць нешта, што дазваляе аднаму полу пераканаўча прадстаўляць іншы на сцэне.
Тэатральная сцэна - гэта сцэна нораваў, а нораў - гэта збор пачуцьцёвых правілаў. На тэатральнай сцэне і мужчына, і жанчына - толькі віды нораваў, і менавіта гэта робіць іх падуладным акторскай гульні.
Тэатральнае сцэна зьяўляецца люстэркам, у якім пазнаюць сябе чалавечыя норавы, і як усякае люстэрка яна імкнецца да ўлады над адлюстраваным. Калі пол у тэатры мае пачцьцёвую і нораўную прыроду, то чаму там, па-за сцэнай, гэта ня можа быць так?
Грамадзкая і палітычная сцэна зьяўляюцца сцэнамі нораваў ня ў меншай ступені за сцэну тэатральную. І тут за полам таксама замацоўваюцца трывалыя пачуцьцёвыя правілы. У сацыяльным жыцьці пол таксама стаецца пачуцьцёвым.
Што ў такім разе азначае патрабаваньне роўнасьці полаў, з гледзішча эмацыйнага розуму? Жанчына, выконваючы пачуцьці мужчынскага нораву, проста становіцца на гэтай сцэне мужчынам, і наадварот, бо толькі архітэктура нораву тут і мае значэньне.
У люстэрку пачуцьцёвага розуму роўнасьць полаў выяўляецца недасягальнай. Пачуцьцёвы пол не азначае пол цялесны і ня можа быць скасаваны ні цялеснымі пераменамі, ні змаганьнем за грамадзкую роўнасьць.
No comments:
Post a Comment