Пачуцьцё, што ўзьнікае ў адказ на іншае пачуцьцё, мае ў сабе адбітак гэтага пачуцьця. Страх, што ўзьнік ў адказ на гнеў, нясе ў сабе гнеў. З другога боку, і гнеў, што ўзьнік з мэтай спарадзіць страх, зьмяшчае ў сабе таксама і страх.
У такім разе, кожнае пачуцьцё аказваецца цэлым сказам і мае тую самую будову сямі дзеяў: чын, дачын, сродак, прычыну, вычын, месца і асобу. Але тое, што кожны складнік будовы прадстаўлены пачуцьцём, азначае, што і ён можа мець у сабе такую ж будову, зьмяшчаць у сабе адбіткі іншых пачуцьцяў.
Кожнае пачуцьцё ў такім разе аказваецца вузлом пачуцьцёвай сеткі, зьвязанай абіткамі і адсьветамі. Зьвязваючы сабой усе пачуцьці і памнажаючы іх, яна адначасова паглыбляецца ў мінулае, дзе рана ці позна вядзе да першага пачуцьця, і таму ўтварае дрэва.
Кожны мастацкі твор можна тады прадставіць і выявіць як сетку пачуцьцяў. Кожны пачуцьцёвы сказ выяўляецца ўплеценым у агульны пачуцьцёвы тэкст. А з другога боку, твор можна адпачатку будаваць як пачуцьцёвую сетку, што адразу можа мець вэртыкальны гістрарычны вымер свайго разьвіцьця.
Нораў як набор пачуцьцёвых правілаў для ператварэньня адных пачуьцяў у іншыя, нібы уяўляе сабой будову люстэркаў для стварэньня пачуцьцёвых адбіткаў: гнеў з абіткам страху ператвараецца ў страх з адбітакам гневу, а затым у спакой з адбіткам страху.

No comments:
Post a Comment