Выпраўляючыся да Ітакі,
жадай быць дарозе доўгай,
поўнай прыгод і спазнаньня поўнай.
Ані лестрыгонаў, ані цыклёпаў,
ня бойся, ні гнеўнага Пасэйдона -
яны не сустрэнуцца на дарозе,
калі твае думкі сягаюць высока,
сабой зрушаючы дух і цела,
ані лестрыгонаў, ані цыклёпаў,
табе не сустрэць, ані Пасэйдона,
калі ім няма ў душы тваёй месца ,
калі душа сама іх ня зьявіць.
Жадай быць дарозе доўгай.
Каб многа было тых летніх ранкаў,
упершыню калі ты заходзіш
у порты местаў яшчэ нязнаных,
той радасьцю, тым прадчуваньнем поўных,
калі ты ідзеш на кірмаш фінікійцаў,
і там усіх розных купляеш тавараў,
бурштыну, маціцы, чорнага дрэва,
каралю і ўсякіх розных парфумаў,
як мага болей розных парфумаў;
калі ў гарады ўваходзіш Эгіпту,
каб зноў вучыцца ў мужоў вучоных.
Заўжды памятаючы пра Ітаку
як пра сваю канчатковую мэту,
не паскарай тым ня менш дарогі.
А можа няхай і гады яна зойме,
каб нават стары, дасягшы той выспы,
багаты на ўсё, што здабыў дарогай,
ты не чакаў ад Ітакі багацьця.
Ітака дала табе вандраваньне,
Каб не яна - ты ня знаў бы дарогі.
І болей за гэта - ня даць нічога.
І нават бедным свой край набыўшы,
ты ўсё адно небывала багаты.
Такі мнагамудры, такі разумны -
ты зразумееш, чым ёсьць Ітака.
Пераклаў Міхіал Баярын.
Lucky Club Casino Site Review 2021 | Sign Up and get up
ReplyDeleteLucky Club is one of the UK's top online gambling companies. luckyclub.live Its origins are in the UK, where players from all over the world are invited to play.