Jun 10, 2011

Глыбокі сьцег чыну

na karmaṇām anārambhān naiṣkarmyaṃ puruṣośnute, na ca saṃnyasanād eva siddhiṃ samadhigacchati - "Не ад непачынаньня ўчынкаў дасягае муж волі ад чыну, і не адмаўленьнем толькі да зьвяршэньня ён узыходзіць"  (Бгаґавадґі̄та̄ 3.4).

Чын даводзіцца рабіць, гэта абмежаваньне свабоды, ўласьцівае самой праяве. naiṣkarmyaṃ - не бязьдзейнасьць, а вольнасьць ад чыну, ад павіннасьці яго чыніць. Гэта свабода, і таму цэль. Але яе не дасягнуць адмаўленьнем ад чыну, яго непачынаньнем. Бо калі чын абмяжоўвае свабоду часткова, то нячын, нябыт выдаляе яе цалкам, скасоўваючы праяву. Бо свабода гэта паўната магчымасьці ўласнай прыроды, усемагутнасьць.

evaṃ jñātvā kṛtaṃ karma pūrvair api mumukṣubhiḥ, kuru karmaiva tasmāt tvaṃ pūrvaiḥ pūrvataraṃ kṛtam - "Так знаючы, чын чынілі продкі, жадаючы волі, таму чыні чын той самы, што продкі раней чынілі. (Бгаґавадґі̄та̄ 4.15).

Продкі, папярэднікі, настаўнікі, што жадалі свабоды, змаглі яе дасягнуць. Пройдзены імі шлях вядзе да цэлю, і для яго дасягненьня можа быць дакладна паўтораны. Дзеля вызваленьня павінен дзейсьніцца той і такі, правільны, вызвольны, традыцыйны чын.

niyataṃ kuru karma tvaṃ karma jyāyo hy akarmaṇaḥ - "Правільны чын чыні, чын ад нячыну лепшы"  (Бгаґавадґі̄та̄ 3.8).

niyata значыць "неабходны, абавязковы, правільны". Але няма змыслу загадваць чын, які і так ня можа ня быць учынены. Бо сама праява зьяўляецца чынам, і яго адмова будзе адмовай праявы. Таму niyata тут значыць "правільны, вызначаны, абмежаваны" - адпаведны сапраўднаму змыслу, прынцыпу чыну. Але што такое чын?

kiṃ karma kimakarmeti kavayopy atra mohitāḥ - "Што чын? Што нячын? - у гэтым нават паэты ня цямяць"  (Бгаґавадґі̄та̄ 4.16).

Што такое karman, чын, дзея? І чаму тут у змане нават знаўцы змыслаў, таявіты, паэты? Нібыта калі нешта адбываецца, зьмяняецца, ці нават выдзяляецца - гэта чын, адваротнае - нячын. Але дзе, у чым адбываецца чын? Бо рух, зьмена, выдзяленьне можа быць толькі адносна нязьменнага, нерухомага, фона, прасторы.

karmaṇo hy api boddhavyaṃ boddhavyaṃ ca vikarmaṇaḥ, akarmaṇaśca boddhavyaṃ gahanā karmaṇo gatiḥ -  
"Змысел чыну ўведаць у кменьні мае і звы́чыну змысел, у кменьні змысел нячыну, паколькі глыбокі сьцег чыну. (Бгаґавадґі̄та̄ 4.17).

Літаральна "тое, што чына" - частку, належную чыну - "трэба зразумець" - зрабіць яе budh. Зразумець чын - значыць знайсьці ў кменьні, розуме частку чыну, яго змысел. Розум выяўляецца прасторай чыну, тым, адносна чаго ён адбываецца, тым поўным, часткай чаго ён зьяўляецца.

Што такое чын у прынцыпе, што яго таттва, тоества, змысел? Змысел не існуе асобна, але толькі ў судачыненьні зь іншымі змысламі. Чын трэба разумець у супастаўленьні з тым, чым ён не зьяўляецца - зь нячынам.

Змысел выдзяляе, зьбірае большыя, першасныя змыслы. Таму чын трэба таксама разумець праз выманьне зь яго складнікаў змыслу, праз адыходжаньне ад яго і яго скажэньне - звычын. Які чын у поўным змысьле чын, дакуль чын застаецца чынам, хоць і ня ў поўнай меры, і пасьля чаго ён ужо перастае быць чынам? Вікарман, звычын - гэта viguṇaṃ karma - чын няправільны, пазбыты якасьці (як пабіты кубак), змыслова няпоўны, недачын у параўнаньні сапраўдным чынам. Гэта адыход, вычварэньне першаснага змыслу, прынцыпу чыну.

karmaṇo gatiḥ - значыць "рух, ход, адбываньне, сьцег чыну". Розум - месца адбываньня чыну, прастора яго руху, яго сьцег. Там яго трэба знайсьці. Сьцег чыну нутраны, глыбокі, схаваны, бо праходзіць на глыбіні розуму, у адваротным напрамку ад таго, куды глядзяць вочы. Яго трэба знайсьці, зьвярнуўшы ўвагу назад, спытаўшы, што насамрэч адбываецца, калі адбываецца чын?

karmaṇy akarma yaḥ paśyed akarmaṇi ca karma yaḥ, sa buddhimān manuṣyeṣu sa yuktaḥ kṛtsnakarmakṛt - "У чыне нячын хто ўбачыць, а чын у нячыне зможа, той між людзей мае кменьне, той адзіны, увесь чын скончыў". (Бгаґавадґі̄та̄ 4.18).

Рухомае адбываецца адносна нерухомага. Нерухомае - прастора рухомага, зьмяшчае ўсе рухі, і ёсьць і ўнутры, і вонках. Розум, нерухомая аснова чыну, выяўляецца нячынам, прасторай чыну, панадчынам. Таму ўсякі чын зьмяшчаецца ў нячыне, і нячын зьмяшчаецца ўва ўсякім чыне. sarvaṃ karmākhilaṃ pārtha jñāne parisamāpyate - "Увесь чын суцэльна асягаецца ў знаньні, Па̄ртха"  (Бгаґавадґі̄та̄ 4.33). Таму той, хто знайшоў чын у нячыне, і нячын у чыне, учыніў увесь чын, або: робіць усякі чын, застаючыся адзіным, цэльным, не зьмяншаючы сябе да яго. karmaṇy abhipravṛttopi naiva kiṃcit karoti saḥ - "Нават прабываючы ў чыне ён нічога ня чыніць"  (Бгаґавадґі̄та̄ 4.20).

Такі чын у супастаўленьні зь нячынам. Але ў чым сапраўдны змысел чыну, тое, без чаго ён ужо не зьяўляецца чынам?

yajñārthāt karmaṇo'nyatra lokoyaṃ karmabandhanaḥ, tadarthaṃ karma kaunteya muktasaṅgaḥ samācara - "Ад чыну, што не для аброку, сьвет гэты зьвязаны чынам, чын дзеля Таго, сын Кунті, дзейсьні ад зьвязку вольны". (Бгаґавадґі̄та̄ 3.9)

Звычын, адыход ад сапраўднага змыслу чыну - гэта чын не для аброку. Таму чын - гэта чын дзеля аброку. Аброк - не асаблівы від чыну, але сам чын у прынцыпе. Чын адпачатку і ёсьць аброк, а ўсякі іншы чын - толькі яго скажэньне. З гэтага гледзішча амаль усё, што называецца чынам сёньня, - толькі звычын, выступак, скажоны, вычварны чын, што вядзе свайго чыньніка ў зьняволю.

Змысел усякага слова ў чыне. Словы ўтвараюцца ад каранёў, змыслам якіх зьяўляецца чын. Усе рэчы - на самай справе чын. Таму і гаворыцца пра самую справу рэчаў. Яны ўзьнікаюць і існуюць у чыне і вяртаюцца безь яго ў субстанцыю. Змысел, знойдзены як чын, выяўляецца глыбокім, нутраным чынам (gahanā gatiḥ). Слова "энэргія" значыць па-старагрэцку "нутраны чын". Змысел - гэта энэргія рэчаў.

Jun 8, 2011

Шэсьць вершаў пра неруш

॥ श्रीशङ्कराचार्यः । निर्वाणषट्कम् ॥
Ш́рі̄ Ш́ан̇кара-а̄ч́а̄рйа. Шэсьць вершаў пра неруш

मनोबुद्ध्यहङ्कारचित्तानि नाहं
    न च श्रोत्रजिह्वे न च घ्राणनेत्रे ।
न च व्योमभूमि न तेजो न वायुः
    चिदानन्दरूपश्शिवोहं शिवोहम् ॥१॥

Ня вум я, ня розум, ня "я"-гук, ня думка,
    ня слых я, ня смак я, ня пах я, ня вока,
Ня неба, ня глеба, ня полымя й вецер,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |1|


न च प्राणसञ्ज्ञो न वै पञ्चवायुः
    न च सप्तधातुर्न च पञ्चकोशः ।
न वाक्पाणिपादं न चोपस्थपायुः
    चिदानन्दरूपश्शिवोहं शिवोहम् ॥२॥

Ня дых маё імя, ня пяць я паветраў,
    ня сокаў сямёра, ня пяць абалонак,
Ня рот я, ня рукі, ня ногі, ня чэляс,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |2|

न मे द्वेषरागौ न मे लोभमोहौ
    मदो नैव मे नैव मात्सर्यभावः ।
न धर्मो न चार्थो न कामो न मोक्षः
    चिदानन्दरूपः शिवोहं शिवोहम् ॥३॥

Ні жарсьці ўва мне, ні агіды, ні прагі,
    ні зману ўва мне, ані злобы, ні палу,
Ня дгарма, ня артха, ня ка̄ма, ня мокша,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |3|


न पुण्यं न पापं न सौख्यं न दुःखं
    न मन्त्रो न तीर्थो न वेदो न यज्ञः ।
अहं भोजनं नैव भोज्यं न भोक्ता
    चिदानन्दरूपः शिवोहं शिवोहम् ॥४॥

Ня зло, не дабро, не пакута, ня шчасьце,
    ня мантра, ня прошча, ня веда й аброкі,
Я ані спажыва, я ані спажыўца,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |4|


न मृत्युर्न शङ्का न मे जातिभेदः
    पिता नैव मे नैव माता न जन्म ।
न बन्धुर्न मित्रं गुरुर्नैव शिष्यः
    चिदानन्दरूपः शिवोहं शिवोहम् ॥५॥

Ні сьмерці, ні страху, ні роду, ні стану,
    ні бацькі, ні маці ў мяне, ні раджэньня.
Ня родзіч, ня сябра, настаўнік ці вучань,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |5|


अहं निर्विकल्पो निराकाररूपः
    विभुर्व्याप्य सर्वत्र सर्वेन्द्रियाणाम् ।
सदा मे समत्वं न मुक्तिर्न बन्धः
    चिदानन्दरूपः शिवोहं शिवोहम् ॥६॥

Бязрозны заўсёды, бязвобразнавідны,
    я існы паўсюдна, пан усіх здоляў,
Аднакі заўжды, невызвольны, нязьвязны,
    абраз чуйна-шчаснага, Ш́іва я, Ш́іва! |6|






Jun 6, 2011

Сэнс мовы

vāg-arthāv iva sam-pṛktau vāg-artha-pratipattaye, jagataḥ pitarau vande pārvatī-parameśvarau - "Дзеля спазнаньня сэнсу мовы я слаўлю бацькоў сусьвету, злучаных як мова і сэнс, Дачку гары і Навышняга ўладара" (Ка̄ліда̄са. Раґгувам̣ш́а 1.1).

Слова artha ўтвараецца ад кораня ṛ ("рухацца") і значыць "сэнс, мэта, абсяг, ужытак, уласнасьць". Слова padārtha літаральна перакладаецца як "сэнс слова" і значыць "рэч". Можа падацца, што - гэта рэфэрэнцыя, спасылка на аб'ект. Але аб'екту адпавядае іншая "рэч" - adhikaraṇam (над-дзеяньне, апора, падпарадкаваньне, субстанцыя).

Сэнс збана (ghaṭa) ў тым, што ў яго нешта зьмяшчаецца (ghaṭyate). Гэта кавалак рэчыва (dravya), прыкладам, гліны, што мае такі ўжытак (prayoga). Менавіта аб'ект (гліняны ці драўляны, вялікі ці маленькі), а не яго імя зьяўляецца "ўмоўнасьцю". Рэч адначасова зьяўляецца пасыўнай субстанцыяй і яе актыўным ужываньнем. 

Збан - не аб'ектыўная рэч, ён збан толькі для чалавека, які яго так ужывае, як такі ён - рэчыва, вытвор (vikṛti) субстанцыі, прыроды (prakṛti). Але і ўсе іншыя рэчы, увесь сьвет зьяўляецца такім толькі для чалавека. Тое, што ўспрымаецца як вуліца з крамамі і ўстановамі - толькі ўпарадкаванае нагрувашчаньне зямлі і камянёў. "Аб'ектыўны сьвет" самым літаральным чынам зьяўляецца мовай, сэнсам словаў, размовай чалавецтва адносна субстанцыі.

Разнастайнасьць субстанцыі зводзіцца да таттваў, першаэлемэнтаў, якія аднак таксама ў рэшце рэшт зьяўляюцца сэнсамі - трансфармацыяй, ужыткам першапачатковага, адзінага. Субстанцыя зьяўляецца аб'ектыўнай толькі як аб'ект ужываньня і трансфармацыі, але ўжо ад свайго адзінства ня можа быць успрынята як аб'ект. Тое, што чалавек успрымае, - гэта менавіта яе вытвор, артха, ужытак, "рэч для нас", сэнс слова. Рэч распадаецца на адзіную субстанцыю і дзеяньне, артху, і месца для вонкавага аб'екта не застаецца.

Таму рэч - літаральна "рэч" (ад "рачы́", гаварыць). Гэта сапраўды пада̄ртха, сэнс слова. Паколькі сэнс - гэта прызначэньне, ужытак, дзеяньне, ён залежны ад меры, апоры, кропкі дачыненьня, якая і робіць яго сэнсам. Але чалавек ня можа быць такой "мерай усіх рэчаў", бо таксама зьяўляецца сэнсам і словам у мове. Ніякі сэнс не існуе асобна, адзінкава, але толькі як элемэнт, судачыненьне ў межах сэнсавай цэласьці. Ні збан, ні чалавек не існуе асобна, але мае наўвеце судачыненьне з усімі сэнсамі мовы. Таму мерай і рэчаў, і чалавека можа быць толькі сама мова, поўнае кола сэнсаў.

Сэнсам слова можа быць дзеяньне, што вылучае кавалак з адзінства субстанцыі, але не сама субстанцыя, адзіная ў сваёй пасыўнасьці. Словы санскрыту ўтвараюцца ад каранёў, значэньнем якіх зьяўляецца дзеяньне (kriyā ці bhāva). Сэнсамі афіксаў зьяўляюцца ка̄ракі (дзейнікі), якія удакладняюць, упэўніваюць сэнс кораня, вызначаючы ролю рэчы ў дзеяньні (што? чаго? адкуль? для каго? у чым?). Санскрыцкія словы зьяўляюцца сапраўднымі імёнамі рэчаў, бо сапраўды выяўляюць іх сэнс, іх дзеяньне і ролю ў дзеяньні.

Калі сэнсамі каранёў зьяўляюцца дзеяньні, то альфабэт сэнсаў, зь якога ўтвараюцца карані, павінен складацца зь першасных дзеяньняў сьвядомасьці. Пачатковы сэнс, зь якога ўтвараецца альфабэт сэнсаў, павінен быць тым дзеяньнем, што ператварае адзіную субстанцыю ў мову. Такім дзеяньнем, сэнсам мовы зьяўляецца сам падзел і сама сувязь (sampṛkti) сэнсу і формы.

Jun 1, 2011

Багавітава Песьня, трэйці ўзыход

Трэйці ўзыход
Чын

Арджуна прамовіў:
Калі вышэйшая думка ад чыну, о Люду Прытулак,
чаму да жахлівага чыну тады мяне ты схіляеш? |1|
Ты быццам зблытаным словам тлуміш нібы маю думку,
адно скажы мне рашуча, чым дабра дасягну я. |2|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
У гэтым сьвеце два віды апоры мной сьцьверджаны даўна:
знаньнем яданьне зьлічэнцам, чынам яднаньне яднальцам. |3|
Ад непачынаньня ўчынкаў муж не збаўляецца чыну,
ня толькі адрокам адзіным ён да зьвяршэньня ўзыходзіць. |4|
Ніхто не стаіць ні імгненьня, не спрычыняючы чыну,
усіх прымушаюць да чыну кметы пратворы міжволі. |5|
Хто здолі чыну суняўшы, сядзіць і ўзгадвае мыслам
дачыны іх, самааблудны, завецца той крывадушным. |6|
Хто мыслам здолі суняўшы, Арджуна, здолямі чыну
яднаньне чынам зьдзяйсьняе, лічыцца той няпрывязным. |7|
Належны чын учыняй, вышэйшы чын ад нячыну,
бо нават жыўленьня цела не атрымаеш бяз чыну. |8|
Ад чыну ня дзеля аброку людзі вязьняцца чынам,
таму для аброку, сын Кунты, чын учыняй, непрывязны. |9|
З аброкам стварыўшы нашчадкаў, прамовіў спачатку Пан роду:
"Ім плёньцеся, ён вам хай будзе спаўненьня жаданьняў каровай. |10|
Ім баўце багоў, і няхай вас багі тыя бавяць таксама,
адзін аднога баўленьнем дасягнеце вышняй даброці. |11|
Жаданых здаволяў дадуць вам багі, якіх бавяць аброкам,
а хто, не аддзяўчышы дарам, зьядае дары іх, той злодзей". |12|
Хто есьць астачу аброку, усіх пазбаўляецца ганаў,
які для сябе толькі ежу гатуе, той жывіцца ганай. |13|
Ад ежы ўзбываюцца быты, з дажджу узбываецца ежа,
з аброку ўзбываецца дождж, аброк жа ўзбываецца з чыну. |14|
Чын ведай з Роду узбытым, а Род зь нязгубнага ўзбыты,
таму гэты Род паўсюдны ў аброку заўжды ўсталяваны. |15|
Хто так закручонага кола кручэньня далей ня доўжыць,
зламысны, здоляў здаволя, дарэмна жыве ён, сын Прытхі. |16|
Які чалавек самашчасны, сабою спатолены, Партха,
хто рады сабе, той ня мае болей належнага чыну. |17|
Ні ў тым яго цэль, каб чыніць, ні ў тым, каб стрымацца ад чыну,
ніяк яго цэль не залежыць ад іншых бытаў таксама. |18|
Таму заўжды незалежна дзейсьні належны учынак,
хто дзейсьніць чын незалежна, той вышняга муж дасягае. |19|
Зьвяршэньне дасягнута чынам такімі як мудры Джанака,
на цэласьць зважаючы сьвету і ты чын выконваць павінен. |20|
Усё, што ні робіць найлепшы, робяць і іншыя людзі,
які ён узор утварае, такі сьвет за ім пераймае. |21|
Няма для мяне ў трох сьветах таго, што чыніць я павінен,
чаго я хачу ці ня маю, але я займаюся чынам.|22|
Калі перастаў бы нястомна займацца я чынам напраўду,
маёю дарогай пайшлі бы, сын Прытхі, усе чыста людзі. |23|
Загінулі б гэтыя сьветы, калі не чыніў бы я чыну,
я стаў бы прычынай зьмяшэньня і зьнішчыў усе спараджэньні. |24|
Ад чыну залежныя людзі, няведнікі як учыняюць,
хай чыніць так незалежны веднік для цэласьці сьвету. |25|
Злом думкі хай не стварае нязнаўцам, чынам зьвязаным,
няхай прымае ўсе ўчынкі веднік, у дзеяньні едны. |26|
Пратворы кметамі ўчынкі ўсе чыста ўчыняюцца толькі,
"Я чыньнік" – так уважае самападмануты язьняй. |27|
Хто ўведаў тойства падзелу, Арджуна, кметаў і чыну,
"Займаюцца кметамі кметы" – ня ўласьцячы, так разважае. |28|
А тых, хто падмануты ўласьціць учынкі кметаў пратворы,
няведнікаў цэлага, дурняў, хай цэлага веднік ня рушыць. |29|
Мне ўчынкі адрокшы ўсе чыста чуваньнем прасамасьці цалкам,
пазбыты спадзеваў і язьні, змагайся, пакінуўшы жарсьці. |30|
Маёй гэтай вечнае думкі якія трымаюцца людзі,
бяз зайздрасьці, поўныя веры, збаўляюцца ўчынкамі нават. |31|
А тыя, што поўныя злобы, ня вераць маёй гэтай думцы,
аблудныя ў знаньні усякім, тых згіблымі ведай нячуйных. |32|
І знаўца нават паводзіць падобна да ўласнай пратворы,
пратворы ўсе сьледуюць быты, навошта чыніць перашкоду? |33|
Шлях здолі да кожнае цэлі хавае агіду і прагу,
як рабаўнікоў на дарозе, ісьці ў іх няволю ня мае. |34|
Лепш дрэнна уласную праўду адстойваць, чым добра чужую,
лепш гінуць за ўласную праўду, чым жыць за чужую у страху. |35|

Арджуна прамовіў:
Але чым прымушаны гэты зло чалавек учыняе,
міжволі нават, Варшнэя, сілай нібы кіраваны? |36|

Сьвяты Багавіт прамовіў:
Пажада гэта, гнеў гэта, што з кметы палу ўзьнікае,
шматжэрны і шматзлачынны, тут яго ворагам ведай. |37|
Агонь як ахутаны дымам, як люстра пакрытае срэбрам,
зародак пакрыты балонай, так ім усё гэта пакрыта. |38|
Пакрытае знаньне так гэтым знаўца ворагам вечным,
што мае выяву пажады, агнём ненажэрным, сын Кунты. |39|
Завуцца яго валадарствам і здолі, і мысел, і думка,
якімі ён тлуміць чуваньне, уцеленых знаньне пакрыўшы. |40|
Таму спачатку суняўшы здолі, нашчадак Бгараты,
пратні тое ліха, якое вызнаньне і знаньне зьнішчае. |41|
Вышэйшымі лічацца здолі, а мысел вышэйшы за здолі,
за мысел вышэйшая думка, ён той, хто вышэйшы за думку. |42|
Пазнаўшы яго звыш за думку, сабою сябе ўмацаваўшы,
бі ворага, магутнарукі, схаванага ў яве пажады. |43|

Бгаґавад-Ґі̄та̄, трэйці ўзыход, паслоўны пераклад

atha tṛtīyodhyāyaḥ
Трэйці ўзыход

arjuna uvāca
jyāyasī cet karmaṇas te matā buddhir janārdana
tat kiṃ karmaṇi ghore māṃ niyojayasi keśava 3.1

arjuna - Ардж́уна uvāca - прамовіў:
3.1 cet - Калі buddhiḥ - розум jyāyasī - лепшы karmaṇaḥ - ад чыну te - табой matā -
уважаны, janārdana - Узрух людзей (Кр̣шн̣а), tat - то kiṃ - чаму ghore - у жахлівы karmaṇi - чын ni yojayasi - ты кіруеш māṃ - мяне, keśava - Кеш́і-забойца?

vyāmiśreṇeva vākyena buddhiṃ mohayasīva me
tad ekaṃ vada niścitya yena śreyoham āpnuyām 3.2

3.2 vyāmiśreṇa - Заблытаным vākyena - сказам iva - нібыта mohayasi - ты ў зман уводзіш iva - нібыта me - мой buddhiṃ - розум, ekaṃ - адно tad - тое vada - скажы niś-citya - рашуча, yena - чым aham - я āpnuyām - дасягну śreyaḥ - дабра.

śrībhagavān uvāca
loke'smin dvividhā niṣṭhā purā proktā mayānagha
jñānayogena sāṅkhyānāṃ karmayogena yoginām 3.3

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca прамовіў:
3.3. niṣṭhā - Апора, устой asmin - у гэтым loke - сьвеце dvividhā - дваяка purā -
даўна pra-uktā - была сьцьверджана mayā - мной, an-agha - о беззаганны (Ардж́уна), jñāna-yogena - як йоґа-знаньне sāṅkhyānāṃ - зьлічбітаў, са̄н̇кхйаў karma-yogena - і йоґа-чын yoginām - йоґінаў.

na karmaṇām anārambhān naiṣkarmyaṃ puruṣośnute
na ca saṃnyasanād eva siddhiṃ samadhigacchati 3.4

3.4 na - Не an-ārambhāt - ад непачынаньня karmaṇām - ч
ынаў puruṣaḥ - чалавек aśnute - дасягае naiṣkarmyaṃ - вольнасьці ад чыну, бяс-чыннасьці na ca - і ня eva - толькі - saṃ-nyasanāt - адрокам, пакіданьнем siddhiṃ - зьвяршэньня sam adhi gacchati - ён дасягае.

na hi kaścit kṣaṇam api jātu tiṣṭhaty akarmakṛt
kāryate hy avaśaḥ karma sarvaḥ prakṛtijair guṇaiḥ 3.5

3.5 hi - Бо na kaś cit - ніхто api - нават kṣaṇam - мігу jātu - насамрэч tiṣṭhati - не стаіць, a-karma-kṛt - ня ўчыняючы чыну,
hi - бо sarvaḥ - кожны kāryate - вымушаецца чыніць karma - чын a-vaśaḥ - міжволі guṇaiḥ - кметамі, праявамі, якасьцямі jaiḥ - узьніклымі prakṛti- з пратворы, прадумовы чыну.

karmendriyāṇi saṃyamya ya āste manasā smaran
indriyārthān vimūḍhātmā mithyācāraḥ sa ucyate 3.6

3.6 indriyāṇi - Здолі karma- чыну saṃ-yamya -
суняўшы, абмежаваўшы, yaḥ - хто āste - сядзіць, manasā - мыслам smaran - памінаючы arthān - цэлі, абсягі indriya- здоляў, vimūḍha-ātmā - самааблудны saḥ - той mithyā-ācāraḥ - вілаводным ucyate - завецца.

yas tv indriyāṇi manasā niyamyārabhaterjuna
karmendriyaiḥ karmayogam asaktaḥ sa viśiṣyate 3.7

3.7 tu - Але yaḥ - хто manasā - мыслам niyamya - суняўшы indriyāṇi - здолі, karma-yogam - йоґу-чын ā rabhate - робіць indriyaiḥ - здолямі karma- чыну, arjuna -
Ясны, Ардж́уна, vi śiṣyate - узвышаецца saḥ - той a-saktaḥ - незалежны, непрывязны.

niyataṃ kuru karma tvaṃ karma jyāyo hy akarmaṇaḥ
śarīrayātrāpi ca te na prasidhyed akarmaṇaḥ 3.8

3.8 niyataṃ -
суняты, абмежаваны, сабой кіраваны karma - чын kuru - чыні tvaṃ - ты, hi - бо karma - чын jyāyaḥ - лепшы a-karmaṇaḥ - ад нячыну, api ca - і нават śarīra-yātrā - жыўленьне цела na pra sidhyed - не атрымаецца te - ў цябе a-karmaṇaḥ - нячыннага.

yajñārthāt karmaṇo'nyatra lokoyaṃ karmabandhanaḥ
tadarthaṃ karma kaunteya muktasaṅgaḥ samācara 3.9

3.9 karmaṇaḥ - Ад чыну, ārthāt -
змысел, цэль якога yajña- аброк, ayaṃ - гэты lokaḥ - сьвет, або чалавек karmabandhanaḥ - чына-зьвязны, зьвязаны чынам, tad-arthaṃ - дзеля таго (аброку) karma - чын, kaunteya - о сыне Кунті̄, sam ā cara - дзейсьні, mukta- вольны saṅgaḥ - ад прывязку.

sahayajñāḥ prajāḥ sṛṣṭvā purovāca prajāpatiḥ
anena prasaviṣyadhvam eṣa vo'stv iṣṭakāmadhuk 3.10

3.10 saha-yajñāḥ - З аброкам pra-jāḥ - нашчадкаў sṛṣṭvā - стварыўшы purā - даўней uvāca - мовіў prajā-patiḥ - Пан роду: prasaviṣyadhvam - вы маеце плёніцца, нараджацца anena -
ім, eṣa - ён vaḥ - вам astu - хай будзе iṣṭa- жаданых, або абраканых kāma- жаданьняў dhuk - карова".

devān bhāvayatānena te devā bhāvayantu vaḥ
parasparaṃ bhāvayantaḥ śreyaḥ param avāpsyatha 3.11

3.11 anena - Ім bhāvayata - баўце
, прычыняйце быцьцё devān - багоў, і хай te - тыя devāḥ - багі vaḥ - вас bhāvayantu - бавяць, bhāvayantaḥ - бавячы, прычыняючы быцьцё paras-paraṃ - адно аднаго, param - вышэйшай śreyaḥ - дабра ava āpsyatha - вы дасягнеце".

iṣṭān bhogān hi vo devā dāsyante yajñabhāvitāḥ
tair dattān apradāyaibhyo yo bhuṅkte stena eva saḥ 3.12

3.12 hi -
Бо bhāvitāḥ - баўленыя, быцьцёўленыя yajña- аброкам devāḥ - багі, дадуць вам iṣṭān - жаданых, або абраканых bhogān - здаволяў, yaḥ - хто, a-pradāya - не аддзячыўшы дарам, dattān - данае taiḥ - імі bhuṅkte - ўжывае, saḥ - той eva - напраўду stenaḥ - злодзей.

yajñaśiṣṭāśinaḥ santo mucyante sarvakilbiṣaiḥ
bhuñjate te tv aghaṃ pāpā ye pacanty ātmakāraṇāt 3.13

3.13 santo - Істыя, добрыя, aśinaḥ -
якія ядуць śiṣṭa- астачу yajña- аброку, mucyante - пазбаўляюцца sarva- ад усіх kilbiṣaiḥ - заганаў, tu - але ye - якія pacanti - гатуюць ātma-kāraṇāt - для сябе, te - тыя aghaṃ - гану, грэх bhuñjate - зьядаюць.

annād bhavanti bhūtāni parjanyād annasaṃbhavaḥ
yajñād bhavati parjanyo yajñaḥ karmasamudbhavaḥ 3.14

3.14 annād - Ад ежы bhavanti - узьнікаюць, існуюць bhūtāni - быты, parjanyād - ад дажджу saṃbhavaḥ - узбыцьцё, узьнікненьне anna- ежы, yajñād - ад аброку bhavati - узьнікае parjanyaḥ
- дождж, yajñaḥ - аброк karma-samudbhavaḥ - чына-выточны, узбываецца з чыну.

karma brahmodbhavaṃ viddhi brahmākṣarasamudbhavam
tasmāt sarvagataṃ brahma nityaṃ yajñe pratiṣṭhitam 3.15

3.15 karma - Чын brahma- - з брагман̣а ud-bhavaṃ - у
збытым, узьніклым viddhi - ведай, akṣara- зь нязгубнага, незьнікомага samudbhavam - узбыты, узьніклы brahma - брагман, Веды, tasmāt - таму sarva-gataṃ ўсюдырушны, паўсюдны brahma - брагман nityaṃ - заўжды prati-ṣṭhitam - ўстляваны yajñe - ў аброку.

evaṃ pravartitaṃ cakraṃ nānuvartayatīha yaḥ
aghāyur indriyārāmo moghaṃ pārtha sa jīvati 3.16

3.16 yaḥ - Хто evaṃ - так pra-vartitaṃ - закручанае cakraṃ - кола iha -
тут na - ня anu vartayati - круціць далей, той aghāyuḥ - зламысны, ārāmaḥ - здаволя indriya- здоляў, moghaṃ - дарэмна, марна saḥ - ён jīvati - жыве, pārtha - о сын Пр̣тхі (Ардж́уна).

yas tv ātmaratir eva syād ātmatṛptaśca mānavaḥ
ātmany eva ca saṃtuṣṭas tasya kāryaṃ na vidyate 3.17

3.17 yaḥ - Які tu -
ж mānavaḥ - чалавек syād - будзе eva - сапраўды ātma-ratiḥ - самашчасны, ātma-tṛptaḥ ca - і самаспатолены, ātmani - у сабе eva - толькі saṃ-tuṣṭaḥ - здаволены, tasya - у таго na vidyate - няма kāryaṃ - належнага чыну, чаго ён мае чыніць.

naiva tasya kṛtenārtho nākṛteneha kaścana
na cāsya sarvabhūteṣu kaścid arthavyapāśrayaḥ 3.18

3.18 tasya - У таго iha - тут eva -
сапраўды kaḥ ca na - якага-колечы arthaḥ - змыслу, цэлі na - няма ні kṛtena - ў чыне, na - ні a-kṛtena - і ў нячыне, ca - і asya - яго змысел na kaḥ cit - (няма) ніякай vi-apa-ā-śrayaḥ - залежнасьці, апорнасьці artha- змыслу, цэлі sarva-bhūteṣu - ад усіх бытаў.

tasmād asaktaḥ satataṃ kāryaṃ karma samācara
asakto hy ācaran karma param āpnoti pūruṣaḥ 3.19

3.19 tasmād - Таму satataṃ - заўжды a-saktaḥ - непрывязны kāryaṃ -
учынны, належны karma - чын sam ā cara - дзейсьні, hi - бо ā caran - зьдзяйсьняючы karma - чын a-saktaḥ - непрывязны, pūruṣaḥ - чалавек, муж param - вышняга āpnoti - дасягае.

karmaṇaiva hi saṃsiddhim āsthitā janakādayaḥ
lokasaṃgraham evāpi saṃpaśyan kartum arhasi 3.20

3.20. hi - Бо eva - менавіта karmaṇā - чынам ā-sthitāḥ - дасягнулі saṃsiddhim - зьвяршэньня janaka- Дж́анака -ādayaḥ і яго наступнікі
; api - таксама saṃ-paśyan - зважаючы eva - толькі saṃ-graham - на цэласьць, лучнасьць loka- сьвету ты маеш чыніць.

yadyad ācarati śreṣṭhas tattad evetaro janaḥ
sa yat pramāṇaṃ kurute lokas tad anuvartate 3.21

3.21 yad-yad - Як бы ā carati - ні паводзіў сябе śreṣṭhaḥ - найлепшы, tat-tad - гэтаксама eva -
во itaraḥ - іншы janaḥ - чалавек, yat - які saḥ - ён pra-māṇaṃ - узор kurute - стварае, tad - той lokaḥ - сьвет anuvartate - пераймае.

na me pārthāsti kartavyaṃ triṣu lokeṣu kiṃcana
nānavāptam avāptavyaṃ varta eva ca karmaṇi 3.22

3.22 na asti - Няма me - ў мяне, pārtha -
о сыне Пр̣тхі, kiṃ cana - нічога, няікага kartavyaṃ - учыннага, належнага чыну triṣu - ў трох lokeṣu - сьветах, na - ані an-avāptam - недасягнутага ava-āptavyaṃ - ці вартага дасягу, eva ca - але varte - зьвяртаюся, рушу, існую varte - я karmaṇi - ў чыне.

yadi hy ahaṃ na varteyaṃ jātu karmaṇy atandritaḥ
mama vartmānuvartante manuṣyāḥ pārtha sarvaśaḥ 3.23

3.23 hi -
Бо yadi - калі б ahaṃ - я a-tandritaḥ - нястомны na - не varteyaṃ - зьвяртаўся, існаваў, займаўся karmaṇy - у чыне, mama - маім vartmā - сьцегам, шляхам, pārtha - о сыне Пр̣тхі, anu vartante - зьвярнулі б, пайшлі бы сьледам sarvaśaḥ - ўсе manuṣyāḥ - людзі.

utsīdeyur ime lokā na kuryāṃ karma ced aham
saṃkarasya ca kartā syām upahanyām imāḥ prajāḥ 3.24

3.24 ut sīdeyuḥ - Загінулі б ime - гэтыя lokāḥ - сусьветы, ced - калі na kuryāṃ - я не чыніў бы karma - чыну, ca -
і syām - я стаў бы kartā - творцам saṃ-karasya - зьмяшэньня upa hanyām - і пазабіваў бы imāḥ - гэтыя prajāḥ - стварэньні.

saktāḥ karmaṇy avidvāṃso yathā kurvanti bhārata
kuryād vidvāṃs tathāsaktaścikīrṣur lokasaṃgraham 3.25

3.25 yathā - Як saktāḥ - залежныя karmaṇi - ад чыну a-vidvāṃsaḥ - няведнікі kurvanti - чыняць, bhārata -
о нашчадак Бгараты, kuryād - хай чыніць tathā - так a-saktaḥ - незьвязаны vidvān - веднік, cikīrṣuḥ - жадаючы ўчыніць saṃgraham - цэласьць, лучнасьць loka- сьвету.

na buddhibhedaṃ janayed ajñānāṃ karmasaṃginām
joṣayet sarvakarmāṇi vidvān yuktaḥ samācaran 3.26

3.26 janayed - Хай не спараджае bhedaṃ - злом buddhi- розуму a-jñānāṃ - у нязнаўцаў, saṃginām - вязьняў karma- чыну, joṣayet - хай прымае sarva- ўсе karmāṇi - чыны, vidvān - веднік, yuktaḥ - едны, у адзінстве sam ā caran - дзеячы.

prakṛteḥ kriyamāṇāni guṇaiḥ karmāṇi sarvaśaḥ
ahaṃkāravimūḍhātmā kartāham iti manyate 3.27

3.27 guṇaiḥ - кметамі, праявамі (істай, палам і цемрай) prakṛteḥ - пратворы kriyamāṇāni - ўчыняюцца karmāṇi - ўчынкі sarvaśaḥ - суцэльна, ahaṃ-kāra- язьняй, я-мнівам vimūḍha-ātmā - сама-падмануты manyate - лічыць iti
- так: aham - я kartā - чыньнік.

tattvavit tu mahābāho guṇakarmavibhāgayoḥ
guṇā guṇeṣu vartanta iti matvā na sajjate 3.28

3.28 tu - Але, mahā-bāho - о дужарукі (Ардж́уна), tattva-vit -
веднік тоества vi-bhāgayoḥ - распадзелаў guṇa- кметаў, праяваў, якасьцяў karma- і чыну: guṇāḥ - кметы, праявы, якасьці guṇeṣu - у кметах, праявах, якасьцях vartante - існуюць, зьвяртаюцца iti - так matvā - думаючы, na - не sajjate - апускаецца, зьніжаецца.

prakṛter guṇasaṃmūḍhāḥ sajjante guṇakarmasu
tān akṛtsnavido mandān kṛtsnavin na vicālayet 3.29

3.29 saṃ-mūḍhāḥ - Зманутыя guṇa- кметамі, праявамі pra-kṛteḥ -
пратворы sajjante - стаюцца залежнымі karmasu - ад чынаў guṇa- кметаў, праяваў, tān - іх mandān - слабых, млявых, a-kṛtsna-vidaḥ - якія ня ведаюць цэлага, kṛtsna-vid - той, хто ведае цэлае, na vi cālayet - хай не вагае.

mayi sarvāṇi karmāṇi saṃnyasyādhyātmacetasā
nirāśīr nirmamo bhūtvā yudhyasva vigatajvaraḥ 3.30

3.30 mayi - У мяне sarvāṇi - ўсе karmāṇi - ўчынкі saṃ-ni-asya -
аброкшы cetasā чуваньнем ādhyātma- прасамасным, скіраваным на сябе, самачуваньнем, bhūtvā - стаўшы nir-āśīḥ - пазбытым надзеяў і nir-mamaḥ - і пазбытым мніва "маё", yudhyasva - змагайся, vigata- пазбыты jvaraḥ - палу.

ye me matam idaṃ nityam anutiṣṭhanti mānavāḥ
śraddhāvantonasūyanto mucyante tepi karmabhiḥ 3.31

3.31 ye - Якія mānavāḥ - людзі, anu tiṣṭhanti - ісьцяць, прымаюць idaṃ - гэтую me - маю matam - думку, śraddhāvantaḥ -
веравітыя an-asūyantaḥ - незьняважныя, незайзросныя, нязлобныя, te - тыя mucyante - вызваляюцца api - нават karmabhiḥ - чынамі.

ye tv etad abhyasūyanto nānutiṣṭhanti me matam
sarvajñānavimūḍhāṃs tān viddhi naṣṭān acetasaḥ 3.32

3.32 tu - Але ye - якія abhi-asūyantaḥ - зламысныя, зайзросныя na anu tiṣṭhanti -
ня ісьцяць, не прымаюць etad - гэтую me - маю matam - думку, tān - тых vi-mūḍhān - аблудных, зманёных sarva- ва ўсякім jñāna- знаньні viddhi - ведай naṣṭān - як згіблых, acetasaḥ - збытых чуваньня, нячуйных.

sadṛśaṃ ceṣṭate svasyāḥ prakṛter jñānavān api
prakṛtiṃ yānti bhūtāni nigrahaḥ kiṃ kariṣyati 3.33

3.33 sadṛśaṃ - Паводле svasyāḥ - сваёй pra-kṛteḥ - пратворы ceṣṭate - чыніць нават jñānavān - той, хто мае знаньне
, знаньнік, знанавіт, prakṛtiṃ - пратворай, сьцегам пратворы yānti - ідуць, рушаць bhūtāni - быты, kiṃ - што ni-grahaḥ - затрыманьне kariṣyati - учыніць, зробіць?

indriyasyendriyasyārthe rāgadveṣau vyavasthitau
tayor na vaśam āgacchet tau hy asya paripanthinau 3.34

3.34 rāga- Жарсьць dveṣau - і агіда vi-ava-sthitau -
разьмяшчаюцца, хаваюцца arthe - ў мэце indriyasya-indriyasya - ўсякае здолі, tayoḥ - пад іх vaśam - уладу na - ня ā gacchet - мае ісьці, hi - бо tau - яны asya - яго pari-panthinau - рабаўнікі на дарозе.

śreyān svadharmo viguṇaḥ paradharmāt svanuṣṭhitāt
svadharme nidhanaṃ śreyaḥ paradharmo bhayāvahaḥ 3.35

3.35 śreyān - Лепш sva-dharmaḥ - свая дгарма vi-guṇaḥ -
звыкметная, пахібная para- ад чужой dharmāt - дгармы su-anu-ṣṭhitāt - нават добра выкананай, śreyaḥ - лепш sva-dharme у сваёй дгарме ni-dhanaṃ - скон, сьмерць, para- чужая dharmaḥ - дгарма ā-vahaḥ - нясе bhaya- небясьпеку.

arjuna uvāca
atha kena prayuktoyaṃ pāpaṃ carati pūruṣaḥ
anicchann api vārṣṇeya balād iva niyojitaḥ 3.36

arjuna - Ардж́уна uvāca - прамовіў
3.36 atha - Але kena - кім pra-yuktaḥ -
прымушаны, кіраваны ayaṃ - гэты pūruṣaḥ - чалавек pāpaṃ - зло, грэх carati - зьдзяйсьняе, api - нават an-icchan - нежадаючы, vārṣṇeya - нашчадак Вр̣шн̣і (Кр̣шн̣а), iva - нібы balād - сілай ni-yojitaḥ - прымушаны?

śrībhagavān uvāca
kāma eṣa krodha eṣa rajoguṇasamudbhavaḥ
mahāśano mahāpāpmā viddhy enam iha vairiṇam 3.37

śrī- Сьвяты bhagavān - Багавіт uvāca - прамовіў:
3.37 eṣaḥ - Гэта kāmaḥ - пажада, скома eṣaḥ -
гэта krodhaḥ - гнеў, sam-ud-bhavaḥ - узбыты, узьніклы guṇa- з кметы, праявы rajas- красы, палу, страсьці, mahā-āśanaḥ - мнагажэрны, mahā-pāpmā - вяліказлачынны, enam - гэнага, яго iha - тут vairiṇam - ворагам viddhi - ведай.

dhūmenāvriyate vanhir yathādarśo malena ca
yatholbenāvṛto garbhas tathā tenedam āvṛtam 3.38

3.38 yathā - Як dhūmena - дымам vanhiḥ - агонь ā vriyate - п
акрываецца, ca - і a-darśaḥ / ā-darśaḥ - нявідня / відня, люстра malena - срэбрам / пылам, yathā - як garbhaḥ - зародак ā-vṛtaḥ - пакрыты ūlbena - балонай, плевай, tathā - так tena - ім idam - гэта ā-vṛtam - пакрыта.

āvṛtaṃ jñānam etena jñānino nityavairiṇā
kāmarupeṇa kaunteya duṣpūreṇānalena ca 3.39

3.39 ā-vṛtaṃ - Пакрытае jñānam - знаньне etena - ім, nitya- заўсёдным vairiṇā - ворагам jñāninaḥ - знаўцы, ca -
і duṣpūreṇa - ненажэрным analena - полымем, kāma-rupeṇa - што прымае любую выяву, або які мае выяву пажады, kaunteya - о сыне Кунті.

indriyāṇi mano buddhir asyādhiṣṭhānam ucyate
etair vimohayaty eṣa jñānam āvṛtya dehinam 3.40

3.40 indriyāṇi - Здолі, manaḥ - мысел buddhiḥ - розум asya - яго adhi-ṣṭhānam - ўладарствам ucyate - завуцца, etaiḥ - імі eṣaḥ - ён vi mohayati - затлумляе, dehinam -
целавітаў jñānam - знаньне ā-vṛtya - пакрыўшы.

tasmāt tvam indriyāṇy ādau niyamya bharatarṣabha
pāpmānaṃ prajahi hy enaṃ jñānavijñānanāśanam 3.41

3.41 tasmāt - Таму tvam - ты, indriyāṇi - здолі ādau - спачатку ni-yamya - стрымаўшы, bharata-rṣabha - бык-нашчадак Бгараты, pra jahi - паразі hi
- ж enaṃ - гэнае, тое pāpmānaṃ - ліха, jñāna- знаньня vi-jñāna- і вызнаньня nāśanam - згубцу.

indriyāṇi parāṇy āhur indriyebhyaḥ paraṃ manaḥ
manasas tu parā buddhir yo buddheḥ paratas tu saḥ 3.42

3.42 parāṇi - Вышэйшымі indriyāṇi - здолі āhuḥ - клічуць, indriyebhyaḥ - за здолі paraṃ - вышэйшы manaḥ -
мысел, tu - але buddhiḥ - розум manasaḥ - за мысел parā - вышэйшы, tu - але yaḥ - які parataḥ - вышэй buddheḥ - за розум, saḥ - той ён.

evaṃ buddheḥ paraṃ buddhvā saṃstabhyātmānam ātmanā
jahi śatruṃ mahābāho kāmarūpaṃ durāsadam 3.43

3.43 evaṃ - Так buddhvā - зразумеўшы, знайшоўшы paraṃ - вышэйшага buddheḥ - за розум, saṃ-stabhya - умацаваўшы ātmānam - сябе ātmanā - сабой, jahi - бі, разі śatruṃ - ворага, mahābāho -
о дужарукі, dur-āsadam - цяжка-даступнага, kāma-rūpaṃ - які прымае любую выяву.

OṂ tatsaditi śrīmadbhagavadgītāsūpaniṣatsu brahmavidyāyāṃ yogaśāstre śrīkṛṣṇārjunasaṃvāde karmayogo nāma dvitīyo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, велічных упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, у сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны трэйці ўзыход на імя "Йоґа чыну".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.

Воля да мовы

Тры ступені праявы мовы - найтонкая (sūkṣmatara), тонкая (sūkṣma) і грубая (sthūla) - адпавядаюць тром магутам - волі (icchā-śakti), знаньню (jñāna-śakti) і чыну (kriyāśakti).

Адзінкай грубай ступені зьяўляецца сказ (vākyam) - пасьлядоўнасьць складнікаў, якой выражаецца цэласьць змыслу. Усе засталыя адзінкі зьяўляюцца тонкімі, прамежкавымі, інтэлектуальна выдзельнымі паміж цэласьцю змыслу і пасьлядоўнасьцю гукаў сказу. Цэласьць змыслу зьяўляецца ўмовай яго выяўленьня, сьцег якога апісваецца правіламі вйа̄караны.

Пачаткам любога выказваньня зьяўляецца vivakṣā - воля да мовы, жаданьне сказаць. У волі да мовы ўвесь змысел сказу ўжо ёсьць як адзіны непадзельны намер. Вівакша̄ зьвяртаецца да адзінага змыслу і выбірае (vara), выдзяляе яго частку. Таму вівакша̄ - не пазамоўны ініцыятар, а найтонкая ступень яе праявы. Паколькі чуйнасьць (citta) - гэта тое, што афармляецца мовай, мова выяўляецца яе самаафармленьнем.

catvāri vāk parimitā padāni tāni vidur brāhmaṇā ye manīṣiṇaḥ. guhā trīṇi nihitā neṅgayanti turīyaṃ vāco manuṣyā vadanti (Ṛg-veda 1-164.45) - "На чатыры крокі памерана мова, іх ведаюць бра̄гман̣ы, якія мудрыя, сукрыта схаваныя тры не рушаць, чацьверты словамі гавораць людзі".

Праява мовы праходзіць чатыры крокі: Ад адзінай сэнса-формы да падзелу на сэнс і форму. Ад сэнсу і формы да альфабэту сэнсаў (varṇa). Ад варнаў да каранёў (dhātu), якія выдзяляюць і зьбіраюць першасныя сэнсы. Ад каранёў да сказаў (vākya), што зьвязваюць і зьбіраюць словы (pada).

Пачатак мовы, адзіная сэнса-форма, патэнцыя ўсякай праявы называецца вышэйшай мовай (parā). Пры першасным падзеле на выяву (idam) і змысел (adaḥ) мова называецца відушчай (paśyantī). На ступені ўтварэньня кола змыслаў, калі існуе актыўны сэнс і неактыўны сэнсавы фон, мова называецца сярэдняй (madhyamā). Мова праяўленай змысловай множнасьці называецца выразнай (vaikharī).

Кожны сказ ад свайго намеру да канчатковай формы праходзіць гэты шлях афармленьня змыслу. Сьвядомасьць (citta), што афармляецца, прыгэтым застаецца кожны раз адзінай. Уся мова цалкам прысутнічае ў кожным выказваньні, як яго выдзеленая, актыўная і фонавая, неактыўная частка. Гэта матрыца змыслаў (mātṛkā), здольная выразіць любы магчымы змысел, такім чынам тоесна вышэйшай мове (parā) і магуце чуваньня (cit-śakti).

May 23, 2011

Конь узрокаў


Atharva-Vedaḥ 19-53, bhṛgur ṛṣiḥ, kālo devatā.
Атхарва-веда 19-53, р̣шы - Бгр̣ґу, дэвата̄ - Час

Час конь рушыць сямі-паводны, тысячавокі, бясстарасны, многасяменны,
на яго залазяць відушчыя ўзрокі, колы ягоныя ўсе сусьветы. |1|
Сем колаў рухае час той, сем у яго сяродкаў, вось у яго нясьмерце,
усе гэтыя рушачы сьветы, час той першым богам паходзіць. |2|
Пастаўлены поўны збан на час, яго бо мы бачым множна існым, 
усе гэтыя сьветы ён пранікае, часам яго завуць у навышнім небе. |3|
То ён усе сьветы разам сабраў, то ён абняў усе сьветы разам, 
бацька, ён стаўся іх сынам, таму няма іншага вышняга зьзяньня. |4|
Час нарадзіў тое неба, час гэтыя землі радзіў таксама, 
у часе бо бытае, бытнае, істае ўсё расстаўляецца ў часе. |5|
Час утварыў быцьцё, у часе палае Сонца,
у часе бо ўсе істоты, у часе бо бачыць зрок. |6|
Вум у часе і ў часе дых, зьяднаньне напраўду ў часе, 
з часу прыходам шчасныя гэтыя ўсе стварэньні. |7|
У часе жарба і веліч, супадае брагман із часам,
час напраўду ўладар усяго, што быў бацькам пана стварэньняў. |8|
Ім рушана, ім народжана, тое стаіць на ім,
час, брагман̣ам стаўшы, дзержыць таго, хто стаіць у найвышшы. |9|
Час утварыў стварэньні, час спачатку пана стварэньняў, 
самаўзьніклы Каш́йапа з часу, жар нарадзіўся з часу. |10|


kāló áśvo vahati saptáraśmiḥ sahasrākṣó ajáro bhū́riretāḥ |
tám ā́ rohanti kaváyo vipaścítas tásya cakrā́ bhúvanāni víśvā ||1||
saptá cakrā́n vahati kālá eṣá saptā́sya nā́bhīr amŕ̥taṃ nv ákṣaḥ |
sá imā́ víśvā bhúvanāny añjat kāláḥ sá īyate prathamó nú deváḥ ||2||
pūrṇáḥ kumbhó 'dhi kālá ā́hitas táṃ vái páśyāmo bahudhā́ nú sántam |
sá imā́ víśvā bhúvanāni pratyáṅ kāláṃ tám āhúḥ paramé vyòman ||3||
sá evá sáṃ bhúvanāny ā́bharat sá evá sáṃ bhúvanāni páry ait |
pitā́ sánn abhavat putrá eṣāṃ tásmād vái nā́nyát páram asti téjaḥ ||4||
kāló 'mū́ṃ dívam ajanayat kālá imā́ḥ pr̥thivī́r utá |
kālé ha bhūtáṃ bhávyaṃ ceṣitáṃ ha ví tiṣṭhate ||5||
kāló bhūtím asr̥jata kālé tápati sū́ryaḥ |
kālé ha víśvā bhūtā́ni kālé cákṣur ví paśyati ||6||
kālé mánaḥ kālé prāṇáḥ kālé nā́ma samā́hitam |
kāléna sárvā nandanty ā́gatena prajā́ imā́ḥ ||7||
kālé tápaḥ kālé jyéṣṭham kālé bráhma samā́hitam |
kāló ha sárvasyeśvaró yáḥ pitā́sīt prajā́pateḥ ||8||
téneṣitáṃ téna jātáṃ tád u tásmin prátiṣṭhitam |
kāló ha bráhma bhūtvā́ bíbharti parameṣṭhínam ||9||
kāláḥ prajā́ asr̥jata kāló ágre prajā́patim |
svayaṃbhū́ḥ kaśyápaḥ kālā́t tápaḥ kālā́d ajāyata ||10||