Mar 30, 2011

Самакменьне

Ш́рі̄ Ш́ан̇кара-а̄ча̄рйа

Чаканае прагнымі волі, спакойнымі, збытымі страсьці,
жарбою згубцамі ган, самакменьне сьцьвярджаецца гэта. |1|
Між іншых сродкаў дасягу кем толькі - сродак вызволі;
як гатаваць без агню - не дасягчы вызволі бяз знаньня. |2|
Бо чын, неварожы аблудзе, няведаньне не выдаляе,
толькі веда зьнішчае няведу, як пры стрэчы зьзяньня і цемры. |3|
Нібы схаваны нязнаньнем, па згубе яго зноў адзіны
Сам сабой сябе асьвятляе, як сонца па хмараў сыходзе. |4|
Душу, што ў брудзе нязнаньня, спазнаньнем зрабіўшы бясплямнай,
знаньне само мае зьнікнуць, як у чыстай вадзе пыл катакі. |5|
На сон бо падобна суплынь, супоўная гіды і жады,
як сьніцца, здаецца істотай, з прабудай стаецца нябытам. |6|
Датуль сьвет здаецца істотай, як срэбрам здаецца пярліна,
покі Род ня будзе спазнаны ўсяго чыста нядвойнай асновай. |7|
У апоры ўсяго і прычыне, ўладары навышнім, сусьветы
узьнікаюць, існуюць і гінуць, як бурбалкі ў пеністых водах. |8|
З сама-існа-чуйнага Вішн̣у, які паўсюль і заўсёды, 
усе розныя ўтвораны зьявы, як із золата зроблены ўкрасы. |9|
Як прастора пан здоляў выбытны прымае мноствы адзеяў,
іх падзеламі нібы падзельны, ізноў па іх згубе адзіны. |10|
Пад уладай мноства адзеяў пароды, аселі і станы
на Сябе накладаюцца толькі, як смакі і кветы на воды. |11|
Зь велябыту, што мае пяць частак, субытае, зьбертае чынам,
цела месцам спажывы уцехі й пакуты завецца. |12|
Што мае пяць дыхаў і мысел, кем і дзясяцера здоляў,
вытвор непяцёрнага быту, цела тонкае - сродак спажывы. |13|
Беспачатна і неапісальна няведа - адзея прычыны,
Іншым ад гэтае тройцы адзеяў Сябе уважацьме. |14|
Улучаны ў сховаў пяцёра утвораным зь іх падаецца
Сам чысты, як на адзежы чорным крышталь падаецца. |15|
Схаванага ў цела балоны зьвязкаў лушчэньнем належыць
Сябе нутранога ачысьціць як зерне рыжоў ад паловы. |16|
Бо Сам заўсёды паўсюдны зьзяе ня ўсюды выяўна,
у кменьні толькі відочны, як Месяца ў перлах адсьветак. |17|
Розным ад цела і здоляў, мыслу, кему й пратворы
ведаць належыць Сябе, як пана, іх дзеяў назорцу. |18|
Калі здолі занятыя чынам, Сам здаецца занятым таксама
няцямным, як Месяц між хмараў рухомых, здаецца рухомым. |19|
Ад сама-чуваньня залежна цела, кем, мысел і здолі,
свае цэлі чыну сягаюць, як людзі залежна ад сонца. |20|
Чын з кметамі здоляў і цела надаецца бязрозна таму, хто
сама-існа-чуйны, бясплямны, як цемра ноччу нябёсам. |21|
Зь нязнаньня мысловай адзеі надаюць Сабе чыньнікаў станы,
як Месяцу, віднаму ў плыні, ўдаецца плынь і рух водаў. |22|
Страсьці, жаданьні, ўцехі, пакуты збываюцца ў кменьні,
у сьненьні глыбокім зьнікаюць, не Сабе яны ўласны, а кему. |23|
Як сонца - ў сьвятле, у сьцюжы - вады, як полымя - ў пале,
гэтак свабыт Сябе ў вечнай чысьціні існа-чуйна-шчасьця. |24|
Сябе існа-чуйнага частку і кменьня дзею злучыўшы,
нярозьненьне гэтых абодвух распачынае "Я знаю". |25|
Няма Сябе вытварэньня, і ў кеме ня маецца кменьня,
душа, зазнаўшы ўвесь бруд, яго лічыць знаўцам і зорцам. |26|
Прыняўшы Сябе за жыўца, як у страху зьмяю за вяроўку,
“Не жывец я, а Сама-навышні”, - так знаючы, збавіцца страху. |27|
Адзін Сам асьвятляе здолі, кем і мысел, нібыта сьвечка,
што сама збаны асьвятляе, і не асьвятляецца імі. |28|
Для кменьня Сябе ня трэба кменьня іншага, Сам ёсьць кменьне,
як іншай сьвечкі ня трэба для асьвятленьня сьвечкі. |29|
Ўсе адзеі адмовіўшы сказам "Ня гэта, Ня гэта”, належыць
веляказамі ўведаць адзінства Сама-вышняга й Сама-жывога. |30|
Ад няведы да цела, што відна, усё гэта зьнікома як пена,
ад Сябе мае ўведаць адрозным, "я чысты Род” веляказам. |31|
Бо іншы ад цела, ня маю народзінаў, старасьці, сьмерці,
бо іншы ад здоляў, ня маю абсягамі здоляў зьвязаньня. |32|
Бо іншы ад мыслу, ня маю болю, страсьці, страху, агіды,
“Я сьветлы, ня дых, ня мысел" - загадвае Слова сьвятое. |33|
Бяскметны, бязьдзейны, вечны, безадменны і беззаганны,
безвытворны і безвыяўны, бясплямны, заўсёды я вольны. |34|
Я ўсё, і ўнутры, і звонку, паўсюль, як прастора, нязьменны,
заўсёды ўсёроўны, поўны, нязьвязны, нярушны, чысты. |35|
Адзін, вечны, чысты і вольны, непадзельны, шчасны, нядвойны,
ісьціна, знаньне, бясконцасьць - я той Род найвышэйшы. |36|
Так у паўторы станоўны "Я толькі Род” запаміну
нішчыць расьсевы няведы, як лекі нішчаць хваробы. |37|
Сеўшы ў самоце, бязжарсны, кім пераможаны здолі,
аднога Сябе мае бавіць бязьмежным неіншацэльна. |38|
У Сабе ўсё чыста, што відна, дабракемны, розумам зьліўшы,
аднога Сябе мае бавіць чыстай заўсёды прасторай. |39|
Пакінуўшы явы і кветы ўсе, веднік апошняга змыслу,
супоўны чуваньня і шчасьця тады набывае сваяву. |40|
Знаўца, знанага й знаньня падзелу няма ў Сама-вышнім,
адна чуйнага й шчаснага ява, таму Сам Сябе асьвятляе. |41|
Калі церці гэтак станоўна запалкі Сябе засяродам,
узьнятае полымя знаньня усе дровы спаліць няведы. |42|
Перш знаньне нібы сьвітаньне далае суцэльную цемру,
затым Сябе Сам паяўляе, нібы праменісты сьветач. |43|
Хаця Сам заўсёды наяўны, зь няведы здаецца ён зьніклым,
а па згубе яе бы набыты, - як на шыі ўласнай каралі. |44|
Нібы слуп здалёк чалавекам, жывым бытам Род падаецца,
калі ж бачаць тойсную яву, адно ў другім спанікае. |45|
Узьніклае зь перабываньня ў сваявы тоестве знаньне
скора "я" і "маё" выдаляе, як поблыт сьвету старонаў. |46|
У Сабе ўвесь сьвет без астачы яднар, што пэўны ў вызнаньні,
бачыць адзіным Сабою, зерачы вокам ізнаньня. |47|
“Увесь гэты сьвет - толькі Сам, няма кром Сябе анічога" -
ўсё чыста Сабой толькі бачыць, як з гліны збаны ды судзіны. |48|
Тагавед, жывы і свабодны хай адзеяў старых кіне кметы,
існа-чуйна-шчаснага явай хай стане, як з вопрадня мятлік. |49|
Пераплыўшы мора аблуды, мноствы чортаў-страсьцяў забіўшы,
зьяднаны, ў спакоі тойсамы зьзяе яднар самашчасны. |50|
Мінучыя вонкія ўцехі пакінуўшы, сама-здавольны,
як сьвечка ў збане асьвятляе нутро сваё ён самастойны. |51|
Маўчар, прысутны ў адзеях, іх правам няплямны, як неба,
усёведны жыць можа як дурань, і нязьвязны ляцецьме як вецер. |52|
Маўчар па растаньні адзеяў у Вішн̣у ўвойдзе бязрозна,
як вада ў ваду, неба ў неба, як сьвятло ў сьвятло без астачы. |53|
Больш няма ад якога дасягу, больш няма ад каторага ўцехі,
больш няма ад каторага знаньня, уважаць тое Родам належыць. |54|
Больш няма ад якога, што бачыць, больш няма па якім зноў-бываньня,
больш няма ад якога, што знаці, уважаць тое Родам належыць. |55|
Скрозь поўны, ўверсе і ўнізе, існа-чуйна-шчасны, нядвойны,
адзіны, бясконцы, вечны, уважаць тое Родам належыць. |56|
Ў ведазьвершах у яве адмоўя што ўказана нязьменнае тое,
адно суцэльнае шчасьце, уважаць тое Родам належыць. |57|
Да часткі шчасьця дапаўшы, таго, які ўвесь і ёсьць шчасьце,
ўсе створы, ад самага Роду, усе шчасныя ў рознае меры. |58|
Зь ім лучны ўсе чыста рэчы, усе сувязі рэчаў ім лучны,
таму ўседасяжны той Род, як ва ўсім малацэ быве масла. |59|
Немалы, невялікі, нядоўгі, некароткі, няўзьніклы, нязьменны,
што бязь явы, кметы і назвы, уважаць тое Родам належыць. |60|
Чыім зьзяньнем сьвятляецца сонца, які не асьвятляецца сонцам,
чым гэта ўсё робіцца відным, уважаць тое Родам належыць. |61|
Які ўсюды ўнутры і навонках, які сам увесь сьвет асьвятляе,
зьзяе Род як жалезная куля ў вагні расьпячоная жарам. |62|
Род ад сусьвету адрозны, і няма кром Роду нічога,
калі іншым нешта здаецца, гэта зман, як мара ў пустэльні. |63|
Усё, што бачна і чутна, ня быцьме іншым ад Роду,
знаньнем тоества гэта ёсьць Род, існа-чуйна-шчасны, нядвойны. |64|
Сама-існа-чуйнага бачыць паўсюдным вокам ізнаньня,
і ня бачаць вокам нязнаньня, як сьляпыя бліскучае сонца. |65|
Ачышчоная ў полымі знаньня, запаленым слуханьнем ведаў,
душа, пазбытая бруду, сама нібы золата зьзяе. |66|
Сам, узыйшлы ў нябёсах сэрца - цемразгубнае сонца кменьня, 
ўседасяжны і ўсеапорны сьвеціць і ўсё асьвятляе. |67|
Незалежна ад месца, краю і часу паўсюднага, 
згубцу болю, прачыстага, вечна шчаснага,
хто шануе ў прошчы Сябе самога, ўсе дзеі кінуўшы,
усёведны хай стане, паўсюдны, ад сьмерці вольны. |68|

ОМ Існае Тое

Пераклаў з санскрыту Міхаіл Баярын.

Mar 23, 2011

Неруш


Чытаньне кожнага ведычнага гімну пачынаецца з пран̣авы і сканчаецца патройным усклікам - śāntiḥ śāntiḥ śāntiḥ. Слова śānti значыць "спакой, мір, канец". Яно ўтвараецца ад кораня śam (upaśame - "супакойвацца, заціхаць, сканчацца") афіксам ktin. Калі пран̣ава зьяўляецца іменем пачатку, то ў чым сэнс такога канца?

Спакой - гэта адсутнасьць руху, неруш, нязьменны стан. У корані śam гучыць гук ma, які значыць меру (māna). Нерухомае - мера рухомага. Адносна нерухомага адбываецца рух, таму ён у прынцыпе рух па коле. Час і прастора - час і прастора руху. Таму ў цэнтры кола ёсьць чароўнае нерухомае месца, dhruvam, у якім няма працягласьці, ні часу, ні прасторы. З гледзішча восі ўсё бачна адразу, увесь час і ўся пратора. Чым далей ад восі, тым хутчэйшы рух, тым скарэйшы час. Таму спакой - цэнтральны восевы стан.

Але з гледзішча руху спакой - гэта яго адсутнасьць, нішто, пустата. Гук śа, што гучыць у корані śam, значыць пустату (śūnyam). Такога месца, дзе няма ні прасторы, ні часу не існуе. Але кола відавочна круціцца, і ў яго ёсьць цэнтар. Таму спакой - станоўчая дзейная пустата, яўнае нішто. Sad-asat-param - вышэйшае за існае і няіснае.

nāsad āsīn no sadāsīt tadānīṃ (Ṛg-veda 10.129.1) - "Не было тады ні існага, ні няіснага". Тут ужываецца адзін з традыцыйных спосабаў выказаць невыказнае. Робіцца сьцьвярджэньне, прыкладам, matsthāni sarvabhūtāni - "усе быты ўва мне" (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 9.4), пасьля сьцьвярджэньне адмаўляецца - na ca matsthāni bhūtāni - "але не ўва мне ўсе быты" (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 9.5), і тое, што застаецца - і ёсьць пасланьне, сапраўдная мэта ўсяго выказваньня. Таму "ні існага, ні няіснага" значыць немагчымасьць кваліфікацыі - "тое, што было, не было ні існым, ні няісным". Любы рух выяўляецца зрухам, адыходжаньнем ад першапачатковага стану, паколькі ёсьць толькі ў параўнаньні зь ім. Таму спакой - першачапачатковы стан, нерухомы выток руху.

І хаця хуткае і кароткае жыцьцё чалавека прабягае нібыта далёка ад нябеснай восі, чалавек носіць месца пачатку і цэнтар сьвету ў самім сабе. У спакоі чалавек дасягае цэнтру сябе. Адобва цэнтры, маленькага кола чалавека і вялікага кола сьвету, якасна супадаюць, бо няма ні розьніцы, ні мяжы, ні адлегласьці паміж двама нерухомасьцямі. Паміж двума коламі праходзіць вось і ўтвараецца вялікі воз. Спакой выяўляецца для чалавека шляхам да пачатку, па якім ён ідзе сам (svayam), да сябе з дапамогай сябе (ātmanātmānam).

Спакой значыць канец, вяратаньне ў першачатковы стан. Толькі пасьля зруху ён можа атрымаць сваё імя. Гэта рух у адваротным кірунку, і ў гэтым змысьле спакой зьяўляецца іменем ініцыяцыі, вяртаньня да пачатку, нараджэньня назад. Слова śānti - выяўляе сутнасьць і каштоўнасьць ведавай традыцыі.

yogaś citta-vṛtti-nirodhaḥ. tadā draṣṭuḥ sva-rūpe'vasthānam. vṛtti-sārūpyam itaratra - "Йоґа (задзіночаньне) - гэта спыненьне руху (vṛtti) сьвядомасьці (citta). Тады адбываецца ўсталяваньне зорцы ў самім сабе (у сваёй яве). Інакш - яго падабенства да руху. (Патаньджалі. Йоґа-сӯтры, 1.2-4) Слова vṛtti азначае колавы, адносны рух, зварот, вярчэньне, аддаленьне ад першапачатковага стану. Любы рух сьвядомасьці, яе зьмяненьне ёсьць vṛtti. Слова yoga ўтвараецца ад кораня yuj (злучаць) і значыць дасягненьне адзінства, якое разумецца як дасягненьне ўласнай перашапачатковай прыроды, у адваротнасьць любой яе трансфармацыі. Тры галоўныя ступені йоґі - dharaṇā (ўтрыманьне ўвагі), dhyānam (роўная плынь увагі) і samādhi (супадзеньне) зьяўляюцца рознымі ступенямі спыненьня руху.

У такім разе śānti, спакой, адсутнасьць руху - назва ўласнай прыроды чалавека. nityaḥ sarvagataḥ sthāṇur acaloyaṃ sanātanaḥ. avyaktoyam acintyoyam avikaryoyam ucyate - "Вечны, паўсюдны, станоўны, заўсёдны ён, непарушны. Невыяўны ён і нямысны, яго невытворным лічаць" (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 2.24-25).

eṣā brāhmī sthitiḥ pārtha naināṃ prāpya vimuhyati, sthitvāsyām antakālepi brahmanirvāṇam ṛcchati - "Такі стан брагман̣а, Па̄ртха, дасягшы яго, не блукае, пры сконе ў ім стаўшы нават, у неруш брагман̣а рушыць. (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 2.72) Слова nirvāṇam азначае "адсутнасьць ветру" паводле сӯтры Па̄н̣іні (8.2.50 nirvāṇo vāte), але паколькі тут гаворка ідзе пра брагман̣а, слова трэба разумець этымалягічна як "адсутнасьць руху" (паводле сэнсу кораня vā - gati-gandhanayoḥ).

Ш́а̄нті - гэта svāsthya (самастойнасьць, самавалоданьне, здароўе), першапачатковае восевае становішча сьвядомасьці, мэта і каштоўнасьць ведычнай традыцыі, кола сана̄тана-дгармы. Сёньня галоўным рухавіком жыцьця сталася адваротнае - аттракцыя, прыцягненьне і крадзеж увагі сьвядомасьці. Чалавеку прапаноўваюцца ўсе магчымыя відовішчы ў абмен на яго ўвагу. Кожнае імгненьне яго разрываюць на часткі і клічуць у розныя бакі ўсемагчымыя забавы. Яго ўвага - самы каштоўны тавар і грашовая адзінка. Такое грамадзтва "не ў сабе" (a-svastha), аб'ект выцягненьня і здабыцьця энэргіі. nāsti buddhir ayuktasya na cāyuktasya bhāvanā, na cābhāvayataḥ śāntir aśāntasya kutaḥ sukham - "Неяднаны розум ня мае, няма ў неяднанага творства, нятворчы ня мае спакою, адкуль неспакойнаму шчасьце?" (Бгаґавад-Ґі̄та̄ 2.66) Але ўвесь гэты рухавік разам можа быць спынены сілай безуважнасьці і спакою, якую кожны мае ў сабе сам.

Mar 13, 2011

Множная этымалёгія

Акрамя шырокай адменнасьці, адной з малазразумелых для сучасьніка рысаў вйа̄каран̣ы зьяўляецца множная этымалёгія. Хаця прыманьне некалькіх утварэньняў аднаго слова можна палічыць адной зь відаляў адменнасьці, насамрэч гэта нешта адваротнае. Добра вядомы выпадак, калі адна выява ўжываецца ў розных змыслах і лічыцца прыгэтым рознымі словамі, што маюць аднолькавую выяву (sarūpa). Але выпадак множнай этымалёгіі іншы - тут адна выява, маючы рознае ўтварэньне і адрозьненьне ў змысьле, лічыцца тым ня менш адным словам.

Такія словы - у асноўным словы-загадкі, пакінутыя ведавымі паэтамі нашчадкам. Іх утварэньне было пытаньнем ужо ў час Па̄н̣іні і Йа̄скі (аўтара нірукты). Калі нірукта (этымалёгія) цалкам прысьвечана іх разгадваньню, то Па̄н̣іні ў Aṣṭādhyāyī пра іх утварэньне фармулюе адну сӯтру - uṇādayo bahulam 3.3.1. Калі каротка, то: "uṇ і далейшыя афіксы - разнастайна". Сӯтры пра гэтыя афіксы вынесены з Aṣṭādhyāyī ў асобны твор - Uṇādi-sūtāṇi, пра аўтарства якіх спрачаюцца. Тэкст дайшоў у некалькіх рэдакцыях, што моцна розьняцца між сабой.

Uṇагалоўныя - гэта kṛt-афіксы, пры даданьні якіх да кораня адбываецца вялікая і разнастайная нерэгулярнасьць, апісваць якую дакладнымі правіламі было папросту неэканомна. Бо калі на адзін выпадак выдзяляецца адно правіла, змысел яго існаваньня зьнікае. Многія словы, што сканчаюцца на ун̣а̄ді-афіксы, зусім ня ўзгадваюцца ў сӯтрах і ўтвараюцца па аналёгіі. Прынцып, па якім утвараюцца словы ў ун̣а̄ді-сӯтрах просты - слова дзеліцца на prakṛti (аснову) і pratyaya (афікс), а аснова або зводзіцца да dhātu (кораня), або мае ў дадатак яшчэ і upapada (дапаможнае слова). Некаторыя словаўтварэньні ў ун̣а̄ді-сӯтрах пакідаюць у даволі вялікіх словах ад кораня ўсяго першы гук, а ўсё засталае робяць афіксам. Такія словы як ca ("і") таксама ўтвараюцца ад каранёў, што лічыцца вельмі сумнеўным. Таму аўтарытэт ун̣а̄ді-сӯтраў у многіх выпадках вельмі ўмоўны. Не зважаючы на гэта, цяжка пераацаніць іх значэньне як крыніцы па санскрыцкай этымалёгіі.

Але як адно і тое самае слова можа ўтварацца адразу ад некалькіх каранёў? Напрыклад, слова pumān (мужчына). Патаньджалі ўтварае яго ад кораня (спараджаць ці прасоўваць) - sūteḥ sap prasave pumān (Mahābhāṣya 1.2.64.10). Паводле розных вэрсіяў ун̣а̄ді-сӯтраў яно ўтвараецца ад кораня (абараняць) - pāter ḍuṃsic/ḍuṃsun (Uṇādi 1.183/189), або ад (ачышчаць) - pūño muk sun (Uṇādi 9.48). Камэнтатары звычайна пералічваюць усе вэрсіі, не адкідаючы ніводнай, не называючы іх ні правільнымі ні няпрявільнымі, толькі выдзяляючы адну як асноўную. Такім чынам слова pumān афарбоўваецца для вучня вйа̄каран̣ы адразу некалькімі змысламі - дзейнасьцію, творчасьцю, чысьцінёй і абаронай.

Слова puruṣa паводле Бр̣гада̄ран̣йака-упанішады ўтвараецца ад кораня uṣ (спальваць) з дапаможным словам puras (папярэдні) - sa yat pūrvo 'smāt sarvasmāt sarvān pāpmana auṣat tasmāt puruṣaḥ. oṣati ha vai sa taṃ yo 'smāt pūrvo bubhūṣati ya evaṃ veda - "Той, хто папярэдні ад усяго гэтага, спаліў усё зло, таму ён пуруша. Таму спальвае той, хто так ведае, таго, хто жадае быць перад ім" (Bṛhadāraṇyaka-upaniṣad 1.4.1). Ш́ан̣кара̄ча̄рйа, камэнтуючы іншы фрагмэнт той самай упанішады (г.зн. дакладна ведаючы пра існаваньне іншай дэрывацыі), тлумачыць слова дваяка - 1) як pūrṇam anena sarvaṃ (Bhagavad-gītā-bhāṣya 8.4) - "якім поўніццца ўсё") - г.зн. утвораным ад кораня pṝ і 2) як puruṣaḥ puri śayanāt (Bhagavad-gītā-bhāṣya 8.4) - "жыве ў целе/горадзе" - як утворанае ад кораня vas (жыць, сяліцца) і pur (крэпасьць, цела). Апошняя дэрывацыя ўскосна ўзгадваецца і ў Бгаґавад-Ґі̄це, можа быць як алюзія на верш з Ш́вета̄ш́ватара-упанішада (navadvāre pure dehī... Bhagavad-gītā 5.13 Śvetāśvatara-upaniṣad 3.18). Паводле уна̄д̣і-сӯтраў puruṣa ўтвараецца ад кораня pur (папярэднічаць) - puraḥ kuṣan (Uṇādi 4.75). Для чалавека традыцыі падобнае слова мае адначасова некалькі спосабаў утварэньня, і такіх прыкладаў мноства.

Ужо тое, што паходжаньне слова больш за дзьве тысячы гадоў тлумачыцца некалькімі спосабамі, робіць для нас яго этымалёгію множнай, і кожны варыянт верным і вартым уліку проста як факт культуры. Але так яно было ўжо ў час камэнтатараў ун̣а̄ді-сӯтраў, і таму адсутнасьць змаганьня за правільны варыянт. Але больш за тое, без гістарычнай і аўтарскай пэрспэктывы меркаваньні пра варыянты дэрывацыі апынаюцца ў прасторы адной сьвядомасьці, дзе ўсё роўна, чый менавіта розум падумаў думку, галоўнае, што носьбіт мовы на гэта ў прынцыпе здольны. Здольнасьць (śakti) да варыянтнай дэрывацыі аднаго слова выяўляецца ўжо ня проста вонкавай лексыкаграфічнай карэктнасьцю, але нутраной рысай самой культуры.

Бальшыня словаў, што дапускаюць множную этымалёгію, - гэта загадкі, пакінутыя р̣шы, ведавымі паэтамі. І ў гэтым выпадку мнагазначнасьць слова зьяўляецца ня так вынікам неразуменьня формы, як наўмыснасным намерам. Бо ўсякі паэтычны тэкст зьяўляецца загадкай, наўмыснай мнагазначнасьцю, што выклікае ўспрымальніка на пераадоленьне неразуменьня. Загадваньне і разгадка загадак - насамрэч улюбёны занятак р̣шы (brahmodyam).

Калі мнагазначнасьць увогуле зьяўляецца рысай паэтычнага, то спосабы яе выяўленьня залежаць ад паэтычнай мовы і праяўляюцца на тым узроўні, на якім мова зьяўляецца творчай і апэратыўнай. Так, у сучаснай мове гатовага слоўнікавага запасу і культурнага слоўніку, у сытуацыі, калі "усё ўжо створана", творчасьць абмяжоўваецца толькі апошнім гарызантальным плянам ужываньня мовы - камбінацыяй і кампіляцыяй алюзіяў і рэмінісцэнцыяў на іншыя гатовыя заархіваваныя тэксты. Гэта апошняя, трэцяя ступень паэзіі, яе канец, бо гэта канец творчасьці мовы. У адваротнасьць гэтаму паэтычная мова р̣шы зьяўляецца творчай цалкам, ад пачатку да канца, ад адзінага сэнсу да сэнсаў гукаў, каранёў, словаў і сказаў. Гэта вэртыкальная творчасьць, вынікам якой сталася мова пазьнейшых людзей. Для мовы, у якой дэрывацыя зьяўляецца актыўнай апэратыўнай дзейнасьцю, творчасьцю, а не тлумачэньнем ужо гатовых формаў, стварэньне мнагазначнасьці дэрывацыі зьяўляецца паэтычным прыёмам, спосабам загадаць загадку.

Гэта першая ступень паэзіі, на якой утварэньне самой мовы зьяўляецца паэтычнай творчасьцю. Кожная наступная ступень ператварае папяпрэднюю ў сваю загадку. На прыступку ніжэй мова пакідаецца як ужо стваранае, як фон і сродак для ўтварэньня зьместаў і сюжэтаў. На трэцяй ступені ўтвораныя зьместы стаюцца аб'ектам камбінаторнай гульні асацыяцыяў. Гісторыя паэзіі - гэта гісторыя паступовага спуску сьвядомасьці ад поўнай вэртыкальнай творчасьці мовы да гарызантальнай камбінаторыкі адсылак на адсылкі.

Слова можа быць утвораным адразу ад некалькіх каранёў толькі ў тым выпадку, калі самі карані ўтвораны з больш першасных складнікаў - фанэмаў мовы. Калі карані зьяўляюцца толькі прамежкавымі элемэнтамі на сьцезе ад альфабэту змыслаў да канчатковых словаў, складнікам, падначаленым актыўнаму ўтварэньню, волі да мовы (vivakṣā), слова выяўляецца насамрэч утвораным не з каранёў, а з гукаў мовы. Сам жа корань як прамежкавая стадыя можа быць прадметам загадкі і паэтычнай мнагазначнасьці - якім менавіта сьцегам прайшоў адзіны змысел да гэтай выявы.

Вйа̄каран̣а Па̄н̣іні зьяўляецца лёгікай санскрыту. Калі, прыкладам, камэнтатары Бгаґавад-Ґі̄ты спрачаюцца пра інтэрпрэтацыю ш́локі, яны зьвяртаюцца да ка̄рака-катэгорыяў, правілаў Па̄н̣іні пра kṛt-, taddhita- і samāsa-ўтварэньні ў якасьці довадаў. Мова большая за любы твор, створаны на ёй. Па̄н̣іні ахапіў сваёй граматыкай усю папярэднюю мову і стаўся асновай наступнай. Ён рашчыніўся ў санскрыце як соль у вадзе. Пра яго нічога не вядома, але любы папярэдні тэкст вывучаецца празь яго і любы наступны тэкст створаны знаўцам яго. Таму ён ужо ў кожным гуку санскрыту.

Змысловыя катэгорыі вйа̄каран̣ы, яе першасныя і другасныя ўтварэньні зьяўляюцца спосабам мысьленьня чалавека традыцыі. У гэтым змысьле этымалёгія зьяўляецца вэртыкальнай лёгікай мовы, вэртыкальным мысьленьнем. Множная этымалёгія, якая з гарызантальнага гледзішча здаецца нявырашанай праблемай дэрывацыі, для вэртыкальнага мысьленьня зьяўляецца адным са спосабаў самавыяўленьня.

Mar 8, 2011

Бгаґавад-Ґі̄та̄, першы ўзыход, паслоўны пераклад


ОМ

atha śrīmad-bhagavad-gītā
сьвятарная
Багавітава Песьня

atha prathamo 'dhyāyaḥ
Першы ўзыход

dhṛtarāṣṭra uvāca
dharmakṣetre kurukṣetre samavetā yuyutsavaḥ
māmakāḥ pāṇḍavāś caiva kim akurvata saṃjaya 1.1

dhṛta-rāṣṭraḥ - Дгр̣тара̄шт̣ра ("Трывала-дзяржаўны", сын Вйа̄сы, вялікі князь, народжаны сьляпым) uvāca - мовіў:
1.1 dharma-kṣetre - На полі дгармы (ладу, парадку, праўды, закону, доўгу), kuru-kṣetre - на полі Куру (месцы паломніцтва, названым іменем продка Дгр̣тара̄шт̣ры і Па̄н̣д̣у, - і "на полі чыну", бо kuru значыць яшчэ і "чыні") māmakāḥ - мае сыны pāṇḍavāḥ ca eva - і сыны Па̄н̣д̣у ("Белага", сына Вйа̄сы, брата Дгр̣тара̄шт̣ры, народжанага бледым), sam-ava-itāḥ - якія сышліся, yuyutsavaḥ - жадаючыя змагацца, kim - што akurvata - ўчынілі, saṃjaya - о Саньдж́айа ("Пераможца", возьнік Дгр̣тара̄шт̣ры)?

sañjaya uvāca
dṛṣṭvā tu pāṇḍavānīkaṃ vyūḍhaṃ duryodhanas tadā
ācāryam upasaṅgamya rājā vacanam abravīt 1.2

sañjayaḥ - Сандж́айа uvāca - мовіў:
1.2 dṛṣṭvā - Убачыўшы tu - ж vi-ūḍhaṃ - уладаванае (пашыхтаванае) anīkaṃ - войска pāṇḍava- сыноў Па̄н̣д̣у, rājā - князь, уладар duryodhanaḥ - Дурйодгана ("Цяжка-адольны", першы сын Дгр̣тара̄шт̣ры) tadā - тады, upa-saṅ-gamya - падышоўшы ā-cāryam - да настаўніка (Дрон̣ы), abravīt - прамовіў vacanam - слова:

paśyaitāṃ pāṇḍuputrāṇām ācārya mahatīṃ camūm
vyūḍhāṃ drupadaputreṇa tava śiṣyeṇa dhīmatā 1.3

1.3 paśya - Глядзі etāṃ - на гэтае mahatīṃ - вялікае camūm - войска putrāṇām - сыноў pāṇḍu- Па̄н̣д̣у, ā-cārya - о настаўніку (Дрон̣а), vi-ūḍhāṃ - уладаванае putreṇa - сынам drupada- Друпады (Дгр̣штадйумнам), tava - тваім śiṣyeṇa - вучнем dhīmatā - духавітым, разумным.

atra śūrā maheṣvāsā bhīmārjunasamā yudhi
yuyudhāno virāṭaś ca drupadaś ca mahārathaḥ 1.4

1.4 atra - Тут śūrāḥ - волаты, mahā- вялікія iṣu-āsāḥ - лучнікі, samāḥ - роўныя bhīma- Бгі̄му ("Страшнаму", сыну Па̄н̣д̣у) arjuna- і Ардж́уну (сыну Па̄н̣д̣у, "Яснаму" ці "Беламу", белае - барва выяўнага) yudhi - ў бітве: yuyudhānaḥ - Йуйудга̄на (Са̄тйакі), virāṭaḥ ca - і Віра̄т̣а, drupadaḥ ca - і Друпада ("Драўляны стоўп"), mahā-rathaḥ - вялікакалёсы ваяр,

dhṛṣṭaketuś cekitānaḥ kāśirājaś ca vīryavān
purujit kuntibhojaś ca śaibyaś ca narapuṅgavaḥ 1.5

1.5 dhṛṣṭa-ketuḥ - Дгр̣шт̣акету ("Трывала-сьцяжны"), cekitānaḥ - Ч́екіта̄на ("Разважны") і rājaḥ ca - і князь kāśi- Ка̄ш́і̄ (Ва̄ра̄н̣асі̄) vīryavān - мужны, puru-jit - Пурудж́іт ("Зваёўца гарадоў"), kunti-bhojaḥ ca - і Кунтібгодж́а (уладар краю Кунті), śaibyaḥ ca - і сын Ш́ібі, nara-puṅ-gavaḥ - муж як бык (магутны),

yudhāmanyuś ca vikrānta uttamaujāś ca vīryavān
saubhadro draupadeyāś ca sarva eva mahārathāḥ 1.6

1.6 yudhā-manyuḥ ca - і Йудга̄манйу ("Бітва-гнеўны") vi-krāntaḥ -вы , вычынны, адважны uttama-ojāḥ ca - і Уттамаўдж́ас ("Звыш-моцны") vīryavān - мужны, saubhadraḥ - сын Субгадры ("Добра-шчаснай" - то бок Абгіманйу, сын сястры Кр̣шн̣ы, жаны Ардж́уны) draupadeyāḥ ca - і сыны Драўпаді̄ (дочкі Друпады, жаны пяцёх сыноў Па̄н̣д̣у), sarve - усе eva - напраўду mahā-rathāḥ - вялікакалёсыя ваяры.

asmākaṃ tu viśiṣṭā ye tān ni bodha dvijottama
nāyakā mama sainyasya saṃjñārthaṃ tān bravīmi te 1.7

1.7 ye - Якія tu - ж asmākaṃ - з нашых vi-śiṣṭāḥ - выбітныя, nāyakāḥ - правадыры mama - майго sainyasya - войска, tān - тых ni bodha - даведайся, uttama - о вышні dvi-ja- - двойчы-роджаны (пасьвечаны), bravīmi - я скажу tān - іх te - табе saṃjñā-arthaṃ - для су-знаньня, параўнаньня.

bhavān bhīṣmaś ca karṇaś ca kṛpaś ca samitiñjayaḥ
aśvatthāmā vikarṇaś ca saumadattis tathaiva ca 1.8

1.8 bhavān - Пан (Дрон̣а, настаўнік роду Куру), bhīṣmaḥ ca - і Бгі̄шма ("Страшны", настаўнік роду Куру), karṇaḥ ca - і Карн̣а ("Вуха", народжаны з завушніцамі, сябра Дурйодганы, першы, таемны сын Кунті̄ і бога Сӯрйі) kṛpaḥ ca - і Кр̣па ("Спагадны", настаўнік роду Куру) - samitiṃ-jayaḥ - у баёх пераможца (або "пераможца на сходах"), aśvatthāmā - Аш́ваттха̄ман ("Іржаньне каня", сын Дрон̣ы) vi-karṇaḥ ca - і Вікарн̣а ("Бязвухі", сын Дгр̣тара̄шт̣ры), tathā eva ca - а таксама saumadattiḥ - сын Сомадатты ("Данага Сомам"),

anye ca bahavaḥ śūrā madarthe tyaktajīvitāḥ
nānāśastrapraharaṇāḥ sarve yuddhaviśāradāḥ 1.9

1.9 anye ca - і іншыя bahavaḥ - многія śūrāḥ - волаты, tyakta- якімі пакінута jīvitāḥ - жыцьцё mad-arthe - дзеля мяне, nānā- рознай śastra- зброяй pra-haraṇāḥ - змагарныя, sarve - усе vi-śāradāḥ - дасьведчаныя yuddha- ў бітвах.

aparyāptaṃ tadasmākaṃ balaṃ bhīṣmābhirakṣitam
paryāptaṃ tvidameteṣāṃ balaṃ bhīmābhirakṣitam 1.10

1.10 a-pari-āptaṃ - Бязьмежная tad - тая asmākaṃ - нашая balaṃ - сіла, abhi-rakṣitam - абароненая bhīṣma- Бгі̄шмам (бо той мог памерці толькі з уласнага жаданьня), tu - а idam - гэтая balaṃ - сіла eteṣāṃ - іх pari-āptaṃ - абмежаваная, abhi-rakṣitam - абароненая bhīma- Бгі̄мам (пазбытага такога дару багоў).

ayaneṣu ca sarveṣu yathābhāgam avasthitāḥ
bhīṣmam evābhi rakṣantu bhavantaḥ sarva eva hi 1.11

1.11 Таму sarveṣu - на ўсіх ayaneṣu - дарогах, частках бітвы ava-sthitāḥ - пастаўленыя yathā-bhāgam - адпаведна сваім аддзелам eva hi - найперш sarve - усе bhavantaḥ - панове abhi rakṣantu - хай бароняць eva - менавіта bhīṣmam - Бгі̄шму.

tasya sañjanayan harṣaṃ kuruvṛddhaḥ pitāmahaḥ
siṃhanādaṃ vinadyocchaiḥ śaṅkhaṃ dadhmau pratāpavān 1.12

1.12 saṃ-janayan - Спрычыняючы tasya - яго (Дурйодганы) harṣaṃ - узбуд, баявы дух, pitāmahaḥ - дзед, vṛddhaḥ - старшыня kuru- роду Куру, pratāpavān - яскравіты, велічны, годны, ucchaiḥ - высока (ўзьняўшы), dadhmau - падзьмуў śaṅkhaṃ - у чарупу, ракавіну, vi-nadya - выгукнуўшы nādaṃ - зык siṃha- лява.

tataḥ śaṅkhāś ca bheryaś ca paṇavānakagomukhāḥ
sahasaivābhyahanyanta sa śabdas tumulo'bhavat 1.13

1.13 tataḥ - Затым abhi ahanyanta - загучалі sahasā eva - адразу ж śaṅkhāḥ ca - і чарупы bheryaḥ ca - і літаўры, paṇava- маленькія бубны, і ānaka- вялікія бубны, go-mukhāḥ - і рогі, трубы, і saḥ - той śabdaḥ - гук abhavat - стаўся tumulaḥ - тлумам.

tataḥ śvetair hayair yukte mahati syandane sthitau
mādhavaḥ pāṇḍavaś caiva divyau śaṅkhau pradadhmatuḥ 1.14

1.14 tataḥ - Затым mādhavaḥ - нашчадак Мадгу (або "Мядовы" ці "Вясновы" - народжаны ў месяц Мадгу, Кр̣шна) pāṇḍavaḥ ca eva - і сын Па̄н̣д̣у (Ардж́уна), sthitau - якія стаялі mahati - на вялікім syandane - баявым возе, yukte - запрэжаным śvetaiḥ - белымі hayaiḥ - коньмі, pra dadhmatuḥ - падзьмулі divyau - ў дзівосныя, нябёсныя, сьвятоўныя śaṅkhau - чарупы.

pāñcajanyaṃ hṛṣīkeśo devadattaṃ dhanañjayaḥ
pauṇḍraṃ dadhmau mahāśaṅkhaṃ bhīmakarmā vṛkodaraḥ 1.15

1.15 hṛṣīka-īśaḥ - Пан чуваньня (або "Дзіўна-валосы", Кр̣шн̣а) pāñca-janyaṃ - у Паньч́адж́анйу (здабытую ад беса іменем "Пяці-родны"), dhanaṃ-jayaḥ - Скарба-зваёўца (Ардж́уна) deva-dattaṃ - у Дэвадатту ("Бога-даную"), а bhīma-karmā - страшны ўчынкамі vṛka-udaraḥ - Воўча-жывотны (Бгі̄ма) dadhmau - падзьмуў mahā- у вялікую śaṅkhaṃ - чарупу pauṇḍraṃ - Паўн̣д̣ру ("якая паходзіць з краю Пун̣д̣ра" або "Трысьцёвая").

anantavijayaṃ rājā kuntīputro yudhiṣṭhiraḥ
nakulas sahadevaś ca sughoṣamaṇipuṣpakau 1.16

1.16 kuntī-putro - Сын Кунті̄, rājā - князь yudhiṣṭhiraḥ - Йудгішт̣хіра ("Стойкі ў бітве") anantavijayaṃ - у Анантавідж́айу ("Бясконца-пераможную"), а nakulaḥ - Накула ("Манґуст", сын Па̄н̣д̣у) saha-devaḥ ca - і Сагадэва ("Які з богам", сын Па̄н̣д̣у) - у sughoṣa- у Суґгошу ("Добра-гучную") maṇi-puṣpakau - і Ман̣іпушпаку ("Перла-цьветную").

kāśyaś ca parameṣvāsaḥ śikhaṇḍī ca mahārathaḥ
dhṛṣṭadyumno virāṭaś ca sātyakiś cāparājitaḥ 1.17

1.17 kāśyaḥ ca - і князь Ка̄ш́і̄ (Ва̄ра̄н̣асі̄), parama- нвышні, нязроўны iṣu-āsaḥ - стрэла-метнік, лучнік, śikhaṇḍī ca - і Ш́ікхандін ("Чубаты"), mahā-rathaḥ - вяліка-калёсы ваяр, dhṛṣṭa-dyumnaḥ - Дгр̣шт̣адйумна ("Трывала-моцны") virāṭaḥ ca - і Віра̄т̣а (князь краю Віра̄т̣аў), sātyakiḥ ca - і сын Сaтйакі ("Праўдзівага"), a-parā-jitaḥ - непераможны,

drupado draupadeyāśca sarvaśaḥ pṛthivīpate
saubhadraśca mahābāhuḥ śaṅkhān dadhmuḥ pṛthakpṛthak 1.18

1.18 drupadaḥ - Друпада draupadeyāḥ ca - і сыны Драупаді̄, saubhadraḥ ca - і сын Субгадры (Абгіманйу) mahā-bāhuḥ вялікарукі, pṛthivī-pate - о пане зямлі (Дгр̣тара̄шт̣ра), sarvaśaḥ - адусюль pṛthak pṛthak - усе асобна адразу dadhmuḥ - падзьмулі śaṅkhān - ў чарупы.

sa ghoṣo dhārtarāṣṭrāṇāṃ hṛdayāni vyadārayat
nabhaśca pṛthivīṃ caiva tumulobhyanunādayan 1.19

1.19 saḥ - Той tumulaḥ - тлумны ghoṣaḥ - гром vi adārayat - разрываў hṛdayāni - сэрцы dhārtarāṣṭrāṇāṃ - сыноў Дгр̣тара̄шт̣ры, abhi-anu-nādayan - напаўняючы рэхам nabhaḥ ca - і неба pṛthivīṃ ca eva - і зямлю.

atha vyavasthitān dṛṣṭvā dhārtarāṣṭrān kapidhvajaḥ
pravṛtte śastrasaṃpāte dhanur udyamya pāṇḍavaḥ 1.20

1.20 atha - І во pra-vṛtte - калі ўжо пачаўся śastra-saṃpāte - абмен стрэламі, dṛṣṭvā - глянуўшы dhārtarāṣṭrān - на сыноў Дгр̣тара̄шт̣ры, vi-ava-sthitān - уладаваных, pāṇḍavaḥ - сын Па̄н̣д̣у (Ардж́уна), kapi-dhvajaḥ - малпасьцяжны, ud-yamya - узьняўшы dhanuḥ - лук,

hṛṣīkeśaṃ tadā vākyam idam āha mahīpate
senayor ubhayor madhye rathaṃ sthāpaya me'cyuta 1.21

1.21 tadā - тады āha - мовіў hṛṣīka-īśaṃ - Пану Чуваньня (Кр̣шн̣у) idam - гэтае vākyam - слова, mahī-pate - о пане зямлі (Дгр̣тара̄шт̣ра): "madhye - Паміж ubhayoḥ - абодвух senayoḥ - войскаў sthāpaya - пастаў me - мой rathaṃ - воз, a-cyuta - о Непарушны (Кр̣шн̣а),

yāvad etān nirikṣe'haṃ yoddhukāmān avasthitān
kair mayā saha yoddhavyam asmin raṇasamudyame 1.22

1.22 yāvad - каб ahaṃ - я nir ikṣe - разгледзеў etān - гэтых avasthitān - якія стаяць насупраць, yoddhu-kāmān - прагных змагацца. saha - З kaiḥ - кім mayā - мне yoddhavyam - належыць біцца asmin - ў гэтым raṇa-samudyame - ратным пачыне,

yotsyamānān avekṣe'haṃ ya ete'tra samāgatāḥ
dhārtarāṣṭrasya durbuddher yuddhe priyacikīrṣavaḥ 1.23

1.23 avekṣe - каб глянуў ahaṃ - я yotsyamānān - на тых, што зьбіраюцца змагацца, ye - якія ete - гэтыя atra - сюды sam-ā-gatāḥ - сышліся, cikīrṣavaḥ - жадаючы зрабіць priya-прыемнае yuddhe - ў бітве dur-buddheḥ - зло-разумнаму, зламыснаму dhārtarāṣṭrasya - сыну Дгр̣тара̄шт̣ры (Дурйодгану).

evam ukto hṛṣīkeśo guḍākeśena bhārata
senayor ubhayor madhye sthāpayitvā rathottamam 1.24

1.24 hṛṣīkeśaḥ - Пан чуваньня, uktaḥ - якому было сказана evam - так guḍākā-īśena - Панам сну, сьнібы (або інакш "Густа-валосым", Ардж́унам), bhārata - о нашчадак Бгараты (Дгр̣тара̄шт̣ра), sthāpayitvā - паставіўшы uttamam - найлепшы ratha- воз madhye - паміж ubhayoḥ - абодвух senayoḥ - войскаў,

bhīṣmadroṇapramukhataḥ sarveṣāṃ ca mahīkṣitām
uvāca pārtha paśyaitān samavetān kurūn iti 1.25

1.25 pra-mukhataḥ - перад абліччам bhīṣma- Бгі̄шмы droṇa- і Дрон̣ы, sarveṣāṃ ca - і ўсіх kṣitām - уладароў mahī- зямлі, uvāca - мовіў iti - так: pārtha - о сын Пр̣тхі (Кунті̄, Ардж́уна), paśya - глядзі etān - на гэтых kurūn - нашчадкаў Куру sam-ava-itān - якія сышліся (сюды).

tatrāpaśyat sthitān pārthaḥ pitṝn atha pitāmahān
ācāryān mātulān bhrātṝn putrān pautrān sakhīṃs tathā 1.26

1.26 tatra - там apaśyat - убачыў pārthaḥ - сын Пр̣тхі sthitān - стаўшых pitṝn - бацькоў, atha - а таксама pitāmahān - дзядоў, ā-cāryān - настаўнікаў, mātulān - вуёў (дзядзькаў па маці) bhrātṝn - братоў, putrān - сыноў, pautrān - унукаў, tathā - а таксама sakhīn - сяброў,

śvaśurān suhṛdaś caiva senayor ubhayor api
tān samīkṣya sa kaunteyaḥ sarvān bandhūn avasthitān 1.27

1.27 śvaśurān - сьвёкраў, su-hṛdaḥ ca eva- і таварышаў ubhayor api - у абодвух senayor - войсках. sam-īkṣya - Агледзеўшы tān - тых sarvān - усіх bandhūn - сваякоў, avasthitān - уладаваных,

kṛpayā parayāviṣṭo viṣīdann idam abravīt
dṛṣṭvemaṃ svajanaṃ kṛṣṇa yuyutsuṃ samupasthitam 1.28

1.28 kṛpayā - спагадай parayā - вялікай ā-viṣṭaḥ - пранікнуты, vi-ṣīdan - роспачны, abravīt - сказаў idam - гэта: dṛṣṭvā - убачыўшы imaṃ - гэты sva-janaṃ - свой род, kṛṣṇa - о Кр̣шн̣а ("Чорны", чорнае - барва невыяўнага, размова Кр̣шн̣ы і Ардж́уны - размова белага і чорнага, выяўнага і невыяўнага, мыслу і навышняга самога), sam-upa-sthitam - які стаў з абодвух бакоў, yuyutsuṃ - жадаючы змагацца,

sīdanti mama gātrāṇi mukhaṃ ca pariśuṣyati
vepathuś ca śarīre me romaharṣaś ca jāyate 1.29

1.29 sīdanti - асядаюць, млеюць mama - мае gātrāṇi - канцавіны, mukhaṃ ca - і твар pari-śuṣyati - перасыхае, vepathuḥ ca - і дрыжаньне śarīre - ў целе me - маім, harṣa ca - і ўздым roma- валасоў jāyate - узьнікае,

gāṇḍīvaṃ straṃsate hastāt tvak caiva paridahyate
na ca śaknomy avasthātuṃ bhramatīva ca me manaḥ 1.30

1.30 straṃsate - выпадае hastāt - з рукі gāṇḍīvaṃ - Ґа̄н̣д̣і̄ва (лук Ардж́уны, зроблены з дрэва Ґан̣д̣і), tvak ca eva - і скура pari dahyate - гарыць, na ca śaknomi - і не магу я ava-sthātuṃ - трывала стаяць, iva ca - і нібы bhramati блукае me - мой manaḥ - мысел.

nimittāni ca paśyāmi viparītāni keśava
na ca śreyo'nupaśyāmi hatvā svajanam āhave 1.31

1.31 nimittāni ca - І кметы, знакі viparītāni - вычварныя, дрэнныя paśyāmi - я бачу, keśava - о Кеш́і-забойца (забойца беса іменем Кеш́ін, або Хораша-валосы, Кр̣шн̣а). na ca - І не anu paśyāmi - прадбачу я śreyaḥ - лепшага, дабра, hatvā - забіўшы sva-janam - свой род ā-have - у вайне.

na kāṅkṣe vijayaṃ kṛṣṇa na ca rājyaṃ sukhāni ca
kiṃ no rājyena govinda kiṃ bhogair jīvitena vā 1.32

1.32 na kāṅkṣe - Я не жадаю vi-jayaṃ - перамогі, kṛṣṇa - о Кр̣шн̣а, na ca - ані rājyaṃ - ўладарства, sukhāni ca - і асалодаў. kiṃ - Што naḥ - нам rājyena - ад княства, go-vinda - Здабыўца кароў (Кр̣шн̣а), kiṃ - што bhogaiḥ - ад асалодаў, vā - або kiṃ - што jīvitena - ад жыцьця,

yeṣām arthe kāṅkṣitaṃ no rājyaṃ bhogāḥ sukhāni ca
ta ime'vasthitā yuddhe prāṇāṃs tyaktvā dhanāni ca 1.33

1.33 (калі) arthe - дзеля yeṣām - якіх kāṅkṣitaṃ - жаданае naḥ - для нас rājyaṃ - княства, улада, bhogāḥ - асалоды sukhāni ca - і шчасьці, te ime - менавіта тыя avasthitāḥ - супрацьсталіся yuddhe - ў бітве, tyaktvā - пакінуўшы prāṇān - жыцьці dhanāni ca - і багацьці.

ācāryāḥ pitaraḥ putrās tathaiva ca pitāmahāḥ
mātulāḥ śvaśurāḥ pautrāḥ śyālāḥ sambandhinas tathā 1.34

1.34 ā-cāryāḥ - Настаўнікі, pitaraḥ - бацькі, putrāḥ - сыны, tathā eva ca - а таксама pitāmahāḥ - дзяды, mātulāḥ - вуі, śvaśurāḥ - сьвёкры, pautrāḥ - унукі, śyālāḥ - швагры, tathā - а такжа sambandhinas - родзічы.

etān na hantum icchhāmi ghnato'pi madhusūdana
api trailokyarājyasya hetoḥ kiṃ nu mahīkṛte 1.35

1.35 na icchhāmi - Я не хачу hantum - забіваць etān - іх, api - нават ghnataḥ - забіваны, madhu-sūdana - о Мадгу-забойца (Кр̣шн̣а, які забіў беса іменем Мадгу), api - нават hetoḥ - дзеля, з прычыны rājyasya - ўладарства trailokya - над трысьветам (небе, зямлі і падземйі), kiṃ nu - што ж, тым больш, пагатоў mahī-kṛte - дзеля зямлі.

nihatya dhārtarāṣṭrān naḥ kā prītiḥ syājjanārdana
pāpam evāśrayed asmān hatvaitān ātatāyinaḥ 1.36

1.36 kā - Якая prītiḥ - прыемнасьць, асалода naḥ - нам syāt - будзе, ni-hatya - забіўшы dhārtarāṣṭrān - сыноў Дгр̣тара̄шт̣ры, janārdana - о Узрух люду (Кр̣шн̣а)? evа - Толькі pāpam - грэх, гана, зло ā śrayet - уцягне, углыне asmān - нас, hatvā - забіўшы etān - іх, ātatāyinaḥ - напінаючых лукі, гатовых забіваць.

tasmān nārhā vayaṃ hantuṃ dhārtarāṣṭrān svabāndhavān
svajanaṃ hi kathaṃ hatvā sukhinaḥ syāma mādhava 1.37

1.37 tasmān - Таму na arhāḥ - не павінны vayaṃ - мы hantuṃ - забіваць sva-bāndhavān - сваіх родзічаў, dhārtarāṣṭrān - нашчадкаў Дгр̣тара̄шт̣ры. kathaṃ - Як hi - жа syāma - зможам мы быць sukhinaḥ - шчасьлівыя, mādhava - нашчадак Мадгу, hatvā - забіўшы sva-janaṃ - свой род?

yadyapyete na paśyanti lobhopahatacetasaḥ
kulakṣayakṛtaṃ doṣaṃ mitradrohe ca pātakam 1.38

1.38 api - Нават yadi - калі ete - яны, lobha- ад прагнасьці upa-hata- пазбытыя cetasaḥ - чуваньня, розуму, na paśyanti - ня бачаць doṣaṃ - ганы, kṛtaṃ - прычыненай kṣaya- зьнішчэньнем kula- роду, mitra-drohe ca - і ў здраду сяброў pātakam - падзеньня,

kathaṃ na jñeyam asmābhiḥ pāpād asmān nivartitum
kulakṣayakṛtaṃ doṣaṃ prapaśyadbhir janārdana 1.39

1.39 kathaṃ - як asmābhiḥ - намі, pra-paśyadbhiḥ - якія прадбачаць doṣaṃ - гану, kṛtaṃ - прычыненую kṣaya- зьнішчэньнем kula- роду, janārdana - о Узрух люду, na jñeyam - можа быць нязнаным тое, ni-vartitum - як адвараціць asmān - нас pāpād - ад зла?

kulakṣaye praṇaśyanti kuladharmāḥ sanātanāḥ
dharme naṣṭe kulaṃ kṛtsnam adharmo'bhibhavaty uta 1.40

1.40 kṣaye - пры зьнішчэньні kula- роду pra-ṇaśyanti - гінуць sanātanāḥ - вечныя, заўсёдныя dharmāḥ - дгармы, законы, звычаі kula- роду, naṣṭe - калі гіне dharme - дгарма, a-dharmaḥ - адгарма, няпраўда, крыўда uta - то abhi bhavati - апаноўвае kṛtsnam - ўвесь, цэлы kulaṃ - род.

adharmābhibhavāt kṛṣṇa praduṣyanti kulastriyaḥ
strīṣu duṣṭāsu vārṣṇeya jāyate varṇasaṅkaraḥ 1.41

1.41 abhi-bhavāt - Ад перамогі a-dharma- адгармы, kṛṣṇa - о Кр̣шн̣а, pra duṣyanti - псуюцца striyaḥ - жанчыны kula- роду, duṣṭāsu - калі сапсуты strīṣu - жанчыны, vārṣṇeya - о нашчадак роду Вр̣шн̣і (Кр̣шн̣а), jāyate - пачынаецца saṃ-karaḥ - зьмяшэньне varṇa- варн̣аў, станаў (бра̄гман̣аў, кшатрійаў, ваіш́йаў і ш́ӯдраў).

saṅkaro narakāyaiva kulaghnānāṃ kulasya ca
patanti pitaro hy eṣāṃ luptapiṇḍodakakriyāḥ 1.42

1.42. saṃ-karaḥ - Зьмяшэньне narakāya - (вядзе) ў пекла kula-ghnānāṃ - і забойцаў роду kulasya ca - і род, hi - бо patanti - падаюць eṣāṃ - іх pitaraḥ - продкі, lupta-пазбытыя kriyāḥ - аброкаў, прысьветаў piṇḍa- пін̣д̣аў, клёцак udaka- і вады.

doṣair etaiḥ kulaghnānāṃ varṇasaṅkarakārakaiḥ
utsādyante jātidharmāḥ kuladharmāśca śāśvatāḥ 1.43

1.43 etaiḥ - Гэтымі doṣaiḥ - ганамі ghnānāṃ - забойцаў kula- роду, -kārakaiḥ - што ўчыняюць saṃ-kara- зьмяшэньне varṇa- варнаў, станаў, ut sādyante - зьнішчаюцца dharmāḥ - дгармы jāti- племені dharmāḥ ca і дгармы śāśvatāḥ - вечныя kula- роду.

utsannakuladharmāṇāṃ manuṣyāṇāṃ janārdana
narake niyataṃ vāso bhavatīty anuśuśruma 1.44

1.44 manuṣyāṇāṃ - Для людзей, utsanna- якімі зьнічаны dharmāṇāṃ - дгармы kula- роду, janārdana - о Дж́ана̄рдана, niyataṃ - неўнікнёнае vāsaḥ - месца, сяліба narake - ў пекле bhavati - бывае iti - так śuśruma - мы пачулі сьвятое слова, слуш, ш́руті anu - па спадчыне, ад продкаў.

aho bata mahat pāpaṃ kartuṃ vyavasitā
yad rājyasukhalobhena hantuṃ svajanam udyatāḥ 1.45

1.45 aho bata - О гора, mahat - вялікае pāpaṃ - зло vayam - мы vi-ava-sitāḥ - вырашылі kartuṃ - зрабіць, yad - што ud-yatāḥ - гатовыя hantuṃ - забіць sva-janam - свой род lobhena - ад прагі rājya- ўладарства sukha- і асалоды.

yadi mām apratīkāram aśastraṃ śastrapāṇayaḥ
dhārtarāṣṭrā raṇe hanyus tan me kṣemataraṃ bhavet 1.46

1.46 yadi - Калі mām - мяне a-pratī-kāram - без супраціву, a-śastraṃ - бяз зброі śastra-pāṇayaḥ - зброя-рукія, са зброяй у руках dhārtarāṣṭrāḥ - сыны Дгр̣тара̄шт̣ры hanyuḥ заб'юць raṇe - на полі бітвы, tat - тое me - мне bhavet - будзе kṣemataraṃ - лепш, прыймальней.

evam uktvārjunaḥ saṅkhye rathopastha upāviśat
visṛjya saśaraṃ cāpaṃ śokasaṃvignamānasaḥ 1.47

1.47 evam - Так uktvā - мовіўшы sa-khye - на полі бітвы, arjunaḥ - Ардж́уна, mānasaḥ - мысел якога saṃ-vigna- быў узрушаны śoka- жалем, скрухай, upa aviśat - сеў, апусьціўся upa-sthe - на спод ratha- воза, vi-sṛjya - выпусьціўшы cāpaṃ - лук saśaraṃ - са стрэламі.

OM tat sad
iti śrīmadbhagavadgītāsūpaniṣatsu brahmavidyāyāṃ yogaśāstre śrīkṛṣṇārjunasaṃvāde arjunaviṣādayogo nāma prathamo'dhyāyaḥ

ОМ ТАТ САТ
такі ў сьвятарных Багавітавых Песьнях, сьвятых упанішадах, брагма-ведзі, йоґа-наставе, сумове сьвятога Кр̣шн̣ы і Ардж́уны першы ўзыход на імя "Йоґа роспачы Ардж́уны".

Пераклаў з санскрыту Міхась Баярын.